Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.
Святлана Ціханоўская – да Сусветнага Дня некамерцыйных арганізацыяў
«Грамадзянская супольнасць заўсёды была сэрцам Беларусі. Гэта дабрачынцы, якія дапамагаюць тым, хто трапіў у бяду: падтрымліваюць пенсіянераў і людзей з інваліднасцю, прапануюць адукацыйныя магчымасці дзецям і моладзі, абараняюць правы чалавека, развіваюць культуру і адукацыю. Гэта адданыя, натхнёныя людзі, якія робяць нашае грамадства адкрытым, моцным і салідарным. Але рэжым паступова, па кавалачку, руйнуе гэтае сэрца: цягам апошніх 4,5 год ліквідавана больш за 1800 арганізацыяў. Тысячы беларусаў пазбаўленыя той жыццёва важнай падтрымкі, якую давалі беларускія ініцыятывы.
Гэта спроба пазбавіць беларусаў адчування падтрымкі і магчымасці яднацца. Але рэжыму не зразумець, што грамадзянская супольнасць – гэта не офісы і рэгістрацыі, а людзі. І гэтыя людзі, нягледзячы на пагрозы і ціск, не зніклі, а нават ва ўмовах бясконцых рэпрэсіяў беларусы працягваюць дапамагаць адно аднаму.
Арганізацыі, якія вымушана спынілі працу ў краіне, дапамагаюць беларусам за мяжой: падтрымліваюць рэпрэсаваных палітвязняў і іх сем’і, праваабаронцаў, журналістаў, – і ўсіх, хто сутыкнуўся з патрэбай дапамогі ў выгнанні. Унутры Беларусі людзі самастойна арганізуюцца – і ладзяць ініцыятывы ўзаемадапамогі, каб ніводзін з тых, хто патрапіў у бяду, не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі.
Гэтая салідарнасць – тое, што заўсёды нас аб’ядноўвае. І пакуль ёсць людзі, гатовыя падставіць плячо, дапамагчы, выказаць словы падтрымкі – грамадзянская супольнасць жыве. Яна жыве ў кожным з нас. І ніякая дыктатура не зможа гэта знішчыць».
Фота: Руслан Серадзюк
«Маральны абавязак кожнага – выступіць супраць жорсткіх ўрадаў дзеля нашай жа бяспекі»
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю венгерскаму выданню Klubrádió, у якім падзялілася сваім поглядам на барацьбу за свабоду і дэмакратыю. Акрамя таго, яна закранула тэмы, актуальныя не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету: выбар дэмакратыі і неабходнасць міжнароднай салідарнасці ў супрацьстаянні аўтарытарным рэжымам.
Асноўныя тэзы, якія падкрэсліла Ціханоўская:
📌 Дэмакратыя – выбар кожнага народу
«Ва ўсіх народаў ёсць магчымасць выбраць дэмакратыю. У гэтым крытычным моманце кожны нясе асабістую адказнасць за тое, ці падвяргаць сябе ўплыву прапаганды. У Беларусі мы ўвесь час чулі: «Не звяртайце ўвагі на палітыку, жывіце без яе, у вас ёсць праца, у вас ёсць заробак, чаго вам яшчэ трэба? Хіба гэтага недастаткова?». Не! На працягу сарака гадоў нас атручвалі гэтым наратывам, і мы не верылі ў сябе. Тое ж самае адбываецца і ў іншых месцах. Вы жывяце і раптам бачыце, як тыранія стукаецца ў вашу дзверы».
«Значна прасцей не бачыць, не чуць і не казаць – гэта зручная пазіцыя. Але вы марнуеце сваё жыццё марна. Маральны абавязак кожнага – выступіць супраць жорсткіх ўрадаў дзеля нашай жа бяспекі. Таму што дыктатары змагаюцца з дэмакратыяй, пераступаючы адну чырвоную рысу за другой. Спачатку трэба аднавіць уласную веру і ўпэўненасць перад тварам страху, каб затым паверыць у дэмакратыю».
«Нават калі ўкраінцы не змогуць выйграць гэтую вайну, яны не пацярпелі няўдачу. Таму што яны даказалі ўсяму свету, што могуць змагацца, могуць ахвяраваць сабой. Яны даказалі, што з'яўляюцца сапраўднымі героямі. Гэта будзе правал альянсу, у якога не хапіла сіл падтрымаць Украіну і дапамагчы ёй перамагчы. Таму што гэта не проста вайна паміж Расеяй і Украінай, гэта барацьба паміж дэмакратыяй і аўтакратыяй. Як тыранічныя рэжымы аб'ядноўваюць намаганні і дзеляцца адзін з адным сродкамі, з дапамогай якіх яны могуць захаваць свой апарат улады, таксама павінны паступаць і дэмакраты. І няпраўда, што дэмакраты слабыя ў гэтай барацьбе».Читать полностью…
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Леанідам Марозавым у гэтую пятніцу, 28 лютага
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы юрыдычнага кшталту – і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.
Размовы пройдуць у пятніцу, 28 лютага, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Святлана Ціханоўская – з бонусам да Месяца Роднай Мовы
Беларуская лідарка ў Instagram і TikTok падзялілася загадкай, якую яны разам з дачкой нядаўна адгадвалі, і дадала:
«Загадкі – гэта не толькі цікавая гульня, але і цудоўны спосаб пашыраць слоўнікавы запас дзяцей і бавіць час разам з карысцю і задавальненнем!»
Святлана Ціханоўская з чэленджам да Дня Роднай мовы
«Мае нястомныя эльфы прапанавалі Дзень Роднай мовы ператварыць у месяц Роднай мовы! Таму…»
У першым відэа чэленджу беларуская лідарка расказвае, як натуральна ўвесці беларускую мову ў паўсядзённае жыццё.
«Калі ласка, падтрымлівайце адно аднаго. Не забівайце жаданне размаўляць на беларускай мове»,
Святлана Ціханоўская – да Міжнароднага дня сацыяльнай справядлівасці
«Справядлівасць – гэта не юрыдычны тэрмін і не абстрактнае паняцце. Справядлівасць – гэта аснова дэмакратычнага, свабоднага грамадства, да якога мы імкнёмся.
