supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Сонца ня ўзыйдзе заўтра

17 кастрычніка 1964 каля Рэчыцы знайшлі нафту

Уласную, хай сабе невялічкую, але цалкам Саудаўскую Арабію Беларусь адкапала толькі праз трыццаць гадоў. Тысячагодзьдзямі хадзілі беларусы па сваёй роднай зямлі, тапталі яе нагамі і закопвалі туды адзін аднаго, і ніхто ня думаў ні пра якую нафту — а тут на табе. Раней бурылі нас, цяпер мы самі пачалі бурыць. У жніўні 1964 году паблізу ад Капараўкі пад Рэчыцай зь беларускай зямлі ўпершыню палілося золата, чорнае, як панна Нясьвіжа, а 17 кастрычніка панны тыя палезьлі зь зямлі ў маштабе, які без агаворак можна было назваць прамысловым.

Вось яно, здавалася б, шчасьце і старшынства ў арганізацыі краін-экспарцёраў ойлу... Але ўсю здабытую нафту выпілі маскоўскія прыгнятальнікі — і запатрабавалі яшчэ. Для таго, каб кожную раніцу ў Крамлі на стале стаяла шклянка сьвежае нафты, беларускі шахцёр вымушаны быў працаваць ад ночы да зары.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Чорны кастрычнік

Музыкі з былога Парыжу
Вогнішча супраць страху
Чорная панна Нясьвіжа
Выходзіць за дзікага Стаха

Нафта
Сонца ня ўзыйдзе заўтра

🎧 Слухайце Ляпіс Трубецкі - Нафта

@supermova #мова #каляндар #рэчыца #нафта

Читать полностью…

Супер Мова

Некаторыя палотны Барыса Заборава

@supermova #мова #забораў #мастак

Читать полностью…

Супер Мова

Навошта нектар і амброзія, калі ёсьць такая смаката?!

Крамбамбулі - вядомы гэты
Напой сярод народных мас,
Ён лекам ёсьць ад розных бедаў,
Заўжды ён падмацуе нас.


🍷Дзелімся рэцэптам.

Вазьміце:

гарэлка – 0,5 л
мёд – 1-2 ст. л.
мускатны арэх – ¼ ч. л.
цынамон – 1 ч. л.
гваздзік – 2 бутончыку
горкі чырвоны перац – 1 шт.

Адліце 100 мл гарэлкі і зьмяшайце рэшткі з 400 мл вады.

🍷Разбоўтайце сумесь зь мёдам, дадайце мускатны арэх, цынамон, гваздзік (цалкам, не таўчыце). Кіпяціце 10 хвілінаў.

🍷Асьцярожна дадайцце астатнюю гарэлку, пакладзіце чырвоны перац і настойвайце 5 хвілінаў. Працадзіце праз чатыры слаі марлі ў бутэльку.

🍷 Да чаркі крамбамбулі можна падаць піражкі зь мясам ці грэнкі са шмальцам.

На здароўе! ☺️

Дык дзякуй небу і зямлі,
Што ёсьць у нас Крамбамбулі,
Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!


🎧 Слухайце Крамбамбуля — Крамбамбулі

#мова @supermova #напоі

Читать полностью…

Супер Мова

Палітычнае нараджэньне беларуса.

🥳 15 кастрычніка 1962 - нарадзіўся Сяргей Абламейка (Менск), беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту.

Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, у Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Францішка Скарыны.

Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых структураў. Сябра Рады БНР.

Ад 1990 году карэспандэнт Свабоды ў Менску. Ад 1995 году ў Празе. Аўтар цыкляў гістарычных і культуралягічных перадач «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры».

Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі Беларусі і беларускай культуры.

📰 Падрабязней пра аўтара і яго артыкулы чытайце па спасылцы

📚 Выданыя кнігі:
«EGOізмы» - кніга афарызмаў
«Настальгія» - туга па сапраўднай культурнай Беларусі
«Мой Картаген» - актуальныя праблемы нацыянальнай культуры, літаратуры і сучаснай грамадзкай думкі
«Дом літаратара» - рэчаіснасьці літаратурнага закулісься.
«Нечаканы Скарына» - новы погляд на асобу Францішка Скарыны
«Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» - Гістарычна-філязофскае эсэ
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» - як Менск страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам.

Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.

▶️ Глядзіце плэйліст — СТАРЫ МЕНСК

@supermova #мова #гонар #менск #годнасьць #журналістыка

Читать полностью…

Супер Мова

Пачынальнік беларускай традыцыі ў францускім замежным легіёне.

🥳 14 кастрычніка 1903 — нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі (Сеньненскі раён, Віцебская в-ць) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч.

Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антысавецкага партызанскага руху на Палесьсі да 1921 году.

Падчас навучаньня ў Чэхаславаччыне быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў замежжа і Заходняй Беларусі. У 1929 разам зь Міколам Абрамчыкам выехаў у Францыю. Быў ініцыятарам стварэньня і адным з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). На пачатку Другой сусьветнай вайны дамогся дазволу ваяваць беларусам у складзе францускага замежнага легіёну; падчас акупацыі Францыі ўдзельнічаў у францускім Супраціве.

У 1947 годзе абраны сакратаром Прэзыдыюму, пазьней — віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі зь Беларускім домам ордэна марыянаў і іншымі рэлігійнымі арганізацыямі.

📰 Чытайце францускую гісторыю — Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí

Лявон Рыдлеўскі зьяўляўся і рэдактарам часопіса беларускай вызвольнай думкі «За волю». Часопіс друкаваўся ў 1951 годзе ў Парыжы, у беларускай грамадзкай друкарні, выкупленай Беларускім выдавецкім фондам за 200 тысяч франкаў, якія сабралі прадстаўнікі беларускай дыяспары. Гэта была першая беларуская друкарня ў эміграцыі.

У сувязі з рэзкім пагаршэннем здароўя (рак) і цяжкім матэрыяльным становішчам Лявон Рыдлеўскі пераехаў у Лондан пад апеку а. Часлава Сіповіча, дзе неўзабаве памёр.

🪦 Пахаваны на Hampstead cemetery.

