Сьвятлана Ціханоўская на канцэрце Naviband!
Канцэрт быў проста шыкоўны😍
Джулі Дэйвіс (Джулі Фішэр) прызначана часовай паверанай у Кіеў — будзе кіраваць пасольствам ЗША ва Ўкраіне. Пасьля 2020 году Джулі Дэйвіс была спэцпасланьніцай ЗША па Беларусі, і мы ўсе ўдзячныя за яе падтрымку і салідарнасьць. Потым яе прызначылі на Кіпр, а цяпер — ва Ўкраіну. Джулі Дэйвіс — выбітная дыпляматка, і гэтае прызначэньне — проста выдатнае.
Читать полностью…Святлану Ціханоўскую запрасілі на пахаванне Папы Рымскага
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога прастола сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан, якая адбудзецца раніцай у суботу.
Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы.
Дзяніс Кучынскі – практыкуючы каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам.
🔥 Цудоўная навіна і магчымасць для тых, хто быў рэпрэсаваны! Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
☕️ Для каго?
🔘 былых палітзняволеных
🔘 беларусы і беларускі, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!
💪 На гэту суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэння, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
👍 Вось тут спасылка на праграму і анкета для запаўнення: https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
Фрыдрых Мерц стане хутчэй за ўсё новым канцлерам Германіі.
Читать полностью…Цудоўная цырымонія ўшанаваньня паўстанцаў 1863 года на могілках Росы ў Вільні з удзелам прэзыдэнта Наўседы і прэм'ера Палуцкаса, Сьвятланы Ціханоўскай, амбасадараў Польшчы і Украіны. Як заўсёды, Літва зрабіла ўсё на найвышэйшым узроўні, падкрэсьліваючы адзінства нашых народаў – Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – у барацьбе за свабоду. Асабліва прыемна было бачыць шмат беларусаў і нашы нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.
Читать полностью…Да навагодняга звароту засталося зусім крыху!🎅
Сустракаем 2025 год разам – глядзіце прамову 31 снежня а 23:48 па мінскім часе.
Віетнам перадаў лукашэнкаўскім зьвярам нашага земляка Васіля Верамейчыка, сябра Каардынацыйнай рады і былога ваяра Палка Каліноўскага.
Калі мы даведаліся пра праблемы Васіля і адмову ў Літве, мы самі выйшлі на сувязь і прапанавалі дапамогу. Васіль сказаў, што дапамога не патрэбна, што ўжо мае рашэньне, разглядаў Малдову ці Аргентыну. Абскарджваць літоўскае рашэньне ня стаў, і вырашыў не праходзіць праз колы пекла ў Польшчы. Спрабаваў нібыта і ў Грузіі, потым апынуўся ў Віетнаме.
Гэта ўсё жахлівая, драматычная гісторыя, якая паказвае, зь якой несправядлівасьцю і якімі рызыкамі сутыкаюцца беларусы. Пра Віетнам мы даведаліся надта позна, напісалі лісты— але не пасьпелі.
Вядома, усё магло б быць інакш, калі б не адмовіла Літва ў самым пачатку. Многіх людзей прызнаюць пагрозай нацбясьпекі толькі за радок у біяграфіі. Гэта не ок.
І просьба да ўсіх: не рызыкаваць з выбарам краінаў. Лепш дабівацца сваіх правоў у дэмакратычных краінах, праз тыя ж суды. Зьвяртайцеся да правабаронцаў і палітыкаў, калі трапляеце ў бяду.
Верамейчыку — Свабоду!
Разумею, многія непакояцца, што Дональд Трамп можа спыніць падтрымку Беларусі. Але ў ЗША не вызначае палітыку адзін чалавек. А тэма Беларусі, хоць цяпер і не ў павестцы, але аб’ядноўвае абедзьве партыі. І гэта не памяняецца. А ў нас ёсьць добрыя кантакты з абодвума бакамі.
Ну і трэба прыгадаць, што Трамп кіраваў у 2020-м, калі пачыналіся пратэсты. Адзін зь першых палітыкаў, які ў 2020-м наведаў Ціханоўскую быў Стыв Біган, другая асоба ў дзярждэпартамэнце, таксама рэспубліканец. Яшчэ пры Трампе была прызначана Джулі Фішэр, якая сыграла надзвычай важную ролю ў выпрацоўцы палітыкі па Беларусі.
