Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
«Ну, выпускайце Кракена!». Як у ПК №15 выкарыстоўвалі чалавека з псіхічнымі разладамі для ціску на вязняў
Гэтую гісторыю распавядае былы палітвязень Сяргей Моніч.
«"Ну, выпускайце Кракена!" – так сказаў Валерый Аркадзьевіч Лазарэнка, начальнік установы. Я падумаў: "Божа мой, з кім жа яны мяне пасадзяць?" Гэта быў проста спосаб ціску. І вось бачу: невялікі, згорблены, маленькі чалавек з вар’яцкім позіркам і інваліднасцю – без рукі. А ў яго яшчэ такая асаблівасць, што ён усё забываў. У яго кожны дзень пачынаўся нанова: "Ой, а што гэта мы? А мы не дома? А дзе мы?". І кожны дзень гэтая пластынка.
Я выкарыстоўваў розныя спосабы: напрыклад, спрабаваў падыгрываць, нанова з ім знаёміцца. Спачатку мне было яго шкада, я прыклаў намаганні і выдаткаваў нервы, каб дастукацца да дзяжурных, каб знайшлі каго-небудзь, хто памые яго, падстрыжэ пазногці на адзінай руцэ, бо яны проста ператварыліся ў кіпцюры».
Прозвішча Леаніда Несцярука, аднаго з гітарыстаў гурта Nizkiz, з'явілася на стэндзе «Іх шукае міліцыя»
Фота стэнда музыка, які знаходзіцца не ў Беларусі, апублікаваў у Instagram, піша @mediazona_by.
Мяркуючы па інфармацыі на арыентоўцы, Леанід абвінавачваецца ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 КК).
Трое музыкаў гурта — Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін — былі затрыманыя ў студзені 2024 года, іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК) і асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі».
Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым стажам будуць судзіць за «абразу Лукашэнкі»
27 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Анжалікай Алясюк. Жанчыну абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Суддзя — Юлія Блізнюк.
У 2020-м годзе Анжаліка Алясюк была ў выбарчай камісіі на ўчастку ў школе №49 Мінска. У гэтай навучальнай установе яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Цяпер жанчына працуе выхавацелькай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку №527 Мінска.
Стаж яе працы ў педагагічнай сферы — больш за 20 гадоў, Алясюк мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, піша «Наша Ніва».
«Збівалі іх там дубінкай і электрашокерам». У каго найбольш жортскія затрыманні па палітычных справах
Кірыл (імя зменена ў мэтах бяспекі) адбываў арышт на Акрэсціна ў Мінску напрыканцы 2024 года. Супраць мужчыны ў РУУСе склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).
«Там усё адразу было вырашана. Мне сказалі, што мяне дакладна закрыюць на суткі. Усім алкашам, якія жонак збівалі, скралі штосьці ці штосьці такое, давалі штрафы ці не некалькі сутак, а мне — самы максімальны тэрмін арышту».
«Жорсткае затрыманне было ў тых, хто пакідаў каментары пра ГУБАЗіК ці КДБ. Яны ўсе прыязджалі збітыя, падымалі цішоткі, паказвалі. Іх маглі абліць вядром вады, а потым ударыць электрашокерам. Казалі, што маглі збіць падчас таго, як везлі да Рэвалюцыйнай [вуліца, на якой размешчаны будынак ГУБАЗіКу]. Збівалі іх там дубінкай і электрашокерам».
«Страху ў школе значна паболела». Былая настаўніца пра сучасны стан беларускай адукацыі
«Я прыйшла ў гімназію на парыве "Я ўсё магу, я буду змяняць тут усё да лепшага". Канешне, за гэты час жыццё мяне паабчасала. Я зразумела, што калі я хачу працягваць там працаваць, трэба вучыцца прыстасоўвацца. Ну і страху ў школе значна паболела. Ён працінае ўсё. Ты баішся штосьці не тое сказаць. Сацсеткі настаўнікаў пастаянна манітораць на прадмет "экстрэмізму"».