@supermova #мова #рыдлеўскі #паўстаньне

Читать полностью…

Супер Мова

Хацеў быць сапраўдным беларусам, і ён ім быў!

🎠 13 кастрычніка 1970 - нарадзіўся Вітольд Ашурак (в. Агароднікі), беларускі грамадзкі й палітычны актывіст, палітычны зьняволены. Ці не падстава гэта для таго, каб узгадаць, што зрабіў за сваё такое нядоўгае жыцьцё сапраўдны беларус?

✨ У 2010 годзе Вітольд уступіў у БНФ і адразу перайшоў на беларускую мову, стаў сябрам Сойма партыі.

✨ Ашурак падымаў экалягічныя праблемы. Разам з паплечнікамі судзіўся са шклозаводам за парушэньне Орхускай канвэнцыі, дамагаўся грамадзкіх слуханьняў па пытаньні арганізацыі вытворчасьці шкловаты — урэшце на заводзе пабудавалі больш бясьпечную высокатэмпэратурную печ, дзе спальвалі шкодныя адкіды.

✨ Калі пачаўся мор рыбы ў Дзітве, каб прыцягнуць увагу да праблемы, удзельнічаў у акцыі на прыступках райвыканкаму, за што атрымаў штраф, аднак неўзабаве пачалося пашырэньне лідзкіх ачышчальных збудаваньняў.

✨ У Лідзкім раёне шмат зрабіў, каб жыла памяць пра паўстанцаў 1863 году. На працягу 2017—2018 гадоў Вітольд Ашурак разам са сваімі паплечнікамі аднавіў між вёскамі Малое Ольжава й Мохавічы (Лідзкі раён) мэмарыял памяці паўстанцам Каліноўскага. Рэгулярна бываў на ўгодках ушанаваньня паўстанцаў у Сьвіслачы.

✨ Ашурак быў адным з арганізатараў фэстаў патрыятычнай песьні, якія праходзілі пад Бярозаўкай.

Па ўспамінах сяброў, Вітольд вельмі цікавіўся гісторыяй, гісторыяй мастацтва. Горы кніг пра гэта прачытаў. Турызмам цікавіўся, кожны год сплаўляўся на плытах па Нёмане.

❤️ Хацеў быць сапраўдным беларусам, і ён ім быў. Памятаем.

🎬 Гісторыя палітвязьня, які загінуў у турме - Я Вітольд Ашурак

Вось белы, чырвоны і белы.
Як сьнег і як кроў і як сьнег.
Камусьці баліць, а камусь адбалела,
Пад покрывам сьнежным у сьне.

У сьне непахісна ідзем мы,
Уся каралеўская раць…
Наяве ж – бязьлюдныя землі.
Такі, можа, лёс ваяра –
Памерці, пакуль не памерла надзея.

🎧 Лявон Вольскі - Ніхто не хацеў паміраць

Як успрымаем рэчаіснасьць, як на падставе гэтага ўспрыняцьця думаем пра свае наступныя крокі. І, адпаведна, чаму на падставе нашага ўспрыняцьця намі лёгка маніпуляваць.

▶️ Глядзіце відэа Ігара ТышкевічаНавошта ствараць мёртвых герояў?

@supermova #мова #гонар #годнасьць #агароднікі #бнф #палітвязень

Читать полностью…

Супер Мова

Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэты. 🪐

🥳 13 кастрычніка 1888 году нарадзіўся Язэп Драздовіч, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археоляг, скульптар, пэдагог, пісьменьнік.

Кола інтарэсаў Драздовіча ўражвае: ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексыку Дзісеншчыны й Піншчыны, склаў зборнік «Песьні Дзісеншчыны».

Непрыкаянасьць і вечныя бадзяньні Драздовіча, адсутнасьць уласнага жыльля прыносіла яму пакуту, але разам з тым ратавала й ад рэпрэсый, бо часта мастака ні фашыстоўскія, ні бальшавіцкія ўлады не маглі знайсьці. Зь ягоных фантастычных твораў многія (нават самыя блізкія сябры) сьмяяліся, лічылі яго вар’ятам.

Глядзіце відэа — Сатурніянскія хронікі Язэпа Драздовіча

Што маляваў Драздовіч?

Першыя карціны ён напісаў у 1907 годзе – кожная зь іх («Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні») мела глыбокі сымбальічны сэнс. Пазьней Драздовіч намаляваў у рэалістычным характары сэрыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» зь сялянскімі сядзібамі й палеткамі, у карцінах гэтай сэрыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю.

Адны з найцікавейшых прац - насьценныя дываны с сюжэтнымі малюнкамі у цэнтры з расьліннай абмалёўкай. Руцэ Драздовіча належаць бюст Францішка Скарыны й выява полацкай княжны Рагнеды.

Самая вядомая карціна Язэпа Драздовіча “Пагоня” – найважнейшая ў творчасьці мастака. Яна не ўвайшла ў альбом, выдадзены ў 2012 годзе Нацыянальным мастацкім музэем Беларусі.

▶️Глядзіце дакументальны фільм — "Зорны шлях". 1997 год.

Выбітны пісьменьнік, ён апісаў падзеі якія адбываліся на нашых землях ад VІ да XX ст. у паэме «Трызна мінуўшчыны». Тут Драздовіч выступае ў якасьці Бая-песьняра. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалягічных помнікаў, якія вынайшаў падчас археалягічных дасьледваньняў у Сьвіры. Там ён адкрыў некалькі стаянак каменнага й бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер.

📝 Чытайце артыкул — Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэты

Каб ушанаваць памяць геніяльнага земляка, прагуляйцеся па вуліцы ў менскім мікрараёне Лошыца, якая носіць яго імя. А таксама зазірніце ў Траецкае прадмесьце – там усталяваны помнік Язэпу Драздовічу.

Зараз ягоныя працы захоўваюцца ў Нацыянальным музэі Літвы, Нацыянальным музэі гісторыі й культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музэі, Музеі старажытнабеларускай культуры, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Музеі Якуба Коласа, у некаторых рэгіянальных музэях Беларусі й у прыватных калекцыях.

