viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Кіраўніка «Рускай праваслаўнай царквы Царскай Імперыі» будуць судзіць за «экстрэмізм»

Генеральная пракуратура перадала ў суд справу 51-гадовага мужчыны. Яго абвінавачваюць у кіраўніцтве незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыяй і «экстрэмісцкім фармаваннем».

Паводле версіі следства, абвінавачаны ў складзе арганізаванай групы кіраваў рэлігійнай арганізацыяй «Руская праваслаўная царква Царскай Імперыі». Акрамя таго, ён ачольваў аднайменнае «экстрэмісцкае фармаванне», дзейнасць якога нібыта была накіраваная на «распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці».

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 193 (арганізацыя дзейнасці незарэгістраванага аб'яднання ці рэлігійнай арганізацыі) і ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтва ім).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай справе

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд бізнесмену Максіму Кісялю. Яго абвінавацілі паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Паводле звестак «Нашай Нівы», бізнесмену прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).

У лютым 2026 года мужчына знаходзіўся на адпачынку за мяжой — публікаваў фота з Ціроля ў аўстрыйскіх Альпах. Адразу пасля вяртання ў Беларусь ён знік з сацыяльных сетак. Верагодна, тады яго і затрымалі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️ Беларускія суды працягваюць выносіць жорсткія прысуды па палітычна матываваных справах

Па стане на 22 ліпеня, у беларускіх месцах няволі знаходзяцца 29 палітвязняў, асуджаных на 20 і больш гадоў зняволення. Сярод іх — дзве жанчыны і чатыры замежных грамадзяніна.

Мінімум шэсць палітвязняў у калоніях атрымалі дадатковыя тэрміны паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Абсалютную большасць з асуджаных (25 чалавек) абвінавацілі ў "акце тэрарызму" (арт. 289 КК). 10 чалавек былі асуджаныя за "здраду дзяржаве" (арт. 356 КК), тры чалавекі — за "агентурную дзейнасць" (арт. 358-1 КК)

З улікам некалькіх прысудаў найбольшы тэрмін зняволення мае палітвязень Вячаслаў Маляйчук. Цяпер яго агульны тэрмін складае 26 гадоў і 10 месяцаў.

Пра палітвязняў з самымі суровымі прысудамі чытайце па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120760

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ Палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч выйшаў на волю

Былы адвакат, кандыдат юрыдычных навук і дацэнт Аляксандр Данілевіч выйшаў на волю пасля больш чым чатырох гадоў, праведзеных у зняволенні.

Яго затрымалі 20 траўня 2022 года. Паводле версіі следства, Данілевіч нібыта заклікаў да санкцый у адносінах да беларускага спорту і займаўся «дыскрэдытацыяй айчынных прадпрыемстваў перад замежнымі партнёрамі». Яму інкрымінавалі «садзейнічанне ў закліках да мер абмежавальнага характару» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Юрыст сваёй віны не прызнаў і настойваў, што толькі выконваў свае прафесійныя абавязкі. Спачатку Мінскі гарадскі суд прысудзіў яго да 10 гадоў калоніі, аднак пасля разгляду апеляцыі Вярхоўным судам тэрмін скарацілі да 6 гадоў зняволення.

Адзначым, што тэрмін Данілевіча яшчэ не скончыўся — праваабаронцам пакуль невядома, на якой падставе Аляксандр апынуўся на волі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Віктарам Яскічам

Віктар быў асуджаныя паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) і арт. 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Суд над ім адбыўся ў траўні 2025 года. Прысуд невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі. Да суда Віктар знаходзіўся ў СІЗА.

✍️ Калі вы перасякаліся з Віктарам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Мінчука асудзілі на 5 гадоў "хатняй хіміі" за данаты фондам салідарнасці

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд жыхару сталіцы, якога абвінавацілі ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" за невялікія ахвяраванні ў фонды салідарнасці. Агулам па сукупнасці з яшчэ адным артыкулам мужчыне прызначылі пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі").

