Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Звесткі пра пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры "Беларусь" з'явіліся пасля 14-ці гадзін.
Праз 4 гадзіны на месца здарэння прыбылі кіраўнікі горада і вобласці.
На той час ратаўнікі з МНС ужо адрапартавалі пра "лакалізацыю пажара" і эвакуацыю больш за 200 чалавек, а медыкі - пра тое, што 7 пацярпелых былі дастаўлены ў медустановы хуткай дапамогай, прычым 3 пацярпелых - у цяжкім стане.
❗️❗️❗️У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр "Беларусь".
Выратавальнікі эвакуявалі каля 250 чалавек.
У сувязі з надзвычайным здарэннем гарвыканкам паведаміў пра адмену шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак, якое мусіла скончыцца запальваннем ялінкі на плошчы Перамогі.
12 снежня ў судзе Віцебскага раёна зноў будуць судзіць за "распаўсюд экстрэмізму" ў інтэрнэце былога палітвязня Аляксандра Патапава.
Справу 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля будзе разбіраць суддзя Таццяна Лабацкая.
Сёлета 31 кастрычніка яго ўжо судзілі з "распаўсюд экстрэмізму" па ч.2 арт.19.11 КаАП. Тады ў судзе Віцебскага раёна старшыняваў суддзя Міхаіл Зубеня.
У гэтым самым судзе 16 лістапада 2022 г. Аляксандра Патапава прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі). Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сурʼёзна параненая. Пасля гэтага, знаходзячыся пад уплывам эмоцый, 8 і 16 ліпеня 2022 г. ён размясціў у сацыяльнай сетцы "Одноклассники" два каментары, якія экспертыза палічыла абразлівымі.Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ен выйшаў на волю сёлета ўвесну.
Яшчэ да пачатку крымінальнага пераследу Аляксандра Патапава ўжо каралі па ч.2 арт.19.11 КаАП.
У Докшыцах прапануюць дэмантаваць помнік Леніну.
🔸 Петыцыя з такой прапановай з'явілася на сайце petitions.by. Да 20 снежня пад ёй збіраюць подпісы, а пазней калектыўны ліст будзе накіраваны ў Докшыцкі райвыканкам. Між тым у райцэнтры ёсць і гарачыя прыхільнікі ідэяў «правадыра сусветнага пралетарыяту».
Дарэчы, аўтары петыцыі выкарысталі стары фотаздымак. Цяпер Ленін у Докшыцах стаіць у іншым месцы - у парку. У 2006 годзе помнік, які з савецкіх часоў стаяў на цэнтральнай плошчы Докшыцаў, раптам знік. Прычынай стаў рамонт плошчы, якую рыхтавалі да візіту Лукашэнкі, які і выступаў якпаз на масцы Леніна 🙃 Але дэсаветызацыі не адбылося: помнік Іллічу перанеслі ў гарадскі парк і ўсталявалі насупраць танцпляцоўкі ➡️ https://tinyurl.com/ya4fmwcm
НАУ подготовило список из 40 судей Беларуси для внесения их в санкционный список ЕС. Есть ли там судьи из Витебской области?
В санкционном списке ЕС уже 60 имен беларусских судей, превративших систему правосудия в инструмент террора.
Но судей, запятнавших себя политическими приговорами, гораздо больше.
Команда Павла Латушко передает еврочиновникам новый список судей для рассмотрения на предмет включения их в санкционный список.
В новом списке заметили следующих судей нашего региона:
▪️Сергей Валерьевич Будревич, судья суда Октябрьского района г. Витебска;
▪️Александр Викторович Абашин, судья Витебского областного суда;
▪️Михаил Григорьевич Юрченко, экс-судья суда Первомайского района г. Витебска, сейчас председатель Лепельского суда.
Сегодня санкции, завтра уголовные дела,
У Чашніках за «распаўсюд экстрэмізму» ў інтэрнэце сёння, 6 снежня, судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова. Справу 48-гадовага жыхара райцэнтра, распачатую паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП, разбірала суддзя Чашніцкага райсуда Іраны Кручыніна.
