supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

@supermova #мова #мастацтва #парыж #хадасевіч #лежэ

Читать полностью…

Супер Мова

Аднойчы ў Эўропе.

⚡️ 4 кастрычніка 1498Полацак атрымаў Магдэбурскага права і займеў магчымасьць самому вырашаць свае гарадзкія справы.

У 1638 годзе ў полацкай Ратушы слухалася справа месьціча Яна Каськевіча: вялося пра тое, каб прызнаць онага пана Каськевіча няздольным да сямейнага сужыцельства. Суд адклаў разгляд справы на чатыры тыдні — пакуль няшчасны пан Каськевіч ня знойдзе сабе адваката.
...Пан Каськевіч, горды сын места Полацку, роўны сярод роўных і абаронены гарадзкім законам, ідзе дамоў, заклапочаны пытаньнем, у якую адвакацкую кантору зьвярнуцца і колькі зь яго там зьдзяруць. І — зусім як казак на сувэнірнай львоўскай футболцы — цешыцца ў глыбіні душы ды дзякуе богу, што ён не «маскаль». Бо там, у Маскоўшчыне, дзе Полацак чамусьці адвеку лічылі «ісконно русскім», першыя адвакаты зьявяцца толькі больш чым праз дзьвесьце гадоў, у 1864-м. І ні пра якое магдэбурскае права там ведаць ня ведалі...

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Аднойчы ў Эўропе

▶️ Глядзіце ПРОСТА ГІСТОРЫЯ з Андрэем Унучакам — Веліч Полацка – Беларусь 1000 гадоў таму

@supermova #мова #каляндар #полацак

Читать полностью…

Супер Мова

«Пакуль ніхто з нас не здох —
не спыніцца наша хада.
І нам ісці па глуздох,
пакуль у саміх не паедзе дах»
.

🥳3 кастрычніка 1978 — нарадзіўся Віктар Жыбуль (Менск), паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца.

Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант" (1996), "Прыкры крык" (2001), "Дыяфрагма" (2003), "Стапеліі" (2012), паліндромнай паэмы "Рогі гор" (1997), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў.

Удзельнік руху "Бум-Бам-Літ", яго творы друкаваліся ў калектыўным зборніку сяброў руху "Тазік беларускі" (1998). У 2005 годзе Віктар сабраў і выдаў літаратурную спадчыну заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага “Лугназад”. Бярэ ўдзел у музычных гуртах "Рацыянальная дыета" і "Засралі казарму".

📰 Чытайце артыкул — Навошта чалавеку паэзія?

У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў "Забі ў сабе Сакрата!" (разам з жонкай Верай Бурлак). Яго творы перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і чэшскую мовы.

📚 Творчасць, як заўсёды знойдзеце на kamunikat.org

🎧 Слухайце audiobooks.by — Віктар Жыбуль

▶️ Глядзіце Кантэкст — Віктар Жыбуль

🔵 Сачыце за яго творчасьцю з яго фэйсбуку viktar.zhybul. Годныя людзі побач!

@supermova #мова #жыбуль #менск #літбел

Читать полностью…

Супер Мова

Карыда па-беларуску

2 кастрычніка 1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

Гісторыя стварэньня паэмы такая: апынуўшыся ў Рыме ў складзе пасольства ВКЛ, Мікола Гусоўскі, былы паляўнічы, чалавек з паэтычнай душой і вокам як прыцэл мушкета, трапіў неяк на бой быкоў. Паназіраўшы за крывавай дзеяй, нехта з пасольскіх кажа: “Як у нас на зубрынай аблаве”. “Дакладна”, – пагаджаецца Мікола і распавядае, “як і ў нас у змаганьні зацятым адольваюць дужага зьвера”.

Гусоўскага слухаюць з захапленьнем і не марудзячы даручаюць яму скласьці на лаціне паэму пра зуброў, каб прэзэнтаваць яе ў апостальскай сталіцы. Вывераны піяр-ход, які закліканы забіць ня толькі віртуальнага зубра, але і адразу некалькіх неабходных для пасольскай кухні зайцоў: будучая паэма мелася пацешыць мясцовых вяльможаў, заахвоціць іх да супрацоўніцтва, абудзіць у іх цікавасьць да далёкай “паўночнай” краіны і павагу да яе, абвергнуць недарэчныя міты – карацей, паслужыць рэкляме дзяржавы і зьнешнепалітычнай прапагандзе.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Карыда па-беларуску

▶️ Аматары гісторыі могуць паглядзець выпуск Гісторыя пад знакам Пагоні - Песьня пра зубра

🎧 Слухайце Рок-оперу гурта Сузор'е - "Песня пра зубра"

@supermova #мова #каляндар #гусоўскі #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

З кожным днём становіцца ўсё халадней – час хутацца ў цёплы плед, сагравацца наварыстым грыбным булёнам з хрусткімі грэнкамі. Давайце прыгатуем!

Вазьміце:

сушаныя грыбы – 30 г (або свежыя – 200 г)
морква – 1 шт.
цыбуля – 2 шт.
белы хлеб – 300 г
яйка – 1 шт.
масла – 1 ст. л.
смятана – 1 ст. л.
пятрушка, соль, перац, лаўровы ліст на смак

🍲 Замочаныя сушаныя ці сьвежыя грыбы адварыце, працадзіце булён. Пакладзіце ў грыбны адвар моркву і 1 цыбуліну, перац, лаўровы ліст, соль і варыце да гатоўнасьці гародніны. Зноў працадзіце булён і яшчэ раз закіпяціце.

🍲 Белы хлеб нарэжце квадрацікамі. Вараныя грыбы прапусьціце праз мясарубку і зьмяшайце з абсмажанай на масле дробна нашынкаванай цыбуляй, сьмятанай, яечным жаўтком, пасаліце.

🍲 Змажце грэнкі атрыманай масай, зьверху пакрыйце ўзьбітым бялком, выкладзіце на патэльню і запячыце ў духоўцы. Булён пасыпце пятрушкай і падавайце разам з грэнкамі.

Смачна есьці! ☺️

@supermova #рэцэпты #супы #стравы #кухня

Читать полностью…

Супер Мова

Нельга ставіць ставіць "каўбасу"
вышэй за культуру
.

🥳 30 верасьня 1931 - нарадзіўся Ніл Гілевіч (в. Слабада, Лагойскі р-н),беларускі паэт і грамадзкі дзяяч

Факт 18:
«Гады два назад мяне папракнулі, што я недаацэньваю значэньне Герба і Сьцяга. Гэта не зусім так. Проста я быў упэўнены, што сёньня для нас важней за ўсё — Мова, на першым пляне павінна быць Мова! Будзе Мова — будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе Мовы — ня будзе Беларусі. Вось чаму пісаў: „Ну будзе Герб, будзе Сьцяг, а Мовы не будзе — і што? У 1920-я гады і без Герба і Сьцяга ваўсю ішла беларусізацыя“.
Значыць, галоўнае — Мова. На гэтым этапе — Мова! Нацыянальна сьвядомы народ падыме і Сьцяг і Герб».

📝 Чытайце артыкул — 20 незвычайных фактаў пра народнага паэта Ніла Гілевіча

▶️ Што нельга ставіць ставіць "каўбасу" вышэй за культуру глядзіце ў відэа на канале Historyja

Родная мова! Ты воч не расі!
Лёс твой – свабода.
Іменна ты незалежнасьць дасі
Духу народа


🎧 Слухайце голас Ніла Гілевіча — Родная мова ты воч не расі

@supermova #мова #гонар #слабада #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

Дарога да Незалежнасьці.

🥳 29 верасьня 1891 — нарадзіўся Аркадзь Смоліч (в. Бацэвічы, Магілёўская в-ць) — адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ён зьяўляўся міністрам сельскай гаспадаркі БНР, напісаў першы беларускі падручнік па геаграфіі, быў выдатным эканамістам. У 1930-м Расейскае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго Малым залатым мэдалём і ў тым жа годзе Аркадзя Смоліча арыштавалі.

⚡️ "Геаграфія Беларусі" А. Смоліча – вучэбны дапаможнік, адначасова – навуковы твор і жывы, пранікнёны аповед пра беларускую зямлю, яе прыроду, гаспадарку і народ. У свой час яна атрымала шырокае грамадскае прызнаньне, стала незаменнай крыніцай радзімазнаўства і самапазнаньня беларусаў. У кнізе прыводзіцца ня толькі геаграфічнае апісаньне краіны ў яе этнаграфічных межах, але і падрабязная характарыстыка ўсіх рэгіёнаў, гарадоў і найбольш адметных месцаў. Асноўную мэту выдання аўтар вызначыў у эпіграфе да кнігі: “Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў”.

