Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі
Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.
У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.
📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Беларускай актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая ўжо сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ
Пра гэта паведамляе @nebovkletku.
«Мне сёння тэлефанавалі на беларускі нумар з УКДБ па Гродзенскай вобласці з запрашэннем на размову. На пытанне прадставіцца і выслаць позву супрацоўнік сказаў, вось прыйдзеце і прадстаўлюся. Тэма гутаркі таксама засталася нераскрытай («паразмаўляць і пазнаёміцца»), як і пытанне як наогул пра мяне ўспомнілі, калі я не актыўнічала ў Беларусі апошнія 7-8 гадоў. Размова скончылася, калі яму стала зразумела, што я не прыйду і пад'ехаць да мяне на размову яму таксама наўрад ці атрымаецца», — распавяла актывістка ў Facebook.
У Беларусі яна 10 гадоў займалася палітычным актывізмам. Апошнім часам узначальвала гродзенскую арганізацыю Аб'яднанай грамадзянскай партыі і моладзевую арганізацыю АГП «Маладыя дэмакраты».
АМАП затрымаў украінца, якому раней забаранілі ўезд у Беларусь за «экстрэмізм»
Полацкія памежнікі ў Верхнядзвінскім раёне затрымалі ўкраінца за парушэнне латвійска-беларускай мяжы. Таксама ўсталяваныя і затрыманыя ягоныя «змоўшчыкі», паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.
«Як стала вядома, украінец меў намер ехаць у Расійскую Федэрацыю для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Высветлілася, што яму забаронены ўезд у Расію і Беларусь як асобе, якая выношвае намеры па дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча і арганізацыі ячэек экстрэмісцкіх структур у інтарэсах Украіны».
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым
📍За месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 39 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі 16 былых палітвязняў;
📍У лютым падлічана колькасць асуджаных у студзені — 89 чалавек. З гэтай колькасці 65 складаюць мужчыны, 24 — жанчыны;
📍Праваабаронцы па-ранейшаму рэгулярна выяўляюць, збіраюць і сістэматызуюць факты прымянення катаванняў і забароненых відаў абыходжання ў ходзе расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў;
📍За тры гады, якія прайшлі з поўнамаштабнага ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну, у нашай краіне працягваюць масава пераследваць за любую падтрымку Украіны і выказванне салідарнасці;
📍Заключэнне Дзяніса Івашына ў ШІЗА, як паведамляецца, за выкарыстанне беларускай мовы — прыклад моўнай дыскрымінацыі, накіраванай на выцясненне нацыянальнай ідэнтычнасці і прымусовую русіфікацыю.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117560
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Бацькоў выклікаюць у школы, каб адгаварыць вучыць дзяцей за мяжой
У Беларусі зноў актывізавалі барацьбу з паступленнем абітурыентаў за мяжу. Бацькоў некаторых вучняў выклікаюць на размову з настаўнікамі і адміністрацыяй.
«Ідэалагічная апрацоўка ідзе ад самага пачатку навучальнага года. У школу рэгулярна прыходзяць ідэолагі, якія распавядаюць дзецям, як выдатна жыць у Беларусі, якія вялікія перспектывы іх тут чакаюць. Паралельна з гэтым расказваюць, як дрэнна жывецца беларусам у Еўропе, як там яны нікому не будуць патрэбныя», — распавядае мама адзінаццацікласніка.
Адміністрацыя спрабуе пераканаць бацькоў, каб іх дзеці заставаліся ў Беларусі, а не выязджалі на Захад, піша «Наша Ніва».
«Пачалі расказваць, як беларуская дзяржава клапоціцца пра моладзь, пра перспектывы, якія іх тут чакаюць. Пыталіся, што нам не падабаецца ў Беларусі, калі мы збіраемся адпраўляць дзяцей за мяжу», — згадвае жанчына.
