Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Без рэтушы.
Арыгінальныя фотаздымкі Наталлі Качанавай можна ўбачыць на сайце газеты "Міёрскія навіны". Як вядома, афіцыйныя СМІ старанна "падмалоджваюць" выгляд старшыні Савета Рэспублікі. Гавораць нават пра негалосную забарону публікаваць фота Наталлі Качанавай без папярэдняй апрацоўкі.
Калі так, то Мёрская раённая газета яе відавочна парушыла - прадэманстравала чытачам рэальны выгляд 64-гадовай жанчыны. Зрэшты, усе 3 фотаздымкі, якія мы тут публікуем, - з сайта мёрскай "раёнкі". Дзе "афіцыйныя", а дзе не - відаць адразу.
У чым сэнс паказваць аблічча чалавека, які займае дзяржаўную пасаду, не такім, як яно ёсць?
❗В витебской ИК-3 “Витьба” будет реорганизована промзона. Осуждённых начали переводить в другие колонии.
🔻Как удалось узнать MAYDAY TEAM, в витебской Исправительной колонии №3 будет частично закрыта и реорганизована промзона. В связи с этим, до конца апреля около 15% узников будут перенаправлены в другие ИК. Из некоторых отрядов по 10 человек уже этапированы в другие ИК с идентичным режимом отбытия наказания.
👀Одновременно прибытие новых узников в саму ИК-3 “Витьба” пока приостановлено. Вероятно количество отбывающих наказание в ней уменьшится.
Напомним, в декабре прошлого года впервые стало известно, что в ИК-3 может быть целиком закрыто деревообрабатывающее производство. Эта информация сейчас фактически подтверждается. В то же время швейное производство в колонии работает в две смены и перегружено.
Генеральная пракуратура распавяла пра справу палітвязня Аляксандра Рандарэнкі 🔻🔻🔻
Нагадаем, былога віцебскага лекара асудзілі да да 4 гадоў калоніі паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызма) і ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Яго крымінальную справу ў снежні 2024 года разбіраў Віцебскі аласны суд. Вырак суда першай інстанцыі Рандарэнка справабаў аспрэчыць у Вярхоўным судзе, але яго скаргу пакінулі без задавальнення, а прысуд - без зменаў.
🔸У паведамленні Генпракуратуры падкрэсліваецца, што "мужчина утверждал, что размещенные в Telegram-группах сообщения, оправдывающие нацизм, одобряющие деятельность Гитлера, преступления против белорусского народа, а также разжигающие расовую, национальную и иную социальную вражду ему не принадлежали. Заявлял о своей невиновности". Іншых падрабязнасцяў справы Аляксандра Рандарэнкі няма.
➡️https://tinyurl.com/2he69b7j
А пачалося ўсё з таго, што Рандарэнку разам з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». Падчас распівання спіртовых напояў у відэаразмове з правакатарам мужчына выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру. Пасля гэтага ў красавіку 2024г Рандарэнка быў затрыманы, 5 разоў асуджаны да арыштаў па адміністратыўных артыкулах. Увесь гэты час аргтэхніка арыштаванага знаходзілася ў Следчым камітэце, і потым супраць Аляксандра Рандарэнкі былі высунуты крымінальныя абвінавачанні.
🔻"ЧАТ Витебск, я гуляю!" у Тэлеграм прызнаны "экстрэмісцкім"
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
🔸Таксама "экстрэмісцкім" прызналі і лагатып інтэрнэт-рэсурса, апісаны як "схематичное изображение мужчины с поднятой рукой, в которой последний держит флаг: прямоугольное полотнище, состоящее из трех горизонтально расположенных полос: верхнее и нижнее белого цвета, по середине – красного".