Цікавы факт: Распаўсюднікаў «Геаграфіі» Смоліча абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе. (20 фактаў пра Аркадзя Смоліча)

Аркадзь Смоліч быў таксама выдатным публіцыстам. Яго артыкул пра незалежнасьць вельмі пераклікаецца з нашым цёмным часам:

🇧🇾 Незалежнасьць - гэта найвышэйшая мэта, да якой ідуць народы, той кумір, якому у ахвяру аддаюць яны сваіх лепшых сыноў. Незалежнасьць - гэта рэзультат напружанай працы пакаленьняў... Мусім быць прыгатаванымі да тае вялікае і сьвятое працы, якая нас чакае. Мусім здабываць незалежнасьць, будуючы школы, арганізацыі, друкуючы кнігі, зьбіраючы і павялічваючы культурнае багацьце і духоўные сілы нашага народу. Мусім быць прыгатаванымі і да тэй цярністай дарогі, на якой не адзін з нашых братоў упадзе, заліваючыся ўласнаю крывёю, не адзін прыхарошыцца вянцом мучаніцкім: гэта ёсьць дарога да незалежнасьці. Мусім, урэшце, быць прыгатаванымі і да ўсякіх окупацый, разьдзелаў нашае Бацькаўшчыны, страшнога нацыянальнага прыціску, каб магчы і пры гэтых - можа найцяжэйшых - варунках будаваць далей гмах незалежнасьці. Мусім разумець, што не словамі, але жывою арганічнаю работаю пры ўсякіх варунках ствараецца незалежнасьць, гадуюцца творчые сілы народу. (Незалежнасьць, Аркадзь Смоліч)

@supermova #мова #геаграфія #смоліч #бнр #незалежнасьць

Читать полностью…

Супер Мова

Мае думкі толькі тут, маё жыццё таксама тут.

🥳 28 верасьня 1962 — нарадзілася Алена Анісім (в. Савоні, Стаўпецкі раён) — беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка. Старшыня Таварыства беларускай мовы.

⚡️ А. Анісім ініцыявала і кіравала праектам па перакладзе і выданьні асобнай кнігай «Правілаў дарожнага руху» на беларускай мове. Сумесна з калектывам навукоўцаў падрыхтавала і выдала 6 кніг пробных тэстаў па шасьці ўзроўнях для выкладаньня беларускай мовы як замежнай; распрацоўвала стратэгію развіцьця беларускай мовы ў XXI стагоддзі.

8 лістапада 2021 Вярхоўны суд пастанавіў ліквідаваць ТБМ — адну з найстарэйшых грамадскіх арганізацый, якая была заснавана ў 1989 годзе.

У сувязі з гэтым Алена Анісім заклікала "Не адмаўляцца ад высокіх мэтаў, якім служыла наша арганізацыя. — Сустракайцеся, размаўляйце па-беларуску паміж сабой, дома, на працы, захоўвайце паміж сабой сяброўскія сувязі, заахвочвайце да ўжывання беларускай мовы сваіх сяброў і калег".

▶️ Чым рэжыму не дагадзіла беларуская мова? Алена Анасім адказвае Зьміцеру Лукашуку.

Алена Анісім, колішняя дэпутатка й старшыня зьнішчанага Таварыства беларускай мовы, заявіла, што не плянуе эміграцыі, нягледзячы на арышт і звальненьне з Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук. Яна сказала, што ў яе ніколі не было жаданьня пакінуць краіну, і дадала: «Спадзяюся, і ня будзе».

«Усё сваё жыцьцё я пражыла ў Беларусі і, нават калі ў санаторый зьяжджаю, то дзесяць дзён вытрымліваю са скрыпам. Мае думкі толькі тут, маё жыцьцё таксама тут. Як бы ні было, я застануся ў Беларусі», — сказала Анісім.

📝 Чытайце артыкул — Як бы ні было, я застануся ў Беларусі.

@supermova #мова #тбм

Читать полностью…

Супер Мова

Першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

🥳 27 верасьня 1882 — нарадзіўся Міхал Кахановіч (в. Вялікія Лукі,ч Баранавіцкі раён) — палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст.

⚡️ Міхаіл Кахановіч заснаваў Віленскую беларускую гімназію. Справа арганізацыі гімназіі ў пасляваеннай Вільні, разбуранай частымі зменамі ўлады, была цяжкай. Дапамагло Кахановічу праваслаўнае духавенства, якое перадало ў карыстаньне гімназіі вядомыя Базыліянскія муры, дзе да Першай сусветнай вайны размяшчалася духоўная семінарыя.

▶️ Глядзіце відэа — Віленскай беларускай гімназіі - 100 гадоў

Кахановіч запрасіў у гімназію цэлы шэраг беларускіх інтэлектуалаў, якія мелі за плячыма значны стаж нацыянальнай працы. Так, родную мову і літаратуру ў гімназіі выкладалі М. Гарэцкі, А. Луцкевіч, матэматыку - адзін з лідараў беларускага нацыянальнага руху С. Рак-Міхайлоўскі, фізыку - інжынэр А. Неканда-Трэпка, рэлігію - ксёндз Адам Станкевіч. Нягледзячы на перашкоды з боку польскіх уладаў, праз некаторы час Віленская беларуская гімназія стала адной з лепшых сярэдніх навучальных устаноў у Вільне. У 1921 г. у гімназіі навучалася каля 340 вучняў, большасьць зь якіх складалі беларусы.

⚡️ М. Кахановіч меў пасольскі маднат у польскім Сойме. Разам зь іншымі беларускімі пасламі выступаў у абарону беларускай культуры, школьніцтва ад паланізацыі. Падымаў праблемы праваслаўный царквы ў Заходняй Беларусі.

У 1925 М. Каханоўскі пераехаў ў БССР, дзе быў арыштаваны ў 1933 г. Расстраляны ў НКВД Менску.

@supermova #мова #каханоўскі #дырэктар #палітык

Читать полностью…

Супер Мова

Адраджэнка Беларусі!

25 верасьня 1895 году нарадзілася Ванда Лявіцкая - беларуская пісьменьніца, перакладніца, педагог. Жонка Язэпа Лёсіка, дачка Ядзвігіна Ш, адраджэнка Беларусі

📜21 траўня 1909 Ванда апублікавала ў газэце «Наша Ніва» свой дэбютны абразок «Бацькаўшчына». З 1914 году бясплатна працавала ў першай беларускай кнігарні (куды яе рэкамэндавала Алаіза Пашкевіч) і ў гарадзкой бібліятэцы, у часопісах «Саха» і «Лучынка», у дзіцячым прытулку пры Таварыстве помачы ахвярам вайны.

Дасюль творчая спадчына пісьменьніцы не ацэненая. Шмат пісала, перакладала, але пры жыцьці ў пісьменьніцы не зьявілася ніводнай кнігі 📕. Апавяданьні, абразкі, вершы, успаміны выходзілі ў раскід пры жыцьці Ванды. У пісьменьніцкай і публічнай дзейнасьці Вандзя Лявіцкая так і засталася ў цені слыннага мужа — Язэпа Лёсіка, а часам заставалася ў цені выбітнага бацькі Ядзвігіна Ш.

🙌 Ванда пісала коратка, эмацыйна. У абразках і апавяданьнях тужліва апісвае беларускую прыроду і складаны лёс беларусаў, напрыклад, у абразку “Задушкі”, які быў надрукаваны ў 1919 годзе ў газэце “Беларусь”. Гэты абразок гучыць як паганская малітва, як верш у прозе. Да ўсяго гэта цікавы этнаграфічны прыпамінак пра сьвята, якое адзначаюць 2 лістапада каталікі, у тым ліку і беларускія каталікі — Задушкі ці Задушны дзень.

🙏 За ўсіх тых лепшых сыноў бяздольнай Бацькаўшчыны нашае, што ў адраджэньне яе, як у сьвятасьць, верылі, дзяля яе жылі і працавалі, што ў змаганьні за яе лепшую будучыню жыцьцёвыя сілы свае страцілі, і сьпяць цяпер сном вечным… За тых, што ў халодны Сыбір за імя Беларусі пашлі, за тых, каго доля ў апошнія гады жыцьця ад нівы роднае назаўсёды адарваўшы, кінула ў чужыну… За ўсіх тых, каму ня сьвеціць цяпер радзімае васеньне неба, хто ў чужыне голаў злажыў, веручы ў лепшую долю Маці-Беларусі…

🗽 Імёны Свабоды Уладзіміра Арлова – Ванда Лявіцкая

▶️ Глядзіце відэа — Як у Беларусі змагаліся за правы жанчын 120 гадоў таму

@supermova #мова #гонар #літаратура

Мастак Анатоль Крывенка (1942, Менск).