Як паведаміла прэс-служба пракуратуры 21 ліпеня, у 2020 і 2022 гадах мінчук са сваіх банкаўскіх картак перавёў 5 даляраў і 10 еўра на рахункі ініцыятыў "Фонд салідарнасці BYSOL" і "Беларуская Рада культуры" (ByCulture), якія беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі фармаваннямі".

Паведамляецца, што судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда разгледзела апеляцыю і пакінула прысуд Мінскага гарадскога суда без зменаў. Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120757

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах

Гомельскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд 42-гадоваму ўраджэнцу Масквы Уладзіміру Карчэўнаму, які працяглы час жыў у Беларусі. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», мужчыну, верагодна, затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны ў тэлеграм-чатах.

У выніку яго асудзілі адразу па трох палітычных артыкулах: за «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1), «заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361) і «абразу Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368). Верагодна, Карчэўнаму прысудзілі калонію, але дакладны тэрмін невядомы.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Нас вывезлі з краіны, а дзеці засталіся» — дапамога Алене і Сяргею Маўшукам

Мужа і жонку асудзілі да 6,5 і 6 гадоў пазбаўлення волі адпаведна за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Пазней іх прымусова вывезлі з краіны. Пара хоча перавезці сваіх дзяцей у Літву і просіць пра падтрымку.

«Як і многія іншыя былыя палітзняволеныя, мы патрапілі ў чужую краіну без ашчаджэнняў і маёмасці. Даводзіцца пачынаць усё з нуля. І зараз нам патрэбна ваша дапамога. У тым ліку і на перыяд, калі прыедуць дзеці, бо нам трэба будзе зняць большую кватэру і закупіць для іх усё неабходнае да школы.

Для таго, каб устаць на ногі, нам вельмі патрэбна ваша дапамога. Мы ўдзячныя кожнаму цэнту, які вы пералічыце для нас. Гэта дапаможа нам хутчэй адаптавацца, аднавіць здароўе і засяродзіцца на самым важным: захаванні сям'і і будучыні нашых дзяцей».


Падтрымаць сям'ю на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Голас пакалення свабоды»: абвешчаны другі сезон прэміі для выбітных беларусаў 65+

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў:

• Беларускі ПЭН svaboda@penbelarus.org
• Беларуская асацыяцыя журналістаў padtrymka60@baj.media
• Праваабарончы цэнтр «Вясна» viasna@spring96.org
• Прэс-клуб Беларусь pressclub@solidarityby.eu
• Фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» info@fpee.eu

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пракурор запрасіў для Валянціны Навумавай 7 гадоў зняволення

Апошняе паседжанне па палітычна матываванай справе гарадзенкі Валянціны Навумавай павінна адбыцца 24 ліпеня. Стала вядома, што пракурор запрасіў для яе 7 гадоў зняволення, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Нагадаем, што жанчыне прад'явілі абвінавачванні паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».

Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 году. З таго часу яна знаходзіцца пад вартай.

🔹Палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву судзяць па 9 крымінальных артыкулах

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Werewolfcorps», «Suur-Suomen Sotilaat», «The Cult of the North», «Цёмны лес», «Адраджэнне», «Беларускі летнік у ЗША»;
📍Instagram старонка «the_last_silent_place»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Belultras.cоm/Ультрас Беларуси и мира», «Координационный совет», «ИВАНОВО БЕЛАРУСЬ»;

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На БелАЭС працягваюцца палітычныя чысткі

На Беларускай АЭС працягваецца хваля звальненняў праз «нелаяльнасць». Як стала вядома «Люстэрку», са станцыі звольнілі начальніка лабараторыі дэфектаскапіі Уладзіміра Вашчылу — ключавога спецыяліста, які калісьці настаяў на праверцы корпуса рэактара пасля таго, як ён зваліўся пры разгрузцы. Мужчыну адправілі на 7 сутак пасля праверкі тэлефона КДБ, а потым звольнілі «за прагулы».

Па словах крыніц, фармальнай прычынай стала актыўнасць у сацсетках да 2020 года, а таксама «абуральныя паводзіны»: адмова гнаць падначаленых на праўладныя мітынгі ў 2020-м і ўхіленне ад прымусовай падпіскі на дзяржаўныя газеты.