Сёлета 13 лістапада Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонкі Канстанціна Чарнова ў жыхара Чашнікаў у "Одноклассниках" і ў TikTok.
У «экстрэмісцкі спіс», які складае МУС, унеслі імя і прозвішча Дзмітрыя Грыневіча, асуджанага паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
47-гадовага жыхара Расонаў пачалі судзіць 2 кастрычніка ў Расонскім раённым судзе. Вырак, які вынесла суддзя Рада Дамініч, пакуль не вядомы. 29 лістапада асуджаны спрабаваў абскардзіць яе рашэнне ў Віцебскім абласным судзе (апеляцыйную скаргу разглядала суддзя Наталля Рошчына). У Вярхоўны суд Дзмітрый Грыневіч вырашыў не звяртацца.
У спісе «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС пазначана, што мужчына ўжо «адбывае пакаранне».
Палітзняволены блогер Дзмітрый Казлоў не выйшаў на волю
Якраз тады, як мусіў скончыцца тэрмін пакарання, прысуджаны яму ў справе "Еўрапейскай Беларусі", Дзмітрыя Казлова асудзілі па артыкуле 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней яго пакаралі 5-цю гадамі зяволення за «удзел у масавых беспарадках»
Прысуд суда горада Бабруйска і Бабруйскага раёна прагучаў 29 лістапада, але яго сутнасць пакуль не вядомая. Блогер не мае ўласнай сям'і і блізкіх сваякоў, якія маглі б даведцца судовы вырак.
Увогуле ж, паводле артыкула 411 КК прадугледжана пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Дзмітрый Казлоў – ураджэнец Барані (Аршанскі раён). У 2017 годзе ён заснаваў YouTube-канал «Серый кот», на якім размяшчаў стрымы з розных палітычных акцый. ➡️https://tinyurl.com/529hs2yy
Сёння, 4 снежня, у судзе Чашніцкага раёна судзяць Сяргея Недаводава - ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
✔️62-гадовага мужчыну вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Яго справу разглядае суддзя Ірына Кручыніна.
Сяргей Недаводаў – жыхар вёскі Альшанка Чашніцкага раёна, былы супрацоўнік Чашніцкага РАУС. У 1986 годзе ён цягам месяца ахоўваў грамадскі парадак на мяжы з небяспечнай 30-кіламетровай зоны, потым зноў вярнуўся на працу ў міліцыю. Пасля працаваў на розных пасадах розных прадпрыемстваў у Чашніках – нават пасля таго, як у 2019 годзе давялося афармляць групу інваліднасці па стане здароўя.
Жыхарам Віцебшчыны абяцаюць новыя аб'екты сацыяльнай сферы. Пры наяўнасці шматгадовых «даўгабудаў»
Каб «матываваць» жыхароў вобласці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, дзяржаўныя СМІ расказваюць пра «поспехі беларускай эканомікі» і «клопат дзяржавы» пра простых людзей. Менавіта на іх разлічаны артыкулы пра тое, што наперадзе – яшчэ лепшае жыццё.
Газета «Витебские вести» распытала начальніка упраўлення камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Андрэя Пшонку пра тое, якія аб'екты сацыяльнай сферы будуць узводзіць у Віцебскай вобласці ў наступным годзе.
Але - чытаем уважліва! Бо «будуць узводзіць» - гэта не адно й тое самае, што "пабудуюць" і "ўвядуць у дзеянне" 🙃
➡️ https://tinyurl.com/49wza24c
Сёння, 3-га снежня, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзяць былога палітвязня Аляксандра Жалязоўскага.
🔸Яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце.
Справу мужчыны будзе разбіраць суддзя Ганна Кот.
✔️7 снежня 2021 года той самы раённы суд прызнаў Аляксандра Жалязоўскага вінаватым у злачынстве, прадугледжаным арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) – за каментар у «Одноклассниках», пад публикацыяй, дзе вялася гаворка пра міліцыянта з Бабруйску Андрэя Комара.
