Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
💔«Успрымаю яго як беларускага героя». Вольга Быкоўская — пра Вітольда Ашурка
21 траўня 2025 года — чацвёртая гадавіна смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Ён загінуў у зняволенні. Менавіта з гэтай сумнай нагоды Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў дату смерці Вітольда — 21 траўня — Днем палітвязняў Беларусі. Сёлета тэмай Дня стала салідарнасць.
«Вясна» пагаварыла з сябрай Вітольда, журналісткай і грамадскай актывісткай Вольгай Быкоўскай.
«Мне хацелася, каб Вітольда памяталі як чалавека, які любіў Беларусь, які любіў сваіх сяброў, які быў гатовы аддаць сваё жыцце — і нажаль так атрымалася, што ён і аддаў сваё жыццё».
🎧«Пазначаныя жоўтым». Слухайце музычны альбом пра палітвязняў Беларусі на розных пляцоўках
У мінулым лістападзе праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентавалі музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.
Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.
Запрашаем вас паслухаць яго сёння, у Дзень Палітвязняў Беларусі.
Слухаць альбом на розных пляцоўках 👉 linktr.ee/viasna96
❗️Як беларусы паміраюць за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах
Учора стала вядома, што напачатку 2025 года памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, які адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі № 17. Абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядомая і дата смерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 года.
«Вясна» ўзгадвае ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія памерлі за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах, а таксама праз перавышэнне паўнамоцтваў і ціск з боку сілавікоў.
Сем беларусаў памерлі за кратамі, яшчэ мінімум пра тры смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум тры чалавекі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112185
У Светлагорску з установаў адукацыі звальняюць усіх, хто браў удзел у пратэсных актыўнасцях
Крыніца «Гомельскай Вясны» ў Светлагорску паведаміла, што ў школы, дзіцячыя садкі, цэнтры дзіцячай творчасці ды іншыя адукацыйныя ўстановы паступіла ўказанне звольніць з працы ўсіх тых супрацоўнікаў, якія з 2020 года прыцягваліся да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці паводле палітычных матываў.
Як паведамляюць крыніцы, у Светлагорску мясцовыя чыноўнікі ад адукацыі патрабуюць выканання такога распараджэння нават ад кіраўнікоў прыватных установаў, якія надаюць адукацыйныя ці выхаваўчыя паслугі. І тычыцца гэта не толькі педагагічных кадраў, але і абслуговага персаналу.
📈За пяць гадоў 3940 чалавек атрымалі статус палітвязня: Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў лічбах
Ужо пяты год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за пяць гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся больш за сем тысяч чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 189 палітзняволеных.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, каб паказаць свету, што палітычны пераслед у Беларусі не спыніўся.
Прыводзім лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за пяць гадоў бесперапынных рэпрэсій 👉 spring96.org/be/news/117989
🌿Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці! Далучыцеся да Дня палітвязняў: prisonersday.info
🌿Удзельнікі кампаніі салідарнасці з Libereco: «Трэба выкарыстоўваць любую магчымасць нагадаць свету пра палітычных зняволеных»
21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі. У гонар гэтай даты мы публікуем інтэрв'ю з удзельнікамі кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou. Гэтая кампанія з'яўляецца ініцыятывай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco. Яна была створана ў знак падтрымкі тых, хто несправядліва заключаны ў турму.
У гэтай гутарцы гучаць некаторыя з многіх галасоў, што дапамагаюць праліць святло на рэальнасць, з якой сутыкаюцца палітычныя зняволеныя ды іх сем'і. Дзяліцца гэтымі гісторыямі — не толькі акт сведчання. Гэта таксама спосаб захаваць надзею і мабілізаваць падтрымку з-за мяжы.
«У 2025 годзе Беларусь ёсць наглядным прыкладам таго, з чым змагаецца ўвесь свет: з наступствамі аўтарытарнага кіравання, безадказнага выкарыстання ўлады і беспакаранасцю за гвалт і несправядлівасць».
💔Месцазнаходжанне як мінімум 360 палітвязняў застаецца невядомым
Рэжым мэтанакіравана хавае інфармацыю пра іх — людзей пераводзяць без паведамленняў, пазбаўляюць сувязі з роднымі, абмяжоўваюць у лістах.
📢 Звяртаемся да сем’яў, сяброў, блізкіх: калі вам вядома, дзе цяпер знаходзіцца палітвязень, — паведаміце нам. Кожная інфармацыя важная!
