vicspring | Unsorted

Telegram-канал vicspring - Віцебская Вясна

160

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Subscribe to a channel

Віцебская Вясна

Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрам Корнышавым -
заснавальнікам і рэдактарам інтэрнэт-выдання "Вітебский курьер NEWS".
Аповед пра гісторыю рэсурса, пра хваробу ў эміграцыі, пра далейшыя планы і мары.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебскім абласным судзе сёння пачалі разбіраць справу Максіма Старасценкі,

яго вінавацяць паводле

ч. 3 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі) ;
ч. 1 ст. 130 КК РБ (Распальванне варожасці).

Старшынюе на працэсе Яўген Буруноў.
Справу разглядаюць у закрытым рэжыме.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» Ігару Шкетаву прысудзілі два гады «хіміі»

Яго абвінавацілі паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях).

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🔥 Журналіст-фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык на волі!

12 лютага 2025 года з‑за кратаў выйшаў асуджаны на 6 гадоў турмы журналіст-фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык. Пра гэта паведаміла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. 

Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку».


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Аршанская міліцыя шукае Ігара Селіханава

Партрэт 49-гадовага аршанца вывешаны на стэндзе «Увага, вышук». У абвестцы паведамляецца, што Ігар Селіханаў хаваецца ад следства і што супраць яго распачата крымінальная справа паводле ч.1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Але, падобна, ураджэнца Оршы даўно няма ў Беларусі. ➡️ https://tinyurl.com/5cua3cm9

У жніўні 2024 г. у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку Ігара Селіханава ў сацыяльнай сетцы "Одноклассники". Што адметна: на фотаздымках, змешчаных на «экстрэмісцкай» старонцы, Ігар Селіханаў пазіруе як бел-чырвона-белым (у 2020 годзе) , так і з чырвона-зялёным ( у 2015 годзе) сцягам.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суд Дубровенскага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку вілейскага гісторыка-краязнаўчага выдання «ВОЛАТ» у "ВКонтакте"

Судовае рашэнне было прынята яшчэ 6 лютага, а ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтая інфармацыя трапіла толькі 11 лютага, праз 5 дзён.

Гісторыка-краязнаўчае выданне «ВОЛАТ» было заснавана даследчыкамі ў Вілейцы ў 2004 годзе. З таго часу выйшла 33 нумары. З 2010 нейкі час выходзілі два выданні — «ВОЛАТ Вялейка» і «ВОЛАТ Менск», першапачатковых планах выдання было стварэнне рэдакцый у некаторых іншых гарадах.

Паблік выдання "ВКонтакте" мае больш за 1700 падпісчыкаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

З ініцыятывы пракуратуры Лепельскага раёна прызнана "экстрэмісцкай" старонка спявачкі Маргарыты Ляўчук у "ВКонтакте".

Рашэнне лічыць гэты рэсурс "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" 6 лютага прыняла суддзя Лепельскага райсуда Алеся Новік

11 лютага старонка "Маргарита Левчук" уключана ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Старонка мае 1634 падпісчыкі. Апошняя публікацыя на ёй датуецца жніўнем 2024г.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:

4 лютага памёр Іосіф Навумчык, грамадскі дзеяч з Віцебска. У постсавецкія часы ён стаў адным з найактыўнейшых прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. І 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.

У Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга па справе віцябляніна Іосіфа (Язэпа) Дулебы, асуджанага за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні

Шаркаўшчынскі суд аштрафаваў за «незаконнае пікетаванне» мясцовага журналіста і актывіста Андрэя Буку.

У Глыбокім працягваюцца суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га года.

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі Надзею Куканос.

Палітвязня Валерыя Мефадзіенку дадалі ў «спіс тэрарыстаў».

Беларуская праваабарончая супольнасць далучыла да ліку былых палітзняволеных 25-гадовую Алену Бурлакову, жыхарку Шуміліна

ПРАЦЯГ НІЖЭЙ:

Читать полностью…

Віцебская Вясна

На здымку - суддзя Кацярына Цыбульская, якая толькі ў канцы снежня мінулага года была прызначана на гэтую пасаду.

