supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Непераадольная патрэба сказаць

🥳 27 кастрычніка 1911 - нарадзіўся Мікола Лобан (в. Чапліцы, Слуцкі павет), беларускі пісьменьнік і мовазнавец

Адзін са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Артаграфічнага слоўніка» (з М. Р. Суднікам, 1948, 1961, 6-е выд. перапрацаванае і дапоўненае ў 1990), «Расейска-беларускага слоўніку» (1953), «Беларуска-расейскага слоўніку» (1962), кіраваў падрыхтоўкай «Тлумачальнага слоўніку беларускай мовы» ў пяці тамах (1977—1984, рэдактар т. І).

©️ «Пісьменнік, мне здаецца, пачынаецца не тады, калі прыходзіць майстэрства слова, а тады, калі з"яўляецца непаўторнасць думкі, сваё мастацкае вока, калі ёсць што сказаць і, самае галоўнае, непераадольная патрэба сказаць гэта, – сцвярджаў Мікола Лобан. – Калі пісьменнік задае сабе пытанне, пра што б яму напісаць, – гэта не пісьменнік. Ён не разабраўся яшчэ ні ў сваіх пачуццях, ні ў пачуццях блізкіх яму людзей, не гаворачы ўжо пра грамадства ўвогуле, чым яно жыве, чым дыша. Многіх людзей, якім трэба было б быць шафёрамі, токарамі ці аграномамі, толькі па дабраце часу, як трэскі ў паводку, вынесла ў пісьменнікі. Пладзіць халодную, раўнадушную, «благополучненькую» халтуру – гэта абкрадваць, абмерваць, абважваць чытача, можа, у самым галоўным, у яго духоўнай ежы». - Мікола Лобан

Няпроста ішлося па жыцці Мікалаю Паўлавічу Лобану, аднак ён быў жыццялюбам, чалавекам высокай культуры, вельмі цаніў простыя чалавечыя адносіны. У вышэйназванай кнізе «Пяць раніц тыдня» ён напісаў, што сапраўдная любоў да чалавека павінна быць «на кожным кроку, у кожным выпадку фізічнага і духоўнага датыкнення… гэта твой жыццёвы стыль, тваё асяроддзе, тваё паветра, ты іначай не ўмееш, гэта твой почырк, твая паходка – гэта тваё крэда». У памяць пра выдатнага пісьменніка і навукоўца Міколу Лобана адна з вуліц горада Слуцка названа яго імем.

📰 Спадчына Случкага краю - Жыццёвы шлях Міколы Лобана

Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына.

📝 Baciль Biткa — Ёcць нa зямлi

@supermova #мова #лобан #чапліцы #случчына

Читать полностью…

Супер Мова

Псальмар дэфармаванай Беларусі.

🥳 26 кастрычніка 1959 - нарадзіўся Анатоль Сыс (в. Гарошкаў, Рэчыцкі р-н), беларускі паэт.

Анатоль Сыс лічыў, што беларуская мова павінна стаць дзяржаўнай у рэспубліцы, а ўсе праграмы аб разьвіцьці двухмоўя ў Беларусі называў «працягам той дывэрсыі, якую задумаў яшчэ Сталін са сваімі марыянэткамі». Як вынік, Сыс забараніў перакладаць свае вершы на расейскую мову да часу, пакуль беларуская мова ня стане раўнапраўнай сярод усіх моваў СССР.

▶️Глядзіце Haroshak — Анатоль Сыс

©️ «Сьвята Сыса — гэта калі нехта ў кнігарні купляе яго кнігі, альбо нехта на канцэрце сьпявае песьні на яго словы. Так, гэта сумны дзень для ўсёй беларускай культуры, вельмі сумны. Таму што Сыс адзін з найлепшых паэтаў, якіх я наогул ведаў». - Адам Глёбус

©️ «Такіх, якім быў Анатоль Сыс, — адзінкі. Пройдзе час, і Сыс будзе культавай асобай для Гомельшчыны, як Караткевіч для Віцебшчыны, Купала для Меншчыны» - Язэп Янушкевіч.

📕 Чытайце Мельнікаў Андрэй — Анатоль Сыс — псальмар дэфармаванай Беларусі

Песьні на вершы Анатоля Сыса можна пачуць у выкананьні такіх творцаў, як Аляксандар Памідораў, Андрэй Мельнікаў, Кася Камоцкая, Вальжына Цярэшчанка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Эдуард Акулін, Антось Звычайны, Міхаіл Рубін; дуэта Сяржука Доўгушава і Алеся Ясінскага; гуртоў Новае Неба, Палац, Ilo&friends, Чырвоным па Белым, BosaeSonca, Znich і іншых.

📝 Чытайце артыкул — 10 песень на словы Анатоля Сыса

Нам мова далася крывёю
ды выпаленымі вачыма,
хавалі яе, як зброю,
насілі, як горб за плячыма.

Сяклі яго гострай шашкай,
да костак нагайкай білі
і царскай і зверху, ласкай,
ды мы яго ўсё ж любілі...

✍️ Анатоль Сыс - Маналог Кастуся Каганца

@supermova #мова #гонар #сыс #гарошкаў #паэзія

Читать полностью…

Супер Мова

Cэкс мае значэньне.

🎊 25 кастрычніка 1919 - нарадзілася Бэатэ Узэ, заснавальніца сэкс-шопінгу

Кіндэр, кюхе, кірхе (дзеці, кухня, царква). Яна расла ў часы, калі ад жанчыны патрабавалася не пакідаць гэты зачараваны трохкутнік і пачувацца пры гэтым шчасьлівай. А ёй, звар’яцелай Еве, заўжды хацелася зрабіць штосьці гэтакае. Сунуць галаву ў мёртвую пятлю, каб адчуць, што яна, Бэатэ Узэ, насамрэч жыве.

