viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤡Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў*»

Беларусь накіравала карпарацыі Google «ліст з прэтэнзіяй аб умяшанні ў выбары*», заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў. З дапамогай ліста ўлады хочуць «звярнуць увагу на тое, што ідзе зусім канкрэтнае парушэнне заканадаўства», бо ў згаданых «правакацыях» удзельнічаюць «фармаванні, якія судом прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкімі».

«Узаемадзеянне Google з падобнымі роду злачыннымі арганізацыямі прымушае, па-першае, задумацца, а па-другое, вельмі моцна адбіваецца на рэпутацыі самога "Гугла"», — сцвярджае чыноўнік.

Пра якія правакацыі гаворка, і якім чынам Google у іх «саўдзельнічаў», Маркаў у каментары не ўдакладніў, піша @pozirkonline.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Як мінімум траіх чалавек будуць судзіць па артыкуле аб «парушэнні заканадаўства аб выбарах»

У судзе Ленінскага раёну Мінска 28 студзеня будуць разглядаць ажно тры справы паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Гэты артыкул прадугледжвае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (630 рублёў).

На лаве падсудных будуць Сяргей Дулевіч, Сяргей Шчэмер, а таксама Наталля Захарава-Прангішвілі. Іх усіх прызначана судзіць суддзя Марына Клімчук.

Раней ЦВК паведамляў, што падчас выбараў* былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў, а таксама спроба вынесці іх з участку.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117303

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Мы пад атакай ужо 3 гадзіны» — сайт Motolko.help спрабуюць узламаць

Пра гэта паведамляе @motolkohelp.

«Сёння апоўдні на наш сайт пачалася чарговая DDOS-атака.

Для разумення, "хакеры" робяць масіраваныя запыты і за кароткі час мы атрымалі 1090% ад стандартнага сутачнага трафіку.

Але ключавое нават не гэта, а тое, што нас спрабуюць узламаць. І мы не думаем, што гэта выпадковасць ці супадзенне, пасля таго, як учора раніцай быў узламаны сайт BELPOL».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Прызначана дата чарговага суда над палітвязнем Уладзімірам Кнігай

Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

Стала вядома, што 5 лютага суд Барысаўскага раёна будзе разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Астатнія змесцяцца ў турмах?». Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі пакпіў з вынікаў беларускіх выбараў*

«Толькі 87,6 % беларусаў любяць свайго бацьку?! Астатнія змесцяцца ў турмах?»напісаў кіраўнік МЗС Польшчы ў сваім акаўнце ў сацсетцы «X».

Учора польскі дыпламат іранічна выказаўся пра інтрыгу беларускіх выбараў*

«Сёння ў Беларусі “выбары”. Чаканне таго, хто будзе абвешчаны пераможцам, невыноснае», — напісаў ён.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇨🇿Каля Беларускай амбасады ў Празе прайшла акцыя пратэсту супраць выбараў* у Беларусі

«Мы выказваем свой пратэст супраць рэпрэсіўнага рэжыму, які пазбаўляе беларусаў права на свабодныя і справядлівыя выбары. Мы не маем выбару, бо сотні людзей сядзяць у турмах за сваё жаданне жыць у свабоднай краіне! Наша краіна ўсё больш становіцца закрытым і жорсткім рэжымам. Гэта не выбары — гэта фарс, якім спрабуюць прыкрыць нелігітымную ўладу. Мы вартыя лепшага! Свабода, правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці мусяць быць адноўленыя ў Беларусі».


Таксама беларусы Чэхіі запісалі відэа для замежнікаў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇧🇪Акцыя з нагоды выбараў* прайшла таксама і каля беларускай амбасады ў Бельгіі

Акрамя таго, у Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлю была магчымасць прагаласаваць «у сметніцу», узгадаць палітвязняў і напісаць ім лісты.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Адміністратара «Падслухана Глыбокае» будуць судзіць за пратэсты ў 2020-м

У судзе Глыбокскага раёна 7 лютага пачнуць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае».

Гэты паблік быў даволі папулярны сярод жыхароў Глыбокага, на яго падпісаныя больш за тры тысячы чалавек.

Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне верасня 2024 года. З ім знялі «пакаяльнае відэа». Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Справу будзе разглядаць Андрэй Тарасевіч.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇱🇻 Акцыя з нагоды выбараў* таксама адбылася ў Рызе

Каля арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысвечанай палітзняволеным праваабаронцам «Вясны», беларусы Латвіі i прадстаўнікі мясцовых арганізацый нагадалі пра колькасць палітзняволеных у Беларусі і выказаліся супраць прызнання так званых выбараў*, якія прайшлі ў краіне.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇩🇪«У людзей у Беларусі не было выбару» — кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербак выказалася пра выбары* ў Беларусі

«У людзей у Беларусі не было выбару. Гэта горкі дзень для ўсіх, хто прагне свабоды і дэмакратыі. Замест свабодных і справядлівых выбараў і жыцця без страху і самавольства яны штодзённа сутыкаюцца з ціскам, рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека.

