Знакамітая цытата Каліноўскага на беларускай лацінцы
#родныяцытаты
Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову.
🤔 Навошта гэта патрэбна?
Шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры не заўсёды просты. Мы перакладаем вашыя любімыя кнігі і дзелімся часткамі на нашым Patreon, каб вы маглі атрымаць асалоду ад чытання.
💬 Як гэта працуе?
Вы прапануеце любімыя кнігі, а потым абіраеце самую папулярную, якую мы будзем перакладаць - вашае меркаванне можа стаць вырашальным.
📚 Што ўжо зрабілі?
Перакладзены асобныя творы Лаўкрафта, Чэмберса, іншых аўтараў, перакладаецца "Эн з зялёных Мезанінаў" Люсі Мод Мантгомеры.
❤️ Як падтрымаць наш праект?
Калі вам падабаецца, можаце падтрымаць нас фінансава на Patreon. Гэта дазволіць аплаціць працу перакладчыкаў і выданне новых кніг. Сачыце за намі ў сацсетках — любая ваша падтрымка важная. 📖
Давайце разам развіваць нашу культуру і мову. Далучайцеся да нас і падтрымайце важную справу! 💖
Знайшоў для вас прышпільнае слова - падлабуніцца 😏
Прыклады ўжывання:
🌿 І вось як падышла пара класціся спаць, Петрык, мякка падлабуніўшыся да бацькі, папрасіўся, каб яго пусцілі сёння спаць на сена (М.Зарэцкі);
🌿 Пранцысь вырашыў, што лепшы спосаб пакаштаваць добрае пітво – падлабуніцца да карчмаркі (Л.Рублеўская);
🌿 Адны гаварылі, што з ім трэба абыходзіцца асцярожна, бо, можа, ён сваёй акуратнасцю і сапраўды хоча да немцаў падлабуніцца, так сказаць, выслужыцца перад імі(М.Лынькоў).
#родныясловы
Перапахаванне Каліноўскага - гэта адна з найважнейшых падзей для беларусаў і ў відэа я тлумачу чаму
🎥 Бонусам я дадаў эксклюзіўныя кадры з працэсіі перапахавання, якія я асабіста зафільмаваў
🔥 Пагоня ад старадаўніх часоў да цяперашнасці
Расшыфроўка:
📌1330 - пячатка полацкага князя Глеба(Нарымонта Гедзімінавіча);
📌 1380 - пячатка Ягайлы;
📌 1434 - Пагоня з надмагілля Ягайлы(акурат гэтая Пагоня была ўзятая за ўзор для распрацоўкі сучаснай дзяржаўнай 1991 г);
📌 1555 - герб Вялікага княства Літоўскага;
📌 1569 - герб Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў;
📌 1575 - герб Вялікага княства Літоўскага;
📌 1588 - Статут Вялікага княства Літоўскага;
📌 1764 - баявая харугва Вялікага княства Літоўскага;
📌 1812 - какарда ліцьвінскіх палкоў у арміі Напалеона;
📌 1863 - паўстанне Каліноўскага;
📌 1918 - Беларуская Народная Рэспубліка;
📌 1991 - Рэспубліка Беларусь;
📌 Як змяняліся беларуская Пагоня і летувіскі Віціс
Читать полностью…⚡️Лацінка гэтаксама нам родная, як і кірыліца
Моладаўскі звон даказвае гэта. Яго замовіў Сямён Война з пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічанаў. А адліў яго людвісар Марцін Гофман у 1583 г. у Коўне.
На зване знаходзіцца арыгінальны твор эпіграфічнай літаратуры на беларускай мове запісаны лацінкаю, дзе апісваюцца ганаровыя тытулы і пасады Мацея Войны, яго асабістыя якасці, гаворыцца пра яго сямейнае жыццё, аб жонцы і дзецях, ухваляюцца выхаванасць і адукаванасць малодшых Войнаў. Надпіс паведамляе, што гэты звон перададзены моладаўскай царкве «навекі непарушна».
Цісніце 🔥, калі было цікава
Польшча, Украіна, Беларусь. Што засталося ад агульнай спадчыны? #RzeczpospolitaNieTylkoPolska
Даў інтэрв'ю Ягелонскаму клубу пра тое, чаму спадчына Рэчы Паспаліты - гэта і беларуская спадчына.
А гэтаксама ў выпуску пагутарылі пра ідэю Інтэрмарыума, якая роля беларусаў у стварэнні ВКЛ, адкуль узяўся міф, што РП гэта Польшча, і пра тое, што палякі лічаць, маўляў, беларусы адхрэшчваюцца ад спадчыны РП.
📌 Калі што, то сам выпуск на польскай мове.
