Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
У гібелі віцяблянкі ад падзення лёду з даху дома (чакана) абвінавацілі начальніцу ЖЭУ.
Вядзецца пра трагічны інцыдэнт, які здарыўся 18 снежня 2023 года ў Віцебску. Тады з даху шматкватэрнага дома абрынулася глыба лёду і загінула 39-гадовая жанчына.
У якасці абвінавачанай была затрыманая кіраўніца ЖЭУ, 35-гадовая віцяблянка. Ёй прад'яўлена абвінавачанне ў вслужбовай халатнасці, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Крымінальную справу расследавалі болш за год, і цяпер перадалі ў суд Першамайскага раёна горада.
У справе фігуруюць заявы насельнікаў дома, дзе гаворыцца, што яны просяць арганізаваць працы па ачыстцы даху. Але такія працы не праводзіліся, паведаміла пракуратура.
❗️Разам з адыёзнай наваполацкай суддзёй Зінаідай Балаболавай (гл.вышэй)
паводле таго самага Указа №142 ў адстаўку пайшлі
🔸 суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая. Яна таксама выносіла палітычна матываваныя прысуды.
🔸суддзя Віцебскага абласнога суда Людміла Ларына.
❓Больш не працягне судовую кар’еру і Алеся Жарыкава - суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска. Яна “вызвалена з пасады ў сувязі са сканчэннем паўнамоцтваў”. Гэтая суддзя была задзейнічана ў судовых працэсах супраць удзельнікаў “Маршу недармаедаў” у 2017г. У прыватнасці, гэта яна асудзіла да штрафу памерам 50 базавых велічынь віцебскую грамадскую актывістку Таццяну Севярынец.
Падрабязней пра змены ў судах Віцебшчыны ➡️ https://tinyurl.com/hehwsz74
І яшчэ - некалькі “ракіровак”, якія тычыцца суда Чыгуначнага раёна Віцебска.
✔️ Старшынёй суда прызначылі Святлану Варатынскую, якая раней была намесніцай старшыні.
✔️На яе ранейшую пасаду прызначаны Андрэй Дзергачоў, які раней быў шэраговым суддзем у судзе Полацкага раёна і г.Полацка. Цяпер ён- намеснік старшыні суда Чыгуначнага раёну Віцебска.
✔️Былога кіраўніка гэтага суда, Рамана Дзягоду, прызначылі суддзём у Віцебскі абласны суд.
❗️Андрэй Дзергачоў, якога перавялі з Полацка ў Віцебск, "заслужыў" гэтую пасаду шматлікімі палітычны матываванымі прысудамі - ад “адміністратывак” за “распаўсюд экстрэмізму” да судоў за абразу Аляксандра Лукашэнкі і нават за “тэрарызм”. Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у 2021 годзе. Абвінавачанаму Руслану Слуцкаму суддзя Андрэй Дзергачоў прысудзіў 11 гадоў калоніі.
Адкрыццё Плошчы герба і сцяга ў Віцебску запланавана на 11 мая
Будаўніцтва плошчы ідзе са спазненнем - яе спадзяваліся адкрыць яшчэ ў канцы мінулага года. А калі не атрымалася, то кураўніцтва вобласці загаварыла пра перанос адкрыцця "на нейкую прыгожую дату" сёлета. Яго прымеркавалі да афіцыйнага свята - Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэты гарадскі аб'ект найбольш часта падпадаў пад крытыку мясцовых жыхароў. Прычына - выдаткоўванне сродкаў на не самыя актуальныя патрэбы для абласнога цэнтра. Да слова, віцяблянам так і не сказалі, колькі бюджэтных сродкаў укладзена ў новы аб'ект гарадской інфраструктуры. ➡️https://tinyurl.com/484m9uud
Вядомыя хіба некаторыя тэхнчныя падрабязнасці: вышыня флагштока, які гораду нібыта падараваў невядомы спонсар, складае 69,3 м. Гэта вышэй за 20-павярховы дом, але ніжэй за флагшток у Мінску (для субардынацыі, падкрэсліў аднойчы старшыня аблвыканкама). Сцяг на ім будзе памерам 7х14 м, а канструкцыя герба важыць каля 5 т.
