Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Пачынаецца завочны суд над заснавальнікамі BYSOL, BY_Help і іншымі актывістамі
На 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да сямі актывістаў і актывістак: Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага.
Кожнаму з фігурантаў справы інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Спецвытворчасць у дачыненні да актывістаў і актывістак пачалі ў снежні 2024-га году.
З 15 чалавек напісалі двое. Як у івацэвіцкай калоніі № 22 палітвязням прапаноўвалі напісаць прашэнні аб памілаванні
Пра гэта распавядае былы палітвязень, які адбываў свой тэрмін у гэтай папраўчай калоніі.
Яму ў зняволенні прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні за два месяцы да вызвалення. Тады ў калонію прыехаў пракурор, выклікалі 15 палітвязняў, з якіх толькі двое напісалі на памілаванне, кажа мужчына. За адмову пісаць прашэнне мужчыну не выпісвалі спагнанне. Але пазней ён даведаўся, што некаторым за адмову пагражалі дадаць тэрмін зняволення па новай крымінальнай справе.
🔹«Калі параўноўваць суткі ў 2022-м і 2024-м, то цяпер горш стала», — былы палітвязень пра калонію і арышт пасля вызвалення
✊Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!
Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.
BYSOL адкрывае традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўключна.
Падтрымаць збор па спасылцы
🇪🇺Трое новых «хросных» з Фінляндыі, Латвіі і Германіі для палітвязняў у Беларусі
У рамках кампаніі #WeStandBYyou Орас Цюнккюнен («Зялёны саюз», Фінляндыя), Андрыс Шуваеў («Прагрэсіўныя», Латвія) і Тэры Рэйнтке («Зялёныя/EFA», Еўрапейскі парламент) сталі сімвалічнымі «хроснымі» Аляксея Арлова, Галіны Дзербыш і Вольгі Пятух.
«РРэжым Лукашэнкі абвясціў пенсіянерку з анкалагічным захворваннем і праблемамі з сэрцам тэрарысткай і прысудзіў яе да 20 гадоў калоніі. Я думаю пра Галіну і іншых палітычных зняволеных. Гэтым людзям давялося пацярпець за праўду — і наш абавязак гаварыць ад іх імя. Толькі так мы можам даць рэжыму зразумець: свет бачыць вашыя злачынствы і не забудзе іх».
Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 16 красавіка.
Ксёндз Вячаслаў Барок сутыкнуўся з палітычным пераследам за сваю пазіцыю пасля выбараў, пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.
💔4 гады і 7 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў
Гэта Алег Цімашэнкаў, Вольга Губар, Ігар Сімашковіч, Антон Лісічкін, Ігар Ільюкевіч, Андрэй Урублеўскі, Іван Падліпенцаў, Мікіта Самарын, Максім Ралько.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117790
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
«Білі ў асноўным ботамі». Гродзенец пра затрыманне ў жніўні 2020-га году
Мужчыну пасля затрымання адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна.
«Нас туды завезлі праз калідор ганьбы — з штурхялямі пад дупу. Білі ў асноўным ботамі. Пасля гэтага нас завялі ў вялікую актавую залу. Нас было там каля 100 чалавек. Перыядычна амапаўцы прывозілі туды, вось такіх, як я.
За сталом было тры супрацоўнікі РАУС па форме. Адзін з іх, напэўна, начальнік, вёў з залай усялякія гутаркі і гуляў з намі ў віктарыны, так бы мовіць. Напрыклад, трэба было назваць дзень, калі пачалася Другая Сусветная вайна — вось гэта вось усё. Калі хтосьці адказваў правільна, альбо яму падабаўся неяк, ён нібыта адпускаў.
У аднаго хлопца ў заплечніку знайшлі мясную сякерку. Яму пачалі прад'яўляць, што ён з гэтай сякеркай ішоў мянтоў забіваць. Яго вывелі з залы, а потым вярнулі. Наколькі я ведаю, яго дзесьці ў кабінетах або ў туалетах білі».
«Мы па-ранейшаму атрымліваем звесткі пра пераслед». Павел Сапелка пра тое, як рэжым хавае факты палітычнага пераследу
«Сваёй мэты рэжым дамагаецца гэтак жа "элегантна", як "перамагае" на псеўдавыбарах — праз чарговыя злоўжыванні, абмежаванні і забароны. Гэтыя працэсы суправаджаюцца чарговымі нападкамі на нязгодных як у краіне, так і за яе межамі, а таксама ўзбуджэннем сотняў чарговых "экстрэмісцкіх" спраў.
