Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗіК, пачынаюць судзіць па двух артыкулах
26 лютага ў Мазырскім раённым судзе пачынаецца закрыты працэс над 62-гадовым супрацоўнікам лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігарам Шуканавым.
Яго абвінавачваюць па двух артыкулах: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК).
Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. Па яго з Мінска прыехалі губазікаўцы. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым заводскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода.
Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губазікаўцы зладзілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі, пісала «Гомельская Вясна».
💔Сёння, 26 лютага, адзначаецца Дзень народзінаў праваабаронцы Барыса Звозскава
Ён быў адным з заснавальнікаў і стваральнікаў Беларускага дома правоў чалавека, разам з калегамі заснаваў праграму ILIA (International Law in Advocacy). Барыс Звозскаў пайшоў з жыцця ў чэрвені 2012 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Сёлета яму б споўнілася 76 гадоў.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» палітвязень Алесь Бяляцкі ўзгадваў калегу цёплымі словамі:
«Барыс Звозскаў быў надзейным паплечнікам, неверагодна сціплым і сумленным чалавекам. Ягоная дакладнасьць і далікатнасць як у вялікіх, так і ў дробных справах заўсёды дысцыплінавалі і былі прыкладам для мяне. Хаця я часам перапыняў яго, не даваў яму выказацца да канца. Ён, як старэйшы векам і мудрэйшы, ніколі не папракнуў мяне, велікадушна дараваў маю нецярплівасьць».
Беларускай журналістцы ў эміграцыі сапсавалі дзверы мінскай кватэры
Журналістка Таццяна Ашуркевіч расказала ў Facebook, што ў Мінску невядомыя сапсавалі дзверы кватэры, дзе яна раней жыла.
«На выходных даведалася, што павінна камусьці “вернуть долг”: так зараз выглядаюць дзверы кватэры ў Мінску, дзе я прапісаная і жыла адна. Унутры дзверы былі заліты клеем, яе было немагчыма адчыніць.Читать полностью…
Мабыць, выпадкова супала з тым, што пасля тэксту ў Politico аб міграцыйным крызісе фэйкавыя акаўнты пачалі віншаваць мяне з крымінальнымі справамі па "дыскрэдытацыі РБ", "абразе" і "паклёпе" на Лукашэнку і іншай радасцю.
А ў тую ж раніцу “заклееных дзвярэй” мяне прыйшлі шукаць з міліцыі. "Вярні доўг" радзіме, але ёсць нюанс».
🛂Краіны, куды беларусам нельга. «Прававая ініцыятыва» прэзентуе новае даследаванне
Якія краіны могуць уяўляць пагрозу для беларусаў у вымушанай міграцыі? Як пазбегнуць рызык пры перасячэнні межаў? Якія міжнародныя механізмы ўплываюць на бяспеку перасоўванняў?
Даведайцеся пра гэта на анлайн-прэзентацыі новых праектаў «Прававой ініцыятывы»:
📅 28 лютага (пятніца)
⏰ 14:00 Варшава / 15:00 Вільня / 16:00 Мінск / 17:00 Тбілісі
📍 Фармат: анлайн-прэзентацыя ў Zoom
❗️ Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
У суд накіравалі справу ў дачыненні да пяці беларускіх добраахвотнікаў
Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаныя здзейснілі «шэраг злачынстваў экстрэмісцкай, тэрарыстычнай і іншай накіраванасці».
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта.
❗️Супрацоўніцу «Пеленга» асудзілі да калонііі
29-гадовую супрацоўніцу кампаніі «Пеленг» Карыну Праташчык асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі).
Суд над дзяўчынай пачаўся 3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Справу Карыны разглядала Любоў Сімахіна. Невядома дакладна, калі яе затрымалі — апошняя актыўнасць у сацсетках Карыны была больш за паўгода таму. Прыкладна ў той жа час, у ліпені 2024 года, адбываўся масавы пераслед супрацоўнікаў «Пеленга».
Па звестках «Белпола», з 2017 года Праташчык працавала на «Пеленгу». Апошнім часам — кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Яна займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117505
Арыштаваную армянскую блогерку Бэлу (Розу Бабаханян) вывезлі з Беларусі
З'явіліся кадры, як яе сустракаюць у аэрапорце Еравана.
