Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
💔Ціск на «Вясну» напярэдадні і пасля пратэстаў 2020-га году
Ужо напярэдадні выбараў-2020 на «Вясну» адбываўся ціск. Супрацоўнікаў затрымлівалі, давалі ім суткі адміністрацыйных арыштаў ці штрафы. Падчас выбараў праваабаронцы працягвалі асвятляць палітычны пераслед па ўсё краіне, а пасля 9 жніўня — аказваць дапамогу затрыманым і збітым, а таксама іх сваякам.
17 верасня 2020 году супрацоўнікамі ГУБАЗіК у Мінску была затрыманая каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марфа Рабкова. У кастрычніку быў затрыманы і змешчаны пад варту ў СІЗА валанцёр ПЦ «Вясна» Андрэй Чапюк. Марфа дагэтуль знаходзіцца за кратамі, Андрэя вызвалілі ў красавіку 2025 году.
Агулам у 2020 годзе 18 сябраў і валанцёраў «Вясны» падвергліся пераследу і рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў. Вясноўцы пры выкананні імі выключна мірнай праваабарончай дзейнасці пераследуюцца дзяржавай рознымі спосабамі.
🔹18 вясноўцаў падвергліся пераследу за праваабарончую дзейнасць у 2020 годзе
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📍Як Вясну пазбавілі рэгістрацыі ў 2003 годзе
У 2003 годзе Міністэрства юстыцыі ў рамках барацьбы з незалежнымі дэмакратычнымі няўрадавымі арганізацыямі вырашыла закрыць «Вясну» — як і шматлікія іншыя арганізацыі. «Вясну» абвінавацілі ў парушэннях падчас назірання ў 2001 годзе. У кастрычніку 2003 году арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі пасля некалькіх папярэджанняў пра фармальныя парушэнні. Напрыклад, у адным было ўказана на наяўнасць недахопаў на бланку і пячаткі арганізацыі (прапушчанае двухкоссе, а на пячаткі слова «цэнтр» было напісана з вялікай літары).
У знак пратэсту і нязгоды з судовым рашэннем Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алег Жлутка, Уладзімір Вялічкін, Мікола Лемяноўскі, Зміцер Салаўёў і Аляксей Колчын селі на падлогу ў судовай залі і пачалі скандаваць «Ганьба!».
🔹«Хто аддаў загад – знішчыць "Вясну"? 20 гадоў таму ліквідавалі Праваабарончы цэнтр «Вясна"
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📝«Вясне» 29 гадоў. Як стваралася арганізацыя?
Праваабарончы цэнтр «Вясна» з’явіўся ў 1996 годзе. Тады Алесь Бяляцкі быў дырэктарам музея Максіма Багдановіча ў Мінску, але пасля разгонаў масавых пратэстаў ён пачаў дапамагаць рэпрэсаваным разам з іншымі супрацоўнікамі музея. У гэты час у Бяляцкага і ўзнікла ідэя стварэння праваабарончага цэнтра. Яны пакавалі ежу ў пакункі з эмблемай музея Багдановіча, і калі людзі выходзілі з Акрэсціна, то ім давалі такі пакуначак. Гэта было пэўнай сатысфакцыяй, знак прызнання таго, што чалавек пацярпеў несправядліва.
🔹Успаміны Алеся Бяляцкага пра стварэнне Вясны
З гэтага часу актыўна пачала працаваць ініцыятыўная група па дапамозе ахвярам. Тады вясноўцы думалі, што гэтая праца працягнецца адзін-два гады — і памыліліся. Сітуацыя пагаршалася: як у заканадаўчай сферы, так і ў агульнай — увесь час ішлі масавыя рэпрэсіі, затрыманні, збіццё людзей.
🔹Як пачыналася «Вясна»? Шэсць гісторый пра ўзнікненне арганізацыі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿Гісторыя «Вясны»: ад узнікнення да сёння. Што адбывалася з арганізацыяй гэтыя 29 гадоў?
Сёння, 26 красавіка 2025 году, «Вясне» спаўняецца 29 гадоў. Гэта быў час, калі Беларусь масава парушала правы сваіх грамадзян, а праваабаронцы адстойвалі гэтыя правы. Гэта застаецца тым часам, калі дзяржава працягвае рэпрэсіі ў дачыненні да людзей, а «Вясна» працягвае іх абараняць — нягледзячы на няспынны штодзённы ціск: вобшукі, арышты і выгнанне з краіны саміх праваабаронцаў.
Распавядаем пра гэтыя 29 гадоў у кантэксце гісторыі «Вясны».