Пасля звальнення начальніка лабараторыі, супрацоўнікам разаслалі папераджальныя лісты з патрабаваннем пачысціць сацсеткі з пагрозай: «Хто недагледзеў, той будзе мець праблемы».

🔗 Хроніка палітычнага пераследу
🗣 Паведаміць пра пераслед
⚖️ Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝 Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️ Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Вадзімам Карпавым

Вадзім быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Справу пачалі разглядаць 17 лютага 2025 г. у судзе Ленінскага раёна г. Брэста. Прысуд хутчэй за ўсё быў вынесены 3 сакавіка 2025 года.

✍️ Калі вы перасякаліся з Вадзімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🖼 Максім Знак зняў свой партрэт з "Варты Святла" ў Вільні

У панядзелак, 20 ліпеня, у Вільні прайшла акцыя з удзелам былога палітвязня Максіма Знака.

Ен наведаў "Варту Святла" насупраць Амбасады Беларусі, каб зняць плакат са сваім партрэтам. Гэты плакат на працягу некалькіх гадоў знаходзіўся на сцяне як сімвал салідарнасці і заклік да вызвалення юрыста. На мерапрыемстве прысутнічалі сябры Максіма з Літоўскай калегіі адвакатаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і актывісты, якія падтрымлівалі беларускіх палітвязняў. Падчас акцыі Максім Знак падкрэсліў неабходнасць працягу барацьбы за свабоду іншых зняволеных. 

Сёння ўвечары, а 18.30, запланаваны працяг сустрэчы. У Доме нацыянальных супольнасцяў у Вільні (Raugyklos g. 25) адбудзецца нефармальны канцэрт, дзе Максім Знак падзеліцца сваімі гісторыямі, выканае песні і адкажа на пытанні прысутных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120746

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚠️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю

Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ На свабоду выйшаў палітвязень Арцём Лябедзька

Вызваліўся сын палітыка Анатоля Лябедзькі — Арцём. Пра гэта ягоны бацька паведаміў у сваім Facebook.

Арцёма затрымалі напрыканцы сакавіка 2023 года і змясцілі пад варту. Яго абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. 24 жніўня 2023 года суд прызначыў палітзняволенаму 3 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

На судзе Арцём Лябедзька не прызнаў віну і заявіў, што яму незразумелая сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў і прычына, па якой ён апынуўся на лаве падсудных.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый

У ліпені 2021 года ўлады Беларусі разгарнулі беспрэцэдэнтную кампанію па знішчэнні грамадскага сектара. Пасля маштабных ператрусаў у офісах і дамах актывістаў па ўсёй краіне пачаўся працэс прымусовай ліквідацыі сотняў праваабарончых, культурных, экалагічных і прасвечніцкіх арганізацый.

Паводле маніторынгу Lawtrend, па стане на канец чэрвеня 2026 года сукупныя інстытуцыйнальныя страты сектара грамадскай супольнасці з пачатку 2020 года складаюць не менш як 2044 некамерцыйныя арганізацыі. З іх не менш за 1244 НДА былі прымусова ліквідаваныя альбо знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі, а яшчэ не менш за 800 арганізацый прынялі рашэнне пра самастойную ліквідацыю праз ціск і невыносныя ўмовы для дзейнасці.

Нягледзячы на прымусовую зачыстку і рэпрэсіі, многія ініцыятывы і арганізацыі працягваюць сваю працу за межамі краіны.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️ Мінімум 29 палітвязняў у Беларусі асуджаныя на 20 і больш гадоў зняволення

Беларускія суды працягваюць выносіць жорсткія прысуды па палітычна матываваных справах. Велічэзныя тэрміны атрымліваюць не толькі мужчыны, але і жанчыны, пенсіянеркі, а таксама грамадзяне замежных дзяржаваў. У дачыненні да некаторых палітвязняў улады не абмяжоўваюцца першапачатковым прысудам — ужо ў калоніях іх дадаткова судзяць паводле артыкула аб "непадпарадкаванні адміністрацыі", каб падоўжыць зняволенне.

