supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Табе можна ўсё!

З любоўю, каманда «Супер Мовы».

Падтрымаць нас можна тут:
Buymeacoffee | Patreon

❤️ Любы данат — пацьверджаньне, што нашая дзейнасьць вам адгукаецца. Дзякуем😊

#мова #парады
@supermova

Читать полностью…

Супер Мова

Аддана працаваў на беларускай ніве
ўсе свае гады жыцьця ў ЗША

🥳 5 верасьня 1917 - нарадзіўся Язэп Сажыч (в.Гарадзечна), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, вайсковец, VII старшыня Рады БНР.

Вырас у сялянскай сям’і. Па сканчэньні польскае гімназіі імя Адама Міцкевіча і афіцэрскае школы з пачаткам Другое Сусьветнае вайны мабілізаваны ў польскае войска, трапіў на фронт. Быў паранены, апынуўся ў палоне. Пасьля ўцёку вучыўся ва Львоўскім унівэрсітэце.

Падчас другое Ўсясьветнае вайны удзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых аддзелаў. Пасьля вайны скончыў мэдычны факультэт Марбурскага ўнівэрсытэту.

🔗 Рада БНР - Язэп Сажыч, VII старшыня Рады БНР

Язэп Сажыч ладзіў на ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка, радыёперадачу, я браў удзел у гэтай радыёперадачы.

Ён разам са сваёй мэдыцынскай практыкай шмат часу прысьвячаў жыцьцю беларускай грамады ў Злучаных Штатах. Чалавек ён быў вельмі шчыры, простых манераў, вельмі патрыятычна настроены. У такім жа духу і дзяцей сваіх выхаваў. Ён вельмі аддана працаваў на беларускай ніве ўсе свае гады жыцьця ў Злучаных Штатах.


Язэп Сажыч у 1993 годзе прыяжджаў у Беларусь, быў на сваёй радзіме.

📺 Язэп Сажыч на Беларускай Тэлевізіі, 1993 год

@supermova #мова #бнр #гарадзечна #беларушчына

Читать полностью…

Супер Мова

Аргумэнт «беларус па крыві»
даўно ўжо не працуе

🥳 3 верасня 1927 — нарадзіўся Алесь Адамовіч (в. Канюхі, Капыльскі р-н), беларускі літаратар, крытык, літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч.

📕 «Vixi» - найлепшае, як па мне, напісанага Адамовічам. Тут ёсьць усё: літаратура і публіцыстыка, а галоўнае — ёсьць чараўніцтва, безь якога ўсе словы пішуцца ў нішто.

Адамовіч — чалавек мёртвай эпохі, сышоў разам зь ёй і сёньня не запатрабаваны. Што ж, на першы погляд, немагчыма не пагадзіцца: здаецца, даўно няма імпэрыі, КПСС ляснула, межы адкрытыя, Чарнобылем не зарасьлі, міру-мір, а вайны нам ня нужна, гітлерюгенд па вуліцах ня ходзіць. Здаецца...

❗️ А ці ж праўда — няма той імпэрыі? Ці праўда — свабода? І што, Чарнобыль у мінулым? І вайна не пагражае? І гітлерюгенд ня ходзіць, свае, паліцаі ХХІ стагодзьдзя? Толькі ідыёт будзе сьцьвярджаць, што ўсім гэтым сучасная Беларусь ня можа пахваліцца.

Сьвет, у якім жыў Адамовіч, незадоўга да яго сьмерці здрыгануўся, зьмяніў накірунак — і потым пакаціўся назад, ды так імкліва, што цяпер Беларусі зноў не зашкодзіў бы такі пісьменьнік. І, пажадана, не ў Маскве і не ў Ніжнебамбардзіроўску.

Наогул, ці можна лічыць састарэлым пісьменьніка, які заўжды ішоў насуперак, ці падлягае ўтылізацыі такая зьява, як нонканфармізм? А Адамовіч быў нонканфармістам — наколькі можна ўявіць сабе жывога савецкага нонканфарміста. Ці пасуе слова «састарэлы» да чалавека, які сказаў: «Як лёгка асуджаць іншых і як цяжка паварочваецца язык сказаць жорсткую праўду сабе, уласнаму народу?» Які не адмахваецца расчаравана ад улады: «хто ж ёй верыць» — а патрабуе ад яе праўды як чагосьці, на што ён мае прыроднае права.

Адамовіч — не беларускі пісьменьнік, ён быў расейскамоўны, за найвышэйшых аўтарытэтаў уважаў Пушкіна ды Талстога, барада якога вылазіць шмат у якіх тэкстах Адамовіча. Але пры гэтым Алесь Адамовіч сказаў пра «не сваю вайну» беларусаў. Героі яго са зьдзіўленьнем гледзячы на зброю, бессэнсоўна гінуць на гэтай чужой для іх вайне, якую Адамовіч называе «крыжовым паходам дзяцей», перадаючы прывітаньне Вонэгуту.

Адамовіч — крытык і дасьледчык беларускай літаратуры і, па шчырасьці, проста немагчыма ўявіць яго ў наш час на якімсьці тутэйшым тутбаі з псэўданавуковымі апраўданьнямі русыфікацыі і іншымі славеснымі экзэмамі, якія ён радасна дэманструе ўдзячнай аўдыторыі.

❗️ Так што аргумэнт «беларус па крыві» даўно ўжо не працуе — ці мала хто па крыві. Тут усе па крыві, як казала адна цётка ў паліклініцы, з мачой — у 401-ы.

🏦 Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Яго крыжовы паход

«Нянавісьць — гэта, перш за ўсё, несправядлівасьць. Як толькі ты чалавека пачынаеш ненавідзець, ты яму адмаўляеш ва ўсіх тых якасьцях, якія лічыш уласьцівымі сабе і тым, хто побач з табой».

📝 «Усе пад Богам ходзім. І пад НКВД» — Правілы жыцьця Алеся Адамовіча

У фaнтacтычнaй aнтыўтoпii «Aпoшняя пacтapaль» Aлecя Aдaмoвiчa мaдэлюeццa ciтyaцыя, кaлi здapыццa глaбaльнaя кaтacтpoфa. Гepoi твopa – двa мyжчыны i жaнчынa. Пacля cycвeтнaгa ядзepнaгa бeдcтвa яны aпынyлicя нa вocтpaвe, y iзaляцыi, тyт знoў yзнaўляeццa cцэнap гpэxaпaдзeньня.