Нагадаем, пра затрыманне жанчыны стала вядома на мінулым тыдні. Блогер Аляксандр Лапшын паведамляў, што яе абвінавачваюць паводле пяці крымінальных артыкулаў — «распальванне варожасці», «прапаганда вайны», «паклёп», «абраза прадстаўніка ўлады», «пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў».
📝«Лекары за праўду і справядлівасць» абвяшчаюць пра пачатак даследвання праблем здароўя жанчын у беларускіх турмах
Пытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.
«Мы просім былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет. Адна з іх — пра здароўе падчас зняволення – агульная, дзве іншыя — пра псіхалагічны стан — асобныя для былых зняволеных, якія застаюцца ў Беларусі, і для тых, якія пакінулі краіну».
Журналістку Алену Прыходзьку абвясцілі ў вышук у Беларусі
Пра гэта яна распавяла @euroradio. Выява жанчыны з'явілася на стэндах «Іх шукае міліцыя».
Прыходзьку абвінавачваюць у «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Яна была старшынёй камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду.
Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч
Паліна нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.
Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот, піша «Наша Ніва».
7 сакавіка Паліну пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Суддзя — Святлана Чарапанава.
Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвясціў праект Media IQ экстрэмісцкім фармаваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.
💔«Першы раз накрыла, напэўна, праз тыдзень пасля вызвалення»: з якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія палітвязні пасля вызвалення
Да тэмы ментальнага здароўя і псіхічных наступстваў, ад якіх церпяць беларусы, што патрапілі пад пераслед, праваабаронцы ў апошнія гады звяртаюцца даволі часта. Не сакрэт, што практычна ўсе ахвяры рэжыму маюць псіхалагічныя траўмы ад затрыманняў, фізічных пагроз, зняволення і нявызначанасці са сваім далейшым лёсам.
На гэты раз «Вясна» сабрала сведчанні пра псіхалагічныя наступствы зняволення сярод тых, хто адбыў пакаранне па палітычных матывах.
«Усё скончылася маёй спробай суіцыду, калі я выпіла 70 таблетак антыдэпрэсантаў і трапіла ў рэанімацыю. Потым мне дыягнаставалі посттраўматычны стрэсавы разлад, таму што калі за мной прыехалі хуткая і паліцыя ў Вільні, то я думала, што мяне вязуць у Беларусь».
Былы палітвязень не можа ўладкавацца на працу пасля вызвалення і просіць дапамогі
«Я выйшаў на волю больш за год таму. Вельмі моцна пахіснулася здароўе. Эмоцыі перапаўняюць дагэтуль, і я стаў яшчэ больш ненавідзець сілавыя структуры. За час на волі я так і не змог уладкавацца на стабільную працу – паўсюль адмаўляюць, спасылаючыся на палітычны артыкул. Маральна вельмі стаміўся.
Праз тое, што я не магу знайсці працу, мне патрэбна дапамога, каб аплочваць рахункі і ежу. У будучыні хачу паспрабаваць з'ехаць у Польшчу — спадзяюся ўладкаваць сваё жыццё там.
Сума збору — 650€. Гэтых грошай мне хопіць на паўтара-два месяцы эканомнага жыцця, пакуль я думаю, што рабіць далей».
24-гадовага экс-работніка EPAM пачынаюць судзіць за ўдзел у пратэстах
24 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Дзмітрыем Хамельянскім. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суддзёй па справе прызначаны Аляксандр Супічэнка.
Дзмітрыю Хамельянскаму 24 гады. Хлопец скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж (2019) і Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2022).
Мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках Хамельянскага, яшчэ падчас вучобы ён пачаў працаваў у IT-кампаніях — ТКП-Софт (2018-2020), EPAM (2020-2022). З 2023 працуе ў групе кампаній Tinkoff, піша «Наша Ніва».
🎨«Старалася, як кажуць ў тых месцах, "бадзёрыць"». Былая палітзняволеная Яна Жураўлёва пра тое, як трымалася за кратамі
Яна распавядае, што сум у зняволенні «вельмі заразны», таму яна старалася падбадзёрваць людзей вакол сябе, жартаваць і рацыянальна думаць:
«У мяне па жыцці была роля чалавека, які сам падтрымлівае або спрабуе паўплываць на становішча. Таму я старалася, як гаворыцца ў тых месцах, бадзёрыць. Я ўвесь час прапаноўвала нейкія гульні, напрыклад, і наогул падтрымліваць больш здаровую атмасферу, таму што гэта ўплывае на ўвесь калектыў. Напэўна, таму што я таўстаскурая, таму так».