"Вясна" распавядае пра палітвязняў, якія атрымалі самыя суровыя прысуды.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120760

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў

Паводле інфармацыі «Вясны», напрыканцы красавіка 2026 года ў Слоніме былі затрыманыя мясцовыя грамадскія актывісты: сябра БХД Алесь Масюк, актывісты партыі БНФ Павел Севасцьян і Віктар Марчык.

На сённяшні момант дакладнай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне і працэсуальны статус няма.

✍️Калі вам штосьці вядома пра лёс альбо месцазнаходжання актывістаў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Аспіранта БНТУ, верагодна, пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі праз палітычны прысуд

Аспіранта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Юрыя Касцючэнку пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі на 2026 год. У дакуменце, які падпісаў старшыня Рэспубліканскага савета па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі Уладзімір Каранік, пазначана, што рашэнне прынятае ў сувязі з прысудам Мінскага гарадскога суда ад 24 красавіка 2026 года, які набыў моц 3 траўня.

Артыкул, па якім судзілі аспіранта, у дакуменце не пазначаны. Аднак 15 траўня 2026 года поўнага цёзку Юрыя Касцючэнкі ўключылі ў спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай» дзейнасці. На гэта звярнула ўвагу «Люстэрка». Паводле гэтага спісу, Мінгарсуд асудзіў яго паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За паўгода пракуроры Магілёўскай вобласці знайшлі ў сацсетках больш за 230 «дэструктыўных» каналаў

З пачатку года пракуроры Магілёўскай вобласці знайшлі ў розных сацыяльных сетках больш за 230 «дэструктыўных» інфармацыйных рэсурсаў, адчыталася Генпракуратура.

У ведамстве сцвярджаюць, што апублікаваныя там матэрыялы былі накіраваныя на «дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне і папулярызацыю пратэснай актыўнасці». Пра гэта паведамляе «Люстэрка».

У выніку пракуроры накіравалі ў суды 234 заявы пра прызнанне гэтай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Сярод іншага, пад забарону патрапілі 119 стыкераў пад назвай «Nazi to die» у Telegram.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣 Вярхоўны суд РФ прызнаў «Кіберпартызан» «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Беларуская група хактывістаў «Кіберпартызаны», а таксама група Silent Crow прызнаныя Вярхоўным судом Расіі «экстрэмісцкімі арганізацыямі». На гэта звярнула ўвагу рэдакцыя @reformby.

«ВС Расіі пастанавіў адміністрацыйную пазоўную заяву аб прызнанні хакерскіх груповак "Кіберпартызаны BY" ("Кіберпартызаны", Cyberpartizans) і Silent Crow ("Маўклівы крумкач") экстрэмісцкімі арганізацыямі і забароне іх дзейнасці на тэрыторыі РФ задаволіць», — гаворыцца ў рашэнні суда.


Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні. Паводле версіі расійскага боку, хакеры дачынныя да кібератак на крытычную інфраструктуру і дзяржаўныя ўстановы РФ.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝 Заява аб прызнанні Юрыя Трашчынскага палітзняволеным

Юрый Трашчынскі больш за 20 гадоў адпрацаваў гукарэжысёрам у Белтэлерадыёкампаніі. Па звестках «Радыё Рацыя», пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Юрый падпісаў петыцыю супраць гвалту з боку сілавікоў, а пазней з'ехаў у Польшчу. Сілавікі затрымалі Трашчынскага 15 лістапада 2025 года, як толькі ён вярнуўся з-за мяжы ў Мінск.

4 траўня 2026 года быў вынесены прысуд гукарэжысёру, абвінавачанаму паводле часткі 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні”.

