Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Нагадаем пра падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць
Выдаў сябе адміністратар віцебскага Тэлеграм-канала, блізкага да сілавікоў. Ім аказаўся 33-гадовы Андрэй Прыстаўка.
Былую дырэктарку Палаца культуры ААТ «Нафтан» Алену Выхаванец чамусьці судзяць у Верхнядзвінску. Яе вінавацяць у хабарніцтве і злоўжыванні службовым становішчам.
Старшыня Віцебскага гарвыканкама «узяў шэфства» над лазняй, якую не могуць дабудаваць ужо 13 гадоў.
У Віцебску зачынілі яшчэ адну «аварыйную» школу – СШ№10, збудаваную ў 1937г. У актавай залі ўстановы абрынулася балка, будынак будуць даследаваць да канца 2024 г.
У Докшыцах прапануюць паставіць помнік Генрыху Дмахоўскаму – выбітнаму скульптару і інсургенту, які загінуў падчас паўстання 1863–1864 гг
У пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", які складае МУС, дадалі палітвязня, аршанца Аляксандра Камлёнка.
Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонку жыхара Чашнікаў у "Одноклассниках", але на сайце ведамства пераблыталі яго імя. Таксама "экстрэмісцкім" прызнана старонка мужчыны ў TikTok. ➡️ https://tinyurl.com/muxanb2s
Читать полностью…26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе будуць разбіраць справу Іосіфа Дулебы -
аднаго з першых кіраўнікоў Віцебскай гарадской арганізацыі БНФ. Ад партыйнай дзейнасці ён адышоў у 2000-х.
Цяпер яго вінавацяць за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні: яго прозвішча фігуруе ў "эстрэмісцкім спісе" МУС як удзельніка праектаў " FreeInfoBel" і «Білорусь 2.0 Робімо Разам».
Крымінальную справу, распачатую супраць Язэпа (Іосіфа) Дулебы паводле ч. 3 арт. 361-1 КК, будзе разбіраць суддзя Яўгун Буруноў.
Язэп Дулеба быў затрыманы сёлета ў пачатку траўня, 17 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
У раскладзе Віцебскага абласнога суда на 15 лістапада згадваюцца прозвішчы палітзняволеных Наталлі Крэміс, Вячаслава Лазарава і Аляксандра Камлёнка.
Суддзя Яўген Буруноў у закрытым рэжыме будзе разбіраць «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуда, азначэння, пастановы ў выкананне». На разбіральніцтва гэтых пытанняў датычна кожнага з палітвязняў (паводле раскладу) суд патраціць па 15 хвілін.
За анлайн-пікетаванне сёння судзілі 62-гадовага каталіка з пасёлка Лынтупы
Анатоль Вяршыла працуе ў Глыбоцкіх электрасетках.
Ён трапіў пад суд Пастаўскага раёна па ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Весці паседжанне павінна была Наталля Жукава.
Вынік суда невядомы.
12 лістапада быў "судны дзень" на Полаччыне.
Паводле ч.2 арт.19.11 КаАП у судзе Полацка і Полацкага раёна судзілі Міхаіла Куляшова і Дзяніса Каваленку. Абедзве справы разбіраў Уладзімір Бясецкі.
У судзе Наваполацка за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" судзілі Алену Варламаву. Суддзёй была прызначана Зінаіда Балаболава.
Таксама у судзе Бешанковіцкага раёна паводле таго самага артыкула 19.11 КаАП судзілі 64-гадовую Святлану Германенка, яе справу разбірала старшыня Бешанковіцкага суда Наталля Рэут.
У Наваполацку выступіў «брат Расіі», аўтар Тэлеграм-канала «Это другое» Станіслаў Яскевіч. Палохаў фэйкамі і "напряжением на информационном поле" падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. ➡️ https://tinyurl.com/hvt8y54m
Станіслаў Яскевіч – аднадумца і паплечнік Аляксея Талая, былы супрацоўнік «ВоенТВ» а цяпер намесніка старшыні ГА «Патриоты Беларуси».