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі вэстэрн ці самыя талерантныя і мірныя людзі ў сьвеце.

25 верасьня 1924 году недалёка ад Лунінца цягнік Берасьце-Сарны, які толькі-толькі набраў хаду, раптам спыніўся. Пасажыры, сярод якіх былі палескі ваявода пан Даўняровіч і іншыя афіцыйныя асобы (шэф тамтэйшай паліцыі, біскуп, дэпутат Сэйму), не адразу зразумелі, што адбылося. Пасьля пан Даўняровіч сьцьвярджаў, што састаў акружыла паўсотні чалавек. Біскуп казаў пра больш за семдзесят бандытаў, дэпутат — пра тое, што іх было ня меней за сто, і толькі шэф паліцыі налічыў усяго толькі трыццаць пяць зладзеяў.

Банда мела пры сабе вінтоўкі і ручныя гранаты: зь дзесяці ахоўнікаў дзевяць далі сябе абяззброіць, і толькі мужны паліцыянт Дмоўскі наважыўся скарыстаць браўнінг, распачаўшы працяглую перастрэлку — якая, зрэшты, мала паўплывала на вынік апэрацыі. Афіцыйныя асобы былі разьдзетыя да сподняга, пасажыры абрабаваныя да ніткі. Нападнікі адчапілі паравоз і накіравалі яго — без машыністаў — у бок Лунінца, а апрача таго спалілі чыгуначны мост. Вясёлыя мужычкі, якія спынілі цягнік, з усяе моцы імкнуліся прадэманстраваць, што яны звычайныя ліхія крымінальнікі: скончыўшы рабунак, бандыты ладнымі шэрагамі зьніклі ў лесе пад рамантычныя гукі «Муркі», якая, праўда, месцамі падазрона нагадвала «Інтэрнацыянал»...

У тым самым 1924-м «Зьвязда» пісала: «...І на шостым годзе Савецкай уласьці ёсьць яшчэ такія мядзьвежыя куты, дзе слова „Саветы“ — пусты гук. Адным з такіх кутоў зьяўляецца Барысаўскі павет... дзе хто дастане з кішэні рэвальвэр, таго і ўласьць». Амаль за год да лунінецкага здарэньня набіты дыпляматамі цягнік «Менск-Масква» паміж Крупкамі і Бабром быў вымушаны затармазіць праз пашкоджаньне чыгуначнага палатна — вядома ж, невыпадковае.

Банда Жоржа Моніча абабрала тады ўсіх пасажыраў незалежна ад ступені іх дыпляматычнай недатыкальнасьці і грамадзянства, і толькі польскі вайсковы аташэ пазьбегнуў рабунку, бо атаман лічыў Польшчу хаўрусьнікам у сваёй барацьбе — якую вёў, зноў жа такі, не без палітычнага падтэксту. Пра крымінальную гісторыю Беларусі дваццатых гадоў, шчыльна пераплеценую з гісторыяй палітычнай, яшчэ пяяць і пяяць... Ня кажучы ўжо пра памежжа, дзе, зь лімонкамі у торбах, паклаўшы на плячо свае манліхеры, крочаць у імжы між застаў самыя талерантныя і мірныя людзі ў сьвеце.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Пастой, паравоз

▶️ Глядзіце Vozhyk — Здзекі з нубоў у выжывачах [VLDL]

@supermova #мова #каляндар #бахарэвіч

Читать полностью…

Супер Мова

Паўліна Мядзёлка: адораная талентамі.

🥳 24 верасьня 1893 году нарадзілася Паўліна Мядзёлка (в. Будслаў Мядзельскага р-на) – беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка, дзяячка беларускае культуры.

У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў вёсцы Жорнаўка Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў Менск.

✨ Паўліна працавала настаўніцай, удзельнічала ў інсцэнізацыях Першага таварыства беларускай драмы й камэдыі. З 1918 выступала ў друку зь вершамі, а зь вясны 1919 працавала інспэктарам беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі й драматычнага гуртку ў Гародні. 20 ліпеня гэтага ж году была арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданьні газэты «Родны край».

Перад наступленьнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасьля вызваленьня Паўліна была накавана на жыхарства ў Лодзь з забаронай наведваць «усходнія крэсы».

Мядзёлка працягвала займацца выданьнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі, друкавалася ў газэце «Сялянская доля».

❤️ Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, ці быў у Паўліны раман з Купалай.

📽 Пра каханьне паміж Янкам Купалам і Паўлінай Мядзёлкай глядзіце ў фільме “Купала” 2020 фінальная версэя

▶️ Таксама глядзіце ў перадачы Лабірынты - Таямніцы каханай Янкі Купалы

У кішэні заўсёды аловак з рэзінкай
На сене ты станеш ягонай Паўлінкай

🎸Слухайце Leibonik — Купала (Falco)

#мова @supermova #мядзёлка #купала

Читать полностью…

Супер Мова

Што такое Свамова?

Маё знаёмства з філязофіяй Міхаіла Баярына і яго радыкальна новым падыходам да беларускага слоўватварэньня пачалося з кнігі "Самабыцьцё". У кнізе Міхаіл Баярын перакладае сакральныя санскрыцкія тэксты на беларускую мову, засноўваючы новы ідэал беларускай мовы - Свамову. У аснову Свамову ляглі прынцыпы этымалягічнай чысьціні і ўсемагутнасьці словаўтварэньня, а таксама граматыка Паніні. Беларуская мова захавала ў сабе шмат элемэнтаў санскрыту, таму часам неабходна зьвярнуцца да гэтай пракрыніцы, каб зразумець праўдзівае значэньне словаў. Прывяду ўрывак з "Самабыцьця":

Свабода – прамы нашчадак слова svabhāva. Свабода – гэта сваё быцьцё, быцьцё сябе і сабой (svabhāva), а значыць – самаўзыход, пераўзыходжаньне сябе (svadhyāya). Быць свабодным значыць ня быць гэтасным, тоесным уласнай выяве. Наяўнасьць дае выбар з гэтага, але такі выбар – ужо несвабода. Свабода – гэта адмаўленьне ад выбару наявы, выбар ненаяўнага, дастаньне іншай адмены з-за ўласнай сьпіны, выбар, што зыходзіць зь сябе самага. Свабода – гэта зыходжаньне з самога сябе, воля сябе. “Знаньне самаўзыходу – аброк тых, чыя воля трывала” (Bhagavad-gītā 4.28). Свабода – гэта выбар, воля (vrata, vara) сябе (ātmānam) сабой (ātmanā). Свабода ня ісьніць, ня можа быць дадзена, але мае адбывацца як чын самаўзыходу (svādhyāya). Свабода – гэта змысел сябе, а‌тмана.

Ніхто не пераканае, што свабода – гэта рабства і ўсьвядомленая неабходнасьць, бо выбар свабоды адбываецца ня там, дзе дзейсныя перакананьні. Свабода адбываецца як надчуцьцёвы, надмысловы, надразумовы выбар, што зыходзіць з самога сябе, супрацьстаўляе самога сябе ўсяму іншаму.

Міхаіл Баярын стварае шрыфты Свамовы, якія ўяўляюць сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Шрыфты натхнёныя узорнай паласой паясоў і рушнікоў і могуць ўжывацца як дэкаратыўныя. Больш пра Свамову ў блогу М. Баярына.

Зора

дзе мая зора, я да якой ішоў
добра бачыў удзень, а ўначы згубіў
ці згасла таму назад мільярды гадоў
ці вочы асьлеплі ад яе блізіні
як адрозьніць цяпер адну між гэтых агнёў
у пагражаючым вечнай цемрай небе душы

✍️ Міхаіл Баярын

🔵 Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Міхаіла Баярына, каб сачыць за яго дзейнасьцю. Годныя людзі побач!

@supermova #мова #санскрыт #свамова

Читать полностью…

Супер Мова

Якое было б «Саюзнае гасударства»!

