supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

А вы ведаеце, што такое "блінок"?

Асобаў, якія лічаць, што мочка вуха (яна ж блінок) — гэта бязглузды атавізм, напэўна, ніколі ў яе не цалавалі.

Але ж сапраўды, нашто чалавеку той блінок на вуху? Цікава, што ў Сярэднявеччы ў Эўропе па ягонай неразьвітасьці вызначалі прыналежнасьць чалавека да ведзьмаў, варажбітоў, шаптуноў і іншых прадстаўнікоў вольных прафэсій.

І толькі напрыканцы дзевятнаццатага стагодзьдзя па адсутнасьці мочкі вуха стала магчымым вызначыць сапраўднага мастака. Прынамсі, аднаго.

Вінсэнт ван Гог, як водзіцца ў прыстойным таварыстве, зрабіўся знакаміты толькі пасьля сьмерці. Гэтае шляхетнае «ван» не заўжды пісалася зь вялікай літары, дый цяпер ня ўсімі пішацца; па вялікім рахунку, пісаць яго зь вялікай літары — прыкладна тое самае, што пісаць вялікае В у слове «Іпалітавіч». Але Ван Бог зь ім. Вуха ён сапраўды пазбавіўся — і дзень, калі гэта адбылося, добра вядомы ласаму да чужых вушэй чалавецтву. 23 сьнежня 1888 году ў францускім Арлі Вінсэнт ван Гог, сланечнікі, ірысы і зорная ноч якога дагэтуль захінаюць ня надта схільны да прыгажосьці і сапсаваны рознымі абстракцыяністамі сьвет, адрэзаў сабе орган слыху і аднёс яго, загорнуты ў смаркатку, прастытутцы Рашэль.
...
❗️Вялікаму таленту не абавязкова адразаць сабе блінцы з вушэй. А вось нікчэмнасьць ні вуха, ні іншая частка цела, адрэзаная або прышытая, не ўратуе. Ня там шукаюць.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ня вам Гог

Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца
Мне так самотна, калі наўкол *маскаль рад*.
І мы з табою цяпер незнаёмцы,
І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.


🎵 У нас ёсць свой Vinsent, хоць і не ван Гог, але і не менш таленавіты. Упэўніцца ў гэтым можна паглядзеўшы фільм, які мы ўзгадвалі і паслухаўшы трэк - Ні кроку назад

📕 Купляйце і чытайце кнігу Артура Клінава - Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца

▶️ Глядзіце кіно пра Ван Гога ў беларускай агучцы - Ля брамы вечнасці

#мова @supermova #каляндар #гог #мастацтва #vinsent #клінаў

Читать полностью…

Супер Мова

Нават у "Ідыёта" беларускія карані!

Так 22 сьнежня (паводле старога стылю) 1849 году адстаўны інжынэр-паручнік і малады, але ўжо даволі вядомы літаратар Фёдар Дастаеўскі памёр і нарадзіўся зноў. Як там расказваў адзін ідыёт? Дзьве хвіліны на тое, каб разьвітацца зь сябрамі, дзьве — на тое, каб падумаць пра сябе, і адна, апошняя хвіліна, каб агледзецца. А потым — зьліцца з промнямі на бізантыйскім залачоным даху сабора.

Невядома, як там насамрэч усё выглядала ў той дзень...

🗓 Чытайце працяг у Каляндары Бахарэвіча - Не страляйце ў ідыёта

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі паходзіць зь вялікалітоўскага (беларускага) шляхецкага роду Дастаеўскіх. У Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці дагэтуль застаецца вёска з назвай Дастоева, дзе раней знаходзіўся радавы маёнтак Дастаеўскіх

🎬 Глядзіце БЕЛАРУСКІ СЬЛЕД - ПРЫ ЧЫМ ТУТ ДАСТАЕЎСКІ?

❗️ Што бы рабіў НЕ "великий" і НЕ "могучий" без Дастаеўскага ўявіць сабе цяжка. Бо ў літаратурнай беларускай мове налічваецца каля 250-500 тыс.слоў, супраць 150 тыс. у расейскай, а калі браць з улікам дыялектаў 2 млн. беларускіх слоў супраць 400 тыс. расейскіх. Чаму-чаму, а павучыцца піяру і прапагандзе ва ўсходняга суседа варта!

А калі жыць - дык у палацы,
Там дзе прыгожыя паласы,
Там дзе мармур, граніт і вазы,
І залатыя ўнітазы.

А калі красьці - дык мільёны,
І не драўляных, а зялёных.
А як кахаць - дык каралеву,
Без аніякага сумневу.

🎵Cлухайце Volski - Радзіма нарадзіла

@supermova #мова #каляндар #дастоева #берасьцейшчына

Читать полностью…

Супер Мова

Заліпальны 24-гадзінны таймлапс з Антарктыды ў палярны дзень, калі Сонца круглыя ​​суткі не садзіцца за гарызонт.

Цяпер тамака, дарэчы, зусім не зіма, а лета, якое працягваецца з лістапада па сакавік, бо менавіта ў гэты перыяд з-за нахілу зямной восі Паўднёвае паўшар'е атрымлівае больш за ўсё сонечнага святла.

Ну а палярны дзень доўжыцца 184 дні - з 21 верасня па 23 сакавіка.

Читать полностью…

Супер Мова

Адкрылі вочы беларусам, убачыць сябе сапраўднай нацыяй.

🥳 20 сьнежня 1860 нарадзіўся Яўхім Карскі, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, акадэмік.

У 1886 годзе выйшла яго першая кніжка пад назовам «Агляд гукаў і форм беларускае мовы» (у расейскай мове). А сьледам за ёй у даўжэйшых адступах часу выходзіць часткамі капітальная праца яго п. н. «Беларусы» (ізноў жа ў расейскай мове), якая ў сваіх сямёх вялікіх томах творыць падставу для навуковых досьледаў аб беларускай мове ды зь яе ж паўстае і навукова апрацаваная Браніславам Тарашкевічам практычная граматыка беларускае мовы. У апошнія гады ў Бэрліне выйшла даволі вялікая праца яго аб беларусах у нямецкай мове.

😜 Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Яўхім Карскі

📕 Творы Яўхіма Карскага на Беларускай Палічцы.

Больш пра Яўхіма Карскага ў відэа "Яўхім Карскі і мапа беларускай мовы."

🥳 20 сьнежня 1910 нарадзіўся Вітаўт Тумаш, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца.

