Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Навіны і падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць:
- У Віцебску - новая справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі. 24 лютага ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пачалі судзіць паводле ч.1 арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) Любоў Уладзіміраўну Вакар
- Віцябляне пратэстуюць супраць зносу прыватнага сектара.
- У Глыбокім - новы суд за пратэсты 2020-га. 25 лютага судзілі мясцовага прыдпрымальніка Сяргея Міхалевіча па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або удзел у іх)
- 27 лютага ў судзе Аршанскага раёна і г. Оршы за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі зноў судзілі палітвязня Аляксандра Францкевіча
- У пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, на сайце МУС з'явілася імя віцябляніна Іосіфа (Язэпа) Дулебы, асуджанага за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч.3 арт. 361-1 КК).
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай " старонку ў Instagram, якая мае ўсяго 7 падпісчыкаў.
Гэта старонка "Чаты 97%", дзе размешчаны 23 публікацыі, прычым апошняя з іх была зроблена амаль 9 месяцаў таму.
Адпаведнае судовае рашэнне было прынята 26 лютага. У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыяпра гэта з'явілася на наступны дзень.
У пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, на сайце МУС з'явілася імя віцябляніна Іосіфа (Язэпа) Дулебы,
асуджанага за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч.3 арт. 361-1 КК).
Імя Язэпа Дулебы на сайце МУС згадана ўжо трэці раз. Дагэтуль яно згадвалася ў пераліку ўдзельнікаў "экстрэмісцкіх фармаванняў" на сайце МУС фігуруе двойчы: як удзельніка праектаў "FreeInfoBel" і «Білорусь 2.0 Робімо Разам». ➡️https://tinyurl.com/3vpn4vyy
Справу віцебскага актывіста летась у лістападзе разбіраў Віцебскі абласны суд ( суддзя Яўген Буруноў).
4 лютага ў Вярхоўным судзе разглядалася апеляцыйная скарга асуджанага. Падобна, што яна не была задаволена.
У "экстрэмісцкім" пераліку пазначаецца, што мужчына "адбывае пакаранне", і што вырак Віцебскага абласнога суда ўступіў у законную сілу.
Язэп Дулеба быў затрыманы ў пачатку траўня 2024 г. , спачатку яго асудзілі на 15 сутак, потым перавялі ў СІЗА.
Летась 17 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
Учора, 27 лютага, у аршанскім судзе прайшлі тры судовыя працэсы па ч.2 арт. 19.11
Усе ьры суды правяла суддзя Юлія Вяршыніна.
За "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" судзілі
Васіля Шыцікава,
Васіля Парфененку,
Аляксея Сукорскага.
Апошняга, 26-гадовага футбольнага фаната, за апошні месяц па гэтым самым артыкуле судзілі ўжо двойчы. 7 лютага яго таксама судзілі за "распаўсюд экстрэмізму", справу разбірала тая ж Юлія Вяршыніна. Тым разам яна асудзіла хлопца на 7 сутак арышту.
Усяго за ўчорашні дзень у раскладах працы судоў Віцебскай вобласці былі заўважаны 6 судоў па гэтым артыкуле. Некаторых падсудных таксама судзілі за "распаўсюд экстрэмізму" па другім разе.
Падрабязнасці ніжэй
🔻🔻🔻
Імя віцебскага культуролага і журналіста зноў з'явілася ў судовым раскладзе.
Разгляд яго справы паводле ч.2 арт.19.10 КаАП (распаўсюд нацысцкай сіволікі і атрыбутыкі) анансаваны на 27 лютага. Працэс у судзе Першамайскага раёна Віцебска пройдзе пад старшынёўствам Кацярыны Цыбульскай.
Тая ж суддзя судзіла Георгія Каржанеўскага 7 лютага. Тады яго вінавацілі за "распаўсюд экстрэмізму" у інтэрнэце паводле ч.2 арт.19.11 КаАП і паводле ч.2 арт.19.10 КаАП. Пакуль цяжка меркаваць, ці віцябляніна чакае працяг разгляду мінулай справы па другім артыкуле, ці па ім жа распачалі яшчэ адну, новую справу.