22 верасьня 1939 супольны парад вэрмахту і чырвонай арміі ў Берасьці

У Берасьці, на вуліцы Вуніі Любельскай, будучай Леніна, перад будынкам, дзе цяпер месьціцца аблвыканкам, была ўсталяваная... невялікая драўляная трыбуна. Менавіта на яе ў той дзень, пахрустваючы ботамі, узьняліся савецкі камбрыг Крывашэін і нямецкі генэрал Гудэрыян. Каб прыняць супольны парад сваіх войскаў, якія нядаўна супольнымі намаганьнямі зьнішчылі польскую дзяржаўнасьць. Вось яно, вайсковае братэрства — ня горшае, чым праз шэсьць гадоў на Эльбе.

Які сымбаль!.. Якая сіла!... Можна толькі ўявіць сабе, як бы яны зьмянілі сьвет, калі б разам, адным жалезным кулаком, аб’яднаўшыся, зьліўшыся ў параксізьме ідэйнай блізкасьці... Якое было б «Саюзнае гасударства»!...

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Разам з братамі

▶️ Глядзіце — Спільний парад Вермахту та Червоної Армії в Бресті, Конфлікти

@supermova #мова #каляндар #гісторыя #беларусь

Читать полностью…

Супер Мова

Калі б нас не пагналі адсюль у 1939 м,
я сёньня размаўляла б па беларуску
!

🥳 Сёньня, 21 верасьня, адзначыла б 105 дзень са дня народзінаў Эльжбета Радзівіл князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла й ангелькі Дораці Паркер Дыкан.

Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы й толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясьвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.

🛡Намаганьнямі прафэсара Адама Мальдзіса Эльжбета прыехала ў Беларусь упершыню ў 1993-м. З таго часу яна яшчэ некалькі разоў наведвала Нясьвіж і дапамагала раэстаўраваць замак Радзівілаў.

У траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт князёўны ў Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў. Пра сустрэчу з князёўнай расказаў Глеб Лабадзенка.

📰 Чытайце рэпартаж — Эльжбета Радзівіл: Вяртаньне ў Нясьвіж. 88 фота

“Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939 м, я сёньня размаўляла б па беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па беларуску”, - сказала Эльжбета падчас свайго візыта ў Нясьвіж.

@supermova #мова #гонар #годнасьць #радзівіл

На фотаздымку Альжбета з бацькам у Нясьвіжы

Читать полностью…

Супер Мова

Убачыць Парыж. І... скарыць яго.

🥳4 кастрычніка 1904 — нарадзілася Надзея (Надзея-Ванда) Хадасевіч-Лежэ, француская мастачка беларускага паходжаньня.

Нарадзілася ў вёсцы Асецішча Віцебскай губэрні, паводле іншых зьвестак у вёсцы Мажанка Менскай губэрні.

⬜️ У Беларусі нарадзіліся многія мастакі. Але, у адрозьненьне ад іх, Лежэ лічыла сябе беларускай і ўсяляк гэта дэкляравала.

📰 Чытайце пра жыцьцё мастачкі, вартае экранізацыі — Убачыць Парыж. І... скарыць яго.

Як магла Надзя Лежэ, ня маючы базавай адукацыі, дабіцца такіх посьпехаў у супрэматызьме, застаецца загадкай. Але яна сама падказвае нам: яе гэта ані не зьдзіўляла: ёй вельмі часта дапамагалі беларускія арнамэнты ручнікоў. Беларускія ткачыхі ткуць сапраўды такія чорныя і чырвоныя фігуры (да таго ж добрай ткачыхай была яе маці). Лежэ казала, што гэта дазваляла ёй нармальна ўспрымаць вельмі складаную тэорыю Стржэмінскага, якая ішла ад Малевіча.

Таленавіты арганізатар, Лежэ ўмела прывярнуць да сабе ўвагу, расьпіярыць зь нечуваным размахам — уладкаваныя ёю выставы карысталіся вялікім посьпехам.

Але, не гледзячы на ўсю авантурнасьць сваёй натуры, шматразовых пераездаў, у беднасьці і раскошы — Надзея ніколі не забывала, хто яна і адкуль. Заўдзячваючы сваім сувязям, уменьню іх набываць, і ніколі не губляць, у пэрыяд жалезнай заслоны Хадасевіч трапляе ў родныя мясьціны ў 1959 годзе. Але, ня толькі ў гэтым праяўлялася яе неабыякавасьць да сваёй краіны. У сталіцу СССР Надзея Лежэ прывозіць знакамітую Джаконду, арыгіналы прац Пікаса.

Памерла Надзя Хадасевіч-Лежэ 7 лістапада 1982 году ў францускім Грасе, — і хоць марыла быць пахаванай на радзіме, магіла яе знаходзіцца побач з магілай Фернана Лежэ, а ў нішы паміж калёнамі разьмешчаны мазаічны аўтапартрэт мастачкі.

📰 Чытайце МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА — Надзея Хадасевіч-Лежэ

▶️ Глядзіце на Кінакіпа — Поўнач у Парыжы | Midnight in Paris

@supermova #мова #мастацтва #парыж #хадасевіч #лежэ

Читать полностью…

Супер Мова

МАСКАЛІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ч3.

Узус — тое, што прынята, што стала звычайным; звычай, звычка. [Ад лац. usus — ужываньне, звычай.]

151.) Перапалка (перепалка) ➞ 1. спрэчка, сварка, калатня 2. страляніна
152.) Патасоўка (потасовка) ➞ пачоска, калатня, бойка
153.) Планка (планка, уровень, предел) ➞ ровень, мяжа
154.) Пласьцінка (пластинка) ➞ кружэлка
155.) Капірка (копирка) ➞ капіявальная паперка
156.) Прабірка (пробирка) ➞ пробніца
157.) Прыдзірка (придирка) ➞ прычэпка
158.) Пражытачны (прожиточный) ➞ пражыцьцёвы
159.) Прапіска (прописка) ➞ рэгістрацыя адрасу; месца жыхарства
160.) Прадпісаньне (предписание) ➞ наказ; загад
161.) Прад’яўленьне (предъявление) ➞ паказаньне
162.) Прадузятасьць (предвзятость) ➞ староннасьць, неаб’ектыўнасьць; упярэджаньне
163.) Прасьледавацель (преследователь) ➞ перасьледнік, ганіцель
164.) Прывіты (привитый) ➞ прышчэплены
165.) Прыёмнік (приёмник) ➞ прымальнік, прымач
166.) Прыкурывацель (прикуриватель) ➞ (аўтамабільная) запальніца
167.) Прымесь (примесь) ➞ прымешка, дамешка
168.) Бяспрымесны (беспримесный) ➞ беспрымешкавы
169.) Прымерачная (примерочная) ➞ прымяральня
170.) Прымерка (примерка) ➞ прымерваньне
171.) Прымяненьне (применение) ➞ прыстасаваньне, скарыстаньне, ужываньне
172.) Подзьвіг (подвиг) ➞ духовы учынак, гераічны вычын, геройства, дасягненьне
173.) Полчышча (полчище) ➞ безьліч, процьма, плойма, кішмя
174.) Уйма (уйма) ➞ многа, шмат, сьціжма
Вуйма — гэта страта; шкода.
175.) Пусьцяк (пустяк) ➞ дробязь, драбніца; глупства.
176.) Пуць (путь) ➞ каляя, каляіна; лінія
177.) Пуцёўка (путёвка) ➞ падарожны ліст, скіраваньне
178.) Пыласос (пылесос) ➞ адпыльнік, пыласмок
179.) Раб (раб) ➞ нявольнік
180.) Рабяты (ребята) ➞ дзеці; хлопцы-дзяўчаты; мальцы; дзецюкі; сябры
181.) Разарэньне (разорение) ➞ спусташэньне, руйнаваньне
182.) Разьведка (разведка) ➞ выведка
183.) Разетка (розетка) ➞ гняздо
184.) Ранімы (ранимый) ➞ уражлівы
185.) Расстаноўка (расстановка) ➞ расстаўленьне
186.) Пастаноўка (постановка) ➞ 1) (працэс) пастаўленьне; 2) спэктакль; інсцэнізацыя
187.) Рашэньне (решение) ➞ 1. пастанова; 2. разьвязак (заданьне, праблемы); 3. (выснова) зьмеркаваньне 5. (разумовае) думка
1. (ответ к задаче) разьвязак
2. (приговор) вырак
3. (постановление) пастанова; (мысленное) задума, надум(а), думка
4. (вывод) зьмеркаваньне
5. (процесс) разьвязваньне, раскладваньне, ракаваньне, пастанаўляньне, думаньне, меркаваньне
188.) Рвота (рвота) ➞ ваніты; рыгі, ірвакі
189.) Ружжо (ружьё) ➞ стрэльба
190.) Руль (руль) ➞ стырно
191.) Самавучыцель (самоучитель) ➞ дапаможнік; даведнік
192.) Самадзельны (самодельный) ➞ самаробны, уласнай работы; саматужны
193.) Самаўправства, самачынства (самоуправство, самочинство) ➞ самаволя, самавольства
194.) Санцапёк (солнцепёк) ➞ угрэў
195.) Саратнік (соратник) ➞ паплечнік
196.) Саслоўе (сословие) ➞ стан
197.) Саюзьнік (союзник) ➞ хаўрусьнік; прыхільнік
198.) Сваеасаблівы (своеобразный) ➞ незвычайны, самабытны, арыгінальны
199.) Сапляк (сопляк) ➞ смаркач
200.) Сілавікі (силовики) ➞ паліцыя; спэцыяльныя агенты;
201.) Славесны (словесный) – моўны, слоўны
202.) Ссылка (ссылка) ➞ 1. (тып кары) высылка; 2. (указаньне вытоку) спасылка
203.) Стаянка (стоянка) ➞ 1. пастой 2. стан
204.) Страсьць (страсть) ➞ палкасьць
205.) Страсна (страстно) ➞ палка; горача