Многія з тых чыноўнікаў, якія цяпер займаюцца Беларусьсю, працягнуць ёй займацца. Галоўны выклік — як утрымаць Беларусь у павестцы. Гэта вялікае выпрабаваньне.
19 кастрычніка ў Варшаве запрашаем на «ІІІ Кубак Івуліна». Гэта традыцыйны футбольны турнір у знак салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Дата: 19 кастрычніка 2024. Месца: Варшава, Bemowski Center Football (адрас Obrońców Tobruku 11); Пачатак турніру: 11:00
Читать полностью…Томаш Семоняк цяпер адзін з самых уплывовых людзей у Польшчы, і адзін зь першых замежных палітыкаў, хто сустрэўся з Ціханоўскай у 2020-м.
Цяпер міністар унутраных справаў — ад якога залежыць амаль усё, што тычыцца легалізацыі беларусаў. Прыемна, што ў польскім МУС заўжды ставяць беларускі сьцяжок падчас сустрэчаў.
У справе дэпартацыяў са Швецыі:
👉Мы працягваем кансультацыі з МЗС Швецыі, Міністэрствам міграцыі, Амбасадай Літвы ў Швецыі, літоўскім урадам, а таксама з праваабаронцамі. Мы ўдзячныя шведскаму і літоўскаму кіраўніцтву за адкрытасць і гатоўнасць вырашаць праблему, якая для многіх беларусаў можа стаць крытычнай.
👉Выпадак з дэпартацыяй беларусаў цяпер абмяркоўваецца на самым высокім узроўні ў Швецыі і можа пазітыўна паўплываць на вырашэнне праблемы прытулку і легалізацыі беларусаў у будучыні. Вялікі дзякуй Дзмітрыю Васэрману і Народнай амбасадзе ў Швецыі. У вялікай ступені дзякуючы яму ўдалося падняць тэму на высокі ўзровень.
👉Міграцыйная служба цягам бліжэйшых месяцаў абяцае перагледзець апошнія рашэнні па беларусах, і мы спадзяемся, што да завяршэння праверкі дэпартацыі будуць прыпыненыя. Пакуль мы прапануем увесці мараторый на дэпартацыю нашых грамадзян у Беларусь.
👉Міністэрства міграцыі абяцае спрыяць і ўзаемадзейнічаць у гэтай справе.
👉Ужо была праведзена пераацэнка сітуацыі ў краіне, і Беларусь не лічыцца бяспечнай краінай для вяртання. Цяпер неабходна, каб Міграцыйная служба, якая прымае рашэнні незалежна ад ураду, кіравалася новымі інструкцыямі.
👉Шведскае кіраўніцтва ведае, што ў канкрэтным выпадку з дэпартаванымі магла мець месца падробка дакументаў, але гэта ніяк не выключае самой праблемы дэпартацыі ў Беларусь.
👉Неўзабаве распрацуем інструкцыі і парады беларусам, як дзейнічаць, каб такія сітуацыі не адбываліся.
Министерство финансов и государственный департамент США ввели новый санкционный пакет.
https://ofac.treasury.gov/recent-actions/20240823
Сегодня, 23 августа 2024 года Управление по контролю за иностранными активами («OFAC») Министерства финансов США опубликовало дополнительный пакет санкций в отношении физических и юридических лиц Беларуси, помогающих российской военщине убивать украинцев.
Под ограничения попали:
✅ ОАО Рогачевский завод «Диапроектор»;
✅ Государственное научно-производственное объединение порошковой металлургии (ГНПО ПМ);
✅ Директор «Диапроектора» — Филиппов Геннадий Анатольевич;
✅ Генеральный директор ГНПО ПМ — Ильюшенко Александр Федорович.
Указанные беларуские предприятия занимаются поставкой продукции для нужд российского военпрома.
❗️В частности, завод «Диапроектор» — производит прицелы к российской бронетехнике и стрелковому оружию.
❗️ГНПО Порошковой металлургии занимается разработкой боевых частей к средствам поражения. Одним из таковых примеров является боевая часть к ударному БПЛА «Чекан».
BELPOL приветствует введение санкций против компаний, которые помогают агрессору в войне.
Ничего не закончено!
Жыве Беларусь! Слава Україні!