Напрыклад, яшчэ падлеткам скочыць з даху бацькоўскага дома, прывязаўшы да рук крылы — Ікар у спадніцы замест парашута. Таго, што там, пад спадніцай, яна не саромелася, яна ўжо дзіцём любіла і ведала сваё цела: бацькі Бэатэ лічылі, што гэта важна — і час паказаў, што не памыляліся. Учынак за ўчынкам яна сьцьвярджала сваё права на адрэналін. Атрымала ліцэнзію пілёта, скончыўшы перад гэтым курсы хатніх гаспадыняў. Лётала пад варожымі кулямі, лавіруючы між анёлаў. Вывезла на перагружаным самалёце сына і параненых салдатаў з абложанага Чырвоным войскам Бэрліну. Перамагла рак...

Ну, і адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп. Удзячнае чалавецтва магло забыць усе подзьвігі, але толькі ня гэты.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Рэвалюцыя зьнізу

Секс з'яўляецца найважнейшай сферай жыцця мужчыны і жанчыны. Ён выяўляе сапраўдную чалавечую сутнасць: жарсці, агрэсію, комплексы, паталогii ды шмат іншага.

Гэта такая самая натуральная з'ява, як і харчаванне, якое ўключае ў сябе не толькі фізіялагічны працэс, але і культуру спажывання, традыцыі, нацыянальную кухню. У сексе кожная нацыя стварае той тып адносінаў, які больш зручны для яе адпавядае тэмпераменту і умовам жыцця.

📕 Чытайце больш у кнізе - Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.

🔞 Глядзіце Паўгадзіны кардыё — Нацыянальная поза беларусаў, Камісаранка і Вітаўт, шмаравідла і ласкацень

@supermova #мова #каляндар #сэкс

Читать полностью…

Супер Мова

@supermova #мастацтва #жывапіс #некрашэвіч

Читать полностью…

Супер Мова

Славуты хірург Піншчыны.

🥳 24 кастрычніка 1743 - нарадзіўся Рафал Чарвякоўскі (г.Пінск), беларускі хірург-навуковец, доктар медыцыны.

Заснаваў катэдру анатоміі, хірургіі і акушэрства ды стаў іх першым выкладнікам у Кракаве. Таксама стварыў першы ў Кракаве анатамічны тэатар.

Рафал Чарвякоўскі зрабіў першае ў Кракаве ўскрыцьцё трупа чалавека і праводзіў сшываньне ранаў жывата і кішак, трэпанацыю чэрапа і трахеатамію.

Падчас паўстаньня Касьцюшкі 1794 году быў галоўным лекарам лязарэту пры саборы сьвятога Пятра ў Кракаве.

❗️Агулам выдаў 12 тамоў дасьледаваньняў па хірургіі. Вынайшаў некалькі хірургічных прыладаў і спосабаў умяшаньня. Падрыхтаваў звыш 200 вучняў.

📰 Чытайце — Пра жыццё і працу Рафала Юзафа Чарвякоўскага

@supermova #мова #чарвякоўскі #пінск #хірургія

Читать полностью…

Супер Мова

ПРЫСЛОЎЕ “ПРЫБЛІЗНА ”. (Язэп Лёсік)

Такога прыслоўя ў беларускай мове няма; гэта нязграбны пераклад расейскага прыслоўя «приблизительно». Пабеларуску замест «прыблізна» трэба казаць так: Гэта было гадоў з дваццаць назад. Воўк як завыў, дык туды зьбеглася ваўкоў нешта з трыццаць. У мяне было рублёў з пятнаццаць.

Сынонімы: прыкладна, арыентоўна, прыпушчальна, бязмáльна, бязмáла, амаль, каля, блізка, нешта, недзе, так, больш-менш, збольшага, на вока.
_______
◆ У другім доме знайшлі раяль. Бязмальна кожны пабарабаніў пальцамі.  (Максім Гарэцкі)

◆ З поля сабраў [мужык] вось Коп пяць бязмала. (Янка Купала)
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Паводле Язэпа Лёсіка. (Арыгінал правапісу захаваны)
—————————————————————
На жаль, што навачасныя “дзяржаўныя” мовазнаўцы працягваюць савецкую традыцыю перапісваць слоўнікі на ўзор расійскіх слоўнікаў, хоць не было патрэбы выдумляць наватвор, абы людзям “панятна было”.
Зірнем у Беларуска-расійскі слоўнік, 4‑е выданне (Лукашанец, 2012).

Прыблі́зна нареч. приблизи́тельно; прыблізна падлічы́ць — приблизи́тельно подсчита́ть; прыблізна ў во́сем гадзі́н — приблизи́тельно в во́семь часо́в; нара́да прадо́ўжыцца прыблізна два дні — совеща́ние продли́тся приблизи́тельно два дня.

Вось, бачыце. Нязграбна выйшла.

📷 Pan Litoŭski — ПРЫСЛОЎЕ “ПРЫБЛІЗНА”

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Беларосы на балоце.

💡 Пастаноўшчык аднаго з самых папулярных беларускіх фільмаў, сапраўды народнай камэдыі “Белыя Росы” - народны артыст Беларусі Ігар Дабралюбаў

©️ “Белыя росы” 1983 года – кіно тыпова каланіяльнае. І пры гэтым – фільм амаль культавы. Наш унёсак у савецкую залу кінематаграфічнай славы. Чаму ім ганарыліся раней, збольшага зразумела, чаму цяпер – загадка. Кажуць, ён расказвае пра ўрбанізацыю на Беларусі ў познесавецкую эпоху. Кажуць, што ў ім людзі пазнавалі сябе, фільм гаварыў іх мовай пра іх праблемы. Кажуць, вінаваты яшчэ і зорны склад актораў. Кажуць, сцэнар моцны. Кіно для народа. Таму яго і памятаюць. А экранізацыю Караткевіча ці там “Чужой бацькаўшчыны” – не.

©️ Так, гэта сапраўды фільм пра ўрбанізацыю. Але ці на Беларусі? Дарма што яго здымалі ў Горадні – беларускага там няма зусім. Калі не браць у разлік шыльду на будынку народнага суда з дзвюма памылкамі ў адным слове: “Народны суд Гродзенскай області”.

©️ Горадня і Беларусь у ім выглядаюць так, як маглі б выглядаць ускраіны нейкай расійскай глыбінкі. Тут, вядома, можна сказаць, што аўтары фільма на гэта і намякалі. Або што ў гэтым няма нічога злачыннага – фільм жа пра іншае, пра агульначалавечае. Усё так, ды не так. У ім нават трасянкі не чуваць.