Учора ў судзе Першамайскага раёна Віцебска яна разбірала адміністрацыйную справу віцебскага журналіста і культуролага-містыка Георгія Каржанеўскага. ➡️ https://tinyurl.com/2h2te6yb

Да нядаўняга часу Кацярына Цыбульская працавала памочнікам суддзі, а адразу па прызначэнні на новую пасаду дзяўчыну пачалі накіроўваць на розныя сустрэчы ў працоўных калектывах, дзе яна выступала з прамовамі пра небяспеку падпісак на «экстрэмісцкія інтэрнэт- рэсурсы». ..

У Віцебску гэта ўжо стала традыцыяй: разбіраць палітычна матываваныя «адміністратыўкі» прызначаюць маладых суддзяў, якія зусім нядаўна атрымалі свае першыя прафесійныя прызначэнні.

Як мы ўжо пісалі, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адміністрацыйныя справы паводле паводле ч.2 арт.19.11 КаАП апошнім часам прызначаюць разглядаць суддзю Ганну Кот, якая займае гэтую пасаду з канца 2022 года.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна Віцебска заўважана адміністрацыйная справа паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП

За так званае "несанкцыянаванае пікетаванне " судзяць віцябляніна Кірыла Палшкова.

Яго справу разбірае Ганна Кот - у апошнія месяцы менавіта гэтая суддзя "спецыялізуецца" па палітычных "адміністратыўках". Такі вось пачатак працоўнага шляху - жанчына толькі з 2022 года працуе суддзёй

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева.

Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.

31 студзеня ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разбор апеляцыйнай скаргі Уладзіслава Кошалева. У «экстрэмісцкім» пераліку на сайце МУС напісана, што ён ужо адбывае пакаранне. ➡️ https://tinyurl.com/yxxf46b6

Уладзіславу Кошалеву 47 гадоў, свае апошнія ўгодкі мужчына сустрэў ужо ў зняволенні. у Віцебску ён вядомы як вясельны, а таксама ню-фатограф. з сацыяльных сетак ён знік мінулым летам, яго асабісты сайт vladko.by заблакаваны.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Пайшлі па другім коле?
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў другі раз уключылі youtube-канал "Народны дэпутат"


Рашэнне лічыць яго "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 5 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 17 студзеня гэты самы суд ужо прызнаваў youtube-канал "Народны дэпутат"з такім самым адрасам " экстрэмісцкім".


Учора была прызнана "экстрэмісцкай і старонка "Пра Вiцебск" у Instagram. Раней "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прызнавалі TikTok-акаўнт «viteblyanka» і YouTube-канал з назвай «Пра Вiцебск / Витебск Новости». Рашэнне лічыць змест рэсурсаў "экстрэмісцкім" прыняў 20 снежня суд Ленінскага раёна Мінска

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Мёрскім райсудзе сёння "за распаўсюд экстрэмізму" судзяць Аллу Катлярэнка.

Жанчына працуе загадчыцай сектара ў Беларусбанку.

Разбіраць яе справу, распачатую па ч.2 арт.19.11 КаАП прызначана суддзя Ірына Яскевіч.

Па гэтым самым артыкуле 7 лютага ў судзе Мёрскага раёна будуць яшчэ адну жыхарку - Алену Слуцкую ( суддзёй прызначана Вераніка Кісляк). Старонкі Аллы Катлярэнка і Алены Слуцкай у сацыяльных сетках ужо закрытыя.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Палітвязня Валерыя Мефадзіенку дадалі ў «спіс тэрарыстаў»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У ім з'явіліся прозвішчы яшчэ 6-ці чалавек, сярод якіх і Валеры Мефадзіенка, ураджэнец райцэнтра Сянно.

Сёлета 24 студзеня яго прозвішча ўнеслі ў "экстрэмісцкі" спіс на сайце МУС.

Валерый Мефадзіенка быў асуджаны сёлета ўвосень за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "фінансванне тэрыстычнай дзейнасці" - яго прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 290-1 КК і частак 1 і 2 арт. 361-2 КК. Суд праходзіў у Віцебскім абласным судзе (суддзя Юрый Урбан) у закрытым рэжыме. 3 студзеня Вярхоўны суд разбіраў апеляцыйную скаргу па гэтай справе.

