Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🌿Ліквідацыя, арышты, суды і выгнанне. У Дзень народзінаў «Вясны» ўзгадваем архіўныя тэксты пра Праваабарончы цэнтр
🔹Рэпрэсаваны «Чарнобыльскі шлях». Як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску
🔹«Вясне» – 25 год: дзейнасць ва ўмовах вострага крызісу правоў чалавека ў краіне
🔹«Вясна». Кропка адліку
🔹26 красавіка Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спаўняецца 24 гады
🔹Ліквідацыя, арышты, суды і выгнанне. Праз 27 гадоў рэпрэсій «Вясна» працягвае сваю дзейнасць
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎉Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў!
29 гадоў — гэта тысячы дзён дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Увесь гэты час «Вясна» была побач з тымі, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, несправядлівасцю і беззаконнем.
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Вы можаце падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon ці аднаразовым данатам (❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць іх з картак беларускіх ці расійскіх банкаў).
🌿Дзякуй вам за салідарнасць! Вясна абавязкова прыйдзе!
🤬«Па коле б цябе пусціць». Пяць гісторый сексуалізаванага гвалту з боку беларускіх сілавікоў
Чатыры дзяўчыны і адзін хлопец сутыкнуліся з боку сілавікоў з сексуалізаваным гвалтам. «Вясна» прыводзіць гэтыя цяжкія гісторыі. У іх — сведчанні пра тое, як сістэма катаванняў у Беларусі працуе не толькі праз фізічную жорсткасць, але і праз прыніжэнне, запалохванне і сексуалізаваную пагрозу.
«Ганну спыталі, ці ёсць у яе хлопец.
— «Так, хлопец ёсць".
— «Як завуць?»
— «Дзіма».
— «Чым займаецца?»
— «Айцішнік».
Пасля гэтых словаў адзін з сілавікоў зазірнуў у твар Ганне (увесь гэты час дзяўчына павінна была сядзець з нахіленай галавой у падлогу) і сказаў:
«А, лепш бы ты са мной была, чым на вось гэтыя ўсе мітынгі хадзіла».
А яшчэ адзін сілавік, які сядзеў увесь час у кабінеце на адлегласці, сказаў Ганне:
«Будзеш не свайму Дзіму х*й смактаць, а бабам п*зды лізаць у Гомелі».
📝«Цяпер гэта нерэальная задача». Чаму ў Беларусі няма НУПЧ
Беларускі рэжым упарта адмаўляе магчымасць стварэння ў краіне Нацыянальнай праваабарончай установы (НУПЧ) згодна з Парыжскім прынцыпам. Робіць ён гэта і на пляцоўках ААН, у тым ліку ў дагаворных органах ААН. Якія аргументы рэжым пры гэтым выкарыстоўвае і чаму стварэнне НУПЧ усё ж важна? Сёння «Вясна» распавядае пра гэта.
• Што такое НУПЧ?
• Што кажа рэжым аб НУПЧ?
• Што кажа праваабаронца?
«У адрозненне ад іншых аўтарытарных рэжымаў, Беларусь не стварае нават знешнюю бачнасць наяўнасці праваабарончага інстытута. Гэта можна растлумачыць імкненнем улады пазбягаць любых крокаў, якія маглі б быць інтэрпрэтаваныя як адкрытасць да крытыкі».
❗️Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
Напачатку лютага тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што іх бот, у які людзі дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, быў узламаны. Там утрымлівалася ўразлівая інфармацыя, у тым ліку асабістыя даныя тых, хто пісаў у бот.
Сам канал быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» яшчэ ў 2022 годзе. Таму за паведамленні праекту прадугледжана крымінальная адказнасць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пасля ўзлому бота тысячы беларусаў аказаліся пад пагрозай пераследу.
