Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🌿У Празе працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»
Трэцяга сакавіка ў Празе, у гадавіну прысуду палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» — Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу — адбылася імпрэза салідарнасці. У яе межах «Вясна» разам з арганізацыяй «People in Need» адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя» і зладзілі дыскусію, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Арт-інсталяцыя створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Прага стала сёмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя ўжо было паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні і Рыгі.
Праваабаронца Канстанцін Старадубец падчас адкрыцця інсталяцыі зазначыў, што яна з'яўляецца сведчаннем мужнасці палітзняволеных праваабаронцаў і заклікам да дзеяння для кожнага з нас.
📍Наведаць інсталяцыю можна ў пражскім пасажы «Люцэрна» (Lucerna) да 31 сакавіка
❗️Японца Наканісі Масатосі асудзілі да 7 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»
У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд палітзняволенаму Наканісі Масатосі — сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў). Палітвязню прызначылі максімальны тэрмін зняволення.
Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1 КК) з 2018-га па 2024-ы гады. Працэс у закрытым рэжыме з 14 студзеня вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Наканісі — грамадзянін Японіі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні. Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117621
⚖️У Беларусі мінімум 133 чалавекі асуджаны паводле «тэрарыстычных артыкулаў»
За апошнія гады рэжым Лукашэнкі актыўна выкарыстоўвае абвінавачанні па крымінальных «тэрарыстычных артыкулах» супраць іншадумцаў, актывістаў і тых, хто падтрымлівае Украіну. Паводле гэтых артыкулаў ужо асудзілі мінімум 133 чалавекі, у тым ліку замежнікаў і пенсіянераў.
«Вясна» распавядае, як і за што судзяць за «тэрарызм», а таксама як змянілася «антытэрарыстычнае» заканадаўства ў апошнія гады. А юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, чым беларуская інтэрпрэтацыя «тэрарызму» адрозніваецца ад міжнароднай практыкі.
«Калі раней смяротнае пакаранне ўжывалася толькі ў якасці выключнай меры пакарання за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах, то цяпер яе прымяненне магчыма за прыгатаванне да злачынства і замах на злачынствы».
💔4 гады і 6 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Узровень рэпрэсій уражвае — толькі за адзін месяц у Гомельскай вобласці 50 крымінальных і больш за 120 адміністрацыйных палітычных спраў
Паводле міліцэйскіх звестак, у студзені 2025 года ў Гомельскай вобласці «зафіксавана 50 злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», па якіх устаноўлены 34 падазроныя. Гэта значыць, што некаторым фігурантам ставяць у віну не адзін, а шэраг палітычна матываваных артыкулаў КК.
Часцей за ўсё гэта «абраза Лукашэнкі» ці прадстаўнікоў улады, «распальванне варожасці», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша @flagshtok.
Таксама паводле інфармацыі МУС за студзень было складзена 122 пратаколы за «экстрэмісцкія падпіскі».
Майстрыцу манікюра сёння будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
Карыне Фасевіч 29 гадоў. Яна мінчанка, працуе майстрыцай па манікюры. У Карыны ёсць непаўналетні сын, пісала «Наша Ніва».
Дзяўчыну пачынаюць судзіць 17 сакавіка ў Фрунзенскім раённым судзе Мінска. Яе абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
🎧«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзе яна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз «Партнерства» — за што і была пакараная.
Эніра з’яўляецца кансультанткай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека — іншымі словамі, яна спецыялістка ў назіранні за выбарамі. І таму наведала шмат краінаў, дзе праходзілі выбарчыя працэсы.
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» Эніра Браніцкая распавядае пра свой шлях да праваабароны, падзеі 2006 і 2010 гадоў і пазней, а таксама пра тое, чым яна ганарыцца.
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
⁉️Ператрус: што важна ведаць
Нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.
• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640
📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
📝Віды катаванняў у жаночай папраўчай калоніі №4
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Больш за ўсё жанчын пераследуюць за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паводле розных «пратэсных» крымінальных артыкулах асудзілі не менш за 993 жанчыны.
За каментары ў інтэрнэце асудзілі мінімум 592 жанчыны.
👉Чытаць даклад па спасылцы
🇬🇧Англамоўная версія дакладу па спасылцы
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🇬🇧Нагадваем, што ў «Вясны» ёсць англамоўная версія сайту
На ёй аператыўна з'яўляюцца галоўныя навіны, звязаныя з правамі чалавека ў Беларусі. Вы можаце дасылаць спасылкі на тэксты вашым замежным сябрам, каб яны разумелі ўзровень рэпрэсій у Беларусі, ці дзяліцца імі самі ў сацсетках, калі для вас гэта бяспечна.