Новы мост у Оршы ў раёне мясакамбіната старшыня райвыканкама паабяцаў збудаваць "да канца года".
Але па дакументах, прапанаваных да тэндэру, тэрмін будаўніцтва - 14 месяцаў. Прычым тэндэр яшчэ не скончаны, а пачатак прац запланаваны на 1 чэрвеня.
Без маста (пуцеправода) цераз чыгуначныя рэйкі мясцовыя жыхары жывуць з 2023-га года. У 2022-м гэты аб'ект гарадской інфраструктуры, прабыўшы ў эксплуатацыі 30 год, быў прызнаны аварыйным. А "сыпацца" пачаў ці не з моманту адкрыцця... ➡️ https://tinyurl.com/5e7prr8n
Навіны і падзеі мінулага тыдня, якія вы маглі прапусціць
- з 31 сакавіка па 5 красавіка у Рэспубліканскім спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі 8 інтэрнэт-рэсурсаў паводле рашэнняў судоў Віцебскай вобласці :
- старонку "Centrum obsługi cudzoziemców Irina Vorochkova" у Instagram ( гарадскі суд Наваполацка);
- старонку "ПАЛІТВЯЗЕНЬ” у Tik-Tok (суд Полацкага раёна і г.Полацка);
- старонкі ў "ВКонтакте" і Facebook навапалачаніна Анджэя Корсака, удзельніка Палка Кастуся Каліноўскага (суд Кастрычніцкага раёна Віцебска);
- старонка ў Facebook віцябляніна Аляксандра Петухова (суд Кастрычніцкага раёна Віцебска);
- старонку "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ @belarus.clock" у Instagram ( суд Ушацкага раёна);
- старонкі ўраджэнца Магілева Аляксандра Тупоўскага і мінчаніна Дзмітрыя Дземідзюка ў Facebook (суд Гарадоцкага раёна).
- 4 красавіка стаў вядомы прысуд жыхарцы Глыбокага Людміле Пацэвіч, якую сёлета ў сакавіку асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 г. Жанчыну ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Стаў вядомы прысуд жыхарцы Глыбокага Людміле Пацэвіч, якую сёлета ў сакавіку асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года.
4 красавіка яе імя з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле яго, 49-гадовую Людмілу Пацэвіч ( 9 красавіка ей мае споўніцца 50 гадоў) прызналі вінаватай паводле ч.1 арт.342 КК РБ. У дакуменце на сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана”, і з гэтага можна зрабіць выснову, што жачыну асудзілі да “хіміі”.
Справу Людмілы Пацэвіч 12 сакавіка 2025г. разбіраў суддзя Глабоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч.
Ен жа судзіў яшчэ шасцярых глыбачан, крымінальныя справы супраць якіх былі распачатыя пасля міліцэйскага "хапуну" увосень мінулага году. ➡️ https://tinyurl.com/4ppa8zbr
Які скандал! 😊
Відэаролік віцебскага ідэолага Святаслава Міхайлава "Лукашенко присягнул на верность белорусскому народу" на Youtube-канале абласной газеты "Витебские вести" за 9 дзён прагледзелі ўсяго 286 чалавек.
Інтарэсу да відэароліка не надалі ні стандартныя абразы "беглых", ні знявагі палітыкаў - апанентаў сучасных беларускіх уладаў. Тым часам абласное выданне на сваіх старонках старана апісвае радасць і захапленне жыхароў Віцебшчыны ад чарговай інаугурацыі...
Але нам удалося знайсці адзіны (!) выпуск відэаблога галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, дзе ён заняўся сваёй непасрэднай працай - клопатам пра беларускую моладзь. Прынамсі, на словах 😊 ➡️ https://tinyurl.com/zfdxtyau
Суд Полацка і Полацкага раёна 31 сакавіка прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" старонку ў Tik-Tok пад назвай "ПАЛІТВЯЗЕНЬ". старонка мае 288 падпісчыкаў.
Читать полностью…Суд горада Наваполацка знайшоў "крамолу" на Instagram-старонцы Ірыны Варачковай - прадпрымальніцы, якая дапамагае легалізацыі замежнікаў у Польшчы.