Увесь гэты час Георгій Каржанеўскі не выходзіў на сувязь, яго прысутнасць у сацыяльных сетках таксама не была заўважана.
У Глыбокім - новы суд за пратэсты 2020-га
25 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна судзяць мясцовага прыдпрымальніка Сяргея Міхалевіча. Разглядаецца справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або удзел у іх) Старшынюе на працэсе суддзя Андрэй Тарасевіч. ➡️ https://tinyurl.com/4xv6myj2
Гэты суд, як і некалькі папярэдніх - наступствы "хапуна", які сілавікі наладзілі ў Глыбокім у верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 5 відэаролікаў з “пакаяльнымі” відэа глыбачан, якія прызнаваліся, што бралі ўдзел у пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Некалькі чалавек на гэтых відэа мелі відавочныя фізічныя пашкоджанні, нанесеныя, верагодна, падчас затрыманняў.
Усе суды за удзел у грамадскіх пратэстах ( суд над Сяргеем Міхалевічам - ужо пяты ❗️) вядзе Андрэй Тарасевіч.
Учора, 24 лютага, у судах Віцебскай вобласці адбыліся мінімум два суды за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце.
У судзе Першамайскага раёна Віцебска па ч.2 арт.19. 11 КаАП судзілі Сяргея Фікава. Справу разбірала суддзя Кацярына Цыбульская, якая ад пачатку гэтага года спецыялізуецца на палітычна матываваных “адміністратыўках”. Мужчына, найверагодней, пад арыштам - з 20 лютага ён знік з сацыяльных сетак.
У судзе Лепельскага раёна па тым самым артыкуле судзілі Ягора Скібінскага. Яго справу разбірала суддзя Ірына Кручыніна.
Віцябляне пратэстуюць супраць зносу прыватнага сектара
Калі гэты праект зацвердзяць, пад знос можа пайсці і віцебская ўніяцкая царква на вуліцы 2-я Войкава.
➡️ https://tinyurl.com/554ja55u
А з якога класа бяруць у вайскова-патрыятычныя клубы?
Калі пачыналася мода на іх стварэнне, шмат гаварылі пра неабходнасць падрыхтоўкі старшакласнікаў да службы ў войску... Усіх ахвотных адпаведнага падлеткавага ўзросту, напэўна, ужо запісалі.
Самыя юныя ўдзельнікі - падобна, у новым аршанскім вайскова-патрытычным клубе. ➡️https://tinyurl.com/39yaveb3
719 парушэнняў выявілі супрацоўнікі МНС падчас праверак віцебскіх гандлёвых цэнтраў.
Праверкі пачалі праводзіцца пасля буйнога пажару ў ГЦ "Беларусь", які прызнаны непрыдатным для далейшай дзейнасці. Паводле версіі адмыслоўцаў, пажар у гандлёвым цэнтры здарыўся праз тое, што пераробленая аўтаправодка была ненадзейнай.
Падчас пажару з ГЦ «Беларусь» былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых.
Ці будзе прыцягнуты да адказнасці ўладальнік ГЦ "Беларусь" Віктар Вялюга, грамадскасці не паведамляецца. Да слова, менавіта ён з'яўляецца ўладальнікамі прынамсі паловы гандлёвых цэнтраў у Віцебску. Адпаведна, парушэнні былі выяўлены і на "ягоных" аб'ектах
Жыхара аграгарадка Ула Бешанковіцкага раёна Ігара Сімашковіча будуць судзіць па чатырох палітычных крымінальных артыкулах:
- ч. 1 арт. 130 — распальванне варожасці,
- ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ч. 3 арт. 361-1 — удзел у экстрэмісцкім фармаванні,
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
”Да кучы” супраць 53-гадовага мужчыны выставілі абвінавачанне - па ч. 1 арт. 343 - распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.
Разбіраць справу Ігара Сімашковіча будуць 27 лютага ў Віцебскім абласным судзе, суддзём прызначаны Яўген Буруноў. У судовым раскладзе пазначана, што працэс будзе закрыты.
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкім" youtube-канал пра пірагі і плюшкі.
