Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤔 Як наваабраны Папа Рымскі ставіцца да адміністрацыі Трампа?
Журналісты знайшлі меркаваны акаўнт Робэрта Прэваста ў сацсетках. Ватыкан, праўда, не пацвярджаў, што старонка належыць менавіта новаму пантыфіку.
🔍 Чытайце на сайце
💁🏻♂️ «Баль падчас чумы». Як для стварэння прыгожай карцінкі на 9 траўня выдаткоўваюць мільёны бюджэтных рублёў
Святкаванне з такім размахам у 2025 годзе – гэта, на жаль, ужо не пра памяць і не пра мінулае.
Дык навошта ж Лукашэнка так учапіўся ў тэму вайны?
🔍 Падлічылі і парахважалі па спасылцы
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 80-годдзя перамогі над нацызмам
«Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго.
Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць "Не вайне". Але менавіта так — словамі "Не вайне!" — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага», — звярнулася беларуская лідарка.
Вось і настала 9 траўня! А як да яго рыхтавалася Беларусь?
Трэшовенька. Сярога (ужо без «бумера») цалаваўся ў дзёсны з чыноўнікамі, народ дэгуставаў «хлеб фашысцкіх канцлагераў», а Мулен Руж ладзіў шоў да Дня Перамогі. І гэта не ўсё!
Чытайце наш артыкул і даведайцеся, што маглі прапусціць :)
💥 #галоўнае за 8 траўня
⚡️Абраны новы Папа Рымскі
✔️ Белсат даведаўся, чаму міліцыя ўзялася за беспрацоўных
✔️Беларуса не пусцілі ў Грузію
✔️ Новыя падрабязнасці пра знікненне Мельнікавай
✔️ Беларусы крэатыўна ратуюць градкі ад замаразкаў
✔️Амністыя не будзе тычыцца палітвязняў
✔️Ціханоўская сустрэлася з Джорджам Бушам
☝️ Святлана Ціханоўская заклікала Дональда Трампа стаць медыятарам
«Нам патрэбны моцны медыятар», – заявіла Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША.
Дэмакратычная лідарка заклікала Дональда Трампа стаць пасярэднікам паміж уладамі і дэмакратычнымі сіламі для развязання палітычнага крызісу ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў галоўны дарадца Франак Вячорка. Паслухайце. ☝️
❗️Роберт Фрэнсіс Прэво – новы Папа Рымскі
Гэта 69-гадовы амерыканскі кардынал і цяпер ягонае новае імя – Леў ХІV.
Пантыфіка абралі ўвечары другога дня Канклаву.
Паглядзіце першы выхад Льва ХІV да вернікаў у Ватыкане.
Падрабязна падзеі глядзіце ў эфіры праграмы «Студыя Белсату».
❗️ Новым Папам Рымскім стаў Роберт Прэво
Гэта 69-гадовы кардынал з Амерыкі Роберт Прэво. Ён выбраў сабе імя Леон XIV.
Прэво нарадзіўся ў Чыкага, да абрання ён займаў пасаду прэфекта Дыкастэрыі па справах біскупаў у Ватыкане, у розныя гады ён служыў у ЗША і ў Лацінскай Амерыцы.
🥶🥔Беларусы ратуюць градкі ад замаразкаў вопраткай і пухавымі коўдрамі
У Беларусь раптоўна прыйшло пахаладанне, якое пагражае садам і агародам па ўсёй краіне. Але беларусаў так проста не спалохаеш. Карыстальнікі сацсетак дзеляцца крэатыўнымі лайфхакамі, як уратаваць ураджай. 💪🏼
Мы падрыхтавалі для вас падборку творчых знаходак, як беларусы змагаюцца з замаразками
🚝 Калі пусцяць беларускія цягнікі ў Польшчу — залежыць ад паводзінаў рэжыму
«Белсат» атрымаў адказ ад польскай чыгункі, калі беларускія цягнікі зноў змогуць паехаць у Еўропу: усё залежыць ад таго, ці зменіцца міграцыйная палітыка, і ці палепшыцца сітуацыя з бяспекай на мяжы.
А пакуль нічога не ясна — паглядзіце на коцікаў, якіх урачыста прызначылі кандуктарамі ў японскіх цягніках 🐈🇯🇵
🦫 Бабёр заснуў пад паліклінікай у Добрушы
Так, вы ўсё правільна прачыталі, і так, мы добра яго разумеем 🙈
Паглядзіце!
