vicspring | Unsorted

Telegram-канал vicspring - Віцебская Вясна

160

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Subscribe to a channel

Віцебская Вясна

На сайце гарадской газеце «Віцьбічы» існуе рубрыка «Есть проблема? Обращайтесь!» За 2024 г. у ёй - усяго 9 публікацый па слядах зваротаў чытачоў.

Да слова, у 2023 годзе такіх публікацый было 19. Пра што гэта можа сведчыць? ➡️ https://tinyurl.com/4uv7866r

Читать полностью…

Віцебская Вясна

3 студзеня ў Мёрскам райсудзе за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" будуць судзіць бібліятэкарку з Дзісны Святлану Яроменак і яшчэ дзвюх жанчын.

Адміністрацыйную справу, распачатую супраць Святланы Яроменак паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, прызначана разбіраць суддзя Вераніка Кісляк. Яна ж будзет судзіць і яшчэ адну жыхарку Мёраў - Святлану Шаўлюгу.

Суддзя Ірына Яскевіч будзе судзіць па тым самым артыкуле Ірыну Нарэйку. Гэтая жыхарка райцэнтра ў 2017 годзе актыўна выступала супраць "аптымізацыі" школ у раёне, калі адну з навучальных установаў расфарміроўвалі, а дзяцей паводле распараджэння ўладаў пераводзілі ў іншыя школы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Да чаго дайшло памкненне уладаў давесці, што яны дбаюць пра людзей 😊

У Бешанковічах пасыпалі пяском склізкую сцежку – і вось гэта ўжо нагода да хвалебнага артыкула 🙃 ў раённай газеце ➡️https://tinyurl.com/2p9ht6xr

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Тры гады калоніі. Стаў вядомы прысуд палітвязню Аляксандру Камлёнку

Паводле звестак у спісе асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС, Аляксандр Камлёнак прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Першапачаткова мужчыну вінавацілі яшчэ і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), але ў канчатковым выраку гэты артыкул ужо не фігуруе. У жніўні яго крымінальную справу разбіралі ў Віцебскім абласным судзе. 29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага ў Вярхоўным судзе. На сайце МУС пазначана, што Аляксандр Камлёнак "адбывае пакаранне".

Па інфармацыі Telegram- канала orsha.eu, мужчына пакараны «мінімум трыма гадамі калоніі». Гісторыя Аляксандра Камлёнка тут ➡️https://tinyurl.com/35eyhn4f

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Вось што значыць - і пра Новы Год , і ў ідэалагічным рэчышчы 😊
Фота з сайта газеты "Гарадоцкі веснік".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Оршы адрамантавалі драўляную лесвіцу і падаюць гэта як вялікае дасягненне ➡️ https://tinyurl.com/94r9n4x8
Што застаецца рабіць уладам, калі іншых няма)

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Начальнік глыбоцкай калоніі №13 Вадзім Мурашка уключаны ў санкцыйныя спісы

Рада Еўразвязу Савет ЕС 16 снежня дапоўніла санкцыйныя спісы новымі фізічнымі асобамі і кампаніямі з Беларусі. У санкцыйныя спісы трапілі суддзі, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, а таксама кіраўнікі некалькіх папраўчых устаноў . У прыватнасці , Вадзім Мурашка, начальнік калоніі № 13 у Глыбокім.

Гэта калонія асобага рэжыму, у якой зараз утрымліваюць палітзняволеных Мікалая Статкевіча, Віталя Мельнікава, Сяргея Вкрашчагіна.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Па два ліхтары на вёску. Віцебскі аблвыканкам змяніў сацыяльныя стандарты ў бок "эканоміі" ➡️ https://tinyurl.com/4ykxcd27

Змяненне нормы аб асвятленні ў населеных пунктах вядзе да патэнцыйнага парушэння правоў грамадзян, стварае праблемы для выканання стандартаў правоў чалавека.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Гандлёвы цэнтр "Беларусь", дзе 13 снежня адбыўся пажар, хутчэй за ўсё знясуць. ❗️❗️❗️

Гэтую прапанову агучыў Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Пад яго кіраўніцтвам сёння ў Віцебску праходзіць пасяджэнне штаба па надзвычайным здарэнні, якое адбылося на мінулым тыдні.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

16 снежня ў Пастаўскім райсудзе за «распаўсюд экстрэмізму» пачынаюць судзіць 48-гадовага жыхара райцэнтра Віталя Бугаёва. Разбіраць адміністрацыйную справу, рспачатую супраць пастаўчаніна паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызначана суддзя Наталля Жукава.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

19 снежня ў судзе Віцебскага раёна ўжо трэці раз «за распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць былога палітвязня Аляксандра Патапава.