🗓 А што ў ім ня так, чытайце каляндар Бахарэвіча - Мы з Мухтарам на граніцы

Чарговы выпуск праекта “Сто год беларускага кіно” – маркотныя 1980-я. “Беларусьфільм” нарэшце здымае на беларускай, маскоўскія госьцікі ладзяць партызанскае хорар-шоў, вяскоўцы мараць пра цёплую прыбіральню, а на вуліцах – чарговае страчанае пакаленьне. Кіно разьлятаецца на слаба сумяшчальныя плыні. Ну і што? А вось паглядзіце!

▶️Глядзіце Шокінг культ — Якім было беларускае кіно ў 1980-х?

@supermova #мова #каляндар #бахарэвіч #горадня #урбанізацыя

Читать полностью…

Супер Мова

Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця!

22 кастрычніка 1944 у Менску адкрыўся музэй Вялікай айчыннай вайны

Недзе да 1947 году Менск і сам па сабе быў неблагім ваенным музэем, якую вуліцу ні вазьмі. Падабраныя проста на менскіх вуліцах трафэі можна было разглядзець на выставах, што ладзіліся проста пад адкрытым небам. Ды ён і цяпер горад-музэй, у якім ня ўсё яшчэ падлічана і ня ўсё схавана пад шкло: то тут бомбу знойдуць, то там снарад... То тут партызана зловяць, то там...

💣 Даведацца, хто насамрэч зруйнаваў Менск і навошта, можна ўзгадаць праз допісы Беларусаў вызвалялі ад іх саміх Частка І і Частка ІІ

У сучасны будынак музэй пераехаў у 1966-м і, як выглядае, гэта не апошняя для яго зьмена жыхарства. Праўда, ягонага перайменаваньня — у музэй ІІ сусьветнай або Музэй беларускіх партызанаў, здаецца, і далей давядзецца чакаць са сьлязамі на вачах і сівізной на скронях. Вялікая Айчынная — і ўсё тут. Хоць са шмайсэра забіся. Хацелася б памыляцца. Але ў Беларусі музэй — больш чым музэй. Ён муза ідэалёгіі і яе грамадзянскі муж...

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Маўзалейнай фарбай

Мы ўсе жывем у казачным горадзе:
Ці то рубінавым, ці то смарагдавым.
І прадказаць спрабуем у чарговы раз,
Чым нас вялікі, жахлівы парадуе.
Гімны над рэчкай плывуць сэрэнадаю...

🎧 Cлухайце Lavon Volski — Najlepšy dla žyćcia

@supermova #мова #каляндар #менск #музэй

Читать полностью…

Супер Мова

Ай-яй-яй, уеду я ў Кітай,
За Вялікаю Сьцяною гэты дзіўны край
!

21 кастрычніка 1950 - Кітай цалкам акупуе Тыбэт

Тыбэт спакон веку быў залежны — дык што жахлівага ў тым, што Кітай чарговы раз «вярнуў сабе сваё»?

Кітай даў тыбэтцам волю, цывілізацыю і дэмакратыю.

За першыя трыццаць гадоў кітаізацыі тут было зруйнавана больш за шэсьць тысяч манастыроў. Больш за мільён тыбэтцаў было забіта за сэпаратызм, контррэвалюцыйныя настроі або проста за неахвоту рабіцца кітайцам.

Жанчынам як грамадзянкам Кітаю было забаронена мець больш за адно дзіця. Кажуць, нязгодныя выпраўляліся на стэрылізацыю.

Усе тыбэтцы былі абавязаныя вучыць кітайскую. Лічыць сябе кітайцамі і забыцца пра ўсіх ламаў ды іншае ламачча старой эпохі.

Гэткая рыторыка — «сабе сваё», «вяртаньне», «узьяднаньне», «спрадвечныя землі» — беларусам знаёмая вельмі добра. А рэпрэсіі... Ну якія там ужо рэпрэсіі?

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Жураўліны крык

Большасьць размаўляе па-кітайску,
Большасьць моцнай ўлады чакае,
Большасьць хоча слухаць казку
Пра жыцьцё шчаслівае ў Кітаі.

🎧 Слухайце самы азыацкі трэк N.R.M. - Кітай

▶️Глядзіце лекцыю — Сакральны Тыбет

@supermova #мова #каляндар #тыбэт #кітай

Читать полностью…

Супер Мова

Cтопрацэнтны нацдэм.

20 кастрычніка 1885 - нарадзіўся Аляксандар Бурбіс (Вільня), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, актор і рэжысэр. Адзін са стваральнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, аўтар дасьледаваньняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, сельскай гаспадарцы, банкаўскай справе.

Сёньня спаўняецца 137 гадоў ад дня нараджэньня выбітнага дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху і беларускай культуры Аляксандра Бурбіса. Гэта чалавек, які арганічна спалучыў у сваім жыцьці вялікую палітыку і тэатральнае мастацтва.

📝 Чытайце артыкул Аляксандар Бурбіс - Чалавек палітыкі і тэатру

Надзелены талентам артыста і дэкляматара, Бурбіс яшчэ ў 1906 паставіў у фальварку Пятроўшчына пад Менскам першы беларускі спэктакль. Пасьля турмы ён разам з аднадумцамі ўзяўся за арганізацыю беларускага тэатру. У лютым 1910 быў арганізатарам 1-й беларускай вечарынкі ў Вільні. Стаў фактычным кіраўніком Беларускага музычна-драматычнага гуртка (1910–1916), які стаў складовай часткай 1-й беларускай трупы І. Буйніцкага.

Вяршыняй тэатральнай кар’еры Бурбіса была зьдзейсьненая ім у 1915 пастаноўка апэрэты «Залёты» паводле п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча. За ягоныя погляды і дзейнасьць бальшавікі ў 1930-х назвалі Бурбіса «стопрацэнтным нацдэмам».