Паводле судовага рашэння ад 25 сакавіка старонка "Centrum obsługi cudzoziemców Irina Vorochkova" ўключана ў Пэспубліканскі спіс экстрэмістцкіх матэрыялаў.
Летась імя Ірыны Варачковай было згадана ў складзе "экстрэмісцкага фармавання" - перадвыбарчай ( па выбарах у Каардынацыйную раду) кааліцыі “Европейский выбор“.
Шматпавярхоўкі пабудуюць, каб запоўніць дзіцячыя сады. Так сказалі жыхарам вуліц Ляонава, 6-й Свярдлова і 2-й Войкава, дзе хочуць знесці прыватны сектар. ➡️ https://tinyurl.com/4cxv9m7e
Читать полностью…Віцебскага “раскамірскага” актывіста Сяргея Лашкова асудзілі да 10 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Пра гэта ў сваім ТГ-канале паведаміла вядомая прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава. Яна піша, што да суду справа “по доносу всё того же русофоба-заукраинца”, які калісьці паведаміў пра “распаўсюд экстрэмізму” і ў яе сацыяльных сетках.
Між тым віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка усяго толькі спраўджвае, ці ў Беларусі зусім “не да законаў”, ці яны ўсё ж дзейнічаюць. І калі так, то распаўсюджваюцца на ўсіх аднолькава або не. Ён лічыць, што грамадзян Беларусі несправядліва судзяць за “лайкі” і старыя падпіскі на рэсурсы, прызнаныя аэкстрэмісцкімі. Але ва ўсіх інстанцыях яму адказалі, што гэта законна.
А калі законна, то і “недатыкальных” быць не павінна. Нават калі гэта жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу або дырэктарка абласнога краязнаўчага музея. Чакаем працягу ➡️ https://tinyurl.com/4casfdcc
😫Газетай - па галаве. Аршанскае раённае выданне дзіўным чынам агітуе за падпіску
🎥У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць той жа газетай па галаве.
Паводле сюжэту, дзеянне відэароліка адбываецца ў цэнтры горада, дзе з паасобнікамі “Аршанскай газеты” у кішэні прагульваецца паштарка. “О, выпішы газету!”, - звяртаецца яна да хлопца-мінака. Той кажа “не” і спрабуе прайсці далей. Паштарка паўтарае просьбу, і пасля чарговай адмовы хлопец атрымлівае скручанай газетай па галаве. “Тады давайце,”- пагаджаецца пасля гэтага мінак. А наступны, які бачыў напад паштаркі здалёк, пагаджаецца ўзяць газету адразу...
Рэакцыя гледачоў неадназначная. “И так будет с каждым?”, “Прекрасно отражает наше время. В деталях”, “Зачем вы позорите всех,” - пішуць людзі ў каментарах.
Відэаролік (спасылка тут) выйшаў на Instagram-старонцы дзяржаўнага СМІ. І ён такі не адзіны...
❗️Ужо другі раз "экстрэмісцкім" прызнаны Telegram-канал "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"
Першы раз рашэнне пра гэта прыняў увосень 2024 года суд Партызанскага раёна Мінска. А цяпер - 25 сакавіка - яшчэ і суд Ленінскага раёна Брэста.
🔸"Беларускі інстытут публічнай гісторыі" - гэта незалежнае аб’яднанне беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў у выгнанні, зарэгістраванае ў Варшаве. Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялягічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, даследчык сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігар Станкевіч.
🔻Telegram-канал "Беларускі інстытут публічнай гісторыі" мае каля 1 200 падпісчыкаў. У ім размяшчаюцца гістарычныя звесткі і аб'явы пра тэматычныя мерапрыемствы.
Яшчэ два пункты ў абноўленым 27 сакавіка Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся "дзякуючы" рашэнням суду Гарадоцкага раёна
25 сакавіка Гарадоцкі райсуд пастанавіў лічыць "экстрэмісцкімі"
- групу "Беларусь/Новости/NEXTA Live" і старонку "Федор Шмиголь" у саццетцы "ВКонтакте".
