tsikhanouskaya | Unsorted

Telegram-канал tsikhanouskaya - Светлана Тихановская

106517

Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.

Subscribe to a channel

Светлана Тихановская

Дапамога па міграцыі і бяспецы для беларусаў

У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, якія прыводзяць да пераследу і арыштаў сотняў грамадзянаў. Людзі вымушана пакідаюць краіну ў пошуках бяспекі. Многія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы кансультуюць па міграцыйных пытаннях. З нядаўняга часу такую прававую дапамогу можна атрымаць і ў адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый – Прававой ініцыятыве.

Юрысты Прававой ініцыятывы могуць пракансультаваць беларусаў і беларусак па наступных пытаннях:
▫️міграцыі;
▫️бяспецы;
▫️пытаннях да юрыстаў, якія ўзнікаюць пры пагрозе дэпартацыі, экстрадыцыі або затрымання.

Як атрымаць дапамогу:
1️⃣Ананімная платформа, праз якую можна аставіць запыт;
2️⃣Гугл-формы на сайце прававой ініцыятывы: для запыту дакументаў у міграцыйныя органы і юрыдычнай кансультацыі;
3️⃣Пошта прававой ініцыятывы: migration.legin@gmail.com;
4️⃣Тэлеграм-канал: @pravovaya_initsiativa.

Правая ініцыятыва гарантуе канфідэнцыяльнасць. Усе дадзеныя выкарыстоўваюцца толькі для сувязі з вамі і выдаляюцца праз 6 месяцаў.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«5 варыянтаў, як тэхналогіі ШІ могуць дапамагчы дэмакратычнаму руху», – Святлана Ціханоўская на Саміце штучнага інтэлекту і дэмакратыі

Праграма працоўнага візіту беларускай лідаркі ў Парыж пачалася з удзелу ў Саміце штучнага інтэлекту і дэмакратыі, які праходзіць пад патранажам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. У межах міжнароднага форуму, дзе сусветныя лідары і эксперты абмяркоўваюць уплыў штучнага інтэлекту на палітыку і грамадства, Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі «AI and Democracy».

Нацыянальная лідарка распавяла пра тое, як аўтарытарны рэжым у Беларусі выкарыстоўвае штучны інтэлект для кантролю і рэпрэсіяў, а таксама як дэмакратычныя актывісты адаптуюць тэхналогіі для барацьбы за свабоду і правы чалавека.

Падчас выступу Святлана Ціханоўская агучыла 5 варыянтаў, як ШІ можа дапамагчы на шляху да дэмакратыі:

1️⃣Абмежаванне доступу для дыктатараў

«Забараніце кантэнт рэжыму на вашых платформах: мы павінны быць упэўненыя, што вашыя платформы не будуць ужывацца для прапаганды рэжыму».


2️⃣Інструменты для абароны грамадзянаў
«Беларусам неабходныя тэхналогіі, якія дапамогуць абыходзіць цэнзуру і захоўваць ананімнасць. КДБ сочыць за кожным, таму нам патрэбныя бяспечныя каналы сувязі, VPN-сэрвісы і сістэмы праверкі фактаў».


3️⃣Адукацыйная падтрымка
«Такія гіганты, як Google, Amazon ці Microsoft, маглі б рабіць навучанні ў вобласці ШІ праз грамадзянскія і сацыяльныя праекты».


4️⃣Падтрымка беларускай мовы
«Акупацыйная палітыка Расіі накіравана на русіфікацыю Беларусі, і тэхналагічныя платформы не заўсёды падтрымліваюць беларускую мову. А гэта нашая сакрэтная зброя, і яна павінна жыць».


5️⃣Важнасць сімвалічных крокаў
«Калі рускі сегмент Вікіпедыі афіцыйна змяніў «Белоруссия» на «Беларусь», гэта стала моцнай маральнай падтрымкай беларусаў і нашай незалежнасці».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай Рады

У Бруселі Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новым прэзідэнтам Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам, каб абмеркаваць ключавыя пытанні бяспекі і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне. Еўрапейская Рада – гэта вышэйшы палітычны орган ЕС, куды ўваходзяць лідары ўсіх 27 краінаў ЕС, і які супольна прымае ўсе палітычныя рашэнні ЕС.

Пра што ішла гаворка падчас сустрэчы:
▫️Каардынацыя намаганняў па ўзмацненні міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітвязняў;
▫️#бязвыбары2025 – ЕС не збіраецца прызнаваць Лукашэнку і працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы;
▫️Рэгіянальная бяспека – пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расіі ў Беларусі і іх шырэйшыя наступствы для бяспекі Еўропы.

Святлана Ціханоўская:

«Антоніу Кошта запэўніў: пазіцыя ЕС застаецца прынцыповай і нязменнай. Палітвязні павінны быць вызваленыя, рэпрэсіі спыненыя, а Беларусь павінна спыніць удзел у агрэсіі супраць Украіны. Прэзідэнт Кошта падкрэсліў, што рэгулярна актуалізуе пытанне Беларусі, бо гэта не толькі пытанне дэмакратыі і правоў чалавека, але і бяспекі Еўрапейскага Саюза».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Леанід Марозаў: «Нягледзячы на рэдкія выпадкі сустрэчаў або публічных інтэрв'ю, сапраўдная ізаляцыя, у якой знаходзяцца палітвязні, не парушаная»

Без лістоў, званкоў, навінаў – менавіта так, у рэжыме інкамунікада, цяпер знаходзяцца мінімум 9 беларусаў. Невядома, у якіх умовах трымаюць гэтых людзей, ці атрымліваюць яны медычную дапамогу, як перажываюць ізаляцыю. Усё, што застаецца родным і сябрам палітвязняў – гэта здагадкі і чаканне. Нават кароткае «са мной усё добра» становіцца недасяжнай раскошай.