Справу 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёна зноў будзе разбіраць суддзя Таццяна Лабацкая. Мінулы раз яна судзіла яго тыдзень таму, 12 снежня. Пазамінулы суд над вяскоўцам адбыўся 31 кастрычніка. Судзіў яго суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня.

16 лістапада 2022 г. Аляксандра Патапава прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі). Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сурʼёзна параненая. Пасля гэтага, 8 і 16 ліпеня 2022 г. ён размясціў у сацыяльнай сетцы "Одноклассники" два каментары, якія экспертыза палічыла абразлівымі. Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ен выйшаў на волю сёлета ўвесну.

Яшчэ да пачатку крымінальнага пераследу Аляксандра Патапава ўжо каралі па ч.2 арт.19.11 КаАП.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

З нагоды пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры "Беларусь" Аляксандр Лукашэнка даручыў шукаць вінаватых.

"Каб ніхто не сашоў ад адказнасці", - цытуюць ягоныя словы дзяржаўныя медыярэсурсы.

Пра тое, якая дапамога будзе аказана людзям, у тым ліку прадпрымальнікам, якія страцілі маёмасць, і гандлярам, што засталіся без працы, кіраўнік краіны не сказаў ні слова.

Віцебскі гарвыканкам прапанаваў "по всем интересующим вопросам можно обращаться в управление торговли и услуг", і не больш за тое.

А ўладальнік гандлёвага цэнтра Віктар Велюга запрасіў арандатараў з "Беларусі" у іншыя гандлёвыя цэнтры. Пытанне, ці ёсць ім з чым туды ісці. Асабліва калі напярэдадні святаў прадпрымальнікі спадзяваліся на вялікую выручку і выставілі на продаж шмат тавараў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцябляне не задаволены працай паліклінік
Нечакана! Гарадская газета «Віцьбічы» надрукавала востры матэрыял, пералічыўшы недахопы ў працы медустаноў. Але падстрахавалася 😊

Можа, і вы дадалі б нешта яшчэ, апрача чэргаў і праблем з тым, каб трапіць да вузкіх спецыялістаў? ➡️https://tinyurl.com/2bsh8yt9

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцебскі ГЦ "Беларусь" пасля пажару: унутры жахлівае відовішча.

Фотаздымкі апублікаваў Тэлеграм-канал "Витебская область. Официально".

Віцебскі гарвыканкам заклікае індывідуальных прадпрымальнікаў, чыя маёмасць засталася ў гандлёвым цэнтры, праяўляць разуменне і выконваць указанні праваахоўных органаў. Па здымках відаць, што ў некаторых месцах не засталося практычна нічога.

Уласнік ГЦ "Беларусь" Віктар Велюга распавёў, што арандатараў павільёнаў запросяць у іншыя гандлёвыя цэнтры. Чым яны мусяць гандляваць, калі ў некаторых згарэла ўсё, што яны мелі... ➡️ https://tinyurl.com/bde9v6jp

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Па факце пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры "Беларусь" узбуджана крымінальная справа. па ч.2 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне ўрону ў буйным памеры)

Следчыя адбіраюць неабходную дакументацыю, дапытваюць сведкаў і пацярпелых. У мэтах гарантавання бяспекі і правядзення неабходных следчых мерапрыемстваў доступ грамадзянскіх асоб у будынак гандлёвага цэнтра закрыты. Органамі ўнутраных спраў арганізаваны кругласутачны нагляд за будынкам і ўсёй маёмасцю, якая знаходзіцца на тэрыторыі гандлёвага цэнтра.

Днём 13 снежня ў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні гандлёвага цэнтра ў Віцебску. Пажар быў патушаны пасля 20 гадзін.

Медыкі паведамляюць аб 16 пацярпелых. З іх двое застаюцца ў цяжкім стане, яны знаходзяцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Пацярпелі двое дзяцей. Падчас эвакуацыі адна дзяўчынка атрымала вывіх ногі. Іншая знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан ужо здавальняючы ➡️ https://tinyurl.com/bde9v6jp

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Жыхара Лепеля двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце. Новы год лепельскі прадпрымальнік Андрэй Каротчык-Ласкі суcтрэў за кратамі. ➡️https://tinyurl.com/5d5j9z3a

Читать полностью…

Віцебская Вясна

3 студзеня ў Вярхоўным судзе - разгляд скаргі палітвязня Валерыя Мефодзіенкі.

У кастрычніку 2024г. жыхара Сянно асудзілі за данаты - за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і «фінансванне тэрыстычнай дзейнасці" паводле арт. 361-2 і арт. 290-1 КК. Судовы працэс у Віцебскім абласным судзе праходзіў у закрытым рэжыме. Валерый Мефодзіенка зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Лёзненская пракуратура пахвалілася, як змагаецца з «экстрэмісцкімі» інфармацыйнымі рэсурсамі.

