tribuna_by | Unsorted

Telegram-канал tribuna_by - Tribuna.com Беларусь

5272

🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot

Subscribe to a channel

Tribuna.com Беларусь

Памятаеце, мы расказвалі, што такое імавернасць 0,3%?

Гэта прыкладна як шанец адзін раз нарадзіць двайнят натуральным шляхам. А вось і доказ: Джэймс Мэдысан з «Тотэнхэма» і яго партнёрка Кенэдзі Алекса абвясцілі, што чакаюць другую пару двайнят. А вось такая імавернасць ужо прыкладна 0,0156% 😱

Так што ўсё магчыма – можа, і зборная Беларусі з групы выйдзе 😌

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

У суботу на «Дынама» прайшоў фэст лукашэнкаўскага казіно 😳

На стадыёне працягваецца знішчэнне газону правядзенне фестываляў. Гэтым разам там адбыўся музычны фэст з хэдлайнерамі з Расіі і Казахстана. Спонсарам выступіла кантора Belbet. Тая належыць кіраванню справамі Лукашэнкі.

Можна было прыходзіць з дзецьмі, а між выступамі музыкаў рэкламавалася онлайн-казіно 😨

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Руні, Ван дэр Сар, Тэвес, Банучы, Карык, Нэвіл, Дэфо і іншыя зоркі зноў надзелі буцы⚽️

У Манчэстэры прайшоў дабрачынны матч паміж англійскімі футбалістамі і футбалісткамі ды легендамі сусветнага футбола. Прычым у складзе абедзвюх каманд былі і жанчыны, і селебрыці. Напрыклад, за Англію згулялі акторка Бэла Рамзі і спявак Робі Уільямс.

Перамаглі сусветныя легенды – 5:4. Матч сабраў больш за 17 млн еўра ❤️

Уэйну Руні, дарэчы, яшчэ няма 40 гадоў  😯

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🇰🇿 Мікіта Корзун можа перайсці ў «Кайрат», дзе гуляюць Аляксандр Мартыновіч і Валерый Грамыка

Як піша Metaratings.kz, «Елімай», дзе зараз гуляе беларус, мае фінансавыя прабелы і хоча развітацца з легіянерамі 👋

У гэты сезоне Корзун згуляў у 10 матчах, адзначыўся адным голам і адной перадачай. «Елімай» ідзе на 6 месцы, «Кайрат» – другі.

🔥 – беларускаму трыа ў «Кайраце» быць

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Уначы прыйшлі яшчэ 2 матчы Клубнага чэмпіянату свету 🇺🇸

«Палмейрас» і «Порту» разышліся без галоў (0:0), а вось бразільскі «Батафогу» абыграў амерыканскі «Сіэтл Саўндэрс» (2:1).

Стадыёны не сабралі і 2/3 наведвальнікаў. Пры гэтым «Сіэтл Саўндэрс» гуляў на сваім поле 🫣

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Першы топ-матч клубнага ЧС скончыўся вельмі ўпэўненай перамогай ПСЖ над мадрыдскім «Атлетыка» (4:0)

Адзначым, што Руісу і Віцінье двойчы асіставаў Кварацхелія, а ў іспанцаў на 78-й хвіліне выдалілі Ленгле 🟥

Парыжане зараджаны на пятый трафей 👀

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Нямецкі «Магдэбург» – пераможца гандбольнай Лігі чэмпіёнаў 🤾🏻‍♂️

Гэты клуб не быў фаварытам «фіналу чатырох», але абыграў «Барселону» і «Фюхзе Берлін» 💪

Галоўны клубны трафей «Магдэбург» заваяваў чацвёрты раз 🏆

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Арман Дзюпланціс 12-ы раз пабіў сусветны рэкорд у скачках з шастом – 6,28! 😳

Сімвалічна, што новае дасягненне 25-гадовы швед устанавіў на этапе «Дыяментавай лігі» ў Стакгольме 🇸🇪

Фенаменальны спартсмен 👏🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Дубль Алякасандра Ксенафонтава, які цяпер трэці ў гонцы бамбардзіраў ЧБ, прынёс перамогу «Віцебску» ⚽️⚽️