Паводле звестак «Вясны», апошнія тры месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Бларускаму Гаюну». Распавядаем, што цяпер вядома пра пераслед па гэтай справе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117838
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
🇪🇺Чацвёра новых «хросных»: шатландскія парламентарыі салідарныя з беларускімі палітвязнямі
У сакавіку арганізацыя LIBERECO прадставіла ў парламенце Шатландыі выставу, прысвечаную палітвязням у Беларусі. У выніку многія прадстаўнікі парламента праявілі цікавасць да кампаніі #WeStandBYyou.
Чацвёра з іх — Фултан Макгрэгар, Джон Мэйсан, Беатрыс Уішарт і Браян Уітл — сталі сімвалічнымі «хроснымі» Андрэя Фаміна, Мікалая Хілы, Ганны Курыс і Васіля Дземідовіча.
«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае саджаць за краты нявінных людзей; ягоная дыктатура працягвае прыгнятаць і жорстка абыходзіцца са сваім уласным народам».
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Дапамога экс-палітвязню, які адбыў тэрмін за фота расійскай вайсковай тэхнікі
Дзмітрыя Шувалава абвінавацілі ў тым, што ён адпраўляў у чат-бот «Nexta» фота і відэа вайсковай тэхнікі. Пракурор Аляксей Ярошык запрасіў для Дзмітрыя 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес Дзмітрый Куроўскі.
«Калі я вызваліўся, ціск на нас не скончыўся. Праз тры тыдні мяне зноў затрымалі і пасадзілі на 15 сутак за «экстрэмізм». Пасля гэтага мы канчаткова вырашылі з'язджаць. Стала зразумела, што жыць спакойна не дадуць, кожны дзень быў у стрэсе і страху. Мы баяліся любога званка, кожнай машыны, якая праязджае, нікому не давяралі.
Некалькі тыдняў таму мы ўсе разам выехалі з Беларусі. Узялі з сабой дзве валізкі самага неабходнага (у асноўным гэта дзіцячае адзенне, лекі, крыху нашых рэчаў) і паехалі.
Цяпер мы жывём у шэлтары, шукаем кватэру, думаем, як і што рабіць далей. Хочам знайсці жыллё, працу, уладкаваць дзяцей у садок і школу і наладзіць далейшае жыццё».
☢️У Варшаве ў суботу пройдзе «Чарнобыльскі шлях-2025»
26 красавіка ў польскай сталіцы пройдзе мітынг-рэквіем, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі.
Падзея адбудзецца на Плошчы каля Нацыянальнага Музея Тэхналогіі Варшавы. Пачатак а 13-ай гадзіне.
Чарговае папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Думки русопата», «Курилка русопата»;
📍Instagram старонкі «alexANDR», «cutpolitics», «brukhan_artsiom»;
📍Старонка ў Facebook «Ирина Сергиевич»;
📍YouTube-канал «belarusnovosti»;
📍Музычная кампазіцыя «Дирлевангер» гурта «Русский корпус»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «ViktorMalashuk»;
📍TikTok-старонкі «_krynica_», «Lizaveta Vodzina», «Lipstick», «Республика Беларусь Новости».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
⚖️«З адвакатам лепш»: Павел Сапелка тлумачыць, чаму нават у час рэпрэсій права на абарону мае значэнне
У Беларусі адвакатура перажывае беспрэцэдэнтны крызіс. Пасля падзей 2020 года інстытут, які павінен быў стаяць на варце правоў чалавека, апынуўся пад поўным кантролем дзяржавы. Нядаўна «Вясна» сумесна з міжнароднымі праваабаронцамі і юрыстамі прадставілі ў межах Універсальнага перыядычнага агляду ААН даклад, прысвечаны страце незалежнасці беларускіх калегій адвакатаў.
Павел Сапелка, праваабаронца «Вясны» і юрыст, распавядае, як адвакаты ператварыліся з абаронцаў у інструмент ціску, і што гэта азначае для грамадзян, чые правы павінны быць абаронены.
«Адвакатура ў Беларусі ў сур'ёзнай ступені дэмаралізавана і замест абароны правоў стала сама выконваць рэпрэсіўныя функцыі. Яна стала прыдаткам дзяржаўнай правапрымяняльнай сістэмы, і гэта ў максімальнай ступені адбілася на магчымасцях адвакатаў ажыццяўляць паўнавартаснае прадстаўніцтва і абарону».
