Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Падчас выбарчай кампаніі жыхарам Віцебска пагражаюць пакараннямі па 14 артыкулах Крымінальнага Кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях❗️
Гэты пералік агучыў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Марчанка.
І паводле згаданых артыкулаў можна зрабіць выснову, чаго найбольш апасаецца міліцыя падчас галасавання на выбарах прэзідэнта. ➡️ https://tinyurl.com/3ks3r2wu
Самым першым нумарам у спісе верагодных правапарушэнняў і злачынстваў ідзе «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі» ( арт. 23. 4 КаАП).
Далей – арганізацыя і ўдзел у так званых «несанкцыянаваных мерапрыемствах» (арт. 24.23 КаАП, арт. 293 КК і арт. 342 КК). І – хуліганства, як самае простае, у чым могуць абвінаваціць міліцыянты ( 19.1 КаАП і арт. 339 КК).
Нібыта ўспомніўшы, што вядзецца пра электаральную кампанію, спадар Марчанка прыгадаў і некалькі артыкулаў «выбарчага» зместу, якія прадугледжваюць пакаранне. Гэта арт. 10.9 КаАП пра недапушчальнасць агітацыі за байкатаванне , перанос выбараў і гд, а таксама за пашкоджанне друкаваных матэрыялаў з інфармацыяй пра выбары. І арт. 22.10 КаАП – пра забарону развешвання і расклейвання такіх матэрыялаў у неналежных месцах, а таксама арт. 23.5 КаАП – пра адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інармацыі, у тым ліку і датычных да выбараў. Стварэнне перашкодаў працы выбарчай камісіі таксама стане нагодай для пакарання ( па арт. 191 КК).
Прадстаўнік міліцыі грамадскай бяспекі нагадвае і пра прадугледжанае заканадаўствам пакаранне за незаконны збор, апрацоўку і захаванне персанальных дадзеных фізічнай асобы ( арт. 23.7 КаАП і арт. 2031 КК). І пра крымінальную адказнасць за паведамленне аб няіснай небяспецы ( арт. 340 КК). І ўрэшце Максім Марчанка называе грозны артыкул 310 КК, у якім прапісана пакаранне за блакіроўку транспартных камунікацый, якая пацягне за сабой вялікія страты.
Усе гэтыя артыкулы пералічаны ў віцебскай гарадской газеце «Витьбичи». Чытачам паведамляюць пра сур'ёзны кантроль іхных дзеянняў падчас «свята», якім ідэолагі, да і сам Аляксандр Лукашэнка, любяць называць выбары ў Беларусі.
Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўнеслі вядомы партал "Народныя Навіны Віцебска" і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.
Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook
Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык.
Групу "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]" у "ВКонтакте" прызналі "экстрэмісцкай"
Са школьнікамі ў Глыбоцкім раёне гулялі «у выбары»
У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.
На выбарах 26 студзеня ў Віцебскай вобласці будзе яшчэ больш скрыняў для галасавання па месцы жыхарства
У ЦВК з просьбай выдзеліць дадатковыя скрыні звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі.
Агульная колькасць дадатковых скрыняў не называецца, але яна немалая - гэта вынікае хаця б з пераліку раёнаў, дзе іх атрымаюць: у Аршанскім, Дубровенскім, Пастаўскім, Докшыцкім, Полацкім, Гарадоцкім, Верхнядзвінскім, Лепельскім і Сенненскім. Інакш кажучы, амаль у палове раёнаў вобласці ( у 9 з 21).
Няўжо менш як за год на Віцебшчыне настолькі павялічылася колькасць аддаленых вёсак, што на выбарах у лютым мінулага года скрыняў хапала, а цяпер рэзка спатрэбіліся дадатковыя❓➡️ https://tinyurl.com/zcdsk5zf
Уладзімір Пярцоў выступіў паред моладдзю «з пратэстным патэнцыялам» ➡️ https://tinyurl.com/yuxxcwr7
Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта правёў сустрэчу ў ВДТУ. Падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі «тэхналожкі» ён гаварыў пра неабходнасць працы з моладдзю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, бо моладзь мае «пратэстны патэнцыял». І калі маладых людзей належным чынам ідэалагічна не «апрацаваць», то гэта, маўляў, зробяць апаненты ўлады.