1 лістапада ў судах Віцебскай вобласці разбіралі мінімум 3️⃣ адміністрацыйныя справы па ч.2 арт.19.11 КаАП
За «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзілі 73-гадовага Алега Малаха.
У суд Віцебскага раёна для разбора адміністрацыйнай справы, распачатай па тым жа артыкуле, выклікалі былую прадпрымальніцу Алесю Грыбаву.
У судзе Шумілінскага раёна судзілі Таццяну Аржаную, 40-гадовую жыхарку райцэнтра.
Гэтыя звесткі ўзяты з адкрытых крыніц, таму мы падкрэсліваем, што ведаем не ўсю інфармацыю пра палітычныя "адміністратыўкі", якія разбіраюць суды. Большасць такіх справаў разглядаюцца "уціхую", і пра асуджаных ведаюць толькі сябры і сваякі.
🔸Калі вам вядомыя падрабязнасці пра затрыманні і суды па «палітычных» артыкулах або пра іншыя парушэнні правоў чалавека, звяртайцеся сюды: @Viciebsk_spring.
Праваабаронцы бескаштоўна пракансультуюць вас ці вашых знаёмых. Зварот можа быць ананімны.🔸
Газета «Витебские вести» параўнала «методы ведения идеологической войны немецко-фашистскими захватчиками» і дзеянні «сучасных экстрэмістаў» ➡️ https://tinyurl.com/9nztzvba
🔻🔻
З усяго прапагандысцкага «набору», зваленага ў кучу ў адным прапагандысцкім артыкуле, выразна відаць: у чытачоў абласной газеты спрабуюць выклікаць негатыўнае стаўленне да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году, якія выходзілі на маршы пад нацыянальнымі сцягамі. Бо набліжаюцца наступныя прэзідэнцкія выбары.
Актывіст палічыў, колькі будзе каштаваць гарадскому бюджэту новая Плошча герба і сцяга ў Віцебску.
Мясцовыя ўлады штораз падкрэсліваюць, што флагшток вышынёй 69 метраў і вагой 17 тонн падараваў гораду мецэнат, імя якога не разгалошваецца. Але выдаткі на гэтую канструкцыю, падобна, не самыя вялікія ў параўнанні з аздабленнем самой плошчы.
Паводле на сайце дзяржзакупак актывіст Дзмітрый Карняенка падлічыў прыблізную суму, якую гарвыканкам гатовы выдаткаваць на новы аб'ект інфпаструктуры. І яна яшчэ не поўная. ➡️ https://tinyurl.com/3bawr9zn
25 жыхароў Докшыцкага раёна былі сёлета прыцягнуты да суду за «экстрэмісцкія дзеянні».
Такую статыстыку са спасылкай на старшага памочніка пракурора раёна Наталлю Піскуновіч прыводзіць раённая газета «Родныя вытокі» «Экстрэмісцкімі дзеяннямі» выданне называе правапарушэнні, якія кваліфікуюцца паводле арт. 19.11 КаАП.
Паводле спадарыні Піскуновіч, з 25 асобаў, чые адміністрацыйныя справы трапілі на судовы разгляд за «распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце, 23 чалавекі атрымалі афіцыйнае судовае папярэджанне аб недапушчальнасці ўчынення падобных правапарушэнняў. Хутчэй за ўсё, у гэтых статыстычных дадзеных не ўлічаны 3 апошнія судовыя працэсы, якія прайшлі ў Докшыцкім райсудзе 29 і 30 кастрычніка. ➡️ https://tinyurl.com/2s3fkkfs
177 сотрудников и две собаки за выдвижение Лукашенко
На «Нафтане» прошёл очередной пропагандистский челлендж, цель которого — продемонстрировать «народную» поддержку Александра Лукашенко перед выборами 2025 года.
В акции, организованной при активной поддержке государственных СМИ, приняли участие аж 177 сотрудников и две служебные собаки 🐕— довольно скромное число, если учесть, что на предприятии работают приблизительно 9 135 человек. Иными словами, менее 2% коллектива приняли участие в этом «показательном» мероприятии.