Гомельскі абласны суд прызначыў Юрыю 2,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай 👉 https://spring96.org/be/news/120751

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉
prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Суд адмовіўся прыняць апеляцыю Леаніда Судаленкі па справе аб прызнанні TikTok-старонкі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці 24 чэрвеня 2026 года адмовіў праваабаронцу Леаніду Судаленку ў прыняцці апеляцыйнай скаргі на рашэнне ад 27 траўня 2026 года, паводле якога старонку праваабаронцы ў TikTok прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Паводле вызначэння суда, у апеляцыйнай скарзе адсутнічаюць звесткі, якія пацвярджаюць прыналежнасць TikTok-старонкі заяўніку, а таксама не прыведзены доказы таго, што абскарджванае рашэнне закранае яго правы або абавязкі.

Згодна з вызначэннем суда, на яго можа быць пададзена частная скарга ў Мінскі абласны суд праз суд Маладзечанскага раёна на працягу пятнаццаці дзён, чым ужо і скарыстаўся праваабаронца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120749

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🕯Памерла вядомая беларуская пісьменніца Святлана Курс

Яна доўгі час змагалася з анкалагічным захворваннем.

Святлана Курс была пісьменніцай, перакладчыцай, рэдактаркай і журналісткай. Яна працавала ў «Нашай Ніве», «Еўрарадыё», узначальвала часопіс Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек» і была сяброўкай Беларускага ПЭНа.

Пасля падзей 2020 года Святлана не магла вярнуцца ў Беларусь праз пагрозу палітычнага пераследу. У эміграцыі яна свядома пайшла працаваць сацыяльнай работніцай, даглядаючы пажылых і цяжкахворых людзей. Як сама казала, гэта быў спосаб пераадолець уласны страх старасці і смерці.

✍️Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Святланы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму

Як стала вядома «Нашай Ніве», палітвязню змянілі рэжым зняволення.

Паводле інфармацыі, якую атрымалі блізкія Васіля Верамейчыка, былога каліноўца перавезлі 9 ліпеня са шклоўскай калоніі №17 у турму №4, што ў Магілёве. Такім чынам, далей ён будзе знаходзіцца на турэмным рэжыме. На які перыяд — невядома. Пра гэта паведаміла Яўгенія Верамейчык, жонка палітвязня.

У чэрвені стала вядома, што Верамейчык мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і ўжо быў дададзены праваабаронцамі ў гуманітарныя спісы. Мяркуючы па леках, якія прапісалі мужчыне ў калоніі, ён мог перанесці інфаркт міякарда або меў вялікую рызыку развіцця такога інфаркту.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣 «Скардзіцца на ацёкі, пагоршыўся зрок, моцна схуднеў». Кацярына Андрэева — пра стан здароўя Ігара Ільяша ў калоніі

Журналіст Ігар Ільяш адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2 з канца 2025 года. У ягонай жонкі Кацярыны Андрэевай няма з ім сувязі, але праз свае крыніцы яна даведалася, што пасля 60 дзён у ШІЗА стан здароўя Ігара значна пагоршыўся. Пра гэта яна распавяла "Радыё Свабода".

Поўныя і вогкія камеры ШІЗА ды цяжкая праца па перапрацоўцы гумы адбіліся на фізічным стане журналіста. Паводле слоў Кацярыны, у Ігара з'явіліся ацёкі рук і ног, пагоршыўся зрок, узніклі праблемы з каардынацыяй рухаў і ён пачаў кульгаць. Акрамя гэтага, праз мізэрнае харчаванне і забарону на перадачы ён моцна схуднеў.

«Ягонае здароўе — гэта тое, што мне баліць увесь час, а з астатнім, ведаю, ён дасць рады. Маральны стан у яго добры. Ён шмат чытае кніг, і паход у бібліятэку для яго важнейшы за паход у турэмную краму», — расказала Кацярына Андрэева.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

38‑гадовую жанчыну з Кобрына асудзілі па палітычнай справе

Брэсцкі абласны суд вынес прысуд па палітычнай справе супраць Алены Варонінай. Справу разглядалі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Згодна з інфармацыяй «Нашай Нівы», суд, верагодна, прысудзіў жанчыне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).

Вядома, што Алене Варонінай 38 гадоў, яна з Кобрына і выхоўвае 13-гадовае дзіця.

Читать полностью…
Subscribe to a channel