📷 Pan Litoŭski — САВЕЦКІ УЗУС (САВЕТЫЗМЫ)

@supermova @PanLitoŭski #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Увёў у беларускую мову словы “смачна есьці” і “сеціва”.

🥳 Сёньня шчыра віншуем з Днём народзінаў Сяргея Шупу – беларускага перакладчыка і журналіста. Некаторы час ён працаваў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, а таксама навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны.

▶️ Глядзіце яго інтэрвію — Расія скрала назву «Русь» у Беларусі і Украіны, што не так з Пушкіным і «Вайной і мірам»

У 1991 годзе Сяргей Шупа ўдзельнічаў у выданьні газэты “Наша Ніва”, займаўся перакладам і рэдагаваньнем кніг, карэктурай. З 1996 году ён працаваў на радыё “Свабода”. Ёсьць тэорыя, што менавіта Сяргей Шупа ўвёў у беларускую мову словы “смачна есьці” у 1985 годзе і “сеціва” у 1998 годзе.

Глядзіце Гісторыю на Свабодзе — Калі беларусы і літоўцы канчаткова разышліся палітычна

Зараз Сяргей актыўна займаецца агучкай кніг па-беларуску.

🎧 Слухайце аўдыёкнігі з яго агучкай на audiobooks.by

#мова @supermova #журналістыка #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Зьміцер Сідаровіч, музыка з Краіны талераў

🥳 2 кастрычніка 1965 — нарадзіўся Зьміцер Сідаровіч (Менск) — беларускі музыка, дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».

⚪️ У сярэдзіне 1980-х, пасьля паездкі на Беласточчыну і сустрэч з тамтэйшымі беларусамі, Зьміцер Сідаровіч, ужо даволі вядомы бард, перайшоў на беларускую мову і праславіўся немудрагеліста-шчыраю песьняй «Які ж я беларус?», якую натхнёна сьпявала ўся адраджэнская моладзь:

"Які ж я беларус,
Скажыце мне, панове,
Калі я гавару
Паўсюль на рускай мове?.."


🔴 Але Зьміцер Сідаровіч быў створаны для песьняў іншага кшталту. Зьмітра вабіла Сярэднявечча, Вялікае Княства Літоўскае, вольны дух рыцарства. Разам з такімі ж маладымі музыкамі Ігарам Войнічам, Валянцінам Агеевым і Алесем Кішкіным, які захапляўся Толкінам, што было якраз у тэму, Зьміцер і стварыў «Камэлот».

⚪️ Яны гралі выключна акустычную музыку — на гітарах, флейтах, бубнах, віялянчэлі, скрыпках, клявэсіне, дудзе, чэлесьце... Заплюшчыўшы на канцэрце вочы, можна было ўявіць, што ты на прыдворным сьвяце ў віленскім вялікакняскім палацы Жыгімонта Аўгуста.
Гурт выпусьціў усяго адзін альбом «У Краіне талераў», затое песьні зь яго хутка пачалі ўспрымацца як сучасныя апрацоўкі старадаўніх народных, створаных у асяродзьдзі жаўнераў або месьцічаў — «Грай, дудар!», «А дзе ж тыя ваяры?», «Ясна панна мая».

📰 Чытайце артыкул — Музыка з Краіны талераў

Сеча, сеча, бой крывавы,
А пасля чакае слава,
З намi Бог, бо з намi праўда -
Грай, дудар, туiдл-дам!
Над харугвай вецер дужы,
Непахiсны лад харужы,
Слухай, вораг, песню бою,
Грай, дудар, туiдл-дам!


🎧 Слухайце "Камэлот" — "Грай, дудар!"

@supermova #мова #бард #дудар

Читать полностью…

Супер Мова

"Дзеля Айчыны, навукі і дабрачыннасьці"

⚡️ 1 кастрычніка 1917 — ў Віленскім унівэрсытэце паўстала Таварыства філяматаў.

⚪️ Таварыства заснавалі студэнты Віленскага ўнівэрсытэту. Сярод іх — будучы дасьледнік прыроды, літаратар, музэязнаўца, геоляг Тамаш Зан, якога называюць ідэолягам таварыства. Кіраўніком гуртка быў будучы філёзаф ды філёляг Юзаф Яжоўскі. Сябрам таварыства быў паэт, публіцыст, асьветнік Адам Міцкевіч, які ў драматычным творы «Дзяды» апісаў гісторыю філяматаў.

🔴 Дэвіз філяматаў: «Праца дзеля Айчыны, навукі і дабрачыннасьці».
Падзел Рэчы Паспалітай балюча адгукнуўся ў душах і творчасьці маладых людзей, якія нарадзіліся ўжо па зьнікненьні краіны, але ведалі пра яе ад сваіх бацькоў. Менавіта жаўнеры Вялікага Княства Літоўскага, якія ўдзельнічалі ў складзе корпусу Юзафа Панятоўскага разам з французамі ў бітве пры Барадзіне, у штурме Смаленску, зрабіліся героямі і ўзорам патрыятызму для філяматаў. Паводле іхных уяўленьняў, жаўнеры Панятоўскага ахвяравалі ўласным жыцьцём дзеля Айчыны. Яны заяўлялі, што для іх няма нічога сьвятога, апроч Айчыны і Бога. (Больш у артыкуле.)

⚪️ У 1823 годзе найслыньнейшыя філяматы былі арыштаваныя і знаходзіліся ў зьняволеньні ў былых віленскіх кляштарах. Дваццаць зь іх увосень 1824 году былі альбо прысуджаныя да турэмных тэрмінаў, альбо высланыя ў глыб Расеі.

...Хаця і не простай дарогай
Мы дойдзем да сіняга раньня.
Нам будзе тут неба падмогай,
Праца і мужнасць, і наша яднаньне!


🎵 "Хай радасць з вачэй нашых блісне!" (словы А.Міцкевіча, музыка А.Сакульскага)

@supermova #мова #філяматы #вільня

Читать полностью…

Супер Мова

Партызанка Зоська Верас.

🥳 30 верасьня 1892 — нарадзілася Зоська Верас (Хмяльніцкая вобл., Украіна) — беларуская пісьменьніца й грамадзкая дзяячка.

Амаль сем дзясяткаў гадоў – цэлае чалавечае жыцьцё – Зоська Верас пражыла ў сваёй Лясной хатцы. У глінабітнай, без усякіх выгодаў, у двары нават калодзежа не было. Улетку зьбіралі ў бочкі дажджавую ваду, узімку – тапілі сьнег.

Зоська Верас жыла ў лесе не пустэльніцай, хутчэй – партызанкай. І ваявала яна – актыўна і бескампрамісна – з усімі, хто пасягаў на гістарычную праўду. “Фальш шкодзіць гісторыі”, – не стамлялася паўтараць старая дзяячка ў лістах да сваіх шматлікіх адрасатаў.

Гэта яна надрукавала свой першы твор яшчэ ў 1907 годзе – усяго на два гады пазьней за Янку Купалу, а аўтарам легендарнай “Нашай Нівы” стала ў 1911-м.

▶️ Глядзіце дакументальны фiльм — "Зоська Верас. 1892-1991"

Гэта яна падчас 1-ай сусветнай вайны дапамагала бежанцам ў Менску. (Тады каля мільёна падманутых расейскай прапаганда беларусаў Падляшша ехалі ў глыб Расеі.)