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
«Пасылак больш чым на 500 кілаграмаў»: падрабязнасці справы палітзняволенай Наталлі Ладуцькі, якую адправілі ў калонію за дапамогу палітвязням
«Наша Ніва» даведалася, што ж канкрэтна суддзя Яўген Пісарэвіч палічыў злачынствам. Фармулёўка суда гучыць так: «бязвыплатныя пералічэнні грашовых сродкаў і адпраўленняў прадуктаў харчавання, прадметаў адзення, сродкаў асабістай гігіены і іншых прадметаў асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай і ў месцах выканання пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі». «Экстрэмісцкае фармаванне», у садзейнічанні якому абвінавацілі Наталлю, — Dissidentby.
У справе пералічана 177 эпізодаў — гаворка ідзе пра грашовыя пераводы і пасылкі. Вось некалькі прыкладаў таго, што ставілася ў віну: пералічыла 100 рублёў на турэмны рахунак вязня, даслала пасылку вагой 4 кілаграмы.
Наталля рабіла адпраўленні трохі больш за два гады. За гэты час яна пералічыла больш чым 4000 рублёў і адправіла пасылак больш чым на 500 кілаграмаў.
Чытаць па спасылцы 👉https://spring96.org/be/news/117404
Новыя ініцыятывы сілавікоў. Беларусаў просяць паабяцаць, што яны не вернуцца на Радзіму
Пра гэта паведамляюць чытачы «Белсату».
Беларуска Аксана, якая даўно жыве ў Польшчы, расказала, што на адрас, дзе яна прапісаная ў Беларусі, на яе імя прыйшоў ліст з дзіўнай прапановай — падпісаць ужо падрыхтаваную заяву пра тое, што яна не плануе вяртацца на Радзіму.
Справа ў тым, што жанчына знаходзіцца за мяжой 14 гадоў. За гэты час яна пабралася шлюбам з грамадзянінам Польшчы і стала жыве ў Варшаве. Аксана сачыла за падзеямі 2020-га і ходам рэпрэсій супраць суайчыннікаў. На сваёй старонцы ў Facebook яна крытычна выказалася аб дзеяннях сілавікоў. Гэта стала падставай для завядзення супраць яе крымінальнай справы за абразу прадстаўніка ўлады. Просьбы зʼявіцца ва ўпраўленне ўнутраных спраў для дачы паказанняў жанчына ігнаравала.
Ад Радзімы Аксана адмовіцца не гатова — «Я напісала што нічога не падпішу і няхай закрываюць «за адсутнасцю складу злачынства». Адкрываць справу згоды не пыталіся. Хай гэтак жа і закрываюць».
Беларускага драматурга Мікалая Халезіна абвясцілі ў вышук — яго збіраюцца шукаць на беларускіх вакзалах
Сын міністра ўнутраных спраў Беларусі разаслаў міліцэйскаму кіраўніцтву арыенціроўку на вядомага беларускага драматурга, сузаснавальніка і арт-дырэктара Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.
Сярод іншага, прапануецца шукаць Мікалая на вакзалах і прывакзальных плошчах.
Крыніца: @nicolai_khalezin
💌Беларусы Масквы даслалі лісты палітзняволеным жанчынам
Напярэдадні 8 сакавіка заказныя лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі павінны атрымаць Глінская Валерыя, Аблаб Ганна, Гнаўк Алена, Барысюк Антаніна, Кульша Вікторыя.
📨Адрасы і спіс усіх беларускіх палітвязняў
💻Напісаць анлайн
«Калі мы страцім праўду – страцім дэмакратыю». Святлана Ціханоўская адкрыла цырымонію ўручэння прэміі Сахарава
Гэтую прэстыжную ўзнагароду ў 2020-ым годзе атрымалі дэмакратычныя сілы Беларусі.