Развянчаць намаганні дзяржаўнай прапаганды можна: мы па-ранейшаму шукаем і атрымліваем звесткі пра пераслед. Унесці свой уклад у барацьбу з дзяржаўнай прапагандай можа кожны: паведаміце нам аб вядомым вам затрыманым або асуджаным па палітычных матывах. Мы збіраем, правяраем і захоўваем гэтыя дадзеныя, а калі яны патрапілі да нас пад умовай неразгалошвання — выкарыстоўваем іх толькі ў статыстычных мэтах, не раскрываючы вядомых нам імёнаў і абставінаў».
❗️«Не іх кліенты». Былы арыштант распавёў пра суткі ў 2020-м у арыштным доме пры калоніі для рэцыдывістаў
Арыштны дом ПК-11 у Ваўкавыску пабудаваны ў 2008 годзе — гэта была першая спецыялізаваная ўстанова такога тыпу. «Беларусь сегодня» пісала тады, што гэты двухпавярховы дом «пабудаваны з нуля ў адпаведнасці са строгімі міжнароднымі нормамі». У артыкуле адзначылі, што будынак нагадвае гатэль, а ўмовы ўтрымання можна назваць камфортнымі.
Падчас пратэстаў у жніўні 2020 года там утрымлівалі адміністрацыйна-асуджаных з Гродна. Адзін з іх распавёў «Вясне» пра выпадковае затрыманне ў Гродне, суд у кабінеце турмы, доўгі этап у Ваўкавыск і суткі ў арыштным доме.
«Адзін з супрацоўнікаў, напэўна, начальнік, вёў з залай усялякія гутаркі і гуляў з намі ў віктарыны, так бы мовіць. Напрыклад, трэба было назваць дзень, калі пачалася Другая Сусветная вайна — вось гэта вось усё. Калі хтосьці адказваў правільна, альбо яму падабаўся неяк, ён нібыта адпускаў».
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»
Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
❓Навошта гэта патрэбна?
- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.
📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Генадзь Іванчыкаў, Аляксей Семянок, Ігар Драбышэўскі, Дзяніс Белаголаў, Наталля Белакурская, Мікалай Снытко, Аляксандр Горбель
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117779
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Да крыві збівалі нагамі па твары. Як ГУБАЗіК катаваў беларуса за ўдзел у пратэстах
У аддзяленні ГУБАЗіК мужчыну адразу пачалі абвінавачваць у тым, што ён кідаў камяні і збіваў міліцыянтаў. Суразмоўца ўсё адмаўляў. Дзеля таго, каб ён прызнаў віну, супрацоўнікі ГУБАЗіК пачалі яго моцна збіваць.
«Я чую крык з калідора: "Дзе ён, зараз я яго буду біць". У кабінет уварваліся амбалы ўсе ў чорным і пачалі мяне збіваць. Я сяджу ў кайданках, нават укрыцца не магу. Адзін стаяў каля дзвярэй, а двое схапілі мяне за шыю і кінулі на падлогу. Збівалі нагамі і дручкамі. Калі я прыехаў на Акрэсціна, зняў парткі, а ў мяне ўся спіна і ногі чорныя».
❗️«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
«Вясна» распавядае, чаму ўлады чарговы раз схавалі даныя пра рэпрэсіі і чаму гэта не сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы Павел Сапелка і Наталля Сацункевіч аналізуюць актуальнае становішча і заклікаюць неабыякавых беларусаў дапамагаць у распаўсюджванні праўдзівай інфармацыі.
«Скарачэнне вядомай колькасці крымінальных і адміністрацыйных асуджэнняў — гэта не прыкмета адлігі, гэта ў першую чаргу вынік адсутнасці інфармацыі. Мэта такога актыўнага замарожвання інфармацыйнага поля відавочная: гэта імітацыя вяртання да становішча нацыянальнай згоды ў знешнепалітычных мэтах, спроба ўвесці ў зман знешнюю аўдыторыю».
БАЖ фіксуе новую хвалю рэпрэсій супраць журналістаў і іх родных у Беларусі
У большасці выпадкаў сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі недзяржаўных журналістаў, якія цяпер вымушана працуюць за межамі Беларусі. У некаторых выпадках візіты сілавікоў суправаджаліся аглядам памяшкання ў сувязі з распачатай супраць журналіста ці журналісткі крымінальнай справы.
