belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

☝️Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць прамыя перамовы, распачаўшы іх 15 траўня ў Стамбуле

Гэта адбылося падчас начнога звароту, які журналістам і гледачам анлайн-трансляцыі давялося чакаць каля дзвюх гадзін.

Читать полностью…

Белсат

🎵 Прынеслі вам цудоўнай беларускай музыкі на добры сон

Гурт NOCHY прэзентаваў песню і кліп «Ночы не твае».

Паслухайце, сапраўды заварожвае!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта можа быць элементам прапагандысцкай гульні. Але рэальная небяспека таксама існуе»

Спыталі ў Паўла Латушкі, якім чынам магла быць ажыццёўленая «дастаўка» ў РБ Паўла Бялюціна ды Васіля Грачыхі, і што рабіць беларускім актывістам за мяжой, каб не трапіць у такую ж сітуацыю.

☝️Чытайце па спасылцы, што ён адказаў

Читать полностью…

Белсат

😳 Ветэран сеў на танк ў 2025-м і паехаў знішчаць фашызм

Але зрабіў гэта цікавым спосабам, які не спадабаецца Ілану Маску. Глядзіце!

Читать полностью…

Белсат

⚛️ Закуліссе «мірнага атаму», пра якое не прынята казаць

Магістарка ўстойлівага развіцця і аспірантка ў экалагічнай інжынерыі Таццяна Новікава прэзентавала сваё даследаванне, датычнае выкідаў АЭС ды іхнага ўплыву на навакольнае асяроддзе.

📍Знаёмім вас з ім падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔍 Новы геаграфічны пункт у «эпапеі Мельнікавай»: Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

Выданне «Polityka» сцвярджае, што экс-спікерка Каардынацыйнай рады накіравалася ў Дубай усяго праз тыдзень пасля прыбыцця на Шры-Ланку з Лондану.

📍Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук высвятляе, чаму ў беларускіх падручніках не ўзгадваюць пра супрацу СССР і нацысцкай Нямеччыны

Сталін лічыў Гітлера саюзнікам ажно да чэрвеня 1941 года, калі той раптам не засадзіў свайму «сябру» нож у спіну.

Аднак у школьных ды ўніверсітэцкіх праграмах беларускіх навучальных установаў пра гэта не раскажуць. Чаму так?

👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» проста цяпер

Читать полностью…

Белсат

🕊 Колькі насамрэч загінула ў Беларусі ў другую сусветную?

У тыя гады загінуў кожны трэці, кажуць у Беларусі. А яшчэ нядаўна ў СССР лічылася, што загінуў кожны чацвёрты беларус.

У новым выпуску праграмы «Міфы вайны» расказваем, як маніпулюе лічбамі дзяржаўная прапаганда, гаворачы пра колькасць ахвяраў Другой сусветнай вайны ў Беларусі.

📺 Глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

📍У Магілёве падлеткі паказвалі сярэднія пальцы падчас салюту на 9 траўня

Гэта раз'юшыла прапагандысцкія ТГ-каналы, там пішуць, што дзяўчыны ўжо затрыманыя (а некаторыя нават самастойна прыйшлі ў міліцыю).

🔍 Чытайце болей на сайце

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларус атрымаў нетыповую польскую візу. Раней такіх амаль не выдавалі

Праўда, унікальнасць гэтай візы нашага суайчынніка наўрад ці парадавала.

Пра сітуацыю даведалася @zerkalo_io.

🔍 Чытайце па спасылцы, у чым справа. І праверце на ўсякі выпадак свае шэнгенскія візы, калі маеце іх у пашпарце

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Колькасць вакансіяў для пакістанцаў у Беларусі можа вырасці яшчэ болей

🔻У Менску прайшоў парад да Дня Перамогі, Лукашэнка пагражаў суседзям

🔻Пакістан пачаў вайсковую аперацыю супраць Індыі

🔻У Кіеў прыехалі лідары ЕЗ на сустрэчу «Кааліцыі ахвочых»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😨 У Горадні зрабілі Райхстаг, каб пасля ўзяць яго штурмам

А таксама:

🔹У Горках капалі алею і знайшлі закладку часоў вайны
🔹Менскі барыста прыгатаваў каву «шашлычы́на»
🔹Гарэлка «Сукалень» – прынада для дармаедаў
🔹Ад чаго мядзведзі з Беларусі бягуць у Літву?
🔹Хакеіст Авечкін падарыў джэрсі Лукашэнку

Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.

👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

На гэта можна глядзець бясконца…

Хлопец робіць робатаў са старых запальнічак. І атрымліваецца даволі файна!

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Еўрапейскія лідары прыехалі ва Украіну

Прэм’ер Вялікай Брытаніі Стармер, прэзідэнт Францыі Макрон, канцлер Нямеччыны Мерц і прэм’ер Польшчы Туск упершыню разам наведалі Кіеў.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ермак паведаміў, што бакі маюць шмат працы і нямала тэмаў для абмеркавання:

«Неабходна завяршыць гэтую вайну справядлівым мірным шляхам. Трэба прымусіць Маскву пайсці на спыненне агню», — адзначыў украінскі чыноўнік.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 «Крамбамбуля» выдала першую за 8 гадоў песню

Праект Лявона Вольскага «выйшаў з лесу» пасля доўгага маўчання з песняй пра перамогу. Паслухаць яе можна па спасылцы (праз VPN).

🔺 Як у Беларусі адзначылі Дзень Перамогі?

Дзеці ў савецкай форме і гульні з вайсковай тэхнікай: сабралі фотаздымкі таго, як улады рэжыму арганізавалі святкаванне 80-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Глядзіце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Еўропа дамовілася на трыбунал за напад на Украіну

Ці закране ён Лукашэнку і ягоных паплечнікаў? Разабраліся ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 траўня

✔️Стала вядома пра новы геаграфічны пункт у «эпапеі Мельнікавай»

✔️Беларус атрымаў нетыповую польскую візу. Раней такіх амаль не выдавалі

✔️У Азаронка люта бамбанула ад рэпартажу расейскага калегі. Таму давялося выбачацца

✔️Чарговага беларуса не ўпусцілі назад у Грузію пасля кароткачасовага выезду для «абнулення»

✔️У Магілёве падлеткі паказвалі сярэднія пальцы падчас салюту на 9 траўня. Прапагаднысты пішуць, што іх ужо затрымалі

✔️Павел Латушка пракаментаваў апошнія выпадкі з «дастаўкаю» ў Беларусь праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі

✔️На Зямлю ўпаў савецкі касмічны апарат, запушчаны больш за 50 гадоў таму

✔️Закуліссе «мірнага атаму», пра якое не прынята казаць

✔️Чаму італьянцы баяліся, што новы Папа возьме сабе імя Пій?

✔️Пакістан абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць Індыі

✔️«Не май месяц». Калі ў Беларусі ўжо нарэшце пацяплее?

Читать полностью…

Белсат

😏 Марылі пра машыну, якая лятае?

Вось і яна ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Беларусы пазмагаюцца за золата чэмпіяната свету па пляжным футболе. Супернікам стане Бразілія

Зборная нашай краіны, якую трэнуе іспанец Нікалас Альварада, сёння ў паўфінале турніру перамагла Сенегал з лікам 5:2. У другім паўфінале бразільцы былі мацнейшымі за партугальцаў.

Фінал сусветнага першынства, якое адбываецца на Сейшэльскіх выспах, запланаваны на заўтра. Ён распачнецца а 18:30 па беларускім часе.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸Лідары Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы і Нямеччыны – у Кіеве

🔸У Магілёве затрымалі дзяўчын-падлеткаў, якія падчас святочнага салюту 9 траўня паказвалі сярэдні палец

🔸Пасля Шры-Ланкі Мельнікава паляцела ў Дубай. Расследаванне выдання “Палітыка”

🔸Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню пры пасярэдніцтве ЗША

🔸У Беларусі распачаўся сезон барацьбы з інвазійнымі раслінамі. Як выкараніць баршчэўнік і залатарнік? Што рабіць, калі сок расліны трапіў на скуру?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

Каментар пра дачку генерала каштаваў яму свабоды

Андрэй Аўсіевіч – сын і ўнук святароў, праваслаўны вернік і былы палітвязень. Лукашэнкаўскі сілавік «замовіў» хлопца за каментар пра сваю дачку, і Андрэй правёў у турме 3,5 года❗️

Цяпер Андрэй звяртаецца да беларусаў па дапамогу, бо пасля вызвалення пераслед не спыніўся, і ён быў вымушаны бегчы з радзімы, маючы пры сабе толькі адзін заплечнік.