Ксяндза Дзмітрыя Мальца, верагодна, затрымалі на мяжы пасля вяртання з камандзіроўкі
Затрыманага ў суботу каталіцкага святара Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, верагодна, затрымалі падчас перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пункце Цярэспаль-Брэст, калі ён вяртаўся з замежнай паездкі — падчас праверкі мабільнага тэлефона.
Менавіта гэтым тлумачыцца, што суд у дачыненні да святара праходзіў у судзе Маскоўскага раёна Брэста — там разглядаюцца справы, звязаныя з парушэннямі, якія тычацца перасячэння дзяржаўнай мяжы на гэтым памежным пераходзе.
Мяркуючы па складзе правапарушэння (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) у мабільным тэлефоне ксяндза былі знойдзеныя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
Крыніца: @christianvision
Пачынаюць завочна разглядаць справу блогера Сяргея Бяспалава
33-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці), арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Справу Бяспалава пачнуць разглядаць 26 лютага ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе ўзначальваць Аляксандр Рыбакоў.
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў
Гэта Віктар Саўчыц, Аляксей Горын, Сяргей Кабурнееў, Аляксандр Сезень, Юрый Залатухін, Леанід Церабей, Анатоль Крупін, Віктар Вараб'ёў, Аляксандр Яворскі, Сяргей Цераховіч, Карына Маліноўская, Юрый Кутузаў, Уладзімір Махнач, Алена Бадзяка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117512
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
У Светлагорску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года
24 лютага ў Салігорску суддзя Валерый Мінчын абвінаваціў мясцовага жыхара Паўла Шусціна паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
Павел Шусцін да апошняга часу працаваў на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце і ўзначальваў там грамадскую камісію па ахове прыцы. У 2020 годзе Шусцін уваходзіў у склад участковай выбарчай камісіі № 19, што месцілася ў светлагорскай ДЮСШ № 2. Туды ён нібыта быў вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы.
Крыніца: Гомельская Вясна
Сямейную пару ў Гродна асудзілі па 5 крымінальных артыкулах
У Гродзенскім абласным судзе 24 лютага разглядалі крымінальную справу супраць Леаніда і Антаніну Церабей паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Як паведаміла «Гарадзенская праваабарона», суддзя Мікалай Чачынскі прызначыў Антаніне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), а Леаніду — тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117508
У Мазыры за «паклёп на Лукашэнку» будуць судзіць фатографку
25 лютага ў судзе Мазырскага раёна прызначаны пачатак разгляду крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) у дачыненні да Анастасіі Ахраменкі. Судовы працэс у закрытым рэжыме будзе ўзначальваць суддзя Анатоль Стрэльчанка.
Як паведамляе «Гомельская Вясна», Анастасія прафесійна займалася фатаграфіяй, рабіла фотасесіі на замову. Апошняя яе актыўнасць у сацыяльных сетках была каля месяца таму.
Дваіх братоў і сямейную пару з Кобрына сёння будуць судзіць за пратэсты
У судзе Кобрынскага раёна 25 лютага пачнецца разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса супраць Дзмітрыя Кубарэцкага, Наталлі Кубарэцкай, Віктара Ціханенкі, Іллі Ціханенкі.
Працэс будзе весці суддзя Аляксей Кміта.
«Вясна», з дапамогай «Белпола», высветліла, што вядома пра абвінавачваных.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117461
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Божа Справа», «by Zluki Bobry/Злюки Бобри», «Viejšnoryja Today», «Компромат 2.0 :: Мы решаем, что является компроматом», «Ліхтар», «РУБпАК Sky Lords», «NAZI GERMAN CONFESSION»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Achowa / وَحَُا»;
📍Старонка ў Facebook «Stop_zagon»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «иван лебедев»;
📍Старонка ў «Х» «Macsim».