Нагадаем, што першая хваля такога ціску на родных пракацілася ўлетку мінулага года.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку праекту «Перетрем с Халезиным»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 16 красавіка. На гэтую Instagram-старонку падпісаныя больш за 9000 чалавек.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўніла старонка ў Instagram «Belarusians in Rome» — адпаведнае рашэнне было прынятае 15 красавіка судом Бешанковіцкага раёна.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🔗"Лебядка адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул". Што вядома пра ціск на вайсковага аналітыка
Таксама да нядаўняга часу ў ПК-22 адбываў тэрмін Ягор Лебядок, якому прысудзілі 5 гадоў калоніі. У снежні 2024 года яму замянілі рэжым утрымання на турэмны. Былы палітвязень падзяліўся вядомай інфармацыяй пра Ягора:
"Па апошняй інфармацыі, да майго вызвалення, яго адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул. Лебядок вельмі юрыдычна падкаваны, яго складана ім патапіць. Бо, як даходзіла інфармацыя з ШІЗА ад людзей, якія з ім сядзелі, што прыходзіць да яго Пірог (супрацоўнік ПК-22), дае анучу і кажа: "Ідзі, мой".
Увогуле ў калоніі гэта праца тых, хто мае "нізкі сацыяльны статус". Гэта робіцца спецыяльна, каб прынізіць, а калі адмаўляешся выконваць наказ, табе адразу пішуць спагнанне. Але ён прыгожа з гэтага сыходзіў. Як мне перадавалі, ён казаў: "Я не адмаўляюся выконваць, але я буду выконваць іншую працу, якая не будзе шкодзіць майму гонару і сацыяльнаму статусу".
«Барацьба за метал» у беларускіх калоніях
У кнізе Салжаніцына Аляксандр Юруць прачытаў, што ў савецкіх лагерах для нязгодных з уладамі грузавыя вазы замест коней цягалі самі людзі. Яны называліся «ВРИДЛО – временно исполняющий должность лошади». У калоніі на прамзоне палітвязень пабачыў падобную з’яву.
«Метал на "промку" завозяць на вялікім возе. Адзін цягне спераду, а трое чалавек пхаюць ззаду. Воз важыў 200 кілаграмаў, можа і болей. Яго цягнулі ў наш цэх мо за кіламетр.
Усе вязні стаяць, чакаюць. Ледзь гэты воз заедзе ў цэх, як чалавек 40 на яго накідваюцца, каб забраць сабе лепшы метал. Цісканіна страшная, усе адно аднаго штурхаюць. Мне аднойчы патрапіла кавалкам металу па твары. А адзін хлопец патрапіў пад воз і яму пераламала нагу. Там усе ведаюць, што гэта іхняя выкананая дзённая норма, іхняе неШІЗА».
💔"Фактычна не бачыць на адлегласці рукі", — былы палітвязень пра актывіста Вячаслава Арэшку
Былы палітвязень, які адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, распавёў пра стан здароўя палітолага і грамадскага дзеяча, актывіста прафсаюза РЭП 70-гадовага Вячаслава Арэшку, асуджанага да 8 гадоў калоніі:
"Арэшку таксама памілаванне прапаноўвалі, але ён адмовіўся. Ён спрабаваў атрымаць інваліднасць па зроку, бо фактычна не бачыць на адлегласці рукі. Але, відавочна, ніхто не зрабіў".
Нагадаем, палітвязня затрымалі ў красавіку 2022 года. Яго разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Спачатку ён адбываў тэрмін у шклоўскай ПК-17, але праз некалькі месяцаў яго перавялі ў Івацэвічы.
❗️«Калі параўноўваць суткі ў 2022-м і 2024-м, то цяпер горш стала», — былы палітвязень пра калонію і арышт пасля вызвалення
Антона затрымалі летам 2022 года наўпрост на працы. Падставай стала яго актыўнасць у інтэрнэце. Ужо пасля затрымання сілавікі знайшлі ў тэлефоне мужчыны фотаздымкі расійскай вайсковай тэхнікі, якія ён дасылаў у «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. За гэта яму прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі.
Напрыканцы 2024 года ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю. Але на гэтым пераслед Антона не скончыўся: неўзабаве яго зноў затрымалі паводле адміністрацыйнай справы. У выніку мужчына быў вымушаны разам з сям'ёй з'ехаць з краіны.
