Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Хацеў даказаць, што не ўсе беларусы падтрымліваюць Расію». Экс-палітвязень з суполкі «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»
🔹Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
🔹Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
🔹Міжнародны дзень рома адзначаецца 8 красавіка
🔹Палітвязня Дзяніса Сальмановіча перавялі ў турму
🔹Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
🔹Экс-каліноўца Максіма Ралько затрымалі на беларуска-польскай мяжы
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў
Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.
Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Падтрымаць Ганну на pomagam
28-гадовага хлопца з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках»
Аляксею Шпакоўскаму 28 гадоў. Ён пінчук, адвучыўся ў Палескім дзяржаўным універсітэце на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця. Захапляецца музыкай — яго сацсеткі амаль цалкам складаюцца з рэпостаў музыкі ў розных стылях і допісаў пра музыку, піша «Наша Ніва».
Хлопца асудзілі ў Пінскім гарадскім судзе 28 лістапада паводле ч. 2 артыкула 293 КК — «удзел у масавых беспарадках». Яму пагражала ад трох да васьмі гадоў калоніі, але прысуд невядомы.
На гэтым тыдні Шпакоўскага дадалі ў спіс «тэрарыстаў».
🌿Праваабарончая праграма «Вясна» — цяпер па суботах
1:21 «Траўматычны досвед 2020 года ў беларускай паэзіі». Размова з Наталляй Русецкай
13:03 Прэм’ера фільма «Цень радасці» адбудзецца на XI Фестывалі нефільтраванага кіно
20:34 7 красавіка, 42 гады таму, памерла знакамітая беларуска, сакратарка БНР, пакутніца ГУЛАГу Ларыса Геніюш
📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
У Рагачове, імаверна, завялі новую крымінальную справы супраць былой палітзняволенай
3 красавіка КДБ Беларусі дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «інфармацыйны рэсурс чё ваще происходит» — гаворка пра старонку ў «Х». Паводле ведамства, дачыненне да яе мае 29-гадовая Юлія Касцючэнка. Апошнія допісы на гэтай старонцы ў «Х» датаваныя пачаткам году. На яе былі падпісаныя ўсяго 48 чалавек.
Як паведамляе «Гомельская Вясна», гэтыя звесткі цалкам супадаюць з дадзенымі былой палітзняволенай Юліі Касцючэнкі з Рагачова.
У сваіх сацсетках Юлія пісала, што па нацыянальнасці яна ўкраінка.
Напачатку 2023-га году Юліі прызначылі 1 год калоніі за «абразу Лукашэнкі» — паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі». Жанчынца цалкам адбыла свой тэрмін і напрыканцы 2023-га году выйшла на волю.
На волю выйшаў палітвязень Павел Юхневіч
Паводле крыніцаў «Белсату», Павел Юхневіч выйшаў на волю з Івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22 пасля адбыцця 5-гадовага зняволення.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне. Вядома, што ў калоніі ён пабраўся шлюбам, паведамляюць крыніцы «Белсату». Паўтара года Юхневіч мусіць заставацца пад наглядам.
Павел — актывіст «Еўрапейскай Беларусі», быў адным са стваральнікаў і актыўным удзельнікам апазіцыйнага руху «Зубр». Яго затрымалі 25 верасня 2020-га году, а пазней абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт адукацыйнай платформы «Васьміног»
Таксама «экстрэмісцкай» прызналі і Facebook-старонку платформы. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Драгічынскага раёну 8 красавіка.
Праграма «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў.
Таксама ў «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі:
📍Telegram-канал «Mengele conf»;
📍Старонка ў Instagram «tatiana.04.04_fotograf»;
📍Сацсеткі медыя «adu.placе»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Bielaruski Nastup»;
📍Facebook-старонкі «BGmedia», «Belarus News Headlines»;
📍TikTok-старонкі «belarusupdatehub», «svaboda_news», «Сябр», «dorogavaad», «volnaya.belarus», «Lizaveta».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
«Хто твой прэзідэнт? Не Ціханоўская?». Як палітвязняў прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні
У кастрычніку 2024 года Уладзіслава Ефімовіча выклікалі да адміністрацыі калоніі пісаць прашэнне аб памілаванні.