😔 Однако такая активность не смогла скрыть реальных настроений внутри коллектива и фактически обернулась провалом пропагандистской компании. Стоит вспомнить, что в августе 2020 года 3 238 работников «Нафтана» подписали обращение с требованием отставки Лукашенко — цифра, которая намного убедительнее отражает стремление к переменам.
❗️ Примечательно, что многие руководители среднего и высшего звена, настоятельно «рекомендовавшие» участие в этом показном действе, почему-то не включили своих близких — детей и супругов, также работающих на заводе, — в число участников. Такая избирательность выглядит как минимум странно и намекает на двойные стандарты.
По итогам челлендж продемонстрировал скорее мастерство в создании иллюзий, чем реальную поддержку.
🚀 За заводскими кулисами: Правда о Нафтане без цензуры и пропаганды!
Сёння Вярхоўны суд разглядае апеляцыйную скаргу палітвязня Аляксандра Камлёнка.
Жыхара Оршы, які працаваў кіроўцам-дальнабойнікам, затрымалі сёлета 13 лютага па вяртанні на Радзіму.
Даўней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камлёнак працаваў дальнабойнікам у заходніх краінах. Па затрыманні яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
14 жніўня 2024 г. справу Аляксандра пачалі разглядаць у Віцебскім абласным судзе. 42-гадовага аршанца абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).
17 траўня суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў "Аднакласніках" "экстрэмісцкай".
Яшчэ адзін асуджаны ўчора па палітычнай «адміністратыўцы» - Андрэй Бука, актывіст і блогер з Шаркоўшчыны
28 кстрычніка суд Шаркоўшчынскага раёна прызнаў яго вінаватым за «пікетаванне ў інтэрнэце» і паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП асудзіў мужчыну на 5 сутак арышту. Аднак адразу пасля суду Андрэя Буку «на суткі» яго не забралі – з невядомых прычынаў адпусцілі дахаты.
Прычынай абвінавачання стала выява ў Telegram-канале, паведамляюць знаёмыя актывіста.
❗️Андрэй Бука стаў 13-м асуджаным па палітычных адміністрацыйных справах за ўчорашні дзень. Прычым яго прозвішча не было ў раскладзе працы суда Шаркоўшчынскага раёна, што яшчэ раз пацвярджае выснову пра свядомае прыхоўванне маштабу рэпрэсій супраць Беларусаў.
Нагадваем: калі вам вядомыя падрабязнасці пра затрыманні па «палітычных» артыкулах, суды або іншыя парушэнні правоў чалавека, звяртайцеся сюды: @Viciebsk_spring. Праваабаронцы бескаштоўна пракансультуюць вас ці вашых знаёмых. Зварот можа быць ананімны.
❗️ 28 кастрычніка ў Віцебскай вобласці адбыліся 1️⃣2️⃣ судоў па палітычных «адміністратыўках» ❗️
Паводле ч.2 арт.19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмізма ў інтэрнэце» судзілі
- Ігара Васілевіча (суд Чыгуначнага раёна Віцебска);
- Ігара Шаўцова і Антона Калішчука (суд Кастрычніцкага раёна Віцебска);
- Вікторыю Нікіціну і Ўладзіслава Петрачэнкава (суд Оршы і Аршанскага раёна);
- Станіслава Пілецкага (суд Мёрскага раёна);
- Аляксея Собаля (суд Пастаўскага раёна);
- Максіма Коршуна і Дзмітрыя Шчэрбіка (суд Ушацкага раёна) ;
-Аляксандра Шаўнёва (суд Шумілінскага раёна).
Паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне ў інтэрнэце» судзілі
- Андрэя Дударава (суд Чыгуначнага раёна Віцебска);
-Аляксандра Шаурку (суд Глыбоцкага раёна).
Зачынены будынак віцебскай СШ №10 будуць абследаваць да канца года.
Аказчваецца, яшчэ ў верасні ў гарвыканкаме ведалі пра праблемы, але хацелі абысціся рамонтам. Цяпер, калі ў актавай залі абрынулася балка, абследаванне запланавана грунтоўнае.
