Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Дэпутатам аблсавета загадана кантраляваць грамадска-палітычныя настроі жыхароў Віцебшчыны
У абласным цэнтры прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама.
Паводле Ігара Сергяенкі, дэпутаты павінны ўважліва вывучаць грамадска-палітычную сітуацыю на месцах і зрабіць рэгулярнай практыкай інфармаванне Аляксандра Лукашэнкі і беларускага ўрада пра абстаноўку ў рэгіёне. Такую задачу паставіў перад усімі дзяржаўнымі органамі цяперашні кіраўнік дзяржавы.
У гэтую дзейнасць павінны быць уцягнутыя і памочнікі дэпутатаў на месцах. Яны павінны займацца «вывучэннем настрояў людзей, іх стаўлення да рашэнняў, што прымаюцца ў дзяржаве». ➡️ https://tinyurl.com/ycky4yt9
Чарговы вайскова-патрыятычны клуб з'явіўся на Пастаўшчыне. Яго адметная рыса – міліцэйская накіраванасць. Раз на тыдзень заняткі з падлеткамі будуць праводзіць супрацоўнікі міліцыі. ➡️ https://tinyurl.com/2yva5nem
Читать полностью…Сёння ў Віцебскім абласным судзе пачынаюць судзіць Іосіфа Дулебу .
Яго вінавацяць паводле паводле ч. 3 арт. 361-1 КК за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні": яго прозвішча фігуруе ў "эстрэмісцкім спісе" МУС як удзельніка праектаў " FreeInfoBel" і «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Працэс вядзе суддзя Яўгун Буруноў.
Язэп Дулеба быў затрыманы сёлета ў пачатку траўня, спачатку яго асудзілі на 15 сутак, потым перавялі ў СІЗА.17 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
У 2024 годзе ўзрасла колькасць заведама непраўдзівых паведамленняў грамадзян у Аршанскае РУУС.
У пэўнай колькасці выпадкаў такім чынам жыхары рэгіёна спрабавалі высветліць, як хутка зрэагуюць міліцыянты на іх звароты. Бо сумняваліся ў аператыўнасці супрацоўнікаў міліцыі. ➡️ https://tinyurl.com/59bak3y6
Пасля скаргаў грамадзян звалку смецця каля могілак у вёсцы Шэвіна ўрэшце ліквідавалі.
У пачатку лістапада неабыякавыя людзі пачалі біць трывогу: кантэйнеры для смецця каля могілкаў не проста перапоўнены - вакол іх ужо цэлыя завалы адкідаў.
Між тым падтрыманне парадку менавіта на гэтых могілках мусіла б стаць абавязковым і сістэматычным яшчэ па адной важнай прычыне: група віцебскіх краязнаўцаў – энтузіястаў стварыла на ўскрайку могілак своеасаблівы музей пад адкрытым небам, экспанаты якога ілюструюць асаблівасці пахавальных абрадаў нашых продкаў. Там паказаны традыцыйныя спосабы пахаванняў – курган, дамавіна, надмагільныя слупы, каменныя крыжы.
Мясцовыя ўлады ў курсе таго, што на вясковых могілках ёсць такі аб'ект, здольны зацікавіць экскурсантаў, больш за тое – ужо гучалі абяцанні ўключыць яго ў турыстычныя маршруты. Праўда, далей за абяцанні справа не пайшла...
Але на скаргі наконт стыхійнай звалкі ўлады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў адрэагавалі даволі аператыўна. ➡️https://tinyurl.com/bdz7v6ch
Арцёма Янкіна, асуджанага за абразу Аляксандра Лукашэнкі, уключылі ў спіс "экстрэмістаў", які складае МУС.
🔻20-гадовага хлопца асудзілі асудзілі на 1 год 3 месяцы зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з паведамленнем пракуратуры, ✔️ён сёлета ў чэрвені вырашыў пакласці грошы праз інфакіёск, але ў яго не атрымалася ажыццявіць запланаваную аперацыю. Таму ён, вярнуўшыся дадому, «патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» і падчас гутаркі негатыўна выказаўся ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Пракуратура ў інфармацыі пра гэты інцыдэнт называе Арцёма Янкіна «грамадзянінам О.»
Гранітны знак з назвай Плошчы герба і сцяга будзе каштаваць віцебскаму бюджэту амаль 80 тысяч рублёў.