Паводле Пракурора Лёзненскага раёна Аляксея Бузікава, у 2024 годзе раённая пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» чатырох інтэрнэт-рэсурсаў. З іх тры – гэта персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках. Чацвёрты - Тэлеграм-канал.

І быў яшчэ пяты, але пра адзін рэсурс пракурор проста забыўся.

Што цікава: ніводны з пяці не мае дачынення да Лёзненшчыны. Гэта яшчэ раз пацвярджае той факт, што пракуратуры ў рэгіёнах спаборнічаюць паміж сабой, шукаючы «экстрэмісцкія» рэсурсы «усляпую», па прынцыпе «падыходзіць усё, што знойдзем у інтэрнэце». ➡️ https://tinyurl.com/yesvnyca

Читать полностью…

Віцебская Вясна

17 снежня ў Чашніцкім райсудзе зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова. Старшынявала на працэсе суддзя А. Смірнова.

Першы раз справу 48-гадовага жыхара райцэнтра, распачатую паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП, 6 снежня разбірала суддзя Чашніцкага райсуда Іраны Кручыніна. Наступны раз яна ж судзіла Чарнова 11 снежня.

Сёлета 13 лістапада Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонкі Канстанціна Чарнова ў "Одноклассниках" і ў TikTok.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Глыбоцкім раёне знайшлі працаўніка ў вясковую краму.
Дзяржаўная газета падае гэта як надзвычайную падзею і значную праяву клопату пра мясцовае насельніцтва.

Рашэнне іншых праблем жыхароў вёскі Верхняе адкладаецца да нявызначаных часоў. ➡️https://tinyurl.com/yck6zchs

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння, 17 снежня, у Віцебскім абласным судзе пачынаецца разбор справы Аляксандра Рандарэнкі – віцебскага лекара, якога «развёў на размовы» аўтар чат-рулеткі «Разговоры с Палычем».

Рандарэнку вінавацяць паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызма) і арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Пракуратура сцвярджае, што ў яго крымінальнай справе 19 эпізодаў ➡️ https://tinyurl.com/bdcms9n7

Мужчыну затрымалі ўвесну і некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных справах, у тым ліку па ч.1 арт.24.23 і ч. 1 арт. 19.10 КаАП. У судзе мужчына казаў, што падчас распіцця спіртовых напояў, у стрыме з незнаёмым выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру.

6 снежня блізкі да сілавікоў Тэлеграм-канал «Северная столица» напісаў, што «начался суд над врачом-нацистом". Таксама былі прадэманстраваны аператыўныя фотаздымкі, па якіх відаць, што падчас затрымання Аляксандра Рандарэнку моцна збілі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Падобна, гаспадар згарэлага ГЦ "Беларусь" -ужо пад вартай

На афіцыйным відэа, дзе распавядаецца пра затрыманне падазраваных у крымінальнай справке, распачатай пасля пажару ГЦ "Беларусь", віцябляне пазнаюць уладальніка гандлёвага цэнтра Віктара Вялюгу.

Згарэлы віцебскі гандлёвы цэнтр «Беларусь», найверагодней, знясуць. І шмат мясцовых жахароў падтрымліваюць гэтую ідэю, бо прагадваюць, які ён быў нязручны. ➡️ https://tinyurl.com/5xzs2uyd

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Судовы канвеер у Оршы

«У Оршы цэлы шэраг судоў, відавочна, палітычных. Аб тым, што сёння ў Оршы будуць судзіць па "экстрэмісцкіх" артыкулах, нам паведамлялі загадзя, але ў раскладзе суда гэтыя працэсы так і не з'явіліся. Аказваецца, людзей судзілі не ў будынку суда, а ў РАУС - сюды выклікалі і прывозілі, каб даць адміністрацыйныя пакаранні. Сярод пакаранняў як штрафы, так і "суткі"», паведамляе Тэлеграм-канал @orshaeu.

Паводле звестак аршанскага інфармацыйнага партала, судзяць людзей розных узростаў, у тым ліку і вельмі маладых, якім на выгляд няма 18 гадоў. Працэсы ішлі з раніцы да, як мінімум, 15 гадзін дня.

Таксама сёння яшчэ раз асудзілі аршанца Станіслава Лазоўскага. Яго арыштавалі пару тыдняў таму і асудзілі да арышта на 15 сутак. Але ён так і з'явіўся на волі і сёння быў заўважаны ў аршанскім РАУСе. ➡️ https://tinyurl.com/4dj4a5ra

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Колькі дзіцячых пляцовак можна абсталяваць за грошы, выдаткаваныя на Плошчу герба і сцяга ў Віцебску

Калі ўзяць за прыклад дзіцячую пляцоўку ў аграгарадку Задуброўе Віцебскага раёна, дзе пляцоўку з двума "горкамі" зрабілі ў складчыну, то такіх "горак" можна было б набыць 387 штук. А аграгарадкоў у Віцебскім раёне толькі 245. ➡️ https://tinyurl.com/4abaedpv

І гэта з улікам далёка не ўсёй сумы, якую ўлады распарадзіліся выдаткаваць з дзяржаўнага бюджэта на "ідэалагічную" плошчу! А толькі яе часткі: тых грашовых укладанняў, пра якія стала вядома з сайта дзяржзакупак.

