Ад сёньня фільм "Жыве Беларусь" (Viva Belarus) зноў на Netflix. Netflix купіў у дыстрыбутараў ліцэнзію яшчэ на два гады.
https://www.netflix.com/title/81192938?s=i&trkid=254567369
Вельмі раю дыскусію пра лёсы беларускай і ўкраінскай моваў. Шмат падабенстваў, шмат адрозьненьняў.
https://www.youtube.com/watch?v=TZOvoki3iWs
У інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што нібыта Італія зьбіраецца накіраваць пасла ў Беларусь.
Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з МЗС Італіі. П'етра Тамаза Маркеджані прыбудзе ў статусе часова паверанага і не будзе ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку. Прынамсі такая дамоўленасьць была з міністрам замежных справаў Італіі.
Мы сочым і спрабуем вырашыць недарэчную сытуацыю з Аллай Цьвірко. На сувязі з Рабочым рухам, а таксама дыпляматамі. Зараз галоўная задача — каб Ала Цьвірко магла застацца ў шэнген-прасторы.
Яшчэ летась, мы тлумачылі міграцыйнаму агенцтву ў Швэцыі, што гэты кейс — выключна палітычны. Аднак Міграцыйныя ўлады ў Швэцыі абсалютна незалежныя ў прыняцьці рашэньняў, і на жаль, гэтыя рашэньні ў дачыненьні да беларусаў найчасьцей несправядлівыя. Яны карыстаюцца састарэлымі дакумэнтамі, паводле якіх Беларусь - бясьпечная краіна.
https://news.zerkalo.io/life/49877.html
Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідэрамі габрэйскай супольнасці ў Нью-Ёрку
Читать полностью…Мы ў курсе сітуацыі з памылковым блакаваннем каналаў незалежных медыяў з боку YouTube. Гэта ужо другая такая сітуацыя за месяц. Мы ў кантакце з Google, і спрабуем вырашыць сітуацыю.
Читать полностью…На нобелеўскую цырымонію ў Осла запрашаюць толькі тых паслоў, якія знаходзяцца ў Нарвэгіі. Беларусь ня мае свайго пасла ў Осла (ёсьць рэжымны амбасадар у Швэцыі, акрэдытаваны таксама ў Нарвэгіі). І адпаведна, запрашэньня яму не дасылаюць. Але мы зьвяжамся з Нобэлеўскім камітэтам і пераканаемся, каб такога запрашэньня не было.
Читать полностью…Сёньня зранку у гатэль, дзе мусіла адбыцца канферэнцыя "Новая Беларусь", паступіла паведамленьне аб мінаваньні. Мэйл быў напісаны па-расейску, паліцыя адразу пачала праверку, а сам гатэль праверылі сапёры. Канферэнцыя была пад пагрозай. Бомбы не знайшлі. Але почырк знаёмы.
Фота Руслан Серадзюк
Яшчэ адна пазытыўная навіна. Лукашэнка спалохаўся ехаць у Нью Ёрк на Генасамблею ААН. Там яго і не чакалі асабліва.
А Ціханоўская паедзе.
Дарагія сябры. Мы рыхтуемся да 3-годзьдзя ад пачатку пратэстаў у Беларусі 9 жніўня. З гэтай нагоды намі і нашымі сябрамі заплянаваны шэраг мерапрыемстваў.
29 ліпеня незалежныя беларускія мэдыі правядуць онлайн-марафон у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Усё, што просім — ахвяраваць хто колькі можа — на дапамогу палітвязьням. Сродкі будуць разьмеркаваныя паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць рэпрэсаваным.
2-3 жніўня у Варшаве з 9:00 да 19:00 у Палацы культуры і Навукі адбудуцца слуханьні прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета перад Каардынацыйнай радай. Па выніку слуханняў Каардынацыйная рада павінна ухваліць ці не ўхваліць кандыдатуры прадстаўнікоў.