«Памятаю, як разам з беларускімі сябрамі атрымлівала прэмію Сахарава ў Еўрапейскім парламенце. Гэты жэст падтрымкі беларусаў выпаў на вельмі цяжкі момант, калі рэпрэсіі супраць нашага народа сталі асабліва бязлітаснымі. І гэтая прэмія натхніла нас працягваць, змагацца. Упэўненая, яна аказвае такі ж уплыў на ўсіх лаўрэатаў. Яна паказвае – яны не самі па сабе.Читать полностью…
Рэжым спрабуе заглушыць праўду гвалтам і ізаляцыяй. За кратамі застаюцца больш за 1200 палітвязняў. Адзін з іх – Алесь Бяляцкі, лаўрэат прэміі Сахарава і Нобелеўскай прэміі міру. Яму прысудзілі дзесяць год турмы. Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Уладзімір Лабковіч і Андрэй Чапюк таксама атрымалі велізарныя тэрміны. Дыктатар хоча зламаць іх, не даць праўдзе ўбачыць свет. Але схаваць праўду за турэмнымі мурамі немагчыма».
Па пастанове пракурора Мінскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Legalize Belarus»
Падставай для прыняцця такога рашэння сталі парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Сцвярджаецца, што на рэсурсе публікавалася «не адпаведная рэчаіснасці "фейкавая" інфармацыя, накіраваная на фармаванне ў грамадзян ілжывай перакананасці ў адсутнасці грамадскай небяспекі шэрагу злачынстваў супраць здароўя насельніцтва, неабходнасці легалізацыі свабоднага абароту наркатычных сродкаў, іх бясшкоднасці ўжывання».
Таксама на партале «размешчаны спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы экстрэмісцкіх фармаванняў, справаздачы аб працы "дэмакратычных сіл", якія знаходзяцца за мяжой».
У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта праекты «Democratic Media Institute», «Nastaunik.іnfo», «Пра Віцебск». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» па рашэнні КДБ.
Паводле ведамства, дачыненне да «Democratic Media Institute» маюць грамадзянін Літвы Герман Бернотас (Гардзееў), а таксама Марыя Буднік, Сяргей Сацюк, Георгій Загайнаў, Ганна Валынец, Дзмітрый Гамеза, Мікіта Моніч, Дзмітрый Новікаў, Аляксандр Кухта, Андрэй Казакевіч, Яраслаў Раманчук, Максім Жбанкоў, Аляксандр Чарнуха, да «Nastaunik.іnfo» — Людміла Рыбчынская, Святлана Іванюшына, Мікалай Запрудскі, Алена Казлова, Тамара Мацкевіч, Ірына Яфрэмкава, Марына Зялёная (Калініна), да «Пра Віцебск» — Ірына Базылевіч, Сяргей Пятроў, Яўгенія Патапава, Наталля Лантух.
У Мінску пачынаюць судзіць гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў Тамару Патоцкую
Тамару затрымалі 5 снежня 2024 года ў Баранавічах. Пазней стала вядома, што жанчыну перавялі ў Мінск у СІЗА № 1. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Судзіць Тамару пачнуць 5 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Анастасія Ляйкоўская.
Паводле яе знаёмых, жанчына грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла. Займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе яна была ў ініцыятаўнай групе Святланы Ціханоўскай, была арыштавана на 15 сутак. А ў 2022 годзе атрымала штраф за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:23 «Нашыя калегі знаходзяцца за кратамі ў невыносных умовах». Два гады таму быў вынесены прысуд чацвярым вясноўцам
6:11 Пікет у падтрымку вясноўцаў у Варшаве: «Страшны прысуд, сфальсіфікаваная цалкам справа»
14:38 Сустрэча «85-я угодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб СССР» прайшла ў Варшаве
21:22 Асоба: Алесь Міхалевіч — юрыст, сябра Чэскай палаты адвакатаў, а таксама — былы кандытат у прэзідэнты 2010 года
📍У Мінску на гэтым тыдні будуць судзіць гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў Тамару Патоцкую
Тамару затрымалі 5 снежня 2024 года ў Баранавічах. Пазней стала вядома, што жанчыну перавялі ў Мінск у СІЗА № 1. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Судзіць Тамару пачнуць 5 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Анастасія Ляйкоўская.
Паводле яе знаёмых, жанчына грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла. Займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе яна была ў ініцыятаўнай групе Святланы Ціханоўскай, была арыштавана на 15 сутак. А ў 2022 годзе атрымала штраф за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).
