tutejsyja_bel | Unsorted

Telegram-канал tutejsyja_bel - Тутэйшы Шляхціч

-

Пашыраю беларушчыну

Subscribe to a channel

Тутэйшы Шляхціч

Прыклады ўжывання:

🌿Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. (Крапіва).

Ужываецца і ў пераносным значэнні:
🌿Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. (С. Александровіч).
🌿Твар яго мог здавацца старым, але ён быў аброслы, вывалены ў зямлі, з высахлымі пісагамі поту. (К.Чорны).

📌 Дыялектныя варыянты: піся́г і пісяга, пісёгі, пісоґі, пісяге́, піцо́гі, пісога, піса́к

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Зазвычай у тых, ці іншых допісах пра лідараў у беларускай гістааграфіі праскокваюць адныя мужчыны. Але ж у нашай гісторыі хапае і процьма жанчын-лідарак. То ж гэты допіс прысвечаны ім:

🔥 Найдукаваная жанчына ў XII ст. - Еўфрасіння Полацкая. Пакуль у тагачаснай сярэднявечнай Еўропе жанчын не прымалі ва ўніверсітэты - Прадслава(першаснае імя Еўфрасінні) к 12 гадам перачытала безліч кніг, летапісаў і хронік ад царкоўных(напрыклад "Ізборнікі") да раманаў аб подзьвігах гістарычных асобаў(напрыклад "Александрыя"), яна мела для свайго часу вельмі высокі ўзровень адукацыі. Акром таго, у свае 12 год яна кінула выклік устойлівым тагачасным традыцыям: у 12 год княжна мусіла пабрацца шлюбам. Прадслава замест шлюбу сыйшла ў манастыр, каб працягваць займацца справай, якую яна шанавала - перапісваць кнігі(на той час гэта было крайне складана). Дзякуючы Прадславе будзе збудаваны Спаса-Еўфрасін'еўскі манастыр, пашырыцца асветніцтва на Полаччыне, будзе зроблена найкаштоўнейшая рэліквія за ўсю нашую гісторыю(крыж Лазара Богшы).

🔥 Княжна-ваярка - Настасся Слуцкая. У 16 ст. на Слуцак ўвесьчасна ладзілі набегі татары. Гэта прывяло да таго, што горад страціў Магдэбургскае права. Зрэшты памёр і слуцкі князь. Але ж горад выратавала Настасся Слуцкая: яна ўзяла кіраванне княствам на сябе, узначаліла слуцкае войска ды дала годны адпор ворагу. Пасля гэтага Слуцак зноў узвысіўся.

🔥 Палкая патрыётка-паўстанка - Каміла Марцінкевіч. У свае 25 год Каміла актыўна прымала ўдзел у акцыях і маніфістацыях, прымала ў сваім доме "Літоўскі правінцыйны камітэт", які займаўся падрыхтоўкай паўстання 1863 г. ды сама была яго чальцом. І нават калі яе кінулі за краты ў Пішчалаўскі замак, то яна і адтуль падтрымлівала паўстанцаў. Адметны выпадак, калі вялі праз яе акно на смяротнае пакаранне паўстанца І.Жмачынскага, то яна кінула ў знак падтрымкі яму ў ногі кветкі. За гэта расейскія ўлады пакаралі Камілу катаргай. Дамоў яна вярнецца толькі праз двадцацць гадоў

🔥 Рэвалюцыянерка-паэтэсса - Алаіза Пашкевіч. Цётка(псеўданім А.Пашкевіч) спрычынілася да беларускага Адраджэння XX ст: стварэння першай беларускай палітычнай партыі(БСГ), газет "Наша Доля" і "Наша Ніва". Яна ярка і палымяна заклікала беларусаў да ўдзел у барацьбе за народнае шчасьце.

🔥Магутная дзяячка - Ларыса Геніюш. Ларыса Геніюш прайшла выпрабаванне праз якое мала хто здольны прайсці: ў 1939 г. у Чэхаславаччыне яе арыштоўвае МГБ СССР (за тое, што яна працавала з архівам БНР. Архіў яна добра схавала, каб той не дастаўся савецкаму рэжыму) і дастаўляе ў Менск, дзе яе катуе асабіста Лаўрэнцій Цанава. Нашая дзяячка ня выдала ані каліва інфармацыі, якую з яе сілком выбівалі. За што пісьменніцу савецкі рэжым выслаў на катаргу ў Комі. І нават на катарзе Ларыса Геніюш змагла згуртаваць вакол сябе зняволеных, натхніць іх не здавацца, падавала сапраўдны ўзор моцнага гарту і нязламнасці.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 Наколькі лексічна беларуская, украінская і польская мова з'яўляюцца падобнымі?