Па вашым жаданні, вашыя звесткі застануцца непублічнымі. Вы таксама можаце перадаць інфармацыю праз вашых знаёмых, што жывуць у бяспечных краінах.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Андрэй Сітнікаў, Аляксандр Александроўскі, Яўген Белендык, Аляксандр Быкаў, Пётр Філіповіч, Сяргей Дзегцярэнка, Павел Бялюцін ды Васіль Грачыха.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117984
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
✊Беларускія дыяспары ў розных гарадах свету правялі флэшмоб салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі
«Самы вялікі наш боль. Самыя лепшыя з нас, беларусаў, застаюцца ў закладніках бязлітаснага бесчалавечнага рэжыму.Читать полностью…
Без адэкватнай медычнай дапамогі. У карцарах. Пазбаўленыя часта нават права ліставання з блізкімі. Губляючы час, надзею, здароўе, а часта, нажаль, і жыццё.
Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго — у сістэмы не будзе шанса на перамогу.
Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем'ям!».
✊ Да Дня палітвязняў мы падрыхтавалі адмысловыя піны — «жоўтыя біркі»
Жоўтая бірка — спецыяльная метка для палітзняволеных у калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце на волю распавёў Вітольд Ашурак. За гэты час бірка — стала сімвалам барацьбы за вызваленне ўсіх палітзняволеных Беларусі.
🟨Як атрымаць пін у Вільні?
1. Завітай ў краму «Кропка» (Savičiaus g. 6, Vilnius)
2. Вазьмі бясплатна пін — сімвалічную «жоўтую бірку»
3. Прышпілі да аддзення і далучайся да акцый і мерапрыемстваў.
🟨Як атрымаць пін у Варшаве?
А 18:00 культавы варшаўскі бар «Карма» (Al. 3 Maja 15, Warszawa) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ладзяць вечар салідарнасці з палітвязнямі. Падчас яго можна будзе атрымаць сімвалічную «жоўтую бірку».
📍 Спіс мерапрыемстваў у Вільні, Варшаве і іншых гарадах на сайце prisonersday.info
❗️«Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА». Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер
«Нашай Ніве» стала вядома пра смерць палітвязня Валянціна Штэрмера. Інфармацыя атрыманая ад надзейных крыніц, аднак абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядома дата смерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 года. Таксама няма пэўнасці, ці Штэрмер памёр у калоніі, ці быў вывезены ў бальніцу — турэмную альбо цывільную.
У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Суддзя Сяргей Багінскі прысудзіў яму 5 гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.
У адным атрадзе з ім быў палітвязень Дзмітрый Лукша, які летам 2024 года выйшаў на свабоду па памілаванні. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбывалася з Штэрмерам:
«Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА дзе яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА».Читать полностью…
🎨 Партрэты Караткевіча, Каліноўскага, Салжыніцына і замалёўкі турэмнага жыцця
У віртуальную галерэю творчасці палітвязняў дадалі атмасферныя малюнкі былога палітвязня Аляксандра Плюцінскага. Мужчына маляваў іх падчас знаходжання ў СІЗА і ў калоніі, дзе адбываў палітычна матываваны прысуд у тры з паловай гады.
На дадзены момант у галерэі сабраны малюнкі 66 творцаў. Частка з іх ужо выстаўлялася ў розных месцах — Лос-Анджэлесе, Варшавае, Гданьску, Рызе і іншых.
Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
https://prisonart.spring96.org/
Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны
«Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.
Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.
Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.
Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю».
🟨Дзень Палітвязня ў Imaguru Global у Варшаве
Заўтра, 21 траўня, у польскай сталіцы адбудзецца важнае мерапрыемства, прысвечанае пошуку новых шляхоў салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Будзе абмяркоўвацца:
🔹 як далучыць польскія NGO і СМІ да кампаній за вызваленне беларускіх палітвязняў;
🔹 як эфектыўна збіраць і распаўсюджваць інфармацыю пра сітуацыю ў турмах і калоніях Беларусі;
🔹 умовы ўтрымання, ціск, недахоп медыцынскай дапамогі і іншыя формы рэпрэсій.
Асобная ўвага будзе нададзена Наваполацкай калёніі, дзе трымаюць журналіста Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута і палітыка Віктара Бабарыку.
📍Imaguru Global (ulica Twarda 14/16, 00-105 Śródmieście), 18:00
⁉️Падрабязнасці на старонцы мерапрыемства
❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў
Гэта Анатоль Змітровіч, Цімафей Караткевіч, Вячаслаў Дземянчонак, Міхаіл Цімашэнка, Максім Солап.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117974
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🌿Заўтра адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Палітвязняў
🇵🇱Уроцлаў, 17:00
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным, Tadeusza Kościuszki 35A. Падрабязнасці
🇵🇱Кракаў, 17:30 - 20:00
«Творчасць за кратамі», адкрыццё выставы і размова. «Прастора», ul. Mikołajska 4/6. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:30
Малітва за палітвязняў. Евангельская царква «Puławska», Puławska, 114. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00
Прэм'ера спектакля «Ордэн Белай Мышы». Тэатральная заля «Mroj-hall teatras», Gedimino pr. 28. Падрабязнасці
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра мерапрыемстваў у вашых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
🌿Дасылайце фотаздымкі з акцый салідарнасці да Дня Палітвязняў
Сёння мерапрыемствы з гэтай нагоды адбываюцца ў шэрагу краінах Еўропы. Дасылайце фотаздымкі і відэа з акцый праваабаронцам на @Viasnainfo.
