supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Верны беларускай мове паўсюль!

🥳 20 ліпеня 1981 - нарадзіўся Зьміцер Дашкевіч (в.Кушняры Івацэвіцкага р-на Берасьцейскай вобл.), былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт»

🗣 Дыялог са Зьміцерам у перадачы Мова Нанова:
- Якія памылкі найчасцей людзі робяць у беларускай мове
- Самая галоўная памылка - мы не карыстаемся роднай мовай
- А калі казаць пра граматыку?
- Калі мы ў нашай моўнай сітуацыі, дзе трэба чалавека падтрымаць, натхніць, дапамагчы яму, пачнем гаварыць пра памылкі, мы зруйнуем справы беларушчыны. Самая галоўная памылка - ігнараванне роднай мовы.
- Ну давайце спачатку эканамічныя праблемы вырашым, палітычныя, а потым ўжо да вашай мовы прыйдзем. Што адказываць такім лядзям?
- Ты займаешся комплексам праблем, калі ў цябе праблемы са здароўем. У Беларусі бяда ў розных сферах і мы не можам казаць, мы зоймемся эканомікай, а духовае культурнае што адбываецца нам па барабану. (аказалася можна і за гэтым чалавекам пойдзе большасць людзей... - н.а.)
Мы павінны вырашаць усе праблемы разам.

⚡️ У нас людзей якія могуць размаўляць па-беларуску, але нажаль большасць беларускамоўных людзей, яны беларускамоўныя толькі дзе трэба

⚡️ Гэта тваё роднае, тое што сотні гадоў выразалася, тое за што на захадзе садзілі ў турму, а на усходзе проста рэзалі жыўцом, тое за што тут у Курапатах 10кі, а мо і 100ні тыс людзей ляжаць і калі прыходзіць гэтае разуменне, ты ўжо пераадольваеш сябе

❤️ Ты мяняеш вокал сябе рэчаіснаць, калі ты застаешся верны беларускай мове паўсюль.

Зьміцер - публіцыст, актывіст, аўтар кнігі турэмнай літаратуры «Чарвяк» (2014), за якую ў 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча.
Гэта зборнік апавяданьняў, у якіх аўтар дае чытачу карціну сучаснай карнай сыстэмы ў Беларусі. Большасьць тэкстаў было напісана падчас яго зьняволення ў Глыбоцкай ды Горацкай калёніях у 2011-2013-ым гадах.

🎬 Больш пра прэмію Францішка Аляхновіча вы можаце даведацца ў новым выпуску праграмы А. Хадановіча - "У капцюрох ГПУ".

❤️‍🔥Як павіншаваць і падтрымаць Зьміцера вы можаце даведацца па спасылцы

#мова @supermova #гонар #годна

Читать полностью…

Супер Мова

Асоба беларускага духу.

🥳 19 ліпеня 1915 - нарадзіўся Антон Шукелойць (в. Якелеўшчына, Ашмянскі раён) - патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША, які пражыў 101 год.

▶️Глядзіце — Антон Шукелойць сьвяткуе 100-годзьдзе

Шматгадовы старшыня Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, член рэдакцыі газеты «Беларус», член Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

Быў удзельнікам найважнейшых гістарычных падзей Беларусі таго часу: скончыў Віленскі ўніверсітэт (1939), у 1941 быў арыштаваны органамі НКУС (вызваліўся з турмы ў выніку налёту нямецкай авіяцыі). Працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадской управы падчас нямецкай акупацыяй. З 1944 у эміграцыі.

🗽 Глядзіце — Экскурсія па Нью-Ёрку са спадаром Шукелойцем

Запрашаем пачытаць Гутаркі з Антонам Шукелойцем. Многія сьведчаньні Шукелойця проста сэнсацыйныя ды прымушаюць задумацца пра праблему выбару нацыянальных дзеячоў ва ўмовах пэрманентнай акупацыі іхнай краіны рознымі таталітарнымі рэжымамі.

📕 Чытайце кнігу Зянона Пазьняка — Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Калі ўсе згублены ключы,
Калі ні шанцу,
Анічога —
Усе ж ідзі,
Любі,
Крычы
І пасягай на перамогу.


