viacorka | Unsorted

Telegram-канал viacorka - ВЯЧОРКА

873

Беларуская палітыка і культура

Subscribe to a channel

ВЯЧОРКА

Цягам апошніх тыдняў у дэмакратычных сілаў было некалькі важных перамог.

👉Першае, адбілі бан на беларусаў у Літоўскім Сейме. Бо першапачаткова была прапанова спыніць выдачу ВНЖ. Потым яна ператварылася ў абмежаваньні на паездкі, і фінальная прапановы не атрымала падтрымкі. У гэтым годзе ужо ў Літве да пытаньня хутчэй за ўсё вяртацца ня будуць.

👉Другое. Запушчаны міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла каля 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлякацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы.

👉Трэцяе, Канада вылучыла дадатковы грошы, 1 мільён канадзкіх даляраў, на падтрымку незалежных мэдыяў. Спадзяемся, гэта дапаможа закрыць часткова праблемы тых, хто сутыкнуўся са складанасьцямі сёлета. Таксама скандынаўскія краіны вылучылі невялікія сродкі на мэдыі. Спадзяемся, да верасьня сытуацыя стабілізуецца.

👉І чацьвертае, удзел Ціханоўскай у міністэрскім саміце G7. Гэта ня толькі пра статус, колькі пра вяртаньне Беларусі ў павестку. На просьбу Ціханоўская Беларусь была ўключаная ў фінальнае камюніке саміту, і там добрыя моцныя фармулёўкі. Тут можа і няма практычных вынікаў адразу, але гэта дае Беларусі суб'ектнасьці. Найгоршае, што можа адбыцца, калі Беларусь будуць успрымаць праз прызму Лукашэнкі, і нам будзе вельмі цяжка даказваць сьвету што Беларусь не Расея.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Таварыш Вусаў казаў, што Ціханоўская доўга не выказвала падтрымку Украіне пасьля пачатку вайны. А вось што рабіла Ціханоўская 24 лютага 2022.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Канада — краіна далёкая. І канадцы мала ведаюць пра нас, і мы мала ведаем пра Канаду. Але дзякуючы беларускай дыяспары, Івонцы Сурвілле, і ў рэшце рэшт такім вось цёплым і важным візітам — нашыя краіны становяцца бліжэйшыя. Канадцы шчыра кажуць, што іх магчымасьці абмежаваныя, але гатовыя рабіць усё, што ад іх залежыць

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сьвятлана Ціханоўская і праўнук паўстанца Каліноўскага Зыгмунта Мінейкі, былы прэм'ер Грэцыі - Джордж Папандрэу -- на Афінскай Агоры

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сёньня ў літоўскім Сэйме адбылася канферэнцыя, прысьвечаная беларускаму Дню Канстытуцыі. Вельмі моцныя словы літоўскіх палітыкаў і спікеркі парлямэнту ў падтрымку беларусаў, каб ня клалі ў адзін кошык рэжым і народ. Важна, што гэта адбываецца на фоне агульных антыбеларускіх настрояў у літоўскай мэдыяпрасторы. Трэба яшчэ больш супольных падзеяў, і камунікацыі.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Анатоль Лябедзька: Да дыскусіі наколькі пагана украінцы ставяцца да беларусаў
?!
Ужо настроіліся з Франакам Вячоркам на высадку і хвалю чакання наступнага цягніка да Кіева. Але… памежнікі паставілі ў рэжым чакання цягнік!!! Ён нас пачакаў і мы з добрым настроем рушылі ў Кіеў.
Быць, менавіта ў гэтыя дні, ва Украіне годна і цікава. Наперадзе змястоўныя сустрэчы і дыскусіі з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і еўрапейскімі парламентарыямі, што ў гэтыя дні з’язджаюцца ва Украіну.

#украіна #беларусь #разам #салідарнасць

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Хто ў Вільні, далучайцеся заўтра (21 студзеня) адзначыць гадавіну паўстаньня Каліноўскага. Бярыце з сабой сьцягі.

▪️святая імша ў Кафедральным саборы (12.30–13.30 па мясцовым часе),

▪️цырымонія на могілках Росы (14.00–14.45 па мясцовым часе).

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

З Новым годам, дарагія сябры. Беларусы — адна вялікая сям'я. Мая стужка так выглядала ўчора. ❤️

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Падчас Web Summit Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Euronews Next:

"Хто ведае, куды завядуць Расію яе імперскія амбіцыі? Магчыма, яны захочуць далучыць усе землі, якія калісьці былі акупаваныя. Так што гэта вайна не толькі ўкраінцаў ці беларусаў, гэта наша агульная барацьба. Без усведамлення гэтага немагчыма перамагчы дыктатуру"

https://ru.euronews.com/next/2023/11/21/ru-dictatorship-is-cancer-it-will-spread-sviatlana-tsikhanouskaya-interview

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сёньня ў Таліне адбылася важная падзея. Першая эстонска-беларуская канферэнцыя, арганізаваная намі супольна з эстонскім МЗС. Больш за 250 удзельнкаў, зь іх больш за 100 -- беларусы. Увесь дыпляматычны корпус у Таліне. Спэцпасланьнікі па працы з дэмакратычнымі сіламі з Францыі, Швэцыі, Эстоніі, Польшчы, Латвіі. Былыя палітвязьні, журналісты, праваабаронцы.

Пра што гаварылі. Як вызваліць палітвязьняў? Якія санкцыі прымусяць Лукашэнку адступіць? Як абараніць беларуску мовую і ідэнтычнасьць? Як дапамагчы беларускім мэдыям змагацца з прапагандай?

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

“Мы прызнаём толькі адзін легітымны ўрад Беларусі. Вядома, той, якім кіруе Сьвятлана Ціханоўская, якая была абраным прэзыдэнтам, пакуль Лукашэнка не сфальсыфікаваў выбары. Так што, як мы бачым, менавіта спадарыня Сьвятлана Ціханоўская прадстаўляе беларускі народ".

https://www.svaboda.org/a/32674202.html

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Вельмі цешуся, што Швэцыя займае прынцыповую і пасьлядоўную пазыцыю па Беларусі. Больш за тое -- дае прыклад многім іншым краінам. І рэагуе на нашыя запыты і прапановы.

Якія вынікі:
1) Амбасадарка Крысьціна Юханэсан прызначаная спэцпрадстаўніцай па сувязях з дэмакратычнай Беларусьсю
2) Выдзелена істотная падтрымка беларускім культурніцкім ініцыятывам і праектам
3) Павялічыцца дапамога Міжнароднай плятформе збору доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і рэпрэсаваным
4) Шэраг супольных мерапрыемстваў на 2024 год, а таксама міністар падтрымаў ўдзел Ціханоўскай у Радзе міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў сьнежні 2023.
5) Вырашаецца пытаньне выдачы пашпартоў замежніка беларусам, якія пражываюць у Швэцыі і ня могуць вярнуцца ў Беларусь

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Ад сёньня фільм "Жыве Беларусь" (Viva Belarus) зноў на Netflix. Netflix купіў у дыстрыбутараў ліцэнзію яшчэ на два гады.
https://www.netflix.com/title/81192938?s=i&trkid=254567369

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Вельмі раю дыскусію пра лёсы беларускай і ўкраінскай моваў. Шмат падабенстваў, шмат адрозьненьняў.

https://www.youtube.com/watch?v=TZOvoki3iWs

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

У інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што нібыта Італія зьбіраецца накіраваць пасла ў Беларусь.

Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з МЗС Італіі. П'етра Тамаза Маркеджані прыбудзе ў статусе часова паверанага і не будзе ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку. Прынамсі такая дамоўленасьць была з міністрам замежных справаў Італіі.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сёньня адбылася важная падзея. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла да 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлакацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца дапамогай палітвязьням. https://nashaniva.com/341862

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Што абмяркоўвалі на палях G7 па Беларусі:
👉 дапамогу незалежным мэдыям і праваабаронцам
👉 адказнасьць супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі
👉 вызваленьне палітвязьняў
👉 дзеяньні ў абарону беларускай незалкжнасьці
👉 фармалізацы адносінаў з дэмакратычнымі сіламі і непрызнаньне Лукашэнкі
👉 візы і пытаньні беларусаў у выгнаньні

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Друзья! Мы с вами начинаем мегасбор "Беларусам от Беларусов" на 100 дронов для Полка Калиновского! Кто-то не верит,что у нас всё получится, кто-то даже мечтает чтоб не получилось! Но мы с вами знаем, что Хороших Людей Больше!
Сумма очень большая 45000 дол и помочь можно 2 способами 1) отказаться от кофе с утра и сделать донат любой 2) И просто поделиться информацией про этот сбор с Хорошими людьми
ГЛАВНОЕ!!! Беларусам из Беларуси Запрещено донатить!!! Безопасность главное!
Как можно помочь?
1)Картой
Мега сбор для Полка Калиновского на 100 дронов
🎯Ціль: 1 800 000.00 ₴
🔗Посилання на банку
https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka
💳Номер картки банки Rykov Oleksandr
5375 4112 1743 7685
2) Paypal balaganoffff@gmail.com
3) Patreon (Одноразовая подписка) patreon.com/balaganoff
4) криповалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc
ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 Слава Украине! Жыве Беларусь!
(На сейчас уже собрано 123 948 гр и 4692 дол )

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Яшчэ пару месяцаў таму Лукашэнка спрабаваў заігрываць з Кіпрам, слаў віншавальныя тэлеграмы. У Кіпры з Лукашэнкам мець справы ня хочуць.

👉Кіпр будзе закрываць лазейкі, якія рэжым выкарыстоўвае для абыходу санкцыяў
🤝Сумленныя беларускія бізнэсы і IT-кампаніі працягнуць працу і будуць мець падтрымку Кіпра
👉Вядзецца праца па вырашэньні праблем з дакументамі і пашпартамі беларусаў, якія пражываюць на Кіпры

На відэа сустрэчы з прэзыдэнтам (які выконвае функцыі і кіраўніка ўраду), сьпікеркай, дыпляматамі і дэпутатамі

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” адбылася дыскусія: стасункі афіцыйнага Кіева і дэмакратычных сіл Беларусі: выклікі, пагрозы, магчымасці:

Некаторыя вынікі дыскусіі:
👉Галоўным крытэрам эфектыўнасці супольнай працы можа быць запуск беларуска-украінскага стратэгічнага дыялога. Удзельнікі дыскусіі засведчылі разуменне і ўсведамленне, што трэба ствараць эфектыўную сістэму, стрыжням якой з’яўляецца стратэгія і ясны план дзеянняў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” рыхтуе адмысловую заяву аб непрызнанні вынікаў беларускіх псеўдавыбараў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” гатова да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, дабраахвотнікаў і абмеркаванню спіса існуючых праблем. Задача мінімум - развязаць хаця б некалькі вузлоў, якія ствараюць перашкоды для інтэграцыі беларусаў ва Украіне
👉украінскія і беларускія сінтэнкі (Прызма, Палітычная сфера, Еўрапейскі Дыялог) распачынаюць падрыхтоўку форума братоў Астрожскіх у Кіеве.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сапраўды шкада, што Польшча прыпыніла праграму Poland Business Harbour. Праграма цудоўная і патрэбная. Але няварта пасыпаць галаву попелам.

Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — нізкая канвертацыя віз. То бок людзі рабілі масава візы PBH і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала беларусам больш за 600 тысяч візаў розных тыпаў за апошнія 30 месяцаў.

Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацвердзілася, што многія візы выдаваліся без належных працэдураў і праверак, у тым ліку за хабар.

Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўленьня праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сэктару, гэтаксама важна для польскага боку.

Пры гэтым прыпыненьне (НЕ СПЫНЕНЬНЕ!) праграмы аднак ня значыць спыненьня выдачы візаў. Кваліфікаваныя спецыялісты могуць па-ранейшаму падавацца і атрымліваць візы, зараз выпрацоўваецца мэханізм паскоранай выдачы.

Цяпер новы польскі ўрад праводзіць перагляд усіх праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца дзяржавай. Гэта тычыцца і медыяпраектаў, у тым ліку Белсат. Падчас апошняй сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская падняла гэтае пытанне з міністрам Сікорскім, і міністар запэўніў, што МЗС працягне падтрымку каналу. Для нас, беларусаў, праца Белсату мае выключна важнае значэнне.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Новы міністар замежных справаў Францыі прыяжджаў у Вільню на сустрэчу з Ціханоўскай адразу пасьля выбараў 2020

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Вялікая размова са Сьвятланай Ціханоўскай выйшла ў ТОК. Пра палітвязьняў, дзяцей, Новы год, Украіну, Пракоп'ева, расчараваньні і натхненьне. Адказала ўсім хэйтэрам.

https://youtu.be/dIzQOvWpET8?si=bz7Yg7HtSlTKsRmE

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Разам з прадстаўнікамі беларускага бізнэсу правялі сустрэчу ў МЗС Партугаліі. Склалі сьпіс з 8 задач, якія трэба вырашыць. Гэта і пытаньні легалізацыі, і адкрыцьця рахункаў, і падаткаў. Дзяржсакратар адзначыў, наколькі важна што беларускі бізнэс у Партугаліі не губляе сувязь зь Беларусьсю і падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць.

Вялікі дзякуй Imaguru Global за падтрымку ў арганізацыі.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Рэзалюцыя па Беларусі ў Бундэстагу прынятая з другой спробы, і гэта заняло амаль год. Першая спроба была на пачатку году, прапанаваная CDU/CSU, але яе завярнула кіроўная кааліцыя. Гэтай восеньню рэзалюцыю ўжо прапанавала кіроўная кааліцыя. У ёй робіцца большы ўхіл на падтрымку беларусаў у выгнаньні. На гэты раз рэзалюцыю не падтрымала менавіта апазыцыя, праз міграцыйныя моманты. Але ўдалося. Зараз нямецкі ўрад павінен дзейнічаць у адпаведнасьці з гэтай рэзалюцыяй. У Нямеччыне менавіта парлямэнт вызначае палітыку.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сёньня швэдзкі міністар замежных справаў прадэманстраваў вышэйшы дыпляматычны пілатаж. Прывёз шэраг добрых навінаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Прысьвяціў усю паездку Беларусі. Нават літоўцы зьдзівіліся.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

6 лістапада Сьвятлана Ціханоўская прыме ў сваім офісе ў Вільні міністра замежных справаў Швэцыі Тобіаса Більстрома. Пасьля гэтага яны зробяць некалькі важных заяваў. У 12:00 міністар выступіць у гарадзкой Ратушы ў Вільні перад беларускай і літоўскай супольнасьцю па новай стратэгіі Швэцыі ў дачыненьні да Беларусі.

Для дэмакратычнай Беларусі Швэцыя зьяўляецца стратэгічным партнэрам. На працягу больш чым 20 год Швэцыя падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць, незалежныя мэдыі адукацыйныя праграмы. Цяпер Швэцыя зьяўляецца ўдзельніцай кааліцыі сяброў свабоднай Беларусі ў АБСЭ, фінансуе кантактную групу у Радзе Эўропы, праваабаронцаў, падтрымлівае ЭГУ.

Швэцыя далучылася да ўсіх санкцыяў супраць Лукашэнкі. Так, ёсьць праблема са статусам беларусаў у Швэцыі, якія ня могуць атрымаць палітычнага прытулку. І гэта пытаньне таксама будзе вырашацца.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

У літоўскім Сейме зараз разглядаюць прапанову аб падаўжэньні ВНЖ для беларусаў да трох гадоў. Гэту прапанову падтрымлівае Міністэрства ўнутраных справаў, прэм'ерка, спікерка. Перад тым як пытаньне выставіць на галасаваньне, некалькі камітэтаў павінны даць свае рэкамэндацыі па рашэньні. На жаль, камітэт па нацыянальнай бясьпецы (які і ўвесну ініцыяваў абмежаваньні супраць беларусаў) зноў прасоўвае антыбеларускую пазыцыю і выказаўся супраць падаўжэньня ВНЖ, у тым ліку са спасылкай на так званы літвінізм. Спадзяемся, іншыя камітэты будуць мець дастаткова мудрасьці прыняць справядлівае рашэньне. Мы гатовыя з усімі сустракацца, размаўляць. Працяг ВНЖ — у тым ліку дапаможа зьменшыць нагрузку на міграцыю Літвы, а таксама часткова вырашыць праблему беларусаў, якія могуць застацца без дакумэнтаў у выніку новага дэкрэту.

Мы працягваем працаваць над гэтым пытаньнем і абараняць інтарэсы беларусаў.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

У АБСЕ сфармаваная група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Гэта першая міжурадавая арганізацыя, дзе аформленая падобная група. (падобныя групы ёсьць у парлямэнтах, але гэта іншае). Пасьля абвяшчэньня ужо некалькі новых краінаў выказалі жаданьне далучыцца да групы. Гэта і ёсьць кааліцыя сяброў Беларусі. Зараз мы будзем выпрацоўваць супольную стратэгію па Беларусі.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Борыс Джонсан падтрымаў беларускіх палітвязьняў і ўзяў апякунства над Сяргеем Ціханоўскім

Читать полностью…
Subscribe to a channel