Суддзя Сяргей Будрэвіч асудзіў віцябляніна да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама былі задаволены пазоўныя патрабаванні пацярпелага Комара аб кампенсацыі маральнай шкоды: асуджанага абавязалі выплаціць яму 1000 рублёў.
Аляксандр Жалязоўскі – сам былы супрацоўнік МУС, праз тыдзень яму спаўняецца 53 гады.
Учора , 2 снежня, у Оршы і Полацку прайшлі суды па ч.2 арт.19.11 КаАП
У Оршы суддзя Алеся Дранькова разбірала справу мясцовага жыхара, 39-гадовага Станіслава Лазоўскага. Як стала вядома, яго асудзілі да адміністрацыйнага арышту. Тэрмін пакуль не вядомы.
Да слова, летась мужчыну таксама судзілі, але за «несанкцыянаванае пікетаванне ў інтэрнэце», і пакаралі арыштам на 15 сутак.
У Полацку суддзя Яніна Мацулевіч судзіла 38-гадовага Сяргея Слабаду.
«Русский с удовольствием». Яшчэ адна спроба прасунуць «русский мир» праз папулярызацыю рускай мовы.
У Аршанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы пры падтрымцы фонду «Русский мир» пачаўся цыкл мерапрыемстваў «Русский с удовольствием». Мэта гэтага «інтэлектуальнага марафону» - папулярызацыя і падтрымка рускай мовы. Нічога падобнага ў падтрымку роднай, беларускай мовы, у Оршы ніколі не праводзілася.
Мясцовыя ўлады, на фоне размоваў пра «патрыятызм», цалкам ухваляюць правядзенне падобных «марафонаў», падчас якіх выхоўваецца інтарэс да культуры іншай краіны. І ахвяруюць уласнымі, беларускімі культурніцкімі традыцыямі на карысць «русского мира».
Нагадаем, зусім нядаўна, 26 лістапада – у дзень народзінаў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча - у Віцебску пачалі ствараць Цэнтр рускай мовы і культуры. А ў Оршы 94-я ўгодкі пісьменніка -земляка практычна не былі адзначаныя на афіцыйным узроўні.
Вось так дзяржпрапаганда стварае фэйкі 😊
Параўнайце загаловак і тэкст)))
У спіс асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», уключылі траіх жыхароў Віцебшчыны
Адзін з іх – 56-гадовы віцяблянін Павел Іваноў, асуджаны па - ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Мужчыну затрымалі сёлета ў чэрвені. Тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў, паказалі, як затрыманага Паўла Іванова вядуць у следчы камітэт проста ў халаце... Бо ён нібыта "мечтал устроить хаос и разруху» ў Беларусі, пісаў каментары ў інтэрнэце і браў удзел "у масавых беспарадках" у 2020 годзе. У тэлефоне затрыманага сілавікі знайшлі фотаздымкі, на якіх ён у вялікай кампаніі людзей зняты на фоне плакатаў і бел-чырвона-белага сцяга. 16 верасня мужчыну судзілі .
Яшчэ адзін «экстрэміст» - Аляксей Кузняцоў, 40-гадовы жыхар в.Аўтушкова Віцебскага райна. Ён таксама асуджаны ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
37-гадовага Аляксея Галыню з Наваполацка асудзілі за данаты паводле ч.1 361-2 КК.
Прысуды ўсім траім пакуль не вядомыя.
У Віцебскім абласным шпіталі знаходзяцца 6 пацярпелых падчас пажару ў гандлёвым цэнтры "Бедарусь". Яшчэ адзін - шпіталі хуткай медычнай дапамогі. Трое са шпіталізаваных - у цяжкім стане. Вядома, што яшчэ тры чалавекі звярнуліся ў медустановы самастойна.
У пацярпелых - апёкі, парэзы, адручэнне ўгарным газам... На дапамогу віцебскім медыкам і выратавальнікам выпаравіліся мінскія калегі.