Гэта яна ў 1916 годзе прывячала ў Менску Максіма Багдановіча, які абяцаўся пісаць ёй зь Ялты, зь “белага дома над сіняй бухтай”.

Гэта яна на ўсё жыцьцё запомніла, як бальшавікі ў сьнежні 1917-га разганялі ў Менску І Усебеларускі кангрэс.

Гэта яна апекавала беларускіх палітычных вязьняў, якія сядзелі ў віленскай турме «Лукішкі». З той жа турмы вынесла з вершы Міхася Машары й выдала за свой кошт яго першы зборнік «Малюнкі» (1928).

📝 Чытайце артыкул — 20 незвычайных фактаў пра Зоську Верас

@supermova #мова #дзяячка #пісьменьніца

Читать полностью…

Супер Мова

«Добрыя весьці».

🥳 29 верасьня 1823 году - нарадзіўся Ўладзіслаў Сыракомля (в. Смольгава, Любаньскі р-н), ліцьвінскі паэт, драматург, перакладнік, літаратурны крытык і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі польская й беларуская.

Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім.

Творчасьць Уладзіслава Сыракомлі прыкметна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратуры новага часу

Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў.

Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…».

У 1848 годзе Ўладзіслаў Сыракомля вітае рэвалюцыйную «вясну народаў» вершам на беларускай мове «Добрыя весьці».

🔗 "Добрыя весьці" як на радзіме Ўладзіслава Сыракомлі закрылася беларуская школа ягонага імя, а зь ёй і адзіны ў Беларусі музэй чытайце ў рэпартажы па спасылцы.

©️ Вечны рамантык, бунтар і паэт. Быў ніякім гаспадаром і ўвесь час прападаў за кнігамі. Служыў офісным плянктонам у Нясьвіжы. Зьбіраў паэтычныя батлы.

▶️ Больш пра Ў.Сыракомлю глядзіце ў відэа на канале Haroshak

#мова @supermova #гонар #смольгава #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

Кароль з краіны вампіраў!

☀️ 27 верасьня 1533 году
нарадзіўся Стэфан Баторы — кароль польскі, вялікі князь літоўскі, выбітны вайскоўца, які яскрава правёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

☝️ У траўні 1571 Баторы быў абраны князем Трансыльваніі. Калі кароль польскі й вялікі князь літоўскі Гайнрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны на гэтую пасаду. Пры абраньні на трон ён ажаніўся зь пяцідзесяцітрохгадовай дачкой Жыгімонта І Старога й стаў вялікім князем літоўскім у 1576.

⚔️ Стэфан Баторы зрабіў значны ўклад ва ўмацаваньне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняцьцю яе аўтарытэту ў Эўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасьцёў, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў.

Захавалася перапіска Стэфана Баторыя й Івана Жахлівага. У канцы ліста Баторы нават выклікаў яго на дуэль. Жахлівы, зразумела, ад яе адмовіўся, на што атрымаў адказ: “І курыца прыкрывае птушанё свае крыламі, а ты, арол двухгаловы, хаваесься!” 📜.

▶️Цягайце Вусы Скарыны — Стэфан Баторы. Перамог Масковію і арганізаваў казацтва

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Горадне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацьверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы. Сваю рэзыдэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Старым замку. Жыхарам Гародня ён даў пэўныя ільготы.

📍Адна з цэнтральных вуліцаў Горадні носіць імя Стэфана Баторыя.

Некаторыя легенды, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, сьцьвярджаюць аб тым, што Стэфан Баторы даваў найменьні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое й Мільча, якія знаходзяцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці.

📍 Наведвайце экспазыцыю Старога замка ў Горадні — “ВКЛ ў эпоху Лівонскай вайны, абраньне Стэфана Баторыя каралём РП”

@supermova #мова #гонар #годнасьць #вкл

Читать полностью…

Супер Мова

МАСКАЛІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ч2.

Маскалізм — тэрмін на прышласьць вельмі цікавы адменьнік. Ёсьць жа француз, але галіцызм; чэх, але багемізм. Гэта будзе ўзнаўляць у памяці старонкі з гісторыі. Мы будзем глядзець на словы вачыма нашых продкаў. А благая канатацыя? Можа выветрыцца.

76.) Ігрок (игрок) ➞ гулец (ігрэц)
77.) Ігрыстае віно (игристое вино) ➞ шумлівае (або пеністае) віно
78.) Адказчык (ответчик) ➞ старана позваная
79.) Іск (иск) ➞ пазоў
80.) Ісьцец (истец) ➞ старана пацярпелая; пазоўнік, скаржнік
81.) Ісьціна (истина) ➞ праўда
82.) Ісьцінны (истинный) ➞ праўдзівы
83.) Ісцэніроўка (инсценировка) ➞ інсцэнаваньне
84.) Экіпіроўка (экипировка) ➞ рыштунак
85.) Каварны (коварный) ➞ падступны, хітры; здрадлівы
86.) Казначэй (казначей) ➞ скарбнiк
87.) Казначэйства (казначейство) ➞ скарбоўня
88.) Каляска (каляска) ➞ вазок
89.) Камандзіроўка (командировка) ➞ службовая выправа
90.) Канешна (конечно) ➞ ведама, анягож
Бо канечна = абавязкова
91.) Канфорка (конфорка) ➞ фаерка
92.) Капіравальны (копировальный) ➞ капіявальны
93.) Карандаш (карандаш) ➞ аловак
94.) Каструля (каструля) ➞ рондаль
95.) Каток (каток) ➞ коўзанка
96.) Кафэ (кафе) ➞ кавярня
97.) Кашчунственны, кашчунны (кощунственный) ➞ блюзьнерскi, нязбожны
98.) Кнут, плётка (кнут, плётка) ➞ батог, бізун, пуга
99.) Краснуха (краснуха) ➞ чырвонка
100.) Крушэньне (крушение) ➞ аварыя; катастрофа
101.) Крэпасьць (крепость) ➞ фартэцыя
102.) Курылка (курилка) ➞ курыльня
103.) Ліхач (лихач) ➞ рызыкант; зух
104.) Лесавод (лесовод) ➞ лесаўнiк
105.) Лугавод (луговод) ➞ лугаўнiк
106.) Садавод (садовод) ➞ садоўнік
107.) Любімчык, любімец (любимчик, любимец) ➞ улюбленец, лю́бы
108.) Любімы (любимый) ➞ улюблены, лю́бы
109.) Любы́ (любой) ➞ жадны, усякі, кожны
110.) Маладзёжны (молодёжный) ➞ моладзевы
111.) Спартыўны (спортивный) ➞ спартовы
112.) Марожанае (мороженое) ➞ марозіва
113.) Метка (метка) ➞ 1. знак 2. кляйно
114.) Міжусобіца (междоусобица) ➞ звада; калатня
115.) Мніцельны
 (мнительный) ➞ падазроны, недаверлівы; удумлівы
116.) Надбаўка (надбавка) ➞ наддатак, падвышэньне
117.) Насьледнік (наследник) ➞ спадкаемец
118.) Начальства (начальство) ➞ кіраўніцтва, дырэкцыя
119.) Нахальны (нахальный) ➞ нахабны, бессаромны
120.) Непаседлівы (непоседливый) ➞ няўрымсьлівы, неўгамаваны
121.) Неправамерны (неправомерный) ➞ беспадстаўны
122.) Непасрэдны (непосредственный) ➞ беспасярэдны, непасярэдны
123.) Новаўвядзеньне (нововведение) ➞ навіна, інавацыя
124.) Оптам (оптом) ➞ гуртам
125.) Павестка (повестка) ➞ 1. (суд) позва; 2. (войск.) вызваньне
126.) Прызыў (призыв) ➞ (войска) набор; заклік
127.) Падаплёка (подоплёка) ➞ падклад
128.) Падаўленьне (подавление) ➞ здушэньне
129.) Падвох (подвох) ➞ каверза; пастка
130.) Падзеньне (падение) ➞ 1. (працэс) паданьне 2. заняпад; упадак
131.) Падзельнік (подельник, подельщик) ➞ супольнік; памагаты; кампаньён
132.) Падпольны (подпольный) ➞ падземны, канспірацыйны; патаемны; нелегальны
133.) Падпольшчык (подпольщик) ➞ падземнік
134.) Падрад (подряд) ➞ запар
135.) Пайка (пайка) ➞ порцыя ежы
136.) Пакупнік, пакупец (покупатель) ➞ купец, набыўца; кліент
137.) Пакупка (покупка) ➞ купля, купляньне
138.) Палатка (палатка) ➞ намёт
139.) Палата (палата) ➞ сэнат; сойм
140.) Палкаводзец (полководец) ➞ начальнік войска; верхавод
141.) Панос (понос) ➞ бягунка, лякса  
142.) Пасрэднік (посредник) ➞ пасярэднік
143.) Пасрэдны 
(посредственный) ➞ пасярэдні
144.) Пастаялец (постоялец) ➞ 1. (сталы жыхар) кватарант; 2. (у гатэлі) госьць; наведнік
145.) Пастаянны (постоянный) ➞ сталы, абыклы, заўсёдны, рэгулярны
146.) Пасыльны (посыльный) ➞ пасланец
147.) Перавод (перевод) ➞ 1. (рахунак) пералік; 2. (верш, тэкст) пераклад
148.) Пераемнасьць (преемственность) ➞ пасьлядоўнасьць; пераймальнасьць; спадчыннасьць
149.) Пераемнік (преемник) ➞ наступнік; спадкаемец
150.) Перапіска (переписка) ➞ ліставаньне