Да затрымання Мефадзіенка быў індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Глыбокім працягваюцца суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га года.

4 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна будуць разбіраць справу прадпрымальніка Рамана Васілевіча, 7 лютага – справу Ігара Шкетава, адміністратара мясцовага пабліка «Подслушано Глубокое».

Абодвух судзяць за ўдзел у пратэстных падзеях 2020 года паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судзіць глыбачан будзе Андрэй Тарасевіч. Ён жа 28 студзеня па тым самым артыкуле судзіў братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў.

Цяперашнія суды - вынік міліцэйскіх "хапуноў", якія прайшлі ў Глыбокім у верасні мінулага года. ➡️ https://tinyurl.com/2bpzb6w4

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Дзмітрыя і Івана Піскуновічаў ўключылі ў пералік асобаў, схільных да эсктрэмісцкай дзейнасці, на сайце МУС

Абодвух сёлета ў студзені судзілі ў судзе Глыбоцкага раёна і прызналі вінаватымі па ч.1 арт.342 КК РБ (падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вёў суддзя Андрэй Тарасевіч.

У "экстрэмісцкім" пераліку пазначана, што ў абодвух "судзімасць не пагашана".

Якраз гэтымі днямі у Глыбоцкім райсудзе быў агучаны вырак адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» Ігару Шкетаву - яму прысудзілі два гады «хіміі» паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ .

Гэтыя суды - наступствы "хапуна", які сілавікі наладзілі ў Глыбокім у верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 4 відэаролікі з пакаяльнымі відэа глыбачан, якія прызнаваліся, што бралі ўдзел у пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Частку затрыманых асудзілі адразу па адміністрацыйных артыкулах, а частку перавезлі ў віцебскі СІЗА, прад'явіўшы ім крымінальныя абвінавачанні.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння ў судах Віцебскай вобласці адбыліся прынамсі 4 адміністрацыйных працэсы, дзе разбіраліся справы за "распаўсюд" экстрэмізму" . Паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП судзілі
-Наталлю Дуброўскую (Мёрскі раённы суд)
- Максіма Таранца (Гарадоцкі раённы суд)
- Інну Вершалоўскую і Вячастава Сямёнава (Лепельскі раёны суд)

Яшчэ адну палітычна матываваную адміністрацыйную справу разбіралі ў Віцебску: паводле ч.1 арт.24 23 КаАП у судзе Кастрычніцкага раёна судзілі Кірыла Палшкова.

Гэтыя звесткі сабраны паводле адкрытых крыніц інфармацыі. Пераважная частка частка судоў па палітычных "адміністратыўках" у судовыя расклады не трапляе.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

12 лютага 2025 года палітзняволены журналіст-фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык выйшаў на волю

Ураджэнец Віцебска адбыў за кратамі тры з паловай гады з 6-ці, прысуджаных яму за нібыта за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Сваёй віны журналіст на прызнаў.

Інфармацыя пра яго вызваленне з'явілася ўжо пасля таго, як, як былы зняволены апынуўся ў бяспецы. У Вільні ён сустрэўся з сям'ёй - з жонкай і дзецьмі. ➡️ https://tinyurl.com/mu3psnz2

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Паўтара гады «хатняй хіміі» за сарваны сцяг.

Стаў вядомы прысуд 41-гадоваму жыхару Віцебска, які судом Лепельскага раёна быў прызнаны вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага Кодэкса. Аляксей Маладык сарваў сцяг з будынка ў райцэнтры. Гэта было кваліфікавана як здзек з дзяржаўнай сімволікі. ➡️ https://tinyurl.com/2jk5udny

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За «экстрэмізм» судзілі спецыялістку па кадрах і ідэалагічнай рабоце.

Яна ж – кіраўніца прафсаюзнай «пярвічкі» Сенненскага райспажыўтаварыства.