Я зрабіў падборку словаў, якія ўсе гэтыя мовы маюць.

📌 Ці рабіць працяг? Магу паспрабаваць зрабіць падборку са старабеларускай мовай.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

«Беларуская мова нам ня родная, а родная расейская», «беларусы за апошнія 200-300 год ніколі не размаўлялі па-беларуску» - такія заяўленні зрабіў у тыктоку Loonaman12, спасылаючыся на мясцовыя словы, якія ён агучыў(у відэа я дадаў іх). Я вырашыў даць свой аргументаваны адказ на гэтае трызненне.

p.s. у відэа ўзгадваю сайт «Камунікат», але дадаў «Беларускую палічку». То я пераблытаў, бо падумаў пра першае, а на відэа дадаў другое. Але абодва сайта раю да выкарыстання.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Супольнасці бел_піскель патрэбна вашая дапамога

Дзецюкі з бел_піксель займаюцца пабудовай мапы Беларусі на мапе свету. Гэта можна пабачыць тут

Але рэч у тым, што на мапе прысутнічае адначасова шмат гульцоў з розных краін свету. І гульцы, што будуюць межы Расеі напалі на мапу Беларусі(цяпер яе трэба адбудоўваць нанава). Калі вам цікавы такі гульнявы працэс, то далучайцеся

Тэлеграм супольнасці: /channel/bel_pix

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

А як у вас называлі «мялу»?

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

А таксама віншую з Днём Волі!

Сто год таму нашыя продкі абвясцілі пра незалежнасць Беларускай народнай Рэспублікі. Гэта знакавая падзея для ўсяго беларускага народа.

Памятайма і шануйма 🔥

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 У Вільні ўстанавілі помнік паўстанцам Каліноўскага

📌 У цэнтры сам Кастусь Каліноўскі - правадыра вызвольнага паўстання 1863 года на Літве-Беларусі

📌 З правага боку ад Каліноўскага постаць Зыгмунта Серакоўскага. Ён быў адным з лідараў паўстанцаў. Серакоўскі абвясціў сябе генералам Літоўскім і Ковенскім пад імем Даленга. За кароткі тэрмін здолеў сабраць паўстанцкі аддзел колькасцю 5 тысяч. Быў цяжка паранены ў грудзі і схоплены ў палон. Але нават перад тварам смерці ў вязніцы адмовіўся здраджваць сваім і супрацоўнічаць з царскімі службоўцамі.

📌 Па левым баку ад Каліноўскага постаць Цітуса Далеўскага. Ён быў адным з паплечнікаў Каліноўскага і ўваходзіў у склад кіраўніцтва паўстаннем, а менавіта займаў пасаду паўстанцкага кіраўніка Вільні.

📌 Усе троя - героі паўстання 1863 года. І ўсіх іх расейскі ўрад прыгаварыў да павешання на Лукішскай плошчы ў Вільні. У 2019 годзе, пасля таго як здарыўся апоўзень на гары Гедыміна, іх астанкі знайшлі і ўрачыста перапахавалі.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Я запускаю новыя тэматычныя карткі, дзе буду расказваць пра згубленую спадчыну нашага краю.

⚔️ У гэты раз я раскажу пра Смальянскі замак і пра тое, хто яго разбурыў.

📌 Ці працягваць рабіць надалей пра згубленую спадчыну? Калі так, то стаўце рэакцыю 🔥

#згубленаяспадчына

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Прыклады ўжывання:
🌿Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны па чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... (З.Бядуля);

🌿 Месяц ці ўжо зусім збіўся на сход, ці, ветахам на апошнім дыханні, узыходзіў пазней, і ў мокрай нізіне было амаль зусім цёмна. (У. Караткевіч).

📌Вятох - размоўнае слова. Літаратурна - вЕтах.