Глядзіце відэа ад канала Haroshak — Язэп Драздовіч

@supermova #мова #гонар #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Даваў другое жыцьцё народным песьням

🥳 12 кастрычніка 1865 — нарадзіўся Міхаіл Анцаў (Смаленск) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог.

М. Анцаў вучыўся кампазыі ў М. Рымскага-Корсакава. Сярод твораў Анцава апрацоўкі беларускіх народных песень «А ў полі Вярба», «Кума мая, кумачка», «Го-го-го, Каза», «Лучына-лучыначка». Песьні на вершы беларускіх паэтаў — «На ніве» Я. Коласа, «Першае мая» М. Чарота.

📰 Чытайце артыкул — Беларускі кампазітара М. Анцаў

...Як сад зацвiтаў,
Як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчынонька
Па ваду iшла.

Кася ад вады,
Яся да вады:
- Пастой, пастой, мая Кася,
Дай каню вады.

- Як буду твая,
Напаю каня,
З зiмненькае крынiчэнькi,
З поўнага вядра.


🎵 Беларуская народная песьня «А ў полі Вярба».

@supermova #мова #музыка #кампазытар

Читать полностью…

Супер Мова

ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ “ЗАРЯДИТЬ ТЕЛЕФОН ”?

Сілкаваньне — 1) подкрепление 2) тех. питание
◆ Энэргіі для сілкаваньня гэтых машын патрэбна нямнога

Сілкаваць — 1) подкреплять 2) тех. питать, заряжать
◆ Сілкаваць кацёл вадой

Сілкавальны — питательный (заряжающий)
◆ Сілкавальны шнур
◆ Сілкавальная станцыя
——————————————————————
☆ Ладаваць, сілкаваць — заправлять; заряжать (электричеством)
☆ Ладавацца, сілкаваць — заправляться; заряжаться (электричеством)
☆ Заладаваць, засілкаваць — заправить; зарядить (электричеством)
☆ Заладавацца, засілкаваць — заправиться; зарядиться (электричеством) —————————————————————
Разгрузка (рас. разгрузка) ➞ разладаваньне
Загрузка (рас. загрузка) ➞ заладаваньне, запаўненьне; камп. сьцягваньне, сьпісваньне
Зарадка (рас. зарядка) ➞ 1. (працэс) заладаваньне; 2. (прылада) ладаванка; 3. спорт. гімнастыка; разм. руханка
Размінка (рас. разминка) ➞ разрыўка
Разрадка (рас. разрядка) ➞ разладаваньне
Зарад (рас. заряд) ➞ ладунак; набой
Зараджэньне (рас. заряжение) ➞ войск. набіваньне
Разрад (рас. разряд) — 1. ступень; 2. шэраг, рад 3. электр. распрыжэньне
Заправка (рас. автозаправочная станция) ➞ бэнзінавая станцыя; разм. заліўка (у станцыі можна запоўніць ці заліць бак)

📷 Pan Litoŭski — Як па-беларуску “зарядить телефон”?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Стомленасьць Парыжам.

🥳 Сёньня віншуем зь Днём народзінаў Леаніда Дранько-Майсюка, які нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году.

У 1974 годзе будучы паэт скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу, працаваў на мясцовым заводзе сьлясарна-мантажных інструмэнтаў. Скончыўшы завочнае аддзяленьне Літаратурнага факультэту інстытуту імя М. Горкага ў Маскве, ён сташ рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

📚 Першыя вершы Леаніда Дранько-Майсюк надрукаваў у столінскай раённай газэце “Навіны Палесься” у 1972 годзе. Ён выдаў зборнікі «Вандроўнік», «Над пляцам», «Пра тое, як я». Некаторыя зь ягоных вершаў былі пакладзеныя на музыку.

Уладзімер Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара». Па словах Уладзімера Някляева, у творах паэта «уяўленьні пра рыцарства злучаны з ягоным стаўленьнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяму крэўнаму, беларускаму».

Раім пачытаць ягоную кнігу "Стомленасьць Парыжам". Яна складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.

📕 Чытайце Леанід Дранько-Майсюк — Стомленасьць Парыжам

▶️Глядзіце на Кінакіпа — Парыж, я люблю цябе

@supermova #мова #літаратура #паэзія

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі Паганіні.

🥳 8 кастрычніка 1904 - нарадзіўся Міхал Ельскі (в.Дудзічы, Пухавіцкі р-н), беларускі скрыпач, кампазытар, музычны пісьменьнік.

⚡️Меў вялікі рэпэртуар. Аўтар каля 100 твораў, у тым ліку 2 канцэртаў, Санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, скрыпічных і фартэпіянных палянэзаў, мазурак, мініятураў

🎻 Слухайце Міхала Ельскага:
Канцэрт №2 для скрыпкі з аркестрам
Частка канцэрта №2
Танец смерці
Танец духаў

⚡️ Як музычны публіцыст друкаваў у польскіх часопісах артыкулы і нарысы пра значных кампазытараў і музыкаў-выканаўцаў (тым ліку беларускіх Ю. Дашчынскага. К. Крыжаноўскага, К. Стравінскага і інш), пра розныя іншыя цікавыя постаці і факты з музычнай гісторыі Беларусі.

❗️ Ува ўспамінах М. Ельскага багата цікавых фактаў пра разьвіцьцё музычнага мастацтва на Беларусі. Зьбіраў і запісваў беларускія народныя мэлёдыі, выконваў іх у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Менскай губэрні» (рукапіс зьберагаецца ў Варшаўскім унівэрсытэце)

©️ Аўтар найбольш глыбокай і сур’ёзнай музычна-гістарычный працы – ураджэнец Беларусі, вядомы кампазытар і скрыпач Міхал Ельскі, які надрукаваў свой артыкул «Некалькі ўспамінаў з музычнага мінулага Літвы» (1881) у варшаўскім часопісе «Музычнае, тэатральнае і мастацкае рэха». У гэтай публікацыі музыкант фактычна ўпершыню ажжыцявіў навуковы экскурс у гісторыю музычнай культуры Беларусі і Літвы – культуры, што ўспрымалася ім як адзінае цэлае нават к апошняй чвэрці XIX ст. (калі беларускія землі ўжо больш за стагодьдзе ўваходзілі ў склад Маскоўскай імпэрыі).

