9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Нештам
Дзмітрый Нешта — вайсковы пенсіянер. Яго затрымалі 26 кастрычніка 2021 года. Першапачаткова супраць мужчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 14 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці), але пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 289 КК (акт тэрарызму).
У выніку Дзмітрыя асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яго пазбавілі вайсковага звання падпалкоўніка.
Па стане на восень 2025 года палітзняволены адбываў тэрмін у ПК № 15.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
«Мне сказалі: мы нічога не забыліся, ты паедзеш зноў па этапе!» — дапамога Вячаславу Рагашчуку
Вячаслаў — фігурант «Пінскай справы», які вечарам 9 жніўня 2020 года бараніў мірных людзей ад гвалту АМАПа. Былы палітвязень прабыў у зняволенні шэсць гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў ад адміністрацыі калоніі і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі яго збівалі да страты прытомнасці і свядома адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе.
«Са сваёй „падзельніцай“ (як сказалі мянты) Аленай Маўшук мы ўдваіх першыя пабеглі абараняць людзей, калі іх акружылі і пачалі збіваць. Каля Пінскага гарвыканкама стаялі жанчыны, мужчыны, дзеці. Яны чакалі падліку галасоў. Стаялі, размаўлялі, не крычалі, нічога такога не рабілі».
❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.
🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы
🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь
🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў
🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая
🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.
Начальніка ўстаноўкі Мазырскага НПЗ абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці"
"Гомельская Вясна" паведамляе пра пераслед начальніка ўстаноўкі каталітычнай вытворчасці бензінаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Яўгена Вяргея. Паводле звестак, мужчыну затрымалі напрыканцы 2025 года.
Спачатку ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў СІЗА №3 у Гомелі. Там Яўген правёў больш за сем месяцаў. Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Як сцвярджаюць праваабаронцы, пераслед мог быць звязаны з тым, што мужчына атрымліваў і распаўсюджваў інфармацыю праз Telegram-канал "Беларускі Гаюн", які беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 верасня
🤬 Палітзняволены Юрый Бялько пяты год утрымліваецца на турэмным рэжыме ў кепскім стане
З верасня 2020 года за кратамі па справе тэлеграм-чата ўтрымліваюцца восем палітзняволеных, сярод якіх 43-гадовы палітзняволены Юрый Бялько. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў" і "знішчэння маёмасці", а таксама ў незаконным захоўванні зброі, і асудзілі да дзевяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які прызначылі па "справе чата".
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у палітзняволенага.
За кратамі на яго аказваўся ціск: неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, бо ён не прызнаў віну. Ужо пяты год палітзняволены ўтрымліваецца на турэмны рэжыме.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121235
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
⚖️ Гродзенца асудзілі паводле шасці крымінальных артыкулаў за каментары ў інтэрнэце
54-гадовага Валерыя Рынкевіча абвінавацілі ў "распальванні варожасці", "рэабілітацыі нацызму", "абразе і паклёпе на Лукашэнку", "здзекаванні з дзяржаўных сімвалаў", а таксама ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". Прысуд яму вынес Гродзенскі абласны суд, але тэрмін пакарання пакуль невядомы, піша "Наша Ніва".
Паводле даступнай інфармацыі, следства і суд звязалі гэтае абвінавачанне з каментарамі, якія Валерый Рынкевіч пакідаў у інтэрнэце. Якія менавіта каментары сталі падставай для абвінавачанняў — не вядома.
Мужчына ўнесены беларускімі ўладамі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", а таксама ў спіс асобаў, "звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю".
Старонку былога палітвязня і блогера Міколы Дзядка другі раз дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Facebook-акаўнты: Мікола Дзядок («Mikola Dziadok»), а таксама старонкі «Alexandr Boiko» і «Vitali Sodzel»;
📍 TikTok-акаўнт: «Pulse News».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 верасня
💔 У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне
48-гадовая мастачка Аксана Шаляпіна ўтрымліваецца ў зняволенні амаль год і тры месяцы. У лістападзе 2025 года жанчыну асудзілі за дапамогу некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі тыя былі пад вартай. Ёй прызначылі тры гады калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у гомельскай калоніі № 4 у жанчыны выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер большую частку часу жанчына знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі. Ці аказваюць ёй належную медыцынскую дапамогу — невядома.