Калі ты беларус, то ты мусіш гэта ведаць пра Дзяды
📌 Сайт, які я ўзгадваю ў відэа
Вы вырашыліся адзначыць Хэлоўін? То ж трымайце беларускую хэлоўінскую лексіку
Читать полностью…Палац з мініацюрнай копіяй Версаля, які мы згубілі
Раней у Слоніме месцілася рэзыдэнцыя гетмана Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Казіміра Агінскага(ня блытайма з аўтарам «Паланэза Агінскага»).
Акурат у сваёй рэзыдэнцыі князь Агінскі марыў стварыць мініацюрную копію Версаля.
У палацы месцілася 116 пакояў, але ўнікальнай была «Заля багінь» у стылі ракако. Там красаваліся 12 габеленаў па 3 метры вышыню кожны. А гэтаксама скульптуры тых, хто быў адлюстраваны на габеленах. Назва залі супада з тэматыкай габеленаў - на іх былі адлюстраваныя рымскія багіні, каралева Спарты і іншыя.
На жаль, войны і час палац не перажыў. Цяперака мы можам усяго толькі насалоджвацца замалёўкамі
Ціскайце рэакцыю🔥- калі было цікава
#згубленаяспадчына
«Навошта ведаць гісторыю? Ёсць жа процьма карыснейшых прадметаў - матэматыка, фізіка, біялогія, літаратура. А ад гісторыі які сэнс?»
Штось такое я перыядычна чытаю, ці чую ад людзей. Што ж, зрабіў відэа з адказам на гэтыя пытанні
Прыклады ўжывання:
🌿 Маці памазала маслам лусту хлеба і падала сыну. (Пальчэўскі).
#родныясловы
🔥 Як Каліноўскі сфармуляваў беларускую нацыянальную ідэю - сёння а 21:00(бел.час) раскажу падчас трансляцыі на маім каналеTutejszySzlachcicz/videos"> Тутэйшы Шляхціч
А 19:00 згодна з польскім часам
А 20:00 згодна з украінскім часам
А 22:00 згодна з сакартвэльскім часам
🔥 Ачмуральна! Я знайшоў ня слова, а дыямент, бо даўненька шукаў беларускі адпаведнік: ніяк ня мог адшукаць, як сказаць, калі капцы, усё, поўны канец. А вось!
Прыклады ўжывання:
🌿 Не праціўся лепш Ахрэму: Дасць па карку і — халэмус! Строгі, хай яго багі! (Я. Колас);
🌿 «Пу-у-сці! — вырываўся Кастрыцкі. — Я яму, гэтаму трутню, зраблю халэмус».(І.Гурскі)
🌿 А то мне халэмус прыйдзе
Ці павешуся на жыдзе,
Ці палякам удаўлюся,
Ці уп’юся, павалюся (Я.Купала).
#родныясловы
Цытата Уладзімера Караткевіча выдатна апісвае, як дзейнічала расейская ўлада, а затым і савецкая.
Каб асіміляваць ды аграбаваць народ - у яго забяраюць усяго патрошкі, паступова й незаўважна.
#родныяцытаты
Матка Боская, якаясь халера, у Беларусі забаранілі кнігі па гісторыі Беларусі 😡
Гэта яўны прызнак русіфікацыі. Прычым адна з кніг, якую забаранілі, у свой час мяне падштурхнула да беларушчыны і стварэння кантэнту па-беларуску.
p.s. я агаварыўся назваўшы кнігі падручнікамі.
p.p.s. перапрашаю за другое відэа на дзень. Ведаю, што вы любіце больш тэкставыя допісы, але проста так супала, што ё дзьве інфанагоды.
😱 Менск-Літоўскі, ці Mińsk-Litewski, або як палякі Менск вызначалі як горад гістарычнай Літвы
Калі пагугліць Mińsk-Litewski, то можна знайсці шмат чаго цікава:
📌 у польскай гістааграфіі Менск ад 14 ст. з'яўляецца часткаю Літвы;
📌 Трэнд на назву Mińsk-Litewski з'яўляецца бліжэй да пачатку 20 ст і можна знайсці шмат здымкаў газетаў, часопісаў, вайсковых справаздачаў(на 3 малюнку такая в.с.) і таму падобнае.;
📌 Але ўжыванне прыдомка хаатычнае: то дадаюць Litewski, то не. На мапах я дык увогуле такога прыдомка не знайшоў;
📌 Прыгэтым традыцыя ўжывання Mińsk-Litewski захавалася да нашых дзён(на 2 малюнку газета 1990 года, а на 4-м сучасны памятны знак, звязаны з Катынскай трагедыяй);
📌 Бонусам Менск-Літоўскі ў канцы 19 ст. пачаў ужываць беларускі краязнаўца Аляксандар Ельскі, ён жа Літвін-грамадзянін(на першым малюнку яго творы);
📌 Каля 1916 г. беларускія дзеячы ў процівагу стварылі прыдомак Менск-Беларускі(хто менавіта - я не знайшоў).
Чаму Менск стаў Мінскам? І як правільна казаць?