«Я зайшоў у кабінет, а там сядзелі губазікаўцы. Яны спыталі, ці планую я працягваць пратэсную дзейнасць. Затым спыталі: "Хто твой прэзідэнт?". Я адказаў, што Аляксандр Рыгоравіч. Тады яны яшчэ перапыталі: "Не Ціханоўская?". Яны мне далі падпісаць хадайніцтва аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Там жа трэба было каротка апісаць, за што мяне пасадзілі ў турму. Таксама губазікаўцы сказалі, каб пасля памілавання ні ў якім разе не звязваўся з “Вясной”. Не тэлефанаваў і не пісаў ім».
«Хацеў даказаць, што не ўсе беларусы падтрымліваюць Расію». Экс-палітвязень з суполкі «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»
🌿Дапамога беларусу, які адседзеў за спробу далучыцца да добраахвотнікаў, і цяпер спрабуе пачаць новае жыццё ў Польшчы
Яго гісторыю распавядае BYSOL:
«Калі выйшаў, зразумеў, што не адчуваю сябе ў бяспецы. Не было жадання паўтарыць сваю «прыгоду». І ўвосені 2024 года я пераехаў у Польшчу. Першы час мне вельмі дапамагалі, але на жаль, тут пакуль не атрымліваецца паставіць сваё жыццё на патрэбныя рэйкі. Хоць крыху ведаю польскую, з усіх варыянтаў заробку атрымалася ўладкавацца толькі на будоўлю.
Таму вырашыў звярнуцца па дапамогу. Сам ужо не спраўляюся: з самай раніцы на будоўлі, па выходных — тэхнікум (вырашыў вучыцца на тэхніка анімацыйных фільмаў). Але праграма доўжыцца два гады, а я не ведаю, ці змагу пратрымацца столькі часу на будоўлі.
Таму хачу перавучыцца, каб лепш адпавядаць мясцоваму рынку (ужо знайшоў курсы, якія доўжацца некалькі месяцаў) і ўладкавацца на стабільную працу. На час вучобы вельмі патрэбная дапамога з аплатай жылля».
Дом Цапкалаў прадалі на аўкцыёне з чацвёртай спробы
У доме па завулку цяплічнага ў Мінску зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх. Яго ўжо спрабавалі прадаць у лістападзе 2024 года са стартавым коштам 2,1 млн рублёў, у студзені 2025 года са стартавым коштам 1,68 млн рублёў і ў лютым са стартавым коштам 1,26 млн рублёў. У выніку яго прадалі за 1 157 200 рублёў пры пачатковай цане ў 841,6 тысячы.
У красавіку 2024 года праз аўкцыён з другой спробы была прададзеная кватэра Цапкала. Вераніка Цапкала заяўляла, што кватэра належыць не толькі яе мужу, але і непаўналетнім дзецям, таму яе нельга адчужаць.
У ліпені 2024 года Вераніку Цапкала завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі па абвінавачванні ў «змове з мэтай захопу ўлады» і «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». У 2023 годзе Валерыя Цапкала завочна асудзілі да 17 гадоў зняволення.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі старонку ў «Х»
3 красавіка КДБ Беларусі дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «інфамацыйны рэсурс чё ваще происходит» — гаворка пра старонку ў «Х». Паводле ведамства, дачыненне да яе мае 29-гадовая Юлія Касцючэнка.
Апошнія допісы на гэтай старонцы ў «Х» датаваныя пачаткам году. На яе былі падпісаныя ўсяго 47 чалавек.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
За апошнія 5 месяцаў у базу вышуку Расіі патрапілі больш за 1 200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі
У спіс беларусы трапляюць на запыт Беларусі — гэта значыць, што іх шукаюць у абедзвюх краінах. Цяпер у ёй больш за 4 700 беларусаў.
