Дзякуй усім беларусам за ўдзел у акцыях салідарнасьці да 9 жніўня. Мітынгі ў Вільні, Варшаве, Беластоку! Працягваюцца акцыі салідарнасьці па ўсім сьвеце у больш чым 20 краінах
Дзякуй міжнародным партнэрам, якія адгукнуліся на заклік. З заявамі выступілі больш за 30 краінаў — міністры, прэзыдэнты, прэм’еры. ЗША, Вялікабрытанія, Канада і Эўразьвяз выступілі з супольнай заявай у падтрымку палітвязьняў, супраць рэпрэсій. Эўразьвяз анансаваў падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў на наступны год. Польшча паабяцала дапамагаць беларусам у Польшчы, у тым ліку ва ўмацаваньні беларускай мовы, культуры, традыцыі. Брытанія выдзеліла 3 млн эўра на падтрымку працы правабаронцаў, рэпрэсаваных і НДА, а таксама увяла санкцыі супраць начальнікаў калёніяў, дзе ўтрымліваюць палітвязьняў. Літва падкрэсьліла, што ня лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком. Канада наклала санкцыі на Колю Лукашэнку і шэраг лукашэнкаўскіх судзьдзяў. ЗША ўвяла санкцыі супраць самалёта Лукашэнкі, а таксама закрыла шэраг лазеек. Пад абмежаваньні трапілі таксама чыноўнікі, судзьдзі, сілавікі — хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць беларусаў, дапамагае ў злачыннай вайне супраць Украіны. Гэта ўсё стала вынікам вялікай супольнай працы. Працяг будзе!
Сайд-івэнты трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»: запрашаем усіх жадаючых
У пятніцу ў Вільні стартуе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Сёння каманда Офіса знаёміць вас з дыскусіямі, семінарамі-прэзентацыямі і майстар-класамі на актуальныя для беларускага грамадства тэмы, якія запланаваныя на першы дзень мерапрыемства.
Што абмяркуюць удзельнікі падчас сайд-івэнтаў:
📎 дапамогу беларускім палітвязням;
📎 падтрымку беларусаў і беларусак праз прадстаўніцтвы дэмакратычнай Беларусі за мяжой;
📎 разбурэнне стэрэатыпаў і паляпшэнне ўзаемадзеяння з моладдзю;
📎 развіццё беларускай адукацыі;
Таксама гасцей мерапрыемства чакае семінар-прэзентацыя: «Дэкаланізацыя» vs «другасная каланізацыя»: грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў.
Сярод спікераў – Філіп Біканаў, Роза Турарбекава, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Євген Магда, Марына Сакалова, Павел Баркоўскі.
Расклад панэляў, спіс экспертаў і экспертак, поўны набор тэмаў – па спасылцы.
Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!
📆 Калі? 2 жніўня, 11:00-19:00
📍Адрас: Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo, Laisvės pr. 5, Вільнюс
❗ Важна! Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібербяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!
Мальта стала 26-й краінай Эўразьвязу, якая прыняла Сьвятлану Ціханоўскую (адзіная, якая засталася — Венгрыя). Мальта старшынюе ў АБСЕ і зьяўляецца сябрам Рады бясьпекі ААН. Таксама Мальта уваходзіць у Садружнасьць нацый (Commonwealth, зь Вялікабрытаніяй), трымаецца ваеннага нэўтралітэту, але не палітычнага. Сьпікер адразу сказаў, што вы ў парлямэнце ня знойдзеце ніводнага чалавека, які б сымпатызаваў рэжыму Лукашэнкі. На відэа Ціханоўскую прымае прэзыдэнтка і міністар замежных справаў. Пра Беларусь тут ведаюць мала, але гэта толькі пачатак.
Дамовіліся на супольныя крокі ў АБСЕ, Радзе бясьпекі, падтрымку ў Радзе Эўропы. Размаўлялі і пра падтрымку гуманітарнага фонду на рэабілітацыю былых палітвязьняў і рэпрэсаваных.
Цягам апошніх тыдняў у дэмакратычных сілаў было некалькі важных перамог.
👉Першае, адбілі бан на беларусаў у Літоўскім Сейме. Бо першапачаткова была прапанова спыніць выдачу ВНЖ. Потым яна ператварылася ў абмежаваньні на паездкі, і фінальная прапановы не атрымала падтрымкі. У гэтым годзе ужо ў Літве да пытаньня хутчэй за ўсё вяртацца ня будуць.