«У Беларусі не спыняюцца пастаянныя рэпрэсіі і парушэнні ўсіх правоў чалавека. Увесь гэты час з беларусамі застаюцца побач тыя, хто абараняе людзей і каштоўнасці правоў чалавека — нягледзячы на ўсе рызыкі і перашкоды, праваабаронцы працягваюць сваю працу, як і ўсе 29 гадоў».
🌿Ліквідацыя, арышты, суды і выгнанне. У Дзень народзінаў «Вясны» ўзгадваем архіўныя тэксты пра Праваабарончы цэнтр
🔹Рэпрэсаваны «Чарнобыльскі шлях». Як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску
🔹«Вясне» – 25 год: дзейнасць ва ўмовах вострага крызісу правоў чалавека ў краіне
🔹«Вясна». Кропка адліку
🔹26 красавіка Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спаўняецца 24 гады
🔹Ліквідацыя, арышты, суды і выгнанне. Праз 27 гадоў рэпрэсій «Вясна» працягвае сваю дзейнасць
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎉Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў!
29 гадоў — гэта тысячы дзён дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Увесь гэты час «Вясна» была побач з тымі, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, несправядлівасцю і беззаконнем.
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Вы можаце падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon ці аднаразовым данатам (❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць іх з картак беларускіх ці расійскіх банкаў).
🌿Дзякуй вам за салідарнасць! Вясна абавязкова прыйдзе!
🤬«Па коле б цябе пусціць». Пяць гісторый сексуалізаванага гвалту з боку беларускіх сілавікоў
Чатыры дзяўчыны і адзін хлопец сутыкнуліся з боку сілавікоў з сексуалізаваным гвалтам. «Вясна» прыводзіць гэтыя цяжкія гісторыі. У іх — сведчанні пра тое, як сістэма катаванняў у Беларусі працуе не толькі праз фізічную жорсткасць, але і праз прыніжэнне, запалохванне і сексуалізаваную пагрозу.
«Ганну спыталі, ці ёсць у яе хлопец.
— «Так, хлопец ёсць".
— «Як завуць?»
— «Дзіма».
— «Чым займаецца?»
— «Айцішнік».
Пасля гэтых словаў адзін з сілавікоў зазірнуў у твар Ганне (увесь гэты час дзяўчына павінна была сядзець з нахіленай галавой у падлогу) і сказаў:
«А, лепш бы ты са мной была, чым на вось гэтыя ўсе мітынгі хадзіла».
А яшчэ адзін сілавік, які сядзеў увесь час у кабінеце на адлегласці, сказаў Ганне:
«Будзеш не свайму Дзіму х*й смактаць, а бабам п*зды лізаць у Гомелі».
📝«Цяпер гэта нерэальная задача». Чаму ў Беларусі няма НУПЧ
Беларускі рэжым упарта адмаўляе магчымасць стварэння ў краіне Нацыянальнай праваабарончай установы (НУПЧ) згодна з Парыжскім прынцыпам. Робіць ён гэта і на пляцоўках ААН, у тым ліку ў дагаворных органах ААН. Якія аргументы рэжым пры гэтым выкарыстоўвае і чаму стварэнне НУПЧ усё ж важна? Сёння «Вясна» распавядае пра гэта.
• Што такое НУПЧ?
• Што кажа рэжым аб НУПЧ?
• Што кажа праваабаронца?
«У адрозненне ад іншых аўтарытарных рэжымаў, Беларусь не стварае нават знешнюю бачнасць наяўнасці праваабарончага інстытута. Гэта можна растлумачыць імкненнем улады пазбягаць любых крокаў, якія маглі б быць інтэрпрэтаваныя як адкрытасць да крытыкі».
❗️Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
Напачатку лютага тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што іх бот, у які людзі дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, быў узламаны. Там утрымлівалася ўразлівая інфармацыя, у тым ліку асабістыя даныя тых, хто пісаў у бот.
Сам канал быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» яшчэ ў 2022 годзе. Таму за паведамленні праекту прадугледжана крымінальная адказнасць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пасля ўзлому бота тысячы беларусаў аказаліся пад пагрозай пераследу.
Паводле звестак «Вясны», апошнія тры месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Бларускаму Гаюну». Распавядаем, што цяпер вядома пра пераслед па гэтай справе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117838
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
🇪🇺Чацвёра новых «хросных»: шатландскія парламентарыі салідарныя з беларускімі палітвязнямі
У сакавіку арганізацыя LIBERECO прадставіла ў парламенце Шатландыі выставу, прысвечаную палітвязням у Беларусі. У выніку многія прадстаўнікі парламента праявілі цікавасць да кампаніі #WeStandBYyou.