Апошнія цікавыя тэксты:
🔹Elections*2025. Final analytical report on the results of observation of the election of the President of the Republic of Belarus
🔹Members of the European Parliament have signed this week 846 postcards to Belarusian political prisoners
🔹Latvian man sentenced to 6 years in a penal colony for "discrediting Belarus" and "calling for sanctions"
🔹"I'm probably just going to die here": The situation of political prisoners from vulnerable groups
🔹 Censorship in Belarus is the main tool for maintaining power and fighting against "extremism"
https://spring96.org/en
У «экстрэмісцкі» спіс дадалі суполку ў «Аднакласніках» «БОРИСОВЧАНЕ»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 12 сакавіка.
У гэтай суполцы больш за 5600 удзельнікаў і яна аб'ядноўвае «асобаў, якія жылі і жывуць у Барысаве».
У Мінску сёння разглядалі апеляцыйную скаргу стаматалагіні Алены Елькінай. Яе асудзілі да пазбаўлення волі
У Мінскім гарадскім судзе напачатку лютага асудзілі 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч. Палітзняволеную асудзілі да калоніі, але дакладны тэрмін зняволення пакуль невядомы.
Сёння Вярхоўны суд разглядаў апеляцыйную скаргу стаматалагіні. Рашэнне прымала судая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова. Вынік невядомы.
Нагадаем, 4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена. Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году.
🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
💌Чальцы Еўрапейскага парламента падпісалі 846 паштовак беларускім палітвязням
У межах ініцыятывы #EPStandsBYyou еўрапейскія палітыкі з усіх камітэтаў і палітычных групаў у Страсбургу зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пачынаючы з панядзелка 10 сакавіка і да раніцы чацвярга 13 сакавіка яны пісалі ім лісты.
Агулам было падпісана 846 паштовак — гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю праекта з 2022 года.
Падпісанне было ініцыяванае дэпутатамі і дэпутаткамі Еўрапарламента Пятрасам Аўштрэвічусам, Renew Europe; Анджэем Халіцкі, EPP; Хельмутам Брандштэтэрам, Renew Europe; Марціньшам Стакісам, Greens/EFA; Малгажатай Гасеўскай, ECR; Свенам Міксерам, S&D; Расай Юкневічэне, EPP; Сандрай Калніетэ, EPP; Міхалам Кабоскам, Renew Europe; Андржэем Коларжам, EPP.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117608
💔3 гады і 8 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 прозвішчаў — цяпер у ім 5051 чалавек
14 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка Андрэя Слізевіча.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
📍Пагаршэнне здароўя, новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА: агляд навінаў пра палітвязняў за апошні месяц
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 48 чалавек.
🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹У палітзняволенай Вольга Маёрава выявілі катаракту — яна можа страціць зрок.
🔹Палітвязняў Эдуарда Бабарыку і Аляксандра Францкевіча другі раз асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".
🔹Журналіста Дзяніса Івашына змяшчалі ў ШІЗА на 15 сутак.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
📝Прыніжэнні і катаванні паводле гендарнай прыкметы. Даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Шмат жанчын сведчылі пра жорсткае абыходжанне, здзекі, абразы і пагрозы ў свой адрас, у тым ліку сэксуальным дамаганнем і гвалтам, з якімі сутыкаліся ад самога моманту затрымання. Сілавікі не саромеліся ў сваіх выказваннях: «с*ка», «шл*ха», «бл*дь»... — затрыманыя неаднойчы чулі падобныя словы.
«Супрацоўнік УУС проста паставіў мяне каля сцяны і як стаў мне гарлапаніць на вуха, што мая праца — гэта смактаць у мужыкоў».
🌿Няпросты шлях да волі аўтаэлектрыка з Ліды, якога тройчы асудзілі ў Беларусі і абвясцілі ў вышук
Аўтаэлектрыка з Ліды Івана Каспяровіча не маглі пакінуць раўнадушнымі падзеі 2020 года, фальсіфікацыі ў ходзе выбараў, разгон акцый пратэсту і рэпрэсіі ў дачыненні да іх удзельнікаў.
Ён і сам браў удзел у мітынгах у Лідзе, пачаў адміністраваць некалькі пратэсных каналаў, адзін з якіх — «Дошка ганьбы» — змяшчаў дадзеныя найбольш рэпрэсіўных сілавікоў. Але праз некалькі месяцаў Івана вылічылі і затрымалі.
«Я потым многіх з тых, каго збівалі, бачыў сам. У некаторых з іх цела было проста сіняе. Хадзілі нават чуткі, што нехта памёр пасля такіх катаванняў».
⚖️Люты: паводле палітычных справаў у Беларусі асудзілі амаль 160 чалавек
У лютым праваабаронцы фіксавалі захаванне ўстойлівай тэндэнцыі пераследу грамадзян паводле палітычных матываў у крымінальным парадку. Прынамсі 156 чалавек былі асуджаныя за месяц у межах крымінальна-прававых рэпрэсій. З гэтай колькасці 114 складаюць мужчыны, 42 — жанчыны. Яшчэ пяцёра грамадзян былі рэпрэсаваныя ў межах спецыяльнай вытворчасці.