Пару дзён таму мы даведаліся што Марыю Калеснікаву вярнулі ў атрад пасля 724 днён у інкамунікада — і ў яе нарэшце з'явілася магчымасць паразмаўляць з людзьмі ды даведацца пра апошнія навіны. Але нягледзячы на тое, што рэжым паказаў Віктара Бабарыку і Ігара Лосіка – яны ўсё яшчэ знаходяцца ў ізаляцыі.

Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, тлумачыць:

«Інкамунікада, пры якім палітвязні цалкам пазбаўленыя сувязі са знешнім светам, – сур'ёзнае парушэнне правоў чалавека. Гэты рэжым прымяняецца да палітвязняў цягам доўгага часу, што ўзмацняе іх ізаляцыю ад родных, адвакатаў, грамадства. Для кагосьці гэта месяцы, а для кагосьці ўжо – гады.

Асуджаныя, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, не могуць камунікаваць з роднымі або атрымліваць прававую дапамогу, што парушае іх права на абарону і доступ да інфармацыі.

Нягледзячы на адзінкавыя выпадкі сустрэчаў або публічных прапагандысцкія «інтэрв'ю», якія могуць быць прадстаўленыя як знак таго, што рэжым інкамунікада быў прыпынены, сапраўдная ізаляцыя, у якой яны знаходзяцца, не парушаная».


Нават калі вам не прыходзяць адказы – пішыце. Пішыце палітвязням, падтрымлівайце іх родных. Вашыя словы важныя. Вашая ўвага важная.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Албанію – што будзе зроблена для беларусаў?

Падчас візіту ў Тырану беларуская лідарка сустрэлася з Прэм’ер-міністрам Эдзі Рамам і Міністрам замежных справаў Іглі Хасані. Албанскі бок пацвердзіў, што не прызнае ні вынікі фальшывых «выбараў», ні легітымнасць Лукашэнкі.

Што абмяркоўвалася падчас сустрэчы?

📌 Запуск праграмаў рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітвязняў у Албаніі.

📌 Запуск праграмаў стажыровак для беларусаў у дзяржаўных установах Албаніі – першыя стажыроўкі стартуюць ужо сёлета.

📌 Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Албаніі, у тым ліку выдача «пашпартоў замежніка» і падтрымка новага беларускага пашпарта. Раней Албанія ўвяла візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў і дыпламатаў, але захавала бязвізавы рэжым для звычайных грамадзянаў.

📌 Узняцце Албаніяй пытання беларускіх палітвязняў падчас пасяджэнняў Рады па правах чалавека ААН, якая, у сваю чаргу, можа стаць платформай для перамоваў па вызваленні людзей.

📌 Прызначэнне Албаніяй спецыяльнага пасланніка па асаблівых даручэннях, які будзе каардынаваць сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

📌 Падтрымка пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму Лукашэнкі.

📌 Удзел беларускіх дэмакратычных сілаў у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў маі ў Тыране.

📌 Пашырэнне кантактаў і супрацоўніцтва з іншымі балканскімі краінамі, а таксама адносіны з новай адміністрацыяй ЗША.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская вітае Паліну Шарэнду-Панасюк на волі і ў бяспецы

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Рэвалюцыі нараджаюцца не ў палацах – яны пачынаюцца на вуліцах»

Падчас візіту ў Албанію Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у сустрэчы Пакта свабодных гарадоў. Пакт свабодных гарадоў – гэта глабальная сетка, створаная ў 2019 годзе мэрамі сталіц, якая імкнецца абараняць і прасоўваць каштоўнасці свабоды, дэмакратыі і роўнасці. Да беларускай лідаркі далучыўся 21 кіраўнік гарадоў-удзельнікаў Пакта.

У выступе Святлана Ціханоўская агучыла тры напрамкі, па якіх мэры гарадоў могуць аказаць падтрымку і садзейнічанне дэмакратызацыі Беларусі:

1️⃣Наладжванне сувязяў

«Па-першае, давайце будаваць масты насуперак таму, што дыктатары спрабуюць нас ізаляваць. Мы можам вучыцца адно ў аднаго і збліжаць нашыя краіны і народы. Нам патрэбна арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы, семінары і выставы. Гэта неабходна, бо часам мне здаецца, што людзі на Захадзе ўспрымаюць свабоду і дэмакратыю як належнае – у той час як у такіх краінах, як Беларусь ці Украіна, людзі паміраюць за іх».


2️⃣ Падтрымка тых, хто змагаецца за агульнаеўрапейскія каштоўнасці
«Па-другое, я заклікаю вас стаць на бок тых, хто змагаецца за свабоду. З адважным народам Украіны, які змагаецца не толькі за сваю краіну, але і за ўсю Еўропу. І народам Беларусі, які апынуўся на перадавой супраць тыраніі. Неабходна падтрымаць беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсіяў і знайшлі прытулак у вашых гарадах. Актывісты і журналісты, бізнесмены і мастакі. Дайце ім магчымасць працаваць, інтэгравацца, працягваць змагацца за каштоўнасці, якімі мы ўсе так шануем».


3️⃣Дапамога ў пераходны перыяд
«Па-трэцяе, дапамажыце нам падрыхтавацца да будучыні. Нам патрэбныя людзі, якія адновяць нашыя гарады пасля тыраніі і прывядуць іх да дэмакратыі. Таму беларусам і беларускам неабходныя магчымасці праходзіць стажыроўкі ў вашых універсітэтах і кампаніях, каб яны маглі даведацца пра дэмакратыю і самакіраванне з першых рук. Мы хочам не толькі пераняць перадавы вопыт, але і вучыцца на вашых памылках, каб пазбегнуць сваіх».


