tutejsyja_bel | Unsorted

Telegram-канал tutejsyja_bel - Тутэйшы Шляхціч

-

Пашыраю беларушчыну

Subscribe to a channel

Тутэйшы Шляхціч

Cёння трансляцыі ня будзе, я прыхварэў. 🤒
Сустрэнемся праз тыдзень!

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 Сёння дзень беларускай вайсковай славы

8 верасня 1514 каля рэчкі Крапіўна, пад Воршай, нашыя продкі разбілі ўтрая большае маскоўскае войска.

«Слава Воршы ўжо ня горша, слаўся пан Астроскі!»

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Яшчэ адзін замак, які не захаваўся да нашых часоў - Геранёнскі замак

Гэты замак пачаўся будавацца з канца 15 ст.-пачатку 16 ст.

У замка было шмат уладароў: Жыгімонт Стары, Сапегі, Кішкі. Але варта запомніць Альбэрта Гаштольда - пры ім замак і пачаў будавацца. А яшчэ, варта ведаць, акурат ён ініцыяваў, каб у першы Статут(1529) увялі прававыя нормы паводле якіх чужынцы не мелі права займаць урадовыя пасады і набываць нерухомасць у ВКЛ(наш зубар 🦬).

Геранёнскі замак перажыў вайну з Масковіяй, яго адбудоўвалі. У ім нат паспеў размясціцца са шведскімі аддзеламі кіраўнік Рэчы Паспалітай Станіслаў Ляшчынскі, калі нашая дзяржава вяла вайну з Расеяй.

На жаль, замак з часам не ўратаваўся. Пасля захопу нашых земляў Расеяй замак у 19 ст. разабралі на будаўнічыя матэрыялы для Ліпнішак(вёска ў Беларусі).

Ціскайце рэакцыю🔥- калі было цікава

#згубленаяспадчына

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Ну і апошняе. Тут вы пабачыце вершы, напісаныя з ужываннем заменнікаў гукаў "дз" і "дж". Выглядае незвычайна, але мо камусь будзе цікава

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

У гэтых кнігах вы зможаце больш пільна пазнаёміцца з гісторыяй рэфармавання беларускай мовы на пачатку 20 стагоддзя.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Як і абяцаў, дасылаю вам кнігі, пра якія я казаў на трансляцыі

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Калі вам падабаецца, як я агучваю, то пад гэтым допісам можаце пакінуць прапановы, што б вы жадалі пачуць у маёй агучцы(вершы, урыўкі, тэксты, цытаты і інш).

Пажадана, каб вы напісалі назву таго, што б вы хацелі пачуць.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Прыклады ўжывання:

🌿 [Віктар:] — Акалеў на гэтым віскутні. Здаецца, і кажушок цёплы, а прабірае. (Лобан);
🌿 Як можна сагрэцца ў такі віскуцень, як трымаць у руках зброю, як дыхаць? (Кулакоўскі).

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Як так сталася, што сёння мы блытаемся ў выбары "Як пісаць па-беларуску"? Як распазнаваць русізмы і калькі? Хто рэпрэсаваў беларускую мову? - глядзіце выпуск, каб даведацца.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Сёння а 21:30 згодна з беларускім часам(і а 20:30 з польскім)TutejszySzlachcicz"> адбудзецца на маім канале трансляцыя прысвечаная 25 жніўню - Дню Незалежнасці Беларусі.

На трансляцыі абмяркуем гісторыю даты, паглядзім архіўныя відэа і фота, а таксама я вас навучу спяваць песню незалежнасці(спойлер: не "Пагоня" і не "Крывіцкі марш").

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥Раней я ўразіў вас, што ў Койданава быў сапраўдны замак. А як вам такое - акром замка там яшчэ была і Койданаўская самастойная рэспубліка!

У 1918-19 жыхары Койданава пакрысе ўцякалі ў лес, каб пазбегчы мабілізацыі ў Чырвоную армію. І нават стваралі партызанскія аддзелы.