Гэтая «пярвічка» лічыцца адной з найлепшых у раёне, яе старшыню Вікторыю Рэксць неаднаразова ўзнагароджвалі за актыўнасць па прафсаюзнай лініі. Апрача гэтага, 34-гадовую жыхарку райцэнра ў 2016 і ў 2019 гадах вылучалі ў склад выбарчых камісій ад БРСМ. І мясцовая «раёнка» неаднаразова цытавала выказванні Вікторыі Рэксць па розных ідэалагічных нагодах.

11 лютага прафсаюзную актывістку у судзе Сенненскага раёна судзілі па ч.2 арт.19.11 КаАП. Яе справу за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" разбірала суддзя Сенненскага райсуда Інна Досава. 🔻

11 лютага суд Сенненскага раёна разбіраў і яшчэ адну справу за «распаўсюд экстрэмізму». Старшыня суда Наталля Барысавец судзіла па ч.2 арт.19.11 КаАП гандлярку крамы «Беліта-Вітэкс» Юлію Якубовіч. Для дзяўчыны гэта быў ужо другі суд па «экстрэмісцкай адміністратыўцы».

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць Віктара Вялюгу – дырэктара ГЦ «Беларусь», дзе 13 снежня мінулага года здарыўся вялікі пажар

Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнесоўцы, распачатай па ч.2 арт.1911 КаАП, анансаваны на 19 лютага, ен пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзёй традыцыйна прызначана Кацярына Цыбульская – пераважна ёй у гэтым судзе аддаюць палітычныя «адміністратыўкі».

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў наручніках. Паводле папярэдняй версіі следчых, пажар у гандлёвым цэнтры здарыўся праз тое, што пераробленая аўтаправодка была ненадзейнай. Ці прызналі адказным за парушэнні ўладальніка, невядома. Выглядае, што ён на волі. ➡️https://tinyurl.com/3d7y4nvy

Падчас пажару з ГЦ «Беларусь» былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Будынак цэнтра прызналі непрыдатным для далейшага выкарыстання і мяркуюць знесці.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🔻🔻🔻

У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева.

У судзе Першамайскага раёна судзілі журналіста і культуролага Георгія Каржанеўскага – за «распаўсюд экстрэмізму» і «прапаганду нацысцкай сімволікі».

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Оршы будуць судзіць шматразовых пераможцаў "Дажынак", піша партал orsha.eu

11 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна анансаваны працэс над пяццю ўдзельнікамі справы, распачатай паводле ч.2 арт.211 КК (прысваенне альбо растрата). Прынамсі двое з фігурантаў - гэта работнікі сельгаспрадпрыемства "Межава-Агра". І не шэраговыя камбайнер і кіроўца, а шматгадовыя перможцы на ўборцы ўраджаю, шматкроць узнагароджаныя на "Дажынках", неаднаразовыя героі публікацый ў дзяржаўных СМІ.

У чым канкрэтна іх вінавацяць, пакуль не вядома.
На фота - Уладзіслаў Лапцінскі, адзін з фігурантаў справы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За «экстремизм» и «пропаганду нацистской символики» сегодня судили витебского журналиста и культуролога Георгия Корженевского

В свое время мужчина делал обзоры выставок современного искусства в Витебске для различных региональных изданий.

В последнее время занимался развитием собственного мистико-философского проекта «Гондвана сакральная».

Его имя появилось сегодня в расписании суда Первомайского района Витебска. Судить его по ч. 2 ст. 19.11 и ч. 2 ст. 19.10 КоАП РБ была назначена Екатерина Цыбульская.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебску па палітычнай «адміністратыўцы» зноў судзяць студэнта - траццякурсніка прафсаюзнай ВНУ "МІТСО" Андрэя Салодкіна. Хлопец вучыцца на аддзяленні «Лагістыка».

7 лютага яго справу ў судзя Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот. Андрэя Салодкіна вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмізму» паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і ў прапагандзе нацысцкай сімволікі паводле ч.1 арт. 19.10 КаАП. ➡️ https://tinyurl.com/5422huby

Учора, 6 лютага, суддзя Ганна Кот судзіла пваодле паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП студэнта-другакурсніка ВДУ Йоэля Юроўскага, які навучаецца на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. Але ад адміністратыўкі за «распаўсюд экстрэмізму» гэта яго не ўратавала.

