Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🎉Павіншуйце палітвязня Дзмітрыя Гопту з Днём народзінаў
Дзмітрый Гопта — жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне. Маці Дзмітрыя прасіла памілаваць сына, але на пачатку студзеня 2022 года яна паведаміла, што яму адмовілі ў памілаванні.
📌28 кастрычніка Дзмітрыю споўніцца 23 гады. Скарыстайцеся, калі ласка, парадамі для напісання лістоў хлопцу:
🔹Пішыце на рускай мове, вялікімі і друкаванымі літарамі;
🔹Пазбягайце складаных сказаў;
🔹Для таго, каб Дзмітрыю было прасцей успрымаць ваш ліст, паспрабуйце падмацаваць кожны сказ малюнкам;
🔹Дзмітрый з задавальненнем падтрымае тэмы жывёл, спорта і машын.
💌Дашліце Дзмітрыю паштоўкі і лісты з віншаваннямі: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба,
Гопце Дзмітрыю Валер'евічу