📷 Pan Litoŭski — САВЕЦКІ УЗУС (САВЕТЫЗМЫ)

@supermova @PanLitoŭski #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

СЛАВУТЫ МУЗЫЧНЫ ЛЕТУЦЕНЬНІК

25 верасьня 1765 г. у мястэчку Гузаў што на Мазавеччыне нарадзіўся выбітны кампазытар, дыплямат ды палітык, адданы сын сваёй роднай зямлі - Міхал Клеафас Агінскі.
Зь дзяцінства цікавіўся музыкай, стаў аўтарам шматлікіх палянэзаў для фартэпіяна, якія вылучаліся мэлядычнасьцю ды лірычнымі раптамі.
Робіў выдатную палітычную кар'еру у Княстве Літоўскім, быў неабыякавым да лёсу краіны, таму актыўна падтрымаў паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі за незалежнасьць Рэчы Паспалітай. Сабраў вялізны атрад, браў удзел у баях. Па падаўленьню паўстаньня расейскія ўлады пазбавілі Агінскага ягоных уладаньняў. Пакідаючы родныя мясьціны, ён напісаў самы вядомы й кранальны свой палянэз - Разьвітаньне з Радзімай.

SŁAVUTY MYZYČNY LETUCIEŃNIK

25 vieraśnia 1765 h. u miastečku Huzaū što na Mazavieččynie naradziūsia vybitny kampazytar, dyplamat dy palityk, addany syn svajoj rodnaj ziamli - Michał Kleafas Ahinski.
Ź dziacinstva cikaviūsia muzykaj, staū aūtaram šmatlikich palanezaū dla fartepijana, jakija vyłučalisia meladyčnaściu dy liryčnymi raptami.
Rabiū vydatnuju palityčnuju karjeru ū Kniastvie Litoūskim, byū nieabyjakavym da losu krainy, tamu aktyūna padtrymaū paūstańnie Tadevuša Kaściuški za niezaležnaść Rečy Paspalitaj. Sabraū vializny atrad, braū udzieł u bajach. Pa padaūleńniu paūstańnia rasiejskija ūłady pazbavili Ahinskaha jahonych ūładańniaū. Pakidajučy rodnyja miaściny jon napisaū samy viadomy j kranalny svoj palanez - Raźvitańnie z Radzimaj.

Читать полностью…

Супер Мова

Традыцыйную беларускую мачанку гатуюць не толькі з каўбаскамі і шкваркамі, але і з грыбамі – тое, што вельмі актуальна ўвосень 👍. Прыгатуем?

Вазьміце:

грыбны булён – 150 г
баравікі – 85 г
цыбуля – 2 шт.
алей – 25 г
мука – 10 г
часнок – 2 зубка
соль, чорны перац на смак

🥘 Парэжце цыбулю і грыбы маленькімі кубікамі і абсмажце на алеі разам з рубленым часнаком.

🥘 Дадайце муку, уліце булён, усыпце соль і перац. Атрымаецца мачанка гушчынёй, як смятана.

🥘 Падавайце цеплую мачанку з гарохавымі блінамі.

Смачна есці! ☺️

#мова #рэцэпты
@supermova

Читать полностью…

Супер Мова

МАСКАЛІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ч1.

Саветызмы ў беларускай мове зь якімі мы мусім назаўсёды расстацца, бо навязаныя чужой уладай саветызмы ўплываюць на мэнталітэт і на маўленьне.

1-ая вялікая група — словы, узятыя бязь зьмен марфалягічнай будовы. Адрозьненьне можна назірацца толькі ў вымаўленьні ці напісаньні.

1.) Абстаноўка (обстановка) ➞ 1) становішча 2) абсталяваньне, мэбля
2.) Абшчына (община) ➞ грамада, злучына
3.) Аганёк (огонёк) ➞ агеньчык
4.) Адкрытка (открытка) ➞ паштоўка
5.) Адмена (отмена) ➞ скасаваньне
6.) Азарэньне (озарение) ➞ асьвятленьне
7.) Арашэньне (орошение) ➞ ірыгацыя
8.) Асабняк (особняк) ➞ палац; віла; рэзыдэнцыя
Жить особняком — самотна жыць
9.) Ачкі (очки) ➞ пункты, балы
10.) Аўтаручка (авторучка) ➞ самапіска; асадка
11.) Бабачка (бабочка) ➞ мятлік
12.) Балаўнік (баловник) ➞ свавольнік, гарэза, жэўжык
13.) Віноўнік (виновник) ➞ вінны, даўжнік; вінаваты; паруша́льнік
14.) Барахло (барахло) ➞ рызьзё, халусьце; манаткі, пажыткі
15.) Башмак (башмак) ➞ 1. чаравік; 2. ступня́к
16.) Басаножкі (босоножки) ➞ сандалі
17.) Бежанец (беженец) ➞ уцякач
18.) Безадгаворачны (безотговорочный) ➞ бясспрэчны, безадмоўны
19.) Беззаконьне, беззаконнасьць (беззаконие, беззаконность) ➞ няправасьць
20.) Блюда (блюдо) ➞ талерка; страва
21.) Бомж (бомж) ➞ бяздомнік, валацуга, бадзяга
22.) Брусчатка (брусчатка) ➞ брук
23.) Бумажнік, папернік (бумажник) ➞ партаманэт; кашалёк; застар. пулярэс
24.) Будучы (будущий) ➞ будучны, прышлы
25.) Веруючы (верующий) ➞ верны, вернік
26.) Думаючы (думающий) ➞ думаньнік; удумлівы, разважлівы
27.) Вадзіцель (водитель) ➞ кіроўца
28.) Ваенаначальнік (военачальник) ➞ начальнік войска
29.) Ваеннаслужачы (военнослужащий) ➞ вайсковец
30.) Ванны пакой (ванная комната) ➞ купальня; лáзенька
31.) Варатар (вратарь) ➞ брамнік
32.) Воблік (облик) ➞ аблічча; выгляд
33.) Вобыск (обыск) ➞ ператрус (вобшук)
34.) Вопыт (опыт) ➞ досьвед, практыка; досьлед
35.) Вопытны (опытный) ➞ 1. спрактыкаваны, дазнаны, дасьведчаны (пра чалавека); 2. досьледны (относящийся к опытам)
36.) Нявопытны (неопытный) ➞ недасьведчаны, неспрактыкаваны
37.) Воін (воин) ➞ ваяр; ваяка
38.) Вучоба (учёба) ➞ навука, навучаньне
39.) Вызаў (вызов) ➞ выклік
40.) Выручка (выручка) ➞ прыбытак; утаргаваныя грошы
41.) Высокамаральны (высокоморальный) ➞ этычны; духоўны
42.) Вяшчаньне (вещание) ➞ трансляцыя
43.) Гарадзкі пасёлак, гарадок (городской посёлок, городок) ➞ мястэчка
44.) Прыгарад (пригород) ➞ прымесьце, прадмесьце
45.) Гарыцвет (горицвет) ➞ сьветнік
46.) Самацвет (самоцвет) ➞ кляйнот, каштоўны камень
47.) Жылетка (жилетка) ➞ камізэлька
48.) Жыльлё (жильё) ➞ жытло, кватэра, памяшканьне
49.) Завяшчаньне (завещание) ➞ тэстамэнт, наказ, запавет
50.) Загваздка (загвоздка) ➞ перашкода, завада, замінка
51.) Задача (задача) ➞ заданьне; мэта
52.) Закладная (закладная) ➞ застаўны ліст
53.) Заключэньне (заключение) ➞ замкненьне; выснова
54.) Залог (залог) ➞ заклад, застава
55.) Заложнік (заложник) ➞ закладнік
56.) Замашка, павадка (замашка, повадка) ➞ звычка; нораў; манера
57.) Заначка (заначка) ➞ запас, рэзэрва; грошы ў спраце
58.) Запаведнік (заповедник) ➞ прыродны рэзэрват
59.) Запрос (запрос) ➞ запыт
60.) Зьвяржэньне (свержение) ➞ скіданьне, зрынаньне
61.) Грузавік (грузавик) ➞ цяжкавік
62.) Грузны (грузный) ➞ цяжкі, нялёгкі; тоўсты; непаваротлівы, цяжкавагавы
63.) Дальнабойшчык (дальнобойщик) ➞ кіроўца цяжкавіка; фурман
64.) Дабаўка (добавка) ➞ дадатак
65.) Дарагавізна (дороговизна) ➞ дарагоўля, даражыньня, даражнеча
66.) Дасьпех (доспех) ➞ рыштунак; панцыр
67.) Дача (дача) ➞ лецішча
68.) Дамачадзец (домочадец) ➞ сямейнік
69.) Дзетвара (детвора) ➞ дзятва
70.) Дзетдомавец (детдомовец) ➞ сірата, выхаванец (гадаванец) дзіцячага дому
71.) Дзетсад (детсад) ➞ дзіцячы садок
72.) Дзот (дот, долговременная огневая точка) ➞ ТАП (трывалы агнявы пункт), бункер, бліндаж
73.) Доблесьць (доблесть) ➞ адвага, мужнасьць, мужства
74.) Доблесны (доблестный) ➞ адважны, гераічны, мужны
75.) Дружалюбны (дружелюбный) ➞ прыязны, таварыскі; ветлівы, ласкавы