Сёння ў Віцебскай вобласці адбыліся мінімум 4 суды за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце.
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска па ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Алену Палачаніну (суддзя А.Кот). Жанчыну-прадпрымальніцу ўжо не ў першы раз прыцягваюць да суду па гэтым самым артыкуле: 6 снежня мінулага года па ч.2 арт.19.11 КаАП яе ўжо судзіў Уладзімір Царыкаў.
У судзе Лепельскага раёна па тым самым артыкуле сёння судзілі Яўгена Таболу, справу разбіраў старшыня суда М.Юрчанка.
У судзе Оршы і Аршанскага раёна суддзя Юлія Вяршыніна разбірала адміністрацыйны пратакол, складзены на індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Ясінскага. Суддзя Аксана Лісіца судзіла аршанца Аляксандра Марчанку.
16 студзеня падчас наведвання Мінскага тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута, якога трымаюць у Наваполацкай ПК 1.
Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася «нават весці размовы» пра вызваленне журналіста газеты «Gazeta Wyborcza»: "Яны адмовіліся ад Пачобута. Наколькі мне паведамляюць, сам Пачобут таксама не жадае туды ехаць»,
У адказ на гэтыя словы. Павел Уронскі, прэс-сакратар польскага МЗС заявіў, што Польшча ніколі не адмаўлялася ад перамоў з беларускай уладай пра вызваленне Анджэя Пачобута: "Калі дыктатар Беларусі Лукашэнка кажа, што не ведае, што рабіць з Пачобутам, я скажу яму, што трэба зрабіць. Перш за ўсё ён павінен вызваліць яго з турмы. Анджэй Пачобут - горды грамадзянін Беларусі, які таксама ганарыцца сваім польскім паходжаннем. Але ён павінен быць вольным чалавекам у вольнай краіне і жыць там, дзе сам жадае.
8 лютага 2023 г. Анджэя Пачобута асудзілі да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У калоніі на яго ўвесь час аказваецца ціск
Прыхільніцу «русского мира» Эльвіру Мірсалімаву таксама выклікалі на прафілактычную гутарку ў міліцыю перад выбарамі
Прычым, як яна кажа, ужо не першы раз. ➡️https://tinyurl.com/mv752umj
🔻Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook
Заснавальніца і адміністратарка групы Таццяна Мацвеева напісала, што не можа наўпрост паведаміць прычыны закрыцця пабліка, які праіснаваў тры з паловай гады. Але падкрэслівае, што робіць гэта па не залежных ад яе прычынах. Яна вырашыла, што пакуль праца групы прыпынена на месяц, але далейшыя перспектывы застаюцца няяснымі.
➡️ https://tinyurl.com/48a5wefn
Паведамленне пра закрыццё групы было апублікавана на наступны дзень пасля таго, як перастаў адчыняцца сайт «Народныя Навіны Віцебска». Гэты інфармацыйны рэсурс быў заснаваны ў 2008 годзе, але сёлета 13 студзеня стала вядома, што яго прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй». Адпаведнае рашэнне 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Цяпер сайт і яго сацсеткі не адчыняюцца.
«Нашай Ніве» стала вядома, што цяжкахворага палітвязня Дзяніса Сальмановіча два месяцы не выпускаюць з ШІЗА калоніі Віцьба-3.
Яго маці кажуць, што «такога вязня няма». https://nashaniva.com/359342
Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
5 студзеня віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку магло б споўніцца 60 гадоў. Летась 28 чэрвеня ён раптоўна памёр у Варшаве – у вымушанай эміграцыі.
Упершыню за амаль два гады грамадскасць убачыла здымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі з Наваполацкай калоніі.
Гарадскія актывісты прапануюць ушанаваць у Віцебску памяць землякоў – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі.
На Віцебшчыне не спыняюцца суды за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце.
Віцебскі аблсавет пастанавіў з 1 лютага працягваць спагнанне памежнага транспартнага збору.
Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС.