Былы палітвязень распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў івацэвіцкай калоніі № 22, пра выраб скрыняў для расійскай зброі і вайсковай формы РФ, пра цяжкі стан здароўя Вячаслава Арэшкі, а таксама параўнаў умовы для адміністрацыйных арыштантаў у ІЧУ.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117792
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Instagram-старонка журналіста Яраслава Пісарэнкі і песня «Адольф Гитлер» — чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У абноўлены «экстрэмісцкі спіс» трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Krila Do Pekla», «Беларусы в Испании», «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі», «ЧАТ Малиновка 5/6», «Беларусы Нідэрландаў», «Беларусы в Зелёна-Гуре», «Беларусы Іллінойса – Дапаможам Адзін Аднаму чат», «Суполка Беларусаў у Фінляндыі / Беларусы и белорусы в Финляндии», «Беларусы ў Лісабоне», «Беларусы в Кракове (с 91 не белорусы)», «Беларусы в Валенсии»;
📍Instagram старонкі «kalinouskipolk», «bel_warriors_support», «1863_tattoo», «pisarenko_jr», «ZYVI»;
📍Музычныя кампазіцыі гурта «Русский корпус» «Адольф Гитлер» і «Рудольф Гесс»;
📍Сайты vilnabilarus.оrg.uа, «tsikhanouskaya.оrg, «kanstytucyja.оnlinе;
📍TikTok-старонкі «Lizaveta Vodzina», «belaruscentr», «user2248544812285», «war.uaa1», «aze_neonazi», «belarusian_monarchist», «belarusmapz», «belaruskiautapolk», «slava_ukraine_warrior_ua», «stoppropagandaruzza», «netavoreikalas24», «razamlt», «bulba_333», «volnaya.belarus», «kalinouskipolk», «radiounet».
📝«Улады ніколі публічна не асуджалі катаванні». Даклад праваабаронцаў у рамках УПА
Кааліцыя беларускіх няўрадавых арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках чацвёртага цыклу УПА. Усё гэта зроблена для прадстаўлення ў рамках чацвёртага цыкла ўсеагульнага перыядычнага агляду (УПА) Савета ААН па правах чалавека.
Ён адлюстроўвае становішча з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 1 лістапада 2020 года па 31 кастрычніка 2024 года.
«З 2020 года тыповымі формамі катаванняў з'яўляюцца збіццё, удушэнне, прымус людзей доўгі час знаходзіцца ў статычным становішчы, уздзеянне на сэнсарныя рэцэптары, выкарыстанне электрашокераў, сэксуальны гвалт, утрыманне ў перапоўненай камеры, доўгае адзіночнае зняволенне ў карцэры, утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам і іншыя».
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
«Ты што тут, свядомы?». Палітзняволены Павел Белавус сутыкнуўся з ціскам за размову ў СІЗА на беларускай мове
Нягледзячы на тое, што ў звычайным жыцці былы палітвязень Аляксандр Юруць беларускамоўны, у СІЗА ён вырашыў з мэтаў бяспекі размаўляць з супрацоўнікамі ізалятара па-руску.
«Я загадзя разумеў, што для іх беларускамоўны будзе такім жа трыгерам, як для рускага ўкраінамоўны. Памятаю, як аднойчы Павел Белавус на вечаровай праверцы зрабіў даклад цалкам па-беларуску. Надзіральнікі былі ў ступары. Але яны часам паддзявалі Паўла за беларускую мову. Казалі: "Ты што тут, свядомы?"», — распавядае Аляксандр.
🔹«Жонка закахалася ў ахоўніка Валадаркі і палюбіла гэты рэжым». Былы палітвязень пра сваё зняволенне
Вядомага беларускага футбаліста адправілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі» — ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Аляксандру Асіповічу цяпер 48 гадоў. Ён выхаванец мiнскага «Дынама». На дарослым узроўні Асіповіч спачатку гуляў за фарм «Дынама» ў Д2, адкуль стаў выклікацца ў моладзевую зборную (там у выніку правёў 15 матчаў). За аснову «бела-блакітных» дэбютаваў у сярэдзіне 1997 года — стаў рэгулярна з’яўляцца ў складзе, а каманда ўзяла чэмпіёнскі тытул.
Пазней у яго кар'еры былі літоўскі «Жальгірыс», польскі «Заглембе», а таксама іншыя клубы Беларусі і суседніх краін. Пасля сканчэння кар'еры Асіповіч стаў футбольным агентам, а таксама займаўся «футбольным рэпетытарствам».