🔸Нават "визуальный материал (изображения, цифровые водяные знаки и т.п.) либо текст "ЧАТ Витебск, я гуляю!" прызнаны я "экстрэмісцкімі" - усе гэта забаронена размяшчаць на любых носьбітах, у тым ліку адзенні, прадметах побыту і гд. ➡️https://tinyurl.com/2nmvd2yu
Што дзіўна: рашэнне прызнаць усё гэта "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прызнаў не віцебскі суд, а суд Ленінскага раёна Гродна ( рашэнне прынятае 18 сакавіка 2025 г.)
❗️УВАГА! Спіс удзельнікаў чата адкрыты. Калі гэтыя людзі ў Беларусі, ім варта паклапаціцца пра ўласную бяспеку!
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай" групу ў ВК пад назвай ПСІХО || Беларусь.
Група мае больш за 4, 5 тысяч падпісчыкаў, але апошняя публікацыя ў ёй датавана маем 2022 году.
У групе пісалі пра падзеі ў Беларусі і вайну ва Ўкраіне.
Дваіх віцяблян унеслі ў спіс "тэрарыстаў", які складае КДБ
Сёння ў гэты спіс дадалі
- Аляксандра Рандарэнку - былога віцебскага лекара, якога развялі на шчырасць у чат-рулетцы. Ен асуджаны на 4 гады калоніі паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызму) і ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Яго крымінальную справу ў снежні 2024 г. разбіраў Віцебскі аласны суд. Аляксандар Рандарэнка прызнаны палітвязнем.
- Макіма Старасценку, якога сёлета ў лютым судзілі па двух крымінальных артыкулах - ч. 3 арт. 293 КК РБ ( удзел у масавых беспарадках) і ч. 1 арт. 130 КК РБ ( распальванне варожасці або варажнечы). У чым звінавацілі Максіма Сарасценку і які вырак вынес суддзя Яўген Буруноў, пакуль не вядома - суд праходзіў у закрытым рэжыме.
🔸У "спіс тэрарыстаў" уключаюць асобаў, асуджаных паводле пэўных крымінальных артыкулаў. Сярод іх - арт.130 КК ( у абодвух) і арт. 293 КК (у Старасценкі) .
- Старшыня Віцебскага аблвыканкама даў інтэрв’ю віцебскім блогерам. Такім чынам кіраўнік Віцебшчыны спрабуе рэалізаваць задачу “дайсці да моладзі”. Інтэрв'ю выйшла на Youtube-канале Vitebsk LIVE, на які ў дзень выхаду гутаркі 10 сакавіка былі падпісаны ўсяго 45 чалавек.
Праз тыдзень іх стала 159, нягледзячы на тое, што канал піярылі ўсе рэгіянасльныя дзяржСМІ.
- У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС, уключылі адразу чатырох жыхароў Віцебскай вобласці - ўраджэнцаў Віцебска Аляксандра Рандарэнку і Максіма Старасценку , аршанца Андрэя Фалькова і глыбачаніна Сяргея Міхалевіча. Трое з іх, апрача Рандарэнкі, асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020-га года.
- На гэтым тыдні ў Глыбокім распачаліся яшчэ два суды паводле ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або удзел у іх). 10 сакавіка ў судзе Глыбоцкага раёна судзілі Аляксандра Шэлепня, а 12 сакавіка - Людмілу Пацэвіч. Вынікі судоў не вядомыя.
У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку, асуджанага да 4 гадоў калоніі паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызму) і ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Яго крымінальную справу ў снежні 2024 г. разбіраў Віцебскі аласны суд. Аляксандар Рандарэнка прызнаны палітвязнем. ➡️ https://tinyurl.com/y4zj2bzn
Яго затрымалі ўвесну 2024 г., спярша судзілі па ч.1 арт.24.23 і ч. 1 арт. 19.10 КаАП. У судзе Рандарэнка казаў, што падчас распіцця спіртовых напояў ў стрыме з незнаёмым выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны. 6 снежня блізкі да сілавікоў Тэлеграм-канал «Северная столица» прадэманстраваў аператыўныя фотаздымкі Аляксандра Рандарэнкі, збітага падчас затрымання.