Дзяржаве трэба грошы. З 1 лютага ў Віцебскай вобласці працягваюць спагнанне памежнага збору
Так вырашыў Віцебскі аблсавет, прыняўшы рашэнне №69 ад 30.12.2024 года.
Тэрмін дзеяння, на працягу якога будуць браць збор, у рашэнні не ўказаны. Раней ён падаўжаўся кожныя паўгода, але летась мясцовыя ўлады атрымалі права ўвесці бестэрміновы збор, што ўжо зрабіў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.
➡️ https://tinyurl.com/3m29cvvs
Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах
На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы. ➡️https://tinyurl.com/5ckhawee
9 студзеня на Віцебшчыне за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце асудзілі мінімум трох чалавек.
Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Алена Грабянчук паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП судзіла прадпрымальніка Валерыя Глаза. Мінулы раз яна ж судзіла мужчыну 26 снежня мінулага года. Таму верагодна, што новы год Валерый Глаз сустракаў за кратамі, і цяпер яму дадалі чарговыя суткі.
У судзе Мёрскага раёна суддзя Ірына Яскевіч судзіла Майю Уланаву, 54-гадовую прадпрымальніцу з раённага цэнтра. Жанчына з’яўляецца ўладальніцай крамы адзення.
Тая ж суддзя разбірала і справу 46-гадовай Таццяны Дабрынінай, якая працуе гандляркай крамы ў вёсцы Наўгароды Мёрскага раёна. На абедзьвюх жачын з Мёршчыны таксама былі складзены пратаколы паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
9 студзеня на сайце Міністэрства інфармацыі абнавілі Рэспублікансі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 30 снежня мінулага года, экстрэмісцкім прызнаны сайт «Petitions.by удобный город» — сэрвіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады.
Сайт з 2021 года быў заблакаваны ў Беларусі, бо, паводле Мінінфарму, на ім збіралі подпісы пад петыцыямі «пратэставага характару» і петыцыямі, якія нібыта дыскрэдытуюць дзеянні ўладаў. Між тым, на сайце публікаваліся афіцыйныя адказы органаў улады ўсіх узроўняў на калектыўныя звароты беларускіх грамадзян.
Ці пакараюць чыноўнікаў за спрыянне экстрэмістцкай дзейнасці? 🙃
🔗Як змяніўся Віктар Бабарыка са свайго суда ў ліпені 2021-га году
Нагадаем, Бабарыку прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.
"Толькі прыязжайце" ?
Падобна, віцебскія ўлады зусім не ўпэўнены, што на выбары ў наступную гядзелю народ "пойдзе, як на свята". І што ўвогуле пойдзе...
Віцебскі гарсавет прыняў рашэнне, каб зрабіць бясплатны праезд у грамадскім транспарце 26 студзеня - "чтобы избиратели, проживающие в отдалении от участков для голосования, к которым прикреплены, могли беспрепятственно добраться до них и реализовать свое конституционное право".
А як жа пачуццё грамадскага абавязку, пра якое мясцовым жыхарам ужо некалькі месяцаў нагадваюць у дзяржаўных СМІ? 😊 Не спадзеючыся на яго, у Віцебскай вобласці ўжо закупілі дадатковую колькасць скрыняў для галасавання па месцы жыхарства.
22 студзеня пакажуць фільм пра Аляксея Талая – ураджэнца Оршы і арганізатара фонду для падтрымкі жыхароў акупаванай часткі Украіны
Фільм, прагляд якога пройдзе па ўсёй Беларусі, называецца "Птица Феникс Алексея Талая". Паводле афіцыйных анонсаў, 26-хвілінная стужка «Беларусьфильм» прысвечана таму, як галоўны герой «несмотря на отсутствие обеих рук и ног, состоялся как профессионал, общественный деятель, прекрасный семьянин».
Сёння Аляксей Талай вядомы ак адданы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і арганізатар паездак дзяцей з Данбаса ў Беларусь «на аздараўленне». Падчас такіх паездак для ўкраінскіх дзяцей ладзяцца ідэалагічныя мерапрыемствы, дзе ўслаўляецца Расея і яе вайскоўцы.