Як піша «Трыбуна», напрыканцы 2022-га, як аказалася, мужчыну затрымалі ў Мiнску. 9 студзеня 2023 года яго судзілі за «абразу Лукашэнкі». Паводле інфармацыі выдання, суддзя Алег Каляда прысудзіў Асіповічу 1 год калоніі. Пазней былога футбаліста дадалі ў спіс «экстрэмістаў».
❗️Палітзняволенага з польскім грамадзянствам дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь
Палітзняволенага з польскім грамадзянствам Роберта Тампалу дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь на восем гадоў, піша @dissidentBY. Мужчыну асудзілі за каментары ў сацыяльных сетках да трох гадоў пазбаўлення волі, якія ён адбыў у наваполацкай калоніі № 1.
Мужчына пражываў у Беларусі з 90-х гадоў, быў затрыманы ў 2023 годзе. Яго асудзілі паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) да трох гадоў пазбаўлення волі за каментары ў сацыяльных сетках.
Дэпартацыя адбылася адразу пасля вызвалення — ён мусіў дабірацца да Польшчы самастойна. Вядома, што ў мужчыны есць непаўнагадовае дзіця. Верагодна, сям’я Роберта засталася ў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117781
Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско распачалі яшчэ адну крымінальную справу
@MAYDAYMog стала вядома, што дзяўчыну перавялі ў Следчы ізалятар у Баранавічах.
Нагадаем, жыхарка Ваўкавыска Аляксандра Каско была затрымана 9 лютага 2023 года пасля прыезду ў Беларусь. Яе абвінавацілі па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», і асудзілі да 10 гадоў калоніі.
У мінулым траўні Аляксандру судзілі ў другі раз — за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу суддзі».
У папраўчых калоніях дазволілі кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні для «грамадзянскіх» сужэнцаў
Раней гэтая катэгорыя ўзаемаадносін трактавалася як «знаходжанне ў пазашлюбнай сувязі» і спатканні для яе былі недаступныя, піша @MAYDAYMog.
Праваабаронцы даведаліся пра выпадкі, калі некаторыя ПК дапускалі спатканні для «грамадзянскіх» мужа і жонкі — для гэтага ім трэба было звярнуцца да ўчастковага міліцыянта па месцы жыхарства і пацвердзіць сумеснае пражыванне са зняволеным (напрыклад, участковы можа наведаць жыллё для агляду; падыходзілі і дакументы аб наяўнасці сумесных дзяцей).
Даведка, падпісаная ўчастковым, адсылаецца ў папраўчую ўстанову, пасля чаго зняволены атрымлівае магчымасць напісаць хадайніцтва аб унясенні «грамадзянскага сужэнца» ў асабістую справу.
🎬Прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня адбудзецца на XI Фестывалі нефільтраванага кіно
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны ў трох гарадах: Варшава (25.04, 18.00, Kinoteka), Вільня (23.04, 19.00, CreateCulture Space) і Хельсінкі (26.04, 19.00, Kitchen Lab Tarvo). Пазней ён будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Падрабязнасці і квіткі тут: https://unfilter.by/schedule/
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум павінен быў прайсці ў 2023 годзе, аднак Мінкульт адмяніў яго.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» Telegram-канал «Союз Матерей Беларуси»
Гаворка таксама пра чат ініцыятывы і яе лагатып. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 10 красавіка.
Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі:
📍Telegram-каналы і чаты «EternalWar», «Syndicate_95», «Акцыi "УЛЬТЫМАТУМ"», «ГЦУ ТЭРОР»;
📍Instagram старонкі «Голос Беларуси», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», «Суполка беларусаў Нарвегіі», «belarusy_sacramento», «Беларусы Грузии/By in Georgia (by_in_georgia)», «Крама Пагоня», «Mission of Democratic Belarus in Brussels (freebelaruseu)»;
📍Сацсеткі праекту «АТЕШ»;
📍YouTube-канал «Бумажные города»;
📍Старонкі ў Facebook «Суполка беларусау у Iтaлii/Associazione Bielorussi in Italia», «Ультыматум да Лукашэнкi»;
📍TikTok-старонкі «world_news», «Proud to be Russian-Belarusian», «Yuliya Sliuko», «Колючий LIFE», «daddytollik», «Terry Marynich», «Любитель Политики», «KIBORG28», «nexta_by», «М», «Светлана Тихановская», «pagonya», «Osint_Hanters».