Калі назва першай на слыху ў беларусаў 😊 то другая выклікае адны пытанні. Федар Шмігаль займаецца ўстаноўкай дзвярэй і іншымі рамонтнымі работамі. Большасць пастоў і фотаздымкаў на яго старонцы прысвечана менавіта гэтым заняткам. Яшчэ крыху - пра спорт і асабістае жыццё.
З "крамольнага" - хіба падпіска на тую самую групу "Беларусь/Новости/NEXTA Live", якую ўнеслі ў "экстрэмісцкі спіс" на сайце Міністэрства інфармацыі адначасова са старонкай карыстальніка 🤔
Адміністрацыя полацкай СШ №18 паставіла настаўніцу перад выбарам: або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на звальненне. І дала паўгадзіны на роздумы.
Што выбрала блогерка?➡️ https://tinyurl.com/2zdn7s4s
Прызначаны новы кіраўнік упраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама
Максім Субота пераведзены ў Віцебск з Брэста, дзе ён займаў пасаду намесніка кіраўніка ў аналагічнай абласной структуры. Ён ураджэнец Кобрына. Вось як яго працоўную біяграфія выкладае Кобрынская раённая газета:
"Начинал службу в 1996 г. после Академии МВД в должности оперуполномоченного отделения уголовного розыска ОВД Кобринского райисполкома.
В 2001г. был назначен старшим оперуполномоченным отдела по раскрытию преступлений в сфере автомобильного бизнеса управления уголовного розыска криминальной милиции УВД Брестского облисполкома, где прошел путь до начальника отдела.
В июле 2007г. назначен на должность первого заместителя начальника Кобринского РОВД – начальника криминальной милиции, а с сентября 2010 года возглавил Кобринский РОВД.
С июля 2015 г. руководил управлением уголовного розыска криминальной милиции УВД Брестского облисполкома. В мае 2020 г. был назначен на должность заместителя начальника УВД Брестского облисполкома".
У адстаўку адправілі адыёзную суддзю Зінаіду Балаболаву, якая шмат гадоў выдавала палітычна матываваныя выракі ў гарадскім судзе Наваполацка.
Яна працавала ў гэтым судзе з 2008 году. Цяпер суддзя дасягнула пенсійнага ўзросту.
Балаболавай давяралі разглядаць выключна адміністрацыйныя справы - палітычных “крыміналак” на яе рахунку няма. Але колькі "сутак" і штрафаў яна прысудзіла актывістам і незалежным журналістам, нават цяжка палічыць. Колькасць "сутак" сягае за некалькі соцень, бо лічба, меншая за 15 , у рашэннях Балаболавай практычна ніколі не гучала.
Праваабаронцы ўключылі яе ў ТОП-7 суддзяў, якія разгледзелі найбольшую колькасць палітычны матываваных адміністрацыйных справаў у 2024 годзе. Падрабязней пра Зінаіду Балаболаву ➡️ https://tinyurl.com/hehwsz74
У адстаўку Зінаіда Балаболава адпраўлена згодна з Указам Аляксандра Лукашэнкі №142 ад 7 красавіка 2025 г.
Якія яшчэ змены адбудуцца ў судовым корпусе Віцебшчыны паводле гэтага дакумента, чытайце ніжэй:
🔻🔻🔻
3 красавіка дэпутаты Еўрапарламента на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю "Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі - пагрозах ад Следчага камітэта". За рэзалюцыю прагаласавалі 535 дэпутатаў, супраць - 19 удзельнікаў галасавання. 55 дэпутатаў устрымаліся.
Чаго чакаць далей? ➡️https://spring96.org/be/news/117725
Віцебская прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава таксама патрабуе пакарання “недатыкальных асобаў” за “распаўсюд экстрэмізму” ➡️https://tinyurl.com/yw7jnu75
Яна падтрымала віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку, які звярнуўся ў міліцыю з заявамі пра тое, што супрацоўнікі МУС вельмі выбарачна прымяняюць ч.2 арт.19.11 КаАП. Пад суд трапляюць шэраговыя беларусы, хаця ў сацсетках “недатыкальных асобаў” таксама сустракаюцца спасылкі на так званыя “экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы”. У ліку такіх асобаў - жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарка абласнога краязнаўчага музея...