Перад прэм'ерай фільма, прымеркаванай да дня народзінаў галоўнага героя, менавіта пра гэтую дзейнасць Аляксея Талая будуць распавядаць школьнікам. ➡️ https://tinyurl.com/4r6ap779
На школьном уроке силовик запретил старшеклассникам «собираться большими компаниями» и выкрикивать «экстремистские лозунги».
«Угрожали СОП».
https://news.zerkalo.io/life/88684.html?tg=4
Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.
Павел Аляксандравіч Кулажанка — былы баец АМАПа, які стаў добраахвотнікам ва Украіне.
Судовы працэс над ім праходзіў у Мінскім гарадскім судзе завочна.
23 снежня 2024 г. суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму 24 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) .
Паўла Кулажанку прызналі вінаватым па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
-"акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай" (ч. 3 арт. 289),
-"садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4),
-"стварэнне і кіраванне тэраррыстычнай арганізацыяй" (ч. 1 арт. 290-4),
- "арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5)
- "змова з мэтай захопу ўлады" (ч. 1 арт. 357)
- "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 2 арт. 295-3).
У Бешанковічах ў падтрымку Лукашэнкі на выбарах выступіў Дзмітрый Паўлічэнка – сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці» . Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, запрасілі выступаць у тым ліку і перад дзецьмі. ➡️ https://tinyurl.com/2kzec3tc
Выступленні Паўлічэнкі ўваходзілі ў праграму візіта ў Бешанковічы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Азаронка. Гэты тандэм склаўся ўжо даўно і гастралюе ў тым ліку і па Віцебшчыне. Так, у лістападзе абодва прыязджалі у Вульскі каледж, а летам выступалі перад дзецьмі ў летніку «Бароўка», дзе Паўлічэнка распавядаў, як у 2020 годзе пратэстоўцы нібыта "поджигали сотрудников милиции", і "у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью".
Цяпер «ветэран спецназа» хваліўся перад вучнямі і настаўнікамі бешанковіцкай СШ№2, што яму таксама давялося «бараніць краіну», і хваліў Аляксандру Лукашэнку - маўляў, ён «выканаў усе абяцанні, якія даваў народу».
Са школьнікамі ў Глыбоцкім раёне гулялі «у выбары»
З дзецьмі «прайшлі» усе этапы выбарчай кампаніі – ад рэгістрацыі ініцыятыўных груп да падліку галасоў. Камусьці нават пашчасціла пабыць «кандыдатам» або «старшынём выбарчай камісіі».
➡️https://tinyurl.com/2fspy7ed
І нават "скрыня для галасавання" была "сапраўдная" - з лагатыпам цяперашняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык, якога на некалькі месяцаў перавезлі з Наваполацкай ПК №1 у Мінск адмыслова для здымак «фільма».
Што ўбачылі гледачы на экране? Аўтар праекта «Свабода слова» і вядоўца Андрэй Аляксандраў цягам 15-ці хвілін задае зняволенаму журналісту пытанні, спрабуючы падвесці пад чаканыя адказы. Іх сэнс зводзіцца да таго, што, маўляў, «у жыцці варта цаніць сям'ю і мір у краіне», і не «ўяўныя каштоўнасці» кшталту свабоды слова, якой на «Радыё Свабода» увогуле няма. Пры гэтым Андрэй Кузнечык кажа, што яго абавязкам была праўка тэкстаў для сайта, а ў «расследаванні» ён названы ажно «экс-рэдактарам экстрэмісцкіга «Радыё Свабода».
Андрэй Кузнечык ураджэнец Віцебска. Ен быў затрыманы ў Мінску у лістападзе 2021 г. і праз 8 месяцаў асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання".
Учора ў Наваполацку за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў ( ч.1 арт. 24.23) судзілі Дзмітрыя Аношку. Яго справу разбірала суддзя Зінаіда Балаболава.
Дзмітрый Аношка – вядомая ў горадзе асоба. «ІТ, актор, спартовец 40+» піша ён пра сябе ў сацыяльных сетках. Ен спартовец-аматар, практыкуе бег на розныя дыстанцыі і фігурнае катанне, папулярызуе здаровы лад жыцця, здымаецца ў фільмах піша блог пра свае падарожжы.