Беларусы добра ведаюць, што такое несправядлівасць. Мы бачым, да чаго прыводзіць няроўнасць і падаўленне правоў. Абыякавасць да людзей спараджае рэпрэсіі і прыгнёт. Адсутнасць справядлівасці вядзе да краіны, дзе пенсіі не хапае нават на аплату кватэры. Дзе дзеці вымушаныя шукаць рэпетытараў, бо школьнай праграмы не хапае для здачы ЦТ. Дзе лекары праводзяць бяссонныя ночы на працы і атрымліваюць за гэта капейкі. Дзе людзей звальняюць за палітычныя погляды і арыштоўваюць за каментары ў сетках.
Таму так важна будаваць грамадства, дзе кожны голас чутны. Дзе людзі не пакутуюць за перакананні. Дзе мы роўныя ў правах і магчымасцях, незалежна ад полу, узросту або поглядаў.
Сацыяльная справядлівасць – гэта даступнасць вучобы, гэта адчуванне бяспекі, а не страху пры выпадковым сутыкненні на вуліцы з нарадам мiлiцыi, гэта ўпэўненасць у сваёй краіне.
Сацыяльная справядлівасць пачынаецца з малых крокаў. З павагі да людзей навокал. З адстойвання сваіх правоў і абароны правоў іншых. З салідарнасці з тымі, хто змагаецца за свабоду і справядлівасць. З падаткаў, якія ідуць не на вайну, а на падтрымку людзей з інваліднасцю. З медыя, што сумленна расказваюць пра існуючыя праблемы, а не распаўсюджваюць прапаганду. З інвестыцыяў у будучыню дзяцей, а не ў рэпрэсіўны апарат.
Такое жыццё – гэта не пустыя надзеі, а магчымая рэчаіснасць, якая залежыць ад нас. Разам мы імкнёмся збудаваць краіну, дзе кожны ўпэўнены ў бяспецы і камфортнай будучыні».
«Людзі падтрымліваюць не асабіста мяне – яны падтрымліваюць ідэі»
У размове з Маланка Медыя Святлана Ціханоўская падвяла вынікі мінулага года, распавяла пра ўплыў Трампа на сітуацыю ў Беларусі і патлумачыла, чаму нельга спадзявацца на абяцанні рэжыму.
Падчас размовы беларуская лідарка распавяла пра галоўныя дасягненні мінулага года:
▫️Вызваленне часткі палітвязняў. Іх «памілаванне» – не акт міласэрнасці, а вынік ціску і перамоваў.
▫️Стварэнне міжнароднага гуманітарнага фонду для дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям. Першачарговая задача – дапамагаць палітвязням і тым, хто ўжо выйшаў.
▫️Праца над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Міжнародны крымінальны суд атрымаў запыт для пачатку расследавання злачынстваў рэжыму.
Ключавыя тэзісы з інтэрв’ю:
🔻Пра палітвязняў
««Нельга спадзявацца на абяцанні рэжыму: гэты рэжым пастаянна падманвае. Не будзе такога: калі зняць санкцыі з Пуціна, ён адразу спыніць вайну таксама як і Лукашэнка не спыніць рэпрэсіі. Мая пазіцыя прынцыповая: усе палітвязні павінны быць вызваленыя. Дасягненне гэтай мэты магчымае толькі калі спыняцца рэпрэсіі і затрыманні».».
«Людзі падтрымліваюць не асабіста мяне – яны падтрымліваюць ідэі: новыя сумленныя выбары, вызваленне палітвязняў, дэмакратызацыю Беларусі. Многія прадказвалі, што мы расколемся, пасварымся. Але людзей, аб’яднаных адной мэтай, немагчыма раз’яднаць. Прыхільнікаў нашых ідэяў сёння, магчыма, нават больш, чым у 2020 годзе. Людзі бачаць, што я не сыходжу з гэтага шляху, разам з імі іду да гэтых мэтаў. Я не губляю імпэту, і пакуль я з беларусамі, я веру ў іх, а яны – у мяне».
«Цяпер, калі магчымыя перамовы паміж Украінай і Расіяй, Лукашэнка заяўляе, што яму патрэбныя гарантыі бяспекі. Але яго хвалюе асабістая бяспека. За чатыры гады вельмі моцна ўзмацнілася суб’ектнасць беларускіх дэмакратычных сілаў, павысіўся давер да іх як унутры краіны, так і за мяжой. Лукашэнка трымаецца за Расію, але прыклад Сірыі паказаў, што дыктатуры могуць падаць вельмі хутка, і не заўсёды саюзнік прыходзіць на дапамогу».Читать полностью…
«Машына рэпрэсіяў працягвае працаваць – не толькі супраць беларусаў у краіне, але і за яе межамі»
Беларуская лідарка сустрэлася ў Вільні з амбасадарамі і кіраўнікамі місіяў 25 краінаў, акрэдытаваных у Літве. Ужо традыцыйную сустрэчу з дыпкорпусам арганізавала амбасада Польшчы, якая зараз сташынюе ў Еўрасаюўзе.
Падчас брыфінгу абмяркоўваліся:
➖сітуацыя з беларускімі палітвязнямі і шляхі да іх вызвалення;
➖ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне;
➖магчымыя перамовы па Украіне;
➖падтрымка незалежных медыя;
➖праблемы беларусаў у выгнанні.
Вызваленне палітвязняў:
«Мы ўсе чулі дыскусію пра магчымае вызваленне палітычных зняволеных узамен на прыпыненне некаторых амерыканскіх санкцыяў. Тут мы павінны разглядаць санкцыі як інструмент. Калі рэжым сапраўды вызваляе палітвязняў і спыняе рэпрэсіі, то некаторыя амерыканскія санкцыі могуць быць аслабленыя ці прыпыненыя, але не скасаваныя. Калі рэпрэсіі працягнуцца і ўзмацняюцца – санкцыі павінны быць больш жорсткія. Пры гэтым усе еўрапейскія санкцыі ў бягучых умовах мусяць заставацца нязменнымi».
«На жаль, машына рэпрэсіяў працягвае працаваць – не толькі супраць беларусаў у краіне, але і за яе межамі. Рэжым абірае ў якасці мішэні сем'і тых, хто з’ехаў – у тым ліку сваякоў тых, хто браў удзел у акцыях салідарнасці пасля #бязвыбары2025. Рэжым усё часцей арыштоўвае і замежных грамадзянаў, каб выкарыстаць іх у якасці разменнай манеты. У турмах застаюцца супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, грамадзяне шэрагу краінаў. Яны – закладнікі рэжыму».
