viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «спіс тэрарыстаў» дадалі трох чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы 3 чалавек.

Сярод іх Павел Шорахаў, Аляксандр Судніковіч, Антон Ільін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1250 чалавек, з іх больш за 550 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇨🇿У Празе адбудзецца вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!

🗓3 сакавіка, панядзелак, 18:00
📍Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha
🗣На ангельскай мове
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Мытнік, выкладчыца, прадпрымальнікі: каго прызналі палітвязнямі ў лютым

Сёння ў Беларусі налічваецца 1234 палітычных зняволеных. За другі месяц 2025 году выйшлі тры заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 33 чалавекі (яшчэ 16 былі прызнаныя «былымі палітвязнямі»).

14 чалавек былі абвінавачаныя ўладамі нібыта за «распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу і шэрагу іншых артыкулаў. Яшчэ 19 чалавек абвінавачаныя паводле рознага кшталту дыфамацыйных артыкулаў за каментары ў бок прадстаўнікоў улады.

«Вясна» распавядае пра некаторых з іх.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117522

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Бізнэсмена з Гродзеншчыны будуць судзіць за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі

Віталю Пятрэнку 46 гадоў. Па звестках з сацсетак, ён родам з Гродзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам. Спачатку ён спецыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў. А з 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».

Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні ягоны апдэйт — відэа з адпачынку ў Грузіі. З таго часу Пятрэнка нідзе не анлайн, піша «Наша Ніва».

Віталя пачынаюць судзіць 10 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Мікалай Рачынскі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Аляксандра Францкевіча другі раз за год пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле.

Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення. Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада. 

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117434

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі армянскай блогеркі, якую на ўрадавым бізнес-джэце вывезлі ў Арменію

Гаворка пра сацсеткі блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян). Адпаведнае рашэнне 24 лютага прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Адзначым, што менавіта 24 лютага жанчыну адправілі на радзіму на беларускім урадавым самалёце.

Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «by Zluki Bobry/Злюки Бобри», «Божа Справа», «Акультныя практыкi», «Zrobleny ū Miensku», «Беларусы Кипра», «Беларусы Анталии»;
📍Instagram старонкі «nesluchajno.bу», «vyboryvbelarusi2020», «rusdemsociety_serbia», «nexta_live_belarus»;
📍Фотаздымкі старонак у «Аднакласніках» «По Пиццот», «Галина Витковская»;
📍Старонка ў TikTok «Klim Zlobič 0.1», Lahvich», Osveta».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У пракуратуры заявілі, што колькасць «экстрэмісцкіх злачынстваў» у 2024 годзе скарацілася амаль у два разы

Аб гэтым заявіў генпракурор Андрэй Швед, выступаючы з дакладам перад парламентам.

«У мінулым годзе ў рамках спецыяльнай вытворчасці накіраваныя ў суд крымінальныя справы ў дачыненні да 62 экстрэмістаў, якія хаваюцца за межамі рэспублікі. Гэта мера звязана з завочным асуджэннем і прымусовымі мерамі ў адносінах да маёмасці і з'яўляецца дзейсным стрымліваючым фактарам. Пракурорамі падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да больш як 1,5 тысячы асоб, якія ўчынілі экстрэмісцкія злачынствы».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +19 новых палітвязняў

Гэта Армэн Арзуманян, Сяргей Латушка, Наталля Васіленка, Уладзімір Шпак, Карына Праташчык, Уладзіслаў Кошалеў, Руслан Зубкоў, Максім Ермаловіч, Даніла Чыбісаў, Павел Лашчанка, Алена Елькіна, Антон Варабей, Андрэй Креэйдзіч, Глеб Жукаў, Дзмітрый Касцюк,Раман Раманаў, Уладзімір Марцінкевіч, Вячаслаў Курыльчык, Ігар Шуканаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117516

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За мінулы год у «камісію па вяртанні» звярнулася менш за 100 чалавек — але генпракурор Швед кажа, што у яе «сталі звяртацца больш актыўна»

«Камісія па вяртанні» пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа за два гады працы атрымала 241 заяву ад беларусаў, якія цікавіліся магчымасцю вярнуцца ў краіну.

«Першыя прыкметы таго, што сталі больш актыўна звяртацца, ужо ёсць. Да нас сталі звяртацца нават бацькі маладых людзей, якія знаходзяцца за мяжой і з-за шэрагу прычын баяцца вяртацца ў нашу краіну. На гэты момант быў разгледжаны 241 зварот. Пэўная частка зараз у працы».