На эміграцыі ён стаў адным са стваральнікаў і старшынём Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтве ў Нью-Ёрку, рэдагаваў ягонае выданьне “Запісы” й газэту “Беларус”. Сусьветную славу сярод беларусазнаўцаў прынесьлі Вітаўту Тумашу дасьледаваньні жыцьця й дзейнасьці Францішка Скарыны. Аднак у БССР ягоныя бліскучыя, часам сэнсацыйныя працы (яны друкаваліся пад псэўданімам Сымон Брага) дзесяцігодзьдзямі вывучалі пераважна “скарыназнаўцы” з КГБ.

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Вітаўт Тумаш

📕 Творы Вітаўта Тумаша на Беларускай Палічцы.

⬜️ Глядзіце — Вітаўт Тумаш, першы старшыня Рады дырэктароў фундацыі Крачэўскага

@supermova #мова #мовазнаўства #беларусы

Читать полностью…

Супер Мова

Гэта быў дзень чаканьня Калядаў. Тых самых.

👊19 сьнежня 2010 адбыўся разгон Плошчы ў Менску

Бываюць такія дні, якія гісторыя вызначае, каб аб’яднаць у іх усе астатнія

Бо гэта быў дзень сораму... што 19 сьнежня 2010-га ня быў ў Менску на плошчы.

Бо гэта быў яшчэ і дзень бязьвер’я. Напярэдадні цяжка было паверыць, што выйдуць дзясяткі тысяч. Дзясяткі тысяч свабодных у несвабоднай краіне так і ня зьбеглых рабоў.

Гэта быў дзень паразы. Чарговай і звыклай, і напэўна, не апошняй.

Але гэта быў і Дзень гордасьці. За тое, што і тут яшчэ ёсьць вольныя людзі і цябе зь імі нешта зьвязвае. Хто яго ведае, што. Ну, часьцяком мова, яшчэ часьцей каштоўнасьці, яшчэ часьцей — проста непрыняцьце ў сабе рабства.

Гэта быў дзень моцы. Столькі ўжо дзяржава шчыруе, столькі сродкаў выкарыстала на здушэньне унд зьнішчэньне ўсяго - а яны, адмарозкі, усё роўна ёсьць і нікуды зьнікаць не зьбіраюцца. Больш за тое, іх шмат. І робіцца ўсё болей. І яны не баяцца. І ніхто ня можа даць ім рады — як ні замбуй, плямбуй, ігнаруй, арыштоўвай, падкупляй, як ні кіруй, чым ні пагражай, што ні ўводзь і якія пернікі ні абяцай.

Гэта быў дзень тэлефанаваньняў. Часьцей за ўсё няўдалых. Гэта быў дзень жаху за знаёмых і родных, ноч невядомасьці. Так было пасьля тэракту ў мэтро. Але і гэта быў тэракт: тэракт дзяржавы супраць сваіх так званых падданых. Гэта быў дзень крыві.

Таму гэта яшчэ і дзень недараваньня.
Тыя, хто паціскае ім рукі, працуе на іх, вядзе зь імі дыялёгі, шукае зь імі кампрамісаў, слухае іх і сядае побач дзеля яшчэ адной балбатні — відаць, яны забыліся пра 19-га сьнежня? Людзі без календара.

І было б памылкай не згадаць яшчэ штосьці. Магчыма, найважнейшае. Гэта быў дзень чаканьня Калядаў. Тых самых.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - 19.12

Сто гадоў самоты, невядома ці то вера ўваскрэсьне.
Сонца над балотам, за калючым дротам здратавалі песьні.
Дзе ты мой сьвет? Дзе ты мой край?
Дзе ты мой сьмех? Хто цябе скраў?

▶️ Глядзіце фільм пра падзеі на плошчы 2010 і з шыкоўным саўндтрэкам Лявона Вольскага - Ж*ве Беларусь!

@supermova #мова #каляндар #плошча #2010год

Читать полностью…

Супер Мова

Бусел акурат у небе йшоў на разварот.

«Белы аіст летіт, над белёсым Полесьем летіт...» Стратэгічны бусел сярэдняй дальнасьці. А яшчэ вышэй за таго бусла ўзьняўся над бялёсым Палесьсем ён — першы паляшук у космасе. У тым, што Пятро Клімук паляшук — няма сумневу. Узяць хаця б гэтае прызнаньне ў адным з інтэрвію: «Я тады па-расейску размаўляў дрэнна, для мяне гэта была як замежная мова — у нас на Берасьцейшчыне свой асобны дыялект...»

Калі б Палесьсе аддзялілася ад Беларусі, яму было б кім ганарыцца як нацыянальным героем. І касмадром у іх называўся б Камароўкаю — паводле назвы роднай вёскі астранаўта.

Але галасаваць за Пятра Клімука-прэзыдэнта я б на месцы палешукоў ня стаў. Бо тады як аддзяліліся б, так і назад вярнуліся б. І, падазраю, нават не ў РБ, а ў самае што ні ёсьць «улоньне». Чорную дзірку на ўсход ад Беларусі — «якой мы ўсе так абавязаныя сваім статусам касьмічнай дзяржавы».

Ну, ды гэта палітыка. Якой з космасу не відаць. Пятро Клімук пацьвердзіць.

18 сьнежня 1973 году разам з расейцам Лебедзевым Пятро Клімук выправіўся ў космас больш чым на цэлы тыдзень — а калі дакладней, яны прабавілі там сем дзён, дваццаць гадзін, пяцьдзясят пяць хвілін і трыццаць пяць сэкундаў.

Жыць Савецкаму Саюзу, які чамусьці так любяць беларускія касманаўты, сапраўды заставалася зусім мала. Па мерках вечнасьці імгненьне. А ён запускаў сабе касьмічныя караблікі і ні пра што такое не здагадваўся. Рыхтаваўся да зорных войнаў, ня ведаючы, што даўно пераможаны.

Ад пачатку мусілі ляцець іншыя, а Клімука зь Лебедзевым рыхтавалі на ролю дублёраў. Але кепскі той дублёр, які ня марыць увайсьці ў асноўны экіпаж. І кепскі той паляшук, які задаволены тым, што мае. Усе яны нейкія амбітныя. Яны наагул як іншаплянэтнікі — якіх, дарэчы, Клімук у космасе не сустракаў. А калі і сустракаў, дык ня скажа. Бо ваенная тайна.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - У цёмныя высі

🚀
Больш пра касьмічных беларусаў узгадвалі ў допісе - Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас

Трапіў у аварыю пад Менскам шрубалёт,
на дзіва ўсім у дваццаць тры трыццаць чатыры.
Бусел акурат у небе йшоў на разварот
і праламіў абедзьве лабавыя шыбы.

Пажарныя прыехалі – уратавалі...
толькі бусла – і бчб усталявалі.

🎧 Як не ўзгадаць песьню вядомага берасьцейца, асабліва калі ёсьць беларуская вэрсыя - Дай Дарогу! - Бусел - ПА-БЕЛАРУСКУ

@supermova #мова #каляндар #космас #берасьцейшчына #бусел

Читать полностью…

Супер Мова

Жывапіс Івана Ахрэмчыка

@supermova #мова #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Сем гадоў Адраджэньня.

🥳 Віншуем Сяргея Навумчыка, які нарадзіўся 15 сьнежня 1961 (Паставы), беларускага журналіста і палітыка.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьці Беларусі.

Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага т. зв. рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў гэрбу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

📕 Сяргей Навумчык сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай гісторыі (1988-1995)»

@ ”Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безьліч разоў” - Уладзімір Караткевіч

Таму пампуйце на kamunikat і чытайце кнігі пра гістарычныя падзеі:
1️⃣ Дзевяноста першы
2️⃣ Дзевяноста другі
3️⃣ Дзевяноста трэці
4️⃣ Дзевяноста чацьвёрты
5️⃣ Дзевяноста пяты
6️⃣ Дзевяноста шосты

усё на крыві, усё на касьцях,
усё шматзначнае адназначна!..
я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

🎵 Слухайце гурт Сьцяна - Я еду (Viza N.R.M.)

❗️ Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Сяргея Навумчыка і чытайце дасьведчанага ў палітыцы чалавека, якому ня трэба будаваць кар'еру і дагадзіць захаду ці ўсходу, і таму можна разьлічваць на яго шчырыя думкі. Годныя людзі побач!

@supermova #мова #гонар #годнасьць #навумчык #паставы

Читать полностью…

Супер Мова

🛡Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

14 сьнежня 1547 году
Радзівілы атрымалі тытул князёў.

⚔️ Радзівілы – гэта магнацкі род гербу «Трубы», найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Прадстаўнікі роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай Радзівілы увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны.

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах. Большасьць Радзівілаў па Рэфармацыі засталася каталікамі.

☝️ У час перапісу 1917 году некалькі прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што валодалі маёнткамі на Случчыне, назвалі сябе беларусамі паводле нацыянальнасьці. Па стварэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ўладальнік Нясьвіжу Альбрэхт Радзівіл згадзіўся прадстаўляць яго ў розных эўрапейскіх краінах.

©️ Яшчэ раней у 1912 годзе Марыя Магдалена з Завішаў, жонка Вацлава Мікалая Радзівіла, публічна абвясьціла на старонках прэсы: «Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу».

©️ "Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939-м, я сёньня размаўляла б па беларуску. Бо мой бацька (Альбрэхт) зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па беларуску", - сказала Эльжбета Радзівіл падчас свайго візыта ў Нясьвіж.

🏰 Наведвайце Нясьвіскі замак каб дакрануцца да радзівілаўскай і сваёй спадчыны

Калісь даўно на гэтых межах,
Сярод лясоў сьвятой зямлі
Расьлі да неба замкаў вежы,
Жылі князі ды каралі.

Скрозь цяжкі змрок імчалі коні
Туды, дзе ворагаў сьцяна.
Кіпела зброя ў далонях,
І покліч цемру працінаў:

Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

🎧 Слухайце Крамбамбуля - Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

@supermova #мова #гісторыя #радзівілы #вкл #рп

Читать полностью…

Супер Мова

СЛОВЫ І ТЭРМІНЫ (Максім Лужанін)

У беларуска-рускім слоўніку шмат зроблена, каб устанавіць напісанне іншамоўных слоў, што яшчэ не азначае ўзбагачэння мовы тэрмінамі. Дарэмна шукаць у ім нават некаторыя шырока распаўсюджаныя словы, да прыкладу: абдзьмуць і абдзімаць, аблавушка (треух), абложны (дождж), абмова, абнашчыцца, абшмараваць, без возірку (без оглядки), адлоў, адпанаваць, адшкадаваць, акраса (у сэнсе — уцеха, акраса нашага жыцця, акраса ў бядзе), акрыянне, апасвацца, апона, асяніна, атачэнне, аторва, ачаляць, ашостак, барвізна, бязбацькавіч, блішчынка (блёстка), важыльня (весовая), валавода, вагаркі, варавацца, вартоўны, вачніца, велізарына, відавок, вешыць (стаўляць вехі), віша, выплатнік (плательщик), выпруціць, вырабіўся (избавился), высцігаць, вытаўкаць, выцурацца, выцурана (отчужденно), гак (адмеліна), гамарня, гічка (у мяху), гнюсар, гнюс (пэцкаль), гравійка, гулец.

Думаецца, нязручна перакладаць вусціш — тишина, а вусцішна — жутко, страшно (вусціш — у жывой мове — жудасць).

Максім Лужанін “Роднае слова. Магчымасці мовы, 1973, 1976”.

📷 Pan Litoŭski — СЛОВЫ І ТЭРМІНЫ

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Каханьне па-беларуску.

✨ 12 сьнежня 1886 году
нарадзілася Юліяна Вітан-Дубейкаўская (Мэнке) (г.Вільня), беларуская мастацтвазнаўца, якая паходзіла з роду віленскіх немцаў. Вучылася і сябравала з Алаізай Пашкевіч.

Юліяна ўдзельнічала ў адкрыцьці першых беларускіх школаў і настаўніцкіх курсаў, а таксама Віленскай Беларускай Гімназыі, дзе затым сама выкладала пэдагогіку й нямецкую мову.

☀️ А яшчэ паміж Юліянай Мэнке й Іванам Луцкевічам узьнікла моцнае, шчырае каханьне, якое яна пранесла праз усё жыцьцё. Адносіны пачаліся зь цеснага супрацоўніцтва на карысьць бацькаўшчыны, потым перерасьлі ў блізкае сяброўства. Зьявіўся намер стварыць сям’ю, але пасьля вайны. Перашкодай стала хвароба Луцкевіча — сухоты.

🗽 Слухайце падкаст Імёны Свабоды - Каханьне па-беларуску

Аднак Юліяна запомніла каханага на ўсё жыцьцё. У 1953 годзе яна скончыла твор “Мае успаміны”, якія прысьвяціла яму ❤️.

©️ «Панна Юлінька, дазвольце, дазволь цябе прывітаць, як мы разьвіталіся! — і ён абняў мяне, цалаваў і казаў усе мілыя словы, якія можна казаць каханай дзяўчыне: як ён усе гэтыя дні думаў аб нашым спатканьні, як даўно мяне кахае, толькі ня мог адважыцца мне гэта сказаць і г. д. Гэта была ўжо ня ціхая песьня бяз словаў, а голасны, радасны сьпеў, які запаўняў нашыя сэрцы, нашыя думкі. І мы мусіць бясконца маглі адзін аднаму казаць першыя словы любові».

📕 Чытайце Юліяна Вітан-Дубейкаўская - Мае ўспаміны

Маё каханьне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханьне, не давай мне ўпасьці долу.
Маё каханьне... Маё каханьне...

🎵 VOLSKI - Majo Kachańnie/Маё Каханьне

@supermova #мова #вільня #мэнке

Читать полностью…

Супер Мова

Дыяменты з песьні 169-145

Гэты пост мусіў з'явіцца ўжо даўно, але мы працавалі!
(і слухалі гэты прыўкрасны цёплы трэк на паўторы)

🎧 Слухайце Leibonik — 169-145

📷 Дзякуй @leibonik @bashlykevich за душэўнасць і нетрывіяльныя рыфмы

@supermova #мова #музыка

Читать полностью…

Супер Мова

Таленавіты музыка і піянэр Татраў.

🥳 11 сьнежня 1876 — нарадзіўся Мечыслаў Карловіч (Вішнева, Смаргонскі раён) — кампазытар і дырыжор, вядомы сымфанічнымі кампазыцыям.

Мечыслава Карловіча цяпер называюць бацькам польскага сымфанізму. Аднак яго першымі музычнымі ўражаньнямі сталі беларускія народныя песьні, напетые яму маці, мэлёдыі, пачутыя на вуліцы. Менавіта Вішнева сфармавала яго творчую індывідуальнасьць.

У аснову найбуйнейшага сымфанічнага твора Мечыслава Карловіча «Літоўская рапсодыя» ляглі беларускія народныя песьні, якія ен запісаў у Вішнева.

Вялікім сябрам сям’і Карловічаў быў клясык беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Мечыслаў ня раз пісаў музыку на вершы Багушэвіча.

У 1882 годзе сям’я Карловічаў прадала сваю маёмасьць і перасялілася ў Гейдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, канчаткова пасялілася ў 1887 годзе ў Варшаве. У 1907 годзе перасяліўся на горны курорт Закапанэ і стаў альпіністам. Ён быў піянэрам альпінізму ў Татрах і адным зь першых, хто рабіў зімовае ўзыходжаньне ў Польшчы.

Мечыслаў Карловіч быў таксама таленавітым фатографам, выдаў тры цудоўных фотаальбомы.

Трагічна загінуў у выніку сходу сьнежнай лавіны падчас паходу ў горы 8 лютага 1909 г. Яму было ўсяго 33 гады. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

Слухайце ў youtube — Mieczyslaw Karlowicz

@supermova #мова #музыка #татры #фатограф

Читать полностью…

Супер Мова

Фэрдынанд Рушчыц

@supermova #мова #гонар #мастак

Читать полностью…

Супер Мова

Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?

Худы, высокі, трохі сутулаваты, вечна ў расхрыстаным студэнцкім паліто, без усялякіх прэтэнзыяў у адзежы, ён адразу зьвяртаў на сябе ўвагу белавасковым тварам і, асабліва, сьветлымі бяздоннымі вачыма, глыбока пасаджанымі пад высокім і ясным ілбом, над якім высілася капа валос. Калі ён глядзеў на вас, то здавалася, што ён вас саўсім ня бачыць, такі ў яго быў нейкі глыбокі ўнутраны пагляд...

✨ 9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладнік, клясык беларускае літаратуры. Менавіта ён узбагаціў беларускую паэзыю такімі ўзорамі вершаскладаньня як санэт, трыялет, танка, рубай і іншымі.

Багдановіч распачаў сваю літаратурную дзейнасьць у 1907 годзе, напісаўшы празаічнае апавяданьне “Музыка”, якое адразу ж надрукавала “Наша Ніва”. У апавяданьні расказваецца легенда пра Музыку, які «многа хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы». Незвычайныя былі й яго скрыпка, і музыка. Калі плакала скрыпка ў руках музыкі, то кожны «ўсё плакаў бы па сваёй долі», калі грозна гудзелі струны, «людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы». За яго творчасьць «злыя й сільныя людзі» кінулі Музыку ў турму, дзе той і загінуў. Але не загінула памяць аб ім. У гэтым алегарычным творы малады аўтар расказваў аб шматпакутным лёсе Беларусі на працягу стагодзьдзяў і выказваў надзею на хуткія перамены да лепшага.

Глядзіце сюжэт - Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?

У Вільні на пачатку 1914 году, у друкарні Марціна Кухты, пры грашовае падтрымцы Магдалены Радзівіл, накладам 2000 асобнікаў выдадзены адзіны прыжыцьцёвы зборнік твораў Максіма Багдановіча «Вянок».

😜 Адзін з самых тэмперамэнтных і драматычных твораў Максіма Багдановіча – гэта верш “Пагоня”. Паэт зьвяртаецца да гераічных старонак беларускае мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну.

Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Хворы на сухоты, Максім Багдановіч рана сышоў. Яго пахавалі ў Ялце. На пачатку 1980-х гадоў уздымалася пытаньне пераносу праху паэта зь Ялты ў Менск, але арганізатары не атрымалі афіцыйнага адказу.

▶️ Глядзіце Лабірынты - Як жанчыны загубілі Багдановіча, аўтара "Пагоні" |

🏛 У 1991 годзе адчыніўся Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (Менск, Траецкае прадмесьце). На працягу дня ён ладкуе імпрэзы ў гонар паэта – больш інфармацыі ў афішы.

📖 Чытайце на Беларускай паліцчы вершы Максіма Багдановіча

🎬 Глядзіце Haroshak - Максім Багдановіч

#мова @supermova #паэзія #літаратура #гонар

Читать полностью…

Супер Мова

Ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь»
зь беларускай дзяржаўнай мовай
.

📜 23 сьнежня 1595
году была падпісана Берасьцейская унія і тым самым створана уніяцкая царква. Берасьцейская унія 1596 году - пастанова беларускіх і ўкраінскіх герархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Каталіцкай царквой на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Вялікае Княства Літоўскае геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў – каталіцкай і праваслаўнай, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства.

🤝 Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць ВКЛ ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.

☝️Культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай масковіі, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве паспрыялі хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — стварэньню Ўніяцкай царквы.

Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап Берасьцейскі і Ўладзімерскі Іпаці Пацей і япіскап Луцкі і Астроскі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі Кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега.

Пасьля прыняцьця уніі не было ломкі звычаяў і традыцыяў - зьнешне нічога не зьмянілася.
Да пачатку XVIII стагодзьдзя уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель 🤲.

У 1839 годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Усе ўніяцкія парафіі пасьля Другой сусьветнай вайны былі зьнішчаныя савецкай уладай.

©️ Сёньня я магу адназначна сьцьвярджаць, што ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь» зь беларускай дзяржаўнай мовай. Як яе сёньня і няма. Многія і многія людзі, лепшыя людзі Беларусі, кандыдаты і дактары навук, не разумеюць, што ня можа ўжо ў прынцыпе быць праваслаўнай Беларусі, а можа быць толькі праваслаўны расейскамоўны Паўночна-Заходні край. Праваслаўная Баўгарыя магчымая, праваслаўныя Сэрбія, Румынія і Расея магчымыя, а вось Беларусь — не. Беларусь можа быць толькі шматканфэсійнай. І толькі тады — маральнай. - Сяргей Абламейка

📝 Чытайце больш пра ўніяцтва ў Беларусі ва ўрыўках з кнігі Мой Картаген С.Абламейкі - Кананізацыя Сямашкі. Скон народу часта 1 і частка 2

▶️ Глядзіце Вусы Скарыны - Хто такія ўніяты

@supermova #мова #гісторыя #вкл #унія #уніяцтва

Читать полностью…

Супер Мова

Пераклала «Рабінзона Круза».

📚 22 сьнежня 1922 году
нарадзілася Алена Васілевіч (вёска Ліпнікі, Слуцкі р-н) – беларуская пісьменьніца.

Алена Васілевіч пісала аповесьці і апавяданьні, прасякнутыя любоўю да беларусаў і навакольнага сьвету. Яе творы - дакладныя ў апісаньні побыту і раскрыцьці характараў чалавека, у іх стрыманая, даверлівая манера апавяданьня, жывая народная мова. "Шляхі-дарогі", кніжкі апавяданьняў "Блізкія знаёмыя", "Заўтра ў школу", "Сябры" - вельмі раім пачытаць ☝️.

📕А яшчэ Васілевіч перклала на беларускую мову , раман Д. Дэфо «Жыцьцё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

🎧 Слухайце праз Кніжны Воз - «Жыцьцё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

▶️ Глядзіце ў беларускай агучцы - Рабінзон Круза

@supermova #мова #літаратура #пераклады #ліпнінкі #случчына

Читать полностью…

Супер Мова

Цуды, Каляды!
Такое важнае свята для беларусаў, а як жа яго святкуюць?

▪️ І навошта гэта рабіць, калі на душы не святочна?
▪️ А чым Каляды адрозніваюцца ад Новага года?
▪️ Як падрыхтавацца да Калядаў?
▪️ Што гатаваць?
▪️ А сучасныя калядныя атрыбуты, гэта як?

На гэтыя пытанні адказваем у картках ➡️

БОНУС: ТОП-10 КАЛЯДНЫХ КНІГ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ 📚🎄

За матэрыял дзякуем sojka.io.

@supermova #мова #каляды #куцця #sojka #афіцыйны_правапіс

Читать полностью…

Супер Мова

Месца, дзе гадаваліся пагоня і Пагоня.

20 сьнежня 1576 году
кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў мястэчку Сураж, што ў Віцебскай вобласьці, мескі герб: «у срэбным полі чырвоны крэпасны мур з трыма вежамі». У 1590 годзе Сураж апынуўся цэнтрам староства.

Сураж знаходзіцца за 43 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Вяліж. Гэта даўняе места гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Сураж мог прыйсьці з Крыму (ад папярэдняй назвы места Судак) і мае значэньне, аналягічнае сучаснаму слову «супернік».

⚔️ Сураж узьнік у пачатку XVI стагодзьдзя як умацаваны пункт на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе скончылася ўзьвядзеньне Сураскага замка, пад сьценамі якога ўжо існавала места.

Замак і мястэчка неаднаразова цярпелі ад захопніцкіх набегаў з усходу: у 1616 і 1633 гадох войскі Маскоўскай дзяржавы спалілі пасад Суражу, а у вайну вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай — захапілі Сураскі замак. На 1771 год у месьце было 7 вуліцаў і больш за 120 будынкаў.

Славутасьці:
🌟 Алег Чудакоў (23 кастрычніка 1940 - 15 ліпеня 2021) - беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі.
🌟 Аркадзь Бясьсмертны (24 красавіка1893 - 3 верасня 1955) - беларускі скрыпач, дырыжор, педагог, прафесар.
🏰 Сураскі замак (XVI ст.)

❓На што былі гатовы Сапегі дзеля Суража? Месца, дзе гадаваліся пагоня і Пагоня. Як прыёмны сын Напалеона ў Суражы міланскія парадкі навёў.

▶️ Глядзіце Прыгоды Дылетанта - Сураж

@supermova #мова #гісторыя #сураж #вкл #геральдыка #герб

Читать полностью…

Супер Мова

Беларусы: радавод да сто трыццатага калена.

🥳 19 сьнежня 1934 году нарадзіўся Аляксей Мікуліч, беларускі антраполяг, доктар біялягічных навук.

Кніга "Беларусы ў генэтычнай прасторы. Антрапалёгія этнасу" — зьяўляецца фактычна падсумаваньнем шматгадовай працы Аляксея Мікуліча ў галіне вывучэньня асаблівасьцяў генафонду і антрапалягічнага аблічча беларускага этнасу.

Вынік статычтычнага аналізу генэтычных матэрыялаў дазволіў аўтару сьцьвердзіць, што: «…Беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам ня меней як 130—140 каленаў, гэта значыць пачынаючы амаль за 1,5 тысячы гадоў перад Н. Х.»

❗️ "Рэгіён ВКЛ" як антрапалягічна-генэтычная рэальнасьць:

На мапе генэтычных адлегласьцяў ад сярэдніх беларускіх частот генаў насельніцтва Усходняй Эўропы яскрава відавочная адметнасьць генафонду беларусаў, да якіх далучаюцца карэнныя жыхары Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленшчыны, Латгаліі і ўкраінскага Палесься. На думку А. Мікуліча, гэткая карціна адлюстроўвае «гістарычныя зьявы не XVII—XVIII стагодзьдзяў, а на тры тысячагодзьдзі ранейшыя». Аўтар зацямляе таксама, што «з улікам усяго вывучанага матэрыялу арэал беларускага генафонду ў агульных сваіх абрысах адпавядае межам Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XV стагодзьдзя». Гэтым назіраньнем можна дапоўніць тэзу пра тое, што «рэгіён ВКЛ» ёсьць ня толькі сапраўднай канструкцыяй, якая мае рэальную, а не сканструяваную гісторыю, прычым як палітычную, гэтак і сацыякультурную8, але яшчэ і антрапалягічна-генэтычнай рэальнасьцю.

📝 Чытайце артыкул Аляксея Дзерманта — Беларусы: радавод да сто трыццатага калена

@supermova #мова #вкл #гены

Читать полностью…

Супер Мова

Там-там усе мы!
Нас там дахалеры
!

17 сьнежня 1926 у БССР прайшоў першы перапіс насельніцтва

Прызнавайся, сволач. Што ў цябе паміж ног, ступень зношанасьці, чыіх ты, на якой нярускай мове балакаеш, адкуль такі ўзяўся, ці даўно тут швэндаешся, з кім жывеш, каго напладзіць пасьпеў, ці ўмееш падпісваць пратаколы допытаў, якому рамяству навучаны... Так магла б сказаць дзяржава — але яна прыдумала слова «перапіс»: быццам кожны акт гэтай драмы ёсьць стварэньнем нейкіх новых істотаў, абнаўленьнем пагалоўя. Адных выкрасьлілі, другіх падкрэсьлілі, іншых перапісалі — так адбываецца пралетарская дыктоўка.

Згодна зь перапісам 1926-га, у Беларусі жыло чатыры мільёны дзевяцьсот дваццаць пяць тысяч чалавек (ёсьць зьвесткі, што крыху меней, ёсьць, што крыху болей). Усяго ў імпэрыі налічвалася амаль 4739000 беларусаў. Толькі васемсот пяцьдзясят тысяч чалавек у БССР жыло ў гарадах. Насельніцтва Менску перавышала 130 тысяч чалавек.

Наколькі вядома, у масе сваёй беларусы назвалі мовай зносінаў беларускую. Можа, ім так падказалі? Хто ведае. Але падказка была правільная.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - На першы-другі

Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы,
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…

📖 З верша Рыгора Барадуліна - Мая мова

Нас не разьвернеш з нашай дарогі,
Мы скажам „не” і дастаткова
Возьмем у рукі сьцяг перамогі,
Праўда за намі, з намі свабода.

Там-там усе мы!
Нас там дахалеры!

🎵Слухайце "N.R.M." - Нас да халеры

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Мастак не той, хто натхняецца, а той, хто натхняе!

🎨 16 сьнежня 1903 году нарадзіўся Іван Ахрэмчык, прафэсар, беларускі мастак, Народны мастак БССР.

Ён працаваў у жанры станковага й манумэнтальнага жывапісу, напісаў шэраг партрэтаў, тэматычных карцін і пэйзажаў. Разам зь Ісакам Давідовічам у 1955 стварыў пляфон «Дружба народаў» у фае тэатра юнага гледача, росьпіс ў фае опэрнага тэатру й пано «Беларускія народныя майстры» ў канфэрэнц-зале Беларускага таварыства сяброўства з замежнымі краінамі.

✨ Адзін з самых вядомых твораў – “Абаронцы Берасьцейскай крэпасьці”, якая захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музэі Беларусі.

Іменем Ахрэмчыка названая ўстанова «Рэспубліканская гімназыя-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка». У гэтай школе два кірункі: музыка й выяўленчае мастацтва. Большасьць карцін мастака знаходзяцца менавіта тут.

@supermova #мова #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Жартамі называў незалежнасьць.
Ня меў палітычнай волі, ніколі яе не праявіў.
Паспрыяў прыняцьцю нацыянальнай сымболікі
.

👶 15 сьнежня 1934 - нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч (г.Менск), першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескіх пагадненьняў аб юрыдычным замацаваньні распаду СССР. Сын беларускага пісьменьніка Станіслава Шушкевіча.

"Шушкевіч да апошняга часу катэгарычна быў супраць незалежнасьці, супраць пастаноўкі ў парадак дня пытаньня аб незалежнасьці, аб наданьні дэклярацыі канстытуцыйнай сілы, называў гэта бязглузьдзіцай, усё ў стэнаграме."

"Каб не БНФ, Шушкевіч проста ня быў бы ў палітыцы. Шушкевіч кампрамісная фігура паміж БНФ і камуністамі. На першага намесьніка прывёў яго БНФ. Шушкевіч практычна, амаль безаглядна прымаў пазыцыю камуністаў, падтрымліваў наменклатуру, пастаянна рабіў розныя шпількі і заўвагі ў бок апазыцыі, тых, якія яго ўласна паднялі."

📕 Чытайце кнігу З.Пазьняк сумесна з С.Навумчыкам - Сэсія незалежнасьці

"Той вобраз, які створаны зараз ён абсалютна не адпавядае той ролі, якую ён сыграў. Шушкевіч ня быў злачынцам... У цэлым ён сыграў ролю боль нэгатыўную, асабліва для незалежнасьці. Калі коратка, гэта чалавек ня меў палітычнай волі, ніколі яе не праявіў. Ён заўсёды падыгрываў, ухіляўся перад Кебічам, Гарбачовым, Ельцыным і перад усімі."

"Адзіныя станоўчыя паводзіны зь яго боку, калі ён сапраўды паўплываў, калі прыймалі сымболіку. Ты ён праявіў сябе зь лепшага боку. Яго станоўчыя адносіны да яе сыгралі ролю."

"Ён жартамі называў незалежнасьць, сваю валюту...а таму што ў нас нафты няма. Адзіны падтрымаў Гарбачова стварыць новы савецкі саюз."

🍇 Глядзіце Жыцьцё Маліна - Шушкевіч: пазітыўны ці негатыўны персанаж для Беларусі?

А самая вялікая памылка, на мой погляд — адмова падтрымаць ідэю Народнага Фронта правесьці рэфэрэндум аб датэрміновых парлямэнцкіх выбарах адразу пасьля абвяшчэньня Незалежнасьці, у 1992 годзе. Бо пры новым, дэмакратычным Вярхоўным Савеце беларусы маглі мець дэмакратычную ўладу і ня мець Лкшнкі ў якасьці кіраўніка краіны.

📝 Пра гэта і многае іншае з палітычнай біяграфіі Шушкевіча ёсьць у кнізе «Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе».

Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю,
Ня будзе бяз долу і без вышыні.
Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою.
Не зменіш паролі сусветнай гульні


🎵 N.R.M. - Nikoli-nikoli

@supermova #мова #менск #бнф #незалежнасьць

Читать полностью…

Супер Мова

Ва ўсім вінаваты Настрадамус.

🥳 14 сьнежня 1503 нарадзіўся Настрадамус

Ва ўсім вінаваты Настрадамус. І яшчэ сыноптыкі: не маглі ўжо сёньня паболей сонейка арганізаваць. Але Настрадамус вінаваты больш. Ня Ленін, ня Гітлер, ня Сталін — толькі Настрадамус. Бо ён ведаў.

Ужо самое ягонае ймя — прадказаньне, перасьцярога, папярэджаньне нашчадкам. Маўляў, вох і настрадамус мы яшчэ на гэтым сьвеце, намучаемус, напакутуемус, нацерпімус.

Мішэль Настрадамус — апостал беларушчыны, наш прарок, празорца і прадзед. Цяжка знайсьці чалавека, які так шмат зрабіў бы для нашай бацькаўшчыны — калі б мы яго слухалі, дык, можа, жылі б цяпер зусім інакш. Вольна і шчасьліва, як казаў праўнук Настрадамуса Каліноўскі. Ну, затое, прынамсі, у Саюз пісьменьнікаў спадара Мішэля ўзялі б без рэкамэндацыі. Ягоныя катрэны са знакамітай дзясятай цэнтурыі недвухсэнсоўна намякаюць на тое, што ён думаў пра Беларусь — ня менш за Леніна, Сталіна і Гітлера. Толькі яны ня ведалі, чым усё скончыцца, а ён здагадваўся.
...
Карацей, усё ён ведаў. Але, як і ўсе літаратары, ня мог сказаць нам нармальна, каб МНС пасьпела падрыхтавацца і МУС прымусіла каго трэба сядзець дома і носу не высоўваць. Вечна яны ўсё цямняць, гэтыя пісакі. А потым памруць раптам у якім-небудзь Правансе, седзячы на грантах — а чалавеку разьбірайся.

🗓 Чытайце прароцтва пра бацькаўшчыну ў Каляндары Бахарэвіча - Загадкі дзядзькі Міхася

Нарубі лучын, лапці напляці
Сьветлы пуць лучынаю, ты мне асьвяці

🎵 Cлухайце як перажыць "канец сьвета" у трэку гурта Разбітае сэрца пацана - ФСЗН

@supermova #мова #каляндар #настрадамус

Читать полностью…

Супер Мова

«Слава Воршы ўжо ня горша!»

📜 13 сьнежня 1620 году
Ворша атрымала Магдэбурскае права, пячатку й герб «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбны крыж» (гэты герб мае афіцыйны статус і ў наш час).

Яшчэ раней, 23 лістапада 1593 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Воршы грамату аб мескім органе самакіраваньня. 3 траўня 1621 году Ворша атрымала афіцыйна зацьверджаны Аршанскі мескі статут. Атрымаўшы Магдэбурскае права, месьцічы збудавалі ратушу й гандлёвыя рады. Ратуша была зь вежай, гадзіньнікам і вялікім звонам. У ёй праходзілі паседжаньні магістрату й суду.

🌆 Ворша, якая знаходзіцца ў 93 км ад Віцебску, зьяўляецца адным з галоўных чыгуначных вузлоў Беларусі. Да нашага часу тут захаваліся збудаваны ў стылі магілёўскага барока комплекс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з царквой Сьвятой Тройцы, барокавыя езуіцкі калегіюм, манастыр базылянаў, кляштары бэрнардынаў, трынітарыяў і францішканаў, барокава-клясыцыстычны дамініканскі касьцёл Сьвятога Язэпа, помнікі архітэктуры XVІІ—XІX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваны замак, касьцёлы Сьвятога Міхала Арханёла (езуіцкі) і Найсьвяцейшай Панны Марыі (бэрнардынскі), помнікі архітэктуры XV—XVІІІ стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі.

📝 Чытайце - Што паглядзець у легендарным беларускім горадзе?

Першы пісьмовы ўпамін пра Воршу (пад назвай Ръша) месьціцца ў «Аповесьці мінулых гадоў» і датуецца 1067 годам: 10 ліпеня сюды прыехаў Усяслаў Чарадзей на перамовы з кіеўскімі князямі, аднак яны парушылі існыя дамоўленасьці й узялі полацкага князя ў палон. Згодна зь зьвесткамі археалягічных раскопак, у тыя часы на месцы Воршы існавала невялікае паселішча, якое ўзьнікла на Шляху з варагаў у грэкі.

⚔️ Менавіта пад Воршай адбылася адна з найвялікшых бітваў у вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522). 8 верасьня 1514 году абаронцы Вялікага Княства Літоўскага перамаглі колькасна большае войска маскоўскіх захопнікаў.

🌟 Годныя нараджэнцы з Воршы:
Леў Выгоцкі — псыхоляг, заснавальнік культурна-гістарычнай школы ў псыхалёгіі
Уладзімір Караткевіч - беларускі пісьменьнік, паэт, стваральнік беларускага гістарычнага раману
Павел Севярынец - беларускі палітык і публіцыст

📝 Пішыце ў каментарах, калі ведаеце яшчэ годных беларусаў з Воршы, як папярэднікаў, так і сучаснікаў.

@supermova #мова #гісторыя #ворша

Читать полностью…

Супер Мова

Мона Ліза прызямлілася ў Горадні.

«З кім ты сёньня спаў, Вінчэнца?» — пыталіся ў яго раніцай прыяцелі, намякаючы на цёмныя кругі, што апошнім часам ня сходзілі ў яго з-пад дурнаватых вачэй. Пыталіся і рагаталі — такія самыя дрэнна паголеныя, хітрыя, неахайна апранутыя і заўжды бяз шэлега ў кішэні. Італійцы, што таўкліся па ўсёй Эўропе ў пошуках хаця б якой працы, бо дома — дома іх лічылі занадта нядобранадзейнымі, кожны калі ня ўнук карбанарыя, дык усё роўна небясьпечны і ў любы момант гатовы выбухнуць, як кавалак карбіду. «З Монай Лізай», — сур’ёзна адказваў ім Вінчэнца Пэруджа, і ім рабілася яшчэ весялей. «Ну і як яна ў ложку?» — і тут Вінчэнца замаўкаў, сарамліва апусьціўшы вочы.

Нікому і ў галаву не прыходзіла, што гэта чыстая праўда. Вінчэнца Пэруджа насамрэч спаў з Монай Лізай — а дакладней, на ёй. Яна ляжала пад матрасам у ягоным цесным, як музэйная ніша, пакоі, а зьверху кожную ноч варочаўся бедны Вінчэнца. Карціна пякла яго зьнізу, быццам у катоўні. Ён сьніў, як яна, усьміхаючыся, кліча яго да сябе, на палатно, і ён ня можа нічога зрабіць, падымае матрас, дае нырца проста ў фарбы... І ўрэшце Вінчэнца ня вытрымаў.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Жыцьцё зь Лізай

Леанарда меў вялізную колькасьць розных талентаў — як пісьменьнік, музыка, скульптар. Акрамя таго, быў яшчэ і выдатным навукоўцам — інжынэрам, канструктарам, архітэктарам, астраномам, анатамам. Але найперш яго ведаюць як мастака.

📰 Чытайце ў артыкуле - Унівэрсальны геній эпохі Адраджэньня.

У 2009 на фасадзе гарадзенскага музэю пажарнай справы зьявілася манумэнтальнае пано, якое адлюстроўвае гісторыю гэтай службы ў горадзе над Нёманам. Твар маладой супрацоўніцы МНС у правым куце выявы да болю нагадвае твар знакамітай Моны Лізы аўтарства Леанарда да Вінчы. Мяркуйце самі па фота.

@supermova #мова #каляндар #леанарда #моналіза #горадня

Читать полностью…

Супер Мова

Здымкі Мечыслава Карловіча

@supermova #мова #музыка #татры #фатограф

Читать полностью…

Супер Мова

Хто нашым гражданам кажды дзень врот? Хто не дае папіцот?

Так, у нашай сыстэме каштоўнасьцяў няма ні скрыні, ні талеркі, ні міскі з локшынай, гатаваць якую тэлебачаньне ўмее так прафэсійна, а вешаць умее яшчэ лепш. Недавер да тэлебачаньня ў нас у крыві, і пазбыцца яго гэтаксама цяжка, як памяняць пол. «Аднойчы я бачыў чалавека, які глядзіць тэлевізар...» — так можна было б напісаць, але ісьціна будзе ўсяго толькі дзесьці побач. Бо калі ёсьць нацыя, а ў нацыі ёсьць мова, дык у іх мусіць быць і сваё тэлебачаньне — хаця б для таго, каб ня сорамна было перад астатнім сьветам. Традыцыя, што паробіш. Сьцяг, герб, гімн, футбольная зборная, нацыянальная страва, дамэннае імя — і свая тэлевізія як яшчэ адна прыкмета паўнавартасьці.

У незалежнай Беларусі свайго тэлебачаньня, як вядома, няма. Тэлеканалы ёсьць, а беларускага тэлебачаньня няма — і няма, фактычна, зь сярэдзіны дзевяностых: усё нейкія аскепкі, фрагмэнцікі, кавалкі рэха, нясьмелыя аўтарскія гульні. Калі на іх не зважаць, усе гэтыя бэтэ, аэнтэ і іншыя бла-бла-бла-тэвэ выглядаюць Паўночна-Заходнім філіялам якога-небудзь РТР. У тым, што ў Беларусі па звычцы завецца беларускім тэлебачаньнем, беларускага так мала, што яго нават шукаць ня хочацца.

І ўсё ж пачынаючы ад 10 сьнежня 2007 году беларусы зноў маюць сваю, беларускую тэлевізію. У тым, што адзінае ў сьвеце беларускае тэлебачаньне трапляе да саміх беларусаў з тэрыторыі суседняй дзяржавы, столькі сымбалічнага, што хапіла б на цэлую паэму.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - У сваёй талерцы

Хто ўсю валюту лапатай грабе?
Хто панавешаў паўсюль бэчебе?
Хто нашым граждам кажды дзень врот?
Хто не дае папіцот?

Праўду пра Меркель і Фарэтэ чэсна раскажа БэээТэ,
Вывядзе ў выглядзе схем на экраны ўсе закулісы, таемныя планы.
Што імамы, папы, ксяндзы і равіны - марыянэткі ў руках павуціны,
Тырчаць з пад кіпы польскага панства вушы глыбіннага гасударства

🎧 Слухайце ад таленавітага ашмянскага музыкі і лідара гурта Leibonik Сяргея Башлыкевіча самы праўдзівы трэк - БТ (Голос Омерики)

@supermova #мова #каляндар #тэлебачаньне

Читать полностью…

Супер Мова

Зямля Фэрдынанда.

🥳 10 сьнежня 1870 — нарадзіўся Фэрдынанд Рушчыц (маёнтак Багданава, Валожынскі раён) — мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог.

З дзяцінства любіў маляваць, але бацька, шматгадовы чыноўнік, быў супраць. Фэрдынанд вымушаны быў паступіць на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўнівэрсытэту, але прырода ўзяла сваё – і праз пару гадоў перавёўся ў Акадэміі мастацтваў. Яго вучылі Шышкін, Куінджы і Рэпін. А ў 1898-м ягоную дыпломную працу «Вясна» набыў Трацякоў.

📰 Чытайце артыкул — Фердынанд Рушчыц

Фэрдынанд Рушчыц аб’ездзіў Еўропу, але не спакусіўся замежнымі пейзажамі і па вяртаньні выбухнуў цыклам карцінаў, якія зрабілі яго сусветна вядомым. Аднак у 38 гадоў Рушчыц на ўзлёце сваёй мастацкай кар’еры радыкальна мяняе кірунак дзейнасьці. Што паўплывала на такі выбар? Які ўнёсак Рушчыц зрабіў у беларускую культуру і паўплываў на жыцьцё фатографа Яна Булгака ды мастакоў Пятра Сергіевіча і Міхаіла Сеўрука? Як з Рушчыцам звязаныя Крэўскі, Лідскі і Мірскі замкі?

▶️Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні знойдзеце ў новым выданьні праграмы Цімоха Акудовіча «Вусы Скарыны».

📕 "Зямля Фердынанда" - аповесьць Віктара Карамазава пра творчы шлях Фэрдынанда Рушчыца - можна чытаць тут.

@supermova #мова #гонар #мастак

Читать полностью…

Супер Мова

https://www.youtube.com/watch?v=9WKnK730kds

Читать полностью…
Subscribe to a channel