👉Другое. Запушчаны міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла каля 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлякацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы.
👉Трэцяе, Канада вылучыла дадатковы грошы, 1 мільён канадзкіх даляраў, на падтрымку незалежных мэдыяў. Спадзяемся, гэта дапаможа закрыць часткова праблемы тых, хто сутыкнуўся са складанасьцямі сёлета. Таксама скандынаўскія краіны вылучылі невялікія сродкі на мэдыі. Спадзяемся, да верасьня сытуацыя стабілізуецца.
👉І чацьвертае, удзел Ціханоўскай у міністэрскім саміце G7. Гэта ня толькі пра статус, колькі пра вяртаньне Беларусі ў павестку. На просьбу Ціханоўская Беларусь была ўключаная ў фінальнае камюніке саміту, і там добрыя моцныя фармулёўкі. Тут можа і няма практычных вынікаў адразу, але гэта дае Беларусі суб'ектнасьці. Найгоршае, што можа адбыцца, калі Беларусь будуць успрымаць праз прызму Лукашэнкі, і нам будзе вельмі цяжка даказваць сьвету што Беларусь не Расея.
Таварыш Вусаў казаў, што Ціханоўская доўга не выказвала падтрымку Украіне пасьля пачатку вайны. А вось што рабіла Ціханоўская 24 лютага 2022.
Читать полностью…Канада — краіна далёкая. І канадцы мала ведаюць пра нас, і мы мала ведаем пра Канаду. Але дзякуючы беларускай дыяспары, Івонцы Сурвілле, і ў рэшце рэшт такім вось цёплым і важным візітам — нашыя краіны становяцца бліжэйшыя. Канадцы шчыра кажуць, што іх магчымасьці абмежаваныя, але гатовыя рабіць усё, што ад іх залежыць
Читать полностью…Сьвятлана Ціханоўская і праўнук паўстанца Каліноўскага Зыгмунта Мінейкі, былы прэм'ер Грэцыі - Джордж Папандрэу -- на Афінскай Агоры
Читать полностью…Сёньня ў літоўскім Сэйме адбылася канферэнцыя, прысьвечаная беларускаму Дню Канстытуцыі. Вельмі моцныя словы літоўскіх палітыкаў і спікеркі парлямэнту ў падтрымку беларусаў, каб ня клалі ў адзін кошык рэжым і народ. Важна, што гэта адбываецца на фоне агульных антыбеларускіх настрояў у літоўскай мэдыяпрасторы. Трэба яшчэ больш супольных падзеяў, і камунікацыі.
Читать полностью…Анатоль Лябедзька: Да дыскусіі наколькі пагана украінцы ставяцца да беларусаў
?!
Ужо настроіліся з Франакам Вячоркам на высадку і хвалю чакання наступнага цягніка да Кіева. Але… памежнікі паставілі ў рэжым чакання цягнік!!! Ён нас пачакаў і мы з добрым настроем рушылі ў Кіеў.
Быць, менавіта ў гэтыя дні, ва Украіне годна і цікава. Наперадзе змястоўныя сустрэчы і дыскусіі з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і еўрапейскімі парламентарыямі, што ў гэтыя дні з’язджаюцца ва Украіну.
#украіна #беларусь #разам #салідарнасць
Хто ў Вільні, далучайцеся заўтра (21 студзеня) адзначыць гадавіну паўстаньня Каліноўскага. Бярыце з сабой сьцягі.
▪️святая імша ў Кафедральным саборы (12.30–13.30 па мясцовым часе),
▪️цырымонія на могілках Росы (14.00–14.45 па мясцовым часе).