📝 Чытайце артыкул з серыі "Яны былі першыя" — Аляксандар Бурбіс

@supermova #мова #бурбіс #вільня #тэатар #драматургія

Читать полностью…

Супер Мова

Вітаем, сябры! Сёння ў нас пазачарговы выпуск навін! Фінальныя меркаванні журналістаў пра Сталкер 2, гульня падобная на Mass Effect і цікавыя рэлізы бліжэйшых дзён. Запрашаем!

https://youtu.be/YRvQgofIet0

Читать полностью…

Супер Мова

Самы ўплывовы рух у краіне.
І гэта прызнавалі нават ворагі.

🎠 19 кастрычніка 1988 па прапанове З. Пазняка быў створаны аргкамітэт Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» - грамадска-палітычнага руху за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры ды за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі.

©️ Ці здарылася неверагоднае, і народ пачаў нарэшце разьбірацца — як разьбіраецца ў грыбах: хто бэнээфавец, хто «сведаміт», хто багема, а хто гранты адпрацоўвае?

©️ А пачыналася ўсё так прыгожа. 19 кастрычніка 1988 году ў менскім кінакасьцёле... то бок у Доме кіно, які да таго быў касьцёлам і потым зноў ім зрабіўся, адбываўся ўстаноўчы сход Таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі». Які ператварыўся ў арганізацыйны сход па стварэньні яго самага — Беларускага народнага фронту. Быкаў. Пазьняк. Танк. Дзясяткі іншых людзей-легендаў. Ажно страшна — страшна прыемна! — робіцца, што некаторых зь іх усё яшчэ можна пабачыць жыўцом і нават — пры жаданьні — атрымаць ад іх віртуальную аплявуху.

©️ Тады за словам «бэнээфавец» стаяла сіла. Не тупая сіла ўлады, а сіла духу. Вось жа патасна, а? Цьху. Але гэта цяпер са словаў «сіла духу» можна пасьмяяцца: як жа ж, іранічнаму і радаснаму пакаленьню дух падаецца занадта ірацыянальным, і сіла цяпер у слабасьці; а тады безь яго было ня выжыць. Гэта адчувалася ў самім паветры, якое «сьвядомыя» беларусы неабачліва дзялілі з «камуністамі і акупантамі». Тады ня ведаць, што гэта такое: Фронт (фронт-фронт-фронт!), было немагчыма, бо за некалькі гадоў ён ператварыўся ў, бадай, самы ўплывовы рух у краіне. І гэта прызнавалі нават ворагі.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Лірыка фронту

Васіль Быкаў: «Дарагія таварышы! Вядома, арганізацыя, якую мы стварылі, зьяўляецца сугуба дэмакратычнай, і ўсе кардынальныя пытаньні будуць вырашацца дэмакратычным шляхам з удзелам большасьці, але, тым ня менш, значэньне кіраўніка, відаць, так сказаць, будзе вельмі вялізным. Я думаю, што, як кожны кіраўнік, гэта павінен быць асаблівы чалавек. Гэта павінен быць аўтарытэтны чалавек, дасьведчаны, адукаваны. Гэта павінен быць энтузіяст гэтай выдатнай справы, павінен быць аддадзены ідэям дэмакратызацыі і нацыянальнага Адраджэньня. Апроч таго, што вельмі важна, гэты чалавек павінен быць пазбаўлены таго вялізнага недахопу, які ёсьць ва ўсіх нас, які выхаваны ўсімі папярэднімі гадамі, — ён павінен быць пазбаўлены страху. Найперш, страху перад начальствам. І такім чалавекам — я думаю, што вы мяне падтрымаеце, калі я назаву Зянона Станіслававіча Пазьняка».

📰
Чытайце — Утварэньне Аргкамітэту БНФ

@supermova #мова #каляндар #бахарэвіч #бнф

Читать полностью…

Супер Мова

Беларусь на фотаздымках Яна Булгака

@supermova #мова #гонар #булгак #фота

Читать полностью…

Супер Мова

Сынонімы бойні

18 кастрычніка 1905 у Менску адбыўся Курлоўскі расстрэл

"Пачалося ўсё ў станцыйнай залі трэцяй клясы, дзе сабраліся чыгуначнікі, аднак неўзабаве народу ў памяшканьні было ўжо столькі, што давялося перамясьціцца на прывакзальную плошчу. Мітынгоўцы захапілі з сабой стол — але не для таго, каб праламаць ім чэрап губэрнатару, а ў якасьці імправізаванай трыбуны. Запраўлялі мітынгам сьціплы чыгуначны службовец Павел Жаба і чалавек з падазроным прозьвішчам Гамсахурдзі. Жабу давялося пагаварыць асабіста з Курловым — і несанкцыянаваны сход зрабіўся санкцыянаваным. Тут жа разьнеслася вестка пра тое, што Курлоў вызваляе палітзьняволеных. Пачулася ўзьнёслае «ура!», нехта выкрыкнуў «Міліцыя з народам!»..."

"І тады салдатам быў аддадзены загад страляць. У той дзень менскія моргі і шпіталі ўспомнілі, што значыць ненармаваны працоўны дзень. Каля ста трупаў і трыста параненых — здаецца, менавіта гэта называецца бойняй.

❗️Сынонімы: абарона канстытуцыйнага ладу, прадухіленьне масавых беспарадкаў, зачыстка, на стражэ, жэлезам па сьцяклу, навядзеньне парадку на зямлі."

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Слуга цару, айцец салдатам

@supermova #мова #каляндар #менск

Читать полностью…

Супер Мова

Глядзіце Гісторыю на Свабодзе — Чаму жыхары Палесься называюць сябе беларусамі

@supermova #мова #палесьсе #пінск

Читать полностью…

Супер Мова

Мы не хочам стаць часткай польскай культуры.

🥳 26 кастрычніка 1959 — нарадзілася Зоя Белахвосьцік (Менск) — беларуская акторка тэатру і кіно.

У 18 гадоў адразу пасьля тэатральна-мастацкага інстытуту трапіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Першая роля, якую грала да 41 году — Паўлінка ў аднайменнай камэдыі) Янкі Купалы. Народная артыстка Беларусі з 2018 году.

26 жніўня 2020 г. Зоя Белахвосьцік разам з большасьцю трупы Купалаўскага тэатру звольнілася ў знак пратэсту. Купалаўцы працягваюць выступаць па-за межамі Беларусі.