“Я абсолютно не хочу, чтобы эти известные и влиятельные витебские люди сели или были оштрафованы, как я, мои единомышленники или простые «работяги». Но, если мы говорим о «государстве уникальной социальной справедливости», то и отношение ко всем должно быть равное, независимо от должности и статуса”, піша Эльвіра Мірсалімава.
Тым не менш, яна называе Карняенку "даносчыкам".
Суды Віцебскай вобласці чарговы раз знайшлі "экстрэмізм". Цяпер на асабістых старонках у сацыяльных сетках.
2 красавіка "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" судом Кастрычніцкага рана Віцебска прызнаны старонкі ў "ВКонтакте" і Facebook навапалачаніна Анджэя Корсака, удзельніка Палка Кастуся Каліноўскага.
3 красавіка "экстрэмісцкай" тым самым судом прызнана старонка ў Facebook віцябляніна Аляксандра Петухова. Мяркуючы па кантэнту старонкі, мужчына жыве ў Лондане.
2 красавіка суд Ушацкага раёна залічыў у "экстрэмісцкія" старонку "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ @belarus.clock" у Instagram.
2 красавіка суд Гарадоцкага раёна пастанавіў лічыць "экстрэмісцкай" старонку ўраджэнца Магілева Аляксандра Тупоўскага і мінчаніна Дзмітрыя Дземідзюка ў Facebook.
4 красавіка згаданыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы ўключыны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
"Личный прием граждан сегодня в Богушевском сельисполкоме провел депутат Витебского областного Совета депутатов Олег Жингель. В рамках рабочей поездки Олег Валентинович обсудил актуальные вопросы по развитию региона с Михаилом Вилюго, председателем районного Совета депутатов".
Гэта ўсё, што паведаміла Сенненская "раёнка" пра патрэбы і праблемы жыхароў пасёлка Багушэўск і пра тое, як будуць спрыяць іх вырашэнню раённыя ўлады і абласны савет дэпутатаў.
Інакш кажучы, у двух сказах - увесь артыкул. А, яшчэ і "парадны партрэт" дэпутата)
"Суткі" за кожны "экстрэмісцкі" рэсурс?
Жыхарку вёскі Браткова Лёзненскага раёна асудзілі на 10 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі.
22 сакавіка супрацоўнікі мясцовага РАУС устанавілі, што жанчына мае падпіскі на 10 інтэрнэт- рэсурсаў, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суддзя суду Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі пакараў яе арыштам паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
➡️ https://tinyurl.com/4ck7ct3p
"Экстрэмісцкім" прызнаны Телеграм-канал "Витебские Вести".
Але гэта не то, што вы маглі падумаць - да Віцебскай абласной газеты "Витебские Вести" гэты рэсурс не мае ніякага дачынення. Аднайменны Телеграм-канал быў створаны ў снежні 2021 года для распаўсюду самвыдатаўскага бюлетэня. Пасля пратэстаў 2020 года самвыдатаўскія бюлетэні з "неафіцыйнымі" навінамі распаўсюджваліся валанцёрамі па паштовых скрынях, і так было па ўсіх абласцях Беларусі.
Апошнія публікацыі на Телеграм-канале "Витебские Вести" былі зроблены ў 2022 годзе.
На рэсурс падпісаны 47 чалавек.
Ён прызнаны "экстрэмісцкім" рашэннем суда г.Жодзіна ад 27 сакавіка.
Сёння ў раённых выданнях Віцебскай вобласці - "польскі дзень" 😊
"Раёнкі" на загад зверху перадрукавалі артыкул БЕЛТА пра пратэсты ў Беластоку. Там на акцыю пратэсту супраць закрыцця памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю выйшлі каля 100 чалавек.
Гэты ж артыкул перадрукавалі і інтэрнэт-сайты некаторых райвыканкамаў.
-Суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Telegram-канал "ХЗ.ХалезинЗнает".
-У Віцебскай вобласці зноў самыя нізкія заробкі.
-Журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту, якога ўтрымліваюць у Наваполацкай ПК-1, на паўгода працягнулі ўтрыманне ў ПКТ.
-Адміністрацыя полацкай СШ №18 загадала настаўніцы або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на звальненне.