Пачынаюць судзіць журналістку Паліну Піткевіч
Паліна нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.
Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот, пісала «Наша Ніва».
7 сакавіка Паліну пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Суддзя — Святлана Чарапанава.
Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвясціў праект Media IQ экстрэмісцкім фармаваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.
💔Мінімум 13 чалавек у лютым выйшлі на волю па заканчэнні тэрмінаў, яшчэ трое — па памілаванні
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1219 палітвязняў, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па інфармацыі «Вясны», у лютым на волю выйшлі мінімум 16 чалавек: 13 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ трое палітзняволеных былі памілаваныя Лукашэнкам і вывезеныя з Беларусі.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117570
🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.
На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.
Падтрымаць збор
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
За ўдзел у пратэстах пачынаюць судзіць 74-гадовага мінчука
Вячаслаў Шчаўлік родам з горада Долінска, які знаходзіцца на востраве Сахалін за амаль 10 тысячаў кіламетраў ад Мінска. Па звестках Digital Intelligence Team, чалавек з такімі ініцыяламі ў Беларусі адзін.
У 90-я спрабаваў адкрыць ІП, але яно закрылася ў 1996-м. Працаваў ахоўнікам і вартаўніком у Мінску. У яго ёсць жонка і двое паўналетніх сыноў. Невядома, калі яго затрымалі, але ў сацсетках і месенджарах Шчаўлік даўно не анлайн. Выглядае так, што ён за кратамі, піша «Наша Ніва».
Шчаўліка пачынаюць судзіць 6 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна разам з Любоўю Голубевай і Ірынай Голубевай-Палуян. Іх вінавацяць па «народным» артыкуле за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя — Ала Скуратовіч.
Валожынскім школьнікам зладзілі экскурсію на Акрэсціна
Валожынская раённая газета «Працоўная слава» паведаміла, што ў рамках акцыі «Сябруем з законам!» супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Валожынскага РАУС зладзілі вучням з розных школ раёна экскурсію ў Мінск.
Месцам наведвання стаў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх УУС Мінаблвыканкама, які месціцца на завулку Акрэсціна, паведамляе «Наша Ніва».
«Падчас экскурсіі школьнікам патлумачылі асновы і парадак утрымання ў прыёмніку. Хлопцы змаглі пагутарыць з дзецьмі, якія на гэты момант знаходзяцца ва ўстанове. У ходзе размовы яны пажадалі адзін аднаму поспеху і цярпення», — піша раённая газета.
🔹Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?
🌿«Вызваленне палітвязняў мусіць быць прыярытэтам». У Лондане прайшла дыскусія з беларускімі і расійскімі праваабаронцамі
У Лондане 4 сакавіка адбылася дыскусія з праваабаронцамі з Беларусі і Расіі. Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч разам са старшынёй Беларускага ПЭНа і паэткай Таццянай Нядбай, а таксама даследчыцай і праваабаронцай «ОВД-Инфо» Аленай Ліпатавай распавядалі актаульную сітуацыю з правамі чалавека ў гэтых краінах, абмяркоўвалі выклікі і магчымасці, а таксама тлумачылі брытанскім уладам, як можна дапамагчы грамадзянскай супольнасці Беларусі і Расіі. Дыскусія прайшла ў брытанскім парламенце.
Наталля Сацункевіч падзялілася, што абмяркоўвалася на панэлі, якія праблемы былі агучаныя, а таксама якія рэкамендацыі па падтрымцы беларусаў былі агучаныя брытанскаму ўраду.
«Агульнае мэта паездкі — данесці інфармацыю і заручыцца падтрымкай, прадаставіць сітуацыю, якая ёсць з правамі чалавека ў Беларусі, даць нашыя рэкамендацыі ўраду».