✍️ Алесь Разанаў

#мова @supermova #дыяспара #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

Стваральнік беларускага стылю ў архітэктуры

🏠 Беларускі архітэктурны стыль – які ён? Арганічны, у якім дойлідства й прырода мусяць сплятацца ў суцэльны гуманістычны асяродак. Стыль с дынамічнай кампазыцыяй, дзе нават бетонныя калёны й роспіс грызайлю імітуюць разьбу па дрэве.

🥳 Лявон Вітан-Дубейкоўскі, Дзень народзінаў якога мы адзначаем сёньня, стаяў у самых ягоных вытокаў.

▫️ Сапраўдны талент рэдка абмяжоўваецца адной сферай: Лявон Вітан-Дубейкоўскі быў ня толькі выбітным архітэктарам, але і грамадзкім дзеячам, педагогам, фалькларыстам і паэтам, які пісаў творы выключна па-беларуску. Ён першым абгрунтаваў і ўвасобіў ідэю нацыянальнага беларускага стылю ў будаўніцтве XIX – пачатку XX стагодзьдзяў. Гэта адзіны дойлід, які застаўся цалкам беларускім, не савецкім майстрам.

🔺 Маці, якая ніколі не цуралася сваёй мовы, кніжачка Францішака Багушэвіча – вось галоўныя сродкі нацыянальнай сьвядомасьці Дубейкаўскага. Працуючы ў Смаленску, ён пачаў зьбіраць беларускі фальклор і пісаць на роднай мове вершы, байкі, апавяданьні. Ягоныя байкі «Цягне воўк — пацягнуць воўка!» (1892) і верш «Бура» (1893) увайшлі нават у літаратурныя хрэстаматыі.

Калі ж хмары перастануць
Зацямняці нашы дне?
Калі ж праўда зноў паўстане
І прамень сьвятла блісьне?

▫️Лявон выйшаў са старажытнага роду літоўскіх князёў. Пасьля заканчэньня школы і Мсьціслаўскага павятовага вучылішча бацькі яго адправілі на вучобу ў Варшаву – тым самым адкрылі акно ў шырокі сьвет архітэктуры. У 1902 годзе Дубейкаўскі паехаў у Пецярбург і працягнуў вучобу там, прагнуўшы Парыжа. Тры гады вучобы ў парыжскай Спецыяльнай архітэктурнай школе (Ecole Special d’Achitekture), дзе ён атрымаў дыплом архiтэктара-мастака, канчаткова сфарміравалi яго мадэрнiстам.

🔺 У Смаленску 25-гадовым юнаком ён адкрыў уласнае архітэктурнае бюро. Сярод галоўных ягоных твораў той пары — цэрквы ў Манастыршчыне i Ярцаве, скарбнiца ў Вязьме. У 1894 годзе ён перамагае ў конкурсе на будаўнiцтва мураванага касьцёла Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску ў духу неаготыкі. Вялiкi двухвежавы касьцёл таямнiчым чынам быў узьведзены ў рэкордна кароткія тэрмiны — усяго за два гады.

▫️ Прыкладна ў той жа час Дубейкаўскі правёў рэстаўрацыю касьцёлаў у Крычаве, Смалянах, Воршы, Сьвіслачы і Мсьціславе. Пазьней, жывучы ў Вiльнi, ён кiруе рэстаўрацыяй многiх помнiкаў, у прыватнасьцi кляштараў бернардынцаў i францысканцаў, што ацалелi дзякуючы яго рупнасьцi.

🔺 Увосень 1916 году ён атрымаў нечаканую прапанову ад ксяндза Францішка Будзькі зрабіць праект беларускага касьцёла. Разам са сваімі паплечнікамі Будзька фундаваў створаную ў той час газету Świetač, але галоўнай ягонай марай было стварэньне каталіцкай парафіі, дзе б казаньні й набажэнства чыталіся па-беларуску. Нажаль, праект так і застаўся на паперы.

▫️ Пазней, у 1927—1928 гадах, Дубейкаўскi рэалiзаваў iдэю драўлянай бажнiцы ў беларускiм стылi ў мястэчку Дрысьвяты Браслаўскага раёна, выкарыстоўваючы праект 1916 года як эскiз iдэi. У гэтым касцёле Святых Пятра i Паўла Дубейкаўскi цалкам увасобiў свае ўяўленьнi пра кампазыцыйныя й дэкаратыўныя адметнасьцi беларускай архiтэктуры.

🔺 Тым часам ён будуе мураваную царкву старавераў у Вiдзах, шэраг прыватных дамоў, уласную сядзiбу ў Вiльнi, на Падгорнай. У 1925-м стварае Школу будаўлянага рамяства ў Вiльнi і кiруе ёй.

▫️ У 1927 годзе Дубейкаўскi нарэшце прыступiў да ўзьвядзення першай у сьвеце бажнiцы ў беларускiм стылi. Праз два гады высокiя вежы касьцёла ўзьнесьлiся па-над дрысьвяцкiмi разлогамi.

Ён, стваральнік беларускага стылю ў архітэктуры, да канца дзён застаўся рамантыкам, які шчыра верыў у здзяйсьненьне сваіх мар...🙏

Скора прыйдзе да нас воля!
Ў родным краі — паміж нас —
Заясьнее шчасьце, доля.
Будзе сьвята — вялік час.

✨ Паводле Сяргея Харэўскага, беларускага мастака, літаратара, гісторыка мастацтва.

#мова @supermova #архітэктура #дойлідства

Читать полностью…

Супер Мова

Літоўская гаспадыня​​

🥳 18 ліпеня 1803 - нарадзілася Ганна Цюндзявіцкая (в. Каралішчавічы, Менскі раён) - шляхцянка, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў.

⚡️ Ганна Цюндзявіцкая аўтарка сапраўднага бестселера ХІХ стагоддзя. Кніга “Літоўская гаспадыня” дапамагла сотням беларускіх сем’яў пасьля вайны 1812 года, ва ўмовах эканамічнага крызісу, як сказалі б мы цяпер. Але кніга выйшла ананімна, імя аўтаркі адкрылася толькі ў нашыя часы, і пасёньня пра Ганну вядома не так шмат.

▶️Больш зьвестак пра Ганну Цюндзявіцкую, а таксама як Адам Мальдзіс раскрыў сапраўднае аўтарства кнігі ў відэа "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая. Знакамітыя беларусы.

#мова @supermova #гаспадыня #кніга

Читать полностью…

Супер Мова

На першым этапе фармаваньня нацыянальнага руху

🥳17 ліпеня 1796Ян Чачот (в. Малюшычы, Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці), паэт-рамантык, філямат, філярэт, фальклярыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.

▶️Глядзіце «Карані і вытокі» — Ян Чачот, Адам Міцкевіч, беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло

Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале

У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу

У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў

📚 Знаёмціся — Творчасьць Яна Чачота

Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня

😜 Гісторыя пад знакам Пагоні — Ян Чачот

#мова @supermova #гонар

Читать полностью…

Супер Мова

Украінізмы ў беларускай мове.

У 1920-я гады пры разрабленьні навуковае тэрміналёгіі некаторыя тэрміны беларускае мовы былі ўтвораныя паводле ўкраінскіх узораў: грамадзка-палітычныя (барацьба, барацьбіт), лінгвістычныя (дзеяслоў, дзеепрыметнік, займеньнік, дзеепрыслоўе, чаргаваньне).

Лексычныя ўкраінізмы, зьвязаныя з абазначэньнем спэцыфічна ўкраінскіх (сучасных і гістарычных) рэаліяў, захоўваюцца ў перакладах з украінскае мовы. Напрыклад, у перакладах Янкі Купалы твораў Тараса Шаўчэнкі на беларускую мову трапляюцца ўкраінізмы байдак, байрак, гайдамак, 
кабзар і інш. Традыцыі ўкраінскае мовы аказаліся найбольш устойлівымі ў беларускім народна-гутарковым маўленьні (паўднёва-заходні дыялект беларускае мовы), чым у літаратурнай мове: доня — дачка, худоба — жывёла.


Ёсьць і “лішнія” ўкраінізмы. У нашаніўскіх клясыкаў нормаю былі сумніў, сумніўны — украінізмы чыста фанэтычныя, нематываваныя, і таму слушна замененыя на сумнеў і сумнеўны (за што ваяваў Янка Станкевіч). Дакладна непатрэбны ў беларускай мове навамодныя ўкраінізмы адрэса, напрыканцы, распавядаць, бо маем здаўна адрас; пад канец, расказаць ці апавядаць. Украінізм напрамак лепш замяняць кірункам (а вось “накірунак” — штучны гібрыд гэтых двух словаў).

————————————————————————
Украінізмы ў беларускай мове.

Украінцы шмат чым нас "узнагародзілі" (інфіцыявалі). І "вырашыць" яны нашмат раней падчапілі, і "сутнасьць" украінцы прыдумалі, а ня мы. Пра "распавядаць" не кажу, бо для іх – гэта нармальнае слова, мабыць, народнае, для нас – чужое.

Аповед (оповідь) ➔ расказ, апавяданьне
Распавядаць (розповідати) ➔ расказваць, апавядаць
Барацьба (боротьба) ➔ змаганьне
Безпека (безпека) ➔ бясьпечнасьць
Вырашыць (цсл. рѣшити ➔ рас. решить ➔ укр. вирішити) ➔ 1. надумацца 2. разьвязаць 3. ухваліць; пастанавіць
Гаманец (гаманець) ➔ кашалёк
Іспыт (іспит) ➔ выпыт, экзамэн
Квіток (квиток) ➔ білет
Бескаштоўны (безкоштовний) ➔ дармовы (бясплатны)
Бескаштоўна (безкоштовно) ➔ задарма, бясплатна
Напрамак (напрямок) ➔ кірунак, прасьцінак
Напрыканцы (наприкінці) ➔ пад канец, у канцы; на заканчэньне
Суворы (суворий) ➔ суровы
Сувязь (сувязь) ➔ зьвязак
Сумніў (сумнів) ➔ сумненьне, сумнеў
Сутнасьць (цсл. сѫтьство ➔ рас. сущность ➔ укр. сутність) ➔ існасьць, іста
Хлебароб (хлібороб) ➔ земляроб, ратай, араты (па-расійску земледелец, хлебопашец, пахарь)

Увага!
Навамодны ўкраінізм “напрыканцы”. Здаецца, не заўсёды ў аднолькавым сэнсе: часам як “пад канец”, “на заканчэньне”, часам як “у канцы”.

Калі падсумаваць сказанае, то ўкраінізмы паяўляюцца ад няведаньня ўкраінскай мовы.

📷 Pan Litoŭski — Украінізмы ў беларускай мове.

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Цэлы партызанскі атрад у тыле русыфікацыі.

🌟 15 ліпеня 1900 - нарадзіўся Уладзімер Дубоўка (в. Агароднікі, зараз Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць) (в. Агароднікі, зараз Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць), беларускі паэт, празаік, мовазнавец, перакладнік, літаратурны крытык.

🔥 Калі б у свой час Дубоўку паслухалі, мелі б цяпер асобныя знакі для «дж», «дз» і «ö» замест «ё» — цэлы партызанскі атрад у тыле русыфікацыі. І, магчыма, умелі б своечасова чытаць знакі бяды.

✨ У хрэстаматыйным вершы «О Беларусь, мая шыпшына» можна пры жаданьні знайсьці цэлы россып намёкаў на нашую сучаснасьць: ад Чарнобылю і татуяваньня «Пагоні» да колераў сьцягу. І знаходзяць жа: кожны на свой густ.

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

✨ Тэкст паэмы "Кругі", магчыма, адзін з самых дзіўных у беларускай літаратуры. Верш, вольны ва ўсіх сэнсах, у тым ліку часам і ад самога сэнсу, апрача хіба што ўласна Дубоўкавага, толькі яму вядомага. Сьвет паэмы — нейкая віртуальная прастора, паміж Менскам і Масквой, прычым і Масква, і Менск тут — не зусім гарады. І нават зусім не гарады.

✨ У сібірскіх сваіх выгнаньнях (27 гадоў) — новых кругах, пякельных, доўгіх, бясконцых, пакутлівых, падчас якіх памёр ягоны сын — Дубоўка чым толькі не займаўся; міжволі разьвіў свой атрыманы ад бацькі і дзеда цясьлярскі талент — і, па сьведчаньнях, усю мэблю для сваёй кватэры ў Маскве, дзе пасяліўся ў канцы 50-х пасьля рэабілітацыі, змайстраваў сам.

☄️ Кажуць, што ў ноч на 15 ліпеня 1900 года над вёскай Агароднікі Вілейскага павету бачылі Castle in the Sky, ад якой у нейкі момант аддзялілася нешта падобнае на камэту і паляцела долу. Брэшуць, напэўна.

🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Не чапай маіх кругоў

#мова @supermova #героі #гонар #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

Відзік вяртаецца!

У новым 47-м выпуску абмяркуем пакуты леварукіх з мышкамі, навіны Відзіка і алгарытмы Ютуба, уражанні Віталя ад Kingdom Come: Deliverance і Рудзі ад WarTales, а таксама шмат іншага.

Запрашаем да прагляду

https://youtu.be/7-ME5qbr9uY

Читать полностью…

Супер Мова

Пісьменьнік, які прайшоў ГУЛАГ

🥳 14 ліпеня 1911 - нарадзіўся Павал Пруднікаў (в. Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён, Магілёўская в-ць) - беларускі пісьменьнік. Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава.

🔴 Паваал Пруднікаў застаўся у беларускай літаратуры як выбітны паэт, эсэіст, аўтар успамінаў. Раньнім вершам уласьціва патэтыка заклікаў, лозунгавасьць. Відавочна адчуваецца ўплыў творчасьці Ўладзімера Маякоўскага, асабліва ў пляне пабудовы верша. Але ў сталым веку значнае месца пачынае займаць роздум пра жыцьцё, што пераплецены з апяваньнем прыгажосьці роднай зямлі і асэнсаваньнем яе мінулага. Павал Пруднікаў стаў адным зь першых паэтаў, хто апеў прыгажосьць Браслаўскага краю.

⚡️ Найбольш значным у творчасьці Паўла Пруднікава зьяўляецца шэраг твораў, прысьвечаных жахам сталінскіх рэпрэсіяў. Самому пісьменьніку загадам Тройкі НКУС прысудзілі 8 гадоў лагероў. Павал Пруднікаў некалькі месяцаў утрымліваўся ў пецярбурскіх «Крыжах». Паводле прыгавору атрымаў восем рокаў ссылкі. Першапачаткова быў этапаваны ў Бурацкую АССР. У зьняволеньні працаваў на будаўніцтве чыгунак, на будаўніцтве шыннага заводу ў Омску і горна-мэталюргічнага камбінату ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край).

🔴 Пасьля заканчэньня тэрміну зьняволеньня (жнівень 1945) вымушаны быў некаторы час працаваць токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, потым загаднікам бібліятэкі Нарыльскага горна-мэталюргічнага тэхнікуму. Пасьля вяртаньня ў родныя мясьціны (1946) настаўнічаў у сярэдніх школах Смаленшчыны (м. Рослаў, Рослаўскі і Ершыцкі раёны). Тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ганнай. Аднак доўга затрымлівацца на адным месцы не ўдавалася, бо існавала пагроза быць арыштаваным паўторна, таму Павал зь сям’ёй вымушаны быў зьехаць са Смаленшчыны. У гэты час у іх сям’і нарадзіліся дзьве дачкі: Вольга і Ніна.

🔴 У 1952 яны нарэшце спыніліся на Браслаўшчыне ў вёсцы Слабодка. Першы час яны заставаліся амаль бяз сродкаў да існаваньня і ледзьве зводзілі канцы з канцамі. Павал уладкаваўся на працу настаўнікам расейскай мовы, літаратуры і гісторыі ў мясцовай школе, а яго жонка Ганна — настаўніцай у малодшых клясах.

🔴 У студзені 1956 быў рэабілітаваны.

⚡️ Сьвядэцтва пра турму і сваё жыцьцё пасьля вызваленьня з канцлагера Павал Пруднікаў пакінуў у аповесьцях "Паўночнае пекла", Яжоўскія рукавіцы.

Зноў згадаў я сёння сорак першы
Ў векавой тайшэцкай тайзе.
Мне тады было не да вершаў, —
Ледзь жывы застаўся балазе.

Я ляжаў галодны у кандзеі
У чаканні нейкага канца,
Бо рады сяброў маіх радзелі
Па ўказанні грознага Айца…


✍️ Павал Пруднікаў - “Незабыўныя”

🎧 Слухайце падкаст — «Архіпэляг БЕЛАГ»

#мова @supermova #паэт #рэпрэсіі #гулаг

Читать полностью…

Супер Мова

Нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы.

🥳 13 ліпеня 1897 - нарадзіўся Міхась Міцкевіч (в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету) - беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч. Малодшы брат Якуба Коласа.

Міхась быў адзіным з чатырох братоў Якуба Коласа, які паступіў у настаўніцкую сэмінарыю, пайшоў шляхам знакамітага старэйшага брата. Пачаў пісаць у 1917—1918 гадах, але друкаваўся нячаста. Зрэшты, нават нешматлікіх публікацыяў было дастаткова, каб Міхася прыкмецілі Максім Багдановіч і Максім Гарэцкі. Апошні ў сваёй кнізе «Беларуская літаратура» пісаў, што гэта «вельмі спадзеўны і бэлетрыст, і публіцыст».

📝 Чытайце артыкул — У музэі Якуба Коласа не дазволілі выставу да 120-годзьдзя брата паэта Міхася Міцкевіча.

Пад уплывам Язэпа Лёсіка Міхась Міцкевіч уключыўся ў грамадзкі рух — быў абраны дэлегатам Усебеларускага зьезду. У 1919–1920 гг. Міхась выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. Падчас вайны Міхась Міцкевіч працаваў настаўнікам у Мікалаеўшчыне і школьным інспэктарам.

⚡️ У артыкуле „Беларуская нацыянальная школа“ Міхась Міцкевіч выказў перакананьне, што "ніякай нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы. А мова — гэта аснова нацыянальнай школы." Гэтай пазыцыі Міхась Міцкевіч прытрымліваўся усё жыцьцё, працягваў настаўнічаць у эміграцыі. У нямецкім лягеры Рэгенсбург Міхась Міцкевіч быў дырэктарам пачатковай школы. Літаратар, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода Ян Максімюк напісаў кнігу «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945–1950)». Ён піша, што дзякуючы гэтай гімназіі навучэнцы ня толькі атрымлівалі добрую адукацыю, але мелі магчымасьць паступіць у прэстыжныя ўнівэрсытэты.

У 1950 годзе Міхась Міцкевіч пераехаў у ЗША. Там стаў актыўным дзяячом Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі.

▶️ Глядзіма Беларускі крок — Хто пахаваны на беларускіх могілках у ЗША

#мова @supermova #публіцыстыка #настаўніцтва

Читать полностью…

Супер Мова

Прывітанне, сябры! На сувязі Кіназнічка.

У новым выпуску Plistačka падрыхтавала для вас агляд галоўных фільмаў 2024 года. Яго першай паловы. А таксама акрэслівае, чаго чакаць ад кінаіндустрыі ў другой палове года.

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/5rEEAiFse5k

Читать полностью…

Супер Мова

Хто захаваў спадчыну Янкі Купалы?

🥳 12 ліпеня 1920 - нарадзілася Ядвіга Раманоўская — захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменьніца Янкі Купалы.

⚡️ На працягу 42 гадоў Я. Раманоўская працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы (1960—2002). Вяла актыўны і пасьпяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.). Зьбірала ўспаміны сучасьнікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэньні экспазыцый і выставаў у філіі музэю ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазыцыі музэю (1976), філіі музэю ў Ляўках (1977), музэю-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» Любанскага раёну (1980).

📍 Дзякуючы намаганням Ядвігі Юльянаўны ўсталяваны мемарыяльныя дошкі, увекавечаны мясціны, звязаныя з жыцьцём і творчай дзейнасьцю Янкі Купалы. Пра іх вы можаце даведацца ў мінулым допісе.

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
Родны мой,
Ты пытаеш, хто такія
Мы з табой?

Ці мы людзі, ці скаціна,—
Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
Гэты гай;

Запытайся сваёй долі,
Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна,
Хто мы тут?


✍️ Янка Купала - Брату

#мова @supermova #музэй #купала

Читать полностью…

Супер Мова

🇷🇺 Турысты з Піцера 🇷🇺

👑 10 ліпеня 1705 году расейскі цар Пётар І, які ваяваў са швэдамі і таму знаходзіўся ў Полацку зь неафіцыйным несяброўскім візытам, адзначыў свае імяніны.
Назаўтра, 11 ліпеня, ён прачнуўся, паспрабаваў прамовіць слова «достопрімечательності» і ня здолеў.

⛪️ ...Неўзабаве цар з набліжанымі ўвайшлі ў сабор сьвятой Сафіі. Пётар, не азіраючыся па баках, рушыў да алтара. Гісторыкі лічаць, што манарх-рэфарматар хацеў там аблягчыцца. Звычайная, калі падумаць, фізіялягічная патрэба. Для душы і цела. Аднак шлях цару моўчкі загарадзілі некалькі манахаў. Пётар спыніўся.