-Гарадоцкі райсуд пастанавіў лічыць "экстрэмісцкімі" групу "Беларусь/Новости/NEXTA Live" і старонку "Федор Шмиголь" у "ВКонтакте".
- Ужо другі раз "экстрэмісцкім" прызнаны Telegram-канал "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"
-Пасля пажару ў ГЦ "Беларусь" выяўлены парушэнні ў іншых аб'ектах кампаніі-уладальніка. Але суд адмовіўся прыпыніць іх дзейнасць
-Па галаве! Аршанская газета дзіўным чынам агітуе за падпіску
-У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, ўключылі адразу 6 жыхароў Віцебшчыны
-Віцебскага “раскамірскага” актывіста Сяргея Лашкова асудзілі да 10 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 28 сакавіка ўключылі адразу 6 жыхароў Віцебшчыны
➡️ https://tinyurl.com/bdha7w5s
Пяцёра з іх асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020 г. паводле артыкуле 342 КК. Гэта
- Дзмітрый Цюкаеў (Расоны)
- Наталля Казлова ( Полацк)
- Раман Прыходзька (Полацк)
Насупраць гэтых прозвішчаў ўказана “судзімасць не пагашана”. Падобна, што іх пакаралі “хіміяй”, тэрміны пакуль не выдомыя.
- Канстанцін Панамароў (Наваполацк) і
- Аляксандр Шэлепень (Глыбокае),
як пазначана на сайце МУС, “адбываюць пакаранне”.
Шосты “ экстрэміст” - Ігар Сімашковіч з Улы - таксама “адбывае пакаранне”. Ён асуджаны па ч. 3 арт. 130 — распальванне варожасці, ч. 1 арт. 343 - распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ч. 3 арт. 361-1 — удзел у экстрэмісцкім фармаванні, арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
Пасля пажару ў ГЦ "Беларусь" супрацоўнікі МНС выявілі парушэнні ў іншых аб'ектах кампаніі-уладальніка. Але суд адмовіўся прыпыніць іх дзейнасць ➡️https://tinyurl.com/5bw7s3z9
Читать полностью…Віцебскія ўлады не страчваюць намераў адрамантаваць сараі ў дварах старых дамоў за кошт жыхароў.
Такія сараі будавалі цэнтралізвана ў 1930-50 гады, каб насельнікі захоўвалі там дровы для пячнога ацяплення. Цяпер у дамах ёсць усе сучасныя выгоды, а большасць пабудоваў стаяць закінутыя. Больш за тое: яны паступова разбураюцца, становяцца "начлежкамі" для беспрытульнікаў, ствараюць небяспеку для дзяцей...
Гарадскія ўлады налічылі ў Віцебску 166 такіх сараяў. 133 з іх -аварыйныя . Але знясуць толькі 30. Што будзе з астатнімі?
➡️https://tinyurl.com/2bev5t7x
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін пра камунальныя праблемы, якія не вырашаюцца гадамі:
“Думаю, там есть какие-то нюансы, скрытые моменты, которые не позволяли их легко решить".
А гісторыя пачалася з таго,
што да кіраўніка вобласці звярнулася жыхарка Оршы, якой летась сама Наталля Качанава паабяцала вырашыць пытанне з асфальтаваннем вуліцы.
І дагэтуль нічога не зроблена, каця старшыня Савета Рэспублікі пераканала аршанку, што аддзены ўае неабходныя распараджэнні. ➡️ https://tinyurl.com/d6mzmhy2
Гарадзенскаму журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту, якога ўтрымліваюць у Наваполацкай ПК-1, на паўгода працягнулі ўтрыманне ў ПКТ. Пра гэта паведаміў Тэлеграм- канал «Право имеют».
У наваполацкай калоніі на яго ўвесь час аказваюць ціск: вядомыя выпадкі, калі яго змяшчалі ў ШІЗА, не давалі неабходныя лекі, змушалі пісаць прашэнне аб памілаванні.
Утрыманне ў ПКТ - перавод у спецыяльную турэмную камеру на тэрыторыі калоніі — гэта чарговая спроба ціску на Анджэя Пачобута. ➡️https://tinyurl.com/4vm8a2wc
Нагадаем, палітзняволены журналіст асуджаны да 8 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).