На пачатку 2024-га паведамлялася, што камісія атрымала каля 150 заяваў. Атрымліваецца, што за мінулы год паступіла менш за 100 новых заяў.

Швед таксама дадаў, што сябры камісіі «просяць усіх, хто вяртаецца, каб яны, хто жадае, расказалі праўду аб тым, як ім там жылося за мяжой, якое стаўленне рэальнае да беларусаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗіК, пачынаюць судзіць па двух артыкулах

26 лютага ў Мазырскім раённым судзе пачынаецца закрыты працэс над 62-гадовым супрацоўнікам лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігарам Шуканавым.

Яго абвінавачваюць па двух артыкулах: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК).

Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. Па яго з Мінска прыехалі губазікаўцы. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым заводскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода.

Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губазікаўцы зладзілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі, пісала «Гомельская Вясна».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Сёння, 26 лютага, адзначаецца Дзень народзінаў праваабаронцы Барыса Звозскава

Ён быў адным з заснавальнікаў і стваральнікаў Беларускага дома правоў чалавека, разам з калегамі заснаваў праграму ILIA (International Law in Advocacy). Барыс Звозскаў пайшоў з жыцця ў чэрвені 2012 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Сёлета яму б споўнілася 76 гадоў.

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» палітвязень Алесь Бяляцкі ўзгадваў калегу цёплымі словамі:

«Барыс Звозскаў быў надзейным паплечнікам, неверагодна сціплым і сумленным чалавекам. Ягоная дакладнасьць і далікатнасць як у вялікіх, так і ў дробных справах заўсёды дысцыплінавалі і былі прыкладам для мяне. Хаця я часам перапыняў яго, не даваў яму выказацца да канца. Ён, як старэйшы векам і мудрэйшы, ніколі не папракнуў мяне, велікадушна дараваў маю нецярплівасьць».


🔹Праваабаронцы дзеляцца сваімі ўспамінамі пра Барыса Звозскава

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларускай журналістцы ў эміграцыі сапсавалі дзверы мінскай кватэры

Журналістка Таццяна Ашуркевіч расказала ў Facebook, што ў Мінску невядомыя сапсавалі дзверы кватэры, дзе яна раней жыла.

«На выходных даведалася, што павінна камусьці “вернуть долг”: так зараз выглядаюць дзверы кватэры ў Мінску, дзе я прапісаная і жыла адна. Унутры дзверы былі заліты клеем, яе было немагчыма адчыніць.

Мабыць, выпадкова супала з тым, што пасля тэксту ў Politico аб міграцыйным крызісе фэйкавыя акаўнты пачалі віншаваць мяне з крымінальнымі справамі па "дыскрэдытацыі РБ", "абразе" і "паклёпе" на Лукашэнку і іншай радасцю.

А ў тую ж раніцу “заклееных дзвярэй” мяне прыйшлі шукаць з міліцыі. "Вярні доўг" радзіме, але ёсць нюанс».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🛂Краіны, куды беларусам нельга. «Прававая ініцыятыва» прэзентуе новае даследаванне

Якія краіны могуць уяўляць пагрозу для беларусаў у вымушанай міграцыі? Як пазбегнуць рызык пры перасячэнні межаў? Якія міжнародныя механізмы ўплываюць на бяспеку перасоўванняў?

Даведайцеся пра гэта на анлайн-прэзентацыі новых праектаў «Прававой ініцыятывы»:

📅 28 лютага (пятніца)
⏰ 14:00 Варшава / 15:00 Вільня / 16:00 Мінск / 17:00 Тбілісі

📍 Фармат: анлайн-прэзентацыя ў Zoom
❗️ Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🕊Тры гады таму ў Беларусі адбыліся апошнія масавыя акцыі пратэсту

У нядзелю, 27 лютага 2022 года ў Беларусі праходзіла галасаванне на Рэспубліканскім рэферэндуме аб зменах у Канстытуцыі, а таксама масавыя мітынгі супраць расійскага ўварвання ў Украіну.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» ў першы дзень пратэстаў было затрымана больш за 900 чалавек, на другі дзень — каля 70 чалавек. Большая частка затрыманых атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы.

🔹Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Сёння адзначаецца міжнародны дзень НДА

Гэта міжнародны сімвал, які адлюстроўвае глабальнае каштоўнасці, памкненні і вынікі НДА, якія накіраваны на свабоду, грамадскі голас, клопат аб бяспецы людзей.