📕 Больш пра Ельскага і музыку Беларусі ў кнізе - Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя

@supermova #мова #гонар #ельскі #дудзічы #кампазытар #музыка #пелеш

Читать полностью…

Супер Мова

МАСКАЛІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ч4.

Узус — тое, што прынята, што стала звычайным; звычай, звычка. [Ад лац. usus — ужываньне, звычай.]

206.) Сукупнасьць (совокупность) ➞ лучнасьць; супольнасьць
207.) Суткі (сутки) ➞ доба; пара; дзень і ноч, 24 гадзіны
208.) Ссутулёны (ссутуленный) ➞ згорблены; пахілы
209.) Стакан (стакан) ➞ шклянка; кубачак
210.) Стачка (стачка) ➞ страйк
211.) Стралок (стрелок) ➞ стралец
212.) Сышчык (сыщик) ➞ шпег, віж, сок; сьледчы
213.) Сярэдневякоўе (средневековье) ➞ сярэднявечча
214.) Таваравед (товаровед) ➞ таваразнаўца
215.) Таможня (таможня) ➞ мытня
216.) Тормаз (тормаз) ➞ гальмач, гальмо
217.) Тусоўка (тусовка) ➞ талала́, вечарынка, гулянка, імпрэза
218.) Узнос (взнос) ➞ складка, складчына
219.) Уклад (вклад) ➞ 1. унёсак 2. лад; парадак
220.) Узрост (возраст) ➞ век, гады
221.) Узрыў (взрыв) ➞ выбух
222.) Успышка (вспышка) ➞ 1. сполах, выбліск, водбліск 2. выбух
223.) Упамянуты (упомянутый) ➞ памянёны, згаданы
224.) Упраўленьне (управление) ➞ кіраваньне; кіраўніцтва, управа
225.) Урач (врач) ➞ лекар, доктар; мэдык
226.) Урок (урок) ➞ лекцыя; пара; заняткі
227.) Урон (урон) ➞ страта; шкода
228.) Уцечка (утечка) ➞ выцёк, працёк; адток
229.) Участак (участок) ➞ 1. дзялянка; надзел; пляцоўка 2. пункт
230.) Участковы (участковый) ➞ акруговы паліцыянт, акруговы лекар
231.) Учот (учёт) ➞ 1. запіс, рэгістрацыя 2. збор, фіксацыя 3. падлік
232.) Флюгер (флюгер) ➞ ветраньнік
233.) Хадайніцтва (ходатайство) ➞ просьба; стараньне
234.) Халтура (халтура) ➞ дадатковая праца; нядбайная праца
235.) Храбрэц (храбрец) ➞ харобры; зух
236.) Чайка (чайка) ➞ кірля, мартын
237.) Чамадан (чемодан) ➞ валізка
238.) Чарніла (чернила) ➞ атрамант
239.) Чарніліца (чернильница) ➞ каламáр
240.) Чарцёж (чертёж) ➞ рысунак
241.) Чаявыя (чаевые) ➞ гасьцінец
242.) Чуць-чуць (чуть-чуть) ➞ крыху, трошкі
243.) Чын (чин) ➞ годнасьць, пасада; ранг
244.) Чыноўнік (чиновник) ➞ ураднік
245.) Чынавенства, чыноўніцтва (чиновничество) ➞ урадніцтва
246.) Бясчынства (бечинство) ➞ сваволя, бяспраўе
247.) Шлем (шлем) ➞ шолам, гелм
248.) Электрычка (электричка ж.р.) ➞ электрацягнік, электравік
249.) Юродзівы (юродивый) ➞ бажавольны
250.) Юрыст (юрист) ➞ праўнік
251.) Юрысконсульт (юрисконсульт) ➞ праварадца, праўны радца
252.) Юрыспрудэнцыя (юриспруденция) ➞ правазнаўства; праўная сыстэма
253.) Ягадзіцы (ягодицы) ➞ галы
254.) Яўрэй (еврей) ➞ жыд, юдэй; габрэй
255.) Ярасьць (ярость) ➞ шал, гнеў
256.) Аптовы склад (оптовый склад) ➞ гуртоўня, гуртовы склад
257.) Воінская павіннасьць (воинская повинность) ➞ вайсковая павіннасьць
258.) Каробка передач (коробка передач) ➞ мэханічная пушка (англ. gearbox); пушка хуткасьцей (франц. boîte de vitesses)
259.) Павестка дня (повестка дня) ➞ парадак дня
260.) Сьвяшчэннае Пісаньне (священное писание) ➞ Сьвятое Пісьмо

📷 Pan Litoŭski — САВЕЦКІ УЗУС (САВЕТЫЗМЫ)

@supermova @PanLitoŭski #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Рыфмы лёсаў

Рыфмы лёсаў — першы альбом берасьцейскага гурта «Сьцяна». Выдадзены ў 2002 годзе ў менскім выдавецтве Limas.

Спачатку ўзьнікла не слова, спачатку зьявіўся гук
Як пэўная першааснова, як першы сусьветны зрух


🎬 Глядзіце з беларускімі субтытрамі — Parallel Universes Exist. Here's How They Affect You

1. «Прадсьпеў» 3:01
2. «Евангельле ад Сьцяны» 3:41
3. «Transit Cloria Hundi» 2:47
4. «Тост за прышласць» 2:15
5. «Подых» 2:58
6. «Gloria Victis» 4:50
7. «Павешаным у 1863 г.» 4:25
8. «Сляпая» 3:19
9. «Здаецца нам вечнаю сцюжа» 3:35
10. «Тры чатыры» 2:40
11. «Павуцiна» 3:47

🎧 Слухайце Сьцяна — Рыфмы лёсаў

@supermova #мова #музыка

Читать полностью…

Супер Мова

Дык што нам сёньня цемры сілы!
Мы — сонца — й сонцам мы жывём!
Штандар свой бел-чырвона-белы
Прад сьветам горда мы ўзьнясём


🥳 6 кастрычніка 1908 - нарадзіўся Алесь Мілюць (в.Скорычы, Карэліцкі р-н), беларускі паэт.