Святлана Ціханоўская:
«Свабодныя гарады – вораг дыктатараў. Бо гэта не проста вуліцы і будынкі. Гэта сэрцы дэмакратыі, якія актыўна б’юцца. Месцы, дзе людзі збіраюцца разам, каб супрацьстаяць несправядлівасці і ствараць лепшую будучыню.

Менавіта ў гарадах шукаюць прытулак уцекачы. Менавіта ў гарадах людзі аб’ядноўваюцца, каб змагацца з прыгнётам. І менавіта ў гарадах пачынаюцца сапраўдныя перамены. Рэвалюцыі нараджаюцца не ў палацах – яны пачынаюцца на вуліцах».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Гэта няпраўда», – Святлана Ціханоўская развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь падчас Саміту ў Тыране

Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Албанію для ўдзелу ў Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Мерапрыемства – платформа для абмеркавання важных палітычных і сацыяльных пытанняў палітыкамі, дыпламатамі і экспертамі.

Падчас Саміту адбылася інтэрактыўная дыскусія з удзелам Ціханоўскай і мэрамі, а таксама 80 моладзевымі палітычнымі актывістамі. Сесія факусавалася на шырокіх тэматыках, звязаных з сітуацыяй у Беларусі.

Беларуская лідарка выступіла перад удзельнікамі саміту з прамовай, дзе развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь:

1️⃣ Першы стэрэатып: Беларусь – проста частка Расіі.

«Няпраўда. Так, мы суседзі. Але мы не адно і тое ж. На працягу стагоддзяў Беларусь была часткай Еўропы. Нашая культура, нашыя традыцыі – яны еўрапейскія. Вы бачылі нашыя пратэсты ў 2020 годзе – мірныя, прыгожыя, поўныя надзеі. Нават калі людзі стаялі на лаўках, яны здымалі абутак. Гэта наш менталітэт».


2️⃣ Другі стэрэатып: Беларусы не змагаюцца за дэмакратыю.
«Няпраўда. Мы заплацілі велізарную цану за волю – паўстаннямі, войнамі, супрацівам. І вось ужо 30 гадоў мы спрабуем разбурыць гэтую дыктатуру. Яна выжыла дзякуючы тром рэчам: рэпрэсіям, расійскім грошам і расійскай падтрымцы. Як толькі адзін з гэтых слупоў упадзе, рэжым абваліцца».


3️⃣Трэці стэрэатып: Беларусы падтрымліваюць вайну ва Украіне.
«Не. У 2020 годзе мы ўжо давялі, што большасць беларусаў выступіла супраць Лукашэнкі. А пасля пачатку вайны мы ўбачылі яшчэ больш пратэстаў – людзі сабатавалі расійскія цягнікі, адмаўляліся ваяваць. Сапраўдная Беларусь не на баку Пуціна».


Святлана Ціханоўская:
«Саміт у Албаніі – унікальная магчымасць пераняць досвед у краіны, якая паспяхова пераадолела аўтарытарны рэжым. Мы сутыкаемся з такімі ж выклікамі: імкнёмся аднавіць дэмакратычныя працэсы ў нашым грамадстве, правы чалавека, ажывіць эканамічнае развіццё. Таму важна дзяліцца досведам і пераймаць стратэгі, якія могуць дапамагчы ў нашай барацьбе».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Лукашэнку не трэба размовы з Захадам: яму патрэбная капітуляцыя»

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю выданню «Настоящее Время» распавяла пра стратэгію беларускіх дэмакратычных сілаў, эфектыўнасць заходніх санкцыяў супраць рэжыму і перспектывы вызвалення палітвязняў у беларускіх турмах.

Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся ў размове:

📌 Ці зменіцца Ваш асабісты статус пасля «выбараў» у Беларусі?

«Справа не ўва мне. Вы бачыце, колькі краінаў падтрымалі непрызнанне выбараў у Беларусі і працягнуць палітыку непрызнання Лукашэнкі. Мая задача з 2020 года – быць голасам беларусаў і разам з беларусамі давесці краіну да сапраўдных, справядлівых выбараў, вызваліць палітвязняў, пакараць вінаватых у рэпрэсіях. Пакуль гэтага не адбылося, мая роля застаецца ранейшай. І я не бачу нейкага расколу ў грамадстве па гэтым пытанні».


📌 Ці будзе Лукашэнка спрабаваць адмяніць санкцыі, якія былі накладзеныя на яго рэжым, у абмен на вызваленне палітвязняў?
«Вядома, яго спробы падлашчвацца да Захаду ніколі не заканчваліся. Зразумела, што нейкія сігналы, вельмі невыразныя, адпраўляюцца ад яго Захаду. Але што ён хоча наўзамен – не зразумела. Мне здаецца, што Лукашэнку наогул не патрэбны дыялог, яму не трэба нейкага перамір'я, размовы з Захадам. Яму патрэбная капітуляцыя. Яны хочуць, каб да іх прыйшлі на паклон – і дэмсілы, і заходнія партнёры – і пачалі выкупляць палітычных зняволеных».