З Новым годам, дарагія сябры. Беларусы — адна вялікая сям'я. Мая стужка так выглядала ўчора. ❤️
Читать полностью…Падчас Web Summit Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Euronews Next:
"Хто ведае, куды завядуць Расію яе імперскія амбіцыі? Магчыма, яны захочуць далучыць усе землі, якія калісьці былі акупаваныя. Так што гэта вайна не толькі ўкраінцаў ці беларусаў, гэта наша агульная барацьба. Без усведамлення гэтага немагчыма перамагчы дыктатуру"
https://ru.euronews.com/next/2023/11/21/ru-dictatorship-is-cancer-it-will-spread-sviatlana-tsikhanouskaya-interview
Сёньня ў Таліне адбылася важная падзея. Першая эстонска-беларуская канферэнцыя, арганізаваная намі супольна з эстонскім МЗС. Больш за 250 удзельнкаў, зь іх больш за 100 -- беларусы. Увесь дыпляматычны корпус у Таліне. Спэцпасланьнікі па працы з дэмакратычнымі сіламі з Францыі, Швэцыі, Эстоніі, Польшчы, Латвіі. Былыя палітвязьні, журналісты, праваабаронцы.
Пра што гаварылі. Як вызваліць палітвязьняў? Якія санкцыі прымусяць Лукашэнку адступіць? Як абараніць беларуску мовую і ідэнтычнасьць? Як дапамагчы беларускім мэдыям змагацца з прапагандай?
“Мы прызнаём толькі адзін легітымны ўрад Беларусі. Вядома, той, якім кіруе Сьвятлана Ціханоўская, якая была абраным прэзыдэнтам, пакуль Лукашэнка не сфальсыфікаваў выбары. Так што, як мы бачым, менавіта спадарыня Сьвятлана Ціханоўская прадстаўляе беларускі народ".
https://www.svaboda.org/a/32674202.html
Вельмі цешуся, што Швэцыя займае прынцыповую і пасьлядоўную пазыцыю па Беларусі. Больш за тое -- дае прыклад многім іншым краінам. І рэагуе на нашыя запыты і прапановы.
Якія вынікі:
1) Амбасадарка Крысьціна Юханэсан прызначаная спэцпрадстаўніцай па сувязях з дэмакратычнай Беларусьсю
2) Выдзелена істотная падтрымка беларускім культурніцкім ініцыятывам і праектам
3) Павялічыцца дапамога Міжнароднай плятформе збору доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і рэпрэсаваным
4) Шэраг супольных мерапрыемстваў на 2024 год, а таксама міністар падтрымаў ўдзел Ціханоўскай у Радзе міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў сьнежні 2023.
5) Вырашаецца пытаньне выдачы пашпартоў замежніка беларусам, якія пражываюць у Швэцыі і ня могуць вярнуцца ў Беларусь
Адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня разам!
9 жніўня беларусы адзначаць Дзень Салідарнасці. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, шэраг з якіх мы дзеля зручнасці сабралі ў адзіны спіс. Далучайцеся!
Чацвер, 8 жніўня:
🇨🇿Прага, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла.
🇺🇦Ірпень, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4.
🇫🇮Хельсінкі, 17:00, выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі.
Пятніца, 9 жніўня:
🇱🇹Вільня, 18:00, марш і мітынг, Кафедральная плошча.
🇵🇱Варшава, 18:00, Марш, Plac Żelaznej Bramy.
🇩🇪Берлін, 18:00, Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген.Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72
🇨🇦Таронта, 19:30, Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave.
🇧🇪Брусэль, 13:45, мітынг, Збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels.
🇺🇸Бостан, 18:00, прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010).
Субота, 10 жніўня:
🇵🇱Варшава, 18:00, Першы матч сезона 2024-2025 Пагоні Варшава, Obrońcow Tobruku 1.
🇬🇧Лондан, 13:00-14:30, акцыя пратэсту, Downing Street.
🇺🇸Бостан, 18:00, Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center.
🇩🇪Кёльн, 13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt. Дэталі.
Нядзеля, 11 жніўня
🇺🇸 Нью-Ёрк, 13:00, Sheep Meadow - Central Park. Дэталі
Калі вы ведаеце ці арганізоўваеце мерапрыемства, падзяліцеся інфармацыяй з намі праз чат-бот.
❗️ГЭТА МАЛАЯ ЧАСТКА ЎСІХ ЗАПЛАНАВАНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ – БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ШУКАЙЦЕ НА САЙЦЕ. СПІС БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА І АБНАЎЛЯЦЦА.
Расейская агентка, а цяпер Z-дэпутатка-пуціністка Марыя Буціна ўспомніла пра мяне.
Падчас вучобы ў Вашынгтоне давялося зь ёй быць у адной групе. Пакуль да яе не пастукалася ФБР, мне ня верылі, што яна расейская шпіёнка. Інтэрвію зь ёй у Савецкай Беларусіі, але піярыць экстрэмісцкае выданьне ня буду.