Першы верш «Беларусам я радзіўся…» быў надрукаваны ў часопісе «Пралескі» ў першым нумары за 1934 год. Гэты верш надрукавалі і ў часопісе «Шлях моладзі». Верш смелы і шчыры. Ён пачынаўся радкамі прызнання:

Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць…

📝 Чытайце артыкул — Выкупіць дом беларускага паэта і стварыць музей

@supermova #мова #мілюць #скорычы

Читать полностью…

Супер Мова

Мова - не сродак зносін
Мова - спосаб мысьленьня

🥳 5 кастрычніка 1967 - нарадзіўся Сяргей Харэўскі (Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.

У час вучобы яго называлі «дыск-жакей Сяргей». Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. Аформіў, як мастак, тузін кніг выдавецтваў «Юнацтва», «Унівэрсітэцкае», «Наша Ніва», «АСТ». Сярод іншага кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзімера Арлова, Валянціны Аксак. Быў мастацкім рэдактарам часопіса «Бярозка», газэты «Свабода». Аўтар «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўленьня, вёў праграму «Галерэя Свабоды» на радыё «Свабода».

🔗 З творчасьцю Сяргея можна пазнаёміцца на kamunikat.org

❗️Глядзеце перадачу Кантэкст - Сяргей Харэўскі. Беларуская Вільня і нечаканы Менск.

Сёньня мы маем вялікую шматаблічную і шматвобразную традыцыю Менска ў мастацтве. За апошнія паўтары стагодзьдзі ў сталіцы Беларусі нарадзіліся, жылі і працавалі тысячы мастакоў.

📰 Чытайце артыкул — Мне вельмі хацелася б, каб Менск бачылі горадам мастакоў

🔵 Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Сяргея Харэўскага, пакідайце камэнтары й гутарыце зь ім. Цікавыя людзі побач!

@supermova #мова #гонар #менск

Читать полностью…

Супер Мова

Мова сэрца майго, беларуская мова.

🥳 16 кастрычніка 1957 - нарадзіўся Сяржук Сокалаў-Воюш (в.Астроўшчына, Полацкі р-н), беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

©️ Я наўмысна не хачу кранаць пытаньняў Незалежнасьці, Мовы, Сымбаляў. Усё гэта мусіць быць прыярытэтам ня толькі сябра БНФ. Усё гэта мусіць быць першасным для кожнага грамадзяніна краіны... Нават ня першасным, а арганічным, неад’емным, папросту наяўным, як часткі цела, як складнікі душы. Што ж тады вылучае фронтаўца з шэрагу іншых?

1️⃣ ягонае ўсьведамленьне сябе як гаспадара на сваёй зямлі. Гаспадара руплівага, дбайнага, добрасумленнага, які не запэцкае ўласнага падворку, ня спляжыць навакольнага абшару і не дазволіць гэтага іншым, незалежна ад таго, ходзіцца тут пра духовае ці матэрыяльнае.

2️⃣ разуменьне болю Радзімы як свайго ўласнага болю. Разуменьне, якое паўстае на разуменьні болю суседа, знаёмага, крэўнага, а нават і незнаёмага, але свайго, які апынуўся ў цяжкой жыцьцёвай сытуацыі. З падобнымі выпадкамі досыць часта сутыкаесься на чужыне, дзе почасту можна сустрэць “згубленага” ў гэтым жыцьці суайчыньніка.

3️⃣ самахвярнасьць, гатовасьць да працы на запале з абавязковым прыйсьцем да патрэбнага выніку, з разуменьнем таго, што згаданы вынік можа быць ня сёньня й ня заўтра, але ён абавязкова будзе.

📰 Працяг чытайце ў годным эсэ Сяржука — Цёплы фронт*

"Песьні касінэраў" - альбом Сержука Сокалава-Воюша, знакамітага барда часоў адраджэння 1990-х, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў. Выйшаў у складанцы ў 2001 годзе, самі песні былі напісаныя раней. Тут драматычныя падзеі, партрэты і лёс паўстанцаў.

🎧 Слухайце Сяржук Сокалаў-Воюш — Песьні касінэраў

▶️ Ці можам мы дзейнічаць па прынцыпе “спачатку перамога, а беларуская мова — пасля” глядзіце ў "Ідэя Х" з Сяржуком Сокалам-Воюшам

@supermova #мова #годна #гонар #сокалаў #астроўшчына #бнф

Читать полностью…

Супер Мова

Я “нарадзіўся” там.

🥳16 кастрычніка 1935 — нарадзіўся Барыс Забораў (Менск) — беларускі і францускі жывапісец і графік.

⚡️ Б. Забораў займаўся мастацкім афармленьнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў баўгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санэты» У. Шэксьпіра, «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Кароль Мацюсь» Я. Корчака і інш.

У Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава, 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў. Карціна Барыса Заборава "Аўтапартрэт з мадэльлю" захоўваецца ў галерэі Уфіцы ў Фларэнцыі.

З 1980 году Барыс Забораў жыў ў Парыжы, дзе нарадзіўся як жывапісец з самабытнай манэрай пісьма. Яго палотны — вандроўкі мастака па родных мясьцінах — маюць непаўторны шарм, абуджаюць уяўленьне, запрашаюць у лябірынты мінуўшчыны.

▶️Глядзіце Дакументальны фільм — «Мастак Барыс Забораў»

@ "Калі вы прамаўляеце слова “Радзіма”, які сэнс укладваеце? Месца, дзе чалавек нарадзіўся, краіну, запісаную ў пашпарце, краіну, у якой ён адбыўся прафэсійна і знайшоў сябе як асоба? «Сваю бацькаўшчыну нашу ў сабе», куды б мяне ні закінула жыцьцё. Адно з самых важных рашэньняў, якое я прыняў у жыцьці, — гэта тое, што я эміграваў з краіны свайго народзінаў. У эміграцыі я зрабіў тое, што ніколі б ня змог зрабіць у Беларусі, стаў мастаком, зь якім вы гутарыце. Але гэта не значыць, што я забыў сваё дзяцінства, і маладосьць, і сталасьць. У тым жыцьці былі незабыўныя шчасьлівыя дні, былі драматычныя і трагічныя пэрыяды. І ўсё разам, якім бы гэта многім ні здалося дзіўным, сілкуе маю творчасьць. Чалавек, які страціў памяць, памёр.