Будынак гімназіі №1, закрыты на месяц раней, таксама абследуюць адмыслоўцы. Якія іх высновы, пакуль не вядома.
Нагадаем, абедзьве школы, якія давылося зачыняць у аўральным парадку, 1937 года пабудовы. ➡️ https://tinyurl.com/2xt6dte6
У пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", які складае МУС, дадалі палітвязня, аршанца Аляксандра Камлёнка.
Паводле звестак на сайце МУС, Аляксандр Камлёнак прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Першапачаткова яго вінавацілі яшчэ і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Аляксандр Камлёнак быў затрыманы сёлета ў лютым, rалі ён вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы: мужчына быў дальнабойнікам у заходніх краінах. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным.
У жніўні яго крымінальную справу разбіралі ў Віцебскім абласным судзе, 29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага ў Вярхоўным судзе. Паводле сайта МУС, Аляксандр Камлёнак "адбывае пакаранне".
14 лістапада на Віцебшчыне прайшлі мінімум 6️⃣ судоў па палітычных «адміністратыўках»
У судзе Першамайскага раёна Віцебска разбіралі справы Людмілы Лавіцкай і Андрэя Кручко
У судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі Лілію Сударкову і Кацярыну Блізнякову
У судзе Талачынскага раёна працягваўся разгляд справы Мікалая Мядзведзкага (мужчыну пачалі судзіць па ч.2 арт.19.11 напярэдадні, 14 лістапада).
У судзе Пастаўскага раёна разбіралі справу Анатоля Вяршылы.
15 лістапада Віцебскі абласны суд будзе разбіраць апеляцыйную скаргу Арцёма Янкіна.
Сёлета ў верасні ў судзе Кастрычніцкага раёна 20-гадовага жыхара Віцебска судзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Яго справу разбірала суддзя Святлана Кузмічонак.
Пра сутнасць справы і асобу падсуднага вядома няшмат. Паводле звестак з адкрытых крыніц, хлопец цягам апошніх гадоў быў вельмі актыўны ў сацыяльных сетках. У "ОК" і "ВК" у яго зарэгістравана па некалькі дзясяткаў акаўнтаў.
У Докшыцах прапануюць паставіць помнік Генрыху Дмахоўскаму – выбітнаму скульптару і інсургенту.
Дмахоўскі загінуў падчас паўстання 1863–1864 гг у баі з царскімі войскамі ля маёнтка Парэчча цяперашняга Докшыцкага раёна. Ягоныя 214-я ўгодкі прайшлі сёлета 26 кастрычніка, і ў наступным юбілейным годзе было б вельмі дарэчы ўшанаваць памяць славутай асобы ўсталяваннем помніка ў райцэнтры.
Як варта было чакаць, прапанова сыходзіць не ад мясцовых уладаў, а ад актывістаў Віцебшчыны, зацікаўленых у захаванні гістарычнай памяці. ➡️https://tinyurl.com/mr35s2t8
13 лістапада ў судзе Мёрскага раёна будуць судзіць Станіслава Пілецкага, якога вінавацяць за прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацыстскай сімволікі або атрыбутыкі ( ч. 1 арт. 19.10 КаАП)
Судзіць 63-гадовага супрацоўніка філіяла «Глыбоцкія электрычныя сеткі», трактарыста 5 разрада будзе суддзя Ірына Яскевіч. Яна ж 28 кастрычніка судзіла яго за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" (ч.2 арт.19.11 КаАП)
Зараз доступ у сацыяльныя сеткі мужчыны абмежаваны.
Станіслаў Пілецкі быў прызнаны адным з найлепшых працаўнікоў Мёрскага раёна за 2021 год, яго партрэт быў вывешаны Раённай дошцы гонару.
Мінімум 9️⃣5️⃣ палітычных адміністрацыйных спраў было разгледжана ў кастрычніку судамі Віцебскай вобласці
Праваабаронцы ведаюць далёка не пра ўсе судовыя працэсы, якія праходзяць на Віцебшчыне паводле арт. 19.11 КаАП і арт. 24.23 КаАП. Бо тыя суды, якія адбываюцца над затрыманымі жыхарамі рэгіёну ва ўмовах ІЧУ праз анлайн-сувязь, як правіла, не ўказваюць у раскладах судоў. Таму іх сапраўдная колькась можа быць у некалькі разоў большай.