Чацвёра з іх — Фултан Макгрэгар, Джон Мэйсан, Беатрыс Уішарт і Браян Уітл — сталі сімвалічнымі «хроснымі» Андрэя Фаміна, Мікалая Хілы, Ганны Курыс і Васіля Дземідовіча.
«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае саджаць за краты нявінных людзей; ягоная дыктатура працягвае прыгнятаць і жорстка абыходзіцца са сваім уласным народам».
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Дапамога экс-палітвязню, які адбыў тэрмін за фота расійскай вайсковай тэхнікі
Дзмітрыя Шувалава абвінавацілі ў тым, што ён адпраўляў у чат-бот «Nexta» фота і відэа вайсковай тэхнікі. Пракурор Аляксей Ярошык запрасіў для Дзмітрыя 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес Дзмітрый Куроўскі.
«Калі я вызваліўся, ціск на нас не скончыўся. Праз тры тыдні мяне зноў затрымалі і пасадзілі на 15 сутак за «экстрэмізм». Пасля гэтага мы канчаткова вырашылі з'язджаць. Стала зразумела, што жыць спакойна не дадуць, кожны дзень быў у стрэсе і страху. Мы баяліся любога званка, кожнай машыны, якая праязджае, нікому не давяралі.
Некалькі тыдняў таму мы ўсе разам выехалі з Беларусі. Узялі з сабой дзве валізкі самага неабходнага (у асноўным гэта дзіцячае адзенне, лекі, крыху нашых рэчаў) і паехалі.
Цяпер мы жывём у шэлтары, шукаем кватэру, думаем, як і што рабіць далей. Хочам знайсці жыллё, працу, уладкаваць дзяцей у садок і школу і наладзіць далейшае жыццё».
☢️У Варшаве ў суботу пройдзе «Чарнобыльскі шлях-2025»
26 красавіка ў польскай сталіцы пройдзе мітынг-рэквіем, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі.
Падзея адбудзецца на Плошчы каля Нацыянальнага Музея Тэхналогіі Варшавы. Пачатак а 13-ай гадзіне.
Чарговае папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Думки русопата», «Курилка русопата»;
📍Instagram старонкі «alexANDR», «cutpolitics», «brukhan_artsiom»;
📍Старонка ў Facebook «Ирина Сергиевич»;
📍YouTube-канал «belarusnovosti»;
📍Музычная кампазіцыя «Дирлевангер» гурта «Русский корпус»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «ViktorMalashuk»;
📍TikTok-старонкі «_krynica_», «Lizaveta Vodzina», «Lipstick», «Республика Беларусь Новости».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 36 прозвішчаў — цяпер у ім 5228 чалавек
26 красавіка МУС зрабіла традыцыйны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі супрацоўніцу «Пеленга» Карыну Праташчык, грамадзяніна РФ Андрэя Варанцова, кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку, а таксама цэлую сям'ю, асуджаную па народным арт. 342 КК, — Лахтанаву Аляксандру, Лахтанава Дзмітрыя, Лахтанаву Інэсу і Лахтанава Яўгена.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Першае зняволенне Бяляцкага — у Дзень Народзінаў «Вясны» ўзгадваем пра пераслед Алеся Бяляцкага
4 жніўня 2011 году арыштавалі старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага. Дзяржава спрабавала знайсці кампраметуючы матэрыял супраць сябраў «Вясны». Сродкі, якія арганізацыя выдаткоўвала на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, на правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў, на выданне кніжак і гэтак далей былі палічаныя асабістым даходам, з якога не быў сплочаны падатак. І таму была распачатая крымінальная справа. Гэта было вельмі сур’езным выпрабаваннем арганізацыі. Улады ставілі задачу знішчыць «Вясну». Але гэтага не атрымалася.
🔹«Не загнаць мяне ў роспач»: літаратурная гісторыя Алеся Бяляцкага
Алесь Бяляцкі правёў у калоніі амаль тры гады зняволення: яго выпусцілі ў чэрвені 2014 году.
🔹Алесь Бяляцкі: Паехаў варыць сочыва, а патрапіў у турму…
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔗Першыя палітзняволеныя і рэгістрацыя арганізацыі — як стваралася «Вясна»
У 1997 годзе ў краіне з’явіліся сапраўдныя палітзняволеныя — пасля адной з акцый пяцёра чалавек былі асуджаныя да абмежавання свабоды ў выглядзе «хіміі». Для гэтых людзей Алесь Бяляцкі збіраў грошы проста на адным з мітынгаў: хадзіў з вялікім поліэтыленавым пакетам (таму што грошы тады былі таннымі), і людзі наскідалі яму цэлы мех гэтых «зайчыкаў». Гэтыя грошы перадалі кожнаму «хіміку».
