🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
⚡️ Дзяржынскі «Арсенал» адолеў мінскае «Дынама» – 2:1
Мінчане зраўнялі лік у другім тайме, забіўшы досыць кур’ёзны мяч. Аднак прапусцілі з пенальці на 88-й хвіліне.
Адставанне ад «МЛ» Віцебск ужо складае 7 пунктаў. Здаецца, дынамаўцаў чакае чарговая прачуханка ад «мінспорту» 😅
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
👀 Дзяржынскі «Арсенал» забіў мінскаму «Дынама»
На 15-й хвіліне матча мінчане не рэалізавалі пенальці – Душан Бакіч прабіў міма. А ўжо на 18-й прапусцілі, лік адкрыў Руслан Мялкоўскі.
🙃 Чым у гэтым эпізодзе займаўся брамнік «Дынама» Іван Шымаковіч?
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
🎾 164-я ракетка свету выйграла турнір у Берліне
Маркета Вандроўшава перамагла Ван Сіньюй у фінале травянога турніру WTA 500 у Германіі – 7:6, 4:6, 6:2.
Для чэшкі гэта трэці тытул у кар’еры і першы – пасля перамогі на Уімблдоне-2023.
Нагадаем, у паўфінале яна выбіла Арыну Сабаленку.
Непаўналетні Ямаль адпачываў з дзяўчынай, старэйшай за яго на 12 гадоў, нібыта пісаў актрысе для дарослых 😳
👉 Расказваем пра любоўныя прыгоды футбольнага вундэркінда: ЧЫТАЙ
Сяргей Ціханоўскі не стрымаў эмоцый, калі расказаў пра першую сустрэчу з дзецьмі 💔
Былы палітвязень заявіў, што ўсе 5 гадоў зняволення правёў у адзіночнай камеры.
Аляксандр Маставы: «Не варта аб'ядноўваць РПЛ і чэмпіянат Беларусі. Хочаце, каб беларускія каманды знікалі?»
💬 «Досыць сваіх каманд. Куды іх падзець, калі ўключаць беларускія клубы? Ніхто не збіраецца аб'ядноўваць лігі Англіі і Шатландыі. У нас свой чэмпіянат, у іх – свой», – сказаў Маставы.
Згодныя? Пакідайце рэакцыі 👇
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
Учора ўвечары і сёння ўначы прыйшлі 4 матчы Клубнага чэмпіянату свету
«Інтэр» абыграў «Ураву» (2:1). «Рывер Плэйт» згуляў унічыю з «Мантэрэем» (0:0).
«Мамелодзі Сандаўнс» саступілі «Барусіі» (3:4). «Флуміненсэ» перамог «Ульсан» (4:2).
Вось такая прыгажосць была на сектары «Рывер Плэйт» 🤍❤️🤍
Сачыце за КЧС у дадатку Tribuna.com 📲
Тренер остается (кажется), несколько потерь, но есть топ-подписание 🤔
🏒 До старта регулярного чемпионата КХЛ остается два с половиной месяца, а у минского «Динамо» уже хватает трансферных новостей. Рассказываем, что происходит с кадрами у «зубров» в межсезонье: ЧИТАЙ
🇯🇵 Фаны японскага «Урава» раздаюць стыль на клубным ЧС.
З такой шалёнай падтрымкай клуб ледзь не абыграў «Інтэр», але фіналіст ЛЧ уратаваўся – канчатковыя 2:1 з пераможным голам на 92-й хвіліне.
Пасля паразы «Урава» пазбавіўся шанцаў на выхад з групы.
tribunaby">Спартыўныя відэа ў TikTok «Трыбуны» 📱
Рэжым заявіў, што выпусціў Сяргея Ціханоўскага «выключна з гуманных прычын» – а вось што насамрэч робіць дыктатура з людзьмі.
Палітвязні выходзяць на волю непадобныя да саміх сябе. Гэта толькі некалькі прыкладаў, як яны выглядаюць «да/пасля» турмы.
🥶 Сённяшняя перамога ў Брэсце – першая за 10 гадоў для «Гомеля».
Апошнім разам дагэтуль «рысі» зазналі поспех у горадзе над Бугам у кастрычніку 2015 года.
Больш цікавай статыстыкі ў дадатку «Трыбуны 📲
🤮 Пуцініст Мікалай Валуеў прыйшоў на матч брэсцкага «Дынама» супраць «Гомеля» ў футболцы ў падтрымку вайны.
Гульня скончылася другой паразай брастаўчан у трох апошніх матчах чэмпіянату – 0:1. Супадзенне?
Найлепшы спартыўны дадатак 📲
❗️ Сярод 14 палітвязнеў, якія сёння выйшлі на волю, апынуўся эстонскі бізнесмен Алан Роя. Пра гэта паведамляе Reform.
У кастрычніку 2020 года Роя стаў сузаснавальнікам «Фонду сяброў Беларусі», які дапамагаў рэпрэсаваным. Яшчэ адным сузаснавальнікам быў беларускі баскетбольны суддзя Аляксандр Сырыца – ён па-ранейшаму за кратамі.
Фонд спыніў сваю дзейнасць у канцы 2021 года. А ў пачатку 2024-га, перад затрыманнем Роя і Сырыцы, рэжымныя «сілавікі» абвясцілі яго «экстрэмісцкім фарміраваннем».
МЗС Эстоніі падзякавала ЗША і ўсім датычным за вызваленне свайго грамдзяніна і нагадала, што ў Беларусі застаюцца яшчэ сотні палітвязнеў 🤬
💔 Як змяніўся Сяргей Ціханоўскі за 5 гадоў зняволення.
З затрымання да вызвалення апазіцыянера мінула 1850 дзён.
Фота: «Радыё Свабода»
⚡️⚡️⚡️ Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю!
Таксама паведамляецца пра вызваленне Ігара Лосіка і шэрагу іншых палітвязняў – «Вясна» піша пра 14 чалавек.
Паводле «Нашай Нівы», што гэта стала магчымым дзякуючы візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.
😯 Баскетбольны Протас, футбольны Леўшуноў і шахматны Марозаў
🏖 Дзе і як адпачываюць беларускія хакеісты і футбалісты: ГЛЯДЗЕЦЬ
✅ Вікторыя Азаранка выйшла ў асноўную сетку турніру WTA 500 ў Бад-Хомбургу
Фінальны матч кваліфікацыі аказаўся няпростым. Беларуска перамагла Вераніку Кудзерметаву ў трох сэтах – 6:7, 6:3, 6:4.
Арцём Канцавы пакуль не ўзначаліць БАТЭ 🤔
Галоўны трэнер дубля «жоўта-сініх» адзначыў, што пакуль не атрымліваў адпаведнай прапановы.
Нагадаем, Іван Мігаль узяў паўзу ў працы з камандай, а яго абавязкі часова выконвае Уладзімір Нявінскі.
Як вы лічыце, хто быў бы лепшым трэнерам для БАТЭ?
🔥 – Канцавы
❤️ – Мігаль
👎 – абодва не пасуюць
У 2020-х у БАТЭ выбралі столькі капітанаў, колькі за 20 гадоў да гэтага 🤔
👉 Вось дзе цяпер яны і тыя, хто іх падмяняў: ЧЫТАЙ
Сяргей Ціханоўскі цяпер важыць 79 кг 😮
Ён праводзіць першую прэс-канферэнцыю пасля выхаду на волю.
Экс-палітвязень заявіў, што апошні месяц яго адкармілі ў турме.
Джон Джонс завяршыў кар'еру 👏
Адзін з самых выбітных байцоў у гісторыі UFC сыходзіць непераможаным у сваёй велічыні.
🥊 Джонс быў геніем у актагона і праблемай па-за ім, але яго спадчына ў MMA ўжо забяспечаная. Гэта канец цэлай эпохі.
Новым чэмпіёнам стаў уладальнік часовага тытула Том Аспінал
«Ніводны замежнік гэтага не гарантуе». Польшча адмовіла Саўтгейту 😬
Былы трэнер зборнай Англіі прапанаваў свае паслугі Польскаму футбольнаму звязу. Аднак атрымаў адмову, маўляў, нават такі значны трэнер не можа гарантаваць выхад Польшчы на Чэмпіянат свету 🤔
Ідэальны прыклад – Фернанду Сантуш [пасля зборнай Партугаліі 9 месяцаў узначальваў Польшчу]. Паспяховы трэнер, вядомае імя, усе апладзіравалі. Але на справе ўсё аказалася нечакана і балюча для нас
Сабаленка пра свой нейтральны статус: «Гэта няправільна» 👆
«У мяне на турнірах нейтральны статус, але ўсе ведаюць, дзе я нарадзілася», – кажа беларуска
Нагадаем, усе беларускія тэнісісты выступаюць без пазнакі сваёй краіны. Як вылічыце, ці правільна гэта? 🤔
👍– Так, пакуль ідзе вайна ва Украіне, гэта варта захоўваць
👎 – Не, згодны з Арынай
😡 – Беларусь ніяк не маленькая краіна
✅✈️ У панядзелак Ілля Шкурын паляціць на 10-дзённы збор «Легіі» ў Аўстрыі.
У варшавян на гэты час запланавана 2 таварыскія матчы: 25 чэрвеня супраць суперніка мінскага «Дынама» па 1-му адборачнаму раўнду ЛЧ – балгарскага «Лудагорца», 30 чэрвеня – супраць чэшскага «Ябланеца».
Усе навіны пра Шкурына ў дадатку «Трыбуны» 📲
🍾 ЁСЦЬ СЕНСАЦЫЯ! «Маладзечна» здабыла нічыю ў матчы супраць лідара чэмпіянату «МЛ Віцебск»!
Гэта першы бал каманды пасля вяртання у вышэйшую лігу і 12 параз запар.
Перад гульнёў уладальнік-букмекер «МЛ» даваў на падобны сыход шалёны каэфіцыент 12.78. Нядаўна дырэктар клуба прызнаўся, што робіць стаўкі 🤔
❤️ Кранальны фотаздымак Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. Сям'я ўз'ядналася праз 5 гадоў змушанага растання.
Здарылася тое, пра што мы марылі ўвесь гэты час і дзеля чаго мы ўсе працавалі з моманту яго затрымання. Вызваленне Сяргея – крок да вызвалення усіх палітвязнеў і ўсёй Беларусі. Дзякуй усім за каласальную падтрымку, – напісала Святлана ў сацсетках.
⚔️ Менш за гадзіну да старту супрацьстаяння такіх розных пачаткоўцаў вышэйшай лігі.
«Букмекеры» не ведаюць параз і ідуць на 1-м месцы, у «зялёных» адны паразы і апошні радок у табліцы. Чым скончыцца матч?
👀🔞 Спонсар-букмекер «МЛ» дае шалёныя каэфіцыенты на сенсацыі: 12.78 на нічыю і 31 на перамогу «Маладзечна». На поспех свайго клуба букмекер дае каэфіцыент 1.04.
🚫 «Нафтан» Ігара Крывушэнкі прайграў 6 матч запар.
Сёння «нафтавікі» прайгралі «Слуцку» (0:1) у госцях. Вырашальны мяч быў забіты на 90-й хвіліне.
🐳 – хутка ў адстаўку
Найлепшы спартыўны дадатак 📲
Пацверджання вызвалення Ігара Лосіка няма. Як паведамляе «Наша Ніва», палітзняволенага журналіста не было сярод тых, хто прыехаў у Вільню.
Паводле «НН», за Лосіка прынялі Акіхіру Гаўескага-Ханаду. У 2022 годзе маладога чалавека пакаралі 16 гадамі зняволення – «Трыбуна» распавядала гісторыю гэтага палітвязня.
👏 Экс-трэнер зборных Беларусі перавучыўся ў 50 гадоў і стаў апякаць асаблівых людзей.
Спортам таксама зарабляе – не горш, чым на Радзіме.
➡️ Чым зараз займаецца Аляксандр Румо