▶️ Глядзіце Хадановіча — Беларусь і апакаліпсіс: як ВЫЖЫЦЬ і застацца ЛЮДЗЬМІ?

#мова @supermova #белліт #канюхі

Читать полностью…

Супер Мова

Мова была не толькі сродкам.
Лекамі ў найцяжэйшыя часы.

🥳 1 верасня 1913 — нарадзіўся Масей Сяднёў (в. Мокрае Касьцюковіцкага р-ну), паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа.

🌟 Першы беларускі пісьменьнік, якога намінавалі на Нобэлеўскую прэмію.

Свой трагічны лёс (сталінскія лягеры, разлука з каханай і сынам, забойства маці партызанамі) ператварыў у літаратуру. Два яго аўтабіяграфічныя раманы «І той дзень надышоў» і «Раман Корзюк» унікальныя для беларускай прозы спалучэньнем займальнай вострасюжэтнасьці, гратэску, сьмелай эротыкі, фантасмагарычных вобразаў, у аснове якіх ляжыць праўдзіва-трагічны зьмест.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Пахвала зайздрасьці

І ўсё ж пры багатай разнастайнасці тэм, матываў, лірычных вобразаў праз творчасць Сяднёва праходзіць адна нязменная тэма - Бацькаўшчына, маці, мова, прызначэнне паэта.

❤️ "Чым для мяне з'яўляецца Беларусь? Без яе я не мог бы ўявіць сябе як паэта... А што тычыцца мовы, дык яна была не толькі сродкам, а нечым больш. Лекамі ў найцяжэйшыя часы. Я прыйшоў з ёй у гэты свет, нідзе з ёй не разлучаўся, яна была маёй духоўнай спадарожніцай".

📝 Чытайце артыкул ЗБС "Бацькаўшчына" — Масей Сяднёў

Упершыню ў падкасьце госьць — часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі Цьві Міркін. Пагаварылі пра культурныя мэты амбасады Ізраіля, пераклады ізраільскіх аўтараў і бельліт вачыма дыплямата.

🎧 Слухайце "Кніжная шафа" — 15. Дыпламатычны выпуск

#мова @supermova #белліт #мокрае

Читать полностью…

Супер Мова

Першая легальная газэта на беларускай мове

📜Ці здагадаліся, пра якую газэту гаворка? Так, пра “Нашу долю”, першы нумар якой выйшаў 1 верасьня 1906 году.

“Наша доля” выдавалася ў Вільні на беларускай мове і мела рэвалюцыйна-дэмакратычны кірунак. Разам выйшла 6 нумароў, зь іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў зьнішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Заснавалі газэту частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады – браты Луцкевічы, Цётка, Францішак Умястоўскі. За зьмест першых умароў пастановаю Віленскай судовай палаты ў студзені 1907 году выданьне газэты было забаронена на заўсёды, а афіцыйны рэдактар-выдавец Тукеркес быў асуджаны на 1 год турмы.

📰 Чытайце выпускі — Наша доля

#мова @supermova #нашадоля #газэта #выдавецтва

Читать полностью…

Супер Мова

Беларуская фантастыка

🥳 31 жніўня 1922 — нарадзіўся Уладзімер Шыцік (Шклоў, Магілёўская в-ць) — беларускі журналіст, пісьменьнік, член Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1962 году.

Значнае месца ў творчасьці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесьць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесьцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданьняў і аповесьцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавяданьня для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).

📚Чытайце на Беларускай Палічцы — Выбраныя творы Уладзімера Шыціка

🎧 Слухаце Уладзімера Шыцік — "Лісьцік серабрыстай таполі". Аўдыякніга з тэкстам.

#мова @supermova #проза #фантастыка

Читать полностью…

Супер Мова

Cвой Ларс фон Трыер

Ну, можа, не зусім Ларс і зусім ня «фон» — але менавіта псэўданімам Л. Трыер часам падпісваў свае вершы паэт Сяргей Серада, больш вядомы як Сяргей Дарожны. Маладняковец, узвышэнец, «аматар выпіць і закусіць» (была і такая літаратурная суполка). Чалавек, якога хваліў сам Чорны.

Дарожны пісаў на інтэрнацкім ложку, адзіноты ня прагнуў, мог тварыць, нават калі вакол у кампаніі музаў «выпівалі і закусвалі» калегі па пяры і «пярыне». Такія, як і сам, наіўныя без наяўных... Ён любіў Ясеніна, падпісваў лісты з патрабаваньнем жорсткай кары агентам міжнароднай буржуазіі, беларускім нацдэмам, і сам быў не адзін раз абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне.

Адным словам, нармальны, звычайны такі беларускі паэт, зь якога невядома яшчэ хто мог бы атрымацца: мог яшчэ адзін Броўка, а мог і наш уласны Бродзкі... І толькі застаўшыся сам-насам з сабой, ён сапраўды аказваўся «адзін, як месяц». Пра гэта і напісаў сваё найлепшае. Ці ўсё ж не дапісаў...

Выгнаны з Саюзу пісьменьнікаў, у 1935-м Дарожны ўзяўся за кніжку пра Гікалу. Таго самага адэсіта, прафэсійнага азэрбайджанца і ганаровага ўзбэка, які жыве ў народнай памяці за цумам.

29 жніўня 1936 году ў пакой Дарожнага ў Першым беларускім завулку, 3А прыйшлі суворыя людзі з ордэрам на арышт. Нічога асаблівага не знайшлі: кніжачкі, часопісы, рукапісы...

І тут пільныя госьці пабачылі звычайны кухонны нож, які ляжаў акурат каля рукапісу кніжкі пра таварыша Гікалу. «Орудіе страшного преступленія» злавесна паблісквала, на лязо па-здрадніцку наліплі хлебныя крошкі і ледзь прыкметная пазелянелая палоска таннай каўбасы.

Іншыя доказы чэкістам былі ўжо непатрэбныя. Дваццацівасьмігадовага тэрарыста асудзілі на восем гадоў лягероў за падрыхтоўку замаху на першага сакратара ЦК КПБ. Дарожнага адаслалі будаваць Камсамольск-на Амуры. Змрочны горад пад крывадушным псэўданімам: назва «Зэкаўск-на-Касьцях» пасавала б гэтаму паселішчу значна лепш. Там і памёр тэрарыст Дарожны. На Амуры, узімку...