У 15-тысячным Астраўцы за «распаўсюд экстрэмізму» у мінулым годзе канфіскавалі 51 тэлефон
У Астравецкім раёне за 2024 год па артыкуле аб «распаўсюдзе экстрэмізму» асудзілі 51 чалавека, паведаміла @zerkalo_io са спасылкай на «Астравецкую праўду». Пры гэтым, ва ўсіх гэтых людзей канфіскавалі тэлефоны.
Адзначым, што мясцовая раёнка рэгулярна справаздачыцца аб самых распаўсюджаных парушэннях у раёне за тыдзень — і амаль заўседы «распаўсюд экстрэмізму» сярод лідараў гэтага антырэйтынгу. Напачатку верасня ў райвыканкаме нават праводзілі спецыяльную нараду — сярод іншага, абмяркоўвалі вялікую колькасць «распаўсюду экстрэмізму» ў раёне.
У Чачэрску хлопца будуць судзіць за «масавыя беспарадкі»
Жыхара Чачэрска Рамана Емяльянава збіраюцца судзіць 14 сакавіка ў мясцовым судзе. Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Мікалай Сергіевіч.
У чым менавіта абвінавачваюць Рамана — невядома, піша «Гомельская Вясна».
Паведамляецца, што ў мінулым годзе гэты самы Мікалай Сергіевіч судзіў хлопца паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянавае пікетаванне).
📝Выбары*2025. Фінальная аналітычная справаздача паводле вынікаў назірання за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
• Поўны ўціск права на свабоднае выказванне меркаванняў, свабоду мірных сходаў, свабоду асацыяцый ды іншых правоў чалавека, без належнай рэалізацыі якіх немагчыма казаць пра свабодныя і дэмакратычныя выбары;
• Узгодненыя ўладамі кандыдаты, якія пабудавалі свае перадвыбарныя праграмы не на крытыцы палітыкі Лукашэнкі, а на яго поўнай падтрымцы (за выключэннем Канапацкай);
• Працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні;
• Атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў, дзяжурствам некалькіх супрацоўнікаў міліцыі на ўсіх участках для галасавання;
• Непразрыстая працэдура падліку галасоў;
• Поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117551
💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі
Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.
У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.
📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства
Сталічную настаўніцу фізкультуры пачынаюць судзіць за ўдзел у пратэстах
У судзе Ленінскага раёна Мінска 5 сакавіка пачынаецца працэс над Янай Андрэеўнай Чобат. Дзяўчыне інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя — Анастасія Ачалава.
Яне Чобат 28 гадоў. Яна мінчанка. Пасля школы дзяўчына скончыла ўніверсітэт і працуе настаўніцай фізкультуры ў адной з мінскіх школ.
Таксама яна фітнэс-трэнерка. Захапляецца аматарскім трыятлонам і конным спортам, піша «Наша Ніва».
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым
📍Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца вельмі цяжкай: працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020 года, а таксама пераслед іншадумцаў;
📍Працягваюцца адвольныя затрыманні беларусаў за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў — у лютым «Вясна» зафіксавала мінімум 656 выпадкаў рэпрэсій (у тым ліку затрыманні, ператрусы і г.д);
📍На працягу лютага ў судах разглядаліся крымінальныя справы ў дачыненні да як мінімум 304 абвінавачаных, вынесена мінімум 352 пастановы па адміністрацыйных справах;
📍Захоўваецца рост колькасці завочных палітычна матываваных судоў і тэндэнцыя пашырэння прымянення спецвытворчасці ў дачыненні да непублічных, не медыйных людзей;
📍Набылі моц змены ў Крымінальны кодэкс, якія пашыраюць магчымасці трансгранічнага пераследу па палітычных матывах.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117560
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Гвоздодёр Live! ВОЙНА», «ЧОРНАЯ КНІГА СЛУЧАКА», «Климовичи», «KRKN_FPV_COMPANY»;
📍Instagram старонкі «Sviatlana Nekh», «yulia_sliuko»;
📍YouTube-канал «Павел Латушко»;
📍Сайт ініцыятывы «Честные люди»;
📍Старонка ў Facebook «Юлiя Грэбень»;
📍Старонка ў TikTok «Alex_kamis».