На гэтым рэсурсе вымушаная эмігрантка Кацярына Мірзоева дзеліцца сваімі рэцэптамі выпечкі. Падобна, "экстрэмісцкім" відэаканал "Всё сначала" прызнаны за змешчаныя на ім два кароткія ролікі, дзе аўтарка, былая жыхарка Полацка, распавядае, чаму мусіла пакінуць Беларусь. ➡️ https://tinyurl.com/bdeduurs
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў youtube-канал трапіў 18 лютага.
У Багушэўску хатніх дэбашыраў накіравалі прыбіраць “Парк закаханых”
Своеасаблівы гумар у гэтым, можа, і ёсць. А па сутнасці Сенненскі РАУС падхапіў практыку выкарыстання дармовай працаўнай сілы.
Для асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і на прафілактычным уліку за праявы хатняга гвалту, міліцыя разам з ЖКГ арганізвавала так званае “выхаваўчае мерапрыемства”. ➡️https://tinyurl.com/2b28n5ja
Такая практыка шырока выкарыстоўвалася на Віцебшчыне летась. Спасылаючыся на тое, што “праца - перавыхоўвае”, асобаў, якія стаяць у міліцыі на ўліку, неаднаразова накіроўвалі на “добраахвотную” прыборку тэрыторый. Без інструктажа па тэхніцы бяспекі і без спецвопраткі.
Тэмпы толькі растуць. 🔻🔻🔻
145 інтэрнэт-рэсурсаў былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» па заявах органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ў 2024 годзе. Паводле простых падлікаў, у месяц абвяшчалі "экстрэмісцкімі" прыблізна 12 анлайн-крыніц.
За паўтара месяцы сёлета на Віцебшчыне прайшло ўжо 30 судоў па празнанні кантэнту "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". Прычым на некаторых пасяджэннях прызнавалі "экстрэмісцкімі" адразу некалькі інтэрнэт-рэсурсаў і нават іх лагатыпаў. ➡️ https://tinyurl.com/4uwztcwk
Аршанская міліцыя правяла «Кірмаш вакансій» для сваіх «падапечных»
У РАУС выклікалі 50 чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, і запрасілі прадстаўнікоў прадпрыемстваў, дзе есць дэфіцыт працоўных кадраў. ➡️ https://tinyurl.com/5evepdj8
Колькі чалавек удалося працаўладкаваць такім чынам, не паведамляецца...
Каштавалі? 😊
Ці гэта, як у Ільфа і Пярова - "Піва толькі для сябраў прафсаюзу" )
Па настойлівых патрабаванях гараджан у Віцебску распачалася праграма “Падвал” Але з ёй не ўсё зразумела
➡️ https://tinyurl.com/yjc83ucb
🔶 Цягам гэтага тыдня прынамсі траіх жыхароў Віцебска паўторна судзілі за “распаўсюд экстрэмізму ў сацыяльных сетках.
Так, 26 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбіралі судовую справу Юрыя Кажэкі, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Мінулы раз па гэтым самым артыкуле мясцовага прадпрымальніка судзілі 21 лютага.
27 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбіралі судовую справу Вольгі Даса Гайтан, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Мінулы раз супрацоўніцу «СберБанка» таксама судзілі па гэтым самым артыкуле 21 лютага.
Сёння, 28 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска разбіраў справу Марыны Малінай - зноў-такі па ч.2 арт.19.11 КаАП. І мінулы раз за гэта ж яе таксама судзілі 21 лютага.
27 лютага ў судзе Аршанскага раёна і г. Оршы зноў судзяць Аляксандра Францкевіча
Сёлета гэта ўжо другі суд за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. Справу прадстаўніка анархісцкага руху прызначана разглядаць Інна Кохава. Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення.
➡️ https://tinyurl.com/2uve77z2
Цяпер Аляксандр Францкевіч адбывае пакаранне ў аршанскай калоніі №8 -- ён прызнаны вінаватым па шэрагу крымінальных артыкулаў і асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў знаходжання ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Нагадаем, 19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня —Таццяны Францкевіч. Яе вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу. Цяпер яе справу разглядаюць у Віцебскім абласным судзе.