Звесткі на сайце дзяржзакупак пра гатоўнасць набыць «Знак для объекта строительства «Возведение флагштока на территории Парка 1000-летия в г.Витебске» за 79 900 рублёў заўважыў Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю». 🔸Набыць ужо гатовы знак, зроблены з некалькіх гатункаў граніту і аздоблены стальнымі дэкаратыўнымі элементамі з «залатым» пакрыццём, плануюць да 10 лютага наступнага года.
🔻На выраб выявы герба і шыльды з тэкстам гімна будзе абвешчаны асобны тэндэр, і адпаведна – на гэта будуць выдаткаваны асобныя грошы.
Застаецца спадзявацца, што ў гатовым выглядзе назва плошчы будзе напісана без памылак, дапушчаных у праектных маэрыялах. ➡️ https://tinyurl.com/27b4r6b7
«Экстрэмісцкімі» прызнаны старонкі ў сацсетках журналіста Аляксандра Пазняка
🔸Аляксандр Пазняк - ураджэнец райцэнтра Сянно. Там ён пачынаў працаваць журналістам на мясцовым радыё, пазней ён шмат гадоў працаваў на Брэстчыне – быў карэспандэнтам навінавага партала “Першы рэгіён” і незалежнай газеты “Ганцавіцкі час”. У апошнія гады жыве ў ЗША.
У сваіх сацсетках ён распавядае пра беларускае жыццё ў Амерыцы. Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 16 лістапада, у «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі ўключаны акаўнт «Alex Pazniak» у Facebook, акаўнт «Alex Pazniak» у Instagram, Youtube-канал «Беларускі крок» і Telegram-канал «Беларускі крок». ➡️ https://tinyurl.com/2mta6fzc
Жыхароў Віцебшчыны пераконваюць ісці на выбары і «прагаласаваць за гаранта Канстытуцыі»
Апошнімі днямі ў дзяржаўных СМІ пачалі з'я ўляцца матэрыялы відавочна маніпулятыўнага зместу.➡️ https://tinyurl.com/nauptyu5
Пасля шматлікіх скаргаў пачаліся працы на аршанскім пуцеправодным мосце.
Аднак афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці гэта пачатак рамонту, якога мясцовыя жыхары чакалі гадамі, пакуль няма. Таму аршанцы непакояцца, што мост, кепскага стану якога ўлады не заўважалі дзесяцігоддзямі, проста знясуць па прынцыпе «няма маста – няма праблем. ➡️ https://tinyurl.com/kdncpjp7
20-гадовы віцяблянін выкзаў прэтэнзіі банку і быў асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Хлопца асудзілі на 1 год 3 месяцы зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. І канфіскавалі мабільны тэлефон - ён быў прызнаны сродкам учынення злачынства.
На сайце Віцебскага гарвыканкама выйшла паведамленне ад імя гарадской пракуратуры пра сутнасць абвінавачання «грамадзяніна О.» З вялікай ступенню верагоднасці можна казаць, што вядзецца пра крымінальную справу 20-гадовага віцябляніна Арцёма Янкіна, асуджанага сёлета паводле ч. 1 арт. 368 КК.
Справу Арцёма Янкіна ў судзе Кастрычніцкага раёна разбірала суддзя Святлана Кузмічонак. Апеляцыйную скаргу на яе вырак 15 лістапада разглядаў Віцебскі абласны суд. ➡️ https://tinyurl.com/mwn27vrr
Сябры ініцыятывы «Хайсы-віцебскія Курапаты» высвятляюць асобу расстралянай жанчыны, якая пакінула для нашчадкаў толькі сваё імя 🔻🔻🔻
🔸"Рита". Гэтае імя было надрапана на ручцы зубной шчоткі, якую знайшлі на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. Даследчыкам практычна ўдалося высветліць прозвішча адной з безыменных ахвяраў сталінскага тэрору.
Амаль дэтэктыўная гісторыя ➡️ https://tinyurl.com/67vea3p4
У Шумілінскім раёне адкрылі яшчэ адзін вайскова-патрыятычны клуб для падлеткаў.
Вайскова-патрыятычны клуб «Доброволец» быў заснаваны ў аграгарадку Кардон пры мясцовай школе. У яго складзе 15 вучняў 8-11 класаў, прычым практычна палова з іх (7 чалавек) – дзяўчаты, сярод якіх – дачка намесніцы дырэктара па выхаваўчай працы. ➡️ https://tinyurl.com/65mjvnyr
🔸Форму для выхаванцаў падарыла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС на чале з Сяргеем Мялешкіным, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Між тым у палажэнні аб працы аб'яднання няма ніякіх звестак пры супрацоўніцтва клуба з МНС. І асобна падкрэслена, што "деятельность ВПК обеспечивается за счет средств учреждения образования".