Нагадаем, у ліпені гэтага года праваабаронцы таксама даведаліся пра анкалогію ў палітзняволенай Таццяны Колас. Жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121237
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
❗️ На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак чалавек
На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак афіцэраў, якіх падазраюць у сувязях з адстаўным падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарой. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Паводле выдання, затрыманні пачаліся пасля арышту Зары, якога сілавікі палічылі аналітыкам былога прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Валера Сахашчыка. Камунікацыю вайскоўцаў з Зарой сілавікі інтэрпрэтуюць як супрацоўніцтва з Кабінетам і Сахашчыкам.
«Наша Ніва» піша, што затрыманыя — былыя саслужыўцы Зары і асабіста з ім знаёмыя. У асноўным гэта пілоты з вялікай выслугай, сярод іх ёсць палкоўнікі. Паводле крыніц выдання, затрыманыя адмаўляюць, што наўмысна перадавалі інфармацыю.
Дакладна невядома, якія абвінавачванні выстаўленыя затрыманым афіцэрам.
✍️ Калі вам нешта вядома пра гэтыя затрыманні, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
⚖️ На палітвязня Дзмітрыя Рожына завялі новую крымінальную справу
Палітвязень Дзмітрый Рожын быў затрыманы ў траўні 2025 года. Яго асудзілі на тры гады калоніі і вялікі штраф за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У 2026 годзе стала вядома пра новую крымінальную справу супраць яго, паведамляе "Наша Ніва".
Мужчыну затрымалі 12 траўня 2025 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прычынай стала дапамога фонду, які падтрымлівае рэпрэсаваных беларусаў. У снежні палітвязня ўнеслі ў афіцыйны пералік асоб, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121229
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Шэсць рублёў заробку за месяц і медытацыя пяском: аповед пра быт, працу і медыцыну ў ПК-1
Былы беларускі палітвязень наваполацкай ПК-1 Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) быў сярод тых, каго вызвалілі і прымусова вывезлі за межы краіны ў складзе адной з груп дэпартаваных. Ён правёў у калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме.
У інтэрв'ю "Вясне" ён падрабязна распавёў пра ўнутраны быт калоніі, эканоміку прымусовай працы, абсурдныя заданні адміністрацыі, салідарнасць паміж зняволенымі і сістэмны крэш-тэст у галіне лагернай медыцыны.
«На агульным рэжыме я спачатку вазіў брусы і дошкі з аднаго цэха ў іншы на чатырохкалёсным вазку, а потым грузіў гатовыя паддоны ў фуры, — кажа былы палітвязень. — Гэта цяжкая фізічная праца, хоць загрузка адной-дзвюх фур займала каля гадзіны на дзень. За ўсё гэта на рукі выходзіла чыстымі шэсць рублёў у месяц».
❤️🩹 Вызваленне 25 палітвязняў: падборка матэрыялаў «Вясны»
16 верасня ў Беларусі вызвалілі 25 палітвязняў. Адразу пасля вызвалення іх прымусова вывезлі з краіны ў Літву. Пазней частка з іх накіравалася ў Польшчу, дзе іх чакалі родныя і блізкія.
Нагадваем нашы матэрыялы пра падзеі 16 верасня і людзей, якія нарэшце апынуліся на волі:
🔹 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні
🔹 Першыя гадзіны на волі: фотарэпартаж з Вільні, куды даставілі вызваленых палітвязняў
🔹 Сярод вызваленых — два пенсіянеры. За кратамі застаюцца яшчэ 42 чалавекі сталага ўзросту
🔹 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў
🔹 «Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі»: першыя словы на волі вызваленых палітвязняў
🔹 «Вызваліць усіх і без умоў»: як у свеце сустрэлі вызваленне 25 беларускіх палітвязняў
🔹 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі
🔹 «Намі гандлююць, як быдлам». Былыя палітзняволеныя — пра памілаванні ў выніку перамоваў
🔹 Доўгачаканыя абдымкі і слёзы радасці: як у Варшаве сустракалі дэпартаваных палітвязняў
💵 Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
🗣 «Я не сабака, каб жыць у хляве». Як 50-гадовы беларус прайшоў праз СІЗА і вымушана пакінуў краіну
Міхаілу (імя зменена ў мэтах бяспекі) трохі за 50 гадоў. У студзені 2026 года яго затрымалі за некалькі фотаздымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, адпраўленых у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн". Мужчына прайшоў праз здзекі ў ізалятары, запаленне лёгкіх без медыцынскай дапамогі і месяцы псіхалагічнага ціску ў гомельскім СІЗА № 3.
Пасля таго як суд прызначыў яму "хімію" і вызваліў з-пад варты ў зале, беларус вырашыў не чакаць новага арышту і вымушана эміграваў у Польшчу.