Адначасова з Рандарэнкам у "экстрэмісцкі пералік" на сайце МУС уключылі яшчэ траіх жыхароў Віцебшчыны. ➡️https://tinyurl.com/55k9vexm 🔻🔻🔻
Што яшчэ адметнага прагучала ў інтэрв'ю старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна "вядомым віцебскім блогерам".
😊 Настолькі вядомым, што іхныя імёны нідзе не называюцца 😊
4. Што будзе замест згарэлага ГЦ "Беларусь"
"Я считаю, этот ТЦ уродует город", - сказаў Аляксандр Субоцін. - Я бы сделал там красивый объект".
Кіраўнік вобласці лічыць, што назву "Беларусь" варта пакінуць. Але што збудаваць замест ГЦ? Можа, новы кінатэатр. А можа і цэлы культурна-забаўляльны цэнтр з невялікім гатэлем.
Блогеры спыталі, ці будзе грамадскае абмеркаванне новага аб'екта. Будзе, паабяцаў Аляксандр Субоцін. І тут жа заўважыў: "Самое главное не то, что там будет. А то, как это будет выглядеть".
Згадаў старшыня аблвыканкама і пра будаўніцтва Сафійскага сабора: па ягоных звестках, нейкія рухі ў гэтым накірунку робяцца. І пра квартал на "Вистане"- пра рэнавацыю будынкаў былога прадпрыемства гаварылі яшчэ 10 год таму, абяцаючы зрабіць там месцы адпачынку і кавярні.
Працяг - ніжэй 🔻🔻🔻
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін даў вялікае інтэрв'ю "вядомым віцебскім блогерам", імёны якіх у СМІ агучваюцца . Спынімся самых цікавых выказваннях Аляксандра Субоціна па пытаннях, якія найбльш хвалююць жыхароў рэгіёна.
2. Флагшток на віцебскай Плошчы герба і сцяга будзе на 50 см ніжэйшы, чым у Мінску - для "захавання парытэту"
Аляксандр Субоцін распавёў, што асабіста ён хацеў усталяваць флагшток на плошчы 1000-годдзя Віцебска - у гістарычным цэнтры горада. Але пагадзіўся на прапанову пра стварэнне Плошчы герба і сцяга ў раёне Лядовага палаца.
Паводле старшыні аблвыканкама, працы на плошчы амаль што завершаны. Але "хацлеся б прыстасаваць адкрыццё да нейкага мерапрыемства". Аляксандр Субоцін падкрэслівае, што ўсё павінна быць "манументальна". "І можа быць гэта не трэба, як пішуць у каментарах, што, можа, збудавалі б лепей шпіталь... А калі будуем шпіталь, то пішуць наадварот - што трэба нешта знакавае. Таму іншым разам трэба браць рашэнні на сябе", - кажа Аляксандр Субоцін.
Працяг - ніжэй 🔻🔻🔻
Навіны і падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць:
- Роўна два гады таму 3 сакавіка вынеслі прысуды праваабаронцам "Вясны" Бяляцкаму, Стэфановічу і Лабковічу.
- 4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка паводле арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) судзілі Дзмітрыя Рашыдавіча Цюкаева і Арцёма Юр'евіча Васільева.
- Яшчэ адзін палітычна матываваны суд - у Оршы. 6 сакавіка ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы судзілі Наталлю Пятроўну Говараву. Жанчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
- Медыяпраект "Про Витебск" прызнаны "экстрэмісцким фармаваннем".
- 7 сакавіка ў экстрэмісцкі пералік на сайце МУС уключылі глыбачан Ігара Шкетава і Рамана Васілевіча, асуджаных паводле арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) за ўдзел у пратэстах 2020 года.
7 сакавіка ў экстрэмісцкі пералік на сайце МУС уключылі глыбачан Ігара Шкетава і Рамана Васілевіча.
Абодва сёлета з лютым былі асуджаны за паводле ч.1 арт.342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Вядома, што Ігару Шкетаву, адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» , прысудзілі два гады «хіміі».