❗️19 лістапада ў судзе Першамайскага раёна зноў судзяць былую палітзняволеную Ірыну Пярцову
🔸Жанчыну вінавацяць за "распаўсюд экстрэмізму" паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП. Судзіць яе суддзя Аляксей Макаранка.
Ірына Пярцова была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (тэлеграм-чату) і за ўдзел у палітычных перформансах. 20 траўня 2022 г. ў Віцебскім абласным судзе яе прызналі вінаватай у злосным хуліганстве па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса ( Хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Ірыну асудзілі да 2-х гадоў зняволення, якія ана адбыла цалкам і выйшла на волю ўвесну 2023г.
Аднак неўзабаве, учэрвені 2023 г. яе прызналі вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП і аштрафавалі на 1850 рублёў.
Сёння на Віцебшчыне праходзяць яшчэ два "паўторных" суда паводле паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
❗️У Наваполацку 18 лістапада распачынаецца "групавы" суд паводле ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх)
Падсудныя -
Казлова Наталля Эдуардаўна
Панамароў Канстанцін Віктаравіч
Прыходзька Раман Андрэевіч
Іх справу будзе разбіраць суддзя Наваполацкага гарсуда Віталь Лапко.
Падрабязнасці справы пакуль не вядомыя.
У дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Віцебску пастанавілі стварыць Цэнтр рускай мовы і культуры
Пагадненне пра стварэнне Цэнтра рускай мовы і культуры на базе абласной бібліятэкі 26 лістапада падпісалі дырэктарка ўстановы культуры Таццяна Адамян і кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Юрый Макушын. Апрача стварэння цэнтра, бакі дамовіліся пра «сістэмную працу, якая будзе напоўнена акцыямі і мерапрыемствамі». Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі ўжо перадала бібліятэцы 300 выданняў рускай класічнай і сучаснай літаратуры.
У дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, ураджэнца Віцебшчыны Уладзіміра Караткевіча, у абласным цэнтры правялі круглы стол пад назвай «Литературные мосты», у якім узялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі.
Падчас імпрэзы яны «обсудили идеи и перспективы реализации совместных конференций, семинаров, выставок в Витебске и в других городах Беларуси в 2025 году» ➡️https://tinyurl.com/p39jd6p2
Падобна, што ў Оршы сёлета "адмянілі" ўгодкі Уладзіміра Караткевіча
Сёння, 26 лістапада, славутаму пісьменніку-земляку споўнілася б 94 гады. У гэты дзень у Оршы звычайна ладзіліся ўрачыстыя імпрэзы: літаратурныя сустрэчы, вечарыны, экскурсіі і гд.
Так было да мінулага года. Але сёлета ў "Аршанскай газеце" не было праграмы святкаванняў, на якія раней запрашалі гараджан. Сёлета ў "раёнцы" ўвогуле няма ніводнага матэрыяла пра чарговыя ўгодкі Караткевіча, які нарадзіўся ў Оршы і любіў яе ўсім сэрцам, доказ чаму - шматлікія згадкі ў ягонай творчасці пра родны горад... Адзіны тэкст, дзе згадана імя Караткевіча - гэта абвестка тыднёвай даўніны пра выставу “Мой чароўны беларускі край”, прысвечаную 94-годдзю з дня нараджэння пісьменніка". І тая зачыніцца ўжо 30 лістапада.
Традыцыйныя літаратурныя чытанні “Быў. Ёсць. Буду.”, прысвечаныя 94-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, арганізаваў гарадскі музей Уладзіміра Караткевіча. Але звесткі пра гэта ёсць толькі ў сацсетках установы.
У спіс "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" на сайце Міністэрства інфармацыі ўключылі Instagram-акаўнт Святланы Бень, вядомай выканаўцы з Віцебску.
Акаўнт "sveta.ben" мае 5 700 падпісчыкаў. 21 лістапада яго прызнаў "экстрэмісцкім" суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна. Звесткі пра гэта з'явіліся на сайце Міністэрства інфармацыі 26 лістапада.
Нагадаем пра падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць
18 лістапада распачаўся чарговы суд за абразу Аляксандра Лукашэнкі. У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска пачалі разбіраць справу віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева па ч.1 арт.368 КК.
У Наваполацку 18 лістапада распачаўся "групавы" суд паводле ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Падсудныя - Казлова Наталля, Панамароў Канстанцін, Прыходзька Раман.