🏥Эксперты ААН: «Прымусовае лекаванне можа быць прыраўнавана да бесчалавечнага або зневажаючага годнасць пакарання»
Незалежныя эксперты па правах чалавека выказалі моцную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб тым, што беларускія крымінальныя суды практыкуюць адпраўку абвінавачаных на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне ў адплату за ажыццяўленне імі грамадзянскіх і палітычных правоў.
«Мы атрымалі паведамленні, што з пачатку палітычнага крызісу вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 году прынамсі 33 чалавекі, у тым ліку пяць жанчын, былі адпраўленыя на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне праз тое, што яны выказалі нязгоду з уладамі».
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне»
Гаворка пра праект «Гэта Моладзь» / «This is Youth». Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 21 красавіка.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Маргарыта Ворыхава.
«Гэта Моладзь» — гэта ініцыятыва, створаная Прадстаўніцтвам па моладзі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, каб падтрымаць маладых беларусаў і беларусак у любы час і ў любым пункце свету. Яе мэта — абарона правоў маладых людзей, прадастаўленне ім доступу да магчымасцяў і падтрымцы іх актыўнага ўдзелу ў пабудове дэмакратычнай Беларусі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі
Для людзей у Беларусі камунікаваць з праваабаронцамі небяспечна, таму апошнім часам можа здавацца, што сітуацыя ў Беларусі стала лепш і рэпрэсіі спыніліся. Аднак гэта не так.
Чаму гэта важна?
• Кожная гісторыя дапамагае дакументаваць злачынствы рэжыму. Гэта доказ, які застаецца.
• Чым больш сведчанняў, тым цяжэй свету ігнараваць тое, што адбываецца ў Беларусі.
• Без дакументаваных фактаў немагчыма будзе прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🌿Марфа Рабкова: «Да Чарнобыльскай трагедыі мы падышлі з нулявым разуменнем таго, што нам рабіць»
Марфа Рабкова родам з Добруша — невялікага горада на Гомельшчыне. Добруш пацярпеў падчас аварыі на ЧАЭС, і цяпер побач з горадам праходзіць мяжа закрытай зоны, якая вызначаная высокім узроўнем радыеактыўнага забруджвання. Таму Марфа мае статус пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Раней «Вясна» паведамляла, што ўльтрагукавое даследаванне, зробленае Марфе ў СІЗА-1, выявіла ў шчытападобнай залозе шмат ачаговых утварэнняў і кіст. Гэта выклікае дадатковы непакой, бо пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС маюць праблемы са здароўем менавіта ў гэтай сферы. У адным з лістоў на волю яна падзяілалася сваімі думкамі пра трагедыю на ЧАЭС.
«Вельмі раю пачытаць кнігу Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», у мяне проста вочы расплюшчыліся пасля чытання на ўсю гэту сітуацыю. І цяпер вось думаю: колькі яшчэ мы не ведаем пра тое, што адбывалася ў СССР»
🎬У Хельсінкі заўтра адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Яна пройдзе на XI Фестывалі нефільтраванага кіно.
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны заўтра, 26 красавіка, у Хельсінкі. Пачатак а 19-ай гадзіне (Kitchen Lab Tarvo, Ritokallionpolku 8). Уваход вольны.
Пазней фільм будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум павінен быў прайсці ў 2023 годзе, аднак Мінкульт адмяніў яго.
У Беларусі працягваюцца ператрусы і затрыманні
Вядома, што ў апошнія дні сілавікі ў розных рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць людзей у межах адміністрацыйных і крымінальных справаў.
Апроч гэтага, працягваюцца праверкі на мяжы, якія ў некаторых выпадках сканчваюцца затрыманнем чалавека.
Раім сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, уважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць «экстрэмісцкіх» старонак, а таксама «лайкаў» і каментароў на іх.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⁉️Чаму важна заключаць дамову з адвакатам, нават па палітычнай справе
Праваабаронца Павел Сапелка лічыць, што заключэнне дамовы з адвакатам нават па палітычнай справе, безумоўна, мае сэнс.
