tribuna_by | Unsorted

Telegram-канал tribuna_by - Tribuna.com Беларусь

5272

🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot

Subscribe to a channel

Tribuna.com Беларусь

50-гадовая гімнастка Аксана Чусавіціна, якая выступае за Узбекістан, заваявала срэбра на этапе Кубка выкліку ў Ташкенце 🥈

Узнагароду спартсменцы прынёс бліскуча выкананы апорны скачок. Першае месца ў дзяўчыны, якая малодшая за суперніцу на 32 гады 😲

Чусавіціна удзельнічала ў васьмі Алімпіядах і збіраецца на дзявятую ў Лос-Анджэлес. У Барселоне ў 1992-м яна стала чэмпіёнкай 👏

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Экс-баксёр Мікалай Валуеў, які за Пуціна і вайну, наведае сённяшні матч ЧБ «Дынама» Брэст – «Гомель» 🥊

У свой мінулы візіт на Брэстчыну дэпутат дзярждумы РФ пераблытаў Беларусь з Бранскай вобласцю 🤦‍♂️

Як да яго ставіцеся?

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Андрэй Капскі змяніў ужо семярых галоўных трэнераў (8-ы пакуль проста адпачывае) 🤨

💁🏻‍♂️ Вось што было далей: ЧЫТАЦЬ

БАТЭ шукае сваю веліч 🔎

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Былы гулец «Аякса» і «Спартака» Квінсі Прамес экстрадаваны ў Нідэрланды – яму пагражае 7,5 гадоў пазбаўлення волі 😳

🛩 За арэнду самалёта для дастаўкі футбаліста дзяржава заплаціла больш за 100 тысяч еўра: ПАДРАБЯЗНЕЙ

У 2016-м Прамес вызначыўся дублем у матчы з беларусамі. Але пераследуюць яго не за гэта 😁

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Ілля Протас трапіў у другую сімвалічную зборную СHL (трох юніёрскіх ліг у Канадзе) 🇨🇦

У галасаванні ўдзельнічалі журналісты, якія асвятляюць WHL, OHL і QMJHL 🤓

Нагадаем, што 18-гадовы беларус, які выступае за «Віндзор Спітфайрз», стаў першым гульцом з 50+ галамі ў дэбютным сезоне OHL. Апроч гэтага ён атрымаў прыз Уільяма Хэнлі Трофі за высакароднасць і прыстойнасць на лёдзе 👏

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

⚡️ Тун-тун, новое видео на YouTube-канел «ЧестнОК»!

❌ Солигорский футбольный «Шахтер» – банкрот. При этом руководитель «Беларуськалия» и протектор клуба Иван Головатый все еще в обойме и при деле.

🏒 Игрока минского хоккейного «Динамо» Дилона Дюбе судят в Канаде по делу о групповом изнасиловании. В клубе при этом на игрока рассчитывают и в новом сезоне.

🤔 Алексей Шпилевский устроил в «Пари НН» и своего отца. Он футбольный агент и будет отвечать за комплектование команд.

🇺🇸 А в конце месяца в США пройдет драфт НХЛ – посмотрим, кто из молодых беларусов может оказаться в сильнейшей хоккейной лиге. Погнали!

Весь выпуск: СМОТРЕТЬ ▶️

🧄 Подписаться на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Сёння сусветны дзень уцекачоў 🫶

За апошнія пяць гадоў дзясяткі беларускіх спартоўцаў апынуліся ў такой жа няпростай сітуацыі – ім давялося з цяжкасцю развітацца з радзімай, а камусці нават тэрмінова бегчы. Хтосьці прыняў іншае грамадзянства, каб працягваць кар’еру, камусьці прыйшлося завязаць з прафесійным спортам, а хтосьці, як Дар’я Далідовіч, нават стала спартоўкай з статусам уцякачкі.

Гэтыя людзі страцілі не толькі дом, але і магчымасць вярнуцца туды, дзе пачыналі свой шлях💔

За кожным імем – чалавечая гісторыя, годнасць і надзея на лепшую будучыню 👏

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🌩 Матч паміж «Бенфікай» і «Оклендам» перарвалі праз навальніцу

Гэта ўжо 4-ы такі выпадак на Клубным чэмпіянаце свету 😦

У ЗША дзейнічае строгая забарона на правядзенне мерапрыемстваў падчас навальніцы – у Фларыдзе, напрыклад, пагроза маланкі ў радыусе 16 км лічыцца дастатковай падставай для спынення гульні.

А як вы лічыце, ці апраўданыя такія меры бяспекі?

👍 – так, усё слушна

👎 – не, гэта перабор

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Фларыян Вірц – гулец «Ліверпуля» 🔴

За нямецкага паўабаронцу з «Баера» «скаўзеры» заплацілі 125 млн еўра + яшчэ 25 мільёнаў бонусамі 💰

🇩🇪 Вірц стаў самым дарагім набыццём у гісторыі «Ліверпуля» і самым дарагім трансферам для нямецкага футбола.

Таксама ён увайшоў у топ-3 самых дарагіх трансфераў у гісторыі футбола 🌍

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Іслач» у гасцях разграміла «Смаргонь» – 4:0 😮

⬆️ «Ваўкі» набралі добры ход і цяпер займаюць 4-е месца ў табліцы ЧБ.

📊 «Мядзведзі» з 5 баламі стабільна на 15-й пазіцыі.

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Кавальчук – пра адсутнасць прызавых для беларусаў у Расіі: «Несправядліва. Вы як бедныя»

Так званы міністр спорту абурыўся, што расіяне не даюць беларускім біятланістам прызавыя. А між тым беларусы, маўляў, расіян узнагароджваюць 🤨

А як вам такое: з беларускага бюджэту – прэміі для расіян. Гэта нармальна?

👌 – толькі, калі будзе парытэт з РФ

👍 – чаму б і не?

😡 – не, расіянам не трэба даваць прызавыя ў Беларусі

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Беларуская федэрацыя гандбола падрыхтавала ў МАК «душэўны ліст» 💌

Кіраўнік БФГ спадзяецца на перамены і вырашыў запрасіць новую кіраўніцу МАК Кірсці Кавентры ў Беларусь «паглядзець, якая тут увага да спорту» 🤔

Ці дапаможа гэта зняць бан? Пакідайце рэакцыі 👇

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Мы знайшлі архіўныя кадры, на якіх можна ўбачыць, як зараджаўся футбольны клуб «Крумкачы» 🐦‍⬛️

Не кожны ў ЧБ валодае такім выдатным дрыблінгам 🤩

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

👀 Так званы міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў, што працуе над уключэннем беларускіх клубаў у РПЛ:

💬 «Мы гэтае пытанне прапрацоўваем пастаянна. Але тут сумесна трэба садзіцца тром бакам: Беларусі, Расіі і Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый.

Я думаю, што для нас гэта быў бы вялікі плюс. На прыкладзе КХЛ гэта вялікі плюс, добры крок. Патэнцыйна два клубы маглі б удзельнічаць. Але спачатку дастаткова было б, каб адзін клуб выступаў у РПЛ».


Як вам ідэя чыноўніка? Адрэагуйце эмоджы 👇

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

На гэтым тыдні беларускі трэнер Арцём Радзькоў пачаў рыхтаваць да сезону свой новы клуб – кіпрскі «Арыс» 🚀

Цяпер каманда ў Юрмале, затым паедзе трэніравацца ў аўстрыйскія Альпы, а ў канцы ліпеня правядзе матчы ЛК супраць «Акадэміі Пушкаша» 🗓

На відэа можна заўважыць і іспанскага спецыяліста па фізпадрыхтоўцы Мікеля Гільена, які сёлета паспеў папрацаваць з «МЛ Віцебск» 🏃🏻‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Арына Сабаленка прайграла 164-й ракетцы свету чэшцы Маркеце Вандроўшавай (2:6, 4:6)

Беларуская тэнісістка пакідае турнір WTA-500 у Берліне на паўфнальнай стадыі 🔚

Наступны прыпынак – Уімблдон 🇬🇧

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Нападаючы Крыс Цірні перайшоў з мінскага «Дынама» ў швейцарскі «Амбры-Піёта» 🇨🇭

У рэгулярным сезоне КХЛ канадзец правёў 60 матчаў, у якіх набраў 20 пунктаў (10+10). У плэй-оф – 2 гола і 6 асістаў у 11 гульнях 📊

Страта?

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

⚡️Новая маліна – на канале!

Госць – Валер КАРБАЛЕВІЧ. Мы паразмаўлялі пра бягучы стан падзей у беларускай і сусветнай палітыцы, калі адбудуцца перамены ў Беларусі, ці можа Коля Лукашэнка заняць месца бацькі і чаму 2020 год быў недарэмным.

Грунтоўная размова пра расклады тут і цяпер, а таксама пра бліжэйшую будучыню рэгіёна і Беларусі.

🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі: https://youtu.be/AmyCwYgt5-E?si=C2piKupCFMtWMyPx

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Гістарычны момант: 49 гадоў таму Антанін Паненка ўпершыню выканаў свой знакаміты ўдар з пенальці, які пазней назавуць яго імем ☝🏼

Цікава, што на эксперымент гулец адважыўся не ў таварыскім матчы, а ў фінале ЧЕ-1976. Чэхаславакі тады перамаглі Германію. Дарэчы, у такім жа стылі забіў Арцём Мілеўскі ў 1/8 фіналу ЧС-2006 😎

А вам падабаюцца ўдары «паненкай»?

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Клубы з людзьмі з белфутбола ў Расіі зачапіла каламутнымі справамі 🙄

💵 Даўгі, абвінавачанне ў хабары, пройгрыш з верай у павышэнне: РАСКАЗВАЕМ

Яшчэ незразумела, чым скончацца некаторыя гісторыі 🤷‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

63 587 гледачоў наведалі матч «Баварыі» і «Бокі» ў Маямі – усё не так дрэнна 🏟

Мюнхенцы перамаглі дзякуючы голу Майкла Алісе ў канцоўцы матчу. У Хары Кейна 1+1. Немцы ўжо дакладна ў плэй-оф 💯

А вось «Лос-Анджэлес» Аліўе Жыру саступіў туніскаму «Эсперансу». Цяпер амерыканцам неабходна перамога над «Чэлсі» 🧏🏼‍♂️

Хто выйграе турнір?

Еўрапейскі клуб – ❤️
Паўднёваамерыканцы – 🔥
Нехта іншы – 🤔

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Фламенга» упэўнена разабраўся з «Чэлсі» 🔥

Адзін з галоў аформіў той самы Даніла – той самы, у якога не надта склалася кар’ера ў Еўропе.

🌩 А матч паміж «Бенфікай» і «Оклендам» усё ж дагулялі. Лісабонцы разграмілі новазеландцаў – 6:0. Леандра Барэйра і Анхель Дзi Марыя адзначыліся дублем.

😢 Гэтым разам паўпрафесіяналы не нанеслі ніводнага ўдару ў створ. Нават «Баварыя», калі разграміла іх 10:0, атрымала адзін удар па сваёй браме 🙌

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🤝 Нічыя ў Мазыры: «Славія» і БАТЭ падзялілі балы – 1:1

На гол Салаўя ў другім тайме адказаў Жульпа.

Абедзве каманды мелі шанец вырваць перамогу, але не змаглі рэалізаваць свае пенальці 🤷

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🦅 «Славія» пасля першага тайма перамагае БАТЭ – 1:0

Мяч забіў Андрэй Салавей – і прысвяціў яго Станіславу Караткевічу, шматгадоваму капітану мазырскай каманды. Караткевіч загінуў 15 гадоў таму на рыбалцы – яму было ўсяго 31 💔

Жан Шарль (БАТЭ) не рэалізаваў пенальці на 40-й хвіліне 🤷

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Арына Сабаленка – у паўфінале турніру WTA 500 у Берліне 🇩🇪

🎾 Першая ракетка свету ў вельмі няпростым для сябе матчы перамагла Алену Рыбакіну – 7:6, 3:6, 7:6.

У прадстаўніцы Казахстана быў трайны матчбол на тай-брэйку, але беларуска зрабіла неймаверны камбэк 😯

У паўфінале Сабаленка сустрэнецца з Маркетай Вандроўшавай з Чэхіі.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Фанат «Динамо» Брест идет на матч клуба пешком по Европе – но на прямом пути стоят Додик и другие риски для беларусов 🤨

👉 Рассказываем, как президент-уголовник продолжает руководить и почему туда лучше не ехать: ЧИТАЙ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Чаму «Славія» не сыплецца, як год таму? 🤨

👉 Даведаліся, ці добра Біёнчык паводзіць сябе ў Мазыры і як найлепшы снайпер каманды сумяшчае футбол з «хатняй хіміяй»: ЧЫТАЙ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

▶️ Учора Месі забіў 68-ы ў кар'еры гол са штрафнога: ВІДЭА

Больш толькі ў бразільцаў Жуніньё Пернамбукана (77) і Пеле (70). У Крышцiяну Раналду – 64 ⚽️

Месі будзе лідарам – 🔥
Пернамбукана застанецца каралём – ❤️
Раналду ў 50 усіх абскача – 😁

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

На чэмпіянаце свету сярод клубаў прыпыняюць матчы праз навальніцу – нават калі сонечна 🌤

🤨 Чаму так? ТЛУМАЧЫМ

Ужо тры выпадкі за два дні ⏸️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🇸🇰 Славакія выказала жаданне правесці футзальны ЧЕ-2026 пасля адмовы Літвы і Латвіі прымаць зборную Беларусі 🙅‍♂️

УЕФА павінен прыняць канчатковае рашэнне не пазней за 3 ліпеня, калі адбудзецца лёсаванне стыкавых матчаў 🎲

Читать полностью…
Subscribe to a channel