У мінулым месяцы ў пералік асобаў, схільных да эсктрэмісцкай дзейнасці, уключылі глыбачан Дзмітрыя і Івана Піскуновічаў. Іх таксама асудзілі па тым жа артыкуле. У канцы лютага за те самае асудзілі Сяргея Міхалевіча, яшчэ два суды - наперадзе. ➡️ https://tinyurl.com/r2vk78zd
Гэтыя суды - наступствы "хапуна", які сілавікі наладзілі ў Глыбокім у верасні-кастрычніку мінулага года. Затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года.
Травматолога колумбийского происхождения сегодня судят в Витебске за «экстремизм» — ранее судили, похоже, его супругу
Сегодня в суде Октябрьского района Витебска отметилось имя Хорхе Елиесера Даса Гайтан. Мужчине вменяют ч. 2 ст. 19.11 КоАП РБ.
Судя по соцсетям, мужчина родом из колумбийской Армении, учился в витебском «меде» и остался в нашем городе работать. По бейджу на фотографиях можно понять, что он работает травматологом.
Ранее мы сообщали об аналогичном суде над Ольгой Даса Гайтан, сотрудницей витебского филиала «СберБанка» — вероятно, супругой Хорхе Елиесера.
Кіраўніка турыстычнай фірмы «Віцебск-МегаТур» сёння судзяць за аватаркі ў Фэйсбуку.
У раскладзе суда Першамайскага раёна на 4 сакавіка фігуруе імя і прозвішча Андрэя Красько - дырэктара ПГУП «Віцебск-МегаТур» . 49-гадовага мужчыну вінавацяць ў "несанкцыянаваным пікетаванні" па ч.1 арт. 24.23 КаАП. На яго старонцы ў Фэйсбуку знойдзены фотаздымкі з так званымі "рамкамі" - са сцягам Украіны, з надпісам "Я TUT" і "Мы 97%". ➡️ https://tinyurl.com/ycken5s3
На судзе будзе разглядацца і яшчэ адзін пратакол - за "распаўсюд экстрэмізму" у інтэрнэце па ч.2 арт.19.11 КаАП. Судзіць дырэктара турфірмы будзе Кацярына Цыбульская - самая маладая суддзя суда Першамайскага раёна. Яна прыйшла сюды на працу ў снежні 2024 г., і з тае пары яе прызначаюць разбіраць палітычна матываваныя справы.
🔻Апрача Андрэя Красько, 4 сакавіка за "распаўсюд экстрэмізму" яна судзіць яшчэ дваіх віцяблян - прадпрымальніка Андрэя Капусціна і супрацоўніцу Віцебскага абласнога цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Алену Карабань.
❗️Яшчэ адна палітычна матываваная крымінальная справа ў Віцебскай вобласці
6 сакавіка ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы будуць судзіць Наталлю Пятроўну Говараву.
Жанчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) . ➡️ https://tinyurl.com/bdfvsewc
Суддзёй прызначана Юлія Вяршыніна.
Яна ужо некалькі год "спецыялізуецца" на палітычна матываваных справах. Толькі на мінулым тыдні яна правяла 5 адміністрацыйных працэсаў за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" (ч.2 арт.19.11 КаАП)
У Віцебскай вобласці зноў самыя нізкія заробкі.
Розніца з самай заможнай Мінскай вобласцю - больш за 400 рублёў.
Сярэднія заробкі па абласцях краіны:
- Мінск- Br3309,1. Мінская вобласць - Br2442,7
- Гомельская вобласць - Br2169,7
- Гродненская вобласць - Br2118,7
- Брэсцкая вобласць — Br2103
- Магілеўская вобласць - Br2014,7
-Віцебская вобласць - Br2011
Суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Telegram-канал "ХЗ.ХалезинЗнает", на які падпісаны 2632 чалавекі. Судовае рашэнне пранята 20 сакавіка .
Мікалай Халезін - беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра», аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэмій і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету.