Тое, што забойца і агент імпэрыялізму не давяршыў у Менску, давялося канчаць чэкістам. Праз год пасьля суду над паэтам Дарожным у сталіцы быў расстраляны герой ягонай недапісанай кнігі Гікала, чалавек-вешчдок.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Беларускі завулак

Беларусь мая, слёзаў злітак!
Мы ўцяклі ад цябе так далёка,
Дзе, казалі, не будзеш біты
І жыццё будзе надта лёгкім.
...
Быў забітым ты, край мой родны,
Што крывёю палі імжыў,
Але веру - над Вільняй і Гродняй
Шчэ штандар волі будзе кружыць!

📝 Сяргей Дарожны - Я мінуўшчыны не шкадую

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ “ОПЕЧАТКА”?

Няма слова абдрукоўка ў беларускай літаратурнай мове. Далібог, няма. Гэта прыклад калькі — о-печат-ка ➔ аб-друкоў-ка. Па-беларуску правільна — памылка друку. Але ў Станкевічавым слоўніку:  Абмылка — опечатка; ошибка.

●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●

У англійскай  мове typo скарот typography error памылка друку.

У Станкевічавым слоўніку:
Абмылка — опечатка; ошибка

Распечатка — выдрук
Распечатать — выдрукаваць

📷 Pan Litoŭski — Як па-беларуску “опечатка”?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Гэта вам не Машэраў ...

🥳 27 жніўня 1860 — нарадзіўся Караль Гутэн-Чапскі (в.Станькаў, Койданаўскі р-н), дзяржаўны дзеяч, прадпрымальнік, філянтроп.

Самы папулярны за ўсе часы кіраўнік Менска, прычым гарадскім галавой быў 11 гадоў. Гэта вам не Машэраў.

▶️ Глядзіце Урокі гісторыі — Караль Чапскі

Пры кіраванні Чапскага ў Мінску з’явіліся: гарадскі тэатр, трамвай-конка, электрастанцыя (неагатычная), тэлефонная станцыя, ламбард, начныя прытулкі, некалькі шпіталяў і амбулаторый. Увогуле, тэрыторыя Менска значна павялічылася. Таксама Чапскі заснаваў Таварыства аматараў спорту і Таварыства аховы жанчын. На тэрыторыі Губернатарскага сада (цяпер парк Горкага) пабудаваў спорткомплекс з велатрэкам і катком.

Глядзіце Haroshak — Караль Чапскі

У 1898 Менская гарадская дума на чале з Каралем падрыхтавала праект усеагульнага абавязковага і бясплатнага навучання дзяцей ад 7 да 12 год і падала гэты праект цара Мікалаю ІІ. Цар прапанову менкскага мэра высьмяяў і адхіліў. А праз 10 год расейскае земства ўхваліла ідэю і пачала рэалізоўваць яе ў Расеі

Але самае славутае дасягненне графа – адкрыццё ўласнага бровара "Багемія" (сучасная "Аліварыя"), які працуе і сёння.

🎧 Слухайце трэк Leibonik - Алiварыя

📝 Чытайце артыкул — 365 крокаў па сядзібе Гутэн-Чапскіх

📷 Па экскусіі ў Прылуках і Станькава звяртайцеся да цудоўнага гіда pryluki_gid

#мова @supermova #гонар #годнасьць #станькава

Читать полностью…

Супер Мова

Перажыў турмы трох уладаў

🥳 27 жніўня 1906 — нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн ( в. Лявонавічы, Нясьвіскі раён) — беларускі пісьменьнік.

Бог дараваў яму шмат талентаў. Ён быў паэтам, мастаком, кампазытарам, грамадскім дзеячам і выдаўцам. Але лёс гэтага чалавека выдаўся складаным і выпрабавальным. Сяргея Новіка-Пяюна перасьледавалі і польскія, і нямецкія, і савецкія ўлады.

Яшчэ ў 1930-я гады за актыўную беларускую дзейнасьць польскія ўлады «ўпяклі» маладога энтузіяста ў пяцігадовую ссылку на Памор’е (1926–1931), а ў 1931 годзе — пад паліцэйскі нагляд у Слонім. Але ж у асяроддзі сьвядомых беларусаў у Заходняй Беларусі добра ведалі пра Сяргея Новіка-Пеюна. Яшчэ ў 1926 годзе ён надрукаваў свой першы верш «Туга па Бацькаўшчыне» ў «Сялянскай ніве» пад псеўданімам Пяюн. Пазьней у часопісе «Заранка» з’яўляюцца вершы для дзетак, падпісаныя псеўданімам Малады Дзядок. Па парадзе Янкі Купалы ў 1939 годзе паэт стаў падпісваць свае творы Сяргей Новік-Пяюн.

У 1943 годзе за антыфашысцкую дзейнасьць быў асуджаны да пакараньня сьмерцю, трапіў у Калдычаўскі лагер, дзе цудам выратаваўся з-пад расстрэлу.

Пасля вызваленьня партызанамі з лагера працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). Здавалася, што нарэшце ўсё дрэннае мінула. Але неўзабаве яго зноў арыштоўваюць. 20 мая 1945 года, калі ўся краіна сьвяткавала перамогу над фашысцкай Германіяй, Сяргея Новіка-Пеюна разам з іншымі «ворагамі народа» пагрузілі ў поезд і адправілі на 15 гадоў у запалярную Якуцію.

📝 Чытайце артыкул — Сяргей Новік-Пяюн любіў Беларусь

Вечар... Над Шчарай лягла
Белым прывідам імгла.
Вецер заціх, не шуміць,
Сном веснавым Слонім сьпіць...


🎵 Слухайце — Слонімскі вальс (Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна)

#мова @supermova #пісьменьнік

Читать полностью…

Супер Мова

ВЫПЫТ VS ІСПЫТ

У слоўнiках народнай беларускай мовы iспыту няма, гэта кнiжны назоўнiк, утвораны ў стараславянскую пару ад дзеяслова испытати. “Гiстарычны слоўнiк беларускай мовы” испыту, праўда, таксама не падае – у расьпiсанай на карткi лексыцы старабеларускага пiсьменства испыту не аказалася. Іспыт быў узяты ў нашую лiтаратурную мову ў ХХ ст., узяты адзiн, без аднакаранёвых словаў. У iспыце – нехарактэрная для беларускiх назоўнiкаў прыстаўка iс-. Мы не гаворым сёньня па‐беларуску 
iспытаць або iспытвацьiспытны або iспытальны, маем беларускiя iншакаранёвыя словы – выпрабоўваць, выпрабавальны, выпрабавальнiк.