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Цытата Васіля Быкава пра важнасць нацыянальнай мовы на беларускай лацінцы

#родныяцытаты

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Цытата Уладзімера Караткевіча пра каханне на беларускай лацінцы

📌 У дадатак вось вам беларускія прымаўкі пра каханне:
🌿 Хто каго кахае, той таго й чапае;
🌿 Кожны сваю пару мае, калі не на гэтым, то на тым свеце;
🌿 Каханне і кашаль не схаваеш;
🌿 Не прыгожая прыгожа, а прыгожа. каханая;
🌿 Хоць у шалашы, абы мілы да душы;
🌿 Калі ў хаце ціха – не бярэ ліха;

#родныяцытаты

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Трансляцыя пачалася, заходзьце

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 Дзякуючы французскім карэспандэнтам мы сёння можам пабачыць быт і баі ліцьвінскіх паўстанцаў, што змагаліся за свабоду на нашай зямлі.

📌 Я сабраў для вас ілюстрацыі з францкузскага часопіса Le Monde illustré

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Трансляцыя пачалася, заходзьце

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

😱 Прэзыдэнт Украіны абняў ветэрана ІІ Сусветнай вайны, які, як высветлілася, мае беларускія карані

📌 Я падрыхтаваў інфармацыйныя карткі пра іншых беларусаў, якія таксама ваявалі на заходнім напрамку падчас высадкі ў Нармандыі.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Прыклады ужывання:
🌿Галін (ён увесь час задуменны, паглыблены ў сябе. Гаворыць як бы няўцям).(І.Мележ);
🌿Старым, ім многае няўцям...(К. Кірэенка.);
🌿 Зразумела, што Жаролцу было няўцям, калі мудрагелі хлопцы праехалі паўз свіронкі на поле.(Ц.Гартны).

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Як вітаюцца на Вялікдзень у нас і ў іншых краінах?

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🚂 Завітаў у Празе да нашага выбітнага земляка - Францішка Скарыны

Цудоўны помнік! На падыходзе можна пабачыць шыльду на беларускай і чэскай мовах, дзе напісана, што акурат у гэтым месцы працаваў у 1535-1539 гг. каралеўскім батанікам Францішак Скарына.

У якасці сымбалічных элементаў на помніку можна пабачыць першую друкаваную кнігу на нашых землях - Біблію Скарыны(яна акурат была выдадзеная ў Празе) і дзяржаўны беларускі герб Пагоня ўзору 1991 года.

Знайсці гэты помнік можна па адрасе Jelení 196/15, 118 00 Praha 1-Hradčany.

Калі будзеце ў Празе, то абавязкова завітайце да Францыска Скарыны!

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🚂 З’ездзіў у Тарнаў і Жэшаў, ды знайшоў цікавыя адсылкі да нашай гісторыі

У Жэшаве на гарадской плошчы стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку. Прыемна пабачыць такі помнік!

У Тарнаве на могілках я знайшоў помнік паўстанцам 1863 года. Вядома, што канкрэтна тут прысвечана польскім паўстанцам на тэрыторыі Малапольскага ваяводства. Але тым не менш, прысутнічае герб з выявай Пагоні. Хто ведае, мо і нашых паўстанцаў магло занесці сюды?

Ну і герб Пагоня на будынку адміністрацыі тарнаўскай гміны. Так, гэта менавіта Пагоня. Бо гэты герб устанавілі у 2002 г. і ён мае адсылку да радавога гербу князёў Сангушкаў, вядомы як Літоўская Пагоня, а таксама да гербу Тарнова(месяц, на якім стаіць вершнік - гэта элемент шляхецкага гербу Ляліва).

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🤯 Як два беларускіх дзеяча ўратавалі частку старога Менску

Сёння ад Старога Гораду ў Менску засталося няшмат. Але нават і яе савецкая ўлада прагнула знішчыць дазвання. Але так і не змагла. Бо на абарону гістарычнай забудовы сталі двое беларускіх дзеяча.

Л.Баразна разам з З.Пазняком у 1969 г. надрукавалі артыкул у абарону гістарычнай забудовы ў газеце «Правда». Як вынік - Машэраў быў змушаны адкласці знішчэнне гістарычных будынкаў у цэнтры горада(Траецкага прадмесця, Высокага Рынка, Ракаўскага прадмесця і інш).

Лявон Баразна актыўна ладзіў акцыі пратэсту супроць знішчэння гістарычнай забудовы.