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у сераду, 19 лютага
Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Падчас званка вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.
Размовы пройдуць у чацвер, 19 лютага, з 15:30 да 16:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
«Менавіта такой я бачу сваю Беларусь – еўрапейскай краінай без палітвязняў і тыраніі, дзе людзі могуць свабодна жыць і ўмацоўваць дэмакратыю»
Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Ніколі не марнуйце крызіс чвэрці жыцця: новыя рашэнні ў палярызаваным свеце». Галоўная тэма – як крызіс можа стаць магчымасцю для пераасэнсавання і абароны фундаментальных каштоўнасцяў.
У прамове Ціханоўская падкрэсліла: Беларусь – гэта неад'емная частка Еўропы, і таму неабходна падтрымліваць яе імкненне да дэмакратыі і свабоды. Яна акцэнтавала ўвагу на каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць еўрапейскія народы, і асабліва адзначыла: не трэба пераасэнсоўваць гэтыя каштоўнасці, а трэба іх абараняць, бо дэмакратыя – гэта аснова мірнага жыцця.
«Я, як прадстаўніца беларускага народа, які змагаецца за дэмакратыю, заклікаю вас да падтрымкі. Дапамажыце беларусам стаць грамадзянамі вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі.Читать полностью…
Я хачу жыць у моцнай і рашучай Еўропе, якая не ідзе на кампрамісы з дыктатарамі. У Еўропе, што абапіраецца на каштоўнасці, а не на інтарэсы. У аб'яднанай, а не падзеленай Еўропе.
Менавіта такой я бачу сваю Беларусь – еўрапейскай краінай без палітвязняў і тыраніі, дзе людзі могуць свабодна жыць і ўмацоўваць дэмакратыю.
Як сказаў учора прэзідэнт Зяленскі, межы Еўропы павінны быць на ўсходніх межах Беларусі. Таму не выключайце Беларусь! Не стварайце новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і нашай краінай. Дапамажыце вярнуць Беларусь у сапраўдную еўрапейскую сям’ю. Тады і я, і беларускі народ будуць шчаслівымі».
Фон дэр Ляен, Калас, Лэмі… Пра што Святлана Ціханоўская вядзе гаворку з палітычнымі топамі ў Мюнхене?
Святлана Ціханоўская працягвае актыўную працу на форуме, сустракаючыся з ключавымі палітыкамі Еўропы і ЗША. Сярод суразмоўцаў – прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула Фон дэр Ляен, вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, прэм’ер-міністр Нідэрландаў Дзік Схоф, міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі, міністр замежных справаў Нарвегіі Эспэн Барт Эйде, міністарка замежных справаў Канады Мелані Жалі, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтонен, міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс і іншыя.
Асноўныя тэмы абмеркавання:
➖роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і перамовах паміж Украінай і Расіяй;
➖шляхі вызвалення і падтрымкі беларускіх палітвязняў;
➖падтрымка грамадзянскай супольнасці і медыя;
➖ супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі.
Да таго ж, беларуская лідарка актыўна ўдзельнічае ў разнастайных панэлях і дыскусіях, прысвечаных рэгіянальнай бяспецы і ролі Беларусі ў ёй:
➖«Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар пераменаў або пешка ў чужой гульні?», дзе разам з еўрапейскімі палітыкамі і дыпламатамі абмяркоўвала будучыню Беларусі ў сучасным геапалітычным кантэксце.
➖Дыскусіі, прысвечаная пытанням рэпрэсіяў ва Усходняй Еўропе.
Святлана Ціханоўская:
«Бяспечная і незалежная Беларусь – гэта не толькі справядлівасць для беларусаў, але і гарантыя стабільнасці для ўсяго рэгіёну. Без свабоднай Беларусі немагчыма забяспечыць трывалую бяспеку ў Еўропе. Менавіта пра гэта мы гаворым на канферэнцыі».
❤️ Каханне – гэта…
Памятаеце жуйкі «Love is...», у якіх каханне – гэта самыя розныя рэчы ад рамантычных да зусім дзіўных для кагосьці ўчынкаў? Бо каханне для кожнага сваё!
У Дзень Святога Валянціна прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай дзеляцца, што для іх значыць каханне.
Беларусь на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: пытанне, якое павінна гучаць на ўвесь свет
Святлана Ціханоўская пачала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі з дыскусіі «Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар пераменаў або пешка ў чужой гульні?» Панэль сабрала ўплывовых еўрапейскіх палітыкаў, дыпламатаў і экспертаў, якія аналізавалі будучыню Беларусі ў зменлівым геапалітычным кантэксце.
Удзельнікі дыскусіі ўзнялі ключавыя пытанні:
➖Ці варта разглядаць Беларусь праз прызму рэгіянальнай бяспекі?
➖Як апошнія #бязвыбары2025 уплываюць на адносіны Беларусі з Расіяй і Захадам?
➖Якім можа быць шлях да дэмакратычных пераменаў і як Захад можа дапамагчы?
Падчас фінальнай прамовы беларуская лідарка падсумавала:
«Якія нашыя інтарэсы? Яны ясныя. Нам патрэбны стабільны і справядлівы свет. Гэта магчыма толькі тады, калі Беларусь стане суверэннай і дэмакратычнай краінай. Для гэтага мы павінны аслабіць уплыў Расіі і яе хватку на нашай тэрыторыі. Мы патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі.
Беларусь павінна дэмакратызавацца. Пакуль дыктатар непадсправаздачны свайму народу, ён будзе працягваць служыць Пуціну і разменьваць беларускі суверэнітэт на палітычнае выжыванне. Толькі сапраўдны палітычны пераход, праз свабодныя і сумленныя выбары, можа гарантаваць захаванне беларускага суверэнітэту і трываласці міру».
«Беларусы не адмаўляюцца ад барацьбы, нягледзячы на рэпрэсіі ў краіне»
Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Room for Discussion распавяла, як дэмакратычныя сілы падтрымліваюць сувязь з беларусамі ўнутры краіны, а таксама з людзьмі ўнутры сістэмы
Тры асноўныя пытанні з размовы:
1️⃣Ці засталася ў дэмакратычных сілаў сувязь з беларусамі ў Беларусі?