Уводзячы на пачатку мiнулага стагодзьдзя ў нашую мову iспыт, нехта з айчынных аўтараў выбраў яго на фоне ўласьцiвага расiйскай мове назоўнiка испытание. Пасьляваенныя акадэмiчныя слоўнiкi фiксавалi iспыт у двух значэньнях: як ‘праверку ведаў’ i проста як ‘выпрабаваньне’. Пiшучы пра русiфiкацыю беларускае мовы ў БССР, крытыкаваў ужываньне назоўнiка iспыт Станiслаў Станкевiч. На месцы iспыту Станкевiч раiў ня толькi агульнаўжывальны лацiнiзм экзамэн, але й жывое беларускае слова выпыты. Зрэшты, выпыты рэкамэндавалі беларускія мовазнаўцы й значна раней — знаходзiм гэты назоўнiк у слоўнiках Сьцяпана Некрашэвiча й Мiколы Байкова.

Выпыты, аднак, застаюцца пакуль у рэзэрве мовы. Мы выбiраем памiж экзамэнам i iспытам, памiж двума пазычаньнямi. Выбiраючы, ня варта ўнiкаць экзамэну, пагатоў што слова гэтае мае ў нашай мове багатае лексычнае гняздо. Гаворым: экзамэн, экзамэнаваць, экзамэнатар, экзамэнацыйны, экзамэнацыйнiк.
————————————————————
Слынны мовазнаўца Юрась Бушлякоў "Жывая мова", стар. 190–191.

Іспыт (испытание) ☛ выпыт
Іспытны (испытательный) ☛ выпрабавальны

Испытывать выпрабоўваць
Испытатель выпрабавальнiк

📷 Pan Litoŭski — ВЫПЫТ VS ІСПЫТ

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

«Незалежнасьць - гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі».

🥳 25 жніўня 1953 — нарадзіўся Уладзімер Арлоў (Полацк), беларускі празаік, паэт, гісторык.

«Уладзімер Арлоў – майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Уладзімер Арлоў

©️ "Ужо вызначыліся асноўныя дамінанты творчасці У. Арлова: нацыянальная ідэя, Беларусь у самавызначанасці сваёй і ў сувязі з іншымі народамі, гістарычныя шляхі нашай Айчыны і суайчыннікаў, гістарычныя моманты вызначальнага, гераічнага кшталту, нацыянальная свядомасць і самасвядомасць."

❗️ Чытайце артыкул Уладзімера Арлова - Ці была Беларусь калёніяй Расеі?

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

▶️Глядзіце на Kamunikat — Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі.

📖 «Імёны Свабоды» — гэта 365+1 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў. Спампаваць ⬇️

🎧 Цыкль падкастаў паводле кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, прысьвечанай тым, хто з часоў Тадэвуша Касьцюшкі і да нашых дзён змагаўся за свабоду ў самых розных яе вымярэньнях і ўвасабленьнях. Слухаць 👂

▶️Глядзіце на канале CHADANOVIČ — Беларусь і незалежнасць: «масква ў нашых галовах» | Уладзімір Арлоў

Незалежнасьць - гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Я веру, што калі-небудзь так будзе.
Бо іначай проста ня варта жыць.


📝 Чытайце Уладзімера Арлова — Незалежнасьць - гэта...

#мова @supermova #гонар #годнасьць #полацк

Читать полностью…

Супер Мова

ШТО ЗДАБЫВАЕМ У ГУЛЬНЯХ?

У расійскай мове “очки” — і на носе, і ў турнірнай табліцы.

А ў беларускай мове — на носе акуляры, слова лацінскага кораня.

А ў супарстве здабываем пункты, часамі балы.

Ачкі ❌
Пункты ✅
Балы ✅

• ЦІКАВА •
Спадужнік (пераважна у спорце) — соперник, соревнователь. Замест спаборніцтва эмігранты-беларусы кажуць спадужніцтва (спадужнік, спадужніца замест спаборнік, спаборніца).

Спаборніцтва ❌
Супарства ✅
Спадужніцтва ✅
—————————————————————

Беларускае слова вока мае значэньне ‘орган зроку’ як асноўнае. У расійскай слова око стала рэдкім, а очкó, очки зажылі самастойным жыцьцём, абрасьлі многімі  пераноснымі значэньнямі, у тым ліку і спартовымі, і жаргоннымі.

У беларускай жа мове памяншальнае да вока слова — вочка, якое пра канкрэтныя вочкі-кропачкі-пяцелькі. Для оптыкі на носе і для спорту здаўна маем лацінізмы —  акуляры і пункты.

📷 Pan Litoŭski — Што здабываем у гульнях?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Дзень незалежнасьці Ўкраіны

Через вогонь, через лютого полум'я вир,
Через імлу, через іній надій півживих,
Через перервані злети, неспокій та біль –
До перемоги, і хай не спиняється бій!

Воля – це невпинна
Вулканічна лава.
Слава Україні!
Героям слава!


💛 Lavon Volski — Героям слава! (feat. Tomasz Organek, Yury Stylski, Alaksandr Pamidoraŭ)

@supermova #мова #украіна

Читать полностью…

Супер Мова

«Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу...»

🥳 23 жніўня 1917 — нарадзіўся Пімен Панчанка, беларускі паэт

©️ «Пакіньце мне мову, пакіньце жыцьцё мне» — кажа ў фінале верша Родная мова аўтар, за якім зачыняецца брама, і голасу народу тут ужо не чуваць, гэта голас адзінокага ў пустэльні, які ці то плача, ці то пяе, не разьбярэш, ды ў Беларусі гэта значыць тое самае.

Панчанка — увогуле адзін з тых, хто ніколі не стамляўся нагадваць нямым пра мову, і тут яго заслугі бясспрэчныя.

©️ Назаўжды застанецца загадкай: як беларускія савецкія літаратары, верна служачы той уладзе, якая мову мэтанакіравана вынішчала, прысьвячалі гэтай мове процьму вершаў і тым самым неяк трымалі яе на плаву.

