tribuna_by | Unsorted

Telegram-канал tribuna_by - Tribuna.com Беларусь

5272

🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot

Subscribe to a channel

Tribuna.com Беларусь

Ламін Ямаль паляцеў у Бразілію, каб сустрэцца са сваім кумірам 🤩

У каталонскага вундэркінда цяпер адпачынак, а ў Неймара ён амаль заўсёды. Зоркі згулялі разам у пляжны футбол 🏖

Каго з іх лічыце больш таленавітым?

Ямаль – 🔥
Неймар – ❤️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Даніла Клімовіч і Мікіта Талапіла за крок ад заваявання Кубка Колдэра 🏆

«Абатсфард» зноў перайграў «Шарлот» (3:2). Клуб беларусаў вядзе ў фінальнай серыі плэй-оф АХЛ з лікам 3:1 💪

Раней у Кубку Колдэра перамагалі Андрэй Касціцын і Міхаіл Грабоўскі ў сезоне-2006/07, а таксама Аляксей Протас у 2023-м 🗓

🔥 – калі верыш, што беларусы забяруць трафей.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Неману» притопить «Динамо» помог защитник, который оказался не нужен минскому клубу 🤷‍♂️

⚽️ Его в этом сезоне прорвало: РАССКАЗЫВАЕМ

🧄 Подписаться на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Ліянэль Месі загнаў пераможны гол на клубным ЧС 👏🏼

«Інтэр Маямі» аргенцінца адолеў «Порту» 2:1 ✅

Клуб Дэвіда Бэкхэма амаль гарантаваў сабе плэй-оф турніру 👌🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Бацькі Фларыяна Вірца атрымаюць 10 мільёнаў еўра за яго пераход у «Ліверпуль» 💶

Яны прадстаўлялі інтарэсы сына пры перамовах 🤝

Раней немец расказваў, што пры пераходзе ў «Баер» аддаваў бацькам увесь заробак і атрымліваў ад іх грошы на кішэнныя выдаткі.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Матч «Палмейраса» і «Аль-Ахлі» на клубным ЧС ў ЗША быў прыпынены праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я

Паведамлялася, што на стадыён насоўваецца ўраган. Заўзятарам прапанавалі пакінуць арэну і знайсці сховішча 🌪

UPD: гульню аднавілі. «Палмейрас» перамог 2:0 ✅

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Пацук» і «здраднік» – што трэба ведаць пра новага галкіпера «Барсы» 🧤

🤨 Найлепшы ў Ла Лізе па сэйвах: ЧЫТАЦЬ

Пераход да заклятага суперніка твайго клуба...

Норм – 👍🏼
Стром – 👎🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Заўзятар брэсцкага «Дынама» Васіль Нікалаеў, больш вядомы як «Вася-пешеход», пойдзе пешшу з Варшавы ў Чарнагорыю – каля 1500 кіламетраў 😲

Там 10 ліпеня «бела-сінія» згуляюць матч Лігі канферэнцый з «Суцьерскай». Мэтай свайго паходу беларус абазначыў збор сродкаў для ЗСУ ☝🏼

Раней ён неаднаразова хадзіў пешшу сотні кіламетраў на гульні ЧБ. Пераадолее ўвесь маршрут?

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

За зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая дзяўчына з ростам 226 см (!) 😳

📲 Яна шалёна вірусіцца ў сацсетках: ГЛЯДЗЕЦЬ

Запамінайце імя – Чжан Цзыюй 🤝

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

😤 Скакун са зборнай Беларусі 5 гадоў таму збіраўся надзерці азадак рэкардсмену свету Дзюпланцісу.

Паглядзелі, чаго яны дамагліся з той пары.

Абодва ставяць рэкорды, але ёсць нюанс 👀

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

👍 Ягор Філіпенка ў інтэрв'ю Betnews распавёў, што хацеў бы скончыць з футболам у Барысаве, дзе распачынаў кар'еру.

Але яму нельга. Чаму – у тэксце не ўдакладнілі. А мы нагадаем: футбаліст з палітычных прычын знаходзіцца ў «чорным спісе» так званага «міністэрства спорту».

❤️ – было б прыгожа

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🙃 Эмоцыі мінскага «Дынама» падчас учорашняй паразы ад «Нёмана» (0:1) у дзень 98-годдзя клуба.

Калі «бела-сінія» прайгралі апошні раз (у красавіку 0:3 ад «Славіі»), каманду закрылі на базе ў Стайках і паставілі наглядчыка ад «міністэрства».

🐳 – варта паўтарыць ізаляцыю

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🤦‍♂️ Пасля сямейнага фестывалю, моднага паказу, музычнага фэсту ад казіно на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе яшчэ і «Дзень ёгі».

А футбол плануюць? 🤔

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Разгром БАТЭ на «Барысаў-арэне», банкруцтва «Шахцёра», Шпілеўскі мяняе Еўропу на Расію – ці маглі вы ўявіць падобнае 3 гады таму?

👍 – так, прадказальна
💔 – ўсё яшчэ ў шоку

Пампуйце найлепшы дадатак пра спорт 📲

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«МЛ Віцебск» валодае ўменнем, вельмі важным у барацьбе за золата.

Канкурэнты ад яго ўжо тройчы пацярпелі – аддалі 9 ачкоў.

Што гэта? Распавядаем ⬅️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Ужо да канца першага кола клубы ЧБ пазбаўляюцца легіянераў

💁🏻‍♂️ Медыяфутбаліст, праблемны афрыканец і іншыя

Два кліенты скандальнага агента на выхад 🚪

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

ПСЖ нечакана саступіў «Батафога» на клубным ЧС 😮

Парыжане валодалі мячом 74 працэнтаў гульнявога часу, але з 16 удараў па варотах бразільцаў дакладнымі былі толькі 2 🎯

Што гэта, стомленасць пасля цяжкага сезону? 👀

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

⚡️ У фінальнай серыі НБА ўпершыню з 2016-га года будзе сёмы, вырашальны, матч 🤩

Усе збіраліся віншаваць «Аклахому», але «Індыяна» здабыла упэўненую перамогу на сваёй пляцоўцы (108:91). Лік у галоўным супрацьстаянні года стаў роўным – 3:3 🏀

А цяпер якім будзе ваш прагноз? Хто забярэ чэмпіёнскія пярсцёнкі?

«Аклахома» – 🔥
«Індыяна» – ❤️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🏟 На новым стадыёне ў Мінску правялі ўжо тры матчы – з кожным гледачоў усё менш: ГЛЯДЗЕЦЬ

Калі ж будзе плато? 🤨

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Ніжні Ноўгарад» Шпілеўскага збіраецца праводзіць першыя хатнія матчы сезона за 285 км ад горада 🚌

🏟 На стадыёне запланавана выстава «Расатама»: ПАДРАБЯЗНЕЙ

Сустракай, Саранск 👋🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Мінск-Арэна» (15 086 гледачоў) зноў стане самай вялікай арэнай КХЛ 📊

СКА ў наступным сезоне будзе праводзіць хатнія матчы ў Лядовым палацы. Гэтае рашэнне абумоўлена нізкай транспартнай даступнасцю «СКА-Арэны» (21 542 гледачоў) ў сувязі з закрыццём на капітальны рамонт найбліжэйшай станцыі метро 🚇

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Спросили у экс-партнеров по ЧБ, какой Кириленко человек и что могло привести его уже в 12-й клуб до 25-летия 🤔

🧏🏼‍♂️ Говорят, имел одну необычную зависимость: РАССКАЗЫВАЕМ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Кіліян Мбапэ шпіталізаваны – у форварда «Рэала» востры гастраэнтэрыт 🤒

Француз ізаляваўся ў сваім нумары гатэля. У найбліжэйшы час ён пройдзе абследаванне 👩🏻‍⚕️

У дадатку «Трыбуны» не толькі гульнявая статыстыка, але таксама гісторыя траўмаў і хвароб футбалістаў 🏥

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Арына Сабаленка – у чвэрцьфинале турніру WTA 500 у Берліне 🇩🇪

Беларуская тэнісістка перамагла ў скандальным матчы супраць Рэбекі Масаравай (6:2, 7:6) ✅

Учора гэты паядынак перапынілі праз скаргу швейцаркі на слізкі корт. Што выклікала абурэнне Сабаленкі 🤷‍♂️

У 1/4 фіналу першая ракетка згуляе супраць Алены Рыбакінай (Казахстан) 🎾

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🤍❤️🤍 101 год таму, 19 чэрвеня 1924-га, нарадзіўся класік беларускай літаратуры і грамадскі дзеяч Васіль Быкаў.

Пісьменнік вельмі клапаціўся пра лёс Беларусі. У дзень нараджэння Быкава мы агучылі яго важныя словы з дапамогай ШІ.

➡️ Пампуйце дадатак «Трыбуны»

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🔥 На Еўра U-21 вызначыліся чвэрцьфінальныя пары.

Учора скончылася групавая стадыя турніра, дзе асабліва больна было Украіне. «Жоўта-сінія» страцілі пуцёўку ў плэй-оф, прайграўшы ў апошнім туры Нідэрландам (0:2).

Яшчэ адзін сусед Беларусі – Польшча – не набрала аніводнага бала.

Будзеце сачыць за плэй-оф? Калі што, гэта зручна рабіць у нашым мабільным дадатку 😉📲

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Каго з беларусаў могуць выбраць на драфце НХЛ, які адбудзецца менш чым праз 10 дзён

Падобна, рэальныя шанцы на пік мае толькі адзін, але ён не збіраецца за акіян.

➡️ А ўсяго кандыдатаў шэсць – вось яны

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Не Протас і не Шаранговіч – беларус Алег Явенка з Кубкам Стэнлі 🏆

Падчас кар'еры хакеіста ён нават не гуляў у НХЛ, хаця меў кантракт з «Каламбусам» у сярэдзіне 2010-х. Цяпер Явенка працуе скаўтам у «Фларыдзе» – і ўжо двойчы выйграў галоўны хакейны трафей.

🔴 Больш хакея тут

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🇺🇸😐 Гульцы, трэнеры і кіраўнікі «Ювентуса» сустрэліся з Дональдам Трампам – і з покер-фэйсамі слухалі, як прэзідэнт ЗША адказвае на пытанні журналістаў, у тым ліку, пра Іран і Ізраіль.

А ноччу італьянскі клуб атрымаў буйную перамогу на КЧС над «Аль-Айнам» з ААЭ – 5:0

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Першая сенсацыя Клубнага чэмпіянату свету: «Рэал» не здолеў перагуляць «Аль-Хіляль» 😮

Федэрыка Вальвердэ не рэалізаваў пенальці на 90+2 хвіліне 🫣

👋 Гэта быў першы афіцыйны матч для Хабі Алонса на пасадзе галоўнага трэнера «вяршковых» і дэбют Трэнта Аляксандра-Арнальда ў складзе мадрыдцаў.

🇸🇦 У сваю чаргу, Сімоне Інзагі ўпершыню кіраваў чэмпіёнам Саудаўскай Аравіі ў афіцыйным матчы

Читать полностью…
Subscribe to a channel