❗️Паводле звестак з адкрытых крыніц, найбольшая колькасць судоў па палітычных «адміністратыўках» была зафіксавана 28 кастрычніка: у гэты дзень у судах вобласці прайшлі мінімум 13 такіх працэсаў.
❗️Асабісты «працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла адзін за адным 5 судовых працэсаў паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Уступіў у сілу прысуд Вользе Карач і Яўгену Вільскаму, якіх судзілі ў парадку спецвытворчасці
🔸Нагадаем, сёлета ў ліпені ў Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Згодна з афіцыйным паведамленнем Генеральнай пракуратуры, пасля пасяджэння судовай калегіі Вярхоўнага суда, вырак суда першай інстанцыі пакінуты без зменаў і ўступіў у законную сілу.
Абодвум прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў. Таксама Вользе Карач прысуджаны штраф у памеры 15 тысяч базавых велічыняў (600 тыс. рублёў), Яўгену Вільскаму -- 12 тысяч базавых велічынь (480 тыс. рублёў). ➡️https://tinyurl.com/39munrmt
Учора, 31 кастрычніка, у Віцебскай вобласці судзілі 7 чалавек па палітычных «адміністратыўках»
🔻🔻
У судзе Віцебскага раёна разбіралі справу, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП супраць былога палітвязня Аляксандра Патапава, 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля. У гэтым самым судзе 16 лістапада 2022 г. мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі). І пакаралі іпазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчына выйшаў на волю сёлета ўвесну.
У суд Сенненскага раёна быў выкліканы Ігар Міхайлаў. На яго таксама быў складзены пратакол паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізма ў інтэрнэце» судзілі Ўладзіслава Кірнажыцкага, Наталлю Чумакову і Таццяну Шпунтову.
У судзе Шумілінскага раёна разбіралі дзве справы, распачатыя за «пікетаванне ў Інтэрнэце». Пратаколы паводле ч.1 арт.24.23 КаАП былі складзены на Юлію Сухараву і Марыю Багданаву.
✔️30 кастрычніка на Віцебшчыне судзілі мінімум 5 чалавек па палітычных «адміністратыўках»
У судзе Глыбоцкага раёна судзілі Інну Селезень. Справу жанчыны, якая з'яўляецца дэпутаткай Залесскага сельсавета, разбіраў суддзя Андрэй Тарасевіч. Гэта быў паўторны разбор адміністрацыйнай справы паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Першы раз Інну Селезень судзілі 30 верасня ( суддзя Аляксандр Аляксеенка). Але ёй удалося аспрэчыць яго рашэнне ў Віцебскім абласным судзе, і справу перадалі іншаму суддзі.
У судзе Докшыцкага раёна разбіралі справу, распачатую «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Вольгі Ломаш. Па падліках Докшыцкай раённай пракуратуры , сёлета паводле ч.2 арт.19.11 КаАП былі прыцягнуты да адказнасці 25 жыхароў рэгіёна. Але не былі ўлічаны 3 апошнія суды, якія прайшлі 29 і 30 кастрычніка.
Таксама па палітычных «адміністратыўках» судзілі
- Ніну Губко ( суд Віцебскага раёна)
- Аляксея Канстанцінава ( суд Кастрычніцкага раёна Віцебска)
- Уладзіміра Пруднікава (суд Першамайскага раёна Віцебска)
Былога палітвязня Аляксандра Патапава 31 кастрычніка зноў судзяць -цяпер за "распаўсюд экстрэмізму" (ч.2 арт.19.11 КаАП)
🔻Адміністрацыйную справу 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля ў судзе Віцебскага раёна прызначаны разбіраць суддзя Міхаіл Зубеня.