Жыве ў замежжы. У Беларусі яго абвясцілі ў вышук за выказванне сваёй палітычнай пазіцыі
Паведамілі толькі праз 3 месяцы❓❓❓
У абноўленым 20 сакавіка Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася інфармацыя пра прызнанне "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" інтэрнэт-рэсурсаў пад назвай "Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя".
Як вынікае ў гэтага спіса,
яшчэ 20 снежня 2024 года суд Мёрскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў "экстрэмісцкімі"
- Youtube-канал "Навiны БХД"
- Telegram-канал "Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя"
- старонкі ў "ВКонтакте", "Х" і Facebook з такімі ж назвамі. ➡️ https://tinyurl.com/59phjm5j
На практыцы гэта азначае,
што падпісчыкі гэтых рэсурсаў, а таксама ўсе, хто пакідаў каментары, ставіў лайкі і рабіў рэпосты ўжо цягам трох месяцаў рызыкавалі быць асуджанымі за "распаўсюд экстрэмізму" паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Ніводнага факта канкрэтнай дапамогі не прывёў у сваёй гадавой справаздачы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў.
З лічбамі - таксама бяда: да яго звярнуліся ўсяго 102 чалавекі, што складае 0,2% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (56 691 чалавек) у Талачынскай выбарчай акрузе №30, дзе ён балатаваўся. Дарэчы, на безальтэрнатыўнай аснове - канкурэнтаў у былога першага сакратара Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ не было. такі вось паказнік даверу людзей да тых, каго аны "абралі"... ➡️https://tinyurl.com/bdfh8jbc
Адзінае, што Уладзімір Бабічаў падрабязна пералічвае - гэта ідэалагічныя мерапрыемствы, якія ен арганізаваў, або ў якіх браў удзел.
Каментары як апошняя надзея
Пасля выхаду 10 сакавіка інтэрв’ю старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна на Youtube-канале Vitebsk LIVE жыхары вобласці проста пад ім пачалі пісаць каментары з пытаннямі. ➡️ https://tinyurl.com/4t8rawyt
Месцамі людзям спрабавалі адказваць блогеры - аўтары відэагутаркі, але пытанні былі зусім не да іх, а да кіраўніка вобласці.
Прыкметаў таго, што пытанні заўважыў Аляксандр Субоцін, няма. Але людзі працягваюць пісаць, спадзеючыся дастукацца да ўладаў.
🙃 Не смяяцца)))
Названы чарговы тэрмін адкрыцця лазнева-аздараўленчага комплекса на вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску.
Комплекс, які будуюць ужо 14-ты год, і які старшыня Віцебскага гарвыканкама абяцаў "здаць" сёлета ў першым квартале,
чаоговы раз абяцаюць давесці да ладу да 1 чэрвеня.
Паверым? ➡️ https://tinyurl.com/9htwzfjv
У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі ўраджэнца Віцебска Максіма Старасценку, ураджэнца Оршы Андрэя Фалькова і глыбачаніна Сяргея Міхалевіча.
🔸Сёлета ў лютым у Віцебскім абласным судзе 38- гадовага Максіма Старасценку судзілі па двух крымінальных артыкулах - ч. 3 арт. 293 КК РБ ( удзел у масавых беспарадках) і ч. 1 арт. 130 КК РБ ( распальванне варожасці або варажнечы). У чым звінавацілі Максіма Сарасценку і які вырак вынес суддзя Яўген Буруноў, пакуль не вядома - суд праходзіў у закрытым рэжыме. На сайце МУС пазначана, што мужчына ўжо адбывае пакаранне.