Больш за 1200 чалавек у Беларусі застаюцца несправядліва зняволенымі толькі таму, што мелі смеласць выказаць сваё меркаванне. Мы іх не забываем. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя, а жорсткія рэпрэсіі павінны быць спыненыя.

Мужнасць Святланы Ціханоўскай і адважных беларусаў выклікаюць у нас найглыбейшую павагу. Яны паказваюць нам, наколькі важная барацьба за нашу дэмакратыю ў Еўропе. Еўрапейская сям’я трымае свае дзверы адкрытымі для дэмакратычнай і свабоднай Беларусі».


🔹«Фікцыя». Як рэагуе міжнародная дэмакратычная супольнасць на выбары* ў Беларусі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google форму

❗️На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsApp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96

🌐Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Акцыя з нагоды выбараў* таксама адбылася ў Вільні

Падчас яе сімвалічны бюлетэні з Лукашэнкам апусцілі ў шродар.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сваю акцыю з нагоды выбараў* правялі і беларусы Клайпеды

Яны распавялі на літоўскай мове пра сітуацыю ў Беларусі.

«Турма або выгнанне — гэта выпрабаванні на шляху незалежных кандыдатаў у прэзідэнты»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прапагандысты спрабуюць якасна ацаніць выбары*, цытуючы «італьянскага журналіста»

Прадзяржаўныя СМІ спрабуюць даць якасную ацэнку выбарам* словамі міжнародных журналістаў. Напрыклад, яны пішуць, што журналіст з Італіі Андрэа Лучыдзі хваліць добрыя ўмовы для працы СМІ. Таксама ён нібыта робіць матэрыялы пра галасаванне і гутарыць з людзьмі, якія кажуць, што выбары праходзяць без парушэнняў.

Лучыдзі сёння мае пасрэднае дачыненне да Італіі. Профіль карэспандэнта — стварэнне кантэнту ў аўтарытарных краінах. У яго сацсетках сумеснае фота з адыёзнымі дзеячамі Расіі, фатаграфіі з акупаваных рэгіёнаў Украіны і Грузіі, з Венесуэлы, Лівіі, Сірыі.

Сваіх прыхільнасцяў карэспандэнт не хавае: адкрыта носіць Z-сімволіку расейскай вайны ва Украіне і патч з надпісам «Агент Крамля». З 2022 года пражывае ў акупаваным Луганску.

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусы Швейцарыі таксама выйшлі на акцыі пратэсту з нагоды выбараў* у Беларусі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🛂Рэпрэсіі, якія не ведаюць межаў: сярод палітзняволеных Беларусі — 36 замежнікаў

Паводле палітычных матываў рэжым Лукашэнкі пераследуе не толькі беларусаў, але і грамадзян іншых краін. Нядаўняй рэзананснай справай замежніка з'яўляецца пераслед грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, якому прызначылі расстрэл, а праз тыдзень яго памілавалі і вызвалілі па абмене.

У канцы чэрвеня 2024 года ўкраінскім уладам удалося вызваліць пяць палітвязняў сваёй дзяржавы з беларускіх месцаў несвабоды.

Пры гэтым, у беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Японіі, Польшчы, Швецыі, ЗША, Расійскай Федэрацыі, Латвіі і Літвы, Арменіі, Казахстана і Узбекістана. Па звестках «Вясны», у беларускіх месцах няволі ўтрымліваюцца 36 палітзняволеных замежных грамадзян. Агулам не меней за 75 замежнікаў зазналі палітычны пераслед у Беларусі пасля 2020 года.

«Вясна» распавядае, за што ў Беларусі пераследуюць замежнікаў і ўзгадвае гісторыі некаторых з іх.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117301

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Гендакладчык ПАСЕ па Беларусі: «Так званыя выбары — прыклад антыдэмакратычнага праўлення Лукашэнкі»

«Ніякага даверу. Ніякай легітымнасці», — такім чынам генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру ацаніў выбары* ў Беларусі.

«Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі сёння служаць прыкладам рэпрэсіўнага, антыдэмакратычнага праўлення Лукашэнкі на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. <…> Мы выступаем разам з народам Беларусі за дэмакратычную будучыню, заснаваную на павазе правоў чалавека і вяршэнстве закона».


Нагадаем, 27 студзеня ЦВК абвясціў пераможцам у выбарах* Лукашэнку, які, як сцвярджаецца, атрымаў 86,82% галасоў. Незадоўга да асноўнага дня галасавання, 22 студзеня, Петру заяўляў, што «беларускі народ пазбаўляюць права ўдзельнічаць у свабодных і справядлівых выбарах». Ён нагадаў пра рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якія прывялі да з’яўлення палітвязняў і масавай эміграцыі.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117302

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Гэтая выстава — заклік да дзеяння». У Рызе працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці.

Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і прайшлі фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту.

Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.

📍Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Гамельчука Юрыя Залатухіна будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Гомельскім абласным судзе 6 лютага ў закрытым рэжыме пачнуць разглядаць справу 35-гадовага мясцовага жыхара Юрыя Залатухіна. Яго абвінавачваюць паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў.