Поддержать BELPOL:
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: osbbelpol@proton.me
Связь с BELPOL - info@belpol.pro
Чат-бот - @belpolinfobot
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro
Замежная дапамога. У 2020-2021 годзе заходняя падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежным медыям, правабаронцам павялічылася да гістарычнага максімуму. Чым далей ад 2020, тым складаней гэтую дапамогу абгрунтоўваць. І хоць Беларусь больш не лічыцца "тэрміновым выпадкам," падтрымка для медыяў, грамадзянскай супольнасці і стыпендый застаецца на ўзроўні 2021 года, і захаваецца ў тым жа аб'ёме на 2025 год.
Тут вялікую працу зрабілі прадстаўнікі нашай грамадзянскай супольнасці і медыяў, быў падрыхтаваны дэтальны дакумент "Ацэнка патрэбаў грамадзянскай супольнасці", на аснове якога прымаюцца рашэнні аб падтрымцы беларускіх НДА, медыяў і ініцыятываў.
Важна, што ўпершыню вылучаная дапамога на падтрымку беларускай культуры і ідэнтычнасці. Раней такое было цяжка сабе ўявіць. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд, каб перадаваць дапамогу рэпрэсаваным унутр краіны. Гэта магчымасць дапамагчы сем'ям тых, хто ў зняволенні, і тым, хто ўжо выйшаў.
У якасці падсумавання: пакуль ідзе вайна і пакуль Лукашэнка працягвае правакацыі супраць суседзяў, нам давядзецца пастаянна сутыкацца з рознага кшталту абмежаваннямі. Мы не можам іх вокамгенна зняць ці адмяніць, але скарэктаваць, каб яны білі па рэжыме, а не беларусах, магчыма. Для гэтага важна весці палітычна-дыпламатычную працу, захоўваць суб'ектнасць на міжнароднай арэне і гаварыць адным голасам.
БЕЛАЗ — личная кормушка клана ЛУКАШЕНКО! Расследование BELPOL
https://youtu.be/0YAgdy79TLo
БЕЛАЗ — одно из крупнейших машиностроительных предприятий Республики Беларусь. Самосвалы, которые здесь производятся, известны на весь мир! Казалось бы, такой гигант должен приносить огромные денежные средства в бюджет государства, но по факту, БЕЛАЗ сидит в огромных долгах.
Сегодня мы расскажем вам о том, как диктатор лукашенко и его семья разворовывают заработанные БЕЛАЗом средства, потворствуют коррупции на всех уровнях управления, а также историю самого крупного кошелька режима — Юрия Чижа.
Вы увидите схемы, документы, факты и многое-многое другое. Мы доказали, что клан лукашенко уничтожает БЕЛАЗ!
Приятного просмотра!
Жыве Беларусь!
Поддержать BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: osbbelpol@proton.me
Связь с BELPOL - info@belpol.pro
Чат-бот - @belpolinfobot
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro
Апошнія тры дні быў у Аргентыне, першы візыт Офіса ў Лацінскую Амэрыку.
Сустрэўся зь віцэ-міністрам абароны, старшынём камітэту па замежных справах парлямэнту, прадстаўнікамі міністэрства унутранай бясьпекі (Homeland security), Аргентынскай Радай па замежных справах (блізкай да прэзыдэнта Мілея), правабаронцамі з CADAL. Вельмі дапамагла зь візытам Амбасада Польшчы, за што ім асаблівы дзякуй. Выступіў таксама на канфэрэнцыі DCN Global, прысьвечанай штучнаму інтэлекту і дэмакратыі, даў інтэрвію мясцовым СМІ і блогерам.
Таксама сустрэўся зь беларусамі - вялікая жывая супольнасьць. Праблемы з дакумэнтамі — апастылі, пашпарты — трэба вырашаць тэрмінова, і спадзяюся, пасьля візыту будзе з гэтым зрух. У вэнэсуэльцаў такая ж бяда, і Аргентына не патрабуе ніякіх дадатковых дакумэнтаў ад іх. Мы прапануем прымяніць вэнэсуэльскае рашэньне да беларусаў.
Дамовіліся таксама пра супольныя дзеяньні ў міжнародных арганізацыях, IPU, OAS, Радзе па правах чалавека ААН (Аргентына зараз сябра Рады).
Агулам пра Беларусь ведаюць мала ці ня ведаюць нічога. Збольшага успрымаюць праз прызму вайны. Калі расказваеш - параўноўваюць са сваім досьведам дыктатуры, які Аргентына пасьпяхова прайшла. Цяпер у Аргентыне вялікія эканамічныя рэформы, распачатыя прэзыдэнтам Мілеем. Аргентына памяняла курс - адвярнулася ад БРІКС, і пачала збліжэньне з Захадам. І гэта шанец для нас таксама - пабудаваць добрыя адносіны.