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
Таксама раім вас не дасылаць фотаздымкі і відэа, публікацыя якіх патэнцыйна можа нашкодзіць ўдзельнікам і ўдзельніцам акцый.
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
🤬Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, верагодна, зноў змясцілі ў ШІЗА
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга:
"Паколькі і да сёння ніякай новай карэспандэнцыі ад Дзяніса мы не атрымалі, можна з пэўнасьцю канстатаваць, што яго зноўку зьмясцілі ў ШІЗА. Калі лічыць тэрмін дадатковага катавання з моманту папярэдняга ліста Дзяніса, то сёння патэнцыйна йдуць ужо 14 содні ШІЗА. Нагадваю, падчас перабывання там вязню забаронена ліставанне, прагулкі ў дворыку, з асабістых рэчаў у камеру можна ўзяць толькі зубную шчотку, пасту і рушнік".
Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
💌Адрас утрымання палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📝Брытанская праваабарончая арганізацыя: «ARTICLE 19 з гонарам падтрымлівае беларусаў і працягвае абараняць іх справу»
У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 выпусціла заяву, у якой пацвердзіла свой намер выкарыстоўваць любую магчымасць, каб выказаць сваю непахісную падтрымку і захапленне беларускім народам.
Праваабаронцы запэўнілі, што яны будуць працягваць патрабаваць безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення наступу на асноўныя правы.
«Рэжым Лукашэнкі прыклаў усе намаганні, каб знішчыць незалежныя СМІ і арганізацыі грамадзянскай супольнасці, распаўсюдзіць атмасферу страху і здушыць усякую надзею. Але Лукашэнку не ўдалося зламаць мужнасць, стойкасць і рашучасць беларускага народа, які працягвае змагацца за вяртанне сваёй краіны з рук дыктатара».
❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта праекты «Дорога в ад», «Партызанская хваля», «Белорусская аналитическая мастерская». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» па рашэнні КДБ.
Паводле ведамства, дачыненне да «Дорога в ад» мае Генадзь Глушакоў, да «Белорусская аналитическая мастерская» — Андрэй Вардамацкі, Марына Новікава і Павел Усаў.
💔Чаму менавіта 21 траўня абраны Днём палітвязняў?
Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да пяці гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёлета — 9 чэрвеня 2025 года, аднак гэтага не адбудзецца.
Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.
🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
🟨 Дзень палітвязняў у «Карме»
21 траўня а 18:00 культавы варшаўскі бар «Карма» і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ладзяць вечар салідарнасці з палітвязнямі.
Будзе мастацкі перформанс. Будуць размовы. Будуць піны ў выглядзе «жоўтых бірак» — і будзе шмат сэнсу.
Жоўтая бірка — гэта спецыяльная метка, якую прымушаюць насіць палітвязняў у беларускіх калоніях. Пра яе ўпершыню распавёў у лісце на волю Вітольд Ашурак. З таго часу бірка стала сімвалам. Сімвалам несправядлівасці. Супраціву. Памяці. І надзеі.
Прыйдзі. Падтрымай. Вазьмі пін. Нават калі ты проста зойдзеш у бар на напой — ты ўжо частка салідарнасці.
📍 Al. 3 Maja 15, Warszawa
👉 Спіс падзей у Варшаве і іншых гарадах — на prisonersday.info
❗️Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Беларускія праваабароныя арганізацыі выступілі з сумесным зваротам у Дзень палітвязняў.
«Мы перакананыя, што вызваленне ўсіх палітычных зняволеных не толькі магчымае, але і абсалютна неабходнае. Гэта не толькі гуманітарны абавязак, але і важны крок да пераадолення найглыбейшага крызісу, які працягваецца ў Беларусі.
Цяпер настаў момант разглядзець і паслядоўна задзейнічаць усе даступныя шляхі, якія спрыяюць іх вызваленню, у тым ліку гуманітарныя перамовы і дыпламатычныя ініцыятывы.
Падпішыце маніфест на адмысловым сайце! Падпісваючы гэты маніфест, вы падтрымліваеце рэальныя крокі па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі».
Instagram-старонку пісьменніка Сашы Філіпенкі прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Савецкага раёну Мінска 19 траўня.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонка ў Instagram «niiazova3844» і сайт « byhub.оrg».
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом.
У Беларусі каля 1200 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі па палітычных матывах. Іх імёны цяпер не так часта не гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.
Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.
Праўда — не экстрэмізм, а салідарнасць — не злачынства!