⚖️Студзень: большасць выпадкаў палітычна матываванага пераследу паводле артыкула 342 КК
У студзені праваабаронцы фіксавалі працяг тэндэнцыі выкарыстання ўладамі крымінальна-прававога інструментара для пераследу грамадзян паводле палітычных матываў. У мінулым месяцы судовая сістэма рэпрэсавала не менш за 89 грамадзян. З гэтай колькасці 65 складаюць мужчыны, 24 жанчыны. Яшчэ 1 чалавека ў студзені асудзілі ў парадку працэдуры завочнай вытворчасці.
• У студзені ў Мінску асудзілі 42 чалавекі;
• У 62% асуджаных у абвінавачванні меўся 342 артыкул КК;
• Судовая сістэма па-ранейшаму рэпрэсуе цэлыя сем'і або групы сваякоў;
• Расце колькасць выпадкаў паўторнага асуджэння.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117501
🕊Тры гады вайны. Як у Беларусі пераследуюць за падтрымку Украіны
Сёння тры гады поўнамаштабнаму ўварванню Расіі ва Украіну. Па стане на 24 лютага 2025 года ў Беларусі як мінімум 41 чалавека асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам. За намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя мінімум 30 чалавек. За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асудзілі мінімум 93 чалавекі.
Агулам у Беларусі па крымінальных справах за падтрымку Украіны асудзілі як мінімум 209 чалавек, сярод якіх 38 жанчын.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны актыўнаму пераследу падвяргаюцца ўкраінцы ў Беларусі. Пры ўездзе ў нашую краіну іх пільна даглядаюць і дапытваюць спецслужбы, а некаторых не ўпускаюць без тлумачэння прычынаў. Некаторыя ўкраінцы зазнаюць крымінальны пераслед за «агентурную дзейнасць», «спробы дыверсій» і «шпіянаж». На сёння ў Беларусі асудзілі як мінімум 13 грамадзянаў Украіны.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117497
🔗Палітзняволены Дзяніс Івашын правёў 15 сутак у ШІЗА
Пра гэта піша @dzianisivashyn.
Ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары з 4 па 18 лютага.
Нагадаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
Ксяндза з Ліды затрымалі за падпіскі
Ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша @christianvision.
Раней святар служыў у Навагрудку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.
Сёння ў яго судовае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Маладога чыгуначніка з Брэста судзяць за «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця, піша «Наша Ніва».
Яго пачынаюць судзіць сёння ў Брэсцкім абласным судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Кацярына Груда.
⁉️Што рабіць, калі ў дзіцяці адбіраюць тэлефон і правяраюць перапіскі або змесціва прылады?
• Высветліце ў класнага кіраўніка з якой мэтай правяраўся/канфіскоўваўся тэлефон і калі мэта была неправамерная, пакажыце на недапушчальнасць такіх праверак.
• Калі сітуацыя паўтараецца, у межах звароту грамадзяніна ў адпаведнасці з Законам аб звароце грамадзян пісьмова запытаеце ў адміністрацыі тлумачэнні, папрасіўшы спаслацца на канкрэтныя прававыя нормы Закона аб абароне персанальных дадзеных і/або падзаконных актаў.
• Калі гэта таксама не падзейнічала — падайце скаргу ва ўпраўленне адукацыі або пракуратуру, прыклаўшы пісьмовыя адказы адміністрацыі школы.
Адміністрацыйныя скаргі ў сітуацыях, якія тычацца ідэалагічных пытанняў і якія знаходзяцца на асаблівым кантролі ў дзяржавы могуць быць небяспечныя як для дзіцяці, так і для бацькоў. Перш чым здзяйсняць такія дзеянні важна асабліва ацаніць усе наяўныя або патэнцыйныя рызыкі для вас
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
Беларускую пенсіянерку затрымалі ў Расіі за «абразу Лукашэнкі»
Ураджэнку Гомельскай вобласці затрымалі супрацоўнікі дарожнай паліцыі ў Санкт-Пецярбургу. Аказалася, што яна ў вышуку, піша «Фантанка».
Па дадзеных выдання, 62-гадовая жанчына цяпер знаходзіцца ў адным з аддзелаў паліцыі. Напярэдадні яе спынілі на Фінляндскім вакзале. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што яна з сярэдзіны лютага ў вышуку за «негатыўныя выказванні» пра Лукашэнку. Каментары жанчына пакідала ў перыяд з лістапада 2021 па верасень 2022 гадоў.
Расійскія праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні беларускім.