«Паўночнікі» былі мацнейшыя за «Смаргонь» – 2:1 ✅

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

👀 Экс-футбаліст Аляксандр Глеб падзяліўся сваім меркаваннем пра працу Карласа Алоса ў зборнай Беларусі: СЛОВЫ

💬 «Вяртаецца для хлопцаў такое паняцце як гонар выступаць за краіну. Ды і паглядзіце вынікі» 👏🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«МЛ Віцебск» захоўвае адрыў ад канкурэнтаў – у «Іслачы» першая параза ў ЧБ-2025

Доўга не маглі забіць «букмекеры» «ваўкам», але Мікіта Глушкоў усё ж прашыў вопытнага Клімовіча на 77-й хвіліне (1:0) ⚽️

На якім месцы фінішуе «МЛ»?

Стануць чэмпіёнамі – 🔥
У прызах – ❤️
4-6 месцы – 👍🏼
Упадуць нізка – 😁

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Як у Беларусі грамілі БАТЭ: Андрэй Капскі вось-вось дагоніць бацьку 🤨

💁🏻‍♂️ Асабліва шчыравалі «Нёман», «Шахцёр» і Кавалевіч: РАСКАЗВАЕМ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Крышціяну-малодшы ўжо дагнаў татку? 📏

Зорны футбаліст апублікаваў фота з старэйшым сынам у Дзень бацькі 🗓

Усім бы нам столькі мускул, як у Роналду ў 40 гадоў 💪

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Максім Салаш развітаўся з «Бурам»

Развітанні ніколі не бываюць лёгкімі, але пасля двух цудоўных гадоў у Буры прыйшоў час адкрыць новую главу. І на пляцоўцы, і па-за ёй гэтыя гады былі незабыўныя. Хачу падзякаваць усім фанатам за падтрымку на працягу ўсяго майго часу тут. «Бур» заўсёды будзе займаць асаблівае месца ў маім сэрцы. Мы стварылі тут столькі цудоўных успамінаў!

Дзякуй, «Бур» 🏀❤️ Спадзяюся, хутка зноў убачымся на пляцоўцы ⛹🏻


У мінулым сезоне беларус правёў у чэмпіянаце Францыі 33 гульні, у сярэднім набіраў 10,5 пунктаў, аддаваў 0.9 асістаў і здзяйсняў 3.5 падборы

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Учора прыйшоў «Кубак паўшых байцоў спецназа і спецыяльных падраздзяленняў», у якім удзельнічалі і беларусы 🤯

Перамогу атрымала каманда «вайскова-патрыятычнага» клуба «Сокал» з Магілёва.

На відэа большасць удзельнікаў на выгляд непаўналетнія. Яго апублікаваў Вадзім Галыгін, які таксама браў удзел у «мерапрыемстве»🫣

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Закупка «Ман Сіці», брат Белінгема ў «Дортмундзе», Санэ ў Турцыі

👀 15 новых летніх трансфераў: ГЛЯДЗІ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Апраўдваў Назарава пасля скандалу ў Мінску, са зборнай перамагаў ЗША і вылятаў у Д2 😮

👉 Што за беларус стаў чэмпіёнам КХЛ гэтага сезону: РАСКАЗВАЕМ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Футбаліст Уладзіслаў Марозаў згуляў вяселле ў Беларусі 🥂

Яго абранніца – Аліна Мядзведзева, выпускніца БДУІР, займаецца танцамі тверк і хай-хіл.

🇵🇹 Нагадаем, Марозаў гуляе за партугальскі «Пасуш дэ Фэрэйра». Цяпер дзяўчыне будзе нескладана легалізавацца ў гэтай краіне. Раней у Аліны былі складанасці з дакументамі, і яна нават парушыла візавыя правілы Еўрасаюза.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Цяпер і на новай арэне з'явіліся «праблемныя пытанні» 🥲

«Ёсць дробныя шурпатасці. Не ўсё працуе, як нам хацелася б. Але вывучаем, глядзім, тэстуем», – расказваў пра Нацыянальны стадыён дырэктар стадыёна «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім

👉 Што яшчэ выявілі: ДЭТАЛІ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🏆 У игровиков из Беларуси без футбола в 2025-м уже 30 трофеев: тащили ввосьмером, делили чемпионат и Кубок, мощная драма у MVP

👉 Немало беларусов в этом сезоне взяли титулы за границей в забаненных видах: РАССКАЗЫВАЕМ о них

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, паказала трэці вынік на этапе «Дыяментавай лігі» ў Стакгольме 🥉

Ураджэнка Баранавічаў скокнула ў вышыню на 1.93 метра. Вышэй за яе толькі аўстралійка Аліслагерс і украінка Магучых 🔝

Нагадаем, што на пачатку года Жодзік пабіла асабісты рэкорд (1.98) 👏

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Камера на рэферы, інтэрв'ю трэнераў у перапынку, празрыстасць ВАР на стадыёне – ФІФА тэстуе новыя фічы 👀

Расказваем, што варта ведаць пра клубны чэмпіянат свету 🏆

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Пакуль БАТЭ грамяць у ЧБ-2025, згадаем, якімі моцнымі былі барысаўчане раней 🤔

Ці памятаеце вы той матч з «Баварыяй»? А можа нават былі на стадыёне і адчулі атмасферу гістарычнай перамогі? 🏟

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Баварыя» паздзекавалася над паўпрафесіяналамі з Новай Зеландыі. Больш жудаснай за вынік ў гэтым матчы была толькі новая форма мюнхенцаў 🤭

Паводле Трансфермаркту, кошт гульцоў чэмпіёна Германіі ў 200 разоў вышэйшы за кошт «Окленд Сіці» 💶

Наўрад ці такі вынік будзе добрай рэкламай клубнаму чэмпіянату свету. А вы як думаеце? 🤔

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Магілёўскі ЦАР перамог іспанскую «Марбелью» ў матчы за трэцяе месца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе 🥉

Асноўны час скончыўся ўнічыю – 2:2. Пасля авертайма лік не змяніўся. У серыі пенальці магіляўчане рэалізавалі ўсе пяць спроб, а вось супернік прабіў завысока ⬆️

Турнір з удзелам 18 клубаў праходзіў у партугальскім горадзе Назарэ. Беларуская каманда ў тройку наймацнейшых трапіла ўпершыню 🧏🏼‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Макс Эбонг забіў за «Астану» ўпершыню за тры гады ⚽️

Прыгожы гол цэнтральнага паўабаронцы дапамог перамагчы «Акжетпес» (5:2) і застацца лідарам чэмпіянату Казахстана 🇰🇿

Больш за сто матчаў «маўчаў» найлепшы футбаліст Беларусі 2023-га года 🤷‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

У «Славіі» ўжо чацвёртая перамога запар – у Наваполацку над «Нафтанам» 1:0

Адзіны гол арганізавалі цёзкі па прозвішчу Івановы – Мікалай з кутняга асіставаў Аляксею 🤝

Каманда Біёнчыка па набраных пунктах дагнала мінскае «Дынама» 📊

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Суворы белфутбол: галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык «трапіў» за краты 🥲

Ён атрымаў дыскваліфікацыю і вось такім чынам назірае за матчам супраць «Нафтана».

Яго каманда перамагае пасля першага тайма 1:0

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Сябрук Баскава пасля ганьбы ў Салігорску будзе ўздымаць моладзевы хакей. Там яму спатрэбяцца моцныя нервы 😮‍💨

👉 Вось куды ўладкавалі «абяскроўленага» Чупрыса: РАСКАЗВАЕМ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Бутарэвіч пра матчы зборнай Беларусі супраць Расіі (1:4): хацелася б цягнуцца да іх ва ўсіх планах 😳

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» выказаў думкі пасля гульні зборнай:

Досыць добрая гульня. Вельмі спадабалася, як гулялі з Казахстанам. З расіянамі таксама добра згулялі. Паміж намі і Расіяй адлегласць 800 кіламетраў, але ў плане футбола розніца шалёная.

Хацелася б цягнуцца да іх ва ўсіх планах: у інфраструктуры, футболе, «фізіцы», аднаўленні. На жаль, у іх нашмат вышэй [узровень], чым у нас.


Згодныя з ім? 🤨

Вельмі цікава, як ён лічыў адлегласць 🤔

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…
Subscribe to a channel