Памятаюць тут і Уладзіміра Астапенку, які ў 2020 годзе сышоў з пасады пасла ў Аргентыне, і далучыўся да дэмакратычных сілаў. З таго часу пра дзейнасьць пасольства ня чулі.
З практычных вынікаў:
1. Разгледзяць магчымасьць прыняцьця дырэктывы, якая дазваляе беларусам атрымліваць ВНЖ і пашпарты безь патрабаваньня дадатковых дакумэнтаў ад Беларусі
2. Ніякай выдачы і экстрадыцыі палітычных ня будзе, і Аргентына застанецца бясьпечнай краінай для беларусаў
3. Правядзем супольнае мерапрыемства прысьвечанае барацьбе за дэмакратыю у Лацінскай амэрыцы (Куба, Вэнэсуэла) і Ўсходняй Эўропе (Беларусь). Абмен досьведам плюс падкрэсьліць голас Аргентыны ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў сьвеце.
Чарнобыльскі шлях у Вільні. Выступілі беларусы, украінцы, літоўцы, шведы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Пачалі з гімнаў Беларусі, Украіны, Літвы. Прынялі рэзалюцыю. Потым адбыўся велапрабег. Дзякуй усім хто далучыўся!
Читать полностью…🟢 Добрыя навіны зь Літвы! Сейм Літвы не падтрымаў новыя абмежаваньні, якія маглі пагоршыць умовы жыцця для беларусаў з ВНЖ. Усе папраўкі, што датычыліся беларусаў — адхілены. І гэта дзякуючы нашым сябрам у літоўскім парлямэнце і групе “За дэмакратычную Беларусь”. 🤝 Дзякуй усім, хто ўвесь гэты час пісаў, тлумачыў, сустракаўся. Гэта перамога — агульная
Читать полностью…Мы вітаем намаганьні Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН па вызваленьні палітвязьняў, заклікаем прыняць запрашэньне наведаць Беларусь з наступнымі ўмовамі: 1) наведаць турмы і калёніі 2) сустрэцца з тымі, хто інкамунікада, і сваякамі палітвязьняў 3) вызваліць людзей з гуманітарнага сьпісу 4) даць палітвязьням доступ да медыцыны і адвакатаў.
Гэта выдатная магчымасць прадстаўніку ААН ня проста ацаніць сітуацыю, а задаць пытаньні прадстаўнікам рэжыму наўпрост. А для рэжыму — гэта выдатная магчымасць зрабіць “жэст добрай волі”: спыніць бесчалавечнае абыходжаньне з палітвязьнямі і вызваліць людзей, хаця б тых, хто ў цяжкім стане.
3-4 лютага ў Гданьску адбудзецца Касьцюшкоўскі форум – унікальная сустрэча, дзе гісторыя і культура пераплятаюцца з сучаснасьцю.
Форум арганізаваны польскім МЗС у рамках афіцыйнай праграмы польскага старшынства ў Эўразьвязе. Прыедзе шэраг эўрапейскіх міністраў 🇱🇹🇺🇦🇵🇱🇸🇪 і высокапастаўленых чыноўнікаў 🇪🇺
📌 Што будзе на форуме?
📜 Палітычныя выступы
🎨 Дыскусіі пра беларускую культуру і мастацтва
📖 Круглыя сталы пра гістарычную памяць і ролю Касьцюшкі
🎶 Музычныя і тэатральныя выступы
🎥 Паказы фільмаў і абмеркаваньні
🤝 Сустрэчы і абмен думкамі паміж дасьледнікамі, творцамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары
Рэдка (ніколі) пішу пра кіно, але тут не магу стрымацца. Два новыя сэрыялы, у якіх Беларусь — адна з цэнтральных лініяў і месцаў падзеяў. І абодва - шпіёнскія. Ёсьць і месца дыктатуры, і Лукашэнку, і вайне.
Беларусь сваёй загадкавасьцю і складанасьцю сытуацыі прыцягвае кінематаграфістаў.
🎄 Пачынаецца калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
З гэтай нагоды да ўсіх неабыякавых беларусаў звяртаецца камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. Наша мэта — сабраць сродкі на падарункі для дзетак нашых загінулых пабрацімаў. Мэта збору: 7000 еўра.