«Людзі ўнутры краіны вельмі вынаходлівыя. Многія выкарыстоўваюць два гаджэты – адзін для жыцця, іншы для чытання навінаў. Беларусы пераадольваюць абмежаванні рэжыму, і мы бачым, што 70-80% усіх наведвальнікаў дэмакратычных платформаў глядзяць іх з Беларусі. Людзі больш не вераць прапагандзе. Людзі дасылаюць нам інфармацыю пра тое, што адбываецца на розных прадпрыемствах, у розных гарадах. Яны перадаюць нам інфармацыю, напрыклад, пра тое, як лукашэнкаўцы абыходзяць санкцыі, каб мы маглі гэтыя шчыліны ў забаронах закрываць».
«У нас ёсць шмат інфарматараў з ядра, з сэрца рэжыму. Інфармацыя пра тое, як нашая эканоміка мілітарызуецца, як рэжым дапамагае Расіі рознымі вайсковымі кадрамі, як купляе мікрачыпы, якія знаходзяцца пад санкцыямі ў Расіі, як дапамагае Расіі працягваць гэтую вайну ва Украіне. І, вядома, мы дзелімся гэтай інфармацыяй з партнёрамі, каб падрыхтаваць новыя абмежавальныя меры для рэжыму. Так што гэта пастаянная камунікацыя з людзьмі ўнутры краіны».
«З 2020 года мы фактычна прасоўваем ідэю, што нам патрэбны дыялог і перамовы з рэжымам Лукашэнкі, таму што гэта нашая краіна, мы павінны будзем жыць разам у будучыні. Для гэтага, напрыклад, у 2020-м была створаная Каардынацыйная Рада – як платформа для дыялогу. Мы хацелі бачыць там нашых апанентаў і казаць пра ўмовы для выхаду палітвязняў, пра пераход улады ў краіне. Але ўсе ўдзельнікі гэтай Каардынацыйнай Рады адразу ж былі абвешчаныя экстрэмістамі або тэрарыстамі, многія з іх цяпер у турме. Так што нашыя крокі да прымірэння і дыялогу рэжым не прыняў».Читать полностью…
Святлана Ціханоўская:
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца.
Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.
Я вельмі ўдзячная Прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым.
Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!»
Святлана Ціханоўская – пра сакрэтныя сігналы і камунікацыю ў палітыцы
➖Як зразумець суразмоўцу без словаў?
➖Што дапамагае зацікавіць людзей тэмай Беларусі?
➖Чаму ў палітыцы важна не толькі перадаваць пазіцыю, але і выклікаць эмпатыю?
І, вядома, размова пра тое, як у палітыцы часам дастаткова аднаго погляду 👀
Падрабязней – у відэа!
«2025 год будзе непрадказальным», – Алесь Аляхновіч пра рызыкі для беларускай эканомікі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч эксклюзіўна распавядае, што чакае Беларусь пры нязменнасці падыходаў рэжыму Лукашэнкі. Эксперт падкрэсліў: палітычная і эканамічная няўпэўненасць у свеце, рэпрэсіі ўнутры нашай краіны супраць бізнесу і залежнасць ад Расіі штурхаюць да пагаршэння ўзроўню жыцця беларусаў.
Асноўныя прагнозы Алеся Аляхновіча:
📌 Няўпэўненасць у свеце павялічыцца.
«Нявызначанасць эканамічнай палітыкі ў буйнейшых эканоміках Еўрасаюза – на гістарычных вышынях. Беларусь не жыве ў вакууме, таму праблемы буйных эканомік адаб’юцца і на нашых гаманцах».
«Апошні прыклад – арышт Паўла Лашчанкі, кіраўніка аўдытарскай кампаніі B1, якая наймае ў Беларусі каля 500 спецыялістаў і супрацоўнічае з вялікай колькасцю кампаніяў. Але для рэжыму гэта ўсё не мае значэння».
«Залежнасць ад Расіі робіць Беларусь уразлівай. Калі іншыя краіны імкнуцца дыстанцыявацца ад Крамля, Лукашэнка ідзе на ўсё большую інтэграцыю. Рэспубліканскі бюджэт складзены з улікам беззваротных паступленняў з боку Расіі на 1,2 млрд $».
«Дысбалансы ў эканоміцы цягам году будуць нарастаць, а магчымасці для павышэння заробкаў – скарачацца. Расце дэфіцыт знешняга гандлю, дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, не хапае працоўных рук і інвестыцыяў».
«Сацыяльныя праблемы будуць мець большы ўплыў на жыццё беларусаў, чым эканамічныя. У выніку рэпрэсіяў, эміграцыі спецыялістаў і старэння насельніцтва надалей пагоршыцца якасць адукацыі, аховы здароўя і іншых дзяржаўных паслугаў. Напрыклад, у Рэспубліканскім банку вакансіяў ужо цяпер знаходзіцца 4300 вакансіяў лекараў».
Святлана Ціханоўская – з нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны
«Абмяркоўваць вайну няпроста. Часам здаецца, што сказаць нешта новае ўжо немагчыма. З самага дзяцінства нас вучаць, што вайна – гэта трагедыя, і няма нічога, што можа апраўдаць жорсткае кровапраліцце, зруйнаваныя гарады і бясконцыя смерці. У школах і ўніверсітэтах нам распавядаюць пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Як жа атрымалася, што ўжо тры гады працягваецца поўнамаштабная вайна ва Украіне?
Расія пазбягае слова «вайна». Мы не пачуем ад пуцінскага рэжыму пра разбурэнні і смерці. Не даведаемся пра больш за 600 забітых дзяцей і сотні людзей, сталых і маладзёнаў, якія гінуць штодня. Замест гэтага прапаганда расказвае пра «подзвігі» і «мужнасць». Мы зноў і зноў чуем байкі пра «абароненасць» і «стабільнасць». Але давайце паглядзім праўдзе ў вочы. Раней мы думалі: «абы не было вайны». Тым не менш, яна ўжо ідзе – і Расія з кожным днём памнажае яе жахі. Мы можам не заўважаць бамбардзіроўкі жылых дамоў, ігнараваць гвалт у Бучы і Ірпені, пазбягаць навінаў, спрабаваць жыць, як звычайна, і абстрагавацца ад рэчаіснасці. Але людзі не перастануць паміраць.