Сябрам ініцыятывы «Хайсы-віцебскія Курапаты» практычна ўдалося высвятліць асобу расстралянай жанчыны, якая пакінула для нашчадкаў толькі сваё імя.
Стала вядома, за што пакаралі 20-гадовага віцябляніна Арцёма Янкіна. якога прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі. Яго асудзілі да 1 г. 3 месяцаў калоніі і ўнеслі ў спіс асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Палітзняволенага блогера Змітра Казлова, якому заставалася некалькі дзён да вызвалення, судзілі за непадпарадкаванне адміністрацыі бабруйскай ПК№2.
Лепяльчан запалохвалі «паўтарэннем падзей 2020 года» ➡️ https://tinyurl.com/zm4rdkr8
Читать полностью…Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін вучыўся падаўляць пратэсты❓
Вучэнні з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання адбыліся «на адным з ваенных палігонаў». На іх адпрацоўвалі «алгарытмы спынення парушэнняў заканадаўства на ўчастках для галасавання» і «дзеянні па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку».
У мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч і начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, паведамляе Тэлеграм-канал «Милиция Витебщины».
Але што рабіў на вучэннях старшыня аблвыканкама: ці кантраляваў дзеянні сілавікоў, ці прымаў практычны ўдзел?
Калі ў 2020 годзе пратэстўцы 10 жніўня прыйшлі да аблвыканкама, каб сустрэцца з кіраўніцтвам вобласці, то высветлілася, што на працы нікога няма: мясцовыя ўлады праста збеглі праз запасны выхад. Цікава: на вучэннях гаварылася пра тое, што «капітан мусіць пакідаць карабель апошнім», нават калі ён тоне? ➡️ https://tinyurl.com/3pyj59a2
У Расонах адзінае дазволенае месца для масавых мерапрыемстваў перанеслі з цэнтра пасёлка на ўскраіну
Паводле папярэдняга рашэння Расонскага райвыканкама, месцам для масавых мерапрыемстваў была вызначана пляцоўка каля помніка архітэктуры - сядзібы Гласко. Гэта практычна цэнтр мястэчка. Цяпер улады прынялі новае рашэнне: вызначылі адзіным ў райцэнтры месцам для вулічных масавых акцый пляцоўку каля адміністрацыйнага будынка ДРБУ-109.
🔻Свабода сходаў лічыцца адным з асноўных правоў чалавека і замацавана як у міжнародных праваабарончых дакументах (напрыклад, ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах), так і ў канстытуцыях многіх краін. У Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, грамадзянам таксама гарантуецца права на свабоду мірных сходаў, аднак на практыцы гэтае права сістэматычна абмяжоўваецца. ➡️ https://tinyurl.com/22zanjns
Палітзняволенага блогера Змітра Казлова будуць судзіць за непадпарадкаванне адміністрацыі бабруйскай ПК№2
❗️❗️❗️Праз тыдзень Казлоў, які адбыў за кратамі амаль чатыры з паловай гады, мусіў выйсці на волю. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска будуць разглядаць крымінальную справу, распачатую паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Цяпер Змітру пагража еяшчэ да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе яго і 6 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» асудзілі за «удзел у масавых беспарадкаў». Змітра Казлова пакаралі 5-цю гадамі зяволення.
Зміцер Казлоў – ураджэнец Барані (Аршанскі раён). У 2017 годзе ён заснаваў YouTube-канал «Серый кот», на якім размяшчаў стрымы з розных палітычных акцый. ➡️ https://tinyurl.com/bdxs97zp
Смеццеправоды ў Віцебску да прэзідэнцкіх выбараў заварваць не будуць
Некалькі дзён таму гарадская газета «Віцьбічы» надрукавала безапеляцыйнае паведамленне: у абласным цэнтры будуць змагацца за раздзельны збор смецця, а таму бліжэйшым часам жыхарам шматпавярховак трэба рыхтавацца да таго, што смецце праводы ў іх завараць. Такая пазіцыя выклікала незадавальненне часткі гараджан, і ўлады вырашылі пакуль не рызыкаваць. ➡️ https://tinyurl.com/4u6btwdk
🔸Зараз у дварах віцебскіх шмапавярховых дамоў праводзяцца сходы з удзелам прадстаўнікоў служб ЖКХ. Людзям тлумачаць, што вывучаюць іх меркаванне. І што пытанне, ці заварыць смеццеправод, ці яго пакінуць, будзе вырашацца галасаваннем: рашэнне будзе прынятае, калі з першы ці другі варыянт прагаласуюць 51% жыхароў. На дваравых сходах гараджанам абяцаюць, што аптынні жыхароў будуць працягвацца яшчэ і ў 2025 годзе. І таму, маўляў, падставаў для хвалявання няма - улады абавязкова пачуюць "голас народа".