Читать полностью…💀 Чаму Пётар Першы здраднік і акупант для беларусаў?
📌 Сёння ў Беларусі навязваюць станоўчую асобу Пятра Першага. Дайшло да таго, што дзяцей вучаць, маўляў, расейскі цар навучыў беларусаў адзначаць Новы Год 1 студзеня. Але як было ўзапраўды? Глядзіце відэа
😱 Як беларус стаў прэзыдэнтам Гаваяў і ледзь не аб’явіў іхнае незалежнасць ад ЗША
Як вам такі фармат кароткіх фактаў? Ціскайце 🔥, калі спадабалася. То ж працягну, калі зойдзе
Беларуская літаратура бедная?
p.s. загаловак для клікбейта, Святлана Алексіевіч так не казала. А акурат пра яе нядаўнае выказванне я зрабіў відэа.
Пані Алексіевіч выказала думку: «Калі мы не будзем чытаць Дастаеўскага, Чэхава, то скацімся ў правінцыялізм. І што ня можна сказаць, што ў маленькіх беларусаў, усё ёсць.»
Я з гэтым меркаваннем зусім не згодны. І ў відэа тлумачу чаму.
Таксама бонусам называю беларускія кнігі, якія вы можаце пачытаць.
Колькі год сустракаюся з гэтым матэрыялам, але ніколі ня ведаў, як яго правільна назваць па-беларуску. Аказваецца, што гэта лямец! А што, гучыць!
Прыклады ўжывання:
🌿 Абабіць дзверы лямцам(скарнік);
🌿 Есып ужо стараваты чалавек. Барада яго збілася ў лямец. (Я.Колас);
🌿 Магерка — круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, род капелюша. (Ц.Гартны).
#родныясловы
Кароткія факты пра расстраляных паэтаў
📌 З 29 па 30 кастрычніка органы НКУС расстралялі многіх беларускіх паэтаў. Прапаную пазнаёміцца вам з чатырма выпадковымі паэтамі і адным палітычным дзеячом(Баліцкі). Побач я пазначыў гады - гэта колькі было ім гадоў на момант арышту.
📌 жанчына-вамп - ракавая жанчына; сірэна, спакусніца
Ціскайце любую рэакцыю, калі было цікава
Рэч Паспалітая - гэта ня толькі Польшча. Мне не падабаецца, калі кажуць, што гэта выключна польская дзяржаўнасць.
У гэтым відэа абгрунтоўваю, чаму спадчына Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў належыць і беларусам.
📌 Ціскайце рэакцыю, калі было цікава
📌 Знайшоў для вас яшчэ адну прыгожую цытату Тадэвуша Касцюшкі. Захоўвайце сабе, каб не згубіць
Гэтая цытата досыць філасофская. Касцюшка ёй хацеў абудзіць людзей да паўстання.
Але ў цяперашнасці мы можам яе разумець так, што найгалоўная перамога для беларусаў - гэта вяртанне да сваёй мовы, сымбаляў, гісторыі. Гэта і ёсць перамога над сабою. А як вы думаеце?
❗️Дарэчы, знайсці мінулую цытату Касцюшкі можна ў гэтым хэштэгу:
#родныяцытаты
Жах: вакол «Мураванкі», храму абарончага тыпу, спілавалі дрэвы 😱
Чым гэта блага? Глядзіце. З 2004 г. «Мураванка» ўключана ў спіс кандыдатаў да спісу Сусветнай спадчыны «Юнэска». І каб наш храм трапіў у гэты спіс - трэба прытрымлівацца міжнародных нормаў(напрыклад у рэстаўрацыі). І, дарэчы, цяперака тут ідуць рэстаўрацыйныя работы. Але паводле якіх нормаў? Ані міжнародных, ані нават уласна нацыянальных.
Вырашылі спілаваць дрэвы - спілавалі. Але знішчэнне культурнага навакольнага ландшафту з вялікай верагоднасцю можа стаць прычынай не ўключэння храму ў спіс «Юнэска» 🤨
З днём дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь!
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР(так, яшчэ была такая назва), прыняў бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня ў якасці дзяржаўных сымбаляў.
🔥 Гэта знакавая падзея: беларусы павярнулі сабе свае гістарычныя сымбалі.
📌 Варта ведаць: сённяшнія дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь не з'яўляюцца легітымнымі. Бо паводле тагачаснай Канстытуцыі ня можна было выносіць пытанне нацыянальных сымбаляў на рэферэндум. А гэтаксама папярэдне рэферэндуму ў Доме Урада былі збітыя невядомымі сілавікамі дэпутаты, што зладзілі галадоўку ў знак пратэста, што з'яўляецца тэрарыстычным актам.
📌 Прыватна мая думка: бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" дагэтулькі з'яўляюцца легітымнымі сымбалямі Рэспублікі Беларусь.