У лютым 1998 года была зарэгістравана мінская гарадская арганізацыя «Вясна 96». Рэгістрацыя цягнулася паўтара месяца. У 1998 годзе стала зразумела, што трэба пашырацца. Арганізацыя знайшла кантакты актывістаў з рэгіёнаў, якім цікавы правы чалавека. У 1999 годзе была зарэгістраваная рэспубліканская арганізацыя.
Ужо тады на яе пачаўся ціск: вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, затрыманні і пратаколы.
🔹Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⁉️Ці варта заключаць дамову з адвакатамі, якога прызначылі на першы допыт?
Сваім меркаваннем дзеліцца праваабаронца Павел Сапелка.
«У Беларусі няма дзяржаўных адвакатаў: усе адвакаты маюць фармальна аднолькавы статус, з'яўляюцца сябрамі тэрытарыяльных калегій адвакатаў і ажыццяўляюць дзейнасць у складзе юрыдычных кансультацый.
Безумоўна, лепш, калі адвакат атрымлівае годную ўзнагароду за працу па дамове, а не падачку ад бюджэту, разлічаную на ўзроўні дзённага акладу без надбавак дробнага дзяржслужачага: тады ён ці яна можа больш часу прысвячаць вядзенню справы, падрыхтоўцы да працэсуальных дзеянняў і да суда. Аднак калі матэрыяльныя ўмовы не дазваляюць аплаціць працу па прапанаванай адвакатам стаўцы, то можна прадоўжыць адносіны з ім як з прызначаным.
Часта гэта не цягне сур'ёзных змен ва ўзаемаадносінах абвінавачанага і абаронцы, хоць, безумоўна, усё залежыць ад прафесійных якасцяў адваката».
🎥Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў
У Дзень Народзінаў «Вясны» ўзгадваем фільм «Радыё Свабода», што выйшаў у 2021 годзе.
У ім Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра значэнне валанцёраў для праваабарончай працы і салідарнасць беларусаў пасля выбараў. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага фільма Алеся, Валянціна і Уладзя затрымаюць і з таго часу будуць бесперапынна трымаць за кратамі.
www.youtube.com/watch?v=pjDfxLoqlQM
🌿Марфа Рабкова: «Да Чарнобыльскай трагедыі мы падышлі з нулявым разуменнем таго, што нам рабіць»
Марфа Рабкова родам з Добруша — невялікага горада на Гомельшчыне. Добруш пацярпеў падчас аварыі на ЧАЭС, і цяпер побач з горадам праходзіць мяжа закрытай зоны, якая вызначаная высокім узроўнем радыеактыўнага забруджвання. Таму Марфа мае статус пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Раней «Вясна» паведамляла, што ўльтрагукавое даследаванне, зробленае Марфе ў СІЗА-1, выявіла ў шчытападобнай залозе шмат ачаговых утварэнняў і кіст. Гэта выклікае дадатковы непакой, бо пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС маюць праблемы са здароўем менавіта ў гэтай сферы. У адным з лістоў на волю яна падзяілалася сваімі думкамі пра трагедыю на ЧАЭС.
«Вельмі раю пачытаць кнігу Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», у мяне проста вочы расплюшчыліся пасля чытання на ўсю гэту сітуацыю. І цяпер вось думаю: колькі яшчэ мы не ведаем пра тое, што адбывалася ў СССР»
🎬У Хельсінкі заўтра адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Яна пройдзе на XI Фестывалі нефільтраванага кіно.
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны заўтра, 26 красавіка, у Хельсінкі. Пачатак а 19-ай гадзіне (Kitchen Lab Tarvo, Ritokallionpolku 8). Уваход вольны.
Пазней фільм будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум павінен быў прайсці ў 2023 годзе, аднак Мінкульт адмяніў яго.
У Беларусі працягваюцца ператрусы і затрыманні
Вядома, што ў апошнія дні сілавікі ў розных рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць людзей у межах адміністрацыйных і крымінальных справаў.
Апроч гэтага, працягваюцца праверкі на мяжы, якія ў некаторых выпадках сканчваюцца затрыманнем чалавека.
Раім сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, уважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць «экстрэмісцкіх» старонак, а таксама «лайкаў» і каментароў на іх.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⁉️Чаму важна заключаць дамову з адвакатам, нават па палітычнай справе
Праваабаронца Павел Сапелка лічыць, што заключэнне дамовы з адвакатам нават па палітычнай справе, безумоўна, мае сэнс.