Пакуль невядома, у чым дакладна абвінавачваюць мужчыну.

Мяркуючы па сацсетках, жонка Юрыя — украінка Ірына. Вядома, што Юрый пэўны час працаваў на будоўлі, але інфармацыі пра яго апошняе месяца працы няма.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117299

🌿Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Юрыя — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Венгрыя заблакавала сумесную заяву ЕС па Беларусі

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкай на крыніцы ў Бруселі.

З-за адсутнасці подпісу Венгрыі ЕС не змог апублікаваць сумесную заяву 27 сваіх членаў. Замест гэтага вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас і еўракамісарка па палітыцы добрасуседства і пашырэння Марта Кос апублікавалі сваю заяву.

У дакуменце, у прыватнасці, падкрэслівалася, што выбары 26 студзеня не з'яўляліся «ні свабоднымі, ні справядлівымі», а беларускі народ «заслугоўвае рэальнага голасу ў пытанні аб тым, хто будзе кіраваць яго краінай».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤡ЦВК афіцыйна паведаміў пра перамогу Лукашэнкі на выбарах*

Ён нібыта набраў 5 136 293 галасоў выбаршчыкаў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусы вынеслі каля 600 бюлетэняў з выбарчых участках

Пра гэта паведамляе ЦВК.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Шматдзетную маці Юлію Лаптановіч сёння пачынаюць судзіць у трэці раз

Палітзняволеная Юлія Лаптановіч утрымліваецца за кратамі больш за тры гады і тры месяцы. Напачатку студзеня да «хатняй хіміі» асудзілі яе маці — Таццяну Васільеву, а муж Юліі Ігар Лаптановіч у 2023 годзе цалкам адбыў пазбаўленне волі.

Жанчыну ўжо двойчы судзілі паводле крымінальных справаў, але цяпер яе зноў чакае суд. Гэтым разам Юлію абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу пачынаюць разглядаць у Брэсцкім абласным судзе 27 студзеня, суддзя — Кацярына Груда.

Што менавіта ставіцца ў віну Юліі, невядома, піша @viasna_brest.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117210

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лукашэнку напісалі 86,82%

ЦВК агучыў папярэднія вынікі галасавання.

Варыянту «супраць усіх» далі 3,6%, Сяргею Сыранкову — 3,21%, Алегу Гайдукевічу — 2,02%, Ганне Канапацкай — 1,86%, Аляксандру Хіжняку — 1,74%.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎪ЦВК сцвярджае, што яўка выбарах* склала 85,70% выбаршчыкаў

• Магілёўская вобласць — 92,64%
• Гомельская вобласць — 91,54%
• Брэсцкая вобласць — 90,56%
• Гродзенская вобласць — 89,28%
• Мінская вобласць — 86,71%
• Віцебская вобласць — 86,39%
• Мінск — 69,72%

🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝ЕС назваў беларускія выбары* «фальшывымі»

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас і еўрапейская камісарка ў пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Марта Кос заявілі пра «фальшывыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі». Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай 26 студзеня на сайце ЕС.

«Сённяшнія фальшывыя выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Народ Беларусі заслугоўвае рэальнай магчымасці выбіраць, хто будзе кіраваць іх краінай. Апантанае і беспрэцэдэнтнае падаўленне правоў чалавека, абмежаванні палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс усякай легітымнасці.

Мы заклікаем рэжым неадкладна і без умоваў вызваліць усіх палітычных зняволеных, больш за тысячу з якіх знаходзяцца ў адвольным затрыманні, уключаючы супрацоўніка дэлегацыі Еўрапейскага Саюзу».


Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117294

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤡Вынікі выбараў* яшчэ афіцыйна не былі агучаныя, а Алег Гайдукевіч ужо віншуе Лукашэнку з перамогай

Ён назваў яго «нацыянальным лідарам» і павіншаваў з «упэўненай перамогай».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праўладны экзітпол дае Лукашэнку 87,6% галасоў

Такія даныя публікуюць прапагандысты.

На другім месцы «супраць усіх» (5,1%), далей Сыранкоў (2,7%), Гайдукевіч (1,8%), Канапацкая (1,6%), Хіжняк (1,2%).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Акцыю салідарнасці сёння правялі і беларусы Беластоку

Яна прайшла каля консульства Беларусі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску заведзена каля 10 адміністрацыйных спраў за фотаздымку запоўненага бюлетэня

Пра гэта заявіў старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчэковіч:

«Калі сям'я фатаграфуе адзін аднаго, мы загадзя просім перавярнуць бюлетэнь, каб яны не траплялі ў катэгорыю парушальнікаў. Але ва ўсіх зафіксаваных выпадках фотафіксацыя адбывалася не выпадкова. Гэта рабілася наўмысна».


🔹Падкантрольныя выбары*2025: асноўныя падзеі дня (інфармацыя ўвесь час абнаўляецца)

✍️Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* можна праз Google форму

Читать полностью…
Subscribe to a channel