©️ Нават калі мова раптам пайшла на папраўку — Панчанка адгукнуўся вершам «А мову ледзь не затапталі» пра хамаў, якія «сьцьвярджаюць: руская культурней і прагрэсіўней, нашу прэч!» Панчанка сышоў, хамы, на жаль, засталіся.

❗️ «Я рос бяздумным, як усе», — прызнаецца ён пад канец жыцьця. — «Я цэрквы закрываў, я абразы паліў». Гэта «Паэма сораму і гневу» — тая, свой варыянт якой мусіў бы напісаць кожны савецкі пісьменьнік. Дый што там савецкі: наогул, кожны пісьменьнік, які ставіў кропкі ня там, дзе марыў.

💲 ГАМБУРСКІ РАХУНАК БАХАРЭВІЧА - Слупы — і часам кактусы

Навучылі не рабіць —
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу

✍️ Пімен Панчанка - Беларуская мова

#мова @supermova #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

Як віншаваць з днём нараджэньня.

Віншаваньні з днём нараджэньня (народзінаў) — складнік нацыянальнай традыцыі. Ангельскае Happy Birthday to You, польскае Sto lat! — і воклічы, і сьпевы.

Традыцыя гэтая даволі новая. Вялікім сьвятам у нашых продкаў былі радзíны (нарадзíны), само зьяўленьне новага чалавека. Сама ж па сабе чарговая дата нараджэньня не адзначалася як сьвята ў народнай традыцыі.

Цяпер існуюць і беларускія аўтарскія варыянты віншаваньняў на дзень народзінаў. Паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш стварыў два віды звароту і песьні. Першы заканчваецца радкамі

Хай (Андрэйка) жыве доўга,
Хай ня лічыць ён гадоў! Га!

— і гэтае „Га!“ маюць дружна выгукнуць усе віншавальнікі.

(Унівэрсальны варыянт другога радка для мужчын і жанчын — „Хай (Гануля) жыве доўга / ды ня лічачы гадоў! Га!“)

Другое сьпяванае зычэньне доўгіх гадоў Сокалаў-Воюш уклаў у альбом „Лісоўчыкі“ пра колішнюю беларускую лёгкую коньніцу на чале з палкоўнікам Аляксандрам Лісоўскім, якая ў XVII ст. наводзіла жах на Маскоўскую дзяржаву:

Жыві, жыві доўга, дакуль, пакуль табе досыць,
а далей столькі, колькі цябе папросяць.

Традыцыйныя народныя зычэньні даўгалецьця гістарычна не зьвязаныя з днём народзінаў (яны, як правіла, у жанры тосту), але могуць быць таксама крыніцай сучасных віншаваньняў:

🔸 Каб табе шмат гадоў смачна спалася й лёгка ўставалася (паводле Фёдара Янкоўскага)
🔸Каб ты цэлы век весяліўся!
🔸Няхай вам Бог дасьць як найдаўжэй пажыць!
🔸Прадоўжы, Божа, веку добраму чалавеку!

Можна іх і крыху мадыфікаваць, напрыклад:

Доўгага веку добраму чалавеку!

📝 Чытайце артыкул — Беларускі моўны этыкет

Дзень народзінаў – сапраўды сьвята, якое ёсьць у кожнага. Але кожны дзень народзінаў – непаўторны. Як адзначаюць дні народзінаў гэроі вершаў, апавяданьняў і казак вядомых беларускіх пісьменьнікаў, якія прыгоды і нечаканасьці чакаюць іх, вы даведаецеся ў кнізе, якую цікава чытаць і прыемна дарыць.

📕 Чытайце З днём народзінаў, альбо Сьвята, якое ёсьць у кожнага

#мова @supermova #народзіны #віншаваньні

Читать полностью…

Супер Мова

Пад знакамі Арла й Пагоні

🥳 4 верасня 1936 - Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч

Перакладнік, журналіст у газэце «Ніва», штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы.

📝 Жыццёвы шлях ў артыкуле - Сакрат Яновіч: Канец клясычнай эпохі

©️ "Кніжка "Пад знакамі Арла й Пагоні" ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну."

©️ "Беларусы фармаваліся пад заходнім уплывам (а ня ўсходнім), галоўным чынам праз польскае пасярэдніцтва, найперш у рамках Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Расейскія ўзьдзеяньні не адыгрывалі тады істотнай ролі ў Белай Русі з увагі на азіяцкую адсталасьць і прымітывізм самое Расеі."

©️ "Нацыя як найвышэйшая форма разьвіцьця этнічнае супольнасьці — гэта тыпова эўрапейская зьява. Без нацыянальнае сьвядомасьці немагчымы цывілізацыйны рост. Несьвядомых сваіх каранёў чакае альтэрнатыва — альбо асыміляцыя ў чужароднасьць, альбо адстой. Трэцяга выхаду не існуе." - Сакрат Яновіч

💡 Спампаваць вартую ўвагі кнігу можна па спасылцы ⬇️

@supermova #мова #белліт #рп

Читать полностью…

Супер Мова

Лёс склаўся так...

🥳 2 верасня 1955 — нарадзіўся Яўген Мірановіч (Беласток), беларускі і польскі гісторык, грамадзка-культурны дзяяч.

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі.

У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінскага генацыду, калектывізацыі, нацыянальнага руху. Гэтак жа, як і ў савецкія часы.

Безумоўна, у такіх варунках даследаванне Яўгена Мірановіча не столькі альтэрнатыўны варянт развіцця адносна нядаўніх падзей, колькі варыянт больш набліжаны да аб'ектыўнага асвятлення падзей.

Аўтар высвятляе "невядомыя і зачыненыя" на Беларусі аспекты нацыянальнай палітыкі Масквы ў часы Савецкага Саюзу ў адносінах да беларускай мовы і культуры.

Таксама вызначаецца, што і польскія нацыянальныя інтарэсы былі зусім супрацілеглымі беларускім нацянальным незалежным меркаванням.

📕 У выданні Найноўшая гісторыя Беларусі даволі грунтоўнае і мае права на існаванне. Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.

📁 Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй даступна электронная версія па спасылцы ⬇️

#мова @supermova #гісторыя #беласток

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі этнограф з Варшавы

🥳 1 верасьня 1853 — нарадзіўся Міхал Федароўскі (Варшава) — беларускі і польскі фальклярыст, этнограф, археоляг.