Ганна Кот сёння судзіць яшчэ аднаго хлопца - ужо за "несанкцыянаванае пікетаванне"
🔻🔻🔻

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Беларуская праваабарончая супольнасць прыняла рашэнне далучыць да ліку былых палітзняволеных 25-гадовую Алену Бурлакову, жыхарку Шуміліна .

Жанчыну асудзілі ў верасні 2023 года паводле арт. 369 КК ( абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд, які вынесла суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая, невядомы. 24 лістапада таго ж года прозвішча і імя жанчыны ўключылі ў спіс асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Стала вядома, што перад Новым годам Алена Бурлакова выйшла на волю па памілаванні.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць судэнта ВДУ.
Йоэль Юроўскі скончыў СШ №196 у Мінску, падчас навучання быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік "Зубраня". У Віцебску Йоэль ( у раскладзе суда няма ягонага імя па бацьку, але ў шэрагу іншых дакументаў яно ёсць - Аляксандравіч) Юроўскі паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі.

6 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна разбіраюць адміністрацыйную справу, распачатую супраць яго паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Судзіць хлопца Ганна Кот. ➡️ https://tinyurl.com/5422huby

Гэта я ж суддзя разбірае сёння справу Уладзіслава Ліппорта, распачатую па тым самым артыкуле.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска "за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" другі раз судзяць Міхаіла Філіпенку. Яго справу па ч.1 арт. 24.23 КаАП зноў разбірае суддзя Ганна Кот.

Першы раз па тым самым артыкуле яна судзіла мужчыну ў першы дзень пасля выбараў, 27 студзеня. Не выключана, што з таго часу віцяблянін знаходзіцца за кратамі, а цяперашні суд азначае працяг адміністрацыйнага арышту.

Гэта не адзіны суд па палітычна матываваных адміністратыўках, якія праходзяць сёння на Віцебшчыне. Падрабязней - у наступных матэрыялах. 🔻🔻🔻

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць Надзею Куканос.

Гэтую 64-гадовую жанчыну многія віцябляне памятаюць па ранейшых падзеях: яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць, і таму не бянтэжылася скардзіцца на парушэнні ў дзейнасці дзяржаўных структур і кіраўнікоў любога рангу. У 2019 г. яна амаль 4 месяца правяла ў СІЗА, двойчы абвяшчала галадоўку ➡️ https://tinyurl.com/c9yp5ewz

4 лютага адміністратыўную справу, распачатую супраць Надзеі Куканос паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірае суддзя Ганна Кот.

Паводле гэтага ж артыкула жанчыну судзілі ў 2023 г., прычым справу разбіралі ў яе адсутнасць. Спробы абскардзіць прысуджанае пакаранне – 15 сутак арышту – нічога не далі: абласны суд пацвердзіў справядлівасць рашэння суду першай інстанцыі.

Да слова, сёння ж суддзя Ганна Кот у судзе Кастрычніцкага раёна разбірае і справу, паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, распачатую супраць яшчэ аднаго віцябляніна - прадпрымальніка Віталя Мацкевіча

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Памёр Іосіф Навумчык

Грамадскі дзеяч з Віцебску сышоў ва ўзросце 86 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў яго сын, журналіст Сяргей Навумчык.

За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама партыі, сакратаром Віцебскага абкама партыі. "У якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэнне Гарбачова і Палітбюро вывесці войскі з Афганістана", — піша пра бацьку ягоны сын.

Але што вылучала Іосіфа Навумчыка сярод іншых партыйных кіраўнікоў высокага рангу - гэта нацыянальная самасвядомасць. У постсавецкія часы ён стаў адным з найактыўнейшых прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. І 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ. Ен шмат зрабіў для папулярызацыі роднай мовы і культуры на Віцебшчыне – ладзіў сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, змагаўся за пашырэнне беларушчыны, нярэдка спрачаючыся за гэта з чынавенствам і кіраўнікамі рознага ўзроўню. ➡️ https://tinyurl.com/z6tv9x65

Читать полностью…
Subscribe to a channel