І што самае цікавае - мястэчка апынулася на кароткі час у “нейтральнай зоне”.

То ж тады Павал Калечыц(дзеяч беларускага антыбальшавіцкага руху) абвясціў “Койданаўскую самастойную рэспубліку” ды аб’явіў мабілізацыю пад дэвізам "За вольную й незалежную Бацькаўшчыну! За вольную Беларусь!".

І ў адрозненні ад мабілізацыі ў савецкую армію - ў гэты раз большасць жыхароў арганізаваліся ў абарону Койданава. Яны змаглі адбіцца ад савецкага бранявіка ды заарыштаваць мясцовых камуністаў.

Такім чынам койданаўцы пратрымаліся 4 дні. Савецкая ўлада так спужалася такога здарэння, што кінула ў бой Чырвонагвардзейскі стралковы полк. Іх койданаўцы, на жаль, аддалець не змаглі.

Цісніце 🔥, калі гісторыя вас уразіла

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Панове, запрашаю сёння на гульнявы стрым! Чакаю на вас а 21:00 па беларускім часе(а 20:00 па польскім часе.)

Спасылка на твіч: www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Я ўвесьчасна сам забываюся, як будзе ў беларускай мове розныя варыянты словаў, якія азначаюць дзеянне, калі штосьці, ці хтосьці ківаецца з боку ў бок. Я падрыхтаваў даведку, якая мусіць нагадваць.

Спадзяюся, што даведка будзе вам карысна.

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Існуе савецкая прапаганда, маўляў беларусы з прыходам савецкай улады сустрэлі яе як родную. То ж, мякка кажучы, хлусня. Па ўсёй Беларусі адбываліся антысавецкія выступы, у тым ліку збройныя. Пра што цяпер у школах Беларусі дакладна не расказваюць - гэта пра беларуска-савецкую вайну.

📌 Я падрыхтаваў для вас карткі пра тое, як беларусы сустрэлі савецкую ўладу, якая прыйшла з Усходу.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 База ад Васіля Быкава

📌 Ужо цэлых 100 год мінула з дня народзінаў нашага выбітанага пісьменніка і грамадскага дзеяча. Вялікая дата!

#родныяцытаты

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

З нядаўняга часу я запачаткаваў ладзіць трансляцыі па гісторыі Беларусі. Бо стварэнне выпуска - доўгі працэс. А трансляцыі я злёгкасцю ладжу штосуботу.

Напішыце, калі ласка, як вам тыя трансляцыі, якія ўжо адбыліся? Як вам увогуле ідэя такіх трансляцыяў? І на якія тэмы вы жадаеце пабачыць наступныя?

Можаце ціскануць 🔥, калі вам яны падабаюцца

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Беларусы не ўмеюць змагацца сваю свабоду? - Шкодная думка, якая загучала ў сеціве. То ж сёння а 21:30 згодна з беларускім часам(а 20:30 з польскім)TutejszySzlachcicz"> адбудзецца на маім канале трансляцыя пра Марш Свабоды 1999 г. у Менску.

На трансляцыі мы з вамі разгледзім, як беларусы тагачасна змагаліся за сваю волю на вуліцах Менску, паглядзім архіўныя здымкі і відэа, акрамя гэтай тэмы пакажу вам важную кнігу Сярэднявечча, якая даказвае, што менавіта беларуская мова панавала ў ВКЛ і паадказваю на вашыя пытанні.

Іншы часавы пояс:
- Украінскі, летувіскі, латыскі час: а 21:30
- Сакартвэла: а 22:30

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Як казаў Францішак Скарына "Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы". Калі вы не любіце чытаць, то можаце паспрабаваць увесці ў звычку чытаць штодня хаця б 5-10 хвілін. Гэта карысная звычка, якая зробіць вашае жыццё лепш.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Калі жадаеце палепшыць сваю беларускую мову, то ёсць цудоўная кніга Вінцука Вячоркі "Не сьмяшыце мае прыназоўнікі"

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

У гэтай кнізе вы пабачыце рэальныя прыклады русіфікацыі беларускай мовы.