Міхал Федароўскі — з тых дасьледчыкаў, якія паклалі тытанічную працу над выяўленьнем мастацкіх здабыткаў беларускага народа і тым самым прычыніліся да паўнейшага раскрыцьця духоўнага вобліку беларускага народа перад усім сьветам.

🔸 Бацька Міхала Федароўскага па нацыянальнасьці быў кашубам, прымаў актыўны ўдзел у паўстаньні 1863–1864 гадоў, пасьля якога эмігрыраваў у Францыю і хутка пакінуў сям’ю. А ў 1870 годзе падчас франка-прускай вайны загінуў у бітве пад Арлеанам. Маці Элеанора выхоўвала сына адна, праўда, дапамагалі і яе бацькі. Калі Міхаіл падрос, скончыў чацвёрты клас мужчынскай прагімназіі з рускай мовай навучання ў Варшаве. Тады юнак і зацікавіўся фальклорам, у прыватнасьці прыказкамі і фразеалагізмамі, запісваў іх ад варшавян.

🔸 За 17 гадоў дасьледваньня Зходняй Беларусі сабраў больш за 5 000 беларускіх песень каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, запісаў больш за 10 тысяч прыказак, больш за 500 загадак, сотні чарадзейных, сацыянальна-бытавых, сатырычных і іншых казак, легенд, паданьняў, жартаў, парадаў па народнай медыцыне і г.д. Свае дасьледваньні ўвекавечыў у васьмітомнай працы "Люд Беларускі"

📝 Чытайце артыкул — Апошняе вяртанне Міхала Федароўскага ў Варшаву

#мова @supermova #этнаграфія #беларусы

Читать полностью…

Супер Мова

44 гады «Салідарнасьці»

🇵🇱 31 жніўня 1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»

«Салідарнасьць» — незалежны самакіроўны прафэсійны саюз Польшчы.

Перарос у шырокі грамадзка-палітычны рух, які зрабіў значны ўнёсак у барацьбу польскага народу з камуністычным рэжымам.

▶️ Глядзіце — Як перамагла рэвалюцыя ў Польшчы

У апошнія дні жніўня 1980 году страйкавы камітэт новастворанага руху «Салідарнасьць» на чале з электрыкам і прафсаюзным актывістам Лехам Валэнсам дамогся, здавалася б, немагчымага: камуністычныя ўлады Польшчы пагадзіліся на існаваньне незалежных прафсаюзаў. Так пачаўся адлік гісторыі, які прывёў да краху таталітарнай камуністычнай сыстэмы і ідэалёгіі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

📝 ЧытайцеНавука пасьпяховага польскага супраціву таталітарнай сыстэме для сьвету і для Беларусі

#мова @supermova #польшча #салідарнасьць

Читать полностью…

Супер Мова

Апошняе сьвята лета

29 жніўняСпас Нерукатворны, Хлебны/Арэхавы Спас.

«Добра, калі Спас — на палатне, а хлеба ў гумне!»

🔅 Адно з найважнейшых народных сьвятаў падзякі за сабраны ўраджай мае біблійныя карані. Існуе паданьне, што падчас зямнога жыцьця Ісуса Хрыста князь Едэскі цяжка захварэў. Даведаўшыся пра цуды Збавіцеля, князь паслаў да яго свайго мастака зь лістом, просячы вылечыць ад цяжкай хваробы. Мастак, убачыўшы аблічча Збавіцеля, моцна захацеў адлюстраваць яго на палатне. Аднак усе намаганьні засталіся марныя, бо ніяк не мог ён улавіць рысы асобы Гасподняй. Заўважыўшы гэта, Ісус Хрыстос загадаў прынесьці вады, памыўся, выцер твар ручніком. На дзіва прысутных, на ручніку адразу ж засталася выява Хрыста. Гэтую нерукатворную ікону Ісус Хрыстос паслаў князю. Атрымаўшы ікону, князь пакланіўшыся ёй, вылечыўся ад хваробы. Перанясеньне гэта і адбылося 29 жніўня. Нерукатворная ікона Хрыста ў праваслаўных шануецца асабліва. Такая выява Збавіцеля вышывалася на сьцягах, зь якімі воіны ішлі абараняць Айчыну. Нерука­творны Спас сымбалізаваў сілу і мужнасьць.

🔸 Галоўнай асаблівасьцю гэтага дня было выпяканьне хлеба, караваяў, пірагоў, для якіх выкарыстоўвалася толькі мука новага ўраджаю. Адсюль сьвята называюць таксама Хлебны Спас.

🔸 Спас Арэхавы — яшчэ адна назва гэтага дня. У гэты час пасьпяваюць арэхі. На досьвітку, нягледзячы на дрэннае надвор’е, неабходна было абавязкова схадзіць у лес і назьбіраць арэхаў, каб іх асьвяціць у храме.

🔸 Да гэтага дня сяляне імкнуліся скончыць адбельваньне палатна, пасля чаго яго асьвячалі сьвятой вадой. Толькі пасьля гэтага дазвалялася выкарыстоўваць палатно ў гаспадарцы ці прадаваць.

🔸 Нашыя продкі ў гэты дзень ладзілі дажынкі – сьвята заканчэньня жніва. Народ таксама заўважыў: “Ластаўкі адлятаюць у тры Спасы, жоравы – да трэцяга Спаса”, “Пасьля Усьпеньня прыйшло — сонца на восень пайшло”.

#мова @supermova #сьвята #спас #традыцыі

Читать полностью…

Супер Мова

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут
...

🥳 28 жніўня 1936 — нарадзіўся Генадзь Бураўкін (в. Шуляціна Расонскага раёну) — беларускі паэт, журналіст і дыплямат.

Аўтар кніг паэзіі «Дыханьне», «Выток», «Варта вернасьці», «Гняздо для птушкі радасьці», «Узмах крыла», «Паміж зоркай і сьвечкай», «Чытаю тайнапіс вачэй» і іншых. Аўтар вершаў для многіх папулярных песень, у тым ліку і «Калыханкі», якая амаль два дзесяцігодзьдзі штодня гучыць па беларускім тэлебачаньні.

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — творы Генадзя Бураўкіна

Генадзь Бураўкін зьяўляўся старшынём Дзяржтэлерадыё БССР (1978–1990), пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990–1994), у 1994 годзе — намесьнікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

▶️ Глядзіце дакументальны фiльм — ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут...
Божа, Не дабаў майму народу
Пошасьці, Няпраўды I пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа, Адвядзі ад Беларусі
Здраду, Вераломства I вайну.