📌 Ці плануюць дэмакратычныя сілы перамовы з Лукашэнкам?
«Цяпер рэжым садзіць у тры разы больш людзей, чым выпускае. Лукашэнка не змяніў сваю палітыку. Патрэбны выразны пасыл ад рэжыму, што яны хочуць размаўляць. З іх боку павінна быць спыненне рэпрэсіяў на працяглы час. І тады стане зразумела, што можна пачынаць дыялог. Не можа быць дыялогу падчас такіх страшных рэпрэсіяў. Але мы пасылаем ясны сігнал, што мы хочам перамоваў. Нам трэба вызваляць людзей, нам трэба ратаваць Беларусь, якую Лукашэнка цяпер прадае Расіі крок за крокам. Лукашэнка лепш за ўсіх ведае, як зняць санкцыі з Беларусі, як вярнуцца, прыйсці да нацыянальнага дыялогу. Але ён гэтага не робіць. Значыць, яму гэта пакуль не трэба, значыць, на яго аказваецца мала ціску».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Як Польшча некалі прайшла свой шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці Форуму Касцюшкі

Беларуская лідарка знаходзіцца ў Гданьску з працоўным візітам. Праграма мерапрыемстваў пачалася ўскладаннем кветак да помніка суднавым рабочым горада, якія загінулі падчас трагічных падзеяў снежня 1970 года. Тады пратэсты людзей супраць камуністычнай улады былі жорстка падаўленыя вайскоўцамі, што выкарысталі зброю. У выніку сутыкненняў загінулі дзясяткі людзей. Святлана Ціханоўская разам з еўрапейскімі палітыкамі ўшанавалі памяць ахвяраў.

Галоўная падзея дня – адкрыццё Форуму Касцюшкі. Да мерапрыемства, прысвечанага дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і рэгіёне, далучыліся вядомыя палітыкі, эксперты і актывісты з больш чым дзясятка еўрапейскіх краінаў.

У выступе, які адкрываў івэнт, Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ідэалы, за якія змагаўся Касцюшка – свабода, роўнасць і народны суверэнітэт – актуальныя і сёння. Яна адзначыла, што незалежнасць і дэмакратыя патрабуюць не толькі ўнутранай стойкасці, але і міжнароднай падтрымкі:

«Як Польшча некалі прайшла свой шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае. Гэты шлях можа быць доўгім, але гэта адзіны шлях, які трэба прайсці. Гэта адзіны спосаб забяспечыць нашае выжыванне і росквіт».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з Гданьска – пра Форум Касцюшкі

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Праўда ці хлусня?

У першых днях лютага нарадзіліся два выбітныя беларусы, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі нашай краіны – Кастусь Каліноўскі (2 лютага) і Тадэвуш Касцюшка (4 лютага). Між іх эпохамі – стагоддзе, але яны аб’яднаны адданасцю ідэалам беларушчыны, любою да Радзімы і клопатам пра будучыню народа.

А ці ведаеце вы, што…

Сёння каманда Офіса падрыхтавала для вас гульню «Праўда ці хлусня» пра Касцюшку і Каліноўскага, якая дазволіць праверыць веды і даведацца цікавыя факты пра жыццё нашых знакамітых суайчыннікаў.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як міжнародныя сустрэчы дапамагаюць Беларусі, і калі можна чакаць вынікаў?

Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаму важна, каб нашая краіна была прадстаўленая на міжнароднай арэне, і як дэмакратычныя сілы працуюць для прыцягнення ўвагі сусветнай супольнасці.

У новым відэа вы даведаецеся:
▫️Чаму міжнародная падтрымка – важны ключ да зменаў?
▫️Якія канкрэтныя механізмы дапамогі ўжо дзейнічаюць?
▫️Калі можна чакаць рэальных вынікаў?

«Праца на міжнароднай арэне – гэта праца і на перспектыву».


Падрабязней – глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – да дня народзінаў Эдуарда Бабарыкі

«Эдуард ужо пяты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі. Пяць гадоў несправядлівага зняволення, як помста за спробу яго бацькі ўдзельнічаць у выбарах. Пяць гадоў за імкненне стварыць краіну, якая адпавядае марам новага пакалення, за жаданне адрадзіць справядлівасць у грамадстве, якое стаіць на месцы.

Мы чулі шмат гісторыяў пра тое, наколькі цяжка людзям у беларускіх турмах. Мы ведаем пра забароны на перапіскі і адмову ў медычнай дапамозе. Нам вядома пра жорсткае абыходжанне і поўную ізаляцыю ад навакольнага свету. Ад адной думкі пра тое, што даводзіцца перажываць палітзняволеным, становіцца жудасна.

Але Эдуард і яго бацька паказалі нам, што нават у самых складаных умовах магчыма застацца чалавекам: зберагчы ў сабе стойкасць, дабрыню і веру ў тое, што ўсё было не дарма. За першыя гады ў зняволенні Эдуард пачаў маляваць, займацца ёгай і чытаць кнігі па шахматах. Я ўпэўненая, што нягледзячы на ўсе катаванні рэжыму, ён не страціў чалавечнасці і рашучасці.

У гэты дзень я прашу вас памятаць пра Эдуарда і ўсіх палітвязняў, чые жыцці былі зруйнаваныя рэжымам. Працягвайце пісаць ім лісты, падтрымліваць іх сем’і, распавядаць усяму свету іх гісторыі. Кожны наш крок – гэта ўклад у вызваленне несправядліва асуджаных».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Лукашэнка — самы прарасейскі чалавек у Беларусі»

Падчас працоўнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская паразмаўляла з выданнем TVP World. У інтэрв’ю беларуская лідарка закранула ролю Лукашэнкі, пагрозу суверэнітэту Беларусі і падтрымку з боку міжнароднай супольнасці.

Асноўныя моманты размовы:

📌Саюз Лукашэнкі з Пуціным

«Лукашэнка – самы прарасейскі чалавек у Беларусі. Ён гатовы ахвяраваць нашым суверэнітэтам для таго, каб застацца ва ўладзе. Пуціну таксама патрэбны Лукашэнка: ён вельмі танны партнёр для таго, каб мець такую велізарную тэрыторыю. І, падаецца, ім лёгка маніпуляваць. Безумоўна. Але зноў жа – калі ўзгадаць сітуацыю з Асадам – яны могуць здрадзіць адзін аднаму ў любы момант».