Асобнае пытанне наконт дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку Задуброўе, наколькі яна бяспечная. Бо абсталяванне для яе маглі не купляць, а зрабіць саматужным чынам: з «металічных элементаў» (ахвяраванне партыі «Белая Русь») і «піламатэрыялаў» (ад Суражскага лясгаса)...

Читать полностью…

Віцебская Вясна

16 снежня ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца працэс над былой прадпрымальніцай Таццянай Мішынай.
Жанчыну судзяць за «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле частак 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса.

Старшыняваць на працэсе прызначана Галіна Бондал.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

20 снежня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу па справе палітзняволенай Вольгі Брыцікавай - былой лідаркі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемствае «Нафтан».

20 жніўня 2024 г. суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў прызнаў Вольгу Брыцікаву вінаватай паводле трох артыкулаў КК:
- 361 ч. 3 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
-130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
- 361-4 ч. 1 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Другі раз Вольгу Брыцікаву судзілі ўжо падчас адбыцця пакарання. Ёй дадалі яшчэ тры гады зняволення да першага прысуду: сёлета 8 красавіка суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал пакарала яе трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватай паводле ч. 1 арт 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Арыентацыя на ідэалогію - з дзяцінства.

Навошта ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» збіраюцца навучаць журналістыцы школьнікаў.
➡️ https://tinyurl.com/bdzdwa4n

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Узровень «даверу да ўладаў» - яма на дарозе і прачыстка каналізацыі ➡️https://tinyurl.com/387xnjtk
🙃 Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію. Традыцыйна пераважалі пытанні ЖКГ, якія гадамі не атрымліваецца вырашыць з дапамогай спецыялізаванай службы 115.бел.

Старшыня аблвыканкама сходу вырашыў некалькі камунальных праблем: «Еще не вышли три часа, отведенные на разговор главы области с жителями региона, как старшыня гарвыканкама Алексей Героев обозначил, что как минимум, четыре вопроса уже решены: прочищена забитая канализация в подвале дома, другом доме там же наладили горячее водоснабжение, в одной из многоэтажек ликвидировали залитие подвала...

«Свидетельствует ли тот факт о том, что горожане используют «прямую линию» облисполкома как более надежную альтернативу службе 115.бел?" - піша газета «Витебские вести». И сама сабе адказвае: «Однозначный ответ – нет! Это значит, что простые люди, как бы кому-то не хотелось обратного, ДОВЕРЯЮТ ВЛАСТИ». 🙃

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Уласнік ГЦ "Беларусь" Віктар Велюга распавёў, што арандатараў павільёнаў запросяць у іншыя гандлёвыя цэнтры.

Пакуль тавары, прызначаныя для продажу, застаюцца ля збудавання, дзе 13 снежня адбыўся пажар. Уваход у ГЦ "Беларусь" зачыненыя. Органамі ўнутраных спраў арганізаваны кругласутачны нагляд за збудаваннем і ўсёй маёмасцю, якая знаходзіцца на тэрыторыі гандлёвага цэнтра.

Віцебскі гарвыканкам заклікае індывідуальных прадпрымальнікаў, чыя маёмасць засталася ў гандлёвым цэнтры, праяўляць разуменне і выконваць указанні праваахоўных органаў. ➡️ https://tinyurl.com/bde9v6jp

Па факце пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры "Беларусь" узбуджана крымінальная справа. па ч.2 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне ўрону ў буйным памеры) ➡️➡️

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Траіх жыхароў Віцебшчыны ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС.

Гэта віцябляне Павел Якаўлеў і Вячаслаў Ляхаў, а таксама жыхар Наваполацка Уладзімір Сітковіч.

Ураджэнца Наваполацка Уладзіміра Сітковіча, 57-гадовага работніка масла-экстрацыйнага завода, і 55-гадовага віцябляніна Вячаслава Ляхава асудзілі ў Віцебскім абласным судзе за данаты ч. 1 арт. 361-2 КК.

62-гадовы жыхар Віцебска, былы кіраўнікам цэнтра стандартызацыі Павел Якаўлеў асуджаны судом Першамайскага раёна паводле шэрага крымінальных артыкулаў — паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), а таксама за хабарніцтва і крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel