☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Абарона Крычава.
🛡23 жніўня 1633 году герб атрымаў горад Крычаў.
Крычаў стаіць на рацэ Сажы. Гэта колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка на Замкавай Гары, палац Пацёмкіна — Галынскіх і цэрквы Сьвятога Мікалая і Ўваскрасеньня Хрыстова, помнікі гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся нэагатычны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.
📝 Чытайце артыкул Гарады Беларусі → Крычаў
⚔️ Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Крычаў. Паводле адной зь іх, ён утварыўся ад слова крычнае (што азначае прафэсію) або крыца, крычнае жалеза — назваў балотнай жалезнай руды, якой было багата ў навакольлі. Іншая вэрсія зьвязвае назву места з крывічамі.
У 1614 годзе маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства.
У 1633 годзе ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезьлі ў Маскоўскую дзяржаву, а само места спалілі. 23 жніўня 1633 году за гераізм і адданасьць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбурскае права і герб.
Запалілі стары Крычаў, вежы запылалі
Вежы запылалі, запылалі
Стары Крычаў падымаўся, людзі ў рады сталі
Падымаўся, людзі ў рады сталі
🎵 Слухайце Molot — Абарона Крычава (The Defense of Krychau)
Крычаў — адзін з самых бедных гарадоў Магілёўшчыны. Горад на рацэ Сож мае даўнюю і цікавую гісторыю. Але менавіта тут разбураецца стэрэатып пра чысьціню беларускіх гарадоў, а сярод людзей адчуваецца татальны брак усялякай надзеі.
▶️ Глядзіце — Крычаў – горад, які траціць надзею
#мова @supermova #крычаў #вкл
Будзіць у беларусаў пачуцьцё нацыянальнай годнасьці!
🥳 22 жніўня 1861 - нарадзіўся Ігнат Буйніцкі (фальварак Палевачы, цяпер Глыбоцкі раён), беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, пачынальнік беларускага нацыянальнага прафэсійнага тэатру
Ігната Буйніцкага яшчэ пры жыцьці называлі “бацькам беларускага тэатру”. У той самы час суседзі-шляхцічы мелі яго за дзівака, а жонка лічыла вар’ятам.
Буйніцкі ішоў на вячоркі, адкуль вяртаўся з запісамі песьняў, замалёўкамі народных строяў і арнамэнтаў. Зь юнацтва ім валодала мара зусім не пра спакойнае заможнае жыцьцё — тая мара, якая прывяла ў прыватную драматычную студыю ў Вільні, а потым дапамагла сабраць вакол сябе групу артыстаў-аматараў.
У Менску, дзе тэатар ставіў “Моднага шляхцюка” К. Каганца і “Па рэвізіі” М. Крапіўніцкага, артыстаў засыпалі ружамі.
“Калі-небудзь,— пісала на пачатку ХХ стагодзьдзя “Наша Ніва”,— калі прабудзіцца сьвядомасьць ва ўсяго беларускага народу, памяць Ігната Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх”.
🗽Чытайце Імёны Свабоды - Ігнат Буйніцкі
Выступленьні Ігната Буйніцкага былі больш папулярныя за тагачасныя спэктаклі Францішка Аляхновіча.
«Пачаліся на сцэне танцы: лявоніха, мяцеліца, юрка і верабей, пад вясковую беларускую музыку. Публіка проста адурэла; усе без канца крычалі: „браво! біс!“ Па 3–4 разы прыйшлося гуляць кожын танец». Тым часам А. Бульба ў «Нашай Ніве» адзначае: «Беларускі музыкально-драматычны гурток» створаны А. Бурбісам і Ф. Аляхновічам. — В. Дэ Эм — дагэтуль бадай нічым сябе не паказаў»
Адной зь яго любімых артыстак была Цётка
Алаіза Пашкевіч (Цётка) актыўна ўдзельнічала ў трупе Буйніцкага: танцавала, дэклямавала вершы, грала камічныя і драматычныя ролі. Выступала пад псэўданімам М. Крапівіха. Паводле У. Няфёда: «У спэктаклях яна выконвала ролі Насты („У зімовы вечар“ Э. Ажэшкі), Наталкі („Сватаньне“ А. Чэхава) і Пантурчыхі („Па рэвізіі“ М. Крапіўніцкага)».
📝 20 нечаканых фактаў пра Ігната Буйніцкага
Hrajcie ž vy hučniej, muzyki,
Vytrasajcie z nas dušu!
Vohnišča pałaje zyrka,
Nie zalić jaho daždžu.
Siońnia ŭ našaj chacie śviata.
Naša chata - les husty.
Dla čužych my ŭsie varjaty,
Dla svaich my ŭsie braty.
🎵 Крамбамбуля - То ня дудка
@supermova #мова #палевачы #тэатар
Ён зьмяняе сьвет!
Крыстафэр Робін, напэўна, вельмі зьдзівіўся б, калі б даведаўся, што ў Беларусі яго зь нядаўніх часоў клічуць яшчэ і Крыштусем Родзькам. Такое мяно ён атрымаў у перакладзе Віталя Воранава.
Ён нарадзіўся 21 жніўня 1920 году ў Чэлсі, Лёндан, і жыў там пакуль не пайшоў у школу... Лухта якая. Кожнаму ясна, што Крыстафэр Робін мог жыць толькі ў Лесе. У Вялікім Лесе... Рукі прэч ад мядзьведзя і яго сяброў.
Крыстафэр Робін — адзін з самых сымпатычных пэрсанажаў ангельскай літаратуры. Ён — наш герой. Герой маленькіх людзей, якія маюць унікальны талент спазнаньня. І тым, хто яго згубіў, прадаў, прапіў на баляваньні ў гонар сталасьці, лепш памаўчаць.
Калі Крыстафэр Робін кажа, што гэта «а», гэта «а». Ён усё ведае. Як і кожны нармальны сямігадовы чалавек.
Крыстафэр Робін адзін у Лесе ўмее чытаць. І гэта выклікае павагу.
Крыстафэр Робін мае аўтарытэт, якога няма ў Папы Рымскага. Калі адбываецца нешта незаплянаванае (а ў Лесе яно адбываецца ўвесь час), то ўсе думаюць: Што скажа пра ўсё гэта Крыстафэр Робін?
КР кажа ўсім, што ім рабіць. Ні сон розуму, ні сплін яго не абыходзяць. Ён хоча жыць і жыве ўсім на радасьць. Ён зьмяняе сьвет.
КР расказвае цікавыя рэчы.
І заўжды лепш паслухаць яго, чым дзядзьку з навуковай ступеняй, які скажа, што ўсім у сьвеце кіруюць сэкс, грошы і інфармацыйныя тэхналёгіі. Шпэк, грушы і Мікрабацыльныя Тухлалёгіі — сказаў бы Віні-Пух, і меў бы рацыю.
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Паплечнік мядзьведзя
🎧 Аўдыёказка Алана Мілна - Мой сябра Віні-Пух
📺 Мультфільм - Прыгоды Віні Пуха
Падпісвайцеся на каналы з мультфільмамі для дзетак:
Гаварун @gavarunmulty
Бэйбус @bybaybus
🔊 А таксама слухайце аўдыёказкі на Кніжны воз
@supermova #мова #каляндар #дзеці
Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!
⚔️ У 1741 годзе нарадзўся Тадэвуш Рэйтан – выбітны вайсковы і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ён актыўна ўдзельнічаў ў «падзельным» сойму Рэчы Паспалітай, разам зь нешматлікімі іншымі пасламі рашуча супрацьдзейнічаў анэксіі зямель дзяржавы.
Тадэвуш навучаўся ў езуіцкім, служыў у прыватным войску Радзівілаў. На шляхецкім сойміку Наваградзкага ваяводзтва 22 сакавіка 1773 году Рэйтана абралі паслом на сойм 1773—1775 гадоў, дзе плянавалася зацьвердзіць першы падзел Рэчы Паспалітай. Ён спрабаваў сарваць сойм, каб не дазволіць зацьвярджэньня падзелу дзяржавы.
Канфэдэрацкі суд пагражаў Т. Рэйтану крымінальным пакараньнем і канфіскацыяй маёнтку, адначасна яго спрабавалі купіць за грошы, але наваградзкі дэпутат не саступіўся сваім прынцыпам і поглядам. 1 сьнежня 1773 ён склаў маніфэст, дзе канстатаваў нелегітымнасьць канфэдэрацыі і трактатаў аб падзеле Рэчы Паспалітай.
▶️Глядзіце — Тадэвуш Рэйтан і падзел Рэчы Паспалітай
Пра сьмерць Рэйтана існуюць розныя зьвесткі. У пачатку жніўня 1780 году зь візытам пашаны ў сядзібу Рэйтанаў завітаў расейскі генэрал. Убачыўшы, што брат гасьцінна прымае ў Грушаўцы прадстаўніка ворагаў, Тадэвуш пачаў гнаць таго з двара. Спалоханыя сваякі гвалтам зачынілі Рэйтана ў «мураванцы. Пабіўшы шыбы, Тадэвуш паспрабаваў вырваць краты, але ня змог. Пры гэтым ён моцна скалечыўся, ад чаго і памёр на другі дзень здарэньня 8 жніўня 1780 года.
Пахавалі Т. Рэйтана ў касьцёле места Ляхавічаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі сьвятыню ў каталікоў і перарабілі яе пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1966—1967 гадох савецкія ўлады зруйнавалі гэты будынак. Існуе здагадка, што ў 1867 годзе труну Т. Рэйтана маглі перапахаваць на мескіх могілках.
Яшчэ сучасьнікі лічылі Тадэвуша Рэйтана нацыянальным героем. У наш час у Беларусі і Польшчы Рэйтан лічыцца прыкладам патрыятызму і самаадданасьці. Яму прысьвячаюцца шматлікія мастацкія творы, у тым ліку аповесьці Г. Жавускага, карціна Я. Матэйкі «Рэйтан», нарыс Ю. Нямцэвіча «Жыцьцё Тадэвуша Рэйтана». Адам Міцкевіч уславіў Рэйтана у сваёй паэме *«Пан Тадэвуш»*.
🎬 Глядзіце гутарку — Нацыянальны герой Беларусі ці “вялікі паляк”: дык хто ты, Тадэвуш Рэйтан?
Як у Беларусі адраджаюць культ Рэйтана? Першым пасьля вайны яго імя спрабаваў адрадзіць Уладзімер Караткевіч. Ён двойчы ўзгадаў яго ў сваіх творах. І ўжо толькі напрыканцы 80-х імя Тадэвуша Рэйтана пачынае зьяўляцца ў беларускай прэсе 🗞.
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана вырашыла змагацца за ўшанаваньне імя Рэйтана на дзяржаўным узроўні. Яе дзейнасьць паказала, што за пару гадоў некалькі чалавек могуць вырваць з забыцьця любую гістарычную асобу і прыцягнуць увагу да яе спадчыны. Калі ёсьць ідэя і гарачыя прыхільнікі, якія здольныя яе ажыцьцяўляць.
📝 Падрабязьней чытайце - Як у Беларусі адраджаюць культ Рэйтана.
@supermova #мова #героі #годнасьць #гісторыя
Ваў-трэкі ад беларускіх музыкаў з фолк-матывамі.
Вось любім мы такое з усіх сіл, то і вам прынеслі.
🎧 Anastasia Rydlevskaya - Dance On My Own
🔉 NOCHY & Leibonik - БЯДА
🔊Iva Sativa - Kanapel (DEEPSK Hip-Hop Mix)
🔉 Harmonic Style Project - Kupala na Ivana
🎧 SHUMA - Rano Rano (promo video, "Sonca")
“Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі”. Гэта аўтарскі праект сузаснавальніка радыё Аляксандра Карнейчука, які дзякуючы шматгадовай саўнддызайнэрскай школе кройкі і шыцьця саткаў паліфанічную гісторыю менскай электроннай сцэны 1990-х гадоў.
👂 Слухайце Radio Plato — Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі
@supermova #мова #музыка #пашыраймасваё
Старыя нясьмешныя клоўны...🤡
☝️З 18 на 19 жнўня 1991 года ў СССР адбылося тое, што звычайна называюць дзяржаўным пераваротам. Група вышэйшых дзяржаўна-партыйных кіраўнікоў стварыла Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ГКЧП) і абвясціла, што Міхаіл Гарбачоў праз здароўе не ў стане выконваць абавязкі прэзідэнта СССР.
Гэтую з’яву лічаць пачаткам канца СССР, а ГКЧП – як адчайную спробу захаваць імперыю, якая праз камандна-адміністрацыйную мадэль апынулася на тупіковым шляху. Адной з ключавых падзей тых дзён тала прэс-канферэнцыя членаў ГКЧП, якая пачалася ў пяць гадзін вечара ў прэс-цэнтры МЗС на Зубаўскім бульвары 🗞.
———
“Быў вечар 19 жніўня 1991 году, і на патугі мужчын глядзела ўся імпэрыя. І ўся імпэрыя бачыла гэты кантраст: жывыя, вясёлыя, сучасныя журналісты, якія сядзелі ў залі і ўсім сваім выглядам дэманстравалі, што но пасаран і мінулага не вярнуць — а перад імі, як на судзе або ў цырку, яны, старыя нясьмешныя клоўны”.
Што адбывалася на прэс-канферэнцыі? Як паводзілі сябе журналісты?
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Самі і іхныя сані.
Імкнучыся сарваць меркаванае падпісаньне «саюзнай дамовы», якая фактычна прадугледжвала стварэньне замест імпэрыі канфэдэрацыі, члены КГЧП, самі таго не жадаючы, справакавалі абвяшчэньне былымі савецкімі рэспублікамі поўнай незалежнасьці.
📝 Чытайце артыкул — Сем мітаў пра жнівеньскі путч 1991 году
@supermova #мова #гісторыя #падзеі #каляндар
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
✨ 18 жніўня 1891 года нарадзіўся Макар Краўцоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, публіцыст і грамадска-палітычны дзеяч. Менавіта ён напісаў словы да гімну Беларускай Народнай Рэспублікі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, які сьпявалі слуцкія паўстанцы, што ўзьняліся на абарону БНР.
Верш упершыню ўбачыў сьвет 30 кастрычніка 1919 года ў газэце “Беларусь” пад назвай “Ваяцкі гімн”. Макар Краўцоў друкаваўся ў газэтах «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларуская крыніца», «Родны край», часопісах «Рунь», «Маланка», «Беларуская культура», «Шлях моладзі» і іншых.
📚 Чытайце пераклад Макарам Краўцовым Марка Твэна — Прынц i жабрак
Краўцоў пісаў артыкулы пра творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзмера Жылкі, Цёткі, узгадваў сучасьнікаў Івана Луцкевіча, Пётра Карчэўскага, Алеся Гаруна.
У канцы 1939 года Макар Краўцоў быў арыштаваны разам зь іншымі дзеячамі беларускага вызваленчага руху. Дакладныя зьвесткі пра абставіны сьмерці не высьветлены. Паводле некаторых сьведчаньняў, ён быў закатаваны ў часе допытаў у савецкай турме ў Беластоку.
🔗 Макар Краўцоў - «Паварот да Горадна»
———
Чаму “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” ня быў прыняты ў якасьці дзяржаўнага гімна Беларусі ў 1991 годзе?
13 лістапада 1991 года Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў падпісалі заяву, дзе прапаноўвалі адрадзіць гімн БНР у межах незалежнай рэспублікі.
“Ці трэба нам новы, сьвежаствораны, не ахрышчаны часам і гісторыяй каньюнктурны гімн? Тэксты гімнаў цывілізаваных краінаў звычайна архаічныя, але яны нязьменна кананічныя, ахрышчаныя крывавай гісторыяй, і ў гэтым іх мастацкая і духоўная сіла. І ня так важна, што некаторыя моманты яго не адэкватныя сучаснай палітыцы Беларусі, што яны, можа, палітычна састарэлыя”, – пісалі выбітныя беларускія пісьменьнікі.
“Мы выйдзем шчыльнымі радамі” працяты прагай абараніць сваю зямлю, свой гонар, сваю свабоду. Навошта такі гімн тым, хто гадамі мусіў пазбаўляць беларускі народ ягоных нацыянальных сымбаляў? Тым, хто зрабіў зьнявагу нацыянальных каштоўнасьцяў часткай дзяржаўнай палітыкі?
Лёс гімну Беларусі склаўся зусім ня так, як прапаноўвалі пісьменьнікі. Быў праведзены конкурс, і напрацягу 28 год мы маем тое, што маем.
☝️Чытайце падрабязны артыкул Сяргея Навумчыка - Чаму гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ня стаў дзяржаўным
#мова @supermova #гісторыя #падзеі #краўцоў
Такіх крутых беларускіх герояў вы яшчэ ня бачылі.
Блогер Піліп Беспамылковы «ажывіў» нейрасеткай вядомых беларусаў, якія заклікаюць да змаганьня.
Сярод іх — Васіль Быкаў, Якуб Колас, Эўфрасіньня Полацкая, Кастусь Каліноўскі, Караткевіч з коцікамі і шмат каго яшчэ.
▶️ Глядзіце Піліпа Беспамылковага – Толькі наперад
#мова @supermova #гісторыя #дзень #музыка
Аддзел, дружына, а не атрад.
У нашай мове ня можа быць назоўніка “атрад”. Слова атрад — гэта навочны маскалізм, які ня мае зьвязаў зь беларускай лексыкай. Па-першае ня маем дзеяслова “атрадзіць”, па-другое ў нас толькі прыстаўка ад- пішацца нязменна (перад глухімі, звонкімі і санорнымі зычнымі): адгадаць — адгадка; адмыкаць — адмычка, таксама адбіць, адрабляць і г.д. Гэта істотнае адрозненьне ад расійскае мовы, там от‐: отгадать — отгадка, отмыкать — отмычка, отбить, отрабатывать.
Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Вайсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927.
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Банно-прачечный отряд — лазьня-прачкарны аддзел
Боковой отряд — бакавы аддзел
Воздухоплавательный отряд — лётны аддзел
Головной отряд — галаўны аддзел
Дезинфекционный отряд — дэзынфэкцыйны аддзел
Десантный отряд — дэсантны аддзел
Партизанский отряд — партызанскі аддзел
Перевязочный отряд — перавязачны аддзел
Нярэдка старыя словы адраджаюцца ў мове, але напаўняюцца новым зьместам.
Гэтак, слова дружына — старажытнае. Яно выкарыстоўвалася ў старабеларускай мове. Адным зь яго значэньняў было “войска князя”. Услухайцеся ў яго, і вы пачуеце звон кальчуг, гром бітвы. Удумайцеся, і станецца ясна: слова гэта зь сям'і такіх мужных добрых субратаў, як друг, дружка, дружба, удружыць, дружнасьць ...
У сучаснай беларускай мове слова дружына ўжываецца для абазначэньня дабравольнага згуртаваньня людзей, створанага з той ці іншай мэтай (пажарная дружына, гарцэрская дружына і інш.).
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Надосталь, будзе дапраўды беларускае войска — усё прыжывецца.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Аддзел, дружына, а не атрад.
Атрад (рас. отряд) ➞ аддзел; злучэньне; дружына
Отряжать, отрядить — выдзяляць, выдзяліць
📷 Pan Litoŭski — Аддзел, дружына, а не атрад.
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
🗡 Амсьціслаў ці Мсьціслаў?
16 жніўня 1634 года Магдэбургскае права разам зь мескім гербам Малая Пагоня атрымаў Амсьціслаў – беларускі горад на рацэ Віхры, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага 🛡.
📝 Чытайце артыкул — Амсьціслаў ці Мсьціслаў?
Да нашага часу тут захаваліся гарадзішчы Дзявочая і Замкавая горы, фрагмэнты даўняга Тупічэўскага манастыра, барокавы комплекс езуіцкага калегіюма з касьцёлам Сьвятога Міхала, клясыцыстычныя Траецкая і Спаская цэрквы і перабудаваны ў маскоўскім стылі колішні касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай пры кляштары бэрнардынаў.
У 1501 годзе пад Амсьціславам адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Масковіі, у якой перамогу атрымалі маскоўскія войскі. Аднак захапіць горад у іх не атрымалася.
22 ліпеня 1654 года у пачатку Трынаццацігадовай вайны маскоўскія захопнікі на чале з А. Трубяцкім учынілі ў Амсьціславе крывавы гвалт, у выніку якога загінулі амаль 15 000 чалавек, у жывых засталіся толькі каля 700 месьцічаў. Пад час захопу места Аляксей Трубяцкой казаў:
"А идучи дорогою, села и деревни, и хлеб, и сено, и всякие конские кормы мы по обе стороны жгли, и людей побивали, и в полон имали, и разоряли совсем без остатку, и по сторонам потому ж жечь и разорять посылали".
Амсьціслаў знаходзіўся пад акупацыяй да 1661 году.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі месту новы герб: у ніжняй часцы шчыта знаходзілася выява чырвонай лісіцы («каковыми зверьми окрестности сего города весьма изобилуют»), у верхняй частцы — палова гербу Расейскай імпэрыі, аднак у 1797 імпэратрыца расейская Кацярына II унесла зьмены ў герб: «червлёный волк голова влево».
📸 Фотаздымкі і турыстычныя месцы ў Амсьціславе знойдзіце па спасылцы
❓Ці давялося вам наведаць Амсьціслаў? Што спадабалася там больш за ўсё?
@supermova #мова #падзеі #гісторыя #амсьціслаў
Таямніцы Вінцэся Каратынскага.
🥳 15 жніўня 1831 году ў вёсцы Селішча Карэліцкага раёну нарадзіўся беларускі пісьменьнік і перакладчые Вінцэнт Каратынскі.
Яго бацькам быў былы прыгонны сялянін Аляксандр Каратай, які атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага. 🤔 Цікавая сямейная гісторыя: бацька Вінцэнта ажаніўся з шляхцянкай Юзафатай, яны нарадзілі трох сыноў. Але па незразумелай прычыне ён утапіўся ў Нёмане, а праз некаторы час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна.
Вінцэнт Каратынскі набыў адукацыю самастойна – пад наглядам мясцовага арганіста, потым навучыў чытаць і пісаць малодшых братоў. Пазьней Вінцэнт працаваў хатнім настаўнікам, потым стаў сакратаром Уладзіслава Сыракомлі.
🤓 Самавукам ён выдатна вывучыў некалькі моваў: апроч беларускай і польскай ведаў расейскую, чэскую, францускую і нямецкую. Разам з расейскім пісьменьнікам М. Лясковым падарожнічаў па Літве (Беларусі). Супрацоўнічаў з польскімі газэтамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна зьвязаныя зь беларускім краем.
Як пісьменьнік і паэт Вінцэнт Каратынскі дэбютаваў у 1856 годзе. Ён выдаў зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада», паэму «Таміла» - на польскай мове. Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».
Апроч таго, Вінцэнт Каратынскі перакладаў на беларускую мову творы Гейне, пісаў біяграфічныя нататкі пра Адама Міцкевіча, а таксама гістарычна-краязнаўчыя нататкі пра Наваградак і Наваградчыну.
📝 Чытайце артыкул — Таямніцы Вінцэся Каратынскага
📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Творы
#мова @supermova #літаратура #каратынскі
Саюз непарушны рэспублік свабодных.
Яна была ва ўзросьце Лаліты, а яму было далёка да ўзросту Гумбэрта — хаця першая акалічнасьць ужо сама па сабе здольная згумбіць любога мужыка. А гісторыя іхная называлася «Крэўская унія». Ад 14 жніўня 1385 году, калі і быў падпісаны адпаведны дакумэнт, польская каралева Ядзьвіга і вялікі князь літоўскі Ягайла маглі нарэшце ажаніцца, і няважна, карцела ім гэта зрабіць ці ня надта каб: дзяржаўныя інтарэсы вышэйшыя за ўсё.
Як водзіцца ў дыпляматаў і супрацоўнікаў ЗАГСаў, унія падпісвалася «на ўсе часы». Таму маладыя не сьпяшаліся. 15 лютага 1386 Ягайла ахрысьціўся паводле каталіцкага абраду і стаўся Ўладзіславам (хаця на ўсіх выявах ён так і застаўся ягайла ягайлам). 18 лютага князь узяў зь Ядзьвігаю шлюб, а 4 сакавіка надзеў на галаву карону сваёй «Саюзнай дзяржавы». Ягайла зрабіўся польскім каралём, Вялікае Княства пачало схіляцца да каталіцтва, на нейкі час спыніліся ўзаемныя сваркі і канфлікты, абараняцца ад тэўтонскіх турыстаў стала лягчэй, а наагул ВКЛ сталася часткаю Польшчы — але выглядала ўсё гэта хутчэй як фэдэрацыя. І ўсё адно праваслаўныя, вядома, былі незадаволеныя — Ягайла атрымаў такую апазыцыю, якая і ня сьнілася сучасным беларускім князькам. Міру, згоды і залатых унітазаў унія не прынесла нікому.
Што да народаў, дык у тым Крэўскім замку іх хоцькі-няхоцькі злучылі паміж сабой на стагодзьдзі — і калі ўжо гаварыць пра нейкае братэрства, дык пра тое, якое ў нас ёсьць з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі. Пра дачнікаў з Усходу лепш памаўчаць. Бо 14 жніўня 1385 у Крэве быў зроблены цывілізацыйны выбар: Ягайла мог пабрацца і з дачкой нейкага ўсходняга сатрапа: былі і такія прэдлажэнія. Але абраў Ядзьвігу, абраў Захад, абраў Эўропу. Туды нам і дарога. А калі не туды, дык хаця б у Крэва — выпіць самагонкі і паздымаць руіны.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Саюз непарушны рэспублік свабодных
▶️Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Крэўская унія
📍Наведвайце Крэўскі замак. Часы працы глядзіце на сайце museumsmorgon.by/kre-sk-zamak
⏸ Глядзіце Гісторыя Беларусі | Альгерд ужо ня той — Княжаньне Ягайлы. Крэўская унія і яе значэньне
#мова @supermova #каляндар #унія #крэва
Пасіянат беларускага мастацтва.
🥳 13 жніўня 1950 — нарадзілася Ларыса Фінкельштэйн (Іашкар-Ала, Марыйская АССР) — беларуская мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва.
⚡️ Заснавальніца першай беларускай галерэі — Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама».
З’яўляецца спецыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва:
🔸 Яўрэі — мастакі і персанажы ў беларускім мастацтве (упершыню ў Беларусі пачала цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-габрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў).
🔸 Дэкаратыўнае мастацтва ХХ—ХХI стагоддзяў
🔸 Беларускі авангард 1970—90 гадоў ХХ стагоддзя
🔸 Беларускае мастацтва на стыку станковага і дэкаратыўнага ХХ—ХХI стагоддзяў
🔸 Тэорыя мастацтва
🔸 Мастацкая крытыка
📝 Чытайце артыкулы пра Ларысу Фінкельштэйн
#мова @supermova #мастацтва #галерэя
Заснаваная Беларуская Вікіпэдыя
🎉 12 жніўня 2004 была заснаваная Беларуская Вікіпэдыя. На дадзены момант мае 87 272 артыкулы клясычным правапісам!
✍️ Адным зь яе стваральнікаў быў Уладзімер Каткоўскі, пра якога мы пісалі раней.
Разьвіцьцё беларускай Вікіпэдыі абцяжарвае расейскамоўнасьць пераважнай большасьці насельніцтва Беларусі, а таксама раўналежнае выкарыстаньне розных варыянтаў беларускай мовы. Адна частка карыстальнікаў ужывае клясычны варыянт правапісу беларускае мовы (тарашкевіцу), а другая — афіцыйны (наркамаўку).
Агулам дзьве беларускія Вікіпэдыі маюць толькі 1,7% ад ўсіх праглядаў моўных вэрсіяў энцыкляпэдыі ў Беларусі, значна адстаючы ад расейскамоўнай (79,2%) і ангельскамоўнай (15,2%).
Суіснаваньне двух правапісаў у межах аднаго праекту не задавальняла прыхільнікаў «наркамаўкі», а таму яны вырашылі аддзяліцца і стварыць асобны праект Вікіпэдыі. Праз пэўны час — у сакавіку 2007 году — беларуская Вікіпэдыя была падзеленая на дзьве — з клясычным і з афіцыйным правапісам.
Беларусы - шчасьлівыя людзі, маюць ажно дзьве Вікіпэдыі. Сачыце за праектам Let’s Вікі і працягвайце напаўняць беларускую Вікіпэдыю сваімі ведамі і талентамі!
🚀 Каб сачыць за апошнімі навінамі Вікіпэдыі, далучаецеся да канала /channel/wikipedyja
#мова @supermova #вікіпэдыя
Палянізмы ў беларускай мове.
Палянізм (ад лац. polonus — польскі) — слова, запазычанае з польскае мовы. У беларускую мову палянізмы пачалі пранікаць з канца XIV стагодзьдзя. Актыўнае папаўненьне слоўніка беларускай мовы палянізмамі працягвалася да 1930-х гадоў. Пазычаньне іх адбывалася 2 спосабамі: вусным (у выніку камунікацыі беларусаў з палякамі як суседнім народам і заступцамі польскага народу, што жылі на Беларусі) і пісьмовым (празь пераклады твораў з польскай мовы на беларускую).
Сярод палянізмаў вылучаюцца грамадзка-палітычныя тэрміны: айчына, братэрства; вайсковыя: моц, палкоўнік; бытавыя словы: пярсьцёнак, сукенка; прастамоўныя: быдла, лямант. Праз польскую мову ў беларускую прыйшла значная колькасьць словаў зь іншых моваў: лац. колер, ням. карэта. Лексыцы польскага паходжаньня ў сучаснай беларускай мове ўласьцівыя спалучэньні ен (эн), ён (он), ан на месцы насавых галосных ę ą: парэнчы, маёнтак; -дл-: кавадла, страшыдла; -лу- паміж зычнымі: слуп, тлусты; суфіксы -іск-а: вятрыска, агніска; -унак (сам суфікс пазычаны палякамі ў немцаў): паратунак, рабунак, варунак; цьвёрдае вымаўленьне зычных перад галоснымі е (э): бэз, пэўны; я (а) на месцы ўсходнеславянскіх е (э): «жалязка», «бляск» (железка, блеск); гук ц (на месцы ч), іншым словам цоканьне: моц (па-расійску мощь), цудоўны (па-расійску: чудесный), цурацца (па-расійску: чураться). Сярод палянізмаў пэрыяду старабеларускае мовы асаблівым парадкам вылучаюцца лацінізмы, якія засвоіліся старабеларускай пісьмовасьцю дзякуючы пасярэдніцтву польскае мовы. У падобных словах пачатны гук [s] зьмяняўся гукам [ʃ]: scrutinium ➔ шкрутыниум (сьледзтва), scrutator ➔ шкрутатор (сьледчы). Некаторыя лацінізмы, што трапілі ў старабеларускую праз польскую мову, разам з вымаўленьнем зьмянялі значэньне, якое станавілася вузейшым: лац. custos ('ахоўнік') ➔ польск. kustosz ('хавальнік дзяржаўнага архіву') ➔ старабел. кустош (тое ж).
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Палянізмы ў беларускай мове.
Выкшталцоны (wykształcony 'адукаваны') ☞ вытанчаны, прыгожы, зграбны, шыкоўны
Выйсьце (wyjcie) ☞ выход
Мейсьце (miejcie) ☞ месца
Бляск (blask) ☞ блеск, бліск
Злотнік (złotnik) ☞ залатар
Сланечнік (słonecznik) ☞ сонечнік
Слодыч (słodycz) ☞ саладзіны
Дрэва (drzewo) ☞ дзерава
Драўляны (drewniany) ☞ дзеравяны
Срэбра (srebro) ☞ серабро,
Срэбны, срабрысты (srebrny, srebrzysty) ☞ сярэбраны, серабрысты
Ружа (róża) ☞ рожа,
Ружовы (różowy) ☞ рожавы
Мніх (mnich) ☞ манах
Млын (młyn od mleć) ☞ мельнік (ад малоць)
Кроль (król) ☞ кароль
Менавіта (mianowicie) ☞ уласна, якраз; толькі
Незразумела (niezrozumiałe) ☞ няясна
Еднасьць (jedność) ☞ адзінства
Ядловец (jodłowiec, jałowiec) ☞ елянец
Патэльня (patelnia) ☞ скаварада, скварада
Мэнчанік (męczennik) ☞ мучанік, пакутнік
Нэндза (nędza) ☞ нястача; бядота, галеча
Сьвенты (święty) ☞ сьвяты
Сьвянцоны (święcony) ☞ сьвячоны
Парэнча (poręcz) ☞ паручына
Прэнт (pręt) ☞ прут
Прэнга (pręga) ☞ пруга
Спронжка (sprzączka) ☞ спражка
Тэнча (tęcza) ☞ вясёлка
Ценжар (ciężar) ☞ цяжар
Вонтпліўны (wątpliwy) ☞ сумнеўны; няпэўны
Велькі (wielki) ☞ вялікі
Гжэчны (grzeczny) ☞ ветлівы, пачьцівы Пшэнны (pszenny) ☞ пшанічны (pszeniczny)
Паліць (palić) ☞ курыць
Танчыць (tańczyć) ☞ танцаваць
Палянізмы ў кантэксьце беларускай мовы выконваюць тую ролю, якую ў расійскай мове царкоўнаславянізмы. Гэта вельмі важны элемэнт.
📷 Pan Litoŭski — Палянізмы ў беларускай мове.
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Палымяны патрыёт Бацькаўшчыны...
👑 22 жніўня 1456 Дракула стаў прынцам Валахіі
Цяжкім выдаўся 1456 год для жыхароў цемнавокай Валахіі. Хлеб па талёнах, карупцыя, анархія, разгул нацыяналізму... А тут яшчэ і даніна, якую даводзілася рэгулярна выплачваць асманскім імпэрыялістам. Вось чым абярнулася для маладой краіны так званая баярская дэмакратыя.
Пэсымізм і фаталізм панавалі ў некалі квітнеючым краі. Кожны чакаў збаўцу, мэсію, які запусьціць заводы, спыніць безьмяжак разам з беспрыдзелам, зробіць асманскую мову другой дзяржаўнай і пасадзіць на кол вінаватых. І такі чалавек знайшоўся….
22 жніўня 1456 года валаскім прынцам робіцца Улад Дракула, ці то III, ці то IV. Чалавек, які ўвойдзе ў гісторыю як палымяны патрыёт Бацькаўшчыны і непрымірымы змагар за народнае шчасьце.
🗓 Працяг у Каляндары Бахарэвіча - Бацька Цэпэш
І пацячэ ў нікуды
Кроў бы вада
🎧 Akute - Кроу бы вада
▶️ Як пазбавіцца ад залежных стасункаў з энэргетычнымі вампірамі, глядзіце — Рэнфілд (па-беларуску)
Гэта цяжкая тэма. Столькі бруду і лаянкі было выліта за савецкім часам на нацыяналізм і нацыяналістаў, што і сёння не ў кожнага хопіць смеласці сказаць: я — нацыяналіст
Нацыяналізм за гарманічнае грамадства з вертыкальнай рухомасцю і канкурэнцыяй, але без экспрапрыяцыі і ліквідацыі ворагаў народа.
Любоў да радзімы ўласцівая, як пісаў Ф. Скарына, і звярам лясным, якія ведаюць «норы свае». Патрыятызм нацыяналіста — гэта любоў з расплюшчанымі вачыма.
❗️Нацыяналіст бачыць хібы свайго народа і беды сваёй краіны і змагаецца за іх выпраўленне.
🔗 Прафесар Юры Хадыка, артыкул - Нацыяналізм і патрыятызм
@supermova #мова #гісторыя #падзеі #дракула
Гандлёвая марка
Калі пэўны вытворца выпускае на рынак прадукт (тавар), які ёсьць унікальным на гэтым рынку, ён становіцца манапалістам. Такая манаполія прыводзіць да таго, што марка для гэтага тавару замацоўваецца за гэтым таварам, як за клясам. Напрыклад джыпам называюць практычна ўсякі пазадарожнік, а ня толькі выпушчаны на рынак кампаніяй Daimler Chrysler.
Акваланг ☚ паходзіць ад гандлёвай маркі Aqualung; аспірін ☚ Aspirin; вазэлін ☚ Vaseline; дыктафон ☚ Dictaphone; джакузі ☚ Jacuzzi; джып ☚ Jeep; керхер ☚ Kärcher; кеды ☚ Keds; ксэрокс ☚ Xerox; лінолеўм ☚ Linoleum; пампэрс ☚ Pampers; ровар ☚ Rover, тэрмас ☚ Thermos; унітаз ☚ Unitas; флямастар ☚ Flo-Master.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Trademark [ˈtreɪdmɑːk] — гандлёвая марка (фірмовая марка).
📷 Pan Litoŭski — Гандлёвая марка
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Дрыса - даўняе места гістарычнай Полаччыны 🕍
Дрыса — горад ў Беларусі на рацэ Дрысе. Адміністрацыйны цэнтар Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці.
☝️ Дрыса — даўняе места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX ст.
Традыцыйная гістарычная назва места — Дрыса. Гэты тапонім утварыўся ад назвы ракі, на якой узьнікла паселішча.
У 1962 годзе савецкія ўлады перайменавалі Дрысу ў «Верхнядзьвінск» з прычыны надуманай немілагучнасьці назвы. З часоў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Дрыса ў якасьці афіцыйнай.
Паводле археалягічных зьвестак, даўняе паселішча існавала тут ужо ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Дрысу зьмяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386 годам, калі князь Андрэй Полацкі захапіў тутэйшы замак.
У 1-й палове XVI стагодзьдзя Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзьвіне, уладаньнем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 годзе тут заснавалі лясную камору, празь якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. За часамі Інфлянцкай вайны Дрысу спустошылі маскоўскія захопнікі, на 1586 год ад яе засталося толькі 5 будынкаў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.
🛡 26 ліпеня 2002 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Дрысы з Пагоняй, а 28 лютага 2011 году — новы мескі сьцяг.
▶️ Гісторыя за 5 хвілін - Полацкае княства IX-XIII стст.
@supermova #мова #падзеі #гісторыя #дрыса
🚕 Першая аўтамабільная аварыя ў Менску
Сярод знакамітых асобаў беларускай гісторыі імя Іван Фёдараў мелі ажно двое — і абодвум ім ня надта пашчасьціла.
Першы... Першы ведама які Фёдараў — масковец (паводле некаторых зьвестак, фальшывы), што друкаваў у іхнай сталіцы кніжкі разам зь Пятром Мсьціслаўцам, выпусьціў першы расейскі бэстсэлер і за гэты сьмяротны грэх быў выгнаны з самай прагрэсіўнай краіны сьвету на гнілы Захад. То бок у ВКЛ, дзе за кнігадрукаваньне на кол не саджалі і жыўцом не палілі, а наадварот — усяляк такіх вар’ятаў падтрымлівалі і шанавалі.
А вось другі наш вялікі Іван Фёдараў жыў у пачатку ХХ стагодзьдзя ў Менску. Cкончыў Пецярбурскую школу аўтамабілістаў і купіў сабе не абы-што, а шасьцімесны «Мэрсэдэс» і вырашыў зрабіцца першым беларускім таксістам. Ці сапраўды ён быў першапраходцам, гісторыя маўчыць, але важна іншае. 19 жніўня 1906 году Фёдараў атрымаў у менскай гарадзкой управе дазвол на перавоз пасажыраў і ўжо назаўтра выправіўся шукаць ахвотных «эх-пракаціцца».
На Карла Маркса, то бок на Падгорнай, «Мэрсэдэсу» давялося спускацца па не такім ужо стромым, але ўсё ж такі схіле. Тармазы ня вытрымалі — і машына Фёдарава, якую ён марна намагаўся ўтаймаваць, з усяго разгону ўрэзалася ў прыдарожны слуп. Пішуць, удар быў такой моцы, што пасажыраў выкінула на брук, а адзін зь іх нават паплаціўся за паездку калецтвам.
Так у Менску здарылася першая ў гісторыі аўтамабільная аварыя. Гэтае здарэньне настолькі падзейнічала на празьмерна ўражлівых чальцоў гарадзкой управы, што яны забаранілі працу таксі ажно на шэсьць гадоў. Хацелі на сто, але пасьля перадумалі — міласэрныя былі людзі, прыхільнікі прагрэсу.
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Таксі да Падгорнай
Я нарваў нарваў табе фіалак
І на Rоvеrы лячу
Кепачка Chicago Bulls і плэер
Усё на свеце па плячу...
🎵 Разбітае сэрца пацана - Бугаi з ГАИ
🎙 Інтрэрв'ю фронтмэна РСП Дзяніса Тарасенка — Лідэр РСП працуе на аўтасэрвісе
@supermova #мова #каляндар #гісторыя #падзеі
Духоўны бацька Янкі Купалы
🥳 19 жніўня 1831 — нарадзіўся Зыгмунт Чаховіч — адзін зь кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Радавод вёў з XVI стагодзьдзя, з часоў Жыгімонта III.
Зыгмунт Чаховіч нарадзіўся ў маёнтку Сурвілішкі (цяпер Пастаўскі раён, Віцебская в-ць). Быў сынам Бярнарда Чаховіча, урадніка ВКЛ, удзельніка збройнага вызвольнага чыну 1830-31 гадоў. Сам год нараджэньня Зыгмунта нібы прадвызначыў яго далейшы лёс.
Чаховіч быў прыхільнікам жорсткай лініі Кастуся Каліноўскага. Разам з тым Зыгмунт Чаховіч ня верыў ні ў які кірунак альбо ў заснаваную на праграме працу. Пакідаў гэта на волю сьляпога выпадку, будучы фаталістам. Ён пісаў: «Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры – розныя элементы не прыйдуць да згоды».
Калі паўстаньне пачало цярпець паразу, Зыгмунта Чаховіча арыштавалі і прысудзілі да расстрэлу. Пасьля прысуд замянілі на 12 гадоў Нерчынскай катаргі (Забайкальская вобласьць).
Чытайце артыкул — Што вядома пра аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 года
❤️🔥 Зыгімунту Чахоічу было наканавана вярнуцца з катаргі і стаць духоўным бацькам маладому Янку Купалу, зь якім пэўны час жыў па суседзстве. Асоба Зыгмунта Чаховіча захапляла і Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п’есе „Калыска чатырох чараўніц”, у якой паказаны вялікі ўплыў Зыгмунта Чаховіча на фармаваньне сьветагляду Янкі Купалы.
...Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
І нашай волі карабель, –
Няскораны, – ідзе на дно.
🎵 Лявон Вольскі – Калі ідуць на абардаж...
#мова @supermova #паўстаньне
Дзеліць, дзяліцца, выдзеліць, аддзяліць — ці чляніць, чляніцца, адчляніць?
У новым "Тлумачальным слоўніку" (Мн., 1996. С. 48) чытаем: "Адчляніць, зак. Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н. // незак. Адчляняць // наз. Адчляненне". Адчляніцца і адчляняцца... А на с. 747 яшчэ і вось гэта: "Чляніцца, незак. Дзяліцца на асобныя часткі, члены; расчляняцца. Слова членіцца на корань і суфіксы // зак. Расчляніцца".
Беларускія школьнікі, калі верыць гэтаму слоўніку, не падзяляюць слова на корань і афіксы, а "членяць" яго! Адкуль гэта? Крыніца ўсё тая ж — "Словарь русского языка" С. І. Ожагава (М., 1982. С. 788), дзе бачым: "Члениться (книжн.) несов. Делить на отдельные части; сов. Расчлениться". Аўтары ТСБЛМ нават "удакладнілі" С. Ожагава, бо, паводле іх меркавання, у слове "вычляняюцца" толькі кароль і суфіксы. А як быць з прыстаўкаю і канчаткам?
Іх не вылучаюць пры "чляненні" слова? Дый у слоўніку С. Ожагава пазначана кніжнасць слова "члениться", а нашыя аўтары перапісчыкі ўжо знялі гэтае абмежаванне і зрабілі "чляніць" і вытворныя ад яго агульнапашыранымі. Але ці такімі ёсць гэтыя пазычанні ў беларускай мове? "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы" (Т. 1. Мн., 1977) не падае гэтых небеларускіх адчляніць, адчляняць, адчляненне, адчляніцца, адчляняцца. Іх адпаведнікамі выступаюць аддзяліць, аддзяляць, вылучыць, вылучаць ды іх вытворныя.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Дзеліць, дзяліцца, выдзеліць, аддзяліць — ці чляніць, чляніцца, адчляніць?
Слынны мовазнаўца Павал Сьцяцко "Культура мовы", с. 365.
Чляніць (членить) ☛ дзеліць
Чляніцца (члениться) ☛ дзяліцца
Адчляніць (отчленить) ☛ аддзяліць, выдзеліць
📷 Pan Litoŭski — Дзеліць, дзяліцца, выдзеліць, аддзяліць — ці чляніць, чляніцца, адчляніць?
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Збіцень і струдаль
Гэтыя стравы як найлепш пасуюць да першага Спаса – мядовага, макавага ці мокрага.
Мядовым Спас называюць таму, што якраз у сярэдзіне жніўня пчаляры дастаюць летні мёд з вулеяў. Назваю макавы спас, ці макавей, ён абавязаны народнай традыцыі – бо ў гэты час збіралі і сушылі мак. А мокрым спасам, ці спасам на вадзе яго называюць, бо ў гэты дзень святары асвячалі ваду ў рэчках ці азёрах, а людзі да гэтага дня чысцілі калодзежы і крынічкі перад халадамі.
З мядовага спасу пачынаецца Успенскі пост, то ежу гатавалі толькі посную. Але ж з мёдам і макам то і мяса не заўжды трэба!
То давайце ў гонар першага спаса прыгатуем традыцыйны беларускі збіцень і макавы струдаль.
Збіцень – гэта адвар зёлак і духмяных спецый з мёдам. Спачатку трэба заліць зёлкі варам і каля 10 – 15 хвілін папарыць іх на малым агні пад накрыўкай. Пасля дадаць мёд, размяўшаць і пакінуць на некалькі хвілін, каб смакі змяшаліся, раней казалі – збіліся. Вось так гатуюць збіцень.
Макавы струдзель гатавала ў спрошчаным варыянце, з гатовага слвёнага цеста. Для начыцця ўзяла 250 г маку, абдала кіпнем, зліла ваду. Расцерла зярняты з 2 лыжкамі мёду (можна з цукрам). Расклала начынку па цесту, скруціла ў рулет.
Выпякала пры 180 градусах каля 30 хвілін. Але час моцна залежыць ад духоўкі, то лепш сачыце самі.
Вялікіх застолляў на спас не рабілі, бо гэтай парою шмат працы. Спас – гэта пара збору ўраджаю. Беларусы казалі “Спас – усім работам час”.
https://www.youtube.com/watch?v=S_y8qmFBoV0
#кулінарыя
🌟 Вялікі князь і кароль Ян Сабескі
17 жніўня 1629 года нарадзіўся Ян III Сабескі – вялікі князь літоўскі і кароль польскі 🥳. У часы ягонага кіраваньня Рэч Паспалітая зьведала свой апошні ўздым.
✨ Ян Сабескі з маладых гадоў удзельнічаў у вайне з казакамі Хмяльніцкага, потым ваяваў супраць шведаў і расейцаў. Усяго 23 гады (!) было Яну, калі ён атрымаў чын палкоўніка. У 37 год ён стаў палявым гетманам.
🗡 У 1667 годзе ў бітве каля Падгайцаў ва Украіне ён з 3 тысячамі жаўнераў разграміў 30-тысячнае казацка-татарскае войска і праз год быў прызначаны вялікім каронным гетманам.
У 1671 і 1672 гадах Сабескі нанёс цяжкія паразы крымскім татарам.
👑 19 траўня 1674 года абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
☝️ Найвялікшую славу Яну Сабескаму прынесла бітва 1673 года пад Хацінам. Войскі Рэчы Паспалітай знішчылі турэцкую армію Гусейн-пашы, які меў пад сваёй камандай 35 тысяч ваяроў. Гэтая перамога фактычна і зрабіла Сабескага гаспадаром дзяржавы.
Сабескі правёў у арміі Рэчы Паспалітай значныя рэформы: ён зрабіў стаўку не на паспалітае рушаньне, а на прафісійнае войска, мадэрнізаваў пяхоту, артылерыю і сапёрныя фармаваньні.
📚 Ян Сабескі атрымаў добрую адукацыю ў Кракаўскім універсітэце, шмат падарожнічаў па Еўропе, быў шчодрым мецэнатам, апекуном навукі і мастацтва.
▶️ Пра ўдзел Яна Сабескага ў Турэцкай вайне і перамозе пад Венаю – відэа з праграмы “Назад у будучыню” Лявона Вольскага
⏸Глядзіце "Гісторыя пад знакам Пагоні" - Гісторыя 96 Ян Сабескі
#мова @supermova #гісторыя #сабескі
Трэці прэзідэнт БНР і
Паўстанец у чацьвертым пакаленьні!
🥳 16 жніўня 1903 — нарадзіўся Мікола Абрамчык (в. Сычавічы пад Радашкавічамі) — беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, публіцыст, інжынэр. Прэзыдэнт Рады БНР (1947—1970).
⚡️Міколаў прадзед Базыль Абрамчык меў трынаццаць сыноў, і ўсе яны ўзялі ўдзел у паўстаньні 1863 году. Адзін быў за гэта пакараны сьмерцю на царскай шыбеніцы, іншыя высланыя, а Міколавага дзеда Янку выгналі з духоўнай сэмінарыі й пазбавілі грамадзянскіх правоў.
⚡️ Успадчыўшы незалежніцкія настроі, відаць, на генэтычным роўні, Мікола ўжо ў 19 гадоў, яшчэ займаючыся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі, атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. У тым часе нашы нацыянальныя сілы рыхтавалі вызвольнае паўстаньне ў Заходняй Беларусі. З мэтаю каардынацыі дзеяньняў зь менскімі незалежнікамі Абрамчыка пасылаюць у савецкую Беларусь. За два гады ён блізу 30 разоў нелегальна пераходзіць мяжу БССР і ўва ўмовах кансьпірацыі сустракаецца з прафэсарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асьветы. Менавіта Ігнатоўскі, якога Абрамчык усё жыцьцё будзе называць сваім “духовым бацькам”, і ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.
🗽Чытайце Імёны Свабоды — Мікола Абрамчык
Прэзыдэнт Рады БНР рэкордную колькасьць гадоў
Адразу заўважым, што шанец «пабіць» яго рэкорд у бліжэйшыя два гады мае дзейная прэзыдэнтка Івонка Сурвіла.
Мікола Абрамчык быў прэзыдэнтам з 1947 па 1970 год.
Узьняў голас за беларускую мову ў радыё «Голас Амэрыкі»
З пратаколу справаздачы, зробленай на паседжаньні Рады міністраў БНР у Нью-Ёрку 1 кастрычніка 1950 года:
«Мэтай паездкі сп. Прэзыдэнта ў Вашынгтон дня 25 і 26 верасьня 1950 года было паўторна падняць пытаньні ў Дзяржаўным Дэпартамэнце ЗША аб удзеле беларусаў у перадачах радыё Voice of America, аб маральнай і матэрыяльнай падтрымцы беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацыяў і прэс:ы ў ЗША ды аб іншых актуальных справах...»
📝 Чытайце працяг у артыкуле — Захавальнік спадчыны і прэзідэнт Рады БНР
#мова @supermova #бнр #рада
Я хачу жыць на сваей зямлі!
🥳 Сёньня адзначае Дзень народзінаў Ігар Варашкевіч (г.н. Баранавічы), беларускі рок-музыкант, які ў 80-х быў вакалістам, а потым і лідэрам гурта “Бонда”. Пасьля таго, як гурт распаўся, ён сышоў у гурт “Рокіс”, які пазьней ператварыўся ў гурт “Крама”. Ігар грае ў «Краме» і дагэтуль.
🎵 Крама ў BML Premium – галоўныя гіты, рэдкія песні і дзве прэм’еры
Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім: у 2008 годзе ў менскай галерэі “Падземка” прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная разам з мастачкай Нікай Сандарс.
©️ Я хачу жыць на сваёй зямлі, там дзе я нарадзіўся і жыў усё жыццё. Калі будзе пагроза для жыцця, то гэта ўжо іншае.
🗣 Чытайце інтэрв'ю Ігара Варашкевіча - Я хачу жыць на сваей зямлі
Жадаем Ігару посьпехаў ва ўсіх яго праектах! 😊
🎧 Слухайце апошні альбом Крамы — Зацьменны Блюз
Чаму іх на пачатку кар’еры называлі "фашыстамі", як каманда ледзьве ня стала брытанскай і польскай ды адкрыў таямніцы будучага альбому.
⏸ Глядзіце Крама у BML Premium – галоўныя гіты, рэдкія песьні і дзьве прэм’еры
А якая песьня “Крамы” ваша самая любімая? Чакаем вашых адказаў у каментарыях.
@supermova #мова #падзеі #варашкевіч #крама #музыка
Дасьледчык беларускіх гаворак.
🥳 15 жніўня 1927 — нарадзіўся Аляксандар Крывіцкі (в. Залесьсе, Амсьціслаўскі раён) — навуковец-мовазнаўца, аўтар навуковых прац у галіне беларускай дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі, ветэран вайны.
🔸 Пачаў вывучэньне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім пэдінстытуце. Усе гады вучобы быў старастам дыялекталягічнага гуртка. У сэктары дыялекталёгіі інстытуту мовазнаўства ён працягваў езьдзіць у дыялекталягічныя экспэдыцыі, складаў карты для «Дыялекталягічнага атлясу беларускай мовы».
🔸 Арганізатар дасьледаваньня лексыкі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексыграфічныя зборнікі: «З народнага слоўніка», «Народная лексіка», «Жывое слова» і інш.
🔸 У шэрагу прац раскрыў узаемаадносіны і ўзаемадзеяньне літаратурнай і дыялектнай разьнавіднасьцей нацыянальнай мовы сярод іншых славянскіх моў.
🔸 Аўтар кніг па вывучэньні беларускай мовы. Адна зь іх: Учебник белорусского языка. Для самообразования.
📝 Чытайце артыкул — Аляксандар Крывіцкі, знаўца беларускіх дыялектаў
#мова @supermova #мовазнаўства #дыялекталёгія
📢 Дапамагчы зь беларускім перакладам Life is Strange Remastered заклікаюць усіх ахвотных
Цяпер ужо перакладзены першы другі й часткова трэці эпізод Life is Strange Remastered, аднак аўтарка будзе ўдзячная, калі да перакладу астатняга кантэнту падлучацца ўсе жадаючыя!