📌Роля Лукашэнкі ў палітыцы
«На працягу многіх гадоў Лукашэнка адыгрываў ролю арэляў. Узімку ён сябраваў з Пуціным праз танны газ і нафту. Улетку, калі яму былі патрэбныя грошы, - ён звяртаўся ўжо да Еўропы. Але цяпер ён марыянетка Пуціна: ён ужо не можа прымаць ніякіх асабістых рашэнняў у Беларусі, акрамя рэпрэсій. Таму Лукашэнка свабодна прадаставіць нашы тэрыторыі Пуціну, калі яны зноў спатрэбяцца для нападу на Украіну».


📌Падрымка міжнароднай супольнасці
«Ведаеце, мы хочам, каб свет праводзіў паслядоўную палітыку ў дачыненні да Беларусі, ствараў як мага больш ціску на рэжым Лукашэнкі, каб ізаляваць і аслабіць яго палітычна, эканамічна. Але мы павінны ўраўнаважыць гэта падтрымкай беларускага народа. За чатыры гады пастаянных рэпрэсій у Беларусі наш народ не здаўся. Мы ўсё яшчэ працягваем змагацца ў Беларусі, падпольна, за яе межамі, у выгнанні».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальнай Асамблеі Францыі

Падчас працоўнага візіту ў Парыж беларуская лідарка сустрэлася з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальнай Асамблеі Францыі. У межах гэтай групы адбываюцца сустрэчы дэпутатаў, дзе прадстаўляюцца новыя ініцыятывы, абмяркоўваюцца актуальныя праблемы і шляхі падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Тэмы, якія ўздымаліся гэтым разам:
спосабы вызвалення і шляхі падтрымкі палітвязняў;
супрацоўніцтва паміж беларускімі і французскімі экспертамі, сярод якіх – стажыроўкі для беларусаў;
распрацоўка кампаніяў салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, у тым ліку падпісанне лістоў падтрымкі і правядзенне слуханняў і выставак у парламенце;
магчымасці арганізацыі канферэнцыі Каліноўскага;
выбары ў Каардынацыйную Раду, якія адбыліся ў траўні мінулага года: французскі бок удзельнічаў у назіранні і па выніках падрыхтаваў справаздачу;
уключэнне ў парадак дня французскага парламента пытанняў, якія датычацца Беларусі, каб павысіць увагу да беларускіх праблемаў.

Асобна Святлана Ціханоўская закранула пытанне фінансавай падтрымкі беларускіх медыя і грамадзянскай супольнасці, якія сутыкнуліся з праблемамі пасля прыпынення міжнароднай дапамогі ЗША:

«Хачу ўзняць яшчэ адну вельмі важную тэму: тэхнічная дапамога. Як вы ведаеце, адміністрацыя ЗША замарозіла дапамогу Беларусі, і гэта вельмі моцна паўплывала на нашыя медыя і грамадзянскую супольнасць. Гэтая сітуацыя ставіць пад пагрозу стабільнасць беларускіх незалежных медыя і грамадзянскіх ініцыятываў, і я заклікаю вас прыкласці ўсе намаганні для іх падтрымкі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Беларуская навука ў сістэмным крызісе: прычыны і шляхі выхаду

Да Дня беларускай навукі былыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) і група навукоўцаў падрыхтавалі даклад аб працы НАН. Зыходзячы з аналізу гэтага дакумента, Беларуская навуковая сфера перажывае глыбокі крызіс – за апошняе дзесяцігоддзе рэзка пагоршыліся ключавыя паказчыкі: колькасць навуковых публікацыяў, колькасць патэнтавых заявак, пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах.

📉 Ключавыя праблемы навуковай сферы Беларусі:

1️⃣Навука пад дзяржаўным кантролем. НАН ператварылася ў бюракратычную структуру, што прывяло да заняпаду акадэмічнага асяроддзя і дыскрэдытацыі навукоўцаў.
2️⃣Неэфектыўнае фінансаванне. Сродкі размяркоўваюцца непразрыста і несправядліва. Увага надаецца не перспектыўным і прадуктыўным даследаванням, а напрамкам, звязаным з «палітычнымі прыярытэтамі».
3️⃣Адставанне ад сусветных стандартаў. Беларуская навука застаецца ў ізаляцыі ад Міжнароднай навуковай супольнасці. Колькасць публікацыяў у вядучых сусветных часопісах вельмі нізкая, а супрацоўніцтва з заходнімі інстытутамі практычна адсутнічае.
4️⃣Масавы адток навукоўцаў. Пасля 2020 года многія даследчыкі былі звольненыя, арыштаваныя або вымушаныя пакінуць краіну, што прывяло не толькі да кадравай катастрофы, але і да страты навуковых напрамкаў.
5️⃣Палітызацыя навукі і мілітарызацыя. У навуковыя праграмы ўкараняюцца прапагандысцкія наратывы.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова пракаментавала вынікі даклада:

«З аналізу відавочна, што навука не можа паўнавартасна развівацца без акадэмічнай свабоды. Сённяшняя сістэма кіравання навукай душыць ініцыятыву, стрымлівае развіццё і вядзе да страты талентаў, Беларуская навука валодае добрым патэнцыялам, але ён можа быць рэалізаваны толькі ва ўмовах дэмакратызацыі. Без свабоднага грамадства немагчымы навуковы прагрэс. А без навукі ў Беларусі няма будучыні».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Метсолай

Падчас працоўнага візіту ў Брусэль беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага парламенту Рабертай Метсолай. У тэмах абмеркавання: вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, падтрымка медыя і грамадзянскай супольнасці. Па выніках сустрэчы яна запісала відэа, дзе падзялілася падрабязнасцямі.

Святлана Ціханоўская:

«Нашая задача — трымаць Беларусь высока ў міжнароднай павестцы. Прэзідэнтка Метсола прасіла перадаць усім беларусам словы падтрымкі, асабліва тым, хто ўнутры краіны і працягвае барацьбу».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Франак Вячорка: «Мы бачым, што тэрор і рэпрэсіі працягваюцца»

У мінулым годзе былі вызваленыя больш за 200 палітвязняў. Гэта сапраўды новая з’ява. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанне ці варта гаварыць пра змену палітыкі рэжыму ў сувязі з вызваленнямі:

«На жаль, не. Мы бачым, што тэрор і рэпрэсіі працягваюцца. Працягваюцца адвольныя арышты і затрыманні, суды, з’яўляюцца новыя палітвязні. Канвеер рэпрэсіяў не спыняецца ні на дзень. А на месца кожнага вызваленага – прыходзіць новы палітвязень. Працягваецца практыка інкамунікада, многіх людзей трымаюць у поўнай ізаляцыі. Гэтыя памілаванні – хутчэй жэст, але не змена палітыкі. Калі рэжым сапраўды хоча паслаць сігнал Захаду – перш-наперш павінны быць спыненыя рэпрэсіі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Рэабілітацыя дзяцей палітвязняў, стажыроўкі і спецыяльныя праграмы для студэнтаў – вынікі сустрэчы Святланы Ціханоўскай з мэрам Тыраны

Падчас візіту ў Албанію беларуская лідарка сустрэлася з Эрыёнам Веліай. Мэр Тыраны распавёў пра ініцыятывы горада ў падтрымку беларусаў і беларускіх ІТ-кампаніяў, а таксама падкрэсліў: Тырана і Албанія адкрытыя для ўсіх, каго пераследуе рэжым Лукашэнкі.

Асноўныя дамоўленасці бакоў:

▫️Рэабілітацыя дзяцей палітвязняў. Летам 2025 года Тырана прыме 50 беларускіх дзяцей для адпачынку і аздараўлення.
▫️Стажыроўкі. Каля 10-20 беларусаў атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўкі ў інстытуцыях мясцовага самакіравання і мэрыі Тыраны.
▫️Адкрыццё адукацыйнай праграмы. Яна стане даступнай для беларускіх студэнтаў у Каледжы Еўропы ў Тыране. Таксама будуць аб’яўленыя стыпендыі на навучанне ва ўніверсітэце POLIS.
▫️Супрацоўніцтва з «Пактам Свабодных гарадоў». Падпісаны мемарандум аб партнёрстве паміж альянсам гарадоў і дэмакратычнымі сіламі Беларусі для падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы мясцовага самакіравання.
▫️Фестываль правоў чалавека. Увосень удзельнічаць у ім запросяць беларускіх дакументалістаў.
▫️Дзень салідарнасці з Беларуссю. 25 сакавіка ў Тыране пройдуць адмысловыя мерапрыемствы ў знак падтрымкі беларусаў.

Святлана Ціханоўская:

«Вельмі ўдзячная Тыране за гасціннасць і салідарнасць. Дзеці палітвязняў атрымаюць магчымасць аздараўлення, маладыя спецыялісты – стажыровак, а студэнты – адукацыі. Албанія, як краіна, якая пераадолела дыктатуру, разумее, наколькі важна мець шматбаковую падтрымку на шляху да свабоды і дэмакратыі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«За сем месяцаў працы мы з юрыдычнай камандай выратавалі ад дэпартацыі шэсць беларусаў»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў у размове з «Нашай Нівай» распавёў, чаму ён вырашыў далучыцца да каманды Офіса. Акрамя таго, ён падзяліўся вопытам работы ў Беларусі, Ліване, Зімбабвэ і Філіпінах, а таксама расказаў пра навучанне ў Оксфардзе.

📌 Чаму далучыўся да каманды Офіса Святланы Ціханоўскай:

«Мне прыйшло запрашэнне ад Крысціны Рыхтэр – былой дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, з ёй мы былі знаёмыя даўно. Спачатку думаў, ці патрэбна мне гэта: хачу быць толькі выкладчыкам ці яшчэ і паспрабаваць дапамагчы нам вярнуцца дадому. Але тут вырашальным фактарам была Святлана Ціханоўская, дзеля яе я пайшоў туды. Ніколі не бачыў чалавека, які столькі ўкалвае. Яна проста мозг, і пры гэтым вельмі чалавечая. З ёй мне не сорамна. А яшчэ класна бачыць вынік. За сем месяцаў маёй працы мы з юрыдычнай камандай выратавалі ад дэпартацыі шэсць беларусаў. Шмат гэта ці мала – не ведаю, але гэтыя людзі ў бяспецы».


Падрабязней пра дзейнасць Леаніда можна прачытаць па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – пра 700 дзён утрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада

«Апошні раз я чула голас мужа больш за чатыры гады таму. У мяне было ўсяго пяць хвілінаў, каб падтрымаць яго, расказаць пра дзяцей, спытаць пра здароўе. Тады я яшчэ не ведала, што нам больш не дазволяць пагаварыць. Часта ўспамінаю тую размову і думаю, што яшчэ магла б сказаць…

Вось ужо 700 дзён ад Сяргея няма навінаў. Я не ведаю, ці атрымлівае ён віншаванні з днём нараджэння, ці бачыў паштоўкі, намаляваныя дачкой. Не ведаю, калі зноў змагу пачуць ягоны голас. Нават адзін дзень без вестак ад блізкага чалавека – гэта ўжо нагода для трывогі. Разам з Карнеем і Агніяй мы жывём у гэтай трывозе ўжо некалькі гадоў.

Але я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

В связи с последними тревожными новостями возникает резонный вопрос: как позаботиться о своей безопасности?

Существует множество памяток на эту тему, собрали для вас самые-самые:

✍️Как почистить телеграм и соцсети — подборка от Киберпартизан

✍️Чек-листы по настройкам соцсетей и браузеров от КиберБобра

Бонус: если что-то непонятно или есть вопросы — можно написать в бот @CyberBeaverBot и эксперты вас бесплатно (и безопасно, у КиберБобра нет экстремистского статуса) проконсультируют

✍️Подборка от Медиазоны: как «спрятать» фотографии с протестов;
как безопасно читать новости внутри Беларуси;
как скрыть донаты в фейсбуке.

Бонус: тест, который покажет, найдут ли что-то запрещенное в вашем телефоне.

Ну и база — двухфакторная аутентификация, не ставим везде один пароль, удаляем из аккаунта в тг информацию, по которой вас можно идентифицировать, и вообще — лучше удалить аккаунт, если он был создан в 2021 году или раньше, и создать новый. Берегите себя!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская — пра «круглы стол» для Беларусі

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Не магу сказаць, што я люблю палітыку, бо з ёй звязана шмат болю ў нашай краіне»

Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю выданню SPIEGEL адказала на асабістыя пытанні, распавяла пра тое, чаму не адчувае расчаравання, і як тлумачыць дзецям сваю дзейнасць.

Асноўныя моманты з размовы:

Ці расчараваныя вы тым, што Лукашэнка дагэтуль застаецца ва ўладзе пасля 2020?

«Я не адчуваю расчаравання, таму што расчараваны чалавек звычайна здаецца. Але я працягваю. Я хутчэй пытаюся ў сябе: як мы маглі быць настолькі непадрыхтаванымі тады? Мы думалі, што рэжым убачыць, колькі нас і адступіць. Мы недаацанілі яго жорсткасць. Беларусь ператварылася ў вялікую турму. Мы таксама недаацанілі намер Пуціна напасці на Украіну, для чаго яму патрэбны быў Лукашэнка і беларуская зямля».


Вы казалі, што ніколі не хацелі займацца палітыкай, ці змянілася Ваша меркаванне цяпер?
«Я лепш арыентуюся ў свеце палітыкі, магу пралічыць, чаму той ці іншы міжнародны палітык дзейнічае ў інтарэсах беларусаў. Мы, дэмакратычныя сілы Беларусі, падтрымліваем адносіны з Еўрапарламентам, Вялікабрытаніяй, Канадай і ЗША. Не магу сказаць, што я люблю палітыку, бо з ёй звязана шмат болю ў нашай краіне. Я шмат працую, каб Беларусь заставалася на парадку дня. І мне заўсёды даводзіцца камусьці дапамагаць. Я не магу сказаць, што стамілася і сысці ў адстаўку. У краіне так шмат зняволеных, у тым ліку і мой муж. Мы павінны ўпарціцца».


Як вы тлумачыце сваім дзецям, чым вы займаецеся?
«Яны бачаць усё з пункту гледжання свайго бацькі. Лукашэнка пасадзіў яго ў турму, а іх маці дамагаецца вызвалення бацькі і бацькоў іншых дзяцей. Маёй дачцы дзевяць гадоў, і яна спрабуе растлумачыць усё сама. Сыну 14 гадоў, ён ужо глядзіць палітычныя навіны, усё разумее. Ён не хоча гаварыць пра свайго бацьку, бо гэта балюча. Ён ведае, што я не хачу, каб яны з сястрой дзе-небудзь гаварылі пра сваю маму. У тым, што я раблю, няма нічога такога, чым можна было б пахваліцца. Я не люблю ганарыстасць. Я хачу, каб мае дзеці ганарыліся сваім бацькам».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Алесь Аляхновіч: «Эканамічны стан дзяржавы напрамую звязаны з палітычнай сістэмай краіны»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах у эфіры Свабода Premium паразважаў, чаму дэмакратычныя рэформы прыносяць больш эфектыўныя вынікі, чым аўтарытарная мадэль кіравання на прыкладзе ў Беларусі, Грузіі, Арменіі і Малдовы:

«Гэта праўда, што Грузія, Арменія і Малдова традыцыйна былі бяднейшымі за Беларусь на працягу большай часткі гісторыі. Аднак сёння сітуацыя змянілася», – кажа Аляхновіч.


У апошнія гады Грузія, Арменія і Малдова абагналі Беларусь па шэрагу эканамічных паказчыкаў:

📌 Грузія і Арменія абагналі Беларусь па валавым унутраным прадукце (ВУП).
📌 Малдова абагнала Беларусь па сярэднім заробку.

Чаму гэта адбылося:

1️⃣Дэмакратычныя рэформы і стабільнасць. Грузія, Арменія і Малдова абралі дэмакратычны шлях развіцця, што дазволіла правесці больш эфектыўныя рэформы ў эканоміцы, прыцягнуць міжнародныя інвестыцыі.
2️⃣Эканамічная мадэль Беларусі. Беларусь у апошнія 30 гадоў засталася ў савецкай мадэлі эканомікі, з дамінаваннем дзяржаўнай уласнасці, якая страціла сваю эфектыўнасць. Санкцыі, міжнародная ізаляцыя і залежнасць ад Расіі зрабілі эканоміку Беларусі ўсё больш уразлівай.
3️⃣Эміграцыя і дэмаграфічны крызіс. Беларусь страціла значную частку працаздольнага насельніцтва праз эміграцыю, у той час, калі Грузія, Арменія і Малдова атрымалі выгоды ад наплыву людзей і капіталу, асабліва з боку IT-індустрыі.
4️⃣Эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў. Дзякуючы меншай залежнасці ад адной дзяржавы-донара і разнастайнасці эканамічных партнёраў, гэтыя краіны здолелі забяспечыць больш устойлівае развіццё.

Што ў выніку:

Беларусь, якая раней была значна больш заможнай за Грузію, Арменію і Малдову, сёння апынулася ў становішчы, калі гэтыя краіны яе абагналі. Гэтыя змены яскрава сведчаць, што дэмакратычныя рэформы і разумная эканамічная палітыка прыносяць лепшыя вынікі, чым аўтарытарнае кіраванне з эканомікай, заснаванай на залежнасці ад адной дзяржавы-донара.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Усе гэтыя гады Захад спрабуе дамаўляцца з рэжымам аб вызваленні палітвязняў», – Франак Вячорка

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка растлумачыў, як Захад уздымае пытанне палітвязняў, але сутыкаецца з супрацівам, што адбываецца ўнутры дэмакратычных сілаў.

Пра што распавёў галоўны дарадца:

📌 Перамовы паміж Захадам і рэжымам: Захад рэгулярна ўздымае пытанне палітвязняў у перамовах з рэжымам, уключаючы сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска.
📌 Рэжым адмаўляецца ад саступак: Лукашэнка абяцае вызваленне людзей, але не выконвае свае абяцанні, як гэта было ў 2021 годзе.
📌 Каналы камунікацыі: праблема не ў іх адсутнасці – яны існуюць, а ў нежаданні рэжыму вызваляць палітвязняў і спыняць рэпрэсіі.
📌 Стан унутры дэмакратычных сілаў: няма ніякага расколу – усе хочуць вызвалення палітвязняў, нават пры рознай рыторыцы.

Больш падрабязна – глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Ці можна абмяняць палітвязняў на змякчэнне санкцыяў?

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка працягвае тлумачыць, як міжнародныя санкцыі ўплываюць на рэжым, чаму вызваленне палітвязняў – гэта не толькі палітыка, але і гуманітарнае пытанне.

У гэтым відэа Франак адказаў на наступныя пытанні:

📌 Ці можа рэжым Лукашэнкі пайсці на змякчэнне рэпрэсіяў у абмен на зняцце санкцыяў?
📌 Чаму гуманітарны і палітычны падыходы да вызвалення павінны быць рознымі?


Адказы на гэтыя пытанні – у відэа!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Франак Вячорка: «Вызваленне палітвязняў – вынік ціску і салідарнасці»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на найбольш частыя пытанні пра палітычных зняволеных у Беларусі: чаму пачаліся вызваленні, як рэжым спрабуе маніпуліраваць міжнароднай супольнасцю і якую ролю адыгралі праваабаронцы і дыпламаты.

У відэа вы даведаецеся:

📌 Каго вызваляюць і што такое гуманітарны спіс;
📌 Як міжнародны ціск і гуманітарныя ініцыятывы паўплывалі на вызваленні;
📌 Чаму Лукашэнка пачаў памілаванні.


Больш падрабязна – глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Змены ў палітычнай сістэме – ключавое пытанне для паляпшэння ўзроўню жыцця і ўстойлівага развіцця»

Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, у эфіры Свабода Premium прааналізаваў уплыў савецкай спадчыны на Беларусь, прычыны папулярнасці Лукашэнкі ў 1994 годзе і ўплыў дапамогі ад Расіі на эканамічнае развіццё Беларусі.

Асноўныя моманты з размовы:

📌 Як СССР паўплываў на эканамічную сітуацыю ў Беларусі:

«Савецкая спадчына моцна паўплывала на людзей: масавыя рэпрэсіі, напрыклад, у Курапатах, калі інтэлігенцыя была ліквідаваная; ліквідацыя прыватнай уласнасці на ўсё: на зямлю, на сродкі вытворчасці. Інавацыйнасць і канкурэнтнасць не ўхваляліся, а, наадварот, караліся. Менавіта адсюль з’явіліся прымаўкі накшталт: «Не высоўвайся. Цішэй едзеш – далей будзеш». Усё гэта з’явілася ў тым ліку з-за савецкай улады».


📌 Чаму людзі ў 1994 годзе прагаласавалі за Лукашэнку:
«У апошнія дзесяцігоддзі савецкага часу Беларусь яшчэ развівалася, і эканамічныя паказчыкі былі досыць неблагія. Гэта адна з прычынаў, чаму ў 1994 годзе людзі прагаласавалі за Лукашэнку і вяртанне да савецкіх часоў, калі фабрыкі працавалі, заробкі і пенсіі выплачваліся, а эканоміка расла ў звыклым рытме. У 1991 годзе, падчас распаду СССР, у большасці людзей не было разумення, што трэба нешта новае. Але ў 2020 годзе людзі ўжо ясна разумелі, што яны хочуць іншага, што грамадства вырасла з-пад кіраўніцтва, якое больш не адпавядае іх патрэбам».


📌Як дапамога Расіі і ЕС уплывае на эканамічнае развіццё Беларусі і Польшчы:
«Беларусь у працэнтным эквіваленце атрымлівае ад Расіі ў 4-5 разоў больш, чым Польшча ад Еўрасаюза. Напрыклад, Польшча ад Еўрасаюза атрымлівае прыблізна 2-3% ад свайго валавага ўнутранага прадукту (ВУП) штогод. Беларусь жа ад Расіі, пачынаючы з 2000-х гадоў і да сёння, у сярэднім эканоміла каля 15% свайго ВУП, цяпер крыху менш – каля 10-15%. Аднак вынікі гэтых дапамогаў зусім розныя. Польшча – краіна, якая набліжаецца да перадавых заходніх краінаў і інтэнсіўна развіваецца. Беларусь жа, наадварот, застаецца ў стагнацыі і становіцца адной з самых бедных краінаў Еўропы».

Читать полностью…
Subscribe to a channel