🌿10 снежня — Дзень правоў чалавека
10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З тых часоў гэтая дата з’яўляецца штогадовай магчымасцю ацаніць вартасць правоў чалавека, звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі чалавека.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — гэта самая важная заява пра правы і свабоды кожнага чалавека. Гэты асноватворны дакумент складаецца з прэамбулы і 30 артыкулаў, у якіх пералічана шырокае кола асноўных правоў і свабодаў, неад'емна ўласцівых усім мужчынам і жанчынам, ва ўсім свеце, без якіх-небудзь адрозненняў.
Унікальнасць дакумента ў тым, што ён перакладзены на найбольшую колькасць моў і дыялектаў у свеце — больш за 400. Такім чынам, яна з'яўляецца самым перакладзеным і, сапраўды, самым «універсальным» дакументам у свеце.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Так выглядае помнік Леніну ў Докшыцах цяпер. Фасон "рукі ў брукі" 🙃Актывісты прапануюць яго дэмантаваць
Читать полностью…У судзе Оршы і Аршанскага раёна сёння другі раз за месяц судзяць Лілію Сударкову. Жанчыну вінавацяць ў "распаўсюдзе экстрэмізму" праз сацыяльныя сеткі паводле чю2 арт.19.11 КаАП. Разбіраць справу прызначаны суддзя Мікалай Драгуноў.
Мінулы раз жанчыну судзілі па гэтым жа артыкуле 14 лістапада. Рашэнне суду не вядомае.
Жыхарку Віцебшчыны будуць судзіць за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці.
У раскладзе Віцебскага абласнога суда з'явілася імя Таццяны Юр'еўны Мішынай, якую паводле частак 1 і 2 арт. 361-4 КаАП будуць судзіць 16 снежня.
Справу жанчыны будзе разбіраць суддзя Галіна Бондал.
«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест Telegram-канала Vtb.nardep.online і старонка vtb.nardep.online у Instagram. ❗️
Рашэнне пра гэта прыняў 4 снежня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
10 кастрычніка той самы суд прызнаў "экстрэмісцкім" Telegram- канал Vtb.nardep.onlinе❗️
Праект «Народны дэпутат» - гэта адкрытая онлайн-пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца дзейнасць (або бяздзейнасць) уладаў, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя праблемы Віцебска і Віцебскай вобласці.
У Гарадку за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі музыку Уладзіміра Шакуцёва, не аднойчы прызнанага найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння 🔻
🔸Вядомага ў рэгіёне гарманіста, неаднаразовага пераможцу творчых конкурсаў у розных намінацыях затрымалі 3-га снежня. Назаўтра Гарадоцкі раённы суд абвінаваціў 48-гадовага мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмізму» праз сацыяльныя сеткі і асудзіў паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП да 10 сутак арышту.
2016-м годзе Уладзіміра Шакуцёва ўганаравалі прэміяй Віцебскага аблвыканкама «за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва». Сёлета ён быў адзначаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. ➡️ https://tinyurl.com/mryenp7e
На Віцебшчыну прывезлі групу дзяцей з Данбаса ў межах невядомага праекта "Детям - детство без войны".
Паводле газеты "Витебские вести", ініцыятарамі "гуманітарнага праекта выступілі Віцебскі абласны савет дэпутатаў, Смаленская абласная дума і РГА «Белая Русь».
Іншых звестак пра гэты праект у мясцовых дзяржаўных СМІ няма. Абласная газета паведамляе, што 40 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 12 лет будуць "размещаться на территории детского реабилитационно-оздоровительного центра «Жемчужина» в Лепельском районе. Это дети-сироты, чьи родители погибли в ходе конфликта, дети, которые воспитываются в школах-интернатах". Для іх з 3 па 18 снежня будуць арганізаваны "посещение историко-туристических мест, культурно-развлекательная программа, а также медицинские и реабилитационные процедуры".