Самае страшнае, калі чалавеку, які пакінуў сваю краіну, пра яе няма чаго ўспомніць. На шчасьце, гэта ня мой выпадак
."

📝 Чытайце артыкул — мастак Барыс Забораў

Радзіма-свабода Ўсюды, заўсёды.
Радзіма-свабодаІ сёньня, і потым.
Радзіма-свабода Крывёю і потам.
Радзіма-свабода: Радзіма альбо сьмерць.


🎧 Слухайце Zet — Радзіма свабода

@supermova #мова #забораў #мастак

Читать полностью…

Супер Мова

«Чаму Беларусь не Расея.»

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі «Чаму Беларусь не Расея». Гэта 86-ты том Бібліятэкі.

У рэдакцыйнай анатацыі гаворыцца: «Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зьдзівіць і прымусіць задумацца».

@ «У кнізе я закранаю падзеі і герояў як блізкай, так і далёкай мінуўшчыны, спрабуючы паказаць, наколькі пасьпяховым аказаўся лёс Беларусі, нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя абставіны. У кожны канкрэтны пэрыяд гісторыі беларусы маглі цалкам зьнікнуць з мапы Эўропы, але выжылі...

Перад вамі — роздум пра наш супольны шлях».

📕 Спампаваць кнігу можна тут (PDF).

@supermova #мова #абламейка #журналістыка

Читать полностью…

Супер Мова

ЗАРУЧЫЦЦА ПАДТРЫМКАЮ, ЗАЙМЕЦЬ / ЗДАБЫЦЬ ПАДТРЫМКУ; ГАРАНТАВАЦЬ БЯСЬПЕКУ

Атрымаць падтрымку, забясьпечыць бясьпеку – кожны з нас ня раз чуў такое па-беларуску. У гэтых словазлучэньнях – непажаданы паўтор аднакаранёвых словаў. Паўтор iдзе, несумненна, ад паслоўнага перакладу з расiйскае мовы. Думаюць: получить поддержку, обеспечить безопасность, а тады слова за словам перакладаюць, i выходзiць, што падтрымку ў нас атрымлiваюць, а бясьпеку забясьпечваюць. На дзiва, перакладныя расiйска-беларускiя слоўнiкi iгнаруюць тыя цяжкасьцi, якiя ў гэтым выпадку можа мець ня вельмi ўпэўнены ў беларускай мове чалавек, – не падаюць у расiйскай частцы названых частотных словазлучэньняў.

Разьбярэмся па парадку. Падтрымку, падтрыманьне зь нейчага боку можна мець. Калi ж мы ня маем падтрымкi, можам спрабаваць яе займець або, iначай кажучы, ёю заручыцца. Прыкладаючы намаганьнi, праяўляючы настойлiвасьць, падтрымку таксама здабываем. А вось бясьпеку – гарантуем або проста даем. Можам, напрыклад, сказаць, што новыя тэхналёгii даюць большую бясьпеку ў вытворчым працэсе. Да злучэньня гарантаваць / даць бясьпеку наблiжаецца значэньнем беларускi дзеяслоў заcьцерагчы: часам можам абысьцiся iм.

Зараз папрактыкуем яшчэ раз, засьцерагаючы сябе ад кáлек з паўторамi: нам удалося заручыцца падтрымкаю, займець падтрымку, пасьля доўгiх пераконваньняў мы здабылi падтрымку, гарантавалi бясьпеку краiны.

Атрымаць падтрымку (па-расійску получить поддержку) ☛ заручыцца падтрымкаю; займець падтрымку, здабыць падтрымку

Забясьпечыць бясьпеку (па-расійску обеспечить безопасность) ☛ даць бясьпеку, гарантаваць бясьпеку

📷 Pan Litoŭski — Заручыцца падтрымкаю

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленьне

🥳14 кастрычніка 1899 году нарадзіўся Адам Бабарэка (в. Слабада-Кучынка, Капыльскі р-н), беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

Адам Антонавіч Бабарэка — празаік і паэт, удумлівы філёзаф, першы крытык, які распрацоўваў мэтадалягічныя пытаньні літаратуразнаўства, — адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурна–мастацкіх згуртаваньняў «Маладняк» і «Узвышша».

📰 Чытайце артыкул — 20 фактаў пра Адама Бабарэку

Ён мала пражыў, але за кароткі тэрмін працы пасьпеў аказаць вялікі ўплыў на развіцьцё беларускай літаратуры, намагаючыся падняць яе на новы ўзровень.

Я не пявец і не паэта!
Ня ўмею складна я казаць.
Душа–ж кіпіць, агнём сагрэта,
Агнём, ўзгарэўшым будаваць.

📝 Больш у артыкуле Будзьма беларусамі — «На хвалі часу, у плыні жыцця»

📚 Купляйце і чытайце — Адам Бабарэка. Збор твораў у двух тамах

@supermova #мова #годна #гонар #годнасьць #слабада_кучынка #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

З 11 кастрычніка ў музэі Якуба Коласа дзейнічае выстава «Космас — наш!», прысьвечаная творчасьці Язэпа Драздовіча.

Язэп Драздовіч першы зь беларускіх мастакоў зьвяртаецца да тэмы космаса і прагу да касьмічных глыбінь сусьвету Драздовіч праносіць праз усё жыцьцё. У сталыя гады паралельна з касьмічнымі творамі Драздовіч будзе займацца аздабленьнем сялянскіх хацін маляванымі дыванамі. На выставе, падрыхтаванай сумесна з Гісторыка-культурным музэем-запаведнікам «Заслаўе» і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Коласа НАН РБ, можна пабачыць маляванкі, карціны, рукапісы Драздовіча, фальклёрныя сшыткі Якуба Коласа.