Расія ўпілася каранямі ў нашую краіну і зрабіла саўдзельнікамі гэтай вайны. Але беларусы не жадаюць такога «паплечніка»: ні ў якасці «старэйшага брата», ні ў якасці крэдытора, ні ў якасці палітычнага партнёра. Мы, беларусы, – самадастатковая нацыя. Мы супраць вайны і імкнёмся выхоўваць дзяцей, якія шануюць мір і волю, а не адгароджваюцца ад іншых калючым дротам.
Таму я звяртаюся да вас з заклікам: не дайце шанцу «рускаму міру» прарасці ў вас. Не верце ніводнаму слову пра «неабходныя страты» і «дэнацыфікацыю». Цяпер, калі на гарызонце віднеецца магчымасць перамоваў, мы ўсе спадзяёмся, што хутка ва Украіне настане мір. Але важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну і на кім ляжыць адказнасць за сотні тысяч бессэнсоўных смерцяў».
Фота: David Parry/PA
«Першы крок у палітыцы я зрабіла з кахання да мужа»
У размове з Room for Discussion Святлана Ціханоўская распавяла, як зрабіла першы крок у палітыцы дзеля мужа, падзялілася высновамі пра палітыку і закранула тэму крытыкі, падкрэсліўшы, што адкрытая да дыскусіі і заклікае тых, хто незадаволены, прапаноўваць альтэрнатывы і дзейнічаць.
📌 Пра пачатак шляху
«Я называю свой шлях абсалютна выпадковым, таму што я была звычайнай жанчынай, хатняй гаспадыняй, якая выхоўвала дзяцей. Гэта мой муж стаў папулярным блогерам у Беларусі, ён проста ездзіў па гарадах, размаўляў з людзьмі. У Беларусі ніхто да гэтага не цікавіўся меркаваннямі людзей. Так ён стаў папулярным, і людзі пыталіся ў яго: «Можа вы паспрабуеце стаць прэзідэнтам?» Мой муж проста пагадзіўся, і на наступны дзень яго затрымалі. У той момант я адчула, што павінна нешта зрабіць для свайго мужа, бо тое, што ён робіць, вельмі важна для беларусаў».
«Мой першы ўрок у палітыцы быў такі: ёсць словы, а ёсць дзеянні – і гэта не адно і тое. Мы адчувалі велізарную салідарнасць з боку нашых дэмакратычных паплечнікаў, дэмакратычных краінаў. Але першыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі былі ўведзеныя толькі праз шэсць месяцаў пасля пачатку нашай рэвалюцыі – і час быў страчаны. Так, мы чулі шмат словаў салідарнасці, словаў асуджэння рэжыму Лукашэнкі, але рэальныя дзеянні пачаліся нашмат, нашмат пазней».
«Я нікога не асуджаю за крытыку, таму што розныя меркаванні важныя ў нашай барацьбе. Але ведаеце, я сапраўды часам не разумею, а час ад часу нават крыўдую, што людзі крытыкуюць, не прапаноўваючы нічога ўзамен. Калі вы думаеце, што я не спраўляюся з барацьбой ці памыляюся, што трэба зрабіць па-іншаму – давайце абмяркоўваць гэта. Але звычайна ўсё спыняецца на крытыцы, і далей нічога не адбываецца. Аб'яднайцеся, і мы арганізуем рэалізацыю вашых ідэяў».Читать полностью…
«Навошта пісаць лісты, калі тата не адказвае?»
Падчас інтэрв'ю Маланка Медыя беларуская лідарка распавяла пра асабісты боль апошніх пяці гадоў: пра ізаляцыю мужа, слёзы дачкі і дзе бярэ энергію, калі здаецца, што ўсё вакол развальваецца.
Падчас размовы беларуская лідарка падзялілася:
🔻Як дзеці перажываюць адсутнасць бацькі:
«Што тычыцца дзяцей, то мой старэйшы сын абмінае тэму бацькі – яму занадта балюча. Тата для яго заўсёды быў прыкладам. Ён нават адмаўляецца пісаць лісты, таму што для яго гэта занадта балюча. Дачка рэагуе па-іншаму – праз слёзы. Адзін раз яна хацела хутка напісаць ліст і адправіць. Я папрасіла яе нешта намаляваць. Яна пытае, навошта – я тлумачу ёй: тата не бачыць сонца, неба, зеляніны. Таму прашу намаляваць нешта яркае, каб хоць праз ліст ён змог убачыць колеры. Гэта цяжка, але дзеці павінны разумець, які подзвіг здзяйсняюць іх бацькі і дзеля чаго гэта».
«Мая дачка стабільна лістуе, але перад Новым годам сказала: «Навошта пісаць, калі тата ўсё адно не адказвае?» Давялося тлумачыць ёй, у якіх умовах ён знаходзіцца. Гэта зноў слёзы, ізноў боль, і так кожны месяц».
«Калі ты адчуваеш пастаянны боль, ты з ім проста жывеш. Ты да яго не прызвычайваешся, ён проста ў табе сядзіць. Я намагаюся ператвараць гэты боль у энергію. Калі апускаюцца рукі, калі здаецца, што ўсё развальваецца, я гляджу на партрэт Сяргея і кажу сабе: «Не маеш права. Устала, пайшла, працуй».
«Нам патрэбныя стойкасць і прынцыповасць. Важна памятаць, дзеля чаго мы працуем. Нельга забываць пра людзей, якія спадзяюцца толькі на нас. Трэба адкінуць дробязныя спрэчкі і непаразуменні. Давайце будзем як кулак – працаваць разам».Читать полностью…
Далучайцеся да мерапрыемстваў з нагоды Дня Роднай Мовы!
Беларусы свету адзначаюць свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе і захоўвае нашую культуру і ідэнтычнасць. Каб разам адсвяткаваць гэты важны дзень, мы прапануем далучыцца да івэнтаў, якія ладзяцца ў вашым горадзе.