📷 Pan Litoŭski — САВЕЦКІ УЗУС (САВЕТЫЗМЫ)

@supermova @PanLitoŭski #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

З-пад моднай кашулі білася вялікае вольналюбівае сэрца.

🎉 23 верасьня 1924 - нарадзіўся Артур Вольскі (Койданаў), выбітны беларускі пісьменьнік, адзін са стваральнікаў БНФ “Адраджэньне”.

✨ Шматлікія таленты Вольскага раскрыліся, калі ён паўтара дзесяцігодзьдзя працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача — спачатку загадчыкам літаратурнай часткі, а затым дырэктарам. Якраз тады разам з паэтычнымі й празаічнымі зборнікамі для дзяцей і дарослых была створаная п’еса-казка “Сьцяпан — вялікі пан”, што - пакладзеная на музыку Юрыем Семянякам - сталася першай беларускай дзіцячай апэрэтай.

Адным зь ягоных найважнейшых паэтычных твораў апошніх гадоў шмат хто лічыць верш “Калі гучыць “Магутны Божа”. А найлепшым творам Артура Вольскага стаў ягоны сын Лявон Вольскі 😎.

🗽Чытайце Імёны Свабоды - Артур Вольскі

📚Творы на «Беларускай Палічцы»

Учарнелае лісьце спрачалася з ботамі шэптам,
Пахла вуліца хлебам і восеньню да ачмурэньня.

На станцыі Койданава
На станцыі Койданава


🎧 Слухайце Бонда - На станцыі Койданава

@supermova #мова #гонар #вольскі #койданаў #адраджэньне

Читать полностью…

Супер Мова

МАЙСТРА МАСТАЦКАГА ПЕРАКЛАДУ

22 верасьня 1925 г. у хутары Ўздымач Слуцкага раёну нарадзіўся Алесь Траяноўскі - беларускі пісьменьнік, публіцыст ды перакладчык.
У час Другой сусьветнай пасьпеў пабываць як у шэрагах партызан, так і на фронце, адкуль быў дэмабілізаваны праз цяжкое раненьне.
Закончыўшы гісторыка-архіўны інстытут у Маскве працаваў у розных выданьнях, зь сярэдзіны 80х быў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу "Мастацтва Беларусі".
Нягледзячы на тое, што дэбют Траяноўскага ў друку быў зьвязаны з літаратуразнаўствам, найбольш выбітныя дасягненьні ён напаткаў у галіне мастацкага перакладу: Траяноўскі быў адмыслоўцам у паўднёва і заходнеславянскіх мовах. Перакладаў з розных дыялектаў сэрбскай мовы на беларускую. У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталёгія кашубскай паэзіі, шэраг твораў сэрбскай прозы, аповесьць лужыцка-нямецкага пісьменьніка Ю. Брэзана "Чорны млын".

📕 Чытайце Траяноўскі Алесь, Бараноўскі Віталь — Сказ пра Палессе

MAJSTRA MASTACKAHA PIERAKŁADU

22 vieraśnia 1925 h. u chutary Ūzdymač Słuckaha rajonu naradziūsia Aleś Trajanoūski - biełaruski piśmieńnik, publicyst dy pierakładčyk.
U čas Druhoj suśvietnaj paśpieū pabyvać jak u šerahach partyzan, tak i na froncie, adkul byū demabilizavany praz ciažkoje ranieńnie.
Zakončyūšy historyka-archiūny instytut u Maskvie pracavaū u roznych vydańniach, ź siaredziny 80ch byū namieśnikam hałoūnaha redaktara časopisu "Mastactva Biełarusi".
Niahledziačy na toje, što debiut Trajanoūskaha ū druku byū źviazany z litaraturaznaūstvam, najbolš vybitnyja dasiahnieńni jon napatkaū u halinie mastackaha pierakładu: Trakanoūski byū admysłoūcam u paūdniova i zachodniesłavianskich movach. Pierakładaū z roznych dyjalektaū serbskaj movy na biełaruskuju. U jaho pierakładach na biełaruskuju vyjšła antalohija kašubskaj paezii, šerah tvoraū serbskaj prozy, apovieść łužycka-niamieckaha piśmieńnika Ju. Brezana "Čorny młyn".
—————————————
❤️ Добрым кнігу Алеся Траяноўскага — Дні як лукі: вершы, успаміны, пераклады

Напішыце першымі нам @Super_Mova_Bot і мы раскажам, як атрымаць кнігу

@warsawspacyr @supermova #мова #случчына #палесьсе

Читать полностью…

Супер Мова

Ратуйма беларускае вымаўленьне ад тоўстага языка!

🥳 21 верасьня 1918 — нарадзіўся Фёдар Янкоўскі (в. Клетнае, Магілёўская в-ць) — беларускі мовазнавец і пісьменьнік. Доктар філялягічных навук, прафэсар.

Фёдар Янкоўскі быў першым мовазнаўцам у пасьляваеннай БССР, які загаварыў пра сындром „патоўшчанага языка“ — размываньне нормаў беларускага вымаўленьня ў выніку русыфікацыі.

Прымаючы ўступныя іспыты, прафэсар наслухаўся тысячаў абітурыентаў. Магчыма, гэта было адным з матываў, якія натхнілі Янкоўскага ўкласьці той самы першапраходніцкі даведнік „Беларускае літаратурнае вымаўленьне“. Там ёсьць вельмі яскравыя і мэтафарычна апісаныя назіраньні за артыкуляцыяй:

"На ўступных экзаменах у педагагічныя інстытуты была звернута ўвага на няправільнае вымаўленне некаторымі абітурыентамі свісцячых зычных з, с перад наступнымі мяккімі зычнымі. (…) Калі чуеш цвёрдае вымаўленне зычных з, с ў словах тыпу з’ява, з’ехаць, сніць, песня, ствараецца непрыемнае ўражаньне, быццам бы ў таго, хто гаворыць, кончык языка патоўшчаны і ня мае неабходнай рухавасьці."

У савецкі час крытыкаваць сталінскі правапіс не было дазволена, хаця менавіта скасаваньне асыміляцыйнай мяккасьці на пісьме і прывяло да гэтай праблемы.

📰 Чытайце артыкул — Да 100-годзьдзя Фёдара Янкоўскага

📚 Чытайце на Беларускай палічцы Ф. Янкоўскага — Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне
—————————————
❤️ Добрым кнігу Фёдара Янкоўскага — З нялёгкіх дарог
Напішыце першымі нам @Super_Mova_Bot і мы раскажам, як атрымаць кнігу

@supermova #мова #мовазнаўства #янкоўскі

Читать полностью…
Subscribe to a channel