Ахвяраваць можна на рахункі нашага сяброўскага фонда (націсніце, каб разгарнуць)👇
БАНКАЎСКІ ПЕРАВОДЧитать полностью…
📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ
(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS)
НУМАРЫ РАХУНКАЎ
📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472
📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290
📍EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303
📌БАНК: mBank
Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa
SWIFT: BREXPLPWMBK
📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE
(лацініцай: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE)
ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
Польскі злоты (PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK
Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, — самае простае, што мы можам зрабіць для іх.
Сёньня была бяссонная ноч у Кіеве. Прачнуўся ад грукату выбухаў і сыгналу паветранай трывогі. Ужо потым прачытаў, што сёньня Расея выпусьціла па ўкраінскай сталіцы цэлы арсэнал ракет – «Кінжалы», «Іскандэры», «Цырконы». Кажуць, так Пуцін адказаў на званок Шольца.
Читать полностью…Андрэй Гнёт: Тое, што я не ў беларускай турме — прамое следства перамоваў паміж офісамі Ціханоўскай і Вучыча.
Кейс беларускага рэжысёра, паводле Гнёта, абмяркоўвалі з уладамі Сербіі дыпламаты “ўсяго Еўрасаюза, ЗША і Канады”.
Аднак ключавая падзея адбылася “некалькі тыдняў таму на міжнароднай канферэнцыі ААН, калі каманда Святланы Ціханоўскай устанавіла прамы кантакт з офісам сербскага прэзідэнта”, — падкрэсліў ён на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Берліне.
У Партугаліі будзе прыняты закон па гуманітарных візах. Гэта дае магчымасьць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Германіі. Дзякуем парлямэнтарам!
https://cnnportugal.iol.pt/il/imigracao/portugal-vai-ter-um-visto-humanitario/20241011/6709347bd34e94b829062929
Прыгожы тэкст Аляксандра Класкоўскага на дзень народжаньня Лукі:
https://pozirk.online/ru/longreads/102542/
‼️ Увага! Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі пройдзе ў іншыя тэрміны
Сябры, змяняюцца даты правядзення дзіцячага лагера ў Румыніі. Ён быў запланаваны з 31 жніўня па 8 верасня, аднак з незалежных ад нас прычын пераносіцца на другую палову верасня.
Новыя даты пакуль дакладна невядомыя. Як толькі з'явіцца інфармацыя пра іх - мы паведамім.
З тымі аплікантамі, хто ўжо выслаў анкету, цягам гэтага тыдня звяжацца мэнеджар праекта.
Тыя з вас, хто не запоўніў заяўку, але хацеў бы адправіць дзіця на адпачынак у Румынію ў другой палове верасня, могуць зрабіць гэта цяпер ужо па спасылцы:
👉🏻 https://forms.gle/pVgtNfnKVjxpWsws8
❗️Звяртаем увагу, што дзеці павінны мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва або Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.
У лагеры могуць адпачыць:
1) дзеці палітзняволеных
2) дзеці былых палітзняволеных
3) дзеці палітычных актывістаў.
У апошнім выпадку неабходная ўмова — наяўнасць у сям'і трох і больш дзяцей.
Вельмі цікавая размова @SvabodaBelarus з Рубенам Меграбянам. Армэнія займае ўсё больш прынцыповую пазыцыю па Беларусі https://www.svaboda.org/a/33088629.html
Читать полностью…Мы працягваем працаваць на палітычным узроўні, каб змякчыць абмежаванні, якія закранаюць беларусаў. На жаль, гэта няпроста. Праз дзеянні Лукашэнкі, на Беларусь глядзяць як на краіну-агрэсара. Нам з вамі даводзіцца змагацца з наступствамі яго злачыннай палітыкі, і кожны дзень даказваць, што беларусы ня роўна рэжым, і ня трэба класці нашу краіну ў адзін кошык з Расіяй.
Дыпламатычныя перамовы і палітычныя кантакты з партнёрамі, даюць магчымасць дэмакратычным сілам змякчыць некаторыя абмежаванні і палепшыць (ці хаця б захаваць) умовы для звычайных беларусаў. І ёсьць канкрэтныя выпадкі, дзе мы з вамі дабіліся посьпехаў:
📜Абмежаванні па візах і мабільнасці:
У верасні 2022 🇪🇺ЕС прыпыніў дамову аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй, але дзякуючы намаганням дэмакратычных сіл, Беларусь была выключаная з гэтага абмежавання.
Таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Чэхія забаранілі расіянам уезд праз знешнюю мяжу з мэтай турызму, аднак, у тым ліку нашай з вамі працы, беларусаў гэта абмежаванне не закранула.
У лютым 2024 быў прыняты надзвычай важны дакумент — EU Council Conclusions — які акрэслівае палітыку ЕС па Беларусі. У дакуменце ўтрымліваецца заклік падтрымліваць мабільнасць беларусаў, і ёсць рашэнне працягнуць дамову аб спрошчаным візавым рэжыме. Гэты дакумент дапамагае нам адбівацца ад новых банаў і абмежаванняў.
На жаль, сітуацыя з візамі хоць і застаецца складанай, але не крытычнай. Напрыклад, у гэтым годзе было выдадзены больш візаў беларусам, чым за аналагічны перыяд мінулага году. 🇮🇹Італія і 🇩🇪Германія — лідэры ў колькасці візаў. Таксама🇧🇬Баўгарыя і 🇷🇴Румынія пачала выдачу шэнгенскіх візаў у Менску. Захоўваюцца гуманітарныя калідоры.
🇱🇹Нам удалося змякчыць абмежаванні супраць беларусаў у Літве. Двойчы, у сакавіку 2023 года, а потым і ў снежні у Літве прапаноўвалі законапраекты аб прыпыненні выдачы віз і відаў на жыхарства беларусам, што б азначала поўны бан. Дзякуючы супольным намаганняў дэмакратычных сілаў і нашых саюзнікаў, абмежаванні не былі прынятыя (двойчы, у 2023 і 2024). Разам з тым, Літва падоўжыла тэрміны дзеяння ВНЖ з аднаго да трох гадоў.
З аўтамабілямі сітуацыя складаная. Як вы ведаеце, у ліпені 2024 пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз аўтамабіляў згодна з рашэннем ЕС. У выніку перамоваў, 🇵🇱Польшча, 🇱🇹Літва і 🇱🇻Латвія змякчылі гэтыя абмежаванні (у рознай ступені). Гэта неідэальнае, але кампраміснае рашэнне.
У чэрвені-ліпені 2024 на мяжы з Польшчай і Літвой пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз тавараў (вы памятаеце фоткі выкінутых прадуктаў). У выніку перамоваў абмежаванні былі часткова знятыя, дазволены ўвоз прадуктаў/тавараў "у межах здаровага сэнсу" і "для асабістага карыстання".
Банкаўскія абмежаванні для беларусаў — немагчыма вырашыць праз палітычныя кантакты. Як правіла, кожны банк прымае рашэнні самастойна. Пасля пачатку вайны абмежаванні асабліва закранулі тых, хто пражывае ў Літве і Польшчы. У Літве праблема часткова была вырашана, у Польшчы дзяржаўныя банкі (такія як PKO) абяцалі надалей працягваць абслугоўваць беларусаў.
ВНЖ і міжнародная абарона: Нягледзячы на антыміграцыйныя настроі ў шэрагу краінаў ЕС, гэта не перашкодзіла беларусам атрымліваць дазволы на жыхарства па спрошчанай схеме. Па дазволах на жыхарства беларусы займаюць другое месца ў ЕС пасля Украіны. Адна Польшча выдала больш за 308 тыс відаў на жыхарства беларусам толькі ў 2022 годзе. 98% запытаў беларусаў на міжнародную абарону у Польшчы былі задаволеныя.
Легалізацыя: пасля ўступлення ў сілу лукашэнкаўскага дэкрэту, гэта стала адной з найбольшых праблемаў не толькі для беларусаў, але і для замежных дзяржаваў. У такіх краінах, як Аўстрыя, Іспанія, Літва, Партугалія, Польшча, Славенія, Швецыя, Чэхія і Эстонія (з розным поспехам) беларусам пачалі выдаваць пашпарты замежніка ці дакументы для падарожжаў. На жаль, гэтыя пытанні даводзіцца вырашаць з кожнай краінай індывідуальна.
Таксама у студзені 2024 года Чэхія спрасціла патрабаванні для беларусаў па апастылю, а таксама дазволілі выдачу візаў і внж для пэўных катэгорыяў беларусаў.
❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі
Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.
Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі.
Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.
👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8
Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.
Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.
Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.
Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.
Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).
Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня.
Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
info@has-belarus.org