«Пасля гэтага я не раз чула, як калегі казалі: "Можа лепш купіць просты кнопкавы тэлефон ці ўвогуле яго разбіць, каб не было праблемаў».
🛂«Яна так пасміхнулася, што я адразу зразумела, што ўсё дрэнна». Як беларуску затрымалі на мяжы
«Мяне знялі з аўтобуса. Затрымліваў КДБ — такіх гісторый таксама шмат. У першай камеры ІЧУ нас такіх было трое.
Калі праходзіш пагранічны кантроль то яны, відаць, прабіваюць па нейкіх базах, бо было ўсё зразумела па выразу твару мытніцы. Яна так пасміхнулася, што я адразу зразумела, што ўсё дрэнна. Раней мяне не было ў ніякіх спісах, бо я не тое каб спакойна, але ўязджала і ніколі не было ніякіх праверак.
Яны пытаюць, што рабілі за мяжой, куды ездзілі, з кім камунікавалі. Яны правяраюць перапіскі. У адной дзяўчыны знайшлі фразу: "Давай сустрэнемся, я перадам табе грошы". Проста яе сяброўка праз яе перадала грошы маці. І яны прычапіліся да яе, маўляў, якія грошы. То-бок "фінансаванне з-за мяжы" для іх — чырвоная ануча. І за любое згадванне грошай, перадач яны пачынаюць крычаць: "Ты сядзеш на 25 гадоў».
Кнігу Змітра Дашкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
Гаворка пра выданне «Чарвяк» (Viesoji istaiga Gudu informacijos centras, Вільня, 2013). Адпаведнае рашэнне прынятае судом Заводскага раёну Мінска 11 лютага. Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі выданні Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другi» і «Дзевяноста трэцi» — таксама па рашэнні суда Заводскага раёну Мінска.
Акрамя таго, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Telegram-каналы і чаты «ВЯЧОРКА», «Лукабек», «Паца-Ваца», «Вестник Михеева: Беларусь и мир», «ZMAHAR», Instagram-старонкі «vaganovtor», «zivebelarus2022», «minsk_new.s», TikTok-старонкі «тгк: сливовая долина», «brest-region».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️ААН: некаторыя зафіксаваныя ў Беларусі парушэнні прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці
Урад Беларусі здзейсніў «шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва, што з'яўляецца часткай жорсткіх намаганняў па падаўленні любой апазіцыі праўленню Аляксандра Лукашэнкі».
Некаторыя з гэтых парушэнняў прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці, заключыла група незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
«Рэгулярна падвяргаліся катаванням і жорсткаму абыходжанню, уключаючы збіццё, электрашок і пагрозы аб згвалтаванні не толькі зняволеных, але і іх партнёраў».
😔«У турме сядзець лягчэй». Не менш за 33 чалавекі паводле палітычных матываў накіравалі на прымусовае лячэнне
Сярод іх — жонка забітага айцішніка Андрэя Зельцэра Марыя Успенская, асуджаная за дапамогу палітвязням Наталля Маныла, а таксама асуджаны за каментары пра Лукашэнку 77-гадовы Міхаіл Ляпейка, аб якім немагчыма нават даведацца, ці жывы ён наогул.
Асобы, якіх накіравалі на прымусовае лячэнне, трапляюць у асаблівы рэжым ў псіхіятрычных клініках: яны ўтрымліваюцца нявызначаны тэрмін, на іх не распаўсюджваюцца амністыя, датэрміновае вызваленне.
Разам з праваабаронцамі Паўлам Сапелкам з «Вясны», Сяргеем Драздоўскім з Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Васілём Завадскім з установы «Лекары за справядлівасць» распавядаем, што такое прымусовае лячэнне, як яно выглядае на практыцы ў Беларусі і што вядома пра пераслед паводле палітычных матываў асобаў, якім дыягнаставалі псіхічнае захворванне.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117441
🗣«Пасля размовы ў мяне пачаліся панічныя атакі». Як да школьнай настаўніцы прыйшоў на размову КДБ
Зімою 2024 года да Таццяны Крапіневіч на працу прыйшлі супрацоўнікі КДБ са спісам супрацоўнікаў, якіх планавалі апытваць.