📷За раскладам спэктакляў вы можаце сачыць у іх instagram kupalaucy

▶️ Цешыцца іх спэктаклямі можна анлайн на ютуб канале Купалаўцаў.

"...проста ўжо не ведаеш, што будзе заўтра, праз тыдзень, празь месяц. Ты ўжо не плянуеш, што будзе праз паўгода. Мы крыху разгубіліся, плывём паміж нейкіх патокаў і там імкнёмся сказаць: «Мы тут ёсьць».
Мы вельмі хочам працаваць для беларусаў. А калі і палякам цікава тое, што мы робім, — мы толькі рады. Але мы не хочам стаць часткай польскай культуры."

📝 Чытайце артыкул — Як у космасе. Зоя Белахвосцік.

Цяпер Зоя Белахвосьцік жыве і працуе ў Варшаве.
Яна расказвае пра тое, як захаваць у сабе чалавека і артыста, чаму вялікія беларускія акторы згаджаюцца на маленькія ролі ў не самых лепшых расейскіх сэрыялах, падзялілася сваім меркаваньнем пра тое, што адбываецца ў тэатральным жыцьці Беларусі цяпер.

▶️Глядзіце відэа — Купалаўцы: Гісторыя доўжыцца ў замежжы.

Не заўжды будзе цемра, браце,
Прыйдзе дзень, і пабачыш маці.
Проста вер, гэты дзень настане,
Проста мы прыйдзем на сьвітаньні.


🎧 Слухайце Vinsent — Не заўжды

@supermova #мова #белахвосьцік #купалаўцы #тэатар

Читать полностью…

Супер Мова

Таленавіты скульптар і адважны змагар за волю.

🥳 26 кастрычніка 1810 — нарадзіўся Генрых Дмахоўскі — скульптар і палітычны дзяяч. Вядомы таксама як Генры Д. Сандэрс.

Пасьля сканчэньня прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту далучыўся да паўстанцаў у Рэчы Паспалітай, а пасьля паразы паўстаньня эміграваў у Францыю.

19 сакавіка 1833 у складзе паўстанцкіх сіл распачаў партызанскія дзеяньні на мяжы Расейскай імпэрыі. Паўстаньне правалілася, Дмахоўскі быў вымушаны адступіць на Палесьсе, а затым на Валынь. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю (на тэрыторыю Аўстрыйскай імпэрыі). Аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да зьняволеньня ў крэпасьці Куфтайн. Генрых адбыў у ёй з 1834 па 1841. Пасьля вызваленьня з турмы Дмахоўскі накіроўваецца ў Францыю і вучыцца ў мастацкай школе, наведвае майстэрні вядучых скульптараў.

У 1846 удзельнічае ў вулічных баях у Львове. У 1852 ён апынаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынка кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэфэрсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касьцюшкі. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША.

▶️Глядзіце Імя і лёс — Генрых Дмахоускі

Калі паміраюць жонка і дзеці Дмахоўскага ў Амэрыцы - вяртаецца ў Вільню і адкрывае скульптурнае атэлье. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура сьвятога Ўладзіслава для віленскай катэдры, помнік Уладзіслава Сыракомлі.

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён загінуў 26 траўня 1863 году каля фальварку Парэчча пад Докшыцамі ў адным зь першых баёў з царскімі войскамі. Пахаваны на старажытных могілках каля аднайменнай вёскі (цяпер — Бірулі Докшыцкага раёну).

📝 Чытайце артыкул — Генрых Дмахоўскі — сусветна вядомы скульптар

@supermova #мова #паўстаньне #мастацтва #скульптура

Читать полностью…

Супер Мова

Беларуска-гішпанскі Блуканец.

🥳 25 кастрычніка 1934 — нарадзіўся Карлас Шэрман (Мантэвідэа, Уругвай) беларуска-гішпанскі лацінаамэрыканскі перакладчык, літаратар і праваабаронца, ганаровы віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру. Нарадзіўся ва Ўругваі.

У 1956 годзе сям’я Шэрманаў, паверыўшы ў савецкую прапаганду пра добрае жыцьцё ў «краіне Саветаў», пераехала ў СССР і пасялілася ў Беларусі. Карлас Шэрман дасканала авалодаў беларускай мовай і стаў загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага сэктару Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі.

Карлас Шэрман, які быў асабіста знаёмы з Габрыэлем Гарсія Маркесам, пераклаў на беларускую мову аповесьць Маркеса «Неверагодная і смутная гісторыя пра наіўную Эрэндзіру і яе бессардэчную бабулю» і раман «Каханьне падчас халеры».
Да таго ж Карлас Шэрман склаў зборнікі беларускіх перакладаў выбранай лірыкі Фэдэрыка Гарсія Лёркі, Пабла Нэруды, Нікаляса Гільена, Габрыелі Містраль, а таксама анталёгію кубінскай паэзіі.
Дзякуючы Шэрману па-гішпанску загучалі беларускія аўтары Янка Купала, Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і інш.

📕 Набыць кнігу — “Блуканец”

“Блуканец” — перадсьмяротныя мэмуары Карласа Шэрмана, падсумаваньне 12-гадовага досьведу працы на пасадзе віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭНа (1989 — 2001). Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па сьвеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыцьцёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантынэнты. Усходняя Эўропа і Лацінская Амэрыка — геаграфічныя полюсы аповеду. Асабістае ў кнізе шчыльна пераплеценае з грамадзкім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з назіраньнямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.

🎧
Слухайце Падкаст Bellit — Карлас Шэрман «Блуканец»

📰 Чытайце артыкул — 10 фактаў пра Карласа Шэрмана

@supermova #мова #шэрман #літаратура #пераклады

Читать полностью…

Супер Мова

«Тое, што адбываецца ў нас, – трансфармацыя».

🥳 24 кастрычніка 1973 — нарадзіўся Аляксандр Некрашэвіч (в. Бобрык Пінскага раёна) — беларускі мастак-жывапісец. Працуе на стыку такіх мастацкіх напрамкаў як гістарычны жанр, поп-арт і contemporary art.