• У Мінску асудзілі 74 чалавекі;
• У лютым адбыўся ўсплёск па колькасці сем'яў або групаў сваякоў, што трапляюць у жорны рэпрэсій;
• Цягам лютага зафіксаваны ўсплёск справаў, паводле якіх ахвяры рэпрэсій праходзілі ў другі і наступны разы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117614
У Мінску пачынаюць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю
Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка пачынае разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.
У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Вядома, што 16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама Алан Роя.
💔Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава з'ехала з Беларусі — яна ўпершыню за 4 гады пабачыла сваіх дзяцей
Кранальным відэа ў Facebook падзялілася яе маці, Ганна Канавалава.
У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.
Вядома, што ў Антаніны за час зняволення моцна сапсаваўся зрок — ёй нават прызначылі трэцюю групу інваліднасці. 15 снежня яна выйшла на волю.
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Былы палітвязень Аляксандр Зялюткін: «Мне падалося, што ў суседняй камеры забілі чалавека»
🔹Цэнзура ў Беларусі – галоўны элемент утрымання ўлады і татальнай барацьбы з «экстрэмізмам»
🔹Латвійца асудзілі да 6 гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «заклікі да санкцый»
🔹«Апеляцыю вырашыў не падаваць, каб хутчэй адбыць пакаранне і вярнуцца на волю»
🔹«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне
🔹Шасцёра суддзяў Гомельшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў
🔹«Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітвязняў знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча
«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.
Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».
🏃♀️Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў
Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмарафону ці New Balance Bieg na Piątkę.
Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!
Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.
💔«Выдзернулі з ШІЗА, паведамілі і вярнулі назад». Як палітвязню распавялі пра смерць маці
Напачатку жніўня стала вядома пра смерць маці палітзняволеных антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія. Паведамлялася, што ў жанчыны выявілі анкалогію на глебе стрэсу праз паўгода пасля затрымання сыноў.
Малодшая сястра хлопцаў распавяла «Медыязоне» аб тым, як ім паведамілі аб смерці мамы.
«Цімура запрасілі ў кабінет разам з псіхолагам і паказалі мой тэкст. Далі заспакаяльнае і ў цэлым зрабілі ўсё магчымае для такой сітуацыі. Тамазу аб смерці мамы не казалі амаль тыдзень. Я тады тэлефанавала ў калонію і прасіла, каб яму далі нармальнага псіхолага. Здалося, што мне нават неяк паспачувалі».
«Жорстка, калі шчыра. Але наколькі я ведаю, супрацоўнікі калоніі хадзілі па зняволеных і прасілі падтрымаць Тамаза. І мне ўжо пасля расказвалі, што калі ўсе выходзілі ў дворык, то крычалі: "Тамаз, трымайся"! Маральна не далі зламацца».Читать полностью…
⚖️Шасцёра суддзяў Гомельшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў
Па стане на 14 сакавіка 2025 года «Вясне» вядома не меней за 6787 асуджаных паводле крымінальных «пратэсных» артыкулах. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней.
«Вясна» распавядае пра шасцёх самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельшчыны, якія ўжо амаль пяць гадоў вядуць крымінальныя палітычныя справы.
• Яўген Ерафееў — мінімум 43 асуджаныя
• Наталля Качалава — мінімум 32 асуджаныя
• Аляксандр Піскуноў — мінімум 32 асуджаныя
• Мікалай Доля — мінімум 26 асуджаных
• Яўген Шаршнёў — мінімум 25 асуджаных
• Аляксей Хлышчанкоў — мінімум 25 асуджаных
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117609
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🎧«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — «Жанчыны ў праваабароне»
Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзе яна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз «Партнерства» — за што і была пакараная.
«Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце” — тады гэта займала некаторы час патлумачыць, што гэта такое», — успамінае Эніра.
Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ «сцэнай», амерыканку і Валадарку. А пасля вызвалення працягнула займацца праваабарончай дзейнасцю: працавала ў грамадскай прыёмнай камітэта «Салідарнасці», была дырэктаркай «Офіса па правах людзей з інваліднасцю», стаяла ля вытокаў ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў», а цяпер з’яўляецца праваабаронцай «Human Constanta».
Soundcloud | Spotify | Apple podcasts | Youtube | Castbox | Іншыя пляцоўкі
У Чачэрску хлопца пачынаюць судзіць за «масавыя беспарадкі»
Жыхара Чачэрска Рамана Емяльянава збіраюцца судзіць сёння, 14 сакавіка, у мясцовым судзе. Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Мікалай Сергіевіч.
У чым менавіта абвінавачваюць Рамана — невядома, піша «Гомельская Вясна».
Паведамляецца, што ў мінулым годзе гэты самы Мікалай Сергіевіч судзіў хлопца паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянавае пікетаванне).