📅 20 лютага
🇮🇱 Хайфа, Ніжні горад
15:00 – Рэпетыцыя жаночых спеваў
18:00 – Святкаванне дня нараджэння моўнага клуба
📅 21 лютага
🇵🇱 Варшава, Dożynkowa 6a
19:00 – Зміцер Лукашук: «Беларуская нацыянальная ідэя»
Лявон Вольскі: Акустычны канцэрт
🔗 Дэталі тут
🇵🇱 Варшава, BackDoor Bar, ul. Chmielna 7/9
20:00 – Фэст да Дня Роднай Мовы
🔗 Падрабязнасці тут
🇵🇱 Беласток, Каліноўскага 1
17:00 – Фінал дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы
🔗 Больш інфармацыі
🇵🇱 Сопат, Jacka Malczewskiego 21 (MARA HUB)
18:00 – Святкаванне Дня Роднай Мовы
🔗 Дэталі тут
🇱🇹 Вільня, Savičiaus g. 6 (прастора KROPKA)
18:00 – Дыктоўка да Дня роднай мовы
🔗 Падрабязнасці
🇬🇪Тбілісі, Бар «Tiki» (5 Vashlovani St)
19:30
🔗Дэталі
🇺🇸 Філадэльфія, 200 Geiger Rd, Philadelphia, PA 19115
19:00
🔗 Дэталі
📅 22 лютага
🇵🇱 Кракаў, ul. Mikołajska 4/6
18:30 – Святкаванне Дня Роднай Мовы
🔗 Больш інфармацыі
🇱🇹 Вільня, Raugyklos, 25
15:00 – Вялікая праграма з музычнымі калектывамі і літаратарамі
🔗 Дэталі тут
🇺🇸 Бостан, Rooted Cafe, 191 Highland Avenue #1B Somerville
14:00 – Дзень роднай мовы з «Дыяфільм live»
🔗 Квіткі і дэталі
🇺🇸 Філадэльфія, 200 Geiger Rd
19:00 – Святкаванне Дня Роднай Мовы
🔗 Падрабязнасці тут
🇺🇸 Нью-Ёрк, 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY,
15:00
🔗 Дэталі
📅 23 лютага
🇺🇸 Сан-Францыска, 770 Altair Avenue, Foster City, CA
16:30 – Дзень Роднай Мовы з беларускай супольнасцю Сан Францыска і Бэй Эрыі
🔗 Рэгістрацыя
🇵🇱 Варшава, Dożynkowa 6a
17:30 – Футбол з беларускім каментаром
🔗 Больш інфармацыі
🇱🇻Рыга, вул. Слокас 37
13:00 – Асацыяцыя нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч
🔗 Больш інфармацыі
Далучайцеся да святкавання і падтрымайце беларускую мову!
«Мы не павінны проста сядзець і чакаць нечай смерці ці ставіць дыягназы па фота. Усе мы павінны дзейнічаць»
Святлана Ціханоўская паразмаўляла з украінскім каналам «Еспресо», дзе распавяла пра кантакт з украінскімі ўладамі, пагрозу расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі і магчымыя сцэнары развіцця падзеяў пасля Лукашэнкі.
📌 Пра супрацоўніцтва з украінскімі ўладамі:
«Мы камунікуем з прадстаўнікамі МЗС Украіны, Офіса прэзідэнта і іншых ключавых структураў. У Вярхоўнай Радзе ёсць група сяброў дэмакратычнай Беларусі.
Украінскае пытанне ёсць у кожным маім выступе і сустрэчы. Мы разумеем, што ўлада можа быць асцярожнай у кантактах з беларускімі структурамі з-за рэжыму Лукашэнкі. Але мы будзем падтрымліваць Украіну пры любых умовах і застанемся адкрытымі да кантактаў, калі ў украінскай улады будзе жаданне».
«Пацвярджэнняў таго, што зброя сапраўды знаходзіцца ў Беларусі, пакуль няма, але інфраструктура створаная. І «Арэшнік», і ядзерная зброя – прылады інфармацыйна-псіхалагічнай вайны. Іх мэта – стварыць ціск на заходнія краіны, адцягнуць рэсурсы ад Украіны і прымусіць саюзнікаў вытрачаць больш на ўласную абарону. Для Пуціна гэта таксама магчымасць мець большы кантроль над Беларуссю.
Расійская прысутнасць з'яўляецца пагрозай для беларусаў і для ўсяго рэгіёну. Таму калі будуць перамовы, мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войскаў і ўзбраення не толькі з Украіны, але і з Беларусі».
«Калі заўтра Лукашэнкі не стане – пачнецца змаганне за ўладу. Чыноўнікі паспрабуюць дамовіцца паміж сабой, і частка будзе зацікаўленая не толькі ў захаванні пасадаў, але і ў беларускай незалежнасці. Я і дэмакратычныя сілы зробім усё магчымае, каб скарыстацца акном магчымасцяў для дэмакратычнай змены ўлады.Читать полностью…
Так, Крэмль будзе зацікаўлены ў захопе кантролю над Беларуссю, каб і надалей мець магчымасць пагражаць, у прыватнасці, Украіне з поўначы. Таму ў інтарэсах і Беларусі, і Украіны – каб свет не дазволіў Расіі навязваць беларускаму народу сваю волю».
Святлана Ціханоўская – пра тое, як прыватна камунікуюць топавыя палітыкі свету:
➖ Як палітыкі абменьваюцца кантактамі і камунікуюць?
➖ Чым адрозніваецца дыпламатычная перапіска ад больш сяброўскай камунікацыі?
➖ Як сацсеткі дапамагаюць палітыкам заставацца ў кантакце і быць бліжэй да людзей?
І, вядома, ідзе размова пра моманты, якія могуць здзіўляць 🤫
Падрабязней – у відэа!
«Жанчыны – не зноска ў рэвалюцыях. Мы іх апора!»
На канферэнцыі па бяспецы, што праходзіла ў Мюнхене, Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі «Каталізатары пераменаў: Сіла жаночых палітычных рухаў у барацьбе за свабоду». Івэнт прысвячаўся стратэгіям і вопыту жаночых ініцыятываў у стварэнні і ўмацаванні дэмакратычнага кіравання.
Разам з беларускай лідаркай у дыскусіі ўдзельнічалі:
📌 Яўгенія Кара-Мурза – праваабаронца, кіраўніца міжнароднай адвокацыі Free Russia Foundation.