⚡️ Прынцып гістарызма ў спалучэньні з навейшымі тэхнікамі і тэхналёгіямі жывапiсу ў творчасьці Аляксандра дае моцны візуальны і псіхалягічны эфекты. Таксама, высокі ўзровень прафэсыйнага майстэрства мастака ўзводзіць яго ў шэраг буйнейшых жывапісцаў сучаснай Беларусі.

Аляксандр Некрашэвіч у працах выражае сваю грамадзянскую пазыцыю:

"...За аснову я ўзяў працу Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва». Тое, што адбываецца ў нас апошнія некалькі дзясяткаў гадоў – калі беларускамоўныя школы зачыняюцца, калі ўжо некалькі пакаленьняў гавораць на «чужой» мове, – трансфармацыя. «Чужыя» герб, гімн, сцяг – яны штучна прыдуманыя, гэта спадчына Савецкага Саюза.
І я выкарыстаў персанажа з фільмаў Рыдлі Скота: Чужы ўсяляецца ў жывога чалавека, у таго б'ецца сэрца, але па сутнасці гэты чалавек – кармавая база для іншага арганізма. Гэтай трансфармацыі і прысьвечаны праект «Чужыя», пытаньне нацыянальнай ідэнтыфікацыі тут ключавое."


📰 Чытайце — «Тое, што адбываецца ў нас, – трансфармацыя»

«Грыбны сэзон» — такую назоў мае постмадэрнісцкі твор беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча, які быў абраны ў фінал італьянскай прэміі Arte Laguna. Малюнак пра ядзерную пагрозу з «Апакаліптычнай серыі» можна будзе ўбачыць на выставе фіналістаў конкурсу сучаснага мастацтва ў лістападзе гэтага году ў прасторы Arsenale Nord у Венецыі.

📰 Чытаце — Аляксандр Некрашэвіч з творам пра ядзерную пагрозу

@supermova #мастацтва #жывапіс #некрашэвіч

Читать полностью…

Супер Мова

“Нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці”.

🥳 23 кастрычніка 1975 - нарадзілася Ганна Севярынец (г.Менск), беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца

Ці можа быць кропка ў гісторыі пра тое, як да чалавека прыходзіць родная мова і як ён ідзе да яе?

Так, нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае доўгачаканае золата аляскінскі авантурыст.

Наша мова — не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне. Ці бывае ў гэтым бясконцым тэксце кропка?

📚 З раману Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"

©️ Я хачу нагадаць вам, што рытарычная фігура «брацкі народ» — адна з самых небясьпечных рытарычных фігур у беларускай (і ня толькі беларускай) палітыцы. Пад эгідай гэтага брацтва была тройчы падзеленая Рэч Паспалітая, на некалькі соцень год забароненая беларуская пісьменнасьць і адукацыя, нованароджаная ў 1918 годзе беларуская дзяржаўнасьць была ператвораная ў дэкарацыю, аплочаную крывёй найлепшых сыноў нашай краіны. Я хачу нагадаць вам пра Полацкую Сафію, узарваную Пятром Першым, пра крывавую разьню Івана Жахлівага, калі на нашых землях загінулі сотні тысяч тутэйшых людзей, пра расстрэл 29 кастрычніка 1937 году, калі за адну ноч з санкцыі Масквы былі забітыя больш за 100 беларускіх культурнікаў: грамадзкіх дзеячоў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, журналістаў. Гэта былі ня проста сталінскія рэпрэсіі. Гэта былі маскоўскія рэпрэсіі супраць нацыянальных эліт былой імпэрыі.

©️ Беларусь мае свой уласны шлях да свабоды і незалежнасьці, свой унутраны патэнцыял, сваю гістарычную ўпартасьць, зь якой мы прарастаем праз акупацыі, імпэрыі, унутраныя свары і непаразуменьні. Нас столькі стагодзьдзяў зьнішчаюць, вычэрпваюць з нас то цэбрам, а то чайнай лыжачкай веру ў сябе, у свае ўласныя сілы, у сваю краіну. Але мы ёсьць, і мы будзем.

📕 Чытайце Ігнат Абдзіраловіч — Адвечным шляхам

Я не рэлігійны чалавек абсалютна — фаталіст-не фаталіст, але проста думаю, што мы апынаемся ў тых месцах і ў той час, у якіх мы мусім апынуцца, калі мы жывём свядомае жыццё. Ёсць такая штука — жыццятворчасць.

Калі ты жывёш і ў цябе ёсць нейкія прынцыпы, тваё жыццё складаецца як сюжэт — і ты з яго не можаш саскочыць.

📝 Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага

«Гасцініца Бельгія» — гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядаў у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. У цэнтры рамана — маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных крыніц.

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — «Гасцініца Бельгія»

Новая кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь».

📰 Выйшла новая кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота»

🔵 Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Ганны Севярынец, пакідайце камэнтары й гутарыце зь ёй. Годныя людзі побач!

@supermova #мова #гонар #севярынец #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

"З Беларушчынай не разбратаўся" — паплечнік Каліноўскага.

🥳 23 кастрычніка 1816 — нарадзіўся Арцём Вярыга-Дарэўскі (Ушацкі раён Віцебскай вобласьці) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру. Удзельнік паўстаньня 1863 г.

Арцём Вярыга-Дарэўскі пра сябе:

«З Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал». (13.10.1862)

Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму.

⚡️ Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сілаў і часу аддаваў культурна-асьветніцкай дзейнасьці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатар, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Зьбіраў беларускі фальклёр. Пасылаў допісы ў газэту «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» (Вільня), «Słowo» (Пецярбург), часопіс «Ruch muzyczny» (Варшава). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна зьвязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасьць», камэдый «Хцівасьць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы ня знойдзены. Пры жыцьці выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка».

⚡️ У 1861—1862 браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб’ектам пільнага нагляду жандараў. У 1863 адзін з кіраўнікоў узброенага выступленьня на Віцебшчыне. Арыштаваны 6.5.1863, амаль два гады правёў пад сьледзтвам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыцьцёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ.