🔸50-гадовага аршанца Андрэя Фалькова паводле ч.1 арт.342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях) судзілі ў судзе Заводскага раёна Мінска. Найверагодней, ён асуджаны да “хіміі” - у “экстрэмісцкім” пераліку на сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана” ➡️ https://tinyurl.com/mszc49u5
🔸Па тым самым артыкуле асуджаны і 57-гадовы жыхар Глыбокага Сяргей Міхалевіч. Яго справу сёлета ў лютым разбіраў суд Глыбоцкага раёна. Крымінальны пераслед глыбачаніна распачаўся пасля міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года. У выніку за ўдзел у пратэстах 2020 года былі асуджаны мінімум 7 глыбачан. ➡️ https://tinyurl.com/msv2vzfv
Старшыня Віцебскага аблвыканкама патлумачыў, чаму не вядзе сацсеткі
"Основное, конечно, что интернет не всегда позитивные вещи пишет. И любое высказывание может так вывернуть наизнанку, особенно профессионально подготовленный человек, и просто растиражировать в очень негативном формате. Поэтому одна из самых действенных мер - это не быть в соцсетях, чтобы их не взломали и тебя там не использовали, не обливали грязью”, - лічыць Аляксандр Субоцін. ➡️https://tinyurl.com/8ebc7rxt
Сваімі думкамі ён падзяліўся ў інтэрв'ю, якое сёння піяраць усе рэгіянальныя дзяржСМІ. Імёны суразмоўцаў - “вядомых віцебскіх блогераў” - не называюцца. Інтэрв'ю выйшла на Youtube-канале Vitebsk LIVE, на які падпісаны ўсяго 45 чалавек ( на 15.00 10 сакавіка).
Субоцін гаварыў у тым ліку
- пра прапанову дадаць яшчэ адну частку да абласной Дошкі гонару;
- пра тое, што адкрыццё лазнева -аздараўленчага комплекса зноў затрымліваеца;
- пра будаўніцтва новага аб’екта на месцы згарэлага ГЦ “Беларусь”;
- пра новую плошчу герба і сцяга.
Працягваем аналізаваць інтэрв'ю старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна "вядомым віцебскім блогерам". 😊
3. Што яшчэ плануецца зрабіць на віцебскай Плошчы перамогі
Аляксандр Субоцін, падобна, згодны з меркаваннямі гараджан пра неадэкватна вялізны "пляц". Ён утварыўся, калі тут знішчылі дрэвы і ўсю тэрыторыю заклалі брукаванкай. Старшыня аблвыканкаму адзначае, што ўсё зеляноту, якая была раней, вярнуць ужо немагчыма. Затое частку вольнага месца цяпер займае фантан са 118 струменяў ( па колькасці жыхароў горада, якія засталіся тут у дзень вызвалення горада ў 1944 годзе). Да слова, фантан з такой самай колькасцю струменяў быў і на "старой плошчы".
Але вольнага месца яшчэ шмат, таму ёсць прапанова - павялічыць Абласную дошку гонару - маўляў, яна ў Віцебску меншая за іншыя абласныя гарады.
Таксама старшыня гарвыканкама прапануе "азеляняць" плошчу раслінамі ў пластыкавых кашпо, прыбіраючы іх на зіму. Але віцябляне памятаюць, як падчас такога азелянення ўжо загінулі две сотні туй...
Працяг - ніжэй 🔻🔻🔻
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін даў вялікае інтэрв'ю "вядомым віцебскім блогерам". Іх імены ў СМІ чамусьці не агучваюцца, а ідэнтыфікаваць двух хлопцаў паводле знешняга выгляду - траціць час не не вельмі ўдзячны занятак 😊
Лепей спынімся на самых цікавых выказваннях Аляксандра Субоціна, якія непасрэдна тычацца пытанняў, якія хвалююць жыхароў рэгіёна.
1. Лазнева-аздараўленчы комплекс па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску зноў не адчыняць у прызначаны тэрмін ( паводле апошніх абяцанняў гарадскіх аладаў, гэта мусіла адбыцца не пазней сакавіка). ”Притчей во всеязыцех” - назваў амаль 14 -гадовую гісторыю будаўніцтва аб'екта Аляксандр Субоцін. І патлумачыў, чаму на яго завяршэнне зноў бракуе сродкаў ➡️ https://tinyurl.com/mnwhkf6u
Працяг аналізу гутаркі з Аляксандрам Субоціным - ніжэй 🔻🔻🔻
У Расонах новая загадчыца аддзела адукацыі. Тыповы шлях да пасады
Дэпутатка.