Станіслаў Станкевіч прыводзіць прыклады, дзе вы пабачыце, якія канструкцыі ўласцівыя беларускай мове, а дзе калькаванне з расейскай.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Сёння а 21:30 згодна з беларускім часам(а 20:30 з польскім)TutejszySzlachcicz"> адбудзецца на маім канале трансляцыя пра русізмы ў беларускай мове.

На трансляцыі мы абмяркуем рэпрэсію беларускай мовы ў 1933 годзе, пагаворым пра русізмы і я раскажу, ды пакажу больш прыкладаў калек і русізмаў, чым змог запхнуць у выпуску "Як савецкая ўлада рэпрэсавала беларускую мову"

Іншы часавы пояс:
- Украінскі, летувіскі, латыскі час: а 21:30
- Сакартвэла: а 22:30

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🤔 Легендарны верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?» цяпер пад забаронай?

Што ж, чытаю забаронены верш

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Як беларусы здабылі незалежнасць?

📌 Існуе стэрэатып, маўляў, незалежнасць сама звалілася нам на голавы 25 жніўня 1991 года.

🧐 Але як было ўзапраўды? - глядзіце відэа

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Трансляцыя пачалася - заходзьце 🔥

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Прыклады ўжывання:

🌿 Калі будзеш залішне апастыляцца з маімі людзьмі,— тут «пан афіцэр» прыняў ваяўнічы выгляд,— загадаю апошнюю спадніцу садраць.(М.Лынькоў);
🌿З суседзямі ня хочацца апастыляцца (Багданава);
🌿Пакінь яго ў спакоі, годзе ўжо апастыляцца.

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 Я знайшоў цікавае і незвычайнае слова - наросхрыст. Далібог, упершыню сутыкнуўся з ім. Цяперака ўжывацьму!

Прыклады ўжывання:

🌿Кашуля наросхрыст;
🌿Душа, здаецца, наросхрыст, а сам хітры, як лін.(У.Караткевіч;
🌿Але аднойчы Вырвіч пабачыў, што дзверы ў дом Лёднікаў. наросхрыст(Л.Рублеўская).

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Версія нумар два паводле вашых каментароў. Гэтая картка створаная з улікам вашых заўваг у твітары і тэлеграме. То ж народная версія!

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Спадары і спадарынні, запрашаю сёння на гульнявы стрым! Чакаю на вас а 21:00 па беларускім часе(а 20:00 па польскім часе.)

Спасылка на твіч: www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Койданаўскі замак - яшчэ адна згубленая спадчына. Прычым у падвойным памеры: не захаваўся ані замак, ані назва Койданава.

Калісьці ў Койданаве можна было пабачыць замак 15-16 ст. Ён быў збудаваны, калі мястэчка належала вялікалітоўскаму магнацкаму роду Гаштольдаў.

Трошачкі пазней, ужо ў 17 ст., на яго тэрыторыі быў збудаваны Кальвінскі збор, які вы бачыце на здымку.

Фан факт: у 16 ст. Койданаўскае староства перайшло ва ўладанні Радзівілам, што перайменавалі назву староства ў графства. Утварылася Койданаўскае графства. А што, гучыць хайпова!

p.s. я дадаў хэштэг #згубленаяспадчына, каб вы маглі па ім бачыць усе мінулыя і будучыя допісы па тэме

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 Гульнявыя стрымы вяртаюцца

Запрашаю ўсіх сёння а 21:00 па беларускім часе на мой твіч. Давайце разам прабавім час увечары, пагаманім пра жыццё, гісторыю ды любыя іншыя тэмы, падчас праходжання God of War

⚡️Асаблівая падзяка тым, хто пісаў мне пытанні, а калі працягнуць трансляцыі. Дзякуючы вам яны вяртаюцца.

❗️ А 21:00 па беларускім часе - а 20:00 па польскім часе.

Спасылка на твіч: www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz

Читать полностью…
Subscribe to a channel