«Тут адказ адзін: з абаронцай-адвакатам лепш па многіх паказчыках. Яшчэ лепш з кваліфікаваным і дасведчаным адвакатам. У тэорыі адвакат не мае права мяняць сваё стаўленне да кліента ў сувязі з палітычным характарам справы: правілы для ўсіх аднолькавыя. Таму застаецца толькі разлічваць на тое, што адвакат выступіць як прафесійны юрыст і дасць кваліфікаваныя парады абвінавачванаму.
Як праваабаронцы, мы часта адзначаем нізкі ўзровень ведаў пераважнай большасці адвакатаў у галіне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы правоў чалавека. У апраўданне адвакатаў можна заўважыць, што гэты ўзровень у асяроддзі следчых, пракурораў і суддзяў яшчэ ніжэйшы».
Затрымалі адміністратара дарожных Viber-чатаў аб дарожнай абстаноўцы ў Рэчыцы і Гомелі. Верагодна, за перадачу здымкаў расійскай ваеннай тэхнікі
Затрыманне адбылося напрыканцы сакавіка, піша @flagshtok. Затрыманы — Аляксандр Гардзеенка. Паводле інфармацыі крыніцы, ён працаваў на «Беларуснафта».
«ГУБАЗіК з дому забіраў жорстка. Шыюць 361 артыкул за фота расійскай тэхнікі, знятыя ў 2022 годзе», — паведаміла крыніца.
Крыніца выдання выказала меркаванне, што затрыманне можа быць звязана з маніторынгавам праектам «Беларускі Гаюн».
🌿Як пачыналася «Вясна»? Пяць гісторый пра ўзнікненне арганізацыі
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спаўняецца 29 гадоў. Гісторыя цэнтру налічвае шмат добрых і сумных падзей, аднак шмат можна распавесці нават пра першы час яе ўзнікнення. Напярэдадні гэтага дня ўзгадваем, як гэта было.
Перад вамі — пяць гісторый, праз якія вы даведаецеся, што ж адбылося 29 гадоў таму, што прывяло да ўзнікнення «Вясны» і пры чым тут сала і Багдановіч.
«Стварэнне «Вясны» было нашым адказам на той выклік, які паставіў перад намі час. Мы гэты выклік прынялі. У нас ёсць яшчэ некалькі актыўных праваабарончых арганізацый — сама сітуацыя падштурхнула неабыякавых людзей да стварэння такіх аб'яднанняў альбо супрацоўніцтва з імі».
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Карына Фасевіч, Дзмітрый Руткевіч, Павел Баркун, Захар Шарко, Аляксей Шпакоўскі, Яўген Мілянкевіч, Аляксандр Шэлепень.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117830
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
☢️Чарнобыльскі шлях-2025 у Вільні адбудзецца 27 красавіка
@ecohomengo заклікае людзей сабрацца з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб паказаць, што беларусы шануюць памяць ахвяр гэтай трагедыі, супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, выступаюць за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін, а таксама салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны.
Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Вось расклад:
🔸11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі.
🔸13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі).
🚲 Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце мабільную праграму: https://www.cyclocity.lt/lt/home).
❗️Для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары падчас акцыі
⁉️«Не вызваляе ад адказнасці». Што трэба ведаць пра яўку з павіннай?
Беларускі рэжым працягвае пераслед удзельнікаў пратэстаў 2020 года і ўсё часцей прапануе ім з'явіцца ў органы і напісаць яўку з павіннай. Беларусаў заклікаюць «добраахвотна» паведаміць пра ўдзел у масавых мерапрыемствах ці пра фінансавую падтрымку ініцыятыў, якія пасля былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Але важна разумець: сама яўка з павіннай не азначае вызвалення ад адказнасці. Наадварот — яна можа стаць прамым шляхам да крымінальнага пераследу.
З Юрыдычнай службай «Вясны» распавядаем, што трэба ведаць пра яўку з павіннай.
«Калі чалавек напіша яўку з павіннай, то будзе ўзбуджаная крымінальная справа. Яўка з павіннай не вызваляе ад адказнасці. Чалавеку ў любым выпадку пагражае пакаранне».
Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
Як паведамляе @nebovkletku, 3 сакавіка распачалі дзве крымінальныя справы па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) у дачыненні да 20-гадовага навучэнца Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага.
Паведамляецца, што хлопец у перыяд з 2022 года па 3 сакавіка 2025 года перасылаў паведамленні ў чат «Беларускі Гаюн», прызнаны ў сакавіку 2022 года «экстрэмісцкім фармаваннем». У тым ліку пісаў аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі ў Беларусі. У лютым 2025 года доступ да чата атрымалі сілавікі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу