viacorka | Unsorted

Telegram-канал viacorka - ВЯЧОРКА

881

Беларуская палітыка і культура

Subscribe to a channel

ВЯЧОРКА

ЦІХАНОЎСКАЯ Ў БЕЛАСТОКУ

22 красавіка Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларусамі Беластоку, а таксама беларускімі ініцыятывамі Падляшша і Беласточчыны, арганізатарамі Тутака, наведае музей у Аўгустове.

У вас ёсьць магчымасць сустрэцца, задаць пытанне. Калі ласка - распавядзіце сябрам.

📅 Дата: 22 красавіка
🕕 Час: 18:00
📍 Месца: Беларускі Хаб «Новая Зямля» / Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5–32)

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Меркель званіла Лукашэнку двойчы. Мэта была - спыніць гібрыдныя атакі Лукашэнкі на Эўразьвяз.

На жаль той званок не толькі не прывёў да нейкага выніку, але ў выніку прынізіў і канцлерку і Еўропу. У гэтым і была мэта Лукашэнкі. Лука выставіў ультыматум, а мігрантаў як пасылаў раней так і працягнуў пасылаць.

Пасьля канцлерка пазваніла Ціханоўскай і распавяла дэталі. У яе сапраўды былі высокія мэты і спадзяваньне, што размовай можна паўплываць на Лукашэнку. У той размове Меркель пыталася пра Сяргея і Машу, хаця ў размове з Лукашэнкам пытаньне палітвязьняў не падымала. Выказала думку, што Расея не адпусьціць Лукашэнку, і будзе ўсяляк нам замінаць.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сёння сустракаемся на маршы і сьвяткуем Дзень Волі. Збор у 16 на пляцы Трох крыжоў у Варшаве. Да сустрэчы!

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Асобная ўдзячнасць усім, хто учора працаваў, каб дастойна прыняць палітвязняў. Гэта і Вольга Зазулінская, Дзянiс Кучынскі, Віціс Юрконіс з фрыдам хаўс, каардынацыйны штаб, каманда Офіса і Кабінета. Дзякуй «Вясне», Dissidentby, «Вольным», INeedHelpBY, усім праваабаронцам, валанцёрам, ініцыятывам. Дзякуй BYSOL — за тэрміновы збор. Дзякуй журналістам за разуменне і цярпенне, і выдатныя стрымы «Свабоды» Валерыя Каліноўскага і «Белсата» Аліны Коўшык. Дзякуй усім, хто прыехаў падтрымаць. І, безумоўна, літоўскаму боку, памежнікам, МЗС, Асце Андрыяускене. Сапраўды вялікая камандная праца.

І нашым амерыканскім партнёрам — Джону Коўлу і Крыстаферу Сміту — якія прарабілі вялікую працу, выцягнулі людзей з турмаў і працягваюць гэта рабіць дзеля нас з вамі. Дзякуй.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

"Тэрмін дзеяньня майго беларускага пашпарта толькі што скончыўся. Атрымала яго ў 15 гадоў. Гэты пашпарт быў са мной усюды - ад ланотных адпачынкаў да пратэстаў, і праз усе дні эміграцыі. Ён бачыў мае шчаслівыя моманты і самыя цяжкія. Нейкі кавалак паперы, але ён адчуваецца часткай маёй гісторыі.

Цяпер у мяне новы беларускі пашпарт. Гэта напамін пра тое, адкуль я родам, сімвал таго, за што мы змагаемся... і, спадзяюся, хутка ён зноў стане сапраўдным. Мне падабаецца, як ён звязвае мяне з маімі каранямі.

Шануйце свае ўласныя гісторыі, сябры. Карані сыходзяць глыбока", - Маргарыта Ворыхава.

Замовіць пашпарт можна на сайце belarus-passport.com па спасылцы ў апісаньні профілю 👆🏻
#belaruspassport

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Даўно я не даваў вялікіх інтэрвію, але шаноўная Глафіра выцягнула мяне ў людзі і прымусіла расказваць пра ўсё асабістае і непрыемнае. Але добра, калі можна проста выгаварыцца.

Віншую Глафіру і Белсат TV з запускам новай шоў. Зычу посьпеху і ўдзячнай аўдыторыі!

https://youtu.be/rsp94ZV6bfw?si=K79g8MLeUWFSUmZg

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай!
https://youtu.be/dq79dEKncP4?si=LwdRW-iJxO4lmALV

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Яшчэ адна перамога. Раней атрымалася тое ж у Даніі!

Дзякуй усім, хто спрыяў, дапамагаў і асабліва уладам Нарвегіі

https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/383861

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Святлана Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны

«Шаноўны прэзідэнт Зяленскі, дарагія ўкраінцы,

Ужо чацвёрты год, як украінскі народ сустракае Дзень Незалежнасці ў жорсткіх умовах поўнамаштабнай вайны.

Вам даводзіцца плаціць найвышэйшую цану за сваю незалежнасць. Але вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе.

Вашая стойкасць і адвага сталі светлым прыкладам для ўсяго свету. Але асабліва — для беларусаў.

Мы разумеем ваш боль. Мы падтрымліваем вашу барацьбу. Беларусы і беларускі — побач з вамі. З вамі нашыя добраахвотнікі на фронце, нашыя валанцёры і актывісты. Беларусы з усяго свету ахвяруюць сродкі. А ў турмах лукашэнкаўскага рэжыму — сотні беларусаў, якія пацярпелі за падтрымку Украіны. І мы працягваем змагацца за іх вызваленне.

У нас з Украінай адзін і той жа вораг. Расійскі імперыялізм прынёс вайну на вашую зямлю і зрабіў Беларусь закладніцай супраць волі беларускага народа.

Але мы ведаем: вашая перамога дасць шанец на свабоду і Беларусі. Без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі. Гэтаксама як і без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы.

Беларусаў і ўкраінцаў аб’ядноўвае не толькі слаўная гісторыя, але і супольная будучыня — у еўрапейскай сям’і свабодных народаў. І я веру, што гэты дзень абавязкова настане.

І сёння, у ваш дзень Незалежнасці, зычу вам сілы, каб выстаяць і адстаяць свабоду. Зычу вам трывалага і справядлівага міру, які ўкраінскі народ безумоўна заслугоўвае.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Падводзім вынікі дыпляматычнай працы за 5 год. Чаго дабіліся і навошта гэта ўсё?
https://tsikhanouskaya.org/be/news/5-gadou-mizhnarodnaj-pracy-demakratychnyx-silau-yakiya-vyniki.html

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Мікіта Мелказёраў разгаварыў Сьвятлану Ціханоўскую, тая прызналася, што займаецца боксам і ходзіць у цір, каб зьняць стрэс

https://youtu.be/4CCQNvbyIjY?si=NwdV-G_1jAKwoUae

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Прыходзьце на футбольны матч у Вільнюсе ў падтрымку палітзняволеных беларускіх журналістаў і журналістак!

Ужо ў чацвер, 5 чэрвеня, у Вільнюсе адбудзецца футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай.

Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду.

Прыходзьце пазаўзець і выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі!

Матч пройдзе адкрыта для ўсіх.

🗓 5 чэрвеня, 20:00
📌 Ąžuolyno g. 5, Vilnius

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сьвятлана Ціханоўская на канцэрце Naviband!

Канцэрт быў проста шыкоўны😍

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Джулі Дэйвіс (Джулі Фішэр) прызначана часовай паверанай у Кіеў — будзе кіраваць пасольствам ЗША ва Ўкраіне. Пасьля 2020 году Джулі Дэйвіс была спэцпасланьніцай ЗША па Беларусі, і мы ўсе ўдзячныя за яе падтрымку і салідарнасьць. Потым яе прызначылі на Кіпр, а цяпер — ва Ўкраіну. Джулі Дэйвіс — выбітная дыпляматка, і гэтае прызначэньне — проста выдатнае.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Святлану Ціханоўскую запрасілі на пахаванне Папы Рымскага

Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога прастола сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан, якая адбудзецца раніцай у суботу.

Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы.

Дзяніс Кучынскі – практыкуючы каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з юбілеем.

Сёння ёй спаўняецца 90 гадоў.

Яны звязаліся па відэасувязі. Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвіле за шматгадовую працу дзеля Беларусі і беларусаў, яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і ў свеце, неабходнасць трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня.

У размове Ціханоўская адзначыла і
гістарычную ролю Рады БНР, а таксама павіншавала Івонку Сурвілу з выхадам кнігі «У восем гадоў я была на вайне». 

Святлана Ціханоўская:

«Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі Беларусі. Дзе б Вы ні былі, якія б пасады і ролі не займалі — Вы заўжды працавалі на карысць нашай любімай Бацькаўшчыны. Вы ўздымалі беларускае пытанне ў высокіх кабінетах, дапамагалі беларусам у выгнанні, ратавалі дзетак пасля Чарнобыльскай трагедыі. Вы аб’ядноўваеце ўсіх беларусаў — тых, хто апынуўся ў выгнанні, і тых, хто заставаўся дома. Але мяне найбольш уражвае Вашая чалавечнасць, Вашая цеплыня і эмпатычнасць. Я з прыемнасцю згадваю кожную нашую сустрэчу і размову. З Вамі лёгка і спакойна, нібыта размаўляеш з блізкім чалавекам, які разумее без лішніх словаў. І Вашыя парады мне вельмі дапамаглі на самым пачатку майго палітычнага шляху, і я часта звяртаюся да іх зноўку. Дзякуй Вам за тое, што робіце, дзякуй за Вашую сілу духу і за любоў да Беларусі, якую Вы несяце праз усё жыццё».

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

У панядзелак, 30 сакавіка, у 9:00 будзе ўрачыстае ўзьняцьце бел-чырвона-белага сьцяга каля Сейма Літвы з нагоды Дня Волі. А потым пачнецца беларуска-літоўска канферэнцыя з удзелам спікера Сейма Олекаса, віцэ-спікера Сената Польшчы Камінськага, і Святланы Ціханоўскай. Запрашаем!

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Дзякуй Міністерство закордонних справ України за салідарнасць і за беларускую мову! Слава Украіні! Жыве Беларусь!

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Суд у Гаазе запусціў расследаванне супраць Лукашэнкі. Гэта, як кажуць, біг дзіл! Віншую Пал Палыча, усіх праваабаронцаў, юрыстаў, але найперш Літву. Справа пайшла!

https://www.icc-cpi.int/news/icc-office-prosecutor-concludes-preliminary-examinations-venezuela-ii-and-lithuania/belarus

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Вы можаце падтрымаць Офіс, пералічыўшы 1,2 адсотка ўжо сплачаных падаткаў

На пачатку года вялікая частка беларусаў і беларусак, якія жывуць у Літве, складае штогадовую падатковую дэкларацыю. Вы можаце пералічыць 1,2 адсотка сваіх ужо сплачаных падаткаў абранай арганізацыі. Гэта тая частка падаткаў, дзе вы самі можаце вырашаць, куды яны трапіць.

Што такое «падтрымка «1,2%»?
Згодна з літоўскім заканадаўствам, кожны чалавек, які атрымлівае заробак, плаціць падаходны падатак з атрыманага даходу. З гэтай сумы 1,2% могуць быць перанакіраваныя па жаданні чалавека. У гэтым выпадку 1,2% ад GPM не паступаюць у агульны дзяржаўны бюджэт, а пералічваюцца абранай вамі арганізацыі. Гэта спосаб аказання падтрымкі, які не патрабуе дадатковых выдаткаў з вашага боку.

Як накіраваць сваю частку падаткаў Офісу Святланы Ціханоўскай?
– Падчас падачы падатковай дэкларацыі ўкажыце даныя Офіса ў адпаведным полі.
– Сродкі будуць пералічаныя без выдаткаў з вашага боку.

У картках вы знойдзеце падрабязную інструкцыю, як дадаць у дэкларацыю даныя Офіса Святланы Ціханоўскай. 

Важна! Дэкларацыю на падтрымку можна запаўняць з пачатку года да 1 траўня на сайце https://deklaravimas.vmi.lt. Перад запаўненнем дэкларацыі на падтрымку абавязкова павінна быць запоўненая ўключаючая падаходны падатак дэкларацыя (GPM 311).

Калі вам патрэбная дапамога з дэкларацыяй, патэлефануйце па тэлефоне 1882 / +370 5 260 5060 або на сэрвісную лінію 8 5 21 91 777.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Надзвычай прыгожую цырымонію сёння правяла канцылярыя прэзідэнта Польшчы ў Варшаве. Ушаноўвалі паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Цытадэль. Ганаровая варта. Паіменна назвалі герояў.

У прамове прэзідэнт Наўроцкі двойчы згадаў Беларусь, прывітаў беларускую дэлегацыю і скончыў словамі: «няхай Бог благаславіць вольны беларускі народ». Выступаў і прэзідэнт Літвы Наўседа — ён таксама згадаў беларусаў.

Паўстанне сапраўды яднае ўсе нашы чатыры народы, гэтаксама як і імя Каліноўскага — яго ведаюць ва ўсёй Еўропе, у тым ліку дзякуючы ваярам палка Каліноўскага.

Потым усклалі вянкі: прэзідэнты Польшчы і Літвы, украінскі амбасадар і наша беларуская дэлегацыя — Ціханоўская, Латушка ад Кабінета, Брухан як спікер Каардынацыйнай рады, а таксама ваяр палка Каліноўскага з пазыўным «Пчала». Запрасіць ваяроў было ідэяй Ціханоўскай, і арганізатары яе падтрымалі.

Адзначэнні гадавіны паўстання - здавалася б, гэта такія цырымоніяльныя, сімвалічныя рэчы, але яны маюць і палітычнае значэнне. Паказваюць свету, што беларусы - тады і цяпер - удзельнікі гістарычных падзей і маюць свае гераічныя старонкі. Гэта тое, што нас яднае з суседзямі.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Сайт польскага ўраду нарэшце мае беларускамоўны раздзел. Дзякуй польскаму ўраду за тое, што гэта зрабілі. Больш за год гэта абмяркоўвалі, і ў выніку маем. Цэнім і дзякуем за супрацу! Дзякуй Польшчы❤️🇵🇱. Жыве Беларусь!

Сайт польскага ўраду урэшце мае беларускамоўны раздзел. Дзякуй польскаму ўраду за тое, што гэта зрабілі. Даўно гэта абмяркоўвалі, і ў выніку маем. Цэнім і дзякуем за супрацу! Дзякуй Польшчы❤️🇵🇱. Жыве Беларусь!

Дзякуй Паўлу Латушку, НАУ, Аб'яднанаму пераходнаму кабінету і ўсім арганізацыям, якія працавалі над гэтым і далучыліся да напаўнення.

https://www.gov.pl/web/by

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Всем привет! Я Игорь Лосик, создатель каналов "Беларусь головного мозга", "Протесты в мире" и многих других.
В июне 2020 года перед выборами в Беларуси я был арестован из-за моей журналистской и блогерской деятельности, а точнее из-за телеграм-канала "БГМ", которого власти тогда очень испугались. На момент ареста в нём было около 170 000 подписчиков и он был вторым по численности в Беларуси.

Несмотря на то, что арестован я был до выборов, меня обвинили в организации массовых беспорядков в Беларуси по датам, когда я находился в тюрьме. Судили закрытым судом даже не в здании суда, а в Гомельском СИЗО. Просидел за решёткой я чуть более пяти лет, сменил 6 СИЗО и один лагерь, видел и чувствовал очень многое, о чём буду писать сюда и вообще в планах написать обо всём книгу. 11 сентября меня освободили по просьбе Дональда Трампа и выдворили в Литву без всяких документов.

К сожалению, я наблюдаю сейчас, что блогосфера Беларуси и всё медиапространство в очень плохом состоянии. Повсюду царит уныние и безнадёга. Подписаться реально не на кого, все пишут одно и то же и от всего этого очень грустно. Подумайте, что скажет Эдуард Пальчис, когда освободится? Вот и я не хочу его расстраивать. Хочется немного разворошить это болотце.

Свои старые каналы я уже не веду, хочется создать что-то новое и свежее, планов очень много и адекватных людей, готовых включиться, тоже. Раскрывать планы я пока не буду, но будет очэнь інцерэсна! Будем шатать не только телеграм, но и тредс с тик-током.

Найти и подписаться на меня можно тут:
belamova">тредс
фейсбук
твиттер

Поддержать финансово можно тут: buymeacoffee.com/igorlosik

И на карточку Револют моего брата (он тоже был арестован по делу"Гаюна", за фотографии российской техники в Беларуси):
Mikita Losik
IBAN:
LT95 3250 0468 9784 2278

На этом канале я буду писать и комментировать не только новости, события в Беларуси и мире, но и воспоминания о своих пяти годах, проведённых в тюрьме. Один гражданин всё просил факты на стол, будут вам эти факты.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Вялікі артыкул Ціханоўскай у амэрыканскім часопісе Foreign Affairs https://reform.news/tihanovskaja-prizvala-tramp-ne-ostanavlivatsja-v-osvobozhdenii-belarusskih-politzakljuchennyh

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

З нагоды пятай гадавіны мірнага паўстання ў Беларусі, акцыі салідарнасці з Беларуссю адбудуцца па ўсім свеце: Вільня, Вроцлаў, Сіэтл, Цюрых, Варшава, Беласток, Познань, Гданьск, Лондан, Стакгольм, Хельсінкі, Таронта, Нью-Ёрк, Чыкага, Шарлота

https://tsikhanouskaya.org/be/news/9-zhniunya-pyac-gadou-z-pachatku-pratestau-u-belarusi-daluchajcesya-da-akcyyau-pa-usim-svece.html

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

🆘 Сябры, патрэбна ваша дапамога!

Канстанцін К. - добраахвотнік з Беларусі, які змагаўся за свабоду Украіны, атрымаў сур’ёзныя траўмы ўжо ў Польшчы. Ён прайшоў праз многае — і цяпер мае патрэбу ў нашай падтрымцы.

Мы ведаем, як часта вы адгукаецеся на просьбы дапамагчы людзям у цяжкую хвіліну.
І гэты выпадак — менавіта такі.

🔗 Вось спасылка на грашовы збор:
👉🏻https://www.siepomaga.pl/dla-kostii

Сабраная палова, давайце зробім цуд і збяром другую!

👉🏻 Што можна зрабіць яшчэ:

🔄 Падзяліцца гэтай гісторыяй — каб як мага больш людзей убачыла.

✌️Давайце пакажам, што салідарнасць беларусаў жыве.

Калі ласка, не заставайцеся ўбаку!
Дзякуй вам!

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

5 гадоў з дня зняволення Сяргея Ціханоўскага...

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Апошнія тры дні быў у Аргентыне, першы візыт Офіса ў Лацінскую Амэрыку.

Сустрэўся зь віцэ-міністрам абароны, старшынём камітэту па замежных справах парлямэнту, прадстаўнікамі міністэрства унутранай бясьпекі (Homeland security), Аргентынскай Радай па замежных справах (блізкай да прэзыдэнта Мілея), правабаронцамі з CADAL. Вельмі дапамагла зь візытам Амбасада Польшчы, за што ім асаблівы дзякуй. Выступіў таксама на канфэрэнцыі DCN Global, прысьвечанай штучнаму інтэлекту і дэмакратыі, даў інтэрвію мясцовым СМІ і блогерам.

Таксама сустрэўся зь беларусамі - вялікая жывая супольнасьць. Праблемы з дакумэнтамі — апастылі, пашпарты — трэба вырашаць тэрмінова, і спадзяюся, пасьля візыту будзе з гэтым зрух. У вэнэсуэльцаў такая ж бяда, і Аргентына не патрабуе ніякіх дадатковых дакумэнтаў ад іх. Мы прапануем прымяніць вэнэсуэльскае рашэньне да беларусаў.

Дамовіліся таксама пра супольныя дзеяньні ў міжнародных арганізацыях, IPU, OAS, Радзе па правах чалавека ААН (Аргентына зараз сябра Рады).

Агулам пра Беларусь ведаюць мала ці ня ведаюць нічога. Збольшага успрымаюць праз прызму вайны. Калі расказваеш - параўноўваюць са сваім досьведам дыктатуры, які Аргентына пасьпяхова прайшла. Цяпер у Аргентыне вялікія эканамічныя рэформы, распачатыя прэзыдэнтам Мілеем. Аргентына памяняла курс - адвярнулася ад БРІКС, і пачала збліжэньне з Захадам. І гэта шанец для нас таксама - пабудаваць добрыя адносіны.

Памятаюць тут і Уладзіміра Астапенку, які ў 2020 годзе сышоў з пасады пасла ў Аргентыне, і далучыўся да дэмакратычных сілаў. З таго часу пра дзейнасьць пасольства ня чулі.

З практычных вынікаў:
1. Разгледзяць магчымасьць прыняцьця дырэктывы, якая дазваляе беларусам атрымліваць ВНЖ і пашпарты безь патрабаваньня дадатковых дакумэнтаў ад Беларусі
2. Ніякай выдачы і экстрадыцыі палітычных ня будзе, і Аргентына застанецца бясьпечнай краінай для беларусаў
3. Правядзем супольнае мерапрыемства прысьвечанае барацьбе за дэмакратыю у Лацінскай амэрыцы (Куба, Вэнэсуэла) і Ўсходняй Эўропе (Беларусь). Абмен досьведам плюс падкрэсьліць голас Аргентыны ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў сьвеце.

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

Чарнобыльскі шлях у Вільні. Выступілі беларусы, украінцы, літоўцы, шведы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Пачалі з гімнаў Беларусі, Украіны, Літвы. Прынялі рэзалюцыю. Потым адбыўся велапрабег. Дзякуй усім хто далучыўся!

Читать полностью…

ВЯЧОРКА

🟢 Добрыя навіны зь Літвы! Сейм Літвы не падтрымаў новыя абмежаваньні, якія маглі пагоршыць умовы жыцця для беларусаў з ВНЖ. Усе папраўкі, што датычыліся беларусаў — адхілены. І гэта дзякуючы нашым сябрам у літоўскім парлямэнце і групе “За дэмакратычную Беларусь”. 🤝 Дзякуй усім, хто ўвесь гэты час пісаў, тлумачыў, сустракаўся. Гэта перамога — агульная

Читать полностью…
Subscribe to a channel