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Арцём Вярыга-Дарэўскі

"Плыві, плыві ты, Дзвіна серабрыста,
Аж там, у сама Балтыйскае мора,
І прыкаціся там, дзе душа чыста
Майго Фядола прападае з гора.
Не страш яго там маімі слязамі,
Ні аб рабятках не кажы худога,
Што па куточках хаджу з сіратамі, −
Не кажы, рэча, а пацеш мілога..."

✍️ Арцём Вярыга-Дарэўскі, "Думка"

📝
Чытайце Dumki — Афарызмы і цытаты Арцёма Вярыга-Дарэўскага

@supermova #мова #краязнаўства #прафэсар

Читать полностью…

Супер Мова

Сьветлы чалавек і выдатны рэжысэр

🥳 22 кастрычніка 1933 - нарадзіўся Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст.

Фільм «Іван Макаравіч» стаў першым беларускім фільмам, які здабыў вельмі прэстыжную ўзнагароду — «Сярэбраную Мінэрву» на 22-м Міжнародным кінафэстывалі дзіцячых фільмаў у Вэнэцыі. Тады рэжысэра ня выпусьцілі на фэстываль у Італію.

📰 Чытайце артыкул — Ігар Дабралюбаў — сьветлы чалавек і выдатны рэжысэр

У 1994 годзе Дабралюбаў здымае змрочны ў сваёй праўдзівасьці фільм "Эпілёг" пра незапатрабаванасьць людзей мастацтва ў пераходным грамадзтве. Фільм для яго аўтара аказаўся прарочым.

Праз год Дабралюбаў бярэ ўдзел у выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня як кандыдат, якога падтрымліваў БНФ. Той грамадзянскі крок Дабралюбава стаў першым і вырашальным крокам да адлучэньня ад прафэсіі ў самым творчым росквіце. Больш Дабралюбаў не паставіў ніводнага фільму. Не дапусьцілі яго выкладаць у дзяржаўныя творчыя ВНУ.

Дабралюбаў марыў зьняць фільм паводле Васіля Быкава "Жоўты пясочак" — ягоную маленькую аповесьць пра тое, як НКВД вязе на расстрэл... Але яго зьняў іншы рэжысэр.

Глядзіце фільм Аляксея Туровіча — "Жоўты пясочак"

“Я ніколі ня думаў, што наступіць момант, калі на маіх вачах разваліцца беларускі кінематограф... Кіно наша – ў сховішчы, якое называецца фільматэкай... Стан справаў з рэжысэрамі на “Беларусьфільме” варты жалю...” - Ігар Дабралюбаў

🎬 Глядзіце незалежнае беларускае кіно на фестывалях:
"Бульбамуві"
"Паўночнае зьзяньне"

@supermova #мова #гонар #дабралюбаў #кіно

Читать полностью…

Супер Мова

Уводзіны ў Фізыку | Навука аб прыродзе

Гэта відэа адкрывае серыю лекцыяў па фізыцы, дзе мы прадстаўляем новы інтэграваны падыход да навучаньня. Наш мэтад закліканы спалучаць розныя прадметы, каб стварыць больш поўнае разуменьне навуковых канцэпцыяў. У гэтай лекцыі вы даведаецеся пра асновы фізыкі і пра тое, як яны зьвязаны зь іншымі дысцыплінамі.

Глядзіце серыю лекцыяў і вывучайце фізыку разам з намі!

https://www.youtube.com/watch?v=smYkQKtv3ms&list=PLOZGurvhFnVtJaZ6jscXo_qnJDVJRDkzJ

🔔 Падпісвайцеся на канал human_physics_91">Чалавечая Фізыка, каб не прапусьціць новыя лекцыі.

#фізыка #навучаньне #інтэграваныпадыход #уводзіныфізыка #навука #школьнаяпраграма

Читать полностью…

Супер Мова

Краязнаўца з трылёгіі Якуба Коласа

🥳 21 кастрычніка 1876 — нарадзіўся Сяргей Скандракоў (м. Мглін, Бранская в-ць) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.

Аўтар апавяданьня «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Зьбярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» й «Зімовы пэйзаж». Быў знаёмы зь Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімерам Караленкам.

У 1921 г. Скандракоў выкладаў у БДУ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1923-1925 г. быў адказным сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1931 Сяргей Скандракоў быў асуджаны за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» і высланы за межы Беларусі.

📝 Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР — Скандракоў Сяргей

Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылёгіі Якуба Коласа «На ростанях».

@supermova #мова #краязнаўства #прафэсар

Читать полностью…

Супер Мова

Двойчы кароль Рэчы Паспалітай.

🥳 20 кастрычніка 1677 — нарадзіўся Станіслаў Ляшчынскі (Львоў) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

⚡️ Станіслаў Ляшчынскі стаў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы швэдзкага караля Карла ХІІ. Калі Карла разьбілі пад Палтавай, Ляшчынскаму давялося ўцякаць у Швэцыю, а пасьля ў Францыю.

Здавалася, гэта канец палітычнай кар'еры Станіслава Ляшчынскага, але здарылася наадварот. Кароль Францыі папрасіў Ляшчынскага рукі яго дачкі. Пры падтрымцы Францыі, Станіслаў Ляшчынскі зноў становіцца каралём Рэчы Паспалітай...аднак неўзабаве адмаўляецца ад трону.

🇧🇾 Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Станіслаў Ляшчынскі

@supermova #мова #кароль #ляшчынскі #вкл

Читать полностью…

Супер Мова

Заснавальнік нацыянальнай крытыкі.

✨ 19 кастрычніка 1890 году
нарадзіўся Сяргей Палуян, адзін з самых трагічных пісьменьнікаў у беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя, публіцыст, літаратуразнаўца, заснавальнік нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі.

“Бом! Бом! Прачынайся ад сну, Беларусь! Годзе стагнаць ды жаліцца, жальба нічога не дасьць табе. Уставай! Ідзі будаваць зруйнаваную Бацькаўшчыну! Я бачу, як сьвятлее твой твар, мой родны краю”.

📕 Чытайце КНІГІ ОНЛАЙН — След, вечна жывы. Творы. Успаміны. Прысвячэньні. Даследаваньні

У творчасьці Сяргея Палуяна яскрава прасочваецца праблема экзістэнцыяльнага выбару, асабістага “я”. Пісьменьнік стаяў на вытоках фармаваньня літаратурнай беларускай мовы й прафэсыйнай беларускай крытыкі, актыўна ўплываў на гэтыя працэсы ўласнай творчасьцю.