✍️ Генадзь Бураўкін — Малітва

#мова @supermova #паэзія

Читать полностью…

Супер Мова

«Я маю мару».

🗣 28 жніўня 1963 М.Л. Кінг кажа: «Я маю мару».

©️ Гэта была мара пра рай на зямлі. Прыгожая мара. Марыць трэба толькі пра недасяжнае. Толькі так можна пазбыцца пекла ў рэальнасьці.

📖 Калі падставіць, дзе трэба, словы «беларусы» і «беларускі» — выйдзе неблагое казаньне. Або казка нанач. Безь якой таксама немагчыма рухацца наперад:

«Сто гадоў мінула, і мы вымушаныя прызнаць, што беларус усё яшчэ не свабодны».

«Давайце ня будзем імкнуцца наталіць нашую прагу свабоды з чашы горычы і нянавісьці. Мы, беларусы, ня мусім дазволіць, каб наш стваральны пратэст вырадзіўся ў фізычны гвалт. Мы мусім імкнуцца дасягнуць велічных вышыняў, адказваючы на фізычную сілу сілаю духу».

«Пачаўшы рух, мы мусім паклясьціся, што будзем ісьці наперад. Мы ня можам павярнуць назад. Ёсьць такія, хто пытаецца: „Калі вы супакоіцеся?“ Мы ніколі не супакоімся... Пакуль справядлівасьць на Беларусі не пачне струменіць, як вада, а праведнасьць ня зробіцца моцным патокам».

«...І калі Беларусі наканавана зрабіцца вялікай краінай, гэта мусіць адбыцца.

Хай свабода зьвініць з палеткаў Меншчыны!

Хай свабода зьвініць з палескіх лясоў!

Хай свабода зьвініць з азёраў Віцебшчыны!

Хай свабода зьвініць на Гарадзеншчыне!

Хай свабода зьвініць зь Берасьцейшчыны!

Хай свабода зьвініць з Магілёўшчыны і Гомельшчыны!

Хай свабода зьвініць з кожнага ўзгорка і з кожнай нёманскай хвалі!

З кожнага ўзьлеску хай зьвініць свабода!

Калі мы дазволім свабодзе зьвінець, калі мы дазволім ёй зьвінець з кожнага сяла і кожнай вёскі, з кожнага раёну і кожнага гораду, мы зможам наблізіць надыход таго дня, калі ўсе беларусы, чорныя і белыя, яўрэі і паганцы, каталікі, уніяты і праваслаўныя, правыя і левыя, нацыкі і нацыяналісты, мадзярністы і традыцыяналісты, змогуць узяцца за рукі і прасьпяваць словы старога афрабеларускага гімну: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...»

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Мара змораных

Прапануем сёньня паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэньня.

🎧 Слухайце Беларускія БайкіПРА ФОБІЮ, МАРЦІНА ЛЮТЭРА, ФРАНЦЫСКА СКАРЫНУ ДЫ “ЗАМАХ НА ЗАБОЙСТВА”

#мова @supermova #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

АПРАНАЦЬ VS АДЗЯВАЦЬ VS НАДЗЯВАЦЬ

Адзяваць, надзяваць — нагавіцы, рукавіцы, кашулю, спадніцу, шапку, капялюш.

Акуляры, навушнікі, пярсьцёнку, парык, процігазавую маску — толькі надзяваць.

Апранаць можна толькі вопратку (верхняе адзеньне) і апрануцца коўдраю. Дапушчальна й галаўны ўбор.

Антонімамі да апрануцца і адзецца будзе слова распрануцца, адсюль распранальня (у значэньні гардэроб).
———————————————————

Апранаюць сьвітку, кажух. Гэта значыць "верхняе адзеньне". Таму, напрыклад, майткі "апранаць" няможна.

📷 Pan Litoŭski — Апранаць / адзяваць / надзяваць

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Чаму ў апошнія гады, а асабліва ў 2022, усе высокаразвітыя краіны перажылі значны ўсплёск інфляцыі, і толькі Швейцарыя прайшла гэты перыяд з мінімальнымі хістаннямі?

Разбіраемся, што робіць эканоміку Швейцарыі такой асаблівай, тут: https://www.youtube.com/watch?v=T3-Wk4kosAc

Читать полностью…

Супер Мова

Францускі геній з-пад Навагрудка

🥳 26 жніўня 1880 — нарадзіўся Гіём Апалінэр (Рым, Італія) — францускі паэт, празаік, крытык, пачынальнік сюррэалізму, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў мастацтва пачатку ХХ ст.

Сапраўднае імя — Гіём Альбэрт Уладзімер Аляксандар Апалінары Кастравіцкі.

⚡️ Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам.

Я зламіў гэты верас у полі
Наша восень памерла ў журбе
Нам ужо не сустрэцца ніколі
Водар часу верас у полі
Толькі знай я чакаю цябе


🥸 Чытайце на Прайдзісьвет — вершы Гіёма Апалінэра

Пагаворым пра беларускае паходжаньне Апалінэра, цікавы жыцьцёвы лёс адного з самых значных паэтаў ХХ стагодзьдзя, як геніальны наватар прыдумаў слова «сюррэалізм» і навучыў сьвет шанаваць Пікаса. І, канешне ж, абмяркуем галоўныя кнігі Апалінэра: «Алькаголі» і «Каліграмы. Вершы Вайны і Міру».

▶️ Глядзіце Хадановіча — Унук беларускіх паўстанцаў скарыў ўвесь свет: Пікаса, сюррэалізм, Мост Мірабо і Алкаголі

#мова @supermova #пісьменьнік #францыя

Читать полностью…

Супер Мова

🇧🇾 Віншуем з Днём незалежнасьці Беларусі.

25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне аб наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закона.

📝 Чытайце артыкул — Дзень вяртаньня словаў „Незалежная Беларусь“

Прынесьлі вам паведамленьні з будучыні. З па-сапраўднаму незалежнай Беларусі.

▶️ Глядзіце відэа — 24-25 жніўня 1991 / Абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі

@supermova #мова #незалежнасьць #беларусь

Читать полностью…

Супер Мова

Сёньня — Дзень незалежнасьці Ўкраіны 💛💙

Нашыя мовы надзвычай падобныя, але ёсьць і выключэньні. Ведаеце, што азначаюць гэтыя словы?