«Кдбшнікі адразу загадалі паказаць ім тэлефон. Сказалі так: "Мы канешне вас не прымушаем, але можам да шасці месяцаў затрымаць да высвятлення абставінаў". Прымусілі адкрыць Instagram. У акаўнце на аватарцы маёй сваячкі, якая даўно з’ехала ў Амерыку, яны ўбачылі жоўта-блакітнае сэрца на знак салідарнасці з Украінай. Таксама прычапіліся да дзіцячых украінскіх груп у Instagram. Сказалі, што ў мяне не мусіць гэтага быць у сацсетках, і прымусілі адпісацца.
Да 2019 года мы ездзілі ва Украіну і ў мяне заставаліся адтуль некалькі кантактаў, з якімі я даўно не камунікавала. Праз гэта мяне пачалі абвінавачваць у працы на ўкраінскія спецслужбы, нібы мяне завербавалі. Пачалі пытаць, колькі мне плаціць СБУ».
Палітзняволенага Кірыла Вавеля пачалі судзіць па новай крымінальнай справе
Мужчына працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія займаюцца продажам прамысловага абсталявання. Таксама ў 2015 годзе ён заснаваў невялікую кампанію «Грыфком-вектар», якая прадавала камплектуючыя для канвеераў. Кірыл піша музыку і сцэнары для фільмаў. Ён таксама лічыцца ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў, піша «Наша Ніва»
У верасні 2024-га году яму прызначылі 3 гады калоніі за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (арт. 361 КК).
У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага пачаўся новы суд над палітвязнем. Цяпер Вевелю інкрымінуецца ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Жанна Брысіна.
❗️Аляксандра Францкевіча другі раз за год будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення. Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117434
Былому вайскоўцу Дзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне
Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазднякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1.
Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.
Сёння, 14 лютага, у Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.
За «здраду дзяржаве» пачынаюць судзіць мытніка
У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага за «здраду дзяржаве» пачынаюць судзіць 29-гадовага мытніка Віктара Вараб'ёва. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам Сяргея Хрыпача.
Апроч ч. 1 арт. 356 КК, мужчыне таксама ставяць у віну «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
На старонцы Linkedin пазначана, што з 2018-га года Віктар працаваў старэйшым інжынерам сувязі на мытні. Верагодна, з гэтым і звязана крымінальная справа супраць мужчына за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117346
🗣Калі вам вядомая інфармацыя пра Віктара — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
🔗«Яны проста смяяліся». Як у зняволенні абыходзяцца з людзьмі з псіхічнымі разладамі
Людзі, якія жывуць з псіхічнымі разладамі ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме, нярэдка становяцца аб’ектамі кпінаў, ізаляцыі і рэпрэсій, а не медыцынскай дапамогі. Іх могуць трымаць у ШІЗА, выкарыстоўваць як інструмент ціску на іншых зняволеных або проста ігнараваць.
Былыя палітвязні распавялі «Вясне» пра страшныя ўмовы, у якіх апынуліся тыя, хто меў патрэбу ў лячэнні і падтрымцы, але замест гэтага сутыкнуўся з жорсткасцю і абыякавасцю. А ўрач-псіхіятр Павел Перапёлкін, які раней працаваў у СІЗА, пракаментаваў пачутае.