📰 Чытайце артыкул — Экзістэнцыя выбару Сяргея Палуяна

Палуян працаваў у рэдакцыі “Нашай нівы”, якая аб’яднала вакол сябе нацыянальную творчую грамадзка-актыўную інтэлігенцыю. Менавіта асоба Сяргея Палуяна паўплывала на фармаваньне паэтачныга таленту Максіма Багдановіча ☀️.

Ён напісаў артыкул «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзыі на кнігу «Другое чытаньне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа, стварыў зборнік твораў «Лісты ў будучыню», склаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей. Янка Купала прысьвяціў Сяргею Палуяну паэму «Курган», Максім Багдановіч - першы й апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок».

📕 Набыць кнігу «Сяргей Палуян. След, вечна жывы»

🙏 Жыцьцё Сяргея Палуяна скончылася трагічна – ён зьдзейсьніў самагубства. Па ўспамінах сучасьнікаў, “зачараваньне сьмерцю” авалодала маладым пісьменьнікам задоўга да зьдзяйсьненьня яго фатальнай задумы.

📰 Чытайце артыкул — Новая загадка Сяргея Палуяна?

@supermova #мова #гонар #палуян #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Ян Булгак. "Край дзіцячых гадоў"

Читать полностью…

Супер Мова

Бацька беларускай фатаграфіі.

🥳 18 кастрычніка 1876 году - нарадзіўся Ян Булгак (в.Асташын, Карэліцкі р-н), віленскі фатограф, які значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні. Яго творчасьць лічыцца часткай супольнай культурнай спадчыны Беларусі, Летувы і Польшчы.

Скончыў гімназію ў Вільні. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

Што паслужыла матывам да пачатку творчага шляху?Як гаворыць сямейная легенда, жонка Ганна Хацінская ў 1905 г. атрымала ў падарунак прымітыўны фотаапарат, і Ян дапамагаў ёй друкаваць здымкі. Захоплены вобразамі, якія малявала сьвятло, Ян Булгак заняўся фатаграфіяй. У 1908 годзе ён стварыў сваю фоталябараторыю ў сядзібе Пярэсіцы.

📝 Чытайце — Ян Булгак і яго сядзіба ў Пярэсеке

У 1912 Булгак адчыніў фотаатэлье ў Вільні. Пазней заснаваў Польскі і Віленскі фотаклубы.

📰 Чытайце — Адзін з найвялікшых фотамастакоў XIX стагоддзя і стваральнік віленскай калекцыі здымкаў

Ён вядомы як майстар пейзажнага фота. Фатаздымкі Я. Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя працаў фотамастака.

🎧 Слухайце —
Зянон Пазьняк ля магилы Яна Булгака

Напісаў кнiгі «Мая зямля» (1919), «Эстэтыка святла» (1936), «Дваццаць шэсць гадоў з Рушчыцам» (1939), «Край дзіцячых гадоў» (1942), прысвечаную Наваградчыне. Памёр у 1950 у Варшаве.

📕 Гартайце кнігу — «Край дзіцячых гадоў» з фотаздымкамі Яна Булгака

▶️ Глядзіце відэа — Адраджэньне сядзібы Яна Булгака

@supermova #мова #гонар #булгак #фота

Читать полностью…

Супер Мова

Марш супраць інтэграцыі з РФ у падтрымку Незалежнасьці

🇧🇾 17 кастрычніка 1999 — адбыўся Марш свабо́ды, каб супыніць працэс інтэграцыі з РФ.

Мерапрыемства скончылася масавымі сутыкненьнямі дэманстрантаў зь міліцыянтамі і салдатамі ўнутраных войскаў і шматлікімі арыштамі. У розныя моманты шэсьця колькасьць удзельнікаў вагалася ад 20 да 40 тысячаў чалавек.

📝 Чытайце артыкул — Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з расеяй

"1999-2002 гады (як і раней 1996) былі вельмі пагрозьлівыя для незалежнасьці Беларусі. На гэты час прыпадае кульмінацыя нямецка-расейскай палітыкі па ліквідацыі беларускай незалежнасьці. Адзначу схематычна некалькі тычак гэтага пэрыяду."

📰 Чытайце артыкул — ПРЫЙДУЦЬ НОВЫЯ ЛЮДЗІ

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі.

🗽 Чытайце кнігу — «Чаму Беларусь не Расея»

▶️Глядзіце відэа — Марш Свабоды – 1999

@supermova #мова #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

Хардкор Беларускага Палесся

🌟17 кастрычніка 1924 року было прынятае рашэньне пра стварэньне Палескага краязнаўчага музэю

Музей Беларускага Палесся, што знаходзіцца ў Пінску, адзначае 90-годдзе – гэта адзін са старэйшых музеяў Беларусі, які не прыпыняў дзейнасці ад моманту адкрыцця нават у часы Другой Сусветнай вайны. З нагоды юбілею распавядаем пра гісторыю і экспанаты, каб зразумець чаму варта наведаць пінскі музей.

▶️ Глядзіце Трызуб і Пагоня — Каму належыць ПАЛЕССЕ – прарадзіма ўсходніх славян?

Музей Беларускага Палесся мае каля 70 тысяч адзінак асноўнага фонду ды звыш 15 тысяч адзінак навукова-дапаможнага матэрыялу. Супрацоўнікі музея працуюць над пастаяннай экспазіцыяй, ствараюць электронны каталаг прадметаў ды ажыццяўляюць навукова-асветніцкія праекты.

📝 Чытайце артыкул пра ТОП-10 экспанатаў, якія магчыма назваць сімваламі пінскага музею

Хардкор Заходняга Палесься
Танцы няўрымслівыя песні
З намі адважлівыя душы
Моцна спявае голас пушчы

🎧 Слухайце Superbullz - Хардкор Заходняга Палесся

▶️ Глядзіце МОВА: як гаворыць краiна — Заходняе Палессе і Усходняе Палессе

@supermova #мова #палессе #пінск

Читать полностью…
Subscribe to a channel