Адзін з самых цікавых удзельнікаў кампаніі у Каардынацыйную раду — Vitali Gavrouc (ідзе ў сьпісе Дабравольскага/Еўравыбар), ён жа дэпутат парлямэнту Малдовы, кіруе там парлямэнцкай групай сяброў Беларусі, мае беларускі пашпарт і кажа, што яго прэзыдэнтка — Ціханоўская
Читать полностью…Сёньня адбылася важная падзея. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла да 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлакацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца дапамогай палітвязьням. https://nashaniva.com/341862
Читать полностью…Што абмяркоўвалі на палях G7 па Беларусі:
👉 дапамогу незалежным мэдыям і праваабаронцам
👉 адказнасьць супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі
👉 вызваленьне палітвязьняў
👉 дзеяньні ў абарону беларускай незалкжнасьці
👉 фармалізацы адносінаў з дэмакратычнымі сіламі і непрызнаньне Лукашэнкі
👉 візы і пытаньні беларусаў у выгнаньні
Друзья! Мы с вами начинаем мегасбор "Беларусам от Беларусов" на 100 дронов для Полка Калиновского! Кто-то не верит,что у нас всё получится, кто-то даже мечтает чтоб не получилось! Но мы с вами знаем, что Хороших Людей Больше!
Сумма очень большая 45000 дол и помочь можно 2 способами 1) отказаться от кофе с утра и сделать донат любой 2) И просто поделиться информацией про этот сбор с Хорошими людьми
ГЛАВНОЕ!!! Беларусам из Беларуси Запрещено донатить!!! Безопасность главное!
Как можно помочь?
1)Картой
Мега сбор для Полка Калиновского на 100 дронов
🎯Ціль: 1 800 000.00 ₴
🔗Посилання на банку
https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka
💳Номер картки банки Rykov Oleksandr
5375 4112 1743 7685
2) Paypal balaganoffff@gmail.com
3) Patreon (Одноразовая подписка) patreon.com/balaganoff
4) криповалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc
ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 Слава Украине! Жыве Беларусь!
(На сейчас уже собрано 123 948 гр и 4692 дол )
Яшчэ пару месяцаў таму Лукашэнка спрабаваў заігрываць з Кіпрам, слаў віншавальныя тэлеграмы. У Кіпры з Лукашэнкам мець справы ня хочуць.
👉Кіпр будзе закрываць лазейкі, якія рэжым выкарыстоўвае для абыходу санкцыяў
🤝Сумленныя беларускія бізнэсы і IT-кампаніі працягнуць працу і будуць мець падтрымку Кіпра
👉Вядзецца праца па вырашэньні праблем з дакументамі і пашпартамі беларусаў, якія пражываюць на Кіпры
На відэа сустрэчы з прэзыдэнтам (які выконвае функцыі і кіраўніка ўраду), сьпікеркай, дыпляматамі і дэпутатамі
У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” адбылася дыскусія: стасункі афіцыйнага Кіева і дэмакратычных сіл Беларусі: выклікі, пагрозы, магчымасці:
Некаторыя вынікі дыскусіі:
👉Галоўным крытэрам эфектыўнасці супольнай працы можа быць запуск беларуска-украінскага стратэгічнага дыялога. Удзельнікі дыскусіі засведчылі разуменне і ўсведамленне, што трэба ствараць эфектыўную сістэму, стрыжням якой з’яўляецца стратэгія і ясны план дзеянняў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” рыхтуе адмысловую заяву аб непрызнанні вынікаў беларускіх псеўдавыбараў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” гатова да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, дабраахвотнікаў і абмеркаванню спіса існуючых праблем. Задача мінімум - развязаць хаця б некалькі вузлоў, якія ствараюць перашкоды для інтэграцыі беларусаў ва Украіне
👉украінскія і беларускія сінтэнкі (Прызма, Палітычная сфера, Еўрапейскі Дыялог) распачынаюць падрыхтоўку форума братоў Астрожскіх у Кіеве.
Сапраўды шкада, што Польшча прыпыніла праграму Poland Business Harbour. Праграма цудоўная і патрэбная. Але няварта пасыпаць галаву попелам.
Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — нізкая канвертацыя віз. То бок людзі рабілі масава візы PBH і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала беларусам больш за 600 тысяч візаў розных тыпаў за апошнія 30 месяцаў.
Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацвердзілася, што многія візы выдаваліся без належных працэдураў і праверак, у тым ліку за хабар.
Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўленьня праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сэктару, гэтаксама важна для польскага боку.
Пры гэтым прыпыненьне (НЕ СПЫНЕНЬНЕ!) праграмы аднак ня значыць спыненьня выдачы візаў. Кваліфікаваныя спецыялісты могуць па-ранейшаму падавацца і атрымліваць візы, зараз выпрацоўваецца мэханізм паскоранай выдачы.
Цяпер новы польскі ўрад праводзіць перагляд усіх праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца дзяржавай. Гэта тычыцца і медыяпраектаў, у тым ліку Белсат. Падчас апошняй сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская падняла гэтае пытанне з міністрам Сікорскім, і міністар запэўніў, што МЗС працягне падтрымку каналу. Для нас, беларусаў, праца Белсату мае выключна важнае значэнне.
Новы міністар замежных справаў Францыі прыяжджаў у Вільню на сустрэчу з Ціханоўскай адразу пасьля выбараў 2020
Читать полностью…Вялікая размова са Сьвятланай Ціханоўскай выйшла ў ТОК. Пра палітвязьняў, дзяцей, Новы год, Украіну, Пракоп'ева, расчараваньні і натхненьне. Адказала ўсім хэйтэрам.
https://youtu.be/dIzQOvWpET8?si=bz7Yg7HtSlTKsRmE
Разам з прадстаўнікамі беларускага бізнэсу правялі сустрэчу ў МЗС Партугаліі. Склалі сьпіс з 8 задач, якія трэба вырашыць. Гэта і пытаньні легалізацыі, і адкрыцьця рахункаў, і падаткаў. Дзяржсакратар адзначыў, наколькі важна што беларускі бізнэс у Партугаліі не губляе сувязь зь Беларусьсю і падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць.
Вялікі дзякуй Imaguru Global за падтрымку ў арганізацыі.
Рэзалюцыя па Беларусі ў Бундэстагу прынятая з другой спробы, і гэта заняло амаль год. Першая спроба была на пачатку году, прапанаваная CDU/CSU, але яе завярнула кіроўная кааліцыя. Гэтай восеньню рэзалюцыю ўжо прапанавала кіроўная кааліцыя. У ёй робіцца большы ўхіл на падтрымку беларусаў у выгнаньні. На гэты раз рэзалюцыю не падтрымала менавіта апазыцыя, праз міграцыйныя моманты. Але ўдалося. Зараз нямецкі ўрад павінен дзейнічаць у адпаведнасьці з гэтай рэзалюцыяй. У Нямеччыне менавіта парлямэнт вызначае палітыку.
Читать полностью…Сёньня швэдзкі міністар замежных справаў прадэманстраваў вышэйшы дыпляматычны пілатаж. Прывёз шэраг добрых навінаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Прысьвяціў усю паездку Беларусі. Нават літоўцы зьдзівіліся.
Читать полностью…6 лістапада Сьвятлана Ціханоўская прыме ў сваім офісе ў Вільні міністра замежных справаў Швэцыі Тобіаса Більстрома. Пасьля гэтага яны зробяць некалькі важных заяваў. У 12:00 міністар выступіць у гарадзкой Ратушы ў Вільні перад беларускай і літоўскай супольнасьцю па новай стратэгіі Швэцыі ў дачыненьні да Беларусі.
Для дэмакратычнай Беларусі Швэцыя зьяўляецца стратэгічным партнэрам. На працягу больш чым 20 год Швэцыя падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць, незалежныя мэдыі адукацыйныя праграмы. Цяпер Швэцыя зьяўляецца ўдзельніцай кааліцыі сяброў свабоднай Беларусі ў АБСЭ, фінансуе кантактную групу у Радзе Эўропы, праваабаронцаў, падтрымлівае ЭГУ.
Швэцыя далучылася да ўсіх санкцыяў супраць Лукашэнкі. Так, ёсьць праблема са статусам беларусаў у Швэцыі, якія ня могуць атрымаць палітычнага прытулку. І гэта пытаньне таксама будзе вырашацца.