Міхаіл распавядае пра метады працы сілавікоў, непахіснасць уласных прынцыпаў і турэмны гумар, які стаў галоўным сродкам абароны ад сістэмы.
«Перад самым затрыманнем мне патэлефанаваў супрацоўнік ГУБАЗіКа, прадставіўся і кажа: "Міхаіл, на пяць мінут пагаварыць". Я ўцякаць не стаў, усё ж такі не малады. Сказаў яму, што прыеду, а сам патэлефанаваў родным і папярэдзіў: калі праз дзве гадзіны не выйду на сувязь, то я ў турме, рыхтуйце перадачу».
📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
✊ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі
Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
Анкалогія, інсульты, страта зроку: гісторыі палітвязняў з цяжкімі захворваннямі
Падчас апошніх хваляў памілаванняў на волю выйшлі некалькі палітвязняў з цяжкімі захворваннямі. Аднак дзясяткі людзей з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем па-ранейшаму застаюцца за кратамі. За апошнія месяцы праваабаронцы даведаліся пра новыя выпадкі рэзкага пагаршэння здароўя палітвязняў і дыягнаставання ў іх анкалагічных захворванняў.
Для некаторых палітвязняў далейшае знаходжанне ў няволі і адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі могуць ствараць сур’ёзную пагрозу для жыцця. Пры гэтым частка з іх пазбаўленая магчымасці падтрымліваць сувязь з роднымі, і блізкія не ведаюць, як змяняецца стан іх родных, ці атрымліваюць яны неабходнае лячэнне і што з імі адбываецца за кратамі.
"Вясна" сабрала гісторыі некаторых палітвязняў з сур’ёзнымі захворваннямі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121248
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Я асабіста бачыла, у якім стане яна знаходзіцца». Вікторыя Кульша — пра палітзняволеную пенсіянерку Вольгу Маёраву
Былая палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую памілавалі і выдварылі з Беларусі 13 снежня 2025 года, у размове з «Вясной» звярнула ўвагу на становішча палітвязняў, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем. На яе думку, тыя, каму неабходная тэрміновая медыцынская дапамога, а таксама людзі з інваліднасцю і пажылыя павінны быць вызваленыя як мага хутчэй.
«У мяне сэрца баліць за 60-гадовую Вольгу Маёраву. Я асабіста бачыла ў калоніі, у якім стане яна знаходзіцца. Яшчэ пры мне яна пастаянна хадзіла ў сонцаахоўных акулярах у любы час дня. Цяпер у Вольгі вельмі моцна пагоршыўся зрок. Ёй дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне па зроку. Вольга звярнулася да начальніцы медыцынскай часткі па дапамогу, але тая яе проста выгнала з кабінета. Мала таго, што ніякая дапамога не аказваецца, дык яшчэ даюць зразумець, што яе стан здароўя нікога не цікавіць. У мяне была вялікая надзея, што яна зараз выйдзе на волю».
«У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу "тэрарысткі" ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных». Таксама ў Вольгі вельмі цяжкі псіхалагічны стан.
Як (не) працавала савецкая прававая сістэма: новы выпуск "Прававых летапісаў"
У Савецкім Саюзе фармальна існавалі Канстытуцыя, крымінальны і грамадзянскі кодэксы, адвакаты, суды і пракуратура. Людзі разводзіліся, дзялілі спадчыну і нават выйгравалі справы супраць дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак савецкая судова-прававая сістэма была пабудавана так, каб абараняць не чалавека ад дзяржавы, а сацыялістычную дзяржаву ад чалавека.
У гэтым выпуску мы падрабязна разбіраем гісторыю таго, як прававыя інстытуты працавалі ў розныя эпохі СССР і чаму яны паступова страцілі сваю галоўную функцыю.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
👉 https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=Sf-t3kNKxes4ZHpU
📌 Загад ішоў ад Лукашэнкі і Шэймана: у Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага
22 верасня пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага, былога супрацоўніка САХРа. Паседжанне праходзіць у Кантанальным судзе з Палатай па крымінальных справах (гэта вышэйшы судовы орган кантона Санкт-Гален, Швейцарыя). "Вясна" распавядае, што вядома па гэтым працэсе.
Судовы працэс пачаўся з вырашэння прымальнасці апеляцыі і высноў эксперта, якія далучылі да матэрыялаў справы. Сярод іх: ці разглядаць справу Захаранкі, Красоўскага і Ганчара асобна, бо няма скаргі ад сям'і Ганчара. У выніку Юрый Гараўскі застаецца апраўданым па знікненні Віктара Ганчара, бо па ім не было скаргаў ад сваякоў. Але падчас судовага разбіральніцтва будуць улічвацца і тыя доказы, якія звязаныя са справай Ганчара.
Будзе дапоўнена.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121244
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Праваабаронцы і міжнародныя эксперты выказваюцца пра апеляцыйны суд па справе былыга байца САХРа Юрыя Гараўскага
Філіп Грант, заснавальнік і выканаўчы дырэктар TRIAL International:
«Гэта першы выпадак у свеце, калі суд вынес рашэнне па злачынствах, учыненых у Беларусі. Там, дзе справядлівасць у Мінску немагчымая, універсальная юрысдыкцыя дазваляе ёй адбывацца ў іншым месцы. Нашы думкі з сем'ямі, якія чакалі праўды дваццаць сем гадоў».
«Вельмі важная справа і прэцэдэнт. Нам трэба больш такіх спраў, каб разарваць заганнае кола беспакаранасці. Сітуацыя ў Беларусі сёння, на жаль, застаецца ў значнай ступені незаўважанай, а сістэматычныя катаванні і рэпрэсіі застаюцца без адказу».
«Сённяшні працэс — гэта наступствы адсутнасці расследавання і справядлівасці ў Беларусі. Праваабаронцы і юрысты настойваюць на неабходнасці эфектыўна абараніць права пацярпелых на справядлівы разгляд справы. Наша мэта — барацьба з беспакаранасцю».Читать полностью…
⚖️ У Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага
Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом.
Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду.
У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў паводле абвінавачанняў у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.
Судовы працэс маніторыць праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка, а таксама TRIAL International і FIDH.
🤬 Палітзняволены Юрый Бялько пяты год утрымліваецца на турэмным рэжыме ў кепскім стане
З верасня 2020 года за кратамі па справе тэлеграм-чата ўтрымліваюцца восем палітзняволеных, сярод якіх 43-гадовы палітзняволены Юрый Бялько. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў" і "знішчэння маёмасці", а таксама ў незаконным захоўванні зброі, і асудзілі да дзевяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які прызначылі па "справе чата".
За кратамі на яго аказваўся ціск: неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, бо ён не прызнаў віну. Ужо пяты год палітзняволены ўтрымліваецца на турэмны рэжыме.
Цяпер праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у палітзняволенага Юрыя Бялько.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121235
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
⚖️ «Уяўляе сабой дыскрымінацыю ў дачыненні да жанчын». Юрыстка «Вясны» — пра новыя правілы ўтрымання ў СІЗА КДБ
У верасні 2026 года набылі моц новыя Правілы ўнутранага распарадку ў СІЗА КДБ. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва прааналізавала абноўлены дакумент і выявіла ў ім нормы з прыкметамі дыскрымінацыі паводле гендарнай прыкметы, а таксама палажэнні, якія ўзмацняюць ізаляцыю людзей, што знаходзяцца пад вартай.
У матэрыяле вы даведаецеся пра:
— абмежаванні пры паступленні ў СІЗА;
— знікненне забароны на агляд цела асобай супрацьлеглага полу;
— прыналежнасці для галення — толькі мужчынам;
— гігіенічныя прыналежнасці: новыя нормы, старыя праблемы;
— што цяпер лічыцца забароненай прадукцыяй;
— карцар: правілы ізаляцыі зняволенага замацаваныя афіцыйна;
— абавязак паведамляць пра цяжкую хваробу або смерць;
— выключэнне нормы пра вызваленне ад шпацыраў паводле медычных паказанняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121214
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Дальнабойшчыка з Баранавічаў асудзілі за "падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў"
33-гадовага Арцёма Меркеля асудзілі паводле артыкула аб "падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў". Пра абставіны справы вядома няшмат, паведамляе "Наша Ніва".
Мужчыну затрымалі ў 2026 годзе. Яго справу разглядаў суд Маскоўскага раёна горада Брэста. Арцёма абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў). Паводле праваабаронцаў, у 2026 годзе яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён знаходзіцца ў пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", і ў "спісе тэрарыстаў".
Падрабязнасці абвінавачання і тое, што менавіта следства палічыла "падрыхтоўкай да арганізацыі масавых беспарадкаў", не вядомыя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121232
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 «Гэта цынічны гандаль». Валянцін Стэфановіч — пра вызваленні палітвязняў
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, якога вызвалілі ў сакавіку 2026 года, распавёў, што за кратамі кожная навіна пра вызваленні давала палітвязням надзею.
«Там усе ловяць знакі, вераць у сны. Памятаю, да мяне ў камеру на магілёўскай крытай летам 2025 заляцела птушка гарыхвостка. Гэта такая малая птушачка з чырвоным хвастом. Я сказаў, што гэта добры знак, што птушка на сваім чырвоным хвасце прынесла добрую навіну. Праз некалькі дзён я даведаўся пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага. І ў мяне з'явілася надзея».
«Канешне, гэта не гуманізм, гэта цынічны гандаль. Рэжым мяняе нас на санкцыі. Я наогул не павінен быў там сядзець амаль пяць гадоў. Гэта страчаны для мяне час, для маёй сям'і, маіх дзетак, якія раслі без мяне. Мне ніхто не верне гэтага страчанага часу».
🕯 Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч
У суботу, 19 верасня, пайшоў з жыцця беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў.
Нагадаем, у 2020 годзе Анатоль сутыкнуўся з палітычным пераследам. Яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021 годзе ў ягонай кватэры двойчы праходзілі ператрусы.
У верасні 2021 года мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» праз БЧБ-сцяг на балконе кватэры. Суд Фрунзенскага раёна Мінска аштрафаваў яго на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Нягледзячы на інваліднасць другой групы і праблемы са здароўем, ноч перад судом пісьменніка ўтрымлівалі на Акрэсціна.
🥀 Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Анатоля Кудласевіча.
«Галоўная задача — падавіць тваю чалавечую годнасць». Алесь Бяляцкі — пра турму, вайну ва Украіне і Нобелеўскую прэмію
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі даў вялікае інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу FREEДОМ. Ён распавёў пра зняволенне, стаўленне да палітвязняў у калоніі, расійскую агрэсію супраць Украіны і пра тое, як за кратамі даведаўся аб прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі.
Гаворачы пра ўмовы ў беларускіх турмах і калоніях, Алесь Бяляцкі адзначыў, што адна з галоўных мэтаў ціску — зламаць чалавека.
«Галоўная задача — падавіць тваю чалавечую годнасць, знішчыць цябе як чалавека, каб ты адчуў, што сапраўды трапіў у турму. Гэта датычыцца і фізічнага, і маральнага гвалту, і арганізацыі правакацый».
«Я зразумеў, што гэта факт, хаця ўвогуле не думаў, што такое можа адбыцца», — узгадвае Бяляцкі.
🥁 «Удар па цішыні»: у Амстэрдаме сотні людзей выступілі ў падтрымку беларускіх палітвязняў
У суботу, 19 верасня, на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме прайшоў маштабны перформанс «A Percussion Piece» («Удар па цішыні») у падтрымку беларускіх палітвязняў.
414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. З каструлямі, бляшанкамі, вечкамі, вёдрамі і іншымі звычайнымі прадметамі яны на працягу 30 хвілін стваралі агульны гукавы перформанс.
За кожнай маскай — рэальны чалавек, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго беларускія ўлады спрабуюць прымусіць маўчаць.
«Гэты праект ніколі не быў толькі пра тое, каб ствараць шум. Ён пра адмову ўспрымаць цішыню як норму», — адзначылі арганізатары.Читать полностью…
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 «Адлюстроўвае не зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, а намаганні ўладаў зрабіць іх менш прыкметнымі»
🔹 «Павінны быць вызваленыя неадкладна»: пенсіянеры і цяжкахворыя палітвязні ўсё яшчэ застаюцца за кратамі
🔹 Больш за тысячу прысудаў за "садзейнічанне экстрэмізму": за што беларусаў адпраўляюць за краты
🔹 За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі мінімум 1083 чалавекі
🔹 «Лепш выгнанне, чым яшчэ адна зіма ў лагеры». Экс-палітвязень пра катаванні холадам, страту здароўя і свабоду
🔹 «Не магу ўявіць, што сталася з Арэшкам за апошні год». Былы палітвязень — пра стан 71-гадовага Вячаслава Арэшкі ў калоніі
🔹 Як дзяржаўныя інстытуты ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. Група незалежных экспертаў ААН апублікавала новы даклад
🔹 Палітвязняў вызваляюць, але спіс рэпрэсаваных працягвае расці
🔹 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні
🔹 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў
🔹 27 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі
🔹 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі
🔹 «Намі гандлююць, як быдлам». Былыя палітзняволеныя — пра памілаванні ў выніку перамоваў
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org