5-6 жніўня у Варшаве ў Sound Garden Hotel мы правядзем канферэнцыю Новая Беларусь, дзе зьбярэм больш за 250 прадстаўнікоў беларускіх палітычных структур і грамадзянскай супольнасьці. Гэта будзе шырокі форум, на якім мы абмяркуем стратэгію дэмакратычных сіл, плян на выбары 2024 году, кампанію за эўрапейскі выбар. Мы робім канфэрэнцыю ў супрацы з Аб'яднаным пераходным кабінетам, Каардынацыйнай радай і палітычнымі партыямі. Запрошаем да ўдзелу ня толькі прыхільнікаў, але і крытыкаў.
9 жніўня Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Па ўсім сьвеце адбудуцца акцыі беларускай дыяспары і сяброў Беларусі. У Вільні мы плянуем урачыстае прыманне ў 16:00, а ў 18:00 — ад Кафедральнай плошчы пачнецца шэсьце з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай.
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская пачынае афіцыйны візыт у Рым, дзе сустрэнецца зь лідэрамі краіны, а таксама выступіць на слуханьнях па Беларусі ў італьянскім парлямэнце. Асабліва важны візыт напярэдадні Саміту НАТО.
Таксама сёньня ў Жэнэве будзе адбывацца сайд-івэнт па Беларусі, на якім будзе абмяркоўвацца імплемэнтацыя 33 артыкулу Статуту МАП (International Labour Organization). Апошнія тыдні лукашысты вядуць адкрытую кампанію супраць МАП, спрабуюць здыскрэдытаваць яе, ці адтэрмінаваць рашэньне. Пры гэтым лукашэнкаўскія чыноўнікі парушаюць Кодэкс і працэдуры ААН (чаму таксама будзе дадзеная ацэнка).
А яшчэ сёньня Атлянтычная рада абмяркоўвае наступствы патэнцыйнага зьяўленьня Прыгожына і вагнэраўцаў у Беларусі, Ціханоўская таксама выступае.
Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Аўстрыі Ван дэр Белен шмат гаварылі пра практычныя рэчы сёньня, але найбольш цікавая частка размовы была пра беларускую мову. Прэзыдэнта цікавіла, ці гавораць беларусы па-беларуску, чым адрозьніваецца наша мова ад расейскай. Ён казаў, што мова -- гэта вельмі важна
Читать полностью…Цікавае інтэрвію сёньня ў Сьвятланы Ціханоўскай браў Sky News. Яны рыхтуюць рэпартаж на сьмерць Лукашэнкі. Своеасаблівы нэкралёг, які будзе апублікаваны пасьля яго сьмерці. Вось што значыць -- рыхтавацца загадзя
Читать полностью…Затрыманы інтэрполам у Нэапалі беларус на свабодзе. Экстрадыцыі ня будзе.
З 2020 году ніводзін беларус, затрыманы Інтэрполам па запыце рэжыму Лукашэнкі, ня быў выдадзены Менску.
Заўважыў на беларускіх мітынгах, і ў Варшаве і Вільні, рассінхрон. Калі гукаюць "Жыве Беларусь!", частка адказвае "Жыве!", а частка "Жыве вечна!". Мая гіпотэза, што адказ "Жыве!" ужывае актыў да 2020 году, а "жыве вечна!" — тыя, хто далучыліся пасьля. Падобна са сьцягамі. Традыцыйны сьцяг бел-чырвона-белы ужываюць бывалыя актывісты, а сьцяг з "Пагоняй" — новыя.