У гэтым самым судзе 16 лістапада 2022 г. Аляксандра Патапава прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абоаза Аляксандра Лукашэнкі). Мужчыну пакаралі іпазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ен выйшаў на волю сёлета ўвесну.
29 кастрычніка ў Віцебскай вобласці адбылося мінімум 7️⃣ ❗️ судоў за «распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце»
🔻🔻🔻
- у Вушацкім райсудзе разбіралі справу мясцовага прадпрымальніка Сяргея Вінніка;
- у Шаркоўшчынскім судзе судзілі Івана Баравіка;
- у Наваполацкім гарадскім судзе – работніцу «Нафтана» Алену Жлобу;
- у судзе Першамайскага раёна Віцебска прайшлі два суды па ч.1 арт.19.11 КаАП : над пенсіянерамі Анатолем Ляхам і Людмілай Дзіваковай
- у Докшыцкім райсудзе таксама судзілі двух чалавек: Інну Гарабец і Маю Шнітко, бухгалтарку мясцовага «Водаканала»
Расонская газета зноў дала слова « экспертам» - былым міліцыянтам і вайскоўцам, якія раскрытыкавалі дзейнасць польскага ўрада за падтрымку Ўкраіны
🔻У сакавіку 2023г. газета «Голас Расоншчыны» запачаткавала праект «Слово офицера», прыцягнуўшы для абмеркавання палітычных тэмаў чатырох вайсковых пенсіянераў і былых супрацоўнікаў міліцыі. Гэтая кампанія пры ўдзеле рэдактаркі газеты, якая накіроўвала гутарку ў патрэбнае рэчышча, перыядычна займалася тым, што крытыкавала суседнія краіны, з іх усіх влучаючы толькі Расею... Але ў апошнія паўгады праект не меў працягу. І вось цяпер зноў аднавіўся.
На сайце «раёнкі» выйшаў матэрыял «Польша тонет. Почему власти потратили все деньги на Украину, а про свой народ забыли".
Падобна, што дзяржаўныя газеты Віцебшчыны выконваюць новае заданне ідэолагаў. Днямі і сайт газеты «Полацкі веснік» размясціў тэкст - «вінегрэт» з выказванняў пра польскія ўлады, якія дапамагаюць Ўкраіне, а не займаюцца ліквідацыяй наступстваў паводкі. ➡️ https://tinyurl.com/393pctkr
Сярод тых, каго ўчора судзілі за "распаўсюд экстрэмізму" ў інтэрнэце - Станіслаў Пілецкі, прызнаны адным з найлепшых працаўнікоў Мёрскага раёна за 2021 год.
63-гадовы супрацоўнік філіяла «Глыбоцкія электрычныя сеткі», трактарыст 5 разрада, быў уганараваны тым, што яго партрэт па выніках 2021 года быў вывешаны Раённай дошцы гонару.
Станіслаў Пілецкі - адзін з 12 жыхароў Віцебшчыны, якіх 28 кастрычніка судзілі па палітычных «адміністратыўках».
Прычым праваабаронцы звяртаюць увагу ❗️, што гэта ўсяго толькі звесткі з адкрытых крыніц. Вельмі часта разбіральніцтвы па палітычных "адміністратыўках" не ўносяць у судовыя расклады.
Іосіфа Ядзевіча, уладальніка паветранага шара, да якога прымацавалі канапу з чалавекам, аштрафавалі на 600 рублёў
🔸Супраць кіраўніка фірмы «Монгольфьер», якая аказвае незвычайныя паслугі – палёты на паветраным шары – па ініцыятыве пракуратуры распачалі адміністрацыйную справу.
✔️24 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў Іосіфа Ядзевіча вінаватым паводле ч.1 арт.18.35 КаАП (Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы).
Суддзя Алена Цыганкова аштрафавала прадпрымальніка на 15 базавых велічынь, што складае 600 рублёў. «Падчас судовага пасяджэння Ядзевіч цалкам прызнаў сваю віну і не адмаўляў таго, што здзейсніў правапарушэнне», -- паведаміў сайт Вярхоўнага суда. ➡️ https://tinyurl.com/3tcju8m9