«Гэтыя людзі былі для іх, як клоуны, яны проста смяяліся з іх і нічога не рабілі, не дапамагалі. У санчастцы таксама – там ніхто нікому не дапамагаў».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹На волю выйшлі палітзняволеныя журналіст Андрэй Кузнечык, шматдзетная маці Алена Маўшук і грамадзянін ЗША
🔹Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі: як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу
🔹«Іх маглі абліць вядром вады, а потым ударыць электрашокерам». Гісторыі былых палітычных арыштантаў
🔹«Яны проста смяяліся». Як у зняволенні абыходзяцца з людзьмі з псіхічнымі разладамі
🔹Былы вайсковец, мытнік, маці палітвязня: каго судзілі на гэтым тыдні
🔹«Такіх гісторый шмат: мяне знялі з аўтобуса». Распавядаем, як беларусаў працягваюць затрымліваць на мяжы
🔹«У турме сядзець лягчэй». Не менш за 33 чалавекі паводле палітычных матываў накіравалі на прымусовае лячэнне
🔹Хто той куратар КДБ, які прапаноўваў настаўніцы даносіць на калегаў? Распавядаем
🔹«Страху ў школе значна паболела». Пасля размовы з КДБ у настаўніцы пачаліся панічныя атакі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Супярэчыць правам чалавека». Як у Беларусі паводле палітычных матываў накіроўваюць на прымусовае лячэнне
Праваабаронца і дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі звярнуў увагу, што ўся псіхіятрычная дапамога ў Беларусі мае элементы прымусу, што супярэчыць правам чалавека і доказнай медыцыне. Пры гэтым, накіраванне людзей на прымусовае лячэнне — звычайная справа для беларускіх судоў.
«У псіхіятрычных установах значна горш, чым у турмах і калоніях, з пункту гледжання правоў. Скардзіцца куды-небудзь немагчыма. Тэрмін у пастанове суда не пазначаны — ён можа быць пажыццёвым, таму што дактары будуць казаць, што "мы цябе яшчэ не вылечылі". Атрымаць спатканні, убачыць чалавека, перадаць пасылку — таксама практычна немагчыма. Усё гэта знаходзіцца ў такім адвольным стане».
«У некаторых узламалі партызанскія тэлеграмы». Аповед былой палітычнай арыштанткі
Суразмоўца ўзгадвае, што сярод сукамерніц было шмат тых, каго затрымлівалі наўпрост на працы, таму некаторых дзяўчат прывозілі ў калготках, спадніцах і туфлях на абцасах. У асноўным, усе палітычныя былі асуджаныя за «дробнае хуліганства». Тых, у каго за час арышту знаходзілі нешта ў тэлефонах, перазатрымлівалі ў межах крымінальных справаў.
«Затрыманых можна было падзяліць на два вялікіх класа: людзі, якіх затрымліваў КДБ, і людзі, якіх затрымліваў ГУБАЗіК. КДБ затрымлівалі тады па адной вялікай справе, а ў ГУБАЗіКа такая больш руцінная праца: фотаздымкі, праверкі тэлефонаў. То-бок затрыманні ў іх больш выпадковыя, яны спачатку затрымліваюць, потым штосьці шукаюць у тэлефоне і абавязкова знаходзяць. Асноўная праблема ў тым, што ў некаторых узламалі партызанскія тэлеграмы, бо адкрыліся асабістыя перапіскі і кантакты».
«Даведка не каціруецца». Як у брэсцкім СІЗА трымалі ўкраінца з шызафрэніяй
Гісторыю распавядае былы палітвязень Віктар Панцялееў.
«У брэсцкім СІЗА пры мне быў украінец. Яго затрымалі на мяжы – ён ехаў у Рыгу. У яго знайшлі бокс – ён паліў марыхуану. Гэта было ў лячэбных мэтах, у яго была даведка, але, як мы разумеем, у Беларусі еўрапейскія даведкі не дзейнічаюць. У яго была шызафрэнія, таму яму першапачаткова давалі нейкія таблеткі, і ён быў цалкам адэкватны, вельмі разумны.
Родныя адправілі запыт ва Украіну – яму далі даведку. Але тут сказалі: даведка не каціруецца, патрэбна даведка беларускага ўзору – і ўсё, яму перасталі даваць лекі, і вось асабіста пры мне ён у маёй камеры паліў вогнішча з запалак і спрабаваў паліць венік».