Читать полностью…У літоўскім Сейме зараз разглядаюць прапанову аб падаўжэньні ВНЖ для беларусаў да трох гадоў. Гэту прапанову падтрымлівае Міністэрства ўнутраных справаў, прэм'ерка, спікерка. Перад тым як пытаньне выставіць на галасаваньне, некалькі камітэтаў павінны даць свае рэкамэндацыі па рашэньні. На жаль, камітэт па нацыянальнай бясьпецы (які і ўвесну ініцыяваў абмежаваньні супраць беларусаў) зноў прасоўвае антыбеларускую пазыцыю і выказаўся супраць падаўжэньня ВНЖ, у тым ліку са спасылкай на так званы літвінізм. Спадзяемся, іншыя камітэты будуць мець дастаткова мудрасьці прыняць справядлівае рашэньне. Мы гатовыя з усімі сустракацца, размаўляць. Працяг ВНЖ — у тым ліку дапаможа зьменшыць нагрузку на міграцыю Літвы, а таксама часткова вырашыць праблему беларусаў, якія могуць застацца без дакумэнтаў у выніку новага дэкрэту.
Мы працягваем працаваць над гэтым пытаньнем і абараняць інтарэсы беларусаў.
У АБСЕ сфармаваная група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Гэта першая міжурадавая арганізацыя, дзе аформленая падобная група. (падобныя групы ёсьць у парлямэнтах, але гэта іншае). Пасьля абвяшчэньня ужо некалькі новых краінаў выказалі жаданьне далучыцца да групы. Гэта і ёсьць кааліцыя сяброў Беларусі. Зараз мы будзем выпрацоўваць супольную стратэгію па Беларусі.
Читать полностью…Борыс Джонсан падтрымаў беларускіх палітвязьняў і ўзяў апякунства над Сяргеем Ціханоўскім
Читать полностью…Зяленскі атрымаў узнагароду Global Citizen Award у Нью-Ёрку. Разам зь ім — канцлер Олаф Шольц і прэм'ер Японіі.
Читать полностью…Вельмі моцны момант з Эўрапарлямэнту. Ціханоўская кажа, што бел-чырвона белы сьцяг — гэта таксама сьцяг эўрапейскі, які сымбалізуе эўрапейскую мінуўшчыну і эўрапейскую будучыню. Многія эўрадэпутаты потым падыходзілі і казалі, які ў нас прыгожы сьцяг і прасілі значкі са сьцягам, каб насіць разам з украінскім.
Читать полностью…Як легалізавацца беларусам у Літве. Галоўнае - трымаць усе дакумэнты ў парадку і падаваць на іх атрыманьне ці працяг своечасова. Нават калі скончыўся пашпарт, усё роўна вы можаце падаць заяўку. Гэтаксама з апастылем - ніхто не будзе прымушаць вас ехаць у Менск, калі пагражае перасьлед. Мы зараз працуем над тым, каб падоўжыць тэрмін дзеяньня гуманітарных ВНЖ да трох гадоў.
Ніжэй ёсьць інструкцыя: https://www.migracija.lt/documents/20123/0/00-infoBY.pdf
Я хацеў падзякаваць кожнаму і кожнай, хто дапамог арганізаваць, асабліва усім валянтэрам і валянтэркам, а таксама ўсім сябрам аргкамітэту. Усім партнэрам, вядучым, і, вядома, асабліва ўдзельнікам Канфэрэнцыі. А гэта амаль 300 удзельнікаў з 100+ арганізацыяў, партыяў, ініцыятываў.
Усё рабілася мінімальнымі рэсурсамі, усе прыехалі за свой кошт — гэта таксама паказьнік. Кожны інвэстуе ў перамены, сваім часам, здароўем, сіламі. Настрой аптымістычны, нягледзячы на тое, што сытуацыя ў цэлым ня лепшае.
Сябры. Ужо ў гэтую нядзелю пройдзе канферэнцыя "Новая Беларусь". Публікуем папярэдні склад панэлістаў.
На канфэрэнцыю запрошаныя:
👉58 экспэртаў
👉10 прадстаўнікоў бізнэсу
👉158 прадстаўнікоў грамадзкага сэктару
👉81 прадстаўнік мэдыясупольнасьці (17 незалежных журналістаў і 64 прадстаўнікі СМІ)
👉16 актывістаў
👉 152 прадстаўнікі палітычных структур
👉7 былых палітвязьняў або сем'яў цяперашніх палітвязьняў (толькі тыя, пра каго мы ведаем)
👉Зь бясплатнай формы рэгістрацыі паступіла 186 заявак
Белсат TV будзе рабіць жывую трансьляцыю. Таксама будзе магчымасьць выказацца і задаць пытаньні праз https://slido.com/
#belarus.