🇬🇪Беларуса не пусцілі ў Грузію. Ён прадаваў беларускую сімволіку
Актывіста Змітра Грынкевіча пасля «візарана» не пусцілі ў Грузію дзе ён жыў 2 гады. Мужчына жыў у Батумі і займаўся продажам беларускай і ўкраінскай сімволікі.
Праваабаронца Раман Кісляк называе гэтую забарону на ўезд «ударам» па дыяспары:
Грузінскі ўрад не хоча, каб тут, у Грузіі, была моцная беларуская дыяспара. Найбольш актыўных дзеячаў дыяспары, у тым ліку Змітра, яны якраз на візаране трымаюць, не даюць вярнуцца ў Грузію
🚫Увага! Шакуючыя здымкі!
Амаль 65 тысяч дакументаў, што тычацца забойства сенатара Роберта Кенэдзі, былі рассакрэчаныя ўладамі ЗША. Сярод іх — файлы з дэталёвымі фотаздымкамі з морга.
Увесь масіў матэрыялаў даступны на сайце Нацыянальнага архіва ЗША
Роберт Кенэдзі — малодшы брат прэзідэнта Джона Кенэдзі, які таксама быў забіты. Роберт загінуў у 1968 годзе падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі — яго застрэлілі ў Лос-Анджэлесе адразу пасля перамогі на папярэдніх выбарах у штаце Каліфорнія.
💱 Курсы валютаў 8 траўня
Долар падрос на 1.8 капейкі. Еўра страціў 1.0 капейкі. Расейскі рубель страціў 1.5 капейкі.
#курсвалютаў
☝️Амерыканца, што нелегальна патрапіў у Беларусь праз свае праблемы з памяццю, усё ж адпусцілі да родных
Учора яго вывезлі з Беларусі бацька-амерыканец і маці-украінка, якая цяпер жыве ў Чэхіі.
📍Падрабязней чытайце ў нас на старонцы
☝️Брат Ігара Лосіка ужо месяц знаходзіцца ў няволі
Апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у сярэдзіне красавіка. Інфармацыю пра затрыманне Мікіты Лосіка апублікаваў @stranafund, таксама гэта пацвярджаюць крыніцы @nashaniva.
Мікіта пражываў у Оршы. Дзе цяпер ён знаходзіцца і што яму інкрымінуюць – невядома.
Лідары Славаччыны і Сербіі запісалі відэа на фоне Крамля
Прэм’ер Фіца заявіў, што «сербы і славакі – браты назаўсёды», а прэзідэнт Вучыч дадаў, што іх краіны «перамогуць» і назваў сустрэчу ў Маскве «брацкай».
«Дзякуй яму [Роберту Фіца] за стойкасць. Мы вытрымаем! Перамогуць Славакія і Сербія», – падкрэсліў Вучыч.
Абодвух палітыкаў раскрытыкавалі ў Еўразвязе за намер ехаць у Маскву падчас вайны ва Украіне.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Папам Рымскім стаў амерыканскі святар
Новы Пантыфік Леў XIV (Робэрт Фрэнсіс Прэво) стаў 267-м Папам Рымскім. Што пра яго вядома і якія ў яго погляды – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Хто прыляцеў, а хто адмовіўся ехаць да Пуціна на парад?
Акрамя сталых саюзнікаў Масквы, мы разабраліся, хто з прадстаўнікоў Еўропы і дэмакратычнага свету ўсё ж вырашыў з’явіцца на трыбуне побач з прэзідэнтам РФ. Падрабязнасці – на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Новае расследаванне пра зніклую Анжаліку Мельнікаву
Паездкі на Шры-Ланку з дзецьмі і магчымыя сустрэчы са спартоўцам з Беларусі – даведаліся дэталі ў суаўтара расследавання часопісу Polityka. Чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
👨🏼🦳Ці вытрымае здароўе Лукашэнкі 2 парады за дзень?
9 траўня можа стаць найцяжэйшым днём для Лукашэнкі. Бо ён будзе вымушаны ўдзельнічаць адразу ў двух вайсковых парадах: у Менску і Маскве. Нават прыляцеў у Расею загадзя, каб не было 2 пералётаў за раз. З гэтай жа прычыны парад у Менску быў перанесены на вечар.