Пішыце ў камэнтарах, колькі правільных адказаў.

@supermova #мова #украіна

Читать полностью…

Супер Мова

Непакорны менчук.

24 жніўня 1861 - нарадзіўся Іван Пуліхаў (Менск), рэвалюцыянер.

Іван зацікавіўся рэвалюцыйнымі ідэямі ў Менскай рэальнай вучэльні. У Пецярбурскім каморніцкім інстытуце ягонае захапленьне пераўтварэньнем сьвету на справядлівых пачатках было заўважанае і ацэненае: Іван мусіў вярнуцца пад паліцэйскі нагляд у родны Менск.

30 кастрычніка 1905 году ў Менск прыйшлі зьвесткі пра царскі маніфэст, які абвяшчаў у краіне дэмакратычныя свабоды. На прывакзальным пляцы сабраўся мітынг, удзельнікі якога запатрабавалі ад губэрнатара Курлова вызваліць палітвязьняў, што і было зроблена. Натхнёныя перамогаю мітынгоўцы здолелі сабраць пад свае сьцягі 20 тысяч менчукоў. Губэрнатар даў дазвол страляць. На пляцы засталося больш за 100 забітых і 300 параненых.

Арганізацыя партыі эсэраў вынесла Курлову сьмяротны прысуд. Яго выканаўцу вызначала лёсаваньне, але той, каму выпаў гэты кон, спалохаўся і адмовіўся. Тады за справу добраахвотна ўзяўся Пуліхаў, дапамагчы якому пагадзілася эсэрка Аляксандра Ізмайловіч.

Замах быў няўдалы: бомба, кінутая Іванам у губэрнатара, ня выбухнула. Івану і Аляксандры, якая тады ж беспасьпяхова страляла ў паліцмайстра Норава, часовы вайсковы суд прызначыў найвышэйшую кару. Для Ізмайловіч, дачкі царскага генэрала, сьмерць замянілі бестэрміновымі катаржнымі работамі. Пуліхаў у сакавіку 1906-га быў павешаны. Для запалохваньня менчукоў ягоны труп чатыры дні вісеў на браме Пішчалаўскага замку (цяперашняя “Валадарка”). Левую эсэрку Аляксандру Ізмайловіч на сёмым дзясятку гадоў расстралялі ўжо бальшавікі.

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Іван Пуліхаў

Традыцыя запрашаць для ўтаймаваньня непакорных менчукоў кавалерыстаў з Волагды, Курску і Масквы-с дажыла да нашых дзён. А іншая традыцыя — называць менскія вуліцы імёнамі тэрарыстаў, забойцаў і людзей з сумнеўнай рэпутацыяй — ня надта спрыяе выхаваньню ў гараджан пакорлівасьці і законапаслухмянасьці. Аднак гэты Пуліхаў, як ні круці, чамусьці падаецца значна больш сымпатычнай асобай за ўсіх Мясьніковых і Кнорыных, разам узятых.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — А горад падумаў: вучэньні ідуць

Чаму людзі, якія нарадзіліся пасля 1991 года, сумуюць па СССР? Здавалася б, савецкі перыяд – перагорнутая старонка гісторыі, да таго ж не найлепшая. Але не: савецкае мінулае заўсёды побач. Штопраўда, цяпер ужо ў выглядзе назваў вуліц.

🎬 Пра назвы іншых менскіх вуліц глядзіце ў перадачы - Шыльды

@supermova #мова #вуліцы

Читать полностью…

Супер Мова

Мы дзялілі апэльсін,
Многа нас, а ён адзін
.

23 жніўня 1939 быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа.

©️ Наш адрас ня дом і ня вуліца. Наш адрас — Сфэра Нечых Інтарэсаў, мікрараён імя 23 жніўня, завулак 17 верасьня, чацьвёртая магілка зьлева. Так было і так ёсьць.

©️ Ты думаў, ты жывеш у Беларусі? Наіўны. Гэтая назва ўжываецца толькі дзеля маскіроўкі. Трэба ж дазволіць тубыльцам пагуляцца ў псэўданімы; даць ім пазабаўляцца сувэрэнітэтам і незалежнасьцю. Сапраўднае найменьне ўсіх гэтых тэрыторый, гэтых «крывавых земляў» — Сфэра Інтарэсаў. Вялікіх, прагных і нязьменна чужых.

©️ Мір тут заўжды залежаў ад таго, ці дамовяцца паміж сабой картографы. Антанта і бальшавікі, Молатаў і Рыбэнтроп, якія-небудзь сяргеі івановы зь якімі-небудзь брусэльскімі таварышамі. Акіянія на дадзены момант ня хоча ваяваць з Эўразіяй — і вось ты жывеш у расейскай Сфэры Інтарэсаў, і дзеці твае будуць жыць, і ўнукі; а захоча — дык усё, можа, і памяняецца.

©️ А ты жыві: Сфэра Інтарэсаў — гэта ж так інцярэсна. Лепш ужо жыць у Сфэры нечых інтарэсаў, чым сярод тых, хто інцерасуецца. Бо інакш могуць паслаць Адстойваць Інтарэсы — а гэта зусім ня так цікава.

©️ Адзначаць дзень памяці ахвяраў нацызму і камунізму 23 жніўня, калі быў падпісаны той самы гнюсны і цынічны пратакол — гэта, безумоўна, правільна. Толькі вось з кім адзначаць — і ці ёсьць у тых, хто адзначае, на гэта права? Хіба гульні ў Сфэры інтарэсаў і ў сакрэтныя пратаколы адышлі ў мінулае?

©️ Хіба не адчуваецца ў вялікім і малым сьвеце маўклівай згоды «аддаць Расеі расейскае» — і хай робіць там, што хоча: хоць да люстраной гладкасьці танкамі адпрасуе ўсе тыя Чачэніі і іншыя землі ня з нашай пясочніцы.

❗️ Хіба, ківаючы на «ўнутраныя справы дзяржавы» і заплюшчваючы вочы на акупацыі і генацыд, заходні палітык не падпісвае свайго «сакрэтнага пратаколу», свайго Пакту Молатава-Рыбэнтропа?

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Чорны перадзел

▶️Глядзіце "Без намёкаў" — Як сябры-дыктатары Польшчу дзялілі

#мова @supermova #каляндар

Читать полностью…
Subscribe to a channel