Праграма: https://www.conferencenewbelarus.org/
Надзвычай натхняе, як беларусы самаарганізуюцца. Марафон — выдатная ідэя і рэалізацыя, спосаб вярнуць адчуваньне еднасьці і салідарнасьці. Дзякуй усім, хто далучаецца і ахвяруе 👍 http://salidarnasc.com
Читать полностью…Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у канферэнцыі Новая Беларусь 2023
6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць канферэнцыю Новая Беларусь 2023.
Мы збярэм на адной пляцоўцы палітычных лідараў і грамадзянскія ініцыятывы, прадпрымальнікаў і экспертаў, журналістаў і актывістаў. Разам мы абмяркуем нашыя поспехі і няўдачы, бачанне Беларусі нашай мары і галоўнае – тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю.
Каб прыняць удзел у Канферэнцыі, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/UwDTVLGJhyZKM8zx9.
Адказы на заяўкі будуць дасланыя да 26 ліпеня, але з-за абмежаванай колькасці ўдзельнікаў мы не зможам ухваліць іх усе.
Ніякага зьняцьця санкцыяў у Брусэлі сёньня не абмяркоўваецца. Гэта ўвядзеньне ў зман. Рэжым не правёў расьсьледаваньне па захопе самалёта, не пакараў вінаватых, не выканаў рэкамэндацыі ICAO. Пра якое зьняцьце санкцыяў можа ісьці гаворка на фоне разьмяшчэньня ядзернай зброі?
Читать полностью…Удзел Ціханоўскай ў Саміце Рады Эўропы — яшчэ адна дыпляматычная параза Лукашэнкі. Таму яго МЗС так і бесіцца. Так, яны спрабавалі гэта заблякаваць праз сваіх недэмакратычных саюзьнікаў, але ў іх нічога ня выйшла. А Рада Эўропы зрабіла беспрэцэдэнтры крок: міжурадавая арганізацыя ўпершыню пачала працаваць з дэмакратычным рухам, не ўрадам (праз Кантактную групу). Больш за тое, яны фармалізавалі гэтую супрацу ў выніковай дэклярацыі кіраўнікоў дзяржаваў. А запрашэньне Ціханоўскай нароўні з кіраўнікамі урадамі — сапраўды беспрэцэдэнтры жэст падтрымкі Беларусі.
Читать полностью…Гэтыя два дні працуем у Рэйк'явіку на Саміце Рады Эўропы. Упершыню запрошаная Беларусь. Прыяжджае 46 лідэраў дзяржаваў. Глядзіце Белсат - там будзе шмат уключэньняў
Читать полностью…Гэта ня проста сьмерць, а чарговае забойства. Спачуваньні родным і сябрам Мікалая Клімовіча. Няхай яго душа спачывае зь мірам. Усё будзе задакумэнтавана. Імёны кожнага карніка, судзьдзі, начальніка калёніі.
На мінулым тыдні ў нас быў званок з прадстаўнікамі ААН. Яны самі ў шоку ад таго, што адбываецца цяпер у турмах, ад жорсткасьці рэжыму. На жаль, сучасныя міжнародныя мэханізмы аказаліся бездапаможныя ў цяперашняй сытуацыі. Але хай служкі рэжыму не расслабляюцца: будуць створаныя новыя. І беззаконьне будзе пераможанае.
Роўна 10 год таму фільм "Жыве Беларусь!" выйшаў у міжнародны пракат. Рэцэнзія Андрэя Расінскага цікава чытаецца і сёньня, калі мілітарнасьць лукашэнкаўскага рэжыму дасягнула свайго піку https://novychas.online/kultura/zyvie_bjelarusj_zmahannie_zna
Читать полностью…