За 5 месяцаў у вышуковую базу РФ дадалі сама меней 58 чалавек, асуджаных па палітычных справах. У спіс таксама патрапіў журналіст Аляксандр Буракоў, паэтка і тэлевядучая Валерыя Кустава, экспертка Беларускага Хельсінкскага Камітэта Кацярына Дэйкала.
У спісе ёсць і два намеснікі старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў — Барыс Гарэцкі і Алег Агееў. Акрамя іх у вышуку вядучы праекта «Обычное утро» Канстанцін Місуно (Каверын) і былая вядучая праграмы Людміла Лабінская (Міласлаўская).
У абноўленым спісе ёсць сваякі як былых палітвязняў, так і беларускіх палітыкаў у эміграцыі. У базе ёсць дачка палітзняволенай Алены Гнаук — Аляксандра Семянюк.
Паглядзець базу цалкам можна на старонцы «Медыязоны»
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 13 чалавек — сярод іх супрацоўнік дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы трынаццаці чалавек.
Сярод іх Хіла Мікалай, Маліноўская Карына, Качан Лілія, Шпакоўскі Аляксей, Казінцаў Павел, Дарагакупец Аляксандр, Елькіна Алена, Вевель Кірыл, Сімашковіч Ігар, Губар Вольга, Якімёнак Раман, Шпак Уладзімір, Урублеўскі Андрэй.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1268 чалавек, з іх 574 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
💔3 гады і 9 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Марфы Рабковай
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
🎬Прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня адбудзецца на XI Фестывалі нефільтраванага кіно
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫Паказы запланаваны 23-27 красавіка ў Варшаве, Вільні і Хельсінках, а таксама анлайн. Пазней ён будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Падрабязнасці і квіткі тут: https://unfilter.by/schedule/
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне міжнароднага кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile адзінаццаць гадоў таму і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум павінен быў прайсці ў 2023 годзе, аднак Міністэрства культуры адмяніла яго.
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў — цяпер у ім 5142 чалавек
11 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганінса, лясніка Вітольда Шалкевіча, а таксама былых сілавікоў з Жодзіна Дзмітрыя Удовіна, Андрэя Дарошку, Вячаслава Ільіча, Ігара Кісляка і Віталя Папроцкага, якія ў жніўні 2020-га запісалі моцны зварот да сілавікоў.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах
Андрэю Урублеўскаму 53 гады. Ён родам з Асіповічаў. Андрэй у апошнія гады жыў у Мінску і працаваў аўтаслесарам на адным са сталічных СТА. Любіць велатурызм і падарожжы, а таксама актыўны адпачынак.
Суд над Урублеўскім скончыўся 27 лютага Мінскім гарадскім судзе, піша «Наша Ніва». Яго абвінавачвалі па чатырох артыкулах — «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 369 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Сутнасць абвінавачанняў і прысуд невядомыя, але яму пагражала да шасці гадоў калоніі. У сераду яго ўключылі ў спіс «тэрарыстаў».
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Андрэя — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай
Сілавікі прыходзілі да родных журналіста і блогера Валера Руселіка, а таксама актывісткі Марыны Касінеравай
Пра гэта яны напісалі на сваіх старонках у Facebook.
«Ну што ж. учора пад вечар да маёй мамы ў горадні зноўку прыходзілі два гаўнюкі - штопраўда, гэтым разам не ў пагонах, апранутыя ў цывільнае. зноўку пыталі пра мяне: дзе жыву, ці зьбіраюся вяртацца, ці кантактуе мама са мною і г.д. з новага - ці ёсьць у мяне татуіроўкі і шнары, а таксама які ў мяне рост. зноўку перапісалі дадзеныя маіх блізкіх сваякоў», — напісаў Валер.