Пра тое, як рэжым «адпрацоўвае» сёлетні марафон «победобесия» глядзіце ў новым выпуску перадачы «ПраСвет» на Белсаце
🇺🇸«Тое, што адбываецца ў Беларусі, мае значэнне для ЗША»
Пра што дэмакратычная лідарка 1.5 гадзіны размаўляла з былым прэзідэнтам ЗША — чытайце тут
💸Долар істотна патаннеў з пачатку года
Ці варта хвалявацца, калі трымаеш ашчаджэнні ў амерыканскай валюце — чытай тут
І зноў тэхніка панішчыць дарогі падчас параду😭
Як будзе арганізаванае святкавання 9 траўня ў Менску і з якімі нязручнасцямі сутыкнуцца менчукі чытайце ў нашым артыкуле 👈🏻
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 8 траўня – Дзень памяці і прымірэння ў Еўропе. Як адзначаюць гадавіну заканчэння на кантыненце Другой сусветнай?
🔸 Якія нязручнасці парад на Дзень перамогі 9 траўня прынясе жыхарам Менску. Распавядзем пра перакрытыя вуліцы і міліцэйскія праверкі
🔸 Трамп афіцыйна абвесціў 8 траўня Днём перамогі ЗША ў Другой Сусветнай
🔸 Напад з сякерай у Варшаўскім універсітэце
🔸 У Ватыкане працягваецца канклаў. Сочым за атмасферай і, вядома, за дымам
🔸 Закон аб амністыі набыў моц. Цягам паловы года на волю выйдуць 7630 чалавек. Палітвязняў гэта не тычыцца.
🔸 Святлана Ціханоўская ў ЗША
🔸 Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў крамах, абяцае, што сітуацыя палепшыцца. А КДК пагражае зачыняць тыя крамы, дзе бульбы няма
🔸 Наколькі моцную пагрозу ўраджаю і айчыннай эканоміцы ў цэлым нясуць цяперашнія замаразкі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🇺🇦 Зяленскі звярнуўся да нацыі ў дзень памяці і перамогі над нацызмам
«Спрабуючы прысвоіць Украіну, Расея прысвойвае сабе чужую памяць і скажае гісторыю. Таму не толькі сёння, а заўсёды варта памятаць: украінцы зрабілі свой вялікі ўклад у тую перамогу. Спынілі зло сусветнага маштабу ўласнай крывёю.
Таму што больш за 8 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам не толькі ў складзе Савецкай Арміі. Дзясяткі тысяч змагаліся ў войсках саюзнікаў, сотні тысяч – у паўстанцкіх атрадах і рухах супраціву.
У той вайне ў нас не было тылу – уся наша зямля была суцэльным фронтам, плацдармам, адкрытай ранай. Пацярпелі кожны горад, вёска, кожны дом і кожная сям'я. І мы не аддаём гэтую памяць новаму, рускаму нацызму, гэтак жа як не аддаём яму сваё сапраўднае», – сказаў Зяленскі.
🔎 Падрабязнасці пра знікненне Мельнікавай
Перад знікненнем спікерка Каардынацыйнай рады паляцела з дзецьмі з Лондану на Шры-Ланку.
Крыніцы «Polityka» паведамляюць, што там яна была не ўпершыню, нібыта там яна праводзіла час у кампаніі спартоўца з Беларусі, які мог быць агентам КДБ
Новы дэталі расследавання чытайце тут
🤡 Лукашэнка зноў кажа, што «затрымаўся» на пасадзе
Ён заявіў, што «абяцаў прывесці новае пакаленне да ўлады», але папрасіў яшчэ крыху цярпення:
«Як я вам і абяцаў – фактычна новае пакаленне прыведзена да ўлады. Ну, я крыху затрымаўся, але пацярпіце. Павінны ж быць і вопытныя людзі. Яны ў нас ёсць. Але і моладзь прыйшла. Вось паглядзіце і зробіце выснову, на што здольная наша моладзь», – заявіў Лукашэнка.
Пасля выступу самаабвешчаны вылецеў у Маскву для ўдзелу ў парадзе Пуціна.
🪄 Адна літара можа змяніць сэнс усяго вашага сказу!
🤓 У чым розніца паміж «уперамеШку» і «ўперамеЖку»? Глядзіце цікавінкі беларускай граматыкі ў новым выпуску «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🙈 Фермер з ЗША пераўтварыў зладзюжку ў зорку сацсетак
Паглядзіце, што ён прыдумаў!
❓Чаму міліцыя ўзялася за беспрацоўных
«Цяпер вельмі шмат людзей адпрацоўваецца», — сказалі «Белсату» ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Нашыя журналісты пазванілі туды пад выглядам занепакоенага беспрацоўнага грамадзяніна, каб даведацца падрабязнасці новай практыкі «заахвочвання» грамадзян да працы праз міліцыю
Што атрымалася чытайце ў нас на сайце 👈🏻