❗️У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі вядомы партал "Народныя Навіны Віцебска" і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.
Адпаведнае рашэнне 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
➡️ https://tinyurl.com/2cwykhcv
«Народныя навіны Віцебска» - адзін з найстарэйшых недзяржаўных медыярэсурсаў рэгіёна, які існуе ўжо больш за 17 гадоў. Пасля 2020 года рэдакцыя цалкам адышла ад асвятлення палітычных падзеяў у рэгіёне - на сайце публікаваліся толькі навіны пра сацыяльныя падзеі і надзвычайныя здарэнні.
Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС
11 студзеня ў пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з'явілася імя і прозвішча 48-гадовага жыхара Наваполацка, якога летась асудзілі за данаты паводле арт. 361-2 КК. На сайце МУС таксама пазначана, што мужчына «адбывае пакаранне».
Справу Фіктара Фёдарава сёлета ў кастрычніку разбіраў Віцебскі абласны суд, 24 снежня апеляцыя на вырак разглядалася ў Вярхоўным судзе.
57-гадовая Таццяна Мішына, паводле звестак на сайце МУС, таксама была асуджана Віцебскім абласным судом. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці). Побач з яе прозвішчам у «экстрэмісцкім» пераліку пазначана «судзімасць пагашана».
У Оршы схавалі не толькі асабістыя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій, але і іхныя твары
У Выбарчы кодэкс былі ўнесены змены - у прыватнасці, зараз у газетах і на сайтах выканкамаў не публікуюцца персанальныя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій. Убачыць на бэйджах прозвішчы і імёны гэтых людзей выбаршчыкі змогуць толькі падчас галасавання.
Але ў Оршы пайшлі яшчэ далей: раённая газета апублікавала інфармацыю пра трэнінг для чальцоў выбарчых камісій, якіх навучалі, як дзейнічаць «у пазаштатных сітуацыях». Але ў фотарэпартажы да артыкула яны знятыя так, што пазнаць гэтых людзей цяжка, а месцамі і немагчыма, бо твары "замыленыя". ➡️ https://tinyurl.com/54fbx5t7
У Віцебску адзін міліцыянт выпадкова застрэліў іншага. А потым застрэліўся сам
Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з віцебскіх райаддзелаў міліцыі. Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, і ён загінуў на месцы. Ягоны калега, убачыўшы, што нарабілася, заcтрэліўся сам. ➡️ https://tinyurl.com/3wz9ava5
Абодвум загінулым было каля 20-ці гадоў. Служыць у міліцыю цяпер набіраюць усіх ахвотных, у тым ліку зусім «зялёных» хлопцаў адразу пасля войска...
Па факце гібелі двух супрацоўнікаў міліцыі вядзецца следства.
Гарадскія актывісты прапануюць ушанаваць у Віцебску памяць землякоў – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі. ➡️ https://tinyurl.com/3msekfyh
На цяперашні момант у Віцебску няма ніводнага памятнага знака, які нагадваў бы пра герояў- «ліквідатараў», накіраваных у Чарнобыльскую зону. Хаця з такой ініцыятывай актывісты выступалі яшчэ 10 год таму.
Ушанаванне памяці тых, хто страціў здароўе і жыццё, ратуючы будучыню, улады ператварылі ў афіцыёз, забараняючы «ліквідатарам» згадваць сваіх колішніх калег і сяброў прыватным чынам: жалобную акцыю «Вянок памяці» улады залічылі ў «несанкцыянаваныя мерыпрыемствы»...
Калектыўны зварот можна падпісаць да 10 стедзеня. Ен змешчаны на сайце Petitions.by, які нядаўна быў прызнаны "экстрэмісцкім". Але сэрвіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады працое і цяпер.
Вельмі схуднелы, у новай турэмнай робе з жоўтай біркай. На ёй - дзве лічбы. ➡️https://tinyurl.com/4mc79fss
Упершыню амаль за два гады грамадскасць убачыла здымкі Віктара Бабарыкі з Наваполацкай калоніі
⚡️З'явіліся фотаздымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі
Раман Пратасевіч перадаў яму лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам.