supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Пасьвяціў сябе ўсяго адраджэньню беларускага народу

🌟 8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі - беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, філёляг, літаратуразнавец, этнограф, акадэмік АН Беларусі.

Будучы адным з аўтараў «Мемарандума прадстаўнікоў Беларусі», адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае разьвіцьце. У 1918-1919 стаў чальцом Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у абвяшчэньні незалежнасьці БНР. Пазьней Ластоўскі прымаў удзел у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху.

У публіцыстыцы Вацлаў Ластоўскі выступаў супраць рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў літаратуры.
❗️ Ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя, лічыў нацыянальную праблему найважнейшай у гісторыі, адмаўляў канцэпцыю адзінства гістарычных лёсаў Расеі й Беларусі.

У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. Апроч іншага, ён апрацоўваў гістарычныя легенды, складаў апавяданьні й артыкулы пра Сяргея Палуяна Паўлюка Багрыма, Кастуся Каліноўскага, Васіля Цяпінскага, Максіма Багдановіча, Янку Купалу.

📚 Чытайце Аповесьць "Лабірынты" і іншыя кнігі Ластоўскага чытайце на сайце "Беларуская палічка"

🎧 Слухайце Лабірынты. Вацлаў Ластоўскі

🐎 Глядзіце Гісторыя пад знакам Пагоні - Вацлаў Ластоўскі

@supermova #мова #гонар #годнасьць #гісторыя #вкл #бнр #лабірынты

Читать полностью…

Супер Мова

Анархіст, які ня ведае, што такое анархія.

🥳 7 лістапада 1896 - нарадзіўся Міхась Чарот (г.п. Рудзенск), беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзяяч.

Паэт не раскрыўся па-сапраўднаму і не расьцьвіў, бо быў у 37-м выкрыты як вораг народу, зламаны, растаптаны і расстраляны, справа закрытая і крый цябе божа думаць пра тое, у каго ён мог бы вырасьці і якія адкрыцьці зрабіць у сваіх тэкстах.

У беларускай літаратуры ён застаўся як вечны клясык-пачатковец, аўтар ня надта цікавых вершаў і старанна напісаных апавяданьняў, але перадусім паэмы «Босыя на вогнішчы» — гэтае апісаньне жудаснай беларускай ёгі, у якім сам рытм верша нагадвае танец голых ступакоў на гарачым вугольлі, сталася вяршыняй творчасьці Чарота, той галавой, скочыць вышэй за якую ўдаецца адзінкам.

Грэцца ля вогнішча, на якім танчаць босыя — ці не разгадаў бальшавік Чарот тут сапраўдную сутнасьць сваіх паплечнікаў, ці ня з гэтых вершаў закраўся ў ягоную творчасьць гаючы, але дужа небясьпечны з увагі на час сумнеў?

Тухне вогнішча ў крыві,
Песьню іграйце: „дзінь-дзі-ві“!
Каго зловіш — разарві,
Хто ня наш — таго даві...

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Абутыя на папялішчы

🎧 Слухайце песню на верш Міхася Чарота - Спявай мне, дзяўчынка

📚 З творчасьцю паэта можна пазнаёміцца на knihi.com

▶️ Глядзіце таксама - Міхась Чарот. Адкрытая лекцыя Ганны Севярынец.

@supermova #мова #чарот #паэзія #нерастраляныя #рудзенск

Читать полностью…

Супер Мова

7 лістапада

Па тэлевізары упарта
Віншуюць зь сёмым лістапада
І паўтараюць "Ленін, Сталін".
Сваім вы Сталіным дасталі!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Туман, прамоклыя альтанкі,
Па плошчы ціха едуць танкі.
У тэлевізары Дзяржынскі,
Нам без Дзяржынскага пажыць бы!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Для кагосьці рэвалюцыя - маўзэр і наган,
Для кагосьці рэвалюцыя - душэўны стан,
Для кагосьці рэвалюцыя - калектыўны дурман.
Для кагосьці рэвалюцыя - спосаб зарабіць,
Для кагосьці - нагода выпіць і закусіць,

Для кагосьці рэвалюцыя - сьвятло, што ў цемры гарыць.

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

🎵 Слухайце Крамбамбуля — 7 лiстапада

@supermova #мова #музыка #песьнядня

Читать полностью…

Супер Мова

Леанард Ходзька

🥳 6 лістапада 1800 — нарадзіўся Леанард Ходзька (в. Аборак, Маладзечанскі раён) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.

Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Член таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам.) 3 1819 сакратар кампазітара М. К. Агінскага.

У 1822 годзе, пасля жорсткай расправы над удзельнікамі таварыстваў філаматаў і філалетаў, князь Міхаіл Агінскі разам са сваім сакратаром пакідае родныя краі і з’яжджае ў Эўропу. Пасля чатырохгадовага знаходжаньня ў Нямэччыне, Італіі, Бельгіі, Галандыі і Англіі, у 1826 годзе Леанард Ходзька прыязджае жыць у Парыж. У Парыжы ён паслядоўна працуе бібліятэкарам Сарбоны, затым бібліятэкарам у Сент-Жэнеўеў і бібліятэкарам у Дэпартаменце адукацыі ў Парыжы.

Напярэдадні 12 лютага 1830 года арганізаваў вялікую дэманстрацыю ў Парыжы, з нагоды гадавіны з дня нараджэньня Тадэвуша Касцюшка з удзелам Мары Жазефа дэ Ла Фаета і Віктора Гюго.

Леанард быў сакратаром парыжскага Таварыства Літвы і Рускіх зямель. Разам з Іаахімам Лялевелем уваходзіў у склад кіраўніцтва Польскага нацыянальнага камітэта.

▶️Глядзіце ПРОСТА ГІСТОРЫЯ — Паўстаньне 1831 г. і Напалеон – спробы аднавіць незалежнасьць

@supermova #мова #гісторык #паўстаньне

Читать полностью…

Супер Мова

Нявысветленая гісторыя Міхала Вітушкі

🥳 5 лістапада 1907 — нарадзіўся Міхал Вітушка (Нясьвіж) — адзін з кіраўнікоў беларускага антысавецкага руху.

Выхаванец Віленскай беларускай гімназіі, Праскага ўнівэрсытэту і Варшаўскай палітэхнікі, у гады вайны ён ствараў Беларускую самаахову на Магілёўшчыне, Смаленшчыне й Браншчыне. Да канца 1950-х гадоў Міхал Вітушка, якога афіцыйна абвясьцілі забітым яшчэ ў 1945-м, узначальваў беларускі Супраціў. У 1948-м ён рэарганізаваў гэты рух у Беларускую вызвольную армію, вядомую таксама як арганізацыя “Чорны кот”.) Дасьледнік тых падзеяў Сяргей Ёрш называе Вітушку адзіным з кіраўнікоў нацыянальных антысавецкіх рухаў Супраціву ў СССР, які выжыў у партызанцы і здолеў захавацца ад савецкіх агентаў на Захадзе.

▶️ Існуе две версіі біяграфіі Вітушкі, адна зь іх фантастычная другая рэалістычная. Абедзьве прадставіў пісьменьнік Анатоль Тарас у відыё.

@supermova #мова #супраціў #вітушка

Читать полностью…

Супер Мова

Перш ён быў беларусам

🌟 4 лістапада 1887 году
ў Капылі нарадзіўся Зьміцер ЖылуновічЦішка Гартны, пісьменьнік, выдаўца, кіраўнік першага беларускага савецкага ўраду. Яго закатавалі ў засьценках НКВД – Цішка Гартны загінуў ва ўзросьце 49 гадоў.

Анатоль Сідарэвіч, беларускі літаратурны крытык, публіцыст, гісторык:

“Мы памятаем, што ён быў у шэрагу першых. Мы ведаем, што ў сілу сваіх здольнасьцяў ён паслужыў беларушчыне. Ён быў пралетар? Але ён заслужаны перад Беларусьсю пралетар. Ён быў камуністам? Але ніхто ня будзе аспрэчваць, што перш ён быў беларусам”.

Жылуновіч пачаў друкавацца ў “Нашай Ніве” з 1908 году. Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913 годзе. Ён прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе ў 1917 годзе яе прадстаўнік Беларускай сацыялістычнай грамады.

Цішка Гартны быў рэдактарам першай беларускай бальшавіцкай газэты “Дзяньніца”. У 1921 годзе ён наладзіў выданьне беларускіх кніг, стаў рэдактарам газэты “Савецкая Беларусь”, выдвінуў ініцыятыву стварыць літаратурнае аб’яднаньне і часопіс “Полымя”.

📰 Чытайце артыкул — 20 фактаў пра Зьмітра Жылуновіча

У 1931 годзе Жылуновіча выключылі з ВКП(б) з фармулёўкай “за сувязь з нацдэмаўскімі і фашыстоўскімі элемэнтамі”. У 1936 годзе яго арыштавалі, а праз год перавялі ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе ён памёр. Паводле афіцыйнай вэрсіі – ад гангрэны лёгкіх, паводле іншых – здзейсьніў жыццё самагубствам альбо быў забіты супрацоўнікамі НКВД.

▶️ Глядзіце Адкрытую лекцыю Васіля Дранько-Майсюка — Цішка Гартны (1887-1937)

Цішку Гартнага пахавалі на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. Ён быў цалкам рэабілітаваны ў 1987 годзе. У 1938 годзе жонку Цішкі Гартнага асудзілі як “члена сям’і здрадніка радзімы”. Разам з маці была асуджана і дачка Жылуновіча Галіна – іх адправілі у ссылку і этапавалі ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці на 5 гадоў.

🎞 Як ён расчараваўся ў камунізьме і мэтадах яго ажыцяўляньня, пасьля пачатка рэпрэсый глядзіце ў фільме Купала 2020

@
supermova #мова #героі #годна #жылуновіч #гартны

Читать полностью…

Супер Мова

Бясплатны курс па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на сайце “Васьмінога”

👀 “Сацыяльна-эканамічная геаграфія” разлічаная на падлеткаў 16-17 год, выкладчыкаў гісторыі Беларусі, геаграфіі і гісторыі.

❗️Прапанаваны курс ёсць альтэрнатывай афіцыйнаму падручніку ў Рэспубліцы Беларусь.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія — гэта:

◼️ Cвоеасаблівая энцыклапедыя ведаў пра сучаснае чалавецтва ў пераважнай большасці вымярэнняў.

◾️ Cкладовая частка агульнай геаграфіі, якая вывучае прасторавыя адносіны паміж чалавечымі супольнасцямі, палітычнымі адзінкамі, культурамі, эканомікамі ў іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

📒Курс складаецца з частак унікальнага падручніка і выкладзены праз файлы pdf.

✅ Прайсці курс можна па спасылцы

👉 Таксама на нашым сайце дасяжныя і іншыя цікавыя курсы!

Васьміног
#васьміногпадтрымаў #курсы

Читать полностью…

Супер Мова

Як адзначыць Дзяды ў горадзе.

На пачатку лістапада беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзяды. Свята гэтае мае яшчэ дахрысціянскае паходжанне, звязанае з першабытным культам шанавання продкаў. Галоўнымі лічыліся восеньскія Дзяды, ці асяніны, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.

2 лістапада у беларускім календары Дзень ушанавання памерлых – таксама вядомы пад назвай Дзяды.

❗️ У першыя гады незалежнай Беларусі гэты дзень нават быў выходным.

Чэк-ліст ад «Будзьма беларусамі!»:

1. Па магчымасці схадзіце на могілкі
(бо восеньскае Дзяды дамашняе сьвята, на могілкі абавязкова трэба патрапіць на Радаўні́цкія Дзяды́)
2. Прыбярыцеся ў хаце
3. Прыгатуйце святочны стол – так званую «Дзедаву вячэру»
4. Перад пачаткам вячэры запаліце свечку і запрасіце Дзядоў да сябе
5. У час вячэры разам успомніце сваіх продкаў
6. Пасля вячэры скажыце:
Святыя дзяды
Зляталісь сюды,
Есці — пад`елі,
Піць — напіліся,
Чэсць і слава вам!
Цяпер скажыце нам,
Чаго вам трэба?
А лепей:
Ляціце ў неба!

7. Не прыбірайце са стала пасля вячэры
8. Памятайце і шануйце сваіх Дзядоў, каб быць моцнымі і цвёрда стаяць на сваёй зямлі

📝 Чытайце артыкул — Як адзначыць Дзяды ў горадзе

@supermova #мова #дзяды

Читать полностью…

Супер Мова

Чужая бацькаўшчына.

🥳 1 лістапада 1933 - нарадзіўся Вячаслаў Адамчык (в. Варакомшчына, Дзятлаўскі раён), беларускі пісьменьнік.

Раман “Чужая бацькаўшчына” адкрыла мне некалі ня толькі й ня столькі вобраз заходнебеларускае вёскі, аб чым гаварылася ў падручніках. Яна адкрывала душу беларускага народу, наканаваньнем якога сталася быць жывой і пакутнай мяжой паміж Захадам і Усходам.

Калі казаць наагул, то таленавіты мізантроп для мяне пераважыць безьліч чалавекалюбівых пасрэднасьцяў. Аднак я перакананы, што Вячаслаў Адамчык больш за ўсё ненавідзеў тых і таго, хто перакрываў нашым душам неабходнае для жыцьця вольнае беларускае паветра.

Памятаю, зь якой роспаччу й болем на адным з паседжаньняў Рады Саюзу пісьменьнікаў ён казаў, што ўжо шмат дзён ня бачыў над цэнтральным сталічным праспэктам аніводнай беларускамоўнай “расьцяжкі”.

Яго сыны Уладзімер і Міраслаў, больш вядомыя як пісьменьнікі Адам Глёбус і Міраслаў Шайбак, сваім коштам усталявалі ў гонар бацькі на доме № 12 па праспэкце Францішка Скарыны мэмарыяльную дошку.

🗽 З артыкула Ўладзімера Арлова - Імёны Свабоды

Глядзіце інтэрв'ю з пісьменьнікам — Успаміны пра Вільню 1938 году.

📚 З творчасьцю Вячаслава Адамчыка можна пазнаёміцца на knihi.com

@supermova #мова #гонар #адамчык #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Адкуль пайшоў Гэлаўін і што ён мае агульнага з Днём усіх сьвятых і Дзядамі?

Карані ж Гэлаўіну – у традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі, а менавіта – у кельцкім паганскім свяце Самайн, якое адзначалася 31 кастрычніка. Кельты дзялілі год на лета і зіму, светлую і цёмную паловы. Самайн святкаваўся напрыканцы збору ўраджаю і азначаў канец лета і пераход на цёмную палову года. Сама назва «самайн» азначае – «канец лета».

Сьвята, хоць і было сельскагаспадарчым, моцна зьвязанае з духоўным сьветам. Кельты верылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада сьвет мёртвых прыадчыняе дзьверы і на зямлю пранікаюць духі. Да распаўсюду хрысьціянства людзі імкнуліся ў гэты дзень залагодзіць злых духаў, абараніць сябе і сваю сямʼю. Мужчыны разводзілі вогнішчы і апраналіся ў зьвярыныя шкуры, каб адпужнуць нячыстую сілу. Вугельчыкі ад рытуальных вогнішчаў потым распальвалі дома, каб агонь ахоўваў хату. Жанчыны гатавалі пачастунак для душаў продкаў і пакідалі на парогах дамоў.

Чым падобныя Гэлаўін і Дзяды?

У беларускім народным календары ёсьць дзень, падобны да старажытнага ірляндзкага Самайну. Гэта Дзяды – дзень успаміну памерлых продкаў. Раней на працягу году такіх дзён было шмат, аднак паступова за Дзядамі замацавалася 2 лістапада.

Традыцыі Дзядоў падобныя да паганскіх звычаяў ірляндцаў. Беларусы таксама раней рабілі ў гэты дзень усё, каб залагодзіць душы сваіх продкаў, каб яны не наслалі на іх няшчасьці і нэўраджай на наступны год, і сьляды гэтых традыцыяў застаюцца і сёньня.

Спрадвеку ў гэты дзень беларусы ладзілі вячэру ў памяць аб памерлых сваяках. На стол ставілі дадатковую талерку для душаў продкаў, а на ноч пакідалі ежу. Таксама на Дзяды мыліся ў лазьні і пасьля пакідалі крыху вады і венік – таксама для памерлых блізкіх.

Пасьля таго, як душы продкаў памыліся і паелі, іх трэба было павесяліць, таму ладзілі танцы і сьпевы.

На Дзяды наведваюць могілкі, прыбіраюца на магілах памерлых сваякоў, пакідаюць на іх пачастункі і запальваюць лямпадкі.

📰 Чытайце артыкул — Адкуль пайшоў Гэлаўін...

Жыцьцё як жах, Жыцьцё як жах
Жыцьцё — прывід, У цемры шафы
Жыцьцё — сансара павукоў:
Нараджэньне, сьмерць. і зноў


⚫️ Слухайце Piatla Prychilnaści — Жах

@supermova #мова #гэлаўін

Читать полностью…

Супер Мова

«Мастак, стваральнік эталёну гербу Пагоня»

🥳 31 кастрычніка 1937 - нарадзіўся Яўген Кулік (Менск), беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл.

Аўтар эталёну гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.

У самым пачатку 1960-х у лёсе Яўгена Куліка адбыўся пераломны момант — ён перайшоў на беларускую мову, -- расказвае сястра вялікага мастака Тамара:

©️ Ён зрабіў гэта прынцыпова, калі па-беларуску ў горадзе размаўлялі лічаныя людзі. Гэта быў мужны крок.

©️ Проста адчуў сябе беларусам, зразумеў, колькі ўсяго каштоўнага і неацэненага ў беларускай культуры і гісторыі.

📰 Чытайце ў артыкуле — «На родную мову перайшоў прынцыпова»

©️ Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. …Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. …Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. …Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. — Сяргей Харэўскі

📰 Чытайце артыкул — «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»

Ён ведаў, як пад носам у КДБ (цераз праспэкт – у той час імя Леніна, цяпер – Незалежнасьці) стварыць штаб нацыянальнага Адраджэньня, гэтак званы «Паддашак», які быў генэратарам і рухавіком шматлікіх мастацкіх акцый, скіраваных на абуджэньне нацыянальнай памяці»

📝 Міхась Скобла пра мастака Яўгена Куліка

@supermova #мова #годна #гонар #кулік #менск #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Яго іменем названы кратар на Месяцы!

🥳 30 кастрычніка 1728 — нарадзіўся Марцін Пачобут-Адляніцкі (в. Саломенка Гарадзенскага павету) — езуіт, доктар філязофіі і доктар тэалёгіі, каралеўскі астраном Станіслава Аўгуста, рэктар і прафэсар Віленскага ўніверсітэта, чалец-карэспандэнт Парыжскай Акадэміі Навук і Французскага Народнага Інстытута, Лёнданскага каралеўскага таварыства, Варшаўскага і іншых навуковых таварыстваў.

😜 Гісторыя пад знакам Пагоні — Марцін Пачобут-Адляніцкі

Быў рэктарам у нашай альма-матар
Пачобут, ксёндз, вучоны і куратар
Абсэрваторыі унівэрсытэцкай -
Сьвяціла!…
На жаль, пазьней у навуковых колах
Пачобута ня стала: ён вярнуўся
У кляштар свой і там да смьерці гнуўся
Перад распяцьцем, быццам грахаводнік,
А летась і памёр ён, боскі ўгоднік.

Адам Міцкевіч — "Пан Тадэвуш або апошні наезд у Літве"

📰 Падрабязьней пра жыцьцё і дзейнасьць Марціна Пачобута-Адляніцкага ў артыкуле Камуніката.

▶️ Таксама глядзіце сюжэт Юрыя Жыгамонта пра Пачобута-Адляніцкага.

@supermova #мова #астраном #асьветнік #езуіт

Читать полностью…

Супер Мова

Правапіс мае значэньне!

Найбольш істотныя зьмены, унесеныя Палітычнай камісіяй у Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году

⚔️ Перадача складоў л’а, л’о, л’у празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг).
⚔️ Зьмякчэньне зычных з, с, б, п, в, ф, м, н перад галосным е (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка).
⚔️ Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар).
⚔️ Скасаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі з, с, ц, н, л (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё)
⚔️ Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш).

На штучную, расеізацыю сутнасьць рэформы паказвае філёляг І. Клімаў:

©️ Бальшавіцкая дзяржава <…> разглядала мову як аб’ект адмысловых маніпуляцыяў, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцыяў з 1930 году было замацаванне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова.

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, перакручвалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы

📕 Вывучайма і карыстайма — БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС

@supermova #мова #ночпаэтаў #рэпрэсіі

Читать полностью…

Супер Мова

💚 У гурта «Пятля Прыхільнасці» выйшаў новы альбом — цалкам на беларускай мове

🧐 Сёмы студыйны рэліз называецца «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў. Адзін з іх — «Квант» — ужо выходзіў у фармаце сінгла. Таксама ў альбом увайшла абноўленая версія песні «Жыццё як жах».

«Альбом аб пачуццях назіральніка за катом Шродынгера. У ролі ката — наша з вамі агульная будучыня. Аб роспачы, праз прызму якой усё ўжо выглядае мёртвым, і надзеі, якая дазваляе бачыць яго жывым. Пра невыноснасць перажывання суперпазіцыі аб’екта наш новы поп-альбом», — так характарызуе яго сам гурт.


Дзе паслухаць?
Чытайце па спасылцы. ✔️ Без VPN адкрыецца тут.

Читать полностью…

Супер Мова

НА́ГЛА ЦІ НА́ГЛЕ? (Язэп Лёсік)

Прыслоўі, што канчаюцца на “на”, часам ужываюцца з “не”, напрыклад: пэўна — пэўне, слушна — слушне, сільна — сільне, нудосна — нудосьне, надарэмна — надарэмне, зграбна — зграбне, наўмысна — умысьне, беспасярэдна – беспасярэдне, канечна — канечне, раптоўна — раптоўне, а таксама тымчасова — тымчасове (тымчасам), нагла — нагле, годзе — годзі, дзе -е ў канцы паказвае на форму меснага склону іменьніка, як балазе (=добра; “балазей” — форма параўнальняй ступені ад “балагі” = добры, як лепей).

☆ ЦІКАВІНКА ☆

“Нагла” ў значэньні раптоўнасьці ў беларускай мове захаваліся толькі ў рэдкіх выпадках у дыялектах... У цяперашняй беларускай жа мове, пад уплывам расійскай мовы яно цалком выцесьнена, як нярэдка бывае зь “нешчасьлівымі” словамі...
Аднак у “Беларуска-рускім слоўніку” пад рэдакцыяй А.Лукашанца (2012) заўважым: наглы обл. внезапный;
наглая смерць – внезапная смерть.
Вытворнае ад “нагла” выкарыстоўваў у сваіх перакладах грэка-каталіцкі сьвятар Аляксандар Надсан. Так у псалме 90-м ён занатаваў: “Ён выбавіць цябе ад сеці лаўца і ад наглай загубы”.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●

Нагла (нагле) = раптоўна (раптоўне).

Канечна (канечне) = абавязкова.

Тымчасова (тымчасове) = часова.

📷 Pan Litoŭski — Нагла ці нагле?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Адкрыў беларусам Скарыну

🥳 8 лістапада 1784 — нарадзіўся Міхал Баброўскі (Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі славіст і арыенталіст, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў.

Міхаіл Баброўскі разам з Ігнатам Даніловічам лічыцца адным зь першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэньня» альбо «беларускай нацыянальнай ідэі».

⚡️ Спрыяў узьнікненьню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках — беларусазнаўства, абуджэньню сярод эўрапейскіх навукоўцаў цікавасьці да гісторыі беларусаў. Зьвяртаючыся да сэмінарыстаў, на ўрачыстым адкрыцьці заняткаў па славяназнаўстве ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі ў Вільні ў 1826 годзе, ён сказаў:

«Калісьці ў Літве гаспадарыла беларуская мова, на ёй друкаваліся кніжкі, павучэньні, катэхізісы і іншыя духоўныя творы, на гэтую мову Скарына пераклаў Сьв. Пісаньне, потым, калі Польшча перамагла Літву, пачалася перавага польскае мовы…»

⚡️ 1835 у Вільні быў надрукаваны падрыхтаваны Міхалам Баброўскім кароткі катэхізіс для простых вяскоўцаў-каталікоў, большая частка якога напісана на беларускай мове.

⚡️ Зьбіраў матэрыялы пра дзейнасьць Швайпольта Фіёля, Францішка Скарыны, Івана Фёдарава і Пятра Мсьціслаўца. Стаў адным з пачынальнікаў скарыназнаўства. Склаў навуковае апісаньне старажытных кірылічных і глагалічных помнікаў славеснасьці, якія захоўваюцца ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы. Увёў у навуковы абарот шэраг важных помнікаў гісторыі і культуры.

😜 Глядзіце Гісторыя пад знакам Пагоні — Міхал Баброўскі

@supermova #мова #адраджэньне #навука #царква

Читать полностью…

Супер Мова

А раптам людзі ніхто — гэта мы?
Не безумоўна не мы.

🥳 7 лістапада 1913 - нарадзіўся Альбэр Камю, вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Альбэр Камю Чужаніца

СССР быў вельмі раздражнёны лютай міжнароднай кампаніяй, якую праводзіў Камю, абураны савецкім уварваньнем ў Вугоршчыну

4 студзеня 1960 году Альбэр Камю загінуў у аўтамабільнай катастрофе. КГБ спрабаваў выдаць забойства за няшчасны выпадак. На пахаваньні Камю адкрыта казалі, што аварыя была падстроеная.

📝 Чытайце артыкул — Прысуд вынесены ў Маскве. Ці быў Альбэр Камю забіты КГБ?

Чалавек Ніхто слухаў Sonic Youth
І чытаў Альбэра Камю.

“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто -
Гэта ты?..”
Не, безумоўна, ня ты…

🎵 Слухайце супер экзыстэнцыялістычны трэк VOLSKI - Čałaviek Nichto

@supermova #мова #камю #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

https://youtu.be/Ji1d9uGISf4?si=CpQ1Tan4FOYwYS4P

Читать полностью…

Супер Мова

ЧЫМ ЗАМЯНІЦЬ У РОДНАЙ МОВЕ САВЕТЫЗМ “МЕРАПРЫЕМСТВА”?

Мерапрыемства — слова ў беларускай мове не было да 1920-х гадоў. Прычым заходнебеларуская традыцыя ня ведала яго, зьявілася яно ў БССР для апісаньня рэаліяў камунізму. Савецкі дасьледнік лексыкі беларускай савецкай мовы Арцём Баханькоў сьведчыць, што гэта калька расійскага слова мероприятие.

За словам мерапрыемства можа хавацца імпрэза, фэст, сьвята, урачыстасьць, канцэрт, вечарына, падзея, зборка, вандроўка — па-беларуску называйма кожную падзею яе адметным імем.

У расійскай мове эпохі Даля гэтае слова было толькі пра дзеяньне: Мѣропрія‌тіе ‘дѣйствіе того, кто принимаетъ какія-либо мѣры...’, напрыклад, “законодательное мероприятие”, “экономические и агрономические мероприятия”. І ўсё.

Расійскі выраз принять меры, ад якога і пайшло мероприятие, скалькаваны з францускага. А які будзе яму беларускі адпаведнік?

Часам у агульным значэньні грамадзка-сьвяточнай падзеі ўжываюць слова імпрэза. Яно з паходжаньня лацінскае, у старабеларускай мове азначала задуму, нейкае пачынаньне; імпрэзаю была, скажам, помста некаму. Сучаснае значэньне слова імпрэза як ‘арганізаваная, як правіла, культурная ці спартовая падзея; забава’ узятае з польскае мовы.

Затое апошнім часам добра пашыраецца іншы лацінізм: ёмістае слова фэст. Пэдагагічны фэст, Крылаты фэст — сьвята цывільнай авіяцыі, дарэчы, у тым самым Музэі народнай архітэктуры і побыту. І, ведама, Дударскі фэст.
Перш фэст азначаў сьвята царкоўнае ці касьцёльнае ў гонар адпаведнага сьвятога, але ў народным ужытку слова перайшло на ўсякае сьвята з кірмашамі й пагулянкамі.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Мерапрыемства (мероприятие) ➞ імпрэза; фэст; захады.

📷 Pan Litoŭski — Чым замяніць у роднай мове саветызм “мерапрыемства”?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

🤓 4 лістапада 1661 г. адбылася бітва пад Кушлікамі на Полаччыне. Маскоўскім войскам кіраваў Іван Хаванскі, а з боку Рэчы Паспалітай змагаліся маршалак Казімір Жаромскі і ваявода Стэфан Чарнецкі*. Хоць колькасна нашых ваяроў было менш, яны перамаглі.

*Паспрыяла РП харугва Самуэля Кміціча з Аршаншчыны, які стаў правобразам героя ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Читать полностью…

Супер Мова

Якуб Колас як надзейны падмурак

🥳 3 лістапада 1882 — нарадзіўся Якуб Колас (засьценак Акінчыцы, цяпер у межах Стоўпцаў) — клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзяяч, перакладнік, пэдагог.

Якуб Колас - ня толькі адна з вяршыняў беларускай літаратуры, але яшчэ і антыкрызісны менеджар Беларусі. Калі робіцца кепска, мы хапаемся за Коласа, як за апошнюю зброю. Безумоўна, «Новая зямля» Коласа - надзейны падмурак, з якога можна чэрпаць дапамогу і сёньня.

▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Найлепшыя творы стварыў у турме. "Мой родны кут" і Валадарка.

Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыцьцём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцьця па парадку
Прайсьцi яшчэ раз, азiрнуцца,
Сабраць з дарог каменьнi тыя,
Што губяць сiлы маладыя,
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Вясна, вясна! не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю,
Цябе навек, вясна, хаваю.


— Вось колькі надрываў і трагічных падтэкстаў адразу ў гэтай ідылічнай карціне: вязень, для якога Беларусь — сынонім свабоды, выгнанец, для якога Беларусь — сынонім духоўнага вяртаньня на радзіму, і нарэшце чалавек, праз якога па-жывому падзялілі яго ідэальную Беларусь. Усяго гэтага я і блізка не вывучаў у савецкай школе. Мне расказвалі прапагандысцкую байку пра тое, што «Новая зямля» — гэта сацыяльны твор, бунт сялян супраць панскага прыгнёту. Гэтыя інтанацыі, безумоўна, у паэме ёсьць, але гэта далёка ня поўная карціна.

Глядзіце Хадановіча — Якуб Колас - антыкрызісны аўтар для беларусаў

@supermova #мова #колас #зямля #пісьменьнік

Читать полностью…

Супер Мова

ПРЫМАЦЬ ЗАХАДЫ ЦІ РАБІЦЬ ЗАХАДЫ?

Заканамернае і традыцыйнае ў літаратурнай мове спалучэньне рабіць захады. Як мы робім нейкія хады, так робім і нейкія захады, значыць, дзеяньні, скіраваныя на дасягненьне пэўнай мэты. Сустраканае ў сучасным маўленьні словазлучэньне прымаць захады другаснае: зьявілася яно ў выніку зьмяшэньня двух роўных паводле сэнсу канструкцыяў — рабіць захады і прымаць меры. Пераважна ў пісьмовай, кніжнай мове здараюцца
яшчэ прынамсі тры спалучэньні з разьбіраным тут словам захады: ажыцьцяўляць захады, зьдзяйсьняць
захады і ўжываць захады.

Нашая слухачка ўдакладняе, ці заўсёды выпадае выкарыстоўваць назоўнік захады як абсалютны
сынонім да слова меры. Здаецца, у бальшыні выпадкаў захады дарэчы ў ролі мераў. Можам сказаць
пра надзвычайныя захады, пра захады для бясьпекі, засьцярогі або, скажам, спагнаньня. Зьвярну яшчэ
ўвагу, што ў значэньні захадаў, мераў можна таксама ўжыць словы спосабы і сродкі (напрыклад,
спосабы засьцярогі, спосабы стрыманьня, сродкі ўзьдзеяньня).

На заканчэньне яшчэ раз напамінаю, што назоўнік захады, як правіла, спалучаецца ў нашай мове з унівэрсальным дзеясловам рабіць: мы робім захады для нечага або на нешта.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Захады, рабіць захады

Юрась Бушлякоў, "Жывая мова", старонка 175.

Прымаць меры ❌️
Прымаць захады ❌️

Рабіць захады ✅️
Ужываць захады ✅️

📷 Pan Litoŭski — ПРЫМАЦЬ ЗАХАДЫ ЦІ РАБІЦЬ ЗАХАДЫ?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

📅 2 і 3 лістапада фестываль PRADMOVA запрашае на насычаныя анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на festivalpradmova2439">YouTube і Facebook

▪️ Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

▪️ Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік «Пад асобнымі коўдрамі» і раман «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».

▪️Голя з Ополя і Вольга Касцюк правядуць дыскусію “Декаланізуй сваю мову, культуру і сябе”.

▪️ Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў.

▪️ Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне.

▪️ Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса “Топас” “Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”.

🤍

Глядзець праграму

Читать полностью…

Супер Мова

Вынь ды пакладзі на народную справу!

1 лістапада 2002 пачата будаўніцтва Нацыянальнай Бібліятэкі ў Менску.

Вось, напрыклад, стаўленьне да беларускага помніка брацкаму марсіянскаму народу, якім, без сумневу, ёсьць будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Здаецца, менчукі зь ёй зьмірыліся і нечалавечым намаганьнем волі прымусілі сябе яе палюбіць. Рэдка ад каго цяпер пачуеш пра чупа-чупс і пра дай бог памяці якое там месца ў сьпісе самых выродлівых пабудоваў сьвету; неяк лёгка і нязмушана забылася бессаромнае дзяржаўнае вымаганьне грошай у насельніцтва, дзесяць гадоў таму, калі ніхто не пытаўся, ці няма ў цябе алергіі на ромбакубакатаэдры — вынь ды пакладзі на народную справу.

Аўтар гэтых радкоў, зрэшты, у той час ні шэлега ня здаў на бібліятэку, не таму, што не спачувае дзецям Германіі, а проста так, з пратэсту — і яму нічога за гэта не было. Іншыя здавалі — і цяпер могуць з поўным правам пазіраць на такіх, як аўтар, зь нетраў свайго дыямэнта, з вышыні сямідзесяці трох мэтраў і з пачуцьцём унутранай перавагі.

Забыліся, сьцішыліся размовы пра тое, што яна ня сёньня, дык заўтра «патоне, патоне, патоне ў балоце» — і таму яе падмарожваюць зьнізу. Пра тое, што яна парушае гармонію гарадзкога аблічча — на фоне абсалютна вар’яцкай эклектыкі, якая цяпер пануе ў Менску, Нацыянальная бібліятэка ўжо нічога ня можа парушыць, бо не засталося што парушаць.

Яна магла выглядаць зусім па-іншаму — і дражнілі б яе зусім інакш. Магла мець форму разгорнутай кнігі, падковы на шчасьце, злавеснага бабілёнскага зікурата, чаркі аглаблёвай...

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Крышталь ведаў, алмаз маўчаў

У новым выпуску «Каля Культуры» Мікіта Моніч працягвае знаёміць нас з архітэктурай Беларусі і крыніцамі, зь якіх можна даведацца пра яе гісторыю, стылі і індывідуальнасьць.
На гэты раз Мікіта шчыра параіць онлайн-плятформы, дзе, сярод іншага, можна знайсьці 3000! старонак тэксту з ілюстрацыямі пра архітэктуру роднай Беларусі, а таксама мноства іншых цікавых ацыфраваных друкаваных матэрыялаў, вартых увагі і дэталёвага вывучэньня.

▶️Глядзіце — Беларускi стыль. Гартаем кнiжкi пра архiтэктуру

@supermova #мова #каляндар #бібліатэка

Читать полностью…

Супер Мова

ЧАГО ВУЧЫЦЬ? (Язэп Лёсік)

З дзеясловамі: вучыць, вучыцца, навучыцца, слухаць, напр.: Навучайцеся муштру добрага. Лепей дома цэпам бухаць, як на вайне муштраў слухаць. Трэба яго розуму навучаць. Не даюць мне веры (расейск. «не верят мне»). Пусьці, пусьці, маці, гуселек паслухаць і песенек наўчыцца! Ня пушчу, дзіцятка, гуселек слухаць і песенек вучыцца: тыя цябе гуселькі маладу з ума зьвядуць.

Але пры гэтых дзеясловах можа быць і давальны склон, напр.: Будзем сына пісьму вучыць, а дачушку шоўкам шыць. Ты рады просіш? Вот табе мая рада: ня трымай дзяцей пры сабе, бо сьпесьцяцца, разгультаюцца, а аддай іх лепей у навуку: кола людзей патруцца - рабоце навучацца. Аддалі вучыцца кавальству - прыбыльная работа; аддалі вучыцца сталярству, бандарству – дзятлы к бандарству здольны (з казкі).
————————————————————————
Адгэтуль ужо прыслоўі ў форме давальнага склону прыметніка з «па», напр.: Паруску, папольску, панямецку, пагультайску, часам у поўнай прыметнікавай форме: пакашачаму, пачалавечаму. Што за панове, што за сватове – паруску, ходзяць, папольску мовяць? Гэты Марцін Глінскі навучыўся гаварыць пакашачаму, а кот навучыўся гаварыць пачалавечаму (з казкі). Ёсьць прыслоўе з «па» ў форме роднага склону: палатыні. Такім парадкам пабеларуску можна сказаць: «І чужому навучайцеся, і свайго не цурайцеся». «Вучыцца беларускае мовы» (родны склон) і - «вучыцца беларускай мове» (давальны склон).
———————————————————

☆ Я вучу (чаму?) беларускую мову
☆ Я вучу (чаго?) беларускае мовы

Чаму яе вучылі ў тэхнікуме — давальны склон
☆ Чаго яе вучылі ў тэхнікуме — родны склон

☆ Шмат чаму трэба вучыць — давальны склон
☆ Шмат чаго трэба вучыць — родны склон

☆ Будзем вучыцца ў іх дысцыпліне — давальны склон
☆ Вучыцца дысцыпліны — родны склон

☆ Вучылі іх мужнасьці і адвазе — давальны склон
☆ Вучылі мужнасьці і адвагі — родны склон

☆ Навучае гэтаму — давальны склон
☆ Навучае гэтага — родны склон

☆ Навучае справе — давальны склон
☆ Навучае справы — родны склон

☆ Многаму навучыцца — давальны склон
☆ Многага навучыцца — родны склог

☆ Нічаму не навучыць — давальны склон
☆ Нічога не навучыць — родны склон

📷 Pan Litoŭski — Чаго вучыць Язэп Лёсік беларусаў?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Трасянка: баг ці фіча?

🥳 30 кастрычніка 1936 - нарадзіўся Генадзь Цыхун ( в. Кунцаўшчына, Гарадзенскі раён), беларускі мовазнавец, галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: этымалёгія, балканістыка, арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі. Славістычныя інтарэсы спалучае з дасьледаваньнямі ў галіне беларускай мовы. Ён сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы».

Феномен трасянкі не можа не выклікаць цікавасці ў лінгвіста. Сама назва “трасянка” — гэта тэрміналагічная метафара, створаная ў выніку пераносу зыходнага слова з бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Першапачатковай асновай тэрміна стала, відаць, спалучэнне “моўная трасянка”, падобнае да іншых аказіянальных словазлучэнняў, што выкарыстоўваюцца для азначэння гэтага феномена ў публіцыстыцы: “моўная жвачка” (“Пакажам беларусам іхную моўную жвачку — можа, хоць пасмяюцца над сабой”. Круг, 4.04.96), “моўны гібрыд” (А. Бубала, Наша слова, 9.04.94), “моўны сурагат”.

Мадэллю для ўтварэння тэрміна “трасянка”, мусіць, стаў адпаведны ўкраінскі тэрмін — “суржик”, які азначае сумесь жыта, пшаніцы, ячменю, аўса або нізкаякасную муку з рознага збожжа. Хаця можна дапусціць і цалкам самастойнае развіццё, бо ідэя змяшэння і нізкай якасці прысутная ва ўсіх назвах аналагічных утварэнняў. Яркая эмацыйнасць метафары і дазволіла тэрміну “трасянка” замацавацца ў беларускай лінгвістыцы. Іншыя абазначэнні — “мешаніна” (Я. Мірановіч), “ламаніна” (А. Бяляцкі), “тарабаршчына” (А. Казловіч) — пры ўсёй іх экспрэсіўнасці маюць занадта агульны характар і не паддаюцца тэрміналагізацыі.

📝 Чытайце Прайдзісвет - Крэалізаваны прадукт: Трасянка як аб’ект лінгвістычнага даследавання

Трасянка гэта існае, то бок яна ёсьць і гэта факт. Але што зь ёю рабіць? Прынамсі мне здаецца, што трасянку нельга абагаўляць, бо трэба памятаць прычыну яе зьяўленьня ў нашай краіне.

📷 Гартайце допіс @carkasauТрасянка: баг ці фіча?

Саўрыменныя людзі уже так ня ходзяць
Толькі ім не панять, што швею так заводзіць
Классіка праверанная ўрэменем і стрэлачкі мяць

Брукі з выпускнога
З выпускнога брукі
Штожа у іх такога?
Да нічаго проста у іх былі твае рукі.

🎧 Амбасадары рок-трасянкі РСП - Брукі з выпускнога

@supermova #мова #цыхун #кунцаўшчына #трасянка

Читать полностью…

Супер Мова

Блогер Алесь Чахоўскі апублікаваў кароткі відэапраект "Тодар" да Дня памяці ахвяраў савецкага тэрору

"Публіцыстычна-мастасцкі фільм "ТОДАР" я бы хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным — паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш сотні выбітных дзеячоў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці неспынены дагэтуль”, — растлумачыў Алесь Чахоўскі.

Тодар Кляшторны (1903-1937) - выбітны беларускі паэт, які быў адным з 108 прадстаўнікоў бязлістасна расстралянай інтэлегенцыі ва ўрочышчы Курапаты ў Менску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Ролю Тодара Кляшторнага ў відэа выканаў актор Ілля Ясінскі.

Расстрэл 29 кастрычніка стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год і мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў. Рэпрэсіі закранулі больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры: ад паўмільёна да 1,2 млн беларусаў. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.

https://youtu.be/t3nRN7YC9B4?si=b3pvpD05Hqdpw4Jp

Читать полностью…

Супер Мова

Тая ноч працягваецца дагэтуль

Ня здарылася б гэтай кастрычніцкай ночы — цяпер усё магло б быць інакш. З мовай, зь літаратурай, са сьвядомасьцю і падсьвядомасьцю, з памяцьцю — нават з клятым кніжным рынкам, у адсутнасьць якога даўно ўпіраюцца ўсе размовы пра беларускае кнігавыданьне. Магчыма, нават твары ў беларусаў былі б іншыя. І пагляды. І выразы вуснаў. І ўзровень пакоры ў патыліцах.

Мы ўсе былі б цяпер іншыя, пісалі б інакш, інакш чыталі б і гаварылі — і крыху іншай была б краіна.

🤍 На сайце nochpaetau.com можна знайсьці падрабязную інфармацыю пра Чорную ноч і мапу мерапрыемстваў +анлайн, якія ладзяць беларусы сьвету да памятнай даты.

Са ста трох чалавек, прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты, асуджаных да сьмерці, у тую ноч была расстраляная большасьць. На другі дзень расстралялі яшчэ больш за трыццаць чалавек. Усяго тая восень зрабілася апошняй для шасьцісот дзеячоў. Паводле Леаніда Маракова, было рэпрэсавана 90 адсоткаў літаратараў, кожны трэці настаўнік, амаль кожны сьвятар і кіраўнік буйнога прадпрыемства.

Міхась Чарот, Тодар Кляшторны, Алесь Дудар, Ізі Харык, Юрка Лявонны, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Юлі Таўбін, Янка Нёманскі, Валеры Маракоў, Масей Кульбак — і дзясяткі іншых. Людзям, якія сьмяюцца з убоства беларускай літаратуры, варта было б пазнаёміцца з гэтымі імёнамі і з гэтымі біяграфіямі — а там, можа, і ржаць расхочацца. Глебка ды Броўка — гэта вынік, а не прычына.

📕 Чытайце кнігу — (Не)расстраляныя

А яны, расстраляныя ў тую ноч, і праўда былі вінаватыя. У тым, што думалі. У тым, што былі беларусамі. Сумяшчаць гэта з даўніх часоў ня модна і рызыкоўна для жыцьця.

Эліты былі зьнішчаныя.
Ім на зьмену прыйшлі прыстасаванцы і канфармісты. Тыя, у каго страх быў ужо ў клетках. Хто душыў здольнасьць думаць адным элегантным рухам задніцы. Ім і давялося ствараць новую культуру. Наступствы адчуваюцца ва ўсім. Слугі і лёкаі не ствараюць мастацтва.

Калі ў дзевяностых наракалі на тое, што беларуская культура нецікавая, калгасная, што адстаем, што не ўрубаемся, што неактуальныя; калі акадэмікамі дагэтуль завуцца людзі, якія два словы зьвязаць ня могуць; калі начальнікі розных узроўняў сінеюць і лопаюцца ад любога, нават найменшага інтэлектуальнага намаганьня; калі крытыкі ў незалежных выданьнях брэшуць і пырскаюць сьлінай, падпісваючы прысуды аўтарам і патрабуючы цэнзураваць, забараняць, затыкаць, а лепш вешаць на асіне тых, хто ім не даспадобы — гэта ўсё тая ноч рагоча нам у сьпіну.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Хто сьмяецца з апошніх

Не жаўнеры то былі – гэта былі каты,
Што на чорных варанках звозілі ў Курапаты.
У ямы там бязьвінных тышчамі кідалі,
Перад тым як кінуць у патыліцу стралялі.

Але гэта не забыта, і ні хто зь іх не забыты,
З тых хто ў Курапатах безь віны забіты

🎧 Dzieciuki - Сумнае рэгі

@
supermova #мова #каляндар #бахарэвіч #ночпаэтаў #нерастраляныя

🎧 Слухайце альбом – Нерасстраляныя

Читать полностью…

Супер Мова

Флярыян Ждановіч

🥳 28 кастрычніка 1884 — нарадзіўся Флярыян Ждановіч (Менск) — адзін з пачынальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзяяч.

Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзеяч. Тэатральную адукацыю ён атрымаў у Варшаве, быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. Ждановіч зрабіў шмат першых пастановак клясыкі беларускае драматургіі – Купалы, Коласа, Аляхновіча, Галубка, Каганца. Ён сам перакладаў на беларускую творы польскай, расейскай і ўкраінскай клясыкі.

📰 Чытайце Беларускае жыцьцё — Флёрыян Ждановіч

А таксама ўзгадкі пра яго дзейнасьць у газэтах Беларускі шлях 89/1918 і Беларусь 4 (60) 1920

У 1929 г. пакінуў Беларусь. У 1930 г. пераехаў зь сям’ёй у Саратаў (Расейская СФСР), дзе ўладкаваўся рэжысэрам-пэдагогам тэатральнай вучэльні. 18 ліпеня 1930 году яго арыштавалі па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі" й прысудзілі да 5 гадоў ссылкі, якую ён адбываў на Беламорканале. Але й пасьля яму не далі вярнуцца ў Беларусь.

8 ліпеня 1937 году Ждановіча арыштавалі ізноў і незаконна выраклі на расстрэл. Рэабілітаваны ў 1956.

"Забраны край"

Я ведаю, знаю старонку такую,
Спавітую ў вечны туман,
Пад цёмнымі зорамі днюе, начуе,
Ляжыць на кургане курган.
Хоць сохі, хоць косы гуляюць там ройна,—
Ня поймеш адкуль узялісь;
Людзей запытаеш,—аткажуць спакойна:
"Забраны край" гэты калісь...

✍️ Янка Купала - «Забраны край»

@supermova #мова #тэатр #рэпрэсіі

Читать полностью…

Супер Мова

Вольна, Трохкутная царква, Гарадзішча, вадзяны млын, Свіцязь, Мір. Велападарожжа па Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=EtN4MCPiQ0o

Читать полностью…
Subscribe to a channel