👀 Глядзіце гісторыю Андрэя ў праграме «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎥

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Расейскі журналіст, на якога жорстка наехаў Азаронак, прынёс Лукашэнку свае прабачэнні

Раней у сваім рэпартажы Андрэй Калеснікаў звярнуў увагу на нямогласць самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, якому было цяжка перасоўвацца падчас параду ў Маскве.

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму італьянцы баяліся, што новы Папа возьме сабе імя Пій?

А таксама пра агульную атмасферу, якая панавала ў Вечным горадзе пасля смерці старога пантыфіка і ў часе выбараў новага.

📍Пра гэта і не толькі расказала ў каментары «Белсату» беларуска Марыя (імя змененае)

Читать полностью…

Белсат

📍Джэй Ды Вэнс пазітыўна выказаўся пра новага Папу Рымскага. Раней той крытыкаваў адміністрацыю Трампа ў сваіх сацсетках

Вэнс зазначыў: гэта «выдатна», што Папам абралі грамадзяніна ЗША. І пажадаў яму ўсяго найлепшага на пасадзе.

👀 Глядзіце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Хутчэй за ўсё, грузінскі ўрад і спецслужбы не хочуць бачыць тут моцную беларускую дыяспару»

Чарговага беларуса не ўпусцілі назад у Грузію пасля кароткачасовага выезду для абнулення легальнага тэрміна знаходжання.

📍Расказваем што адбылося і публікуем каментар юрыста з гэтай нагоды

Читать полностью…

Белсат

🥶 «Не май месяц». Калі ў Беларусі ўжо нарэшце пацяплее?

Ноччу з 8 на 9 траўня ў Беларусі былі абноўленыя ажно 23 мінімумы тэмпературы. А раніцай 10 траўня ў Кобрыне ішоў дождж са снегам.

🤔 Што адбываецца і калі можна будзе схаваць курткі ў шафу?

Читать полностью…

Белсат

🚀 Раніцай на Зямлю ўпаў апарат «Космас-482», які СССР запускаў у 1972 годзе

Мэтаю палёту гэтага апарату было даследаванне Венеры, аднак да мэты «Космас-482» не дабраўся і ў выніку дзесяцігоддзямі кружляў на калязямной арбіце.

📍Вось куды, меркавана, упаў касмічны апарат

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Азаронка люта бамбанула ад рэпартажу расейскага калегі

У эфіры сваёй праграмы «Азарёнок напрямую» прапагандыст абрынуўся на Андрэя Калеснікава, бо той падкрэсліў, як нязграбна і павольна перасоўваўся Лукашэнка на прысвечаных Дню Перамогі мерапрыемствах у Маскве.

На сітуацыю звярнула ўвагу @nashaniva.

📍Вось як Азаронак назваў Калеснікава (увага, шмат ненарматыўнай лексікі)

Читать полностью…

Белсат

😳 Пакістан абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць Індыі

У адказ на «індыйскую агрэсію» пакістанскія сілы заявілі пра намер ударыць па стратэгічных аб’ектах на тэрыторыі суседняй краіны. Ваенная аперацыя будзе мець назву «Буньян уль-Марсо».

Паводле ўладаў Пакістана, мэтамі ўдараў сталі авіябазы ў горадзе Удхампур у індыйскай частцы Кашміра і ў Патханкоце, а таксама склад звышгукавых ракет у Беасе.

Армія Індыі назвала дзеянні Пакістану «вопіючай эскалацыяй».

Читать полностью…

Белсат

Кім Чэн Ын апраўдаў удзел КНДР у вайне супраць Украіны

Паводле яго, паўночнакарэйскія салдаты абаранялі «братнюю нацыю».

«Я лічу ўсіх адважных салдат, што ўдзельнічалі ў Курскай аперацыі, героямі і найвышэйшымі прадстаўнікамі гонару нацыі», – сказаў Кім.

Лідар КНДР таксама заявіў, што Пхеньян дазволіць выкарыстанне сілы, калі ЗША працягнуць здзяйсняць «ваенныя правакацыі супраць Расеі».

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.

Сёння гаворым пра тое, адкуль узялося слова «спадарства», што такое касплэй, куды беларусам варта завітаць у гэтыя выходныя — і не толькі.Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=5bQj-hwdsio

Читать полностью…
Subscribe to a channel