📌 Масіх Алінеджад – іранская актывістка, прэзідэнтка World Liberty Congress.
📌 Аляксандра Усцінава – дэпутатка парламента Украіны, старшыня Спецыяльнай камісіі па кантролі над узбраеннямі.
📌 Марыя Ёнава – дэпутатка парламента Украіны, старшыня падкамітэта па заканадаўчай падтрымцы сяброўства ў ЕС і NATO.
📌 Аляксандра Матвійчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх свабод.
Падчас прамовы Святлана Ціханоўская вызначыла крокі для пашырэння магчымасцяў жанчын у змаганні за дэмакратыю:
▫️Абараняць інтарэсы палітвязынак. Больш за 1️⃣6️⃣0️⃣ беларускіх жанчын застаюцца за кратамі. Мы абавязаны працягваць барацьбу за іх вызваленне.
▫️Зрабіць жанчын бачнымі. Немагчыма абмяркоўваць мір або дэмакратыю без жанчын, якія ўзначальваюць барацьбу за іх дасягненне.
▫️Падтрымліваць арганізацыі, узначаленыя жанчынамі. Жаночыя арганізацыі знаходзяцца на перадавой, але першымі страчваюць фінансаванне. Дапамога павінна даходзіць да тых, хто ўтрымлівае супольнасці разам ва ўмовах рэпрэсіяў.
▫️Забяспечыць прысутнасць жанчын за сталом прыняцця рашэнняў. Дэмакратыя без жанчын – гэта толькі палова дэмакратыі.
Святлана Ціханоўская:
«У Беларусі няма жаночага і мужчынскага супраціву. Ёсць агульная барацьба за годнасць, свабоду і будучыню. Але жанчыны заўсёды былі на перадавой: у 2020 годзе, у падполлі, у выгнанні. І яны будуць там да канца.Читать полностью…
Менавіта таму палітыкі павінны фінансава падтрымліваць рухі, узначаленыя жанчынамі, абараняць жанчын-актывістак і караць рэжымы, якія іх пераследуюць. Жанчыны – не зноска ў рэвалюцыях. Мы іх апора».
Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа
Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з генералам Келагам, які ў адміністрацыі прэзідэнта Трампа прызначаны спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі. Генерал адказвае, сярод іншага, за пытанні мірных перамоваў па Украіне.
Лідарка дэмакратычных сілаў адзначыла паспяховае вызваленне трох закладнікаў з турмы, у тым ліку двух палітычных зняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытанні.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі, а таксама важнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы па Украіне.
Святлана Ціханоўская:
«Я патлумачыла генералу, што для ўстойлівага міру неабходная прадказальная Беларусь без расійскай вайсковай прысутнасці. Мы дамовіліся працягваць камунікацыю».Читать полностью…
«Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым»
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі, прысвечанай пытанням рэпрэсіяў, у рамках асноўнай праграмы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Разам з ёй у івэнце ўдзельнічала Юлія Навальная. Падчас размовы беларуская лідарка сфакусавала ўвагу аўдыторыі і суразмоўцаў на пытаннях вызвалення беларускіх палітвязняў, важнасці падтрымкі незалежных СМІ і ўплыву вайны ва Украіне на будучыню нашай краіны і ўсяго рэгіёну.
Асноўныя тэзісы Святланы Ціханоўскай:
📌 Вызваленне палітвязняў – вынік ціску на Лукашэнку
«У сераду тры чалавекі былі вызваленыя з беларускіх турмаў. І мы ўдзячныя новай адміністрацыі Трампа за тое, што гэта стала магчымым. Гэта былі скаардынаваныя намаганні амерыканскага боку і беларускіх дэмакратычных сілаў. Мы сапраўды ўпарта працуем над вызваленнем людзей. Але трэба разумець: вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі. Гэта адбываецца праз ціск, які ўвесь час аказваецца на рэжым Лукашэнкі».
«Скарачэнне фінансавання USAID моцна паўплывала на многія незалежныя СМІ Беларусі. Яны вымушаныя працаваць у выгнанні, бо ўнутры краіны прызнаныя «экстрэмісцкімі» і «тэрарыстычнымі». Сёння гэтыя медыя апынуліся на мяжы знікнення. Мы павінны разумець, што СМІ – гэта не тыя праекты, якія можна прыпыніць на нейкі час. Супрацьстаянне прапагандзе павінна весціся штодня. Калі незалежныя галасы замаўчаць, іх месца тут жа зойме расійская і беларуская прапаганда».
«Існуюць два асноўныя сцэнары перамоваў па Украіне. Першы – справядлівы мір і перамога Украіны. Толькі справядлівы мір у перамовах па Украіне дасць магчымасць Беларусі і многім іншым краінам змяніцца да лепшага, таму што лёс Беларусі і Украіны глыбока звязаны. Перамога Украіны будзе велізарнай магчымасцю для людзей зноў адкрыта супраціўляцца не толькі ў Беларусі. Гэта таксама дасць шанец Малдове, Грузіі, Арменіі. Таму, дапамагаючы Украіне, вы дапамагаеце ўсяму рэгіёну. Другі варыянт – працяг паўзучай акупацыі нашай краіны з падачы Лукашэнкі, які цяпер служыць інтарэсам Пуціна, а не беларускага народа. У такім выпадку мы страцім Беларусь на доўгія гады. Калі Украіна не пераможа ў гэтай вайне – гэта ўзмоцніць Пуціна, і нашыя найбліжэйшыя суседзі – Польшча, Літва, Латвія, Эстонія апынуцца пад самай вялікай пагрозай знікнення праз гэта».Читать полностью…
Святлана Ціханоўская: «Даведалася, што гэтай ноччу расійскі беспілотнік прабіў абарончы саркафаг над Чарнобыльскай АЭС.
Жудасна, якія бесчалавечныя ўчынкі здзяйсняе Расія ў гэтай вайне. Некалькі дзясяткаў гадоў таму мы ўсім светам рабілі ўсё магчымае, каб ліквідаваць жахі Чарнобыльскай трагедыі. Мы сачылі за кожнай навіной і шукалі магчымасці дапамагчы ахвярам. Але дыктатараў не хвалююць мірныя жыхары. У гэтую нядзелю расійскі «Шахед» цудам не ўляцеў у жылы дом у Хойніках. Сённяшняя атака магла стаць яшчэ адной страшнай трагедыяй у гісторыі нашага рэгіёна, наступствы якой пагражалі б не толькі нам, але і нашым дзецям і ўнукам.