Святлана Сяляўская - дэпутат Расонскага савета народных дэпутатаў. На Ясененскім выбарчым участку, дзе яна балатавалася, за яе прагаласавала ўсяго траціна ад агульнай колькасці выбаршчыкаў - 86 з 239. Праўда колькасць тых, хто прыйшоў на выбары, была меншай - толькі 180 чалавек, прычым 31 -прагаласавали “супраць усіх”.
Работніца райвыканкама са стажам.
Святлана Сяляўская калісьці выкладала беларускую мову і літаратуру. Аднак яе пачалі прасоўваць па дзяржаўнай лініі, і амаль 10 год да апошняга прызначэння яна адпрацавала галоўным спецыялістам аддзела, якім цяпер кіруе.
З “Белай Русі”.
Святлана Сяляўская далучылася да гэтай структуры щ ліку першых удзельнікаў. Яшчэ ў 2012 годзе яе вылучылі ў чальцы ўчастковай выбарчай камісіі (участак №84 у Расонах) менавіта ад гэтай структуры.
Сталая ўдзельніца выбарчых камісій.
Практычна ўсіх, што праходзілі ў Беларусі ў апошнія гады. Трапляла туды ад раённай структуры ГА “Белая Русь”.
❗️ Медыяпраект "Про Витебск" прызнаны "экстрэмісцким фармаваннем".
Рашэнне пра гэта КДБ прыняў яшчэ 28 лютага.
У складазе "фармавання" пералічаны шэраг інтэрнэт- рэсурсаў, праз якія нібыта здзяйснялася "экстрэмісцкая" дзейнасць.
➡️ https://tinyurl.com/462tzyku
Яшчэ адна справа за пратэсты 2020 г. заяўлена ў Наваполацкім судзе
➡️ https://tinyurl.com/2jjxuuwv
🔸4 сакавіка суд г.Наваполацка разбірае крымінальную справу, распачатую паводле ч.1 арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) супраць Арцёма Юр'евіча Васільева. Яму ж інкрымінуецца і парушэнне ч. 1 арт. 435 КК (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу). Судзіць хлопца прызначана суддзя Алла Гаціх.
🔻Як мы паведамлялі раней, 4 сакавіка у Наваполацкім гарсудзе паводле ч.1 арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) судзяць і Дзмітрыя Рашыдавіча Цюкаева. Падобна, гэта прадпрымальнік з Расонаў.
Роўна два гады таму вынеслі прысуд праваабаронцам "Вясны" Бяляцкаму, Стэфановічу і Лабковічу
Трэцага сакавіка 2021 агучылі жорсткія прысуды праваабаронцам:
Алесю Бяляцкаму (які на той момант ужо быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру) - 10 год калоніі.
Валянціну Стэфановічу - 9 год калоніі,
Уладзю Лабковічу -- 7 год калоніі.
Іх асудзілі за тое, што яны дапамагалі людзям, паставіўшы ім у віну дапамогу ў аплаце адміністрацыйных штрафаў і адвакацкіх паслуг.
Пазней Алеся Бяляцкага этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна Стэфановіча — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, Уладзя Лабковіча — у папраўчую калонію №17 у Шклове.
Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
❗️У Наваполацку - новы суд за пратэсты 2020-га года.
🔻4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка паводле арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) будуць судзіць Дзмітрыя Рашыдавіча Цюкаева. ➡️ https://tinyurl.com/bdfvsewc
Асабістыя дадзеныя падсуднага супадаюць з асабістымі дадзенымі прыватнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Расонах. У 2013 годзе газета "Голас Расоншчыны" публікавала артыкул пра сям'ю Дзмітрыя і Галіны Цюкаевых. У той час Дзмітрый працаваў у Расіі, я яго жонка выхоўвала двухгадовага сына.