Яшчэ адзін работнік рэгіянальнага прадпрыемства электрасетак пайшоў пад суд за "распаўсюд экстрэмізму" ў інтэрнэце
21 лістапада ў Докшыцкім райсудзе разбіраюць справу 43-гадовага Пятра Клімко, распачатую паводле ч.2 арт.19.11. Прызнанага ў 2022г. "Лучшнго работника системы энергетики" Докшыччыны , электраманцера электрасетак філіяла "Глыбоцкія электрасеткі" судзіць Вячаслаў Елісеенка.
Падобна, што ў апошні месяц работнікаў элекатрасетак "правяраюць на лаяльнасць" па ўсёй вобласці. Па выніках праверак сёлета ў лістападзе за "распаўсюд экстрэмізму" у сацсетках работнікаў электрасетак ужо судзілі ў Расонах, Полацку, Глыбокім, Лепели, Мёрах, Сянно.
Сёння ж у РУП «Витебскэнерго» памянялі кіраўніка: генеральным дырэктарам прызначаны Сяргей Шыдлоўскі.
22 лістапада ў Віцебскім абласным судзе будуць разглядаць апеляцыйную скаргу Аляксея Кузняцова, асуджанага за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Крымінальную справу, распачатую паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, сёлёта 24 верасня разбірала суддзя Віцебскага раённага суда Ганна Ігнаценка. Вырак невядомы. Скаргу на яго разгледзіць старшыня судовай калегіі Дзяніс Губанаў.
🎧«Пазначаныя жоўтым». «Вясна» з творцамі прэзентуюць музычны альбом пра палітвязняў Беларусі
«Вясна» разам з творчымі дзеячамі прэзентуюць музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі і былыя палітзняволеныя. Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.
У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў. Сярод іншага, у ім можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116722
🔹Слухаць на YouTube | Soundcloud
❗️У Вушацкім райсудзе 19 лістапада судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м годзе заносілі на раённую Дошку гонару, а ў 2024-м - публічна абражаў Мукавозчык.
Вольгу Жыткую вінавацяць "за пікетаванне ў інтэрнэце" паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП. Судзіць жанчыну суддзя Аксана Мішута.
Вольга Анатольеўна Жыткая - вядомая ў райцэнтры настаўніца біялогіі. Яе вучні неаднаразова перамагалі на алімпіядах рознага ўзроўню. Сёлета ў жніўні прапагандыст Андрэй Мукавозчык публічна заявіў, што ў Вушацкай школе дзейнічае "ячэйка падрыўной сеткі", назваўшы Вольгу Жыткую, настаўніцу з больш як 20-гадовым стажам, «типичной подплинтусницей, пробы негде ставить». Таксама ён заявіў, што на яе старонках у сацсетках «любовно сохранен разгул бчбесия, призывы на акции, скорбьи камень-ножницы-бумага»...
Вольгу Жыткую і яе калег прапагандыст абвінаваціў за тое, што яны праводзілі адукацыйныя летнікі для настаўнікаў.
19 лістапада ў Віцебскай вобласці пройдуць два "паўторныя" суды за "распаўсюд экстрэмізму" у інтэрнэце.
🔸У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 19 лістапада другі раз будуць судзіць судзяць віцяблянку Таццяну Шпунтову. Яе вінавацяць паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП. Суддзёй прызначана Алена Цыганкова. Яна ж судзіла 42-гадовую віцяблянку Таццяну Шпунтову 31 кастрычніка - па тым самым артыкуле.
🔸У Пастаўскім раённым судзе будуць разбіраць адміністрацыйную справу Аляксея Собаля. Мужчыну таксама ўжо другі раз судзяць паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП. Першы падобны працэс адбыўся над ім 28 кастрычніка
❗️У Віцебску - новы суд за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
🔻У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска сёння пачынаецца разгляд справы віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева, распачатая паводле ч.1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Справу будзе разбіраць уддзя Святлана Кузмічонак.
Падсуднаму Уладзіславу Кошалеву 46 гадоў, у Віцебску ён вядомы як вясельны, а таксама ню-фатограф. з сацыяльных сетак ён знік мінулым летам, яго асабісты сайт vladko.by заблакаваны.