Самы нізкі заробак у гэтым годзе - у Віцебскай вобласці
У параўнанні з апошнім месяцам мінулага года сярэдні заробак на Віцебшчыне знізіўся больш як на 190 рублёў ( у снежні ён быў 2187,1 рубля, а сёлета ў студзені склаў толькі 1996,7 рубля). І гэта без уліку падаткаў.
Чаму так адбылося?
У пэўнай ступені таму, што напрыканцы году многія работнікі атрымліваюць бонусы па выніках свае працы. Але галоўная прычына - адставанне у эканамічным жыцці ад іншых рэгіёнаў.
Для параўнання: сярэдні заробак за студзень 2025 года па Беларусі - 2427,4 руб.
У Мінску - 3332 руб.
У Мінскай вобласці - 2444 руб.
У Гродненскай воласці - 2105,8 руб.
У Гомельскай вобласці - 2175,7 руб.
У Брэсцкай вобласці - 2088,1 руб.
У Магілёўскай вобласці - 2001,9 руб.
Віцебскі ідэолаг публічна заявіў, што ведае прычыну самазабойства польскага памежніка.
Трагічны выпадак адбыўся на беларуска-польскай мяжы: 2 лютага скончыў жыццё самагубствам малады службовец. Галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў на відэаканале абласной газеты «Витебские вести» безапеляцыйна звязвае гэтую трагедыю са "зверствамі" у дачыненні да незаконных мігрантаў.
Маўляў, хлопец “насмотрелся, как людей банально мучают и пытают. Вот и не выдержал”. ➡️https://tinyurl.com/mvdmy2f3
Суд Лёзненскага раёна прызнаў "экстрэмісцкай" старонку Івана Лебедзева ў сацыяльнай сетцы "Одноклассники".
Іван Лебедзеў - ураджэнец Бабруйска, там ён скончыў школу і атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Цяпер 42-гадовы мужчына - вымушаны эмігрант, жыве ў Варшаве.
Інакш кажучы, да Лёзненшчыны ягоны лёс аніякага дачынення не мае. Але ў рэгіянальных пракуратур - цэлае спаборніцтва, хто болей знойдзе на прасцягах Інтэрнэту хоць нешта "экстрэмісцкае" і перадасць даручэнне ў суд. У выпадку з Іванам Лебедзевым "экстрэмісцкай" ягоную старонку "зрабілі" падпіскі на рэсурсы, за якія ў Беларусі караюць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, і здымкі з бел-чырвона-белым сцягам.
Судовае рашэнне прагучала 20 лютага, старонка Івана Лебедзева была згадана ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 24 лютага
У Віцебску - новая справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Сёння, 24 лютага, у судзе Чыгуначнага раёна пачынаецца разбор справы, распачатай паводле ч.1 арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супраць віцяблянкі Любові Уладзіміраўны Вакар.
Суддзёй прызначана Алена Грабянчук
За 2024 год колькасць злачынстваў, здзейсненых падлеткамі,у Віцебскай вобласці вырасла на 22, 2% ( са 144 выпадкаў у 2023 годзе да 176 летась).
У прыватнасці, вырасда колькасць выпадкаў хуліганства, махлярстваў, злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў.
Такія дадзеныя прыводзіць Віцебская абласная пракуратура. Што ведамства прапануе рабіць?
Найперш - пакараць кіраўнікоў навучальных установаў іншых арганізацый, якія працуюць з падлеткамі ( 11 пасадовых асобаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці). Па -другое, актывізаваць прафілактычную і выхаваўчую працу, у прыватнасці, узмацніць грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. ➡️ https://tinyurl.com/39yaveb3 Паводле пракуратуры, гэтыя захады павінны вырашыць праблему.
У Наваполацкай ПК 1 рэзка павялічылася колькасць асуджаных "за палітыку"
Крыніцы паведамляюць, што колькасць асуджаных па палітычных "крыміналках" у некаторых атрадах сягае да 20 чалавек ( у атрадзе бывае ад 50 да 100 зняволеных).
На цяперашні момант у наваполацкай калоніі ўтрымліваюць 83 чалавекі, якіх беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі. Але інфармацыя пра рэальную колькасць асуджаных "за палітыку" і іх размеркаванне па месцах зняволення прытойваецца дзяржавай.
ПК № 1 лічыцца самай "бруднай": яна месціцца на прамысловай ускраіне Наваполацка. З усіх бакоў яна аточаная трубамі і звалкамі буйных хімічных прадпрыемстваў - "Нафтана" і "Паліміра". Зняволеныя працуюць на так званай «промзоне», дзе таксама ўмовы працы шкодныя і цяжкія.
17 лютага суд Чашніцкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” адразу 9 інтэрнэт рэсурсаў
Гэта асабістая старонка Марыны Зялёнай, двухразовай Чэмпіёнкі Свету па тайскім боксе і палітычнай актывісткі. І 8 старонак у розных сацыяльных сетках, дзе абменваюцца навінамі і метадычным досведам настаўнікі беларускіх школ:
- Суполка “Наcтаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры” у Facebook;
- Суполка “Nastaunik.info” у Facebook;
- Старонка “Nastaunik.info” у “ВКонтакте”;
- Старонка “Nastaunik.info” у “Одноклассниках”;
- Старонка “Nastaunik.info” у Instagram;
- Старонка “Nastaunik.info” у “Х”;
- Youtube-канал “Nastaunik.info”;
- Старонка "Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для ўрокаў" у Facebook.
Увечары 18 лютага ўсе гэтыя інтэрнэт- рэсурсы з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Год добраўпарадкавання? О'кей 😊
Сваяк двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага патрабуе, каб аршанскія ўлады нарэшце добраўпарадкавалі парк, які носіць імя савецкага ваеннаначальніка. ➡️ https://tinyurl.com/3yshcsfa
Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
-10 лютага ў Віцебскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» пачаўся суд над маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Аляксандра Францкевіча
- Суд Дубровенскага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку вілейскага гісторыка-краязнаўчага выдання «ВОЛАТ» у "ВКонтакте"
- Журналіст-фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык на волі !
- Адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» Ігару Шкетаву прысудзілі два гады «хіміі»
- Дзмітрыя і Івана Піскуновічаў уключылі ў пералік асобаў, схільных да эсктрэмісцкай дзейнасці, на сайце МУС
- Рэдакцыя партала orsha.eu паведамляе пра блакіроўку старонак у сацсетках на тэрыторыі Беларусі
- У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі кнігі Сяргея Навумчыка - віцебскага журналіста, пазней журналіста Радыё Свабода
- За паўтара месяцы сёлета на Віцебшчыне прайшло ўжо 30 судоў па прызнанні кантэнту "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй".
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі кнігі Сяргея Навумчыка - віцебскага журналіста, пазней журналіста Радыё Свабода.
🔸 Кнігі "Дзевяноста другi" і "Дзевяноста трэцi", якія выйшлі ў выдавецтве "Радыё Свабодная Эуропа / Радыё Свабода" у серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» , прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Заводскага раёна Мінска ( рашэнне ад 11 лютага 2025г.)
Рэдакцыя партала orsha.eu паведамляе пра блакіроўку старонак у сацсетках на тэрыторыі Беларусі
Учора ўвечары наведнікі заўважылі, што паведамленне пра блакіроўку з'явілася на старонках orsha.eu у "ВКонтакте" (там медыяпраект мае 2 старонкі) і ў "Одноклассниках". ➡️ https://tinyurl.com/mr2zrw53
Сёння рэдакцыя выпусціла паведамленне пра гэта, запрасіўшы наведнікаў на іншыя рэсурсы партала:
сайт orsha.eu
Telegram - t.me/orshaeu
Instagram - / orsha_eu
Facebook - / orshaeu
YouTube - / orshaeu
TikTok - / orsha.eu
Старонкі
VK - https://vk.com/orshaeu
VK - https://vk.com/orsha_eu
OK - https://ok.ru/orsha.eu
цяпер даступныя толькі праз VPN або з замежжа.
Нагадаем, сёлета ў студзені сайт orsha.eu з невядомых прычынаў не працаваў на працягу двух тыдняў.
На тэрыторыі Беларусі ён заблакаваны з 2021 года. Таму аматары рэгіянальных навін ужо прызвычаіліся шукаць іх не толькі на партале, але і чытаць праз сацыяльныя сеткі.