⁉️Як выглядае прымусовае лячэнне ў Беларусі на практыцы?
Праваабаронца-лекар з установы «Лекары за праўду і справядлівасць» Васіль Завадскі распавёў, што пры некаторых псіхіятрычных клініках ёсць асобныя аддзяленні, прызначаныя для прымусовага лячэння:
«Ёсць розныя віды рэжымаў у залежнасці ад стану здароўя. Лекары прызначаюць ім лячэнне згодна іх дыягназу. Але чалавек можа адмовіцца ад прыёму лекаў, тады ў гэтых аддзяленнях ужываецца прымус. Ён можа выглядаць дастаткова брутальна, калі, напрыклад, санітары фізічна трымаюць чалавека, а яму робіцца ін'екцыя ці могуць расціраць таблеткі і прымушаюць чалавека прыняць гэтыя таблеткі. Гэтыя меры з'яўляюцца не зусім гуманнымі».
📝Human Rights Watch: шырокамаштабныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюць выходзіць на новыя ўзроўні
Міжнародная няўрадавая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала штогадовы даклад аб становішчы з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе. Праваабаронцы канстатуюць, што шырокамаштабныя рэпрэсіі дзяржавы ў дачыненні да мірных пратэстуючых і крытыкаў рэжыму працягваюць выходзіць на новыя ўзроўні.
У 2024 годзе міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі, а таксама Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, адзначалі сталае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека.
У сакавіку Упраўленне ААН па правах чалавека паведаміла, што ў яго ёсць «усе падставы меркаваць, што злачынства супраць чалавечнасці ў выглядзе пераследу магло здзяйсняцца» службовымі асобамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117451
🤯«Хуткая рабіла ўкол праз кармушку, нават не заходзілі ў камеру». У якіх умовах адбываюць «палітычныя суткі» беларусы
«Пры мне ў камеры было стабільна 10-12 чалавек. Камера двухмясцовая. Да мяне, дзяўчаты казалі, было максімум 16 чалавек. Спачатку было вельмі холадна, а потым вельмі горача. Правілы там увесь час змяняюцца. Ты ніколі не ведаеш што можна, бо сёння гэта нельга, заўтра яшчэ тое нельга.
На другі паверх ложку чамусьці нічога нельга вешаць. Адна дзяўчына павесілі туды, прыйшоў прадольны, крычаў, пазабіраў усе рэчы і выкінуў іх.
Самая вялікая праблема — алергія на клапоў. Іх вельмі шмат. У дзяўчат некаторых была алергія. Распавядалі, што адной дзяўчыне было зусім кепска, у яе былі велічэзныя язвы на руках. Ёй нават выклікалі хуткую дапамогу, але ўкол рабілі праз кармушку, нават не заходзілі ў камеру».
😔«Яны проста смяяліся». Як у зняволенні абыходзяцца з людзьмі з псіхічнымі разладамі
Віктар Панцялееў адбываў свой тэрмін у папраўчай калоніі № 15. Вось гісторыі людзей, з якімі ён сутыкнуўся:
«Там быў дзед, у якога памяць была ўсяго на 15 хвілін, і ён увесь час думаў, што да яго прыходзіць мама. Яго пастаянна трымалі ў ШІЗА, не выпускалі за межы: толькі санчастка, і то, калі яму рабілася дрэнна, максімум — і пасля гэтага яго зноў вярталі ў ШІЗА. І вось было пакаранне: чаму, таму што ён быў "неадэкватны" – з ім немагчыма было знаходзіцца ў адным памяшканні. Другі момант: яго ніхто не мыў, ён хадзіў у туалет пад сябе, таму ў камеры жудасна смярдзела і было вельмі брудна. І вось, як пакаранне, начальнік калоніі змяшчаў да яго людзей. Гэта ўсё было ў калоніі. Я таксама ў такое пакаранне трапляў».