«Да мяне па прапісцы (дзе я не жыву больш за 13 гадоў) ходзяць як на працу нават у непрацоўны час (уначы, калі людзі спяць), каб запытацца ці дакладна я не ў Беларусі і калі прыеду. Вось зноў прыходзілі ўчора, перад гэтым у снежні аж два разы, дагэтуль у студзені КДБ зайшлі з вобшукам за подпісам Шведа, маці адвезлі на допыт, забралі 35 еўра і дагэтуль не вярнулі, бо ідзе следства», — напісала Марына.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на 10 красавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі амаль 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
Да родных актывіста Дзмітрыя Карняенкі прыходзілі сілавікі
Пра гэта мужчына паведаміў у сваім Facebook.
«Мой "экстрэмісцкі" статус павялічыўся. Цяпер як чалец Хрысціянскай візіі прызнаны датычным да "экстрэмісцкага фармавання".
Разам з тым павялічыліся і візіты міліцыянтаў да родных. Учора наведвалі бацьку ў Воршы, нават бралі ў яго біяматэрыял. Бацька збянтэжыўся і не дужа распытваў, навошта. А сёння міліцыянты ўжо пабылі ў цёшчы ў Віцебску.
Так-та з рознай перыядычнасцю наведваюць (то следчыя, то міліцыянты), але гэтыя дні крыху пашырылі свой расклад візітаў».
📝Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) выступіла з заявай наконт новай крымінальнай справы супраць праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы і лічыць, што гэта з'яўляецца відавочнай спробай прымусіць яго замаўчаць у падтрымку зняволеных беларускіх праваабаронцаў. Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні супраць яго. Таксама яна рашуча асуджае пераслед сваякоў Леаніда, уключаючы яго састарэлую маці, які праводзіцца з мэтай запалохвання і прычынення ім далейшых фізічных і псіхалагічных пакут.
Абсерваторыя нагадвае, што Леанід Судаленка ўжо двойчы быў незаконна асуджаны ў адплату за свае законныя правы чалавека, у тым ліку завочна.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117763
⁉️Што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць? Інструкцыя ад Юрыдычнай службы «Вясны»
У апошнія гады арышт маёмасці стаў не толькі інструментам крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу, але і спосабам ціску на рэпрэсаваных ды іх сваякоў. Ці магчыма аспрэчыць арышт, як мінімізаваць рызыкі і абараніць сваю ўласнасць? Калі маёмасць становіцца аб'ектам пераследу, важна ведаць, якія захады можна распачаць.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва распавядае, як дзейнічаць у розных сітуацыях.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117711
📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта праекты «Магілёўцы abroad», «чё ваще происходит», «Палітвязынка», «БюроМедиа» і «Хрысціянская візія». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» па рашэнні КДБ і МУС.
Паводле ведамстваў, дачыненне да «Магілёўцы abroad» маюць Надзея Салаўёва, Дзмітрый Салаўёў, Уладзімір Лапцэвіч, да «чё ваще происходит» — Юлія Касцючэнка, да «Палітвязынка» — Ганна Крацько, Яўгенія Сцепусь (Доўгая), Анастасія Захарэвіч, да «БюроМедиа» — Аляксандр Ярашэвіч, Вольга Альхіменка, Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, да «Хрысціянская візія» — Наталля Васілевіч, Наталля Гарковіч, Дзмітрый Карняенка.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
«Мова ворагаў». У магілёўскай калоніі палітвязням забараняюць вучыць шэраг замежных моў
Як распавядае Уладзіслаў Ефімовіч, у магілёўскай калоніі палітвязням негалосна забаронена вывучаць польскую, чэскую, латышскую мовы. А таксама ўкраінскую, бо гэта «мова ворагаў». Пры гэтым ангельскую вывучаць не забаронена. Хлопец меў падручнік па чэскай і польскай мовах і цішком вучыўся. За гэта яго адправілі ў ШІЗА на 10 сутак.
«Аператыўнік мне сказаў тады: "Напэўна, хочаш с’я*ацца ў Польшчу? А ну-ка скажы што-небудзь па-польску. Ты б яшчэ эсперанта вывучыў».
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».