Для гэтага была створана старонка на Crowdin (для працы зь ім не патрабуецца нічога акрамя акаўнта)!
Калі ў вас ёсьць жаданьне і крыху вольнага часу, то далучайцеся!
“Беларускі Калюмб”!
🥳 12 жніўня 1896 — нарадзіўся Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага (ЗША).
Узгадваем, як яму ўдалося трымаць беларускі сьцяг 🇧🇾 на зямлі Вашынгтона.
Як арганізаваць беларускае жыцьцё за акіянам? Як даказаць годнасьць беларускай мовы сярод тых, хто з гонарам называе сябе “рускімі”, ствараюць “рускія” арганізацыі, выдаюць “рускія” газэты, дзе расказываюць “как правильно говорить по-русски”?
Гэта упарта і аддана рабіў Янка Чарапук, “беларускі Калюмб” з псэўданімам Змагар, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, Сакратар Беларускай Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі. Сябра Народнай Рады БНР 💪.
Улетку 1922 года Урад БНР страціў апошнія надзеі зьмяніць вынікі польска-расейскага міру, які падзяліў Беларусь напалам. Сярод беларускіх палітыкаў штораз большыя сваркі і звадкі – старыя крыўды, амбіцыі, няяснасьць і расчараваньне.
У ліпені Янка Чарапук пакідае сябру паштоўку з запіскай:
“Даражэнькі, шлю маё сардэчнае прывітаньне ўсім сябрам Грамады. Сёньня моцна помню наш дэвіз: змагаймася – зможам. Цалую ўсіх. Ваш Янка Чарапук. Параход ”Латвія” перад ад’ездам у Амэрыку”.
📝 Чытайце артыкул — Беларускі палітык Янка Чарапук-Змагар
☝️Янка Чарапук стаў першым беларускім нацыяналістам, які зрабіў першыя крокі на зямлі Новага Сьвету. Ён з зайздрасьцю пісаў, што палітычным эмісарам зь Літвы, Польшчы або Ўкраіны там працаваць лёгка, бо па ўсёй Амэрыцы раскіданыя іх нацыянальныя арганізацыі. Нам жа, беларусам, наракаў ён, трэба рабіць тое, што палякі, літоўцы і украінцы рабілі 50 гадоў таму назад.
І Ян Чарапук, пасланец незалежнай Беларусі, пачынае няроўнае, адчайнае змаганьне. Адзін супраць сотняў тысячаў 🙏.
“Ўсё аддаваў не для сямейных справаў, не для асабістых выгодаў, а пасьвяціў на Вялікую Справу Вызваленьня Беларусі зь ярма польскага і маскоўскага. Праз такое становішча падняў сьцяг Беларусі у шырокім маштабе на зямлі Вашынгтона”.
Янка Чарапук меў у Амерыцы толькі невялікую жменьку паплечнікаў, прымаючы на сябе зьнішчальны агонь абразаў, зьдзекаў і паклёпаў з боку шматлікіх ворагаў.
☀️ Ён стаў адным з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага камітэту ў штаце Ілінойс, Беларуска-Амэрыканскага нацыянальнага клюбу. Да сьмерці ён актыўна актыўна ўдзельнчаў у жыцьці беларускай дыяспары, падтрымліваў цесныя сувязі зь беларускімі асяродкамі ў іншых краінах, збіраў грошы для матэрыяльнай падтрымкі беларускага студэнцтва і школьнінтва.
Падмога прыйшла толькі праз 25 гадоў, калі новая хваля эміграцыі вынесла на амерыканскі бераг тысячы беларусаў са сьцягамі адроджанай БНР. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…
▶️Глядзіце таксама “Krajavid” — БНР і Гомельшчына
Цюрых сустрэне фандзю і раклетам,
Лёндан — сакрэтам, Масква — пісталетам,
Прага няблага спатоліць нам смагу,
І толькі Чыкага, і толькі Чыкага…
🎧 Слухайце Volski — Daj mnie nahodu
@supermova #мова #годнасьць #дыяспара
Ужо заўтра 🔥🔥🔥
12 жніўня а 19:00 запрашаем на канцэрт, прагляд відэа і дыскусію пра беларускую мову ❤️
Госці:
Лявон Вольскі
Аліна Нагорная
Курт Вулхайзэр
Ігар Случак
Францыск Скарына
📍 Вільня, Paviljonas (Pylimo g. 21B)
Уваход вольны, данаты вітаюцца ☀️
Мерапрыемства ў фб
Падзяліцеся з сябрамі з Вільні ❤️
Гродна? Горадня!
У 1127 годзе ўпершыню у Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім і летапісах узгадваецца Горадня (Гродна). Горадня мела неафіцыйны статус другой пасьля Вільні сталіцы ВКЛ і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай, а потым другой сталіцы БНР пасьля Менску.
⚔️ У XIII—XIV стагодзьдзях Горадня вяла ўпартую барацьбу з Тэўтонскім Ордэнам. Прыкладна ў 1300 годзе кашталянам Гарадзенскага замка стаў знакаміты Давыд Гарадзенскі, найбліжэйшы паплечнік Гедыміна. У 1305 годзе ён разам з Гедымінам каля Горадні разьбіў ушчэнт войска крыжацкага комтура Конрада Ліхтэнхагена.
💪 У 1376 годзе Горадня перайшла ў валоданьне князя Вітаўта, які зрабіў места ў 1392 годзе другой сваёй сталіцай (агулам вялікі князь наведаў Горадню 31 раз). У канцы XIV стагодзьдзя Вітаўт заснаваў у месьце Фарны касьцёл.
▶️Глядзіце "Гісторыя за 5 хвілін" — ГАРОДНЯ - архітэктурная школа 12-13 стст.
🗡У вайну паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай (1654—1667) Горадню захапілі і спустошылі маскоўскія войскі. У 1673 годзе пачала дзейнічаць соймавая канстытуцыя, паводле якой у месьце мусіў праводзіцца кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Горадня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, яе разбурылі і разрабавалі расейскія і швэдзкія войскі, а ў 1709—1710 гадох места перажыла эпідэмію чумы, у выніку якой загінула значная частка насельніцтва.
Горадня была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху Польшчы, Беларусі й Летувы ў 1830 годзе. У 1863 годзе Гарадзенская губэрня стала эпіцэнтрам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Перад паўстаньнем К. Каліноўскі і В. Урублеўскі ўтварылі ў месьце рэвалюцыйную арганізацыю.
⏸Глядзіце “НОГІ Ў РУКІ” — Горадня з Віктарам Шалкевічам
Як правільна – Горадня ці Гродна? 🤔
Тапонім Горадня ўтварыўся ад таго ж караню, што і словы «горад», «гарадзіць». У клясічным беларускім правапісу старадаўні тапонім замацаваўся у форме Горадня. Гэтая форма здаўна ўжываецца мясцовымі жыхарамі і працягвае выкарыстоўвацца ў наш час. Апроч таго, форма Горадня ўжывалася ў дзяржаўных дакумэнтах БНР.
🎧 Слухайце "Падкасты Свабоды" — Горадня, сугучна з горадам, ці Гародня, сугучна з гародам?
Але…савецкая ўлада пачала масава пераймяноўваць старажытныя гарады й мястэчкі Беларусі, назвы якіх здаваліся ёй «немілагучнымі» і палітычна сумнеўнымі. Выкарыстоўваць тапанімію як складнік гібрыднай вайны пачалі яшчэ ў Расейскай імпэрыі — пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863–1864 году. у пару Расейскай імпэрыі, назвы не мянялі радыкальна, а «карэктавалі» адпаведна моўным густам новых гаспадароў.
▶️Глядзіце “Загадкі беларускай гісторыі” — Савецкая перабудова Горадні
Гародня! Жыву ў Гародні!
Усе дарогі вядуць ня ў Рым,
Яны вядуць да цябе. — Dzieciuki Гародня
❔ Якое месца ў Горадні ваша самае-самае? Дзяліцеся ў каментарах!
#мова @supermova #горадня