❗️«Такіх гісторый шмат: мяне знялі з аўтобуса». Распавядаем, як беларусаў працягваюць затрымліваць на мяжы
За першыя паўтара месяца 2025 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Напачатку лютага стала вядома, што з аднаго рэйсавага аўтобуса затрымалі адразу шэсць чалавек.
«Вясне» вядомыя выпадкі, калі чалавек шмат разоў перасякаў мяжы цягам апошніх некалькі гадоў і ніколі не сутыкаўся з дадатковымі праверкамі, падчас знаходжання ў Беларусі не затрымліваўся, але ў выніку пры чарговай спробе заехаць у Беларусь адразу пасля пашпартнага кантролю быў затрыманы.
«Яны правяраюць перапіскі. У адной дзяўчыны знайшлі фразу: "Давай сустрэнемся, я перадам табе грошы". Проста яе сяброўка праз яе перадала грошы маці. І яны прычапіліся да яе, маўляў, якія грошы. То-бок "фінансаванне з-за мяжы" для іх — чырвоная ануча. І за любое згадванне кантактаў, грошай, перадач яны пачынаюць крычаць: "Ты сядзеш на 25 гадоў"».
⚖️Былы вайсковец, мытнік, маці палітвязня: каго судзілі на гэтым тыдні
З 10 па 14 лютага ў беларускіх судах разглядалі як мінімум 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 66 чалавек.
Мінімум 11 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме. У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 43 суддзі. Найбольш распаўсюджаным палітычным крымінальным артыкулам з'яўляецца «народны» 342 КК. Па ім судзілі 25 асобаў. За «заклікі да санкцый» на гэтым тыдні судзілі мінімум пяць чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 42 чалавекі.
Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117437
⚖️Шасцёра суддзяў Берасцейшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў
Па стане на 14 лютага 2025 года «Вясне» вядома не меней за 6619 асуджаных паводле крымінальных «пратэсных» артыкулах. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней.
«Вясна» распавядае пра шасцёх самых рэпрэсіўных суддзяў Берасцейшчыны, якія ўжо амаль пяць гадоў вядуць крымінальныя палітычныя справы.
• Яўген Брэган — мінімум 82 асуджаныя
• Аляксандр Семянчук — мінімум 60 асуджаных
• Вера Філонік — мінімум 46 асуджаных
• Андрэй Грушко — мінімум 40 асуджаных
• Святаслаў Каліна — мінімум 39 асуджаных
• Сяргей Маручак — мінімум 37 асуджаных
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117436
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек — цяпер у ім 4948 прозвішчаў
14 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі блогерку Вікторыю Гусараву, а таксама затрыманую падчас «рэйду па салідарнасці» Алу Кісель.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
💔3 гады і 7 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У камерах туалет пад відэакамерамі — у якіх умовах беларуска адбывала суткі ў невялікім горадзе Мінскай вобласці
Святлана была арыштаваная напачатку 2025 года ў невялікім горадзе Мінскай вобласці. «Суткі» жанчына адбывала ў мясцовым ІЧУ разам з яшчэ некалькімі «палітычнымі».
«Ежа — жэсць. Кашы камкамі, катлеты — хлебныя, але з дадаткам ці то рыбы, ці то каўбасы. Паліць у камерах нельга, толькі падчас шпацыру. Сігарэты захоўваюцца на складзе, таму ўзяць іх можна толькі калі выходзіш з камеры — раз у дзень».
❗️Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў
Палітзняволенага айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL.
У сярэдзіне кастрычніка 2023 года яго знялі ў прапагандысцкім фільме, дзе ён распавёў, што пакрыў шкоду за новы выяўлены эпізод і напісаў на памілаванне. Але негледзячы на гэта, у лютым 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе яго зноўку пачалі судзіць. Айцішніка абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
Стала вядома, што суддзя Алена Шылько вынесла прысуд — дзевяць гадоў зняволення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117431