Толькі сёння я казала на саміце па бяспецы: бяспека ў нашым рэгіёне – гэта бяспека Еўропы. І гэтай ноччу мы атрымалі чарговае пацвярджэнне гэтаму. Няма ніякай розніцы, як гэты ўчынак будзе абгрунтаваны: «памылка», «дыверсія» ці «стратэгічная атака». Адзіныя вынікі гэтай вайны – новыя смерці і разбураныя жыцці ні ў чым не вінных людзей. Таму мы робім усё магчымае, каб перамагчы дыктатуру – каб не было новых трагедыяў і новага Чарнобыля, які можа здарыцца з-за тых, хто ахвяруе людзьмі дзеля ўлады» .
Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы
«Сёння я сустрэлася ў Вільні з Крыстаферам Смітам. Спадар Сміт учора быў са «спецыяльнай аперацыяй» у Мінску – вызваліць нашых палітвязняў – Алену Маўшук і Андрэя Кузнечыка, а таксама грамадзяніна ЗША.
Я падзякавала спадару Сміту за яго намаганні, за ўзаемадзеянне і каардынацыю з Офісам, і перадала асабістую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу і дзяржсакратару Рубіа: менавіта дзякуючы іх палітычнай волі гэта стала магчымым.
Я радая, што ў нас завязваюцца даверлівыя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй, і ўчора мы пабачылі канкрэтныя вынікі гэтага супрацоўніцтва. Крыстафер Сміт запэўніў мяне, што ўчорашнія вызваленні былі зробленыя рэжымам аднабакова, без нейкіх саступак з амерыканскага боку.
Мы з ім абмеркавалі наступныя крокі па вызваленні іншых палітвязняў. Так, нашая мэта – каб усе выйшлі на свабоду, каб былі спыненыя рэпрэсіі. Гэта неабходная ўмова, каб мог пачацца нацыянальны дыялог. І я бачу, што з амерыканскага боку ёсць жаданне і гатоўнасць нам у гэтым спрыяць.
Са спадаром Смітам мы таксама прагаварылі іншыя пытанні: працяг Стратэгічнага дыялогу і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, асабліва ў кантэксце бягучых перамоваў па Украіне. Нельга дапусціць, каб Беларусь стала «суцяшальным прызам» для Расіі, і трэба рабіць усё магчымае, каб вывесці Беларусь з вайны».
«Нічога пра Беларусь без беларусаў!» – упершыню за чатыры гады Святлана Ціханоўская выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы – адна з найважнейшых сусветных платформаў па абмеркаванню галоўных выклікаў знешняй палітыкі і ў сферы бяспекі. Сёлета івэнт асабліва важны – будуць шырока абмяркоўвацца пытанні міру ва Украіне і сітуацыя ў нашым рэгіёне.
Да таго ж, упершыню за чатыры гады Святлана Ціханоўская выступіць на асноўнай сцэне канферэнцыі. Удзел лідаркі ў двух дыскусіях асноўнай праграмы паказвае: у міжнародных дыскусіях пра бяспеку рэгіёна дзейнічае прынцып «нічога пра Беларусь без беларусаў». Пасля асноўных дыскусіяў адбудзецца асобны сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі пасля #бязвыбары2025.
Напярэдадні мерапрыемства каманда Офіса тлумачыць, чаму ўдзел дэмакратычных сілаў у форуме важны для Беларусі. Падрабязней – глядзіце па спасылцы.
«Як цынічна рэжым маніпулюе намі, паказваючы палітвязняў ненадоўга, а потым зноў хавае іх у турме»
Як рэжым «гуляе» з беларусамі праз тое, што хавае нашых блізкіх? Як сучасная моладзь уяўляе будучыню краіны? Чаго Лукашэнка чакае ад Захаду? Пра ўсё гэта Святлана Ціханоўская пагутарыла з польскім выданнем Gazeta Wyborcza.
Асноўнае з гутаркі:
▫️Пра моладзь, якая вырасла пасля 2020 года
«Яны не адчулі, што значыць баяцца кожны дзень, таму што пратэсты праходзілі, калі яны былі падлеткамі ці дзецьмі. Але я ведаю, што гэта маладыя людзі, здольныя думаць крытычна. Яны карыстаюцца інтэрнэтам, праглядаюць сацыяльныя сеткі, сочаць за блогерамі, якія расказваюць ім пра палітычных зняволеных і рэпрэсіі. Яны разумеюць, што ў нашай краіне нешта ідзе не так. Гэта ўжо не тыя часы, якія помняць людзі, выхаваныя ў СССР пад уплывам прапаганды і пазбаўленыя магчымасці даведвацца пра навакольны свет. Сучасную моладзь так проста не ашукаеш. Нашая задача – даць маладым беларусам магчымасць і шанец пазнаць свет. І каб яны ведалі праўду».
«Пра майго мужа няма аніякіх звестак з сакавіка 2023 года – тады апошні раз ён сустракаўся з адвакатам. Калі я ўбачыла фатаграфіі Віктара і Машы, адчула палёгку. Мы сядзелі перад маніторамі і вельмі старанна аналізавалі фатаграфіі, каб не было сумневаў у іх сапраўднасці. Каб даведацца са здымкаў як мага больш. Вельмі радая, што ў нас ёсць доказы таго, што яны жывыя. Але ў той жа час я разумею, як цынічна рэжым гуляе з усімі намі. Лукашэнкаўцы паказалі палітзняволеных і зноў схавалі ў турме. Гэта вельмі моцна ўплывае на псіхіку».
«Лукашэнка нічога не кажа, быццам чакае, што Захад сам ува ўсім разбярэцца і прапануе зняць санкцыі. Мы ведаем, што рэжым не выказвае ніякіх прапановаў, таму што гэта было б дэманстрацыяй слабасці, агаленнем яго самых адчувальных кропак, паказам таго, якія абмежаванні для яго найболей суровыя».Читать полностью…