🗺 Месца: музэй Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Менск

Падчас адкрыцьця вас чакае куратарская экскурсія па выставе.Якая з карцін уразіла вас больш за ўсё?

@supermova #мова #гонар #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Неверагодны лёс консула БНР у Празе.

🥳 12 кастрычніка 1865 — нарадзіўся Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, консул БНР у Празе.

Мікола Вяршынін зьявіўся ў Празе раней за астатнюю эмігранцкую хвалю, у канцы 1908 году. Працаваў настаўнікам рускай і польскай мовы ў адной з праскіх школ. Перад Першай сусьветнай вайной быў таксама сакратаром і бібліятэкарам ў праскім таварыстве імя Льва Талстога. У 1919-м годзе Рада БНР упаўнаважыла яго быць сваім прадстаўніком у справах ваеннапалонных, пазьней павысіла фактычна да рангу консула ў Празе.

📍Консульства, або місія ня мела свайго памяшканьня і месьцілася ў кватэры Вяршыніных у доме на Wenzigova 4. На гэтую ж адрэсу былі зарэгістраваныя большасьць беларускіх арганізацый міжваеннага пэрыяду (Беларуская грамада, пазьней Беларуская рада), ад імя якіх Вяршынін вёў сталыя перамовы з чэхаславацкім міністэрствам замежных спраў. Тут жа быў запачаткаваны Беларускі архіў. Вяршынін дабіўся ад чэхаславацкага ўраду выдзяленьня каля сотні стыпэндый для беларускіх студэнтаў.

📝 Чытайце артыкул — Неверагодны лёс консула БНР

Глядзіце авантурЫстаў — Прага. Архітэктура, піва і беларусы

🔵 Далучайце на суполкі Беларусы Чэхii / Belarusians in the Czech Republic, калі жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў вандроўку па ёй.

@supermova #мова #вяршынін #прага #бнр

Читать полностью…

Супер Мова

Фундатар Чырвонага касьцёла ў Менску.

🥳 12 кастрычніка 1865 — нарадзіўся Эдвард Вайніловіч (в. Сьляпянка, цяпер у межах Менска) — палітычны дзеяч, лідар каталіцкай шляхты на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Фундатар Чырвонага касьцёла ў Менску.

Глядзіце Лабірынты — Гісторыя Чырвона касцёла

Э. Вайніловіч быў шчырым вернікам, сумленным і працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, праявіў сябе патрыётам Беларусі. Усё жыцьцё ён актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі ягоных сацыялістычных кірункаў. Быў адданым каталіком, але і заўзятым прыхільнікам міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру, свабоды сумленьня; будаваў праваслаўныя цэрквы, стаў заснавальнікам камітэту абароны правоў габрэяў і татараў у Клецку.

📝 Чытайце біяграфію — Эдвард Вайніловіч

Пан Эдвард ніколі не абмяжоўваўся эканамічнымі інтарэсамі. Ён адчыняў дзіцячыя прытулкі і школы, больш за трыццаць гадоў быў ганаровым судзьдзём Слуцкага павету, бараніў справы Літвы-Беларусі як дэпутат Дзяржаўнай думы і сябра Дзяржсавету Расейскай імпэрыі.

У 1918-м ён падтрымаў утварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, браў удзел у паседжаньнях яе Ўраду і выступаў супроць падзелу краіны Масквой і Варшавай. Невыпадкова менавіта ў доме Вайніловіча ў Слуцку ў лістападзе 1920 году сабраліся дэлегаты зьезду Случчыны, што абвясьціў падрыхтоўку да антыбальшавіцкага паўстаньня пад сьцягамі БНР.

🗽 Чытайце Імёны Свабоды —
Эдвард Вайніловіч

...І як ні шалеў Разгуканы гнеў,
Як дух нячысты Сьвет ні зьнявечваў,—
На балючай радзіме Храм ацалеў,
Каб стацца верніку Домам вечным
...

Рыгор Барадулін — “Радзімалюб”

▶️ Больш на канале Haroshak — Эдвард Вайніловіч

@supermova #мова #вайніловіч #касьцёл #менск

Читать полностью…

Супер Мова

Пяшчотнасьць Язэпа Крупскага.

🥳 11 кастрычніка 1934 — нарадзіўся Язэп Крупскі (в. Куплін, Пружанскі раён) — беларускі мастак.

⚡️ Я. Крупскі працаваў у станковым жывапісе (пэйзаж, партрэт) і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). У пошуках новых тэмаў для сваіх твораў ён шмат езьдзіў па краіне на пленэры, прывозіў адтуль вялікую колькасьць пэйзажаў, эцюдаў, зь якіх пазьней нараджаліся новыя палотны.

У сваіх творах Язэп Крупскі часта зьвяртаўся да тэматыкі роднай Берасьцейшчыны і Палесься (карціны «Палесьсе», «Украіна Берасьця», «Вербы над Бугам», «Пружанскія балоты»).

Ілюстраваў вокладку паэмы свайго земляка Юзэфа Крашэўскага «Вёска» ў перакладзе Міколы Папекі.

📝 Чытайце артыкул пра Язэпа Крупскага

Галоўнай мэтай творчасьці Язэпа Крупскага было раскрыцьцё прыгажосьці прыроды і чалавека.

| З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення.

▶️Глядзіце на Кінакіпа — Дзяўчо з перлавай завушніцай

@supermova #мова #мастак #палесьсе #крупскі

Читать полностью…

Супер Мова

Заснавальнік "Новага Часу".

🥳10 кастрычніка 1940 - нарадзіўся Кастусь Тарасаў (Менск), беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

Напісаў зборнік гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды», які ўпершыню быў надрукаваны ў 1984 годзе і зрабіўся культавым

Напісаў найвыдатнейшы гістарычны раман Пагоня на Грунвальд, па якому можна было б здымаць эпічнае кіно ўзроўня "Троі".