«Тут адказ адзін: з абаронцай-адвакатам лепш па многіх паказчыках. Яшчэ лепш з кваліфікаваным і дасведчаным адвакатам. У тэорыі адвакат не мае права мяняць сваё стаўленне да кліента ў сувязі з палітычным характарам справы: правілы для ўсіх аднолькавыя. Таму застаецца толькі разлічваць на тое, што адвакат выступіць як прафесійны юрыст і дасць кваліфікаваныя парады абвінавачванаму.
Як праваабаронцы, мы часта адзначаем нізкі ўзровень ведаў пераважнай большасці адвакатаў у галіне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы правоў чалавека. У апраўданне адвакатаў можна заўважыць, што гэты ўзровень у асяроддзі следчых, пракурораў і суддзяў яшчэ ніжэйшы».
Затрымалі адміністратара дарожных Viber-чатаў аб дарожнай абстаноўцы ў Рэчыцы і Гомелі. Верагодна, за перадачу здымкаў расійскай ваеннай тэхнікі
Затрыманне адбылося напрыканцы сакавіка, піша @flagshtok. Затрыманы — Аляксандр Гардзеенка. Паводле інфармацыі крыніцы, ён працаваў на «Беларуснафта».
«ГУБАЗіК з дому забіраў жорстка. Шыюць 361 артыкул за фота расійскай тэхнікі, знятыя ў 2022 годзе», — паведаміла крыніца.
Крыніца выдання выказала меркаванне, што затрыманне можа быць звязана з маніторынгавам праектам «Беларускі Гаюн».
🌿Як пачыналася «Вясна»? Пяць гісторый пра ўзнікненне арганізацыі
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спаўняецца 29 гадоў. Гісторыя цэнтру налічвае шмат добрых і сумных падзей, аднак шмат можна распавесці нават пра першы час яе ўзнікнення. Напярэдадні гэтага дня ўзгадваем, як гэта было.
Перад вамі — пяць гісторый, праз якія вы даведаецеся, што ж адбылося 29 гадоў таму, што прывяло да ўзнікнення «Вясны» і пры чым тут сала і Багдановіч.
«Стварэнне «Вясны» было нашым адказам на той выклік, які паставіў перад намі час. Мы гэты выклік прынялі. У нас ёсць яшчэ некалькі актыўных праваабарончых арганізацый — сама сітуацыя падштурхнула неабыякавых людзей да стварэння такіх аб'яднанняў альбо супрацоўніцтва з імі».
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Карына Фасевіч, Дзмітрый Руткевіч, Павел Баркун, Захар Шарко, Аляксей Шпакоўскі, Яўген Мілянкевіч, Аляксандр Шэлепень.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117830
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
☢️Чарнобыльскі шлях-2025 у Вільні адбудзецца 27 красавіка
@ecohomengo заклікае людзей сабрацца з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб паказаць, што беларусы шануюць памяць ахвяр гэтай трагедыі, супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, выступаюць за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін, а таксама салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны.
Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Вось расклад:
🔸11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі.
🔸13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі).
🚲 Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце мабільную праграму: https://www.cyclocity.lt/lt/home).
❗️Для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары падчас акцыі
⁉️«Не вызваляе ад адказнасці». Што трэба ведаць пра яўку з павіннай?
Беларускі рэжым працягвае пераслед удзельнікаў пратэстаў 2020 года і ўсё часцей прапануе ім з'явіцца ў органы і напісаць яўку з павіннай. Беларусаў заклікаюць «добраахвотна» паведаміць пра ўдзел у масавых мерапрыемствах ці пра фінансавую падтрымку ініцыятыў, якія пасля былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Але важна разумець: сама яўка з павіннай не азначае вызвалення ад адказнасці. Наадварот — яна можа стаць прамым шляхам да крымінальнага пераследу.