Сусветны дзень НДА быў ініцыяваны ў 2009 годзе. А ў 2010 годзе аб яго прызнанні афіцыйна заявілі 12 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.

З 2020-га году як мінімум 1896 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец студзеня як мінімум 1187 арганізацый знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 709 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі» ваўкавыскай калоніі

51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна асудзілі летась да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі».

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нападпітку ў службовым аўтамабілі пры супрацоўніках аддзела Дэпартамента аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Лукашэнкі.

У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску.

27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сацсеткі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць 74-гадовага мінчука

Вячаслаў Шчаўлік родам з горада Долінска, які знаходзіцца на востраве Сахалін за амаль 10 тысячаў кіламетраў ад Мінска. Па звестках Digital Intelligence Team, чалавек з такімі ініцыяламі ў Беларусі адзін.

У 90-я спрабаваў адкрыць ІП, але яно закрылася ў 1996-м. Працаваў ахоўнікам і вартаўніком у Мінску. У яго ёсць жонка і двое паўналетніх сыноў.

Невядома, калі яго затрымалі, але ў сацсетках і месенджарах Шчаўлік даўно не анлайн. Выглядае так, што ён за кратамі, піша «Наша Ніва».

Шчаўліка пачынаюць судзіць 6 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна разам з Любоўю Голубевай і Ірынай Голубевай-Палуян. Іх вінавацяць па «народным» артыкуле за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя — Ала Скуратовіч.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇳«Сур'ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі

Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын вынес заключныя заўвагі паводле перыядычнага дакладу Беларусі. Нагадаем, Камітэт разгледзеў дзявяты перыядычны даклад Беларусі як яе дзяржавы-ўдзельніцы.

У рэкамендацыях Камітэт закрануў пытанні адсутнасці ў Беларусі ўсёабдымнага закона аб гендарнай роўнасці, антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і Нацыянальнага праваабарончага інстытута, выказаўся аб сур'ёзных рэпрэсіях у дачыненні да абаронцаў правоў жанчын, палітычных актывістак і журналістак і аб бесчалавечных умовах утрымання пад вартай жанчын, а таксама заклікаў перагледзець крымінальныя справы і вызваліць усіх жанчын, што знаходзяцца ў зняволенні, чыё заключэнне ўяўляе непасрэдную пагрозу іх здароўю або жыццю, з гуманітарных меркаванняў.

«Вясна» распавядае аб галінах заклапочанасці камітэта ды яго рэкамендацыях.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117521

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Медыязону Беларусь» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы са спасылкай на МУС.

Паведамляецца, што такое рашэнне прынятае «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💌Андрэй Пачобут дзякуе за салідарнасць з беларускімі палітвязнямі

Журналіст і палітзняволены дзеяч польскай меншасці Андрэй Пачобут дзякуе ў лістах за салідарнасць з ім і памяць аб палітвязнях у Беларусі — заявіў у аўторак вечарам падчас чарговай акцыі салідарнасці ў Беластоку намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

Ён сказаў, што часам актывістам, і асабліва сям'і, удаецца атрымліваць лісты ад Пачобута. Марэк Занеўскі паведаміў, што ў іх Пачобут дзякуе ўсім за штомесячныя акцыі ў Беластоку.

«Анджэй хацеў бы ўсім падзякаваць за гэта, ён вельмі ўдзячны, што праз столькі гадоў нехта ўсё яшчэ памятае пра яго, нехта ўсё яшчэ выступае і кажа, што ён несправядліва знаходзіцца ў турме, як і тысячы іншых палітвязняў».


Пачобут у сваіх лістах піша таксама, што трэба памятаць і змагацца за кожнага палітвязня ў Беларусі, піша @byplradio.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пачынаюць судзіць былога адміністратара суполкі «Мы за вялікую Беларусь»

Сяргею Паўлюкевічу 34 гады. Мужчына быў адміністратарам суполкі Укантакце «Мы за вялікую Беларусь» (больш за 120 тысяч падпісчыкаў, гэта была найбуйнейшая беларуская група) і сустрэчы «Марш мільёнаў».

Упершыню Паўлюкевіч засвяціўся ў медыя ў 2011 годзе. Адбылося гэта пасля Плошчы-2010, на якой яго затрымалі і прысудзілі 10 сутак арышту. Пазней яго затрымалі 1 ліпеня 2011 года, калі ў Беларусі ішлі «маўклівыя» акцыі пратэсту. Пасля затрымання і 15 сутак Сяргей выйшаў з-за кратаў і распавёў пра тое, што яго катаваў да завербаваў КДБ, але супрацоўнічаць ён не будзе.

Пасля гэтага ў медыя Паўлюкевіч не свяціўся. Мяркуючы па сацсетках, працаваў на «звычайных» працах — грузчыкам, майстрам і гэтак далей, піша «Наша Ніва».

Сяргея Паўлюкевіча пачынаюць судзіць 26 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах па «народным» артыкуле (ч. 1 арт. 342). Суддзя — Марыя Батвінка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Застацца ў Беларусі — гэта было свядомае рашэнне Алеся. Ён заўсёды казаў, што падзеліць лёс беларускага народа». «Настоящее время» выпусціла матэрыял пра Алеся Бяляцкага

Жонка Алеся, Наталля Пінчук, не бачыла мужа ўжо некалькі гадоў і толькі зрэдку атрымлівае ад яго паштоўкі. Апошнюю атрымала восенню 2023 года.

«Ад яго прыйшла паштоўка з кароткім тэкстам: “У мяне ўсё па-старому”. Па сутнасці, гэты тэкст прысутнічае ва ўсіх паштоўках, якія вельмі рэдка прыходзяць мне. Гэта ішла каля месяца, бо датавана лістападам».


«Я гаварыла з ім аб тым, што, можа, варта было б пакінуць краіну і захаваць свабоду, — успамінае Наталля. — Але ён дакладна адказаў, што гэтага зрабіць не можа. Ужо тады яго калегі з "Вясны" знаходзіліся ў зняволенні, і ён адчуваў адказнасць за іх».

Павал Сапелка пацвярджае: «Застацца ў Беларусі — гэта было свядомае рашэнне Алеся. Ён заўсёды казаў, што падзеліць лёс беларускага народа. Гэта яго высокая місія як праваабаронцы».

🔹Шчыры патрыёт Беларусі. Гісторыя праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Ксяндза Дзмітрыя Мальца, верагодна, затрымалі на мяжы пасля вяртання з камандзіроўкі

Затрыманага ў суботу каталіцкага святара Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, верагодна, затрымалі падчас перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пункце Цярэспаль-Брэст, калі ён вяртаўся з замежнай паездкі — падчас праверкі мабільнага тэлефона.

Менавіта гэтым тлумачыцца, што суд у дачыненні да святара праходзіў у судзе Маскоўскага раёна Брэста — там разглядаюцца справы, звязаныя з парушэннямі, якія тычацца перасячэння дзяржаўнай мяжы на гэтым памежным пераходзе.

Мяркуючы па складзе правапарушэння (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) у мабільным тэлефоне ксяндза былі знойдзеныя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Крыніца: @christianvision

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пачынаюць завочна разглядаць справу блогера Сяргея Бяспалава

33-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці), арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу Бяспалава пачнуць разглядаць 26 лютага ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе ўзначальваць Аляксандр Рыбакоў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Віктар Саўчыц, Аляксей Горын, Сяргей Кабурнееў, Аляксандр Сезень, Юрый Залатухін, Леанід Церабей, Анатоль Крупін, Віктар Вараб'ёў, Аляксандр Яворскі, Сяргей Цераховіч, Карына Маліноўская, Юрый Кутузаў, Уладзімір Махнач, Алена Бадзяка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117512

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Светлагорску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года

24 лютага ў Салігорску суддзя Валерый Мінчын абвінаваціў мясцовага жыхара Паўла Шусціна паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Павел Шусцін да апошняга часу працаваў на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце і ўзначальваў там грамадскую камісію па ахове прыцы. У 2020 годзе Шусцін уваходзіў у склад участковай выбарчай камісіі № 19, што месцілася ў светлагорскай ДЮСШ № 2. Туды ён нібыта быў вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы.

Крыніца: Гомельская Вясна

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сямейную пару ў Гродна асудзілі па 5 крымінальных артыкулах

У Гродзенскім абласным судзе 24 лютага разглядалі крымінальную справу супраць Леаніда і Антаніну Церабей паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Як паведаміла «Гарадзенская праваабарона», суддзя Мікалай Чачынскі прызначыў Антаніне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), а Леаніду — тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117508

Читать полностью…
Subscribe to a channel