Учора, 3 снежня, у судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі Дзмітрыя Беляшова – у мінулым прыватнага прадпрымальніка, распрацоўшчыка сайтаў і самадзейнага блогера. Яго вінавацяць паводле двух адміністрацыйных артыкулаў: ч.1 арт.19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі; ч. 1 арт.24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Мужчына ўжо выдаліў сваю старонку «ВКонтакте». 🔻 На сваім Youtube-канале Дзмітрый Беляшоў піша пра сябе: «Кто я? Я - пособник "кровавого режима" Лукашенко! И знаете, горжусь этим». ➡️https://tinyurl.com/5ecjtk5m
5 снежня ў Мёрскім райсудзе будуць разбіраць справу электраманцёра Віктара Вайсковіча, на якога складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Мужчына - супрацоўнік мясцовага філіяла прадпрыемства «Глыбоцкія электрасеткі». Летась за добрую працу Віктар Вайсковіч быў заахвочаны ганаровай граматай ад імя адміністрацыі прадпрыемства. Судзіць яго будзе суддзя Ірына Яскевіч.
Працаўнікі раённых электрасетак не аднойчы за апошнія два месяцы станавіліся ахвярамі пераследу за «паспаўсюд экстрэмізму», а прасцей кажучы, за падпіскі ў сацыяльных сетках на рэсурсы, прыхнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі».
Што да Мёршчыны, то 13 лістапада і 28 кастрычніка па гэтым артыкуле судзілі 63-гадовага Станіслава Пілецкага, трактарыста 5 разрада філіяла «Глыбоцкія электрычныя сеткі». Ён быў прызнаны адным з найлепшых працаўнікоў Мёрскага раёна за 2021 год, партрэт мужчыны быў вывешаны Раённай дошцы гонару. Абодва працэсы вяла тая ж суддзя Ірына Яскевіч.
4 снежня ў судзе Бешанковіцкага раёна ўжо другі раз па палітычнай адміністратыўцы будуць судзіць Ігара Салаўёва. Справу, распачатую паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) будзе разбіраць суддзя Наталля Рэут.
Тая самая суддзя ўжо судзіла мужчыну па 12 лістапада.
Сёння ў Вярхоўным судзе разбіраюць апеляцыйную скаргу палітвязня Аляксея Кісялёва –
былога супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама, якога асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-5 КК (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).
Ён быў затрыманы сёлета ў сакавіку. Як паведаміў Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, хлопец меў «нармальную працу ў райвыканкаме». У «пакаяльным» відэа Кісялёў прызнаў, што браў удзел у навучальнай праграме Аб'яднанага пераходнага кабінета «Кадравы рэзерв», і што за гэта супраць яго распачалі крымінальную справу.
Праваабаронцы адзначаюць, што артыкул 361-5 быў уведзены ў Крымінальны кодэкс толькі ў 2021 г, і што разгляд крымінальнай справы Аляксея Кісялёва - усяго толькі другі суд у Беларусі паводле гэтага артыкула.
Справу 35-гадовага інспектара сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкама Віцебскі абласны суд пачаў разбіраць 28 жніўня і скончыў у верасні. Вырак пакуль не вядомы.
2 снежня за "фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" ў Віцебскім абласным судзе пачынаюць судзіць Аляксея Саламаненку
Справу, распачатую супраць яго па арт 361-2 КК, разбірае суддзя Галіна Бондал.
У 2020-м годзе Аляксей Саламаненку тройчы штрафавалі за "удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" падчас звбору подпісаў за ўдзел кандыдатаў у мінулых прэзідэнцкіх выбарах.
На віцебскі Лядовы Палац павесілі банэр, назваўшы яго "муралам" і "новым арт-аб'ектам.
А як жа лесвіцы каля яго, якія абяцалі адрамантаваць?
У Віцебску бракуе дворнікаў. На працу запрашаюць нават накіраваных у ЛПП
Прадпрыемства "Гардармост" заключыла з лячэбна-працоўным прафілакторыем адмысловую дамову. ➡️ https://tinyurl.com/2hc6trxb