Акурат неўзабаве перад чарговай акцыяй пратэсту сп.Лявона ўдарылі нажом у цёмным двары. Існуе меркаванне, што такім чынам КДБ расправілася з годным беларусам, які для іх быў як камок у горле.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

💥 Глядзіце новы выпуск на канале

⚔️ Як нашыя продкі прымалі ўдзел у адной з найважнейшых бітваў у гісторыі Еўропы - бітве пад Венай? Многія ведаюць бітву пад Венай, як бітву, дзе палякі перамаглі туркаў. Але ж у той бітве былі і ліцьвінскія аддзелы - то ж нашыя продкі таксама спрычыніліся да гэтай вырашальнай бітвы. А пра гэта варта ведаць!

📌 Я пачаў рабіць выпускі па новаму. Цяпер яны сталі нашмат больш дынамічнымі: больш уставак, больш дынамікі, меньш вады. Напішыце, калі ласка, як вам?

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Перад вамі Смальянскі замак, або інакшы «Белы Ковель», ад якога засталіся толькі руіны.

Ён быў збудаваны па замове князя Сямёна Сангушкі-Ковелькага як рэзыдэнцыя. Гэта ўнікальная з’ява, бо збольшага свае рэзыдэнцыі прадстаўнікі знатных радоў будавалі ўглыбіні дзяржавы, а гэты палац знаходзіўся зусім блізка да мяжы з Расейскай Імперыяй. Менавіта таму ён не пазбаўлены абарончых умацаванняў.

Тым не менш, у 1708 г. падчас «Паўночнай вайны» яго штурмам узялі казакі, што, пры адыходзе, на загад расейскага імператара Пятра І узарвалі яго.

Пасля паўстання 1830-1831 Смальяны ў Сангушкаў расейская ўлада канфіскавала, ды перадала царскаму чыноўніку Васілію Сямёнаву. Яго сын у 1847 г. прадаў замак на цэглу.

Да нашых дзён захавалася толькі адна вежа.

📌 p.s. для параўнання вось так будзе выглядаць картка з вынесеным уніз тэкстам. Каб вы маглі наглядна пабачыць.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

📌 Малавядомы герой, якога варта шанаваць нароўні з Касцюшкам

🔥 Я падрыхтаваў для вас карткі пра правадыра паўстання 1794 г на нашых землях Якуба Ясінскага.

Стаўце 🔥, калі было цікава

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

🔥 Топ месцаў у Беларусі, якія варта наведаць

📌Я сабраў для вас топ месцаў, якія з'яўляюцца гонарам беларусаў і іх дакладна варта наведаць кожнаму, хто любіць свой край.

🫡 Калі вам спадабалася падборка і вы жадаеце працяг, то ціскайце рэакцыю🔥

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Калісьці еўрапейскую вядомасць атрымала лёгкая ліцьвінска-беларуская кавалерыя, названая паводле імя яе камандзіра лісоўчыкамі (існавала ў перыяд 1608 – 1630-х гг.).

⚡️Аляксандр Язэп Лісоўскі, віленскі шляхціч і таленавіты военачальнік, стварыў надзвычай мабільныя аддзелы з адметнай тактыкай.

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Прыклады ўжывання:
🌿Я кінуў рыдлёўку вобзем так, што яна кантам засела ў зямлі;
🌿 Вітаўт, зачыняючы машыну, забыўся пра востры кант дзвярэй ды як ляснуў па пальцах, ажно тыя балелі цэлы тыдзень.

#родныясловы

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

📍 Сёння а 20:00 па беларускім часе працягваю праходзіць God of War
Даведка: то а 18:00 па польскім часе і а 19:00 па ўкраінскім

📌Падпісвайцеся на мой Твіч, каб не прапусціць: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz/

📌Калі вы не здолееце патрапіць, але будзе жаданне паглядзець праходжанне, то падпісвайцеся на адмысловы ютуб-канал: UsiaslauHulaje" rel="nofollow">https://www.youtube.com/@UsiaslauHulaje

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

Для тых, хто ня змог патрапіць на прамы этэр, але мае жаданне паглядзець праходжанне, то я стварыў асобны ютуб канал Usiaslau Hulaje, куды я ўжо загрузіў учарашні этэр.

📌 Падпісвайцеся: https://www.youtube.com/watch?v=8XJl8qPaXtk&t=1790s&ab_channel=UsiaslauHulaje

Читать полностью…

Тутэйшы Шляхціч

📍 Сёння а 22:00 па беларускім часе працягваю праходзіць God of War
Даведка: то а 20:00 па польскім часе і а 21:00 па ўкраінскім

📌Падпісвайцеся на мой Твіч, каб не прапусціць: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz/

Читать полностью…
Subscribe to a channel