📚 Больш твораў на knihi.com

©️ "Безь яго, фактычна, газэта „Новы час“ і не была б заснаваная. Бо гэта была ягоная ідэя, назва газэты ім прыдуманая. Таму „Новы час“ распачыналася з Кастусём Тарасавым. Гэта унікальная асоба." — Алена Анісім

Глядзіце запіс гутаркі пра стэрыатыпы - "Я спрачаўся з усімі"

🌐 Біяграфію і шмат цікавага пра Кастуся Тарасава зноўдзеце на сайце tarasau.com

@supermova #мова #гонар #годнасьць #менск #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

Праўда за намі!

8 кастрычніка 1508
- ВКЛ і Маскоўшчына абвяшчаюць вечны мір на два гады.

Якую працягласьць мае вечнасьць? Для шараговага, не абцяжаранага дурнымі пытаньнямі чалавека яна не перавышае адпушчанага на ягоную долю жыцьця; вернік падумае пра бога і канец сьвету. Для лінгвіста «вечнасьць» бярэ карані ў слове «век»; Вечны Жыд толькі ўсьміхнецца. І толькі палітыкі абыходзяцца зь вечнасьцю адвольна. Вечнасьць — гэта столькі, колькі трэба для таго, каб назапасіць сілы і прымераць на сябе новы лебэнсраўм.

У выпадку Жыгімонта І і Васіля ІІІ вечнасьць склала каля двух гадоў. Бо ўжо ў 1510 маскоўскі ўладар пачаў распрацоўваць свой «плян Барбароса». Дамовіўся «зь недругамі» — апрача цара Перакопскага, вядома — і рушыў на Смаленск... Так што лепш не задумвацца пра тое, якую працягласьць мае вечнасьць. І не чытаць граматы — і ранішнія газэты.

🗓 Каляндар Бахарэвіча — Вечная вайна

А ў 1514 адбылася Бітва пад Воршай

©️ Сёньня для беларусай Бітва пад Воршай больш актуальная, чым бітва Грунвальдзкая - грунвальдзкі вораг ужо не актуальны.

❗️ Актуальнасьць Аршайскай бітвы яшчэ ў тым, што сёння і вораг той самы, і сябры таксама, і праўда за намі! - Алесь Краўцэвіч

▶️Глядзіце Загадкі беларускай гісторыі - Аршанская бітва. Падвойная перамога

Возьмем у рукі сьцяг перамогі,
Праўда за намі, з намі свабода.
Там-там-там усе мы!
Нас там дахалеры!


🎧 Слухайце "N.R.M." — Нас да халеры

@supermova #мова #каляндар #вкл #краўцэвіч #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

«Разьвітаньне з Радзімай»...

🥳 7 кастрычніка 1765 - нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ і РП. Удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі.

Паланэз «Разьвітаньне з Радзімай» ведае кожны паляк і ці ня кожны беларус, які хоць трошку цікавіцца гісторыяй.

У маёнтку Агінскага ў Залесьсі, дзе й быў напісаны палянэз «Разьвітаньне з Радзімай», сёньня месьціцца музэй.

📍 Вельмі раім наведаць 54.4208066,26.5303564,14.9z/data=!4m13!1m7!3m6!1s0x46dc696fc17eb219:0xcef6ee0b4ca5f436!2sZales'e!3b1!8m2!3d54.4212553!4d26.5333449!3m4!1s0x46dc697f6a087577:0x82d1161d29970237!8m2!3d54.420268!4d26.5231814?hl=en&authuser=0">ся­дзі­бу-му­зей Агін­скіх у За­лесь­сі. Сачыць за імпрэзамі можна праз суполку ў фэйбуку

🎁 Пампуйце стыкеры "Міхал Клеафас Агінскі. Шляхетная гаворка." і лістуйцеся шляхетна. Таксама ёсьць для вайбэра.

Глядзіце Фонд Агінскага — Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі

@supermova #мова #гонар #годнасьць #кампазытар #стыкеры

Читать полностью…

Супер Мова

Vodar - Сатканы з Пустаты(2024)

00:00 | Prologue
01:52 | Пустата
05:40 | Быццё
08:17 | Выйсце
11:58 | Адкрыццё
15:38 | Liki Holadu
18:11 | Пятрова Ночка
19:39 | Cliffhanger
20:16 | Кішэнька
23:08 | Сцяна
27:22 | Дом
30:39 | Epilogue
31:55 | Старанова
34:53 | Хлеб(demo)

https://www.youtube.com/watch?v=HBTLM5XNRtw

#музыка

Читать полностью…

Супер Мова

Шчырае інтэрв'ю з Сяргеем Харэўскім пра нашу родную мову ❤️

Читать полностью…

Супер Мова

Вайсковец-сатырык эўрапейскага маштабу

🥳 5 кастрычніка 1786 — нарадзіўся Вікенці Равінскі (Смаленшчына) — Баявы афіцэр. Адзін зь першапачынальнікаў беларускае сатыры.

⚡️ Вікенці Равінскі лічыцца аўтарам «Энеіды навыварат» — адной зь першых беларускіх сатырычных паэм. Яе сюжэт быў запазычаны з «Энеіды» старажытнарымскага паэта Вергілія, дзе апавядаецца аб прыгодах сына Венеры легендарнага героя Энея і ягоных спадарожнікаў-траянцаў.
У беларускім творы ў траянцах лёгка пазнаюцца прыгонныя сяляне, а ў антычных багах — памешчыкі ды іхнія памагатыя. Траянцы, надзеленыя беларускімі імёнамі, — людзі працавітыя, кемлівыя і дасціпныя. Беларускі нацыянальны каларыт паэмы таксама праяўляецца ў назвах страваў, танцаў, жывой народнай мовы.

...Траянцы ўзялісь за ядзенне,
Як з поля панскія харты
Была ў іх з затаўкай крупеня,
Кулагу пхалі ў жываты;
Была ў іх гушча і драчона,
I парасяціна смажона.
Пілі гарэлку не каўшом —
Цягнулі ўволю ўсе набгом.


Урывак з «Энеіды навыварат».

@supermova #мова #равінскі #энеіда #сатыра

Читать полностью…
Subscribe to a channel