🌿Ад Тбілісі да Рыма — заўтра адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Палітвязняў
🇵🇱Варшава, 14:00
Прэс-канферэнцыя ў памяць загінулых і ў імя жывых. Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6.
🇬🇪Тбілісі, 15:00
Акцыя салідарнасці каля амбасады Беларусі, Крцанісі, 18.
🇵🇱Варшава, 17:00
«Напішы ліст палітвязню» з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай, Dożynkowa 6a. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 17:00 - 20:00.
Акцыя «Чарга», Šiaurinis Ragas. Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм, 17:00 – 19:00
Акцыя салідарнасці, мост паміж Рыксдагам і Mynttorget. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:00
Адкрыццё выставы «Нічога асабліва новага». Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal 11. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:00
Cустрэча беларускіх і польскіх арганізацый з нагоды Дня палітвязня. Imaguru, ul. Twarda 14/16. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00
Акцыя з нагоды Дня Палітвязняў. Skwer Wolnej Białorusi, Elektryczna 7. Падрабязнасці
🇵🇱Люблін, 18:00
Акцыя з нагоды Дня Палітвязняў, Plac Litewski.
🇮🇹Рым, 18:00
Эўхарыстычная імша ў Сhiesa della Risurrezione di Nostro Signore Gesu Cristo. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00 - 19:00
Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў, plac Solny. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:00
Дзень палітвязняў у «Карме», Al. 3 Maja 15. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00
«Вахта святла» каля амбасады Беларусі, Mindaugo g. 13. Падрабязнасці
🇪🇪Талін, 19:00
Сустрэча на Дзень палітвязняў і прэзентацыя «Гайда палітзняволення», Pärnu mnt 6. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 20:00
Спектакль «Мая мама ў турме», Vilniaus g. 16. Падрабязнасці
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра мерапрыемстваў у вашых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
🌿Права на салідарнасць: як падтрымка палітвязняў становіцца праваабарончым актам
Сёлета тэмай Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» абралі салідарнасць, якая з'яўляецца не проста маральным жэстам, а правам, якое рэжым Лукашэнкі спрабуе знішчыць і адабраць у беларускага грамадства.
Што такое «права на салідарнасць» і як падтрымка зняволеных стала формай супраціву, тлумачыць юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва.
«Салідарнасць — гэта не проста акт спачування або маральная падтрымка. Гэта дзеянне, якое мае прававы, этычны і палітычны сэнс. У ёй адлюстроўваюцца і нашы чалавечыя перакананні, і прынцыпы міжнароднага права, і досвед супраціву аўтарытарызму».
🌿Заўтра адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Палітвязняў
🇵🇱Варшава, 14:00
Прэс-канферэнцыя ў памяць загінулых і ў імя жывых. Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6.
🇵🇱Варшава, 17:00
«Напішы ліст палітвязню» з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай, Dożynkowa 6a. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 17:00-20:00.
Акцыя «Чарга», Šiaurinis Ragas. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:00
Адкрыццё выставы «Нічога асабліва новага». Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal 11. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:00
Cустрэча беларускіх і польскіх арганізацый з нагоды Дня палітвязня. Imaguru, ul. Twarda 14/16. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00
Акцыя з нагоды Дня Палітвязняў. Skwer Wolnej Białorusi, Elektryczna 7. Падрабязнасці
🇵🇱Люблін, 18:00
Акцыя з нагоды Дня Палітвязняў, Plac Litewski.
🇮🇹Рым, 18:00
Эўхарыстычная імша ў Сhiesa della Risurrezione di Nostro Signore Gesu Cristo. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00 - 19:00
Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў, plac Solny. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 18:00
Дзень палітвязняў у «Карме», Al. 3 Maja 15. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00
«Вахта святла» каля амбасады Беларусі, Mindaugo g. 13. Падрабязнасці
🇪🇪Талін, 19:00
Сустрэча на Дзень палітвязняў і прэзентацыя «Гайда палітзняволення», Pärnu mnt 6. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 20:00
Спектакль «Мая мама ў турме», Vilniaus g. 16. Падрабязнасці
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра мерапрыемстваў у вашых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
Па стане на 20 траўня праваабаронцам вядома не менш чым пра 206 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:
• 77 чалавек у цяжкім стане здароўя;
• 29 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 30 шматдзетных маці і бацькоў;
• 9 чалавек з інваліднасцю;
• 9 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 4 сям'і, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.
Найстарэйшы з палітвязняў — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366
🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Сацсеткі палітычнай эмігранткі і блогеркі Аляксандры Ханевіч прызналі «экстрэмісцкімі»
Гаворка пра старонкі жанчыны ў Instagram, Facebook і YouTube. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 16 траўня.
Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі TikTok-старонка «belarusnovosti1», сайт «honestby.оrg» і Telegram-канал «НОМАД».
🔗Хроніка палітычнага пераследу