З Юрыдычнай службай «Вясны» распавядаем, што трэба ведаць пра яўку з павіннай.
«Калі чалавек напіша яўку з павіннай, то будзе ўзбуджаная крымінальная справа. Яўка з павіннай не вызваляе ад адказнасці. Чалавеку ў любым выпадку пагражае пакаранне».
Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
Як паведамляе @nebovkletku, 3 сакавіка распачалі дзве крымінальныя справы па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) у дачыненні да 20-гадовага навучэнца Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага.
Паведамляецца, што хлопец у перыяд з 2022 года па 3 сакавіка 2025 года перасылаў паведамленні ў чат «Беларускі Гаюн», прызнаны ў сакавіку 2022 года «экстрэмісцкім фармаваннем». У тым ліку пісаў аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі ў Беларусі. У лютым 2025 года доступ да чата атрымалі сілавікі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Пецярым беларускім добраахвотнікам завочна прызначылі ад 12 да 20 гадоў зняволення
Генпракуратура 24 красавіка паведаміла, што ў Мінскім гарадскім судзе ў парадку спецыяльнай вытворчасці быў вынесены прысуд у дачыненні да пяці беларускіх добраахвотнікаў «Полка Кастуся Каліноўскага»: Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Ігнація Кірэева, Анастасію Махамет, Яна Мельнікава.
Іх прызналі вінаватымі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі». Фігурантам справы прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам ад 12 да 20 гадоў.
Апроч гэтага, «каліноўцам» прызначылі штрафы памерам ад 500 да 3 500 базавых велічыняў (ад 21 000 да 147 000 рублёў).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117825
🎬У Варшаве заўтра адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Яна пройдзе на XI Фестывалі нефільтраванага кіно.
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны заўтра, 25 красавіка, у Варшаве. Пачатак а 18-ай гадзіне (Kinoteka, Pałac Kultury i Nauki (wejście od al. Jerozolimskich), Plac Defilad 1). Квіткі па спасылцы
26 красавіка прэм'ера фільма адбудзецца ў Хельсінкі (26.04, 19.00, Kitchen Lab Tarvo). Пазней ён будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках.
17 беларусаў расказалі пра КДБ. Выйшла даследаванне аб тым, як абараніць сябе ад вярбоўкі
Даследаванне вярбоўкі КДБ і спосабаў абараніць правяла Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў у снежні-сакавіку. На аснове 17 кейсаў у даследаванні апісана, каго выбірае КДБ, як гэтыя людзі дзейнічаюць, каб абараніць сябе — і нават тое, як бы яны прапанавалі даведацца таемнага агента КДБ іншым.
• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?
• Колькі ў КДБ «пазаштатных» супрацоўнікаў?
«Парушэннем з’яўляецца не сама супраца з сілавікамі, а яе выкарыстанне для барацьбы з іншадумствам і палітычнага пераследу, а тым больш у спалучэнні з пагрозамі і нават гвалтам».
Улады анансавалі вялікую амністыю да 80-годдзя Перамогі — пад яе трапяць каля 8 тысяч асуджаных
У законапраекце захаваны падыходы мінулых гадоў, але прадугледжаны і шэраг навацый.
Пералік асоб, якія цалкам вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Але што гэта за катэгорыя, невядома.
Таксама прапануецца раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, замяніць пакаранне больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Таксама будзе прымяняцца частковая амністыя ў выглядзе скарачэння пакарання на адзін год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерць чалавека.
Асноўнымі ўмовамі для прымянення амністыі з'яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды, а таксама станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбыцця пакарання.
Стала вядома пра чарговыя ператрусы ў Дзяржынску
Гэтым разам, яны адбываюцца пераважна ў тых, хто з'ехаў з краіны — вядома пра як мінімум чатыры такія выпадкі. Пры гэтым паведамляецца і пра выпадкі ператрусаў у людзей, што не з'ехалі.
Вядома, што пратаколы ператрусу складаюць у адным экзэмпляры, на рукі людзям нічога не аддаюць.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»