👑 «Но-но», — сказаў ён прымірэнча. — «А яшчэ лічыце сябе эўрапейцамі. А нас ардой азіяцкай. Не даюць пасцаць чалавеку. Да таго ж госьцю, які проста захацеў зірнуць на гэтыя... дыстпрстр...»

⛪️ «Што за морда, пытаюся?» — крыкнуў цар. І тады адзін з манахаў зірнуў проста ў пахмельныя вочы цара і спакойна адказаў:
«А гэта сьвяты пакутнік Ясафат Кунцэвіч, якога забілі праваслаўныя ератыкі».

🗡 Паводле гістарычных крыніцаў, у той дзень цар уласнаручна забіў вікарыя Зайкоўскага, Меншыкаў — айца Кнышэвіча, пасеклі шаблямі закрыстыяна Кандратовіча, казаньніка Калбячынскага, айца Кізікоўскага і брата Анкудовіча. Некаторых іншых уніятаў з сафійскага храму забілі на другі дзень.

🧨 Ёсьць і іншыя вэрсіі таго, што адбылося ў Сафіі тым ліпеньскім днём... Так ці інакш, уніяцкія манастыры былі пасьля гэтага зачыненыя, а сам храм Пётар загадаў перарабіць у склад пораху і амуніцыі. Празь пяць гадоў расейцы яго ўзарвуць.

😞 А яшчэ праз трыста гадоў цара Пятра на гэтых абшарах хто-ніхто ўсё яшчэ будзе па звычцы называць «нашым», «геніяльным», «пэрсанажам айчыннай гісторыі». Дом, дзе ён п’янстваваў у Полацку, рэканструююць. І будуць дзякаваць яму за Новы год — які ў Беларусі нібыта ўвёў менавіта той «імяніньнік» (што хлусьня і няпраўда).

© А дом, дзе ён п'янстваваў, не толькі рэканструявалі, а й дошку навесілі, дзе запісана пра тое, што ён тут быў. Во, што адбываецца з народам, у якога адбілі нацыянальную памяць і годнасьць. А многія з гэтага народу дагэтуль ня хочуць прасынацца, бо адсутнасьць памяці й годнасьці спаць не перашкаджае, ды й ня трэба пра праблемы думаць. - Зоська (Ліда) 11,07,2013 08:53

© Гэныя манахі выбралі хрысьціянскую веру перад абліччам азіяцкае зяпы. Тым яны сталіся падобнымі да першых хрысьціянаў, што выбіралі веру перад абліччам зяпаў ільвіных. Беларусу варта мець іх за прыклад. - cioma 11,07,2013 22:51

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Турысты з Піцера

За апошнюю тысячу гадоў беларусы ваявалі з расейцамі як мінімум 100 год. Многія з гэтых войнаў былі страшнейшыя за ІІ сусьветную, а агулам нам вядома пра дзясяткі войнаў з усходнім суседам. Разьбярэмся зь мітамі, у якія паверыла шмат беларусаў.

Глядзіце відэа — Колькі разоў беларусы ваявалі з расейцамі

#мова @supermova #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Праз космас.

🥳 10 ліпеня 1895 - нарадзіўся Павел Сухі, авіяканструктар беларускага паходжання (г. Глыбокае)

Бацька Паўла, Восіп Андрэевіч Сухі, сялянстваў разам з бацькам. Выявіў у дзяцінстве выдатныя здольнасці. На грошы, сабраныя аднавяскоўцамі "усім светам", - атрымаў адукацыю ў настаўніцкай семінарыі. Затым працаваў настаўнікам у роднай вёсцы

✈️ Павел Сухі - аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Канструкцыі яго самалётаў адрозніваюцца ўвядзеннем розных тэхнічных навінак, упершыню ўжытых у савецкім самалётабудаванні.

Авіяканструктар А. К. Антонаў называў яго «квінтэсэнцыяй нашай авіяцыі». На самалётах канструкцыі П. В. Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту.

🥳 10 ліпеня 1942 - нарадзіўся Пятро Клімук, беларускі касманаўт (в. Камароўка, Брэсцкі раён)

🚀 Быў у космасе 3 разы. Ягоным першым палётам стаўся палёт на «Саюзе-13» 18—26 сьнежня 1973 году. Затым была місія на касьмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.
_________________________

Сюрпрыз у пробах з астэроіда Bennu, SpaceX знішчыць МКС, адкладзенае вяртанне экіпажа Starliner, выпадковы палёт прыватнай кітайскай ракеты.

🎧
Слухайма падкаст «Праз космас» — Выпуск #64

@Praz_Kosmas @supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Маляваў “зусім ня тое” і марыў, каб беларусы жылі вольным жыцьцём.

Як вы ўяўляеце сабе вобраз Каліноўскага? Упэўнены, што адразу згадваецца постаць паўстанца, дзе ён гутарыць з паплечнікамі, або разам з Валерам Урублеўскім робіць агляд іх шэрагаў. Менавіта так бачыў яго мастак Пётра Сергіевіч – ягонаму пэндзалю належаць вядомыя хрэстаматыйныя палотны.

🎨 Беларускі жывапісец, графік, мастак-манумэнталіст нарадзіўся 10 ліпеня 1900 году у вёсцы Стаўрова Браслаўскага раёну. Большасьць часу Пётра Сергіевіч пражыў у Вільні – паветра гэтага гораду зрабіла адной зь ягоных галоўных тэмаў гісторыю. “Усяслаў Полацкі”, “Скарына ў друкарні”, “Арышт Паўлюка Багрыма”... У 1920-30 гады мастак стварае манумэнтальныя поліхромныя размалёўкі ў касьцёлах Горадні, Смаргоні, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў.

“Вечна я з сваіх прац не задаволены, так мучаюся, ад зары да зары малюю, не хапае мне часу паесьці... Нявольнік я вечнага хараства, не спачну да сьмерці... Пастанавіў нікому не гаварыць, як мне жывецца — цяжка ці добра... Пастанавіў не маляваць на замову... Ідзі за голасам душы сваёй. Гэта ёсьць твой закон. Што лепшага можа быць для душы чалавека, як вольнасьць?..”.

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Пётра Сергіевіч

Творчасьці Сергіевіча ўласьцівыя вобразнасьць, эмацыйнасьць, цікавасьць да самабытнасьці беларускай народнай культуры. Некалькі паваенных дзесяцігодзьдзяў віленская майстэрня Сергіевіча была месцам паломніцтва беларускіх мастакоў.

Адразу ж пасьля заканчэньня Віленскага унівэрсытэта Сергіевіч апынуўся ў асяродзьдзі людзей, захопленых грамадзкімі клопатамі, трывогамі. Дэмакратычная творчая інтэлігенцыя — беларуская, польская, летувіская, яўрэйская — тая яе пераважная частка, якая не пайшла на ўслужэньне пануючаму рэжыму, рупліва й згодна працавала над павелічэньнем духоўных здабыткаў родных народаў, дзеля лепшай будучыні.

📕 Чытайма біаграфію мастака ад Арсеня Ліса — Пётра Сергіевіч

Менскае ж начальства ад мастацтва, пачуўшы імя Сергіевіча, пачынала нэрвавацца: “малюе не зусім тое”. Жывому клясыку, творчая спадчына якога складала 600 палотнаў, дазволілі ў беларускай сталіцы ўсяго дзьве пэрсанальныя выставы. Выступаючы на адной зь іх, прысьвечанай ягонаму 75-годзьдзю, мастак сказаў пра сваю запаветную мару — “каб народ беларускі жыў вольным жыцьцём, тварыў сваю культуру і вызнаваў адзінага Бога”.

#мова @supermova #культура #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Мой край, што крыж на сэрцы мае...

🥳 20 ліпеня 1880 — нарадзіўся Гальяш Леўчык (Слонім) — беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладнік, музыка.

⚡️ Сапраўднае імя творцы было Ільля Ляўковіч. Друкавацца пачаў з 1908 ў «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я далучыўся да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка». Супрацоўнічаў зь дзіцячым часопісам «Заранка».

⚡️ У Варшаве Гальяш Леўчык зьбіраў сродкі на пасьмяротнае выданьне зборніка твораў Сяргея Палуяна, шукаў платную рэкляму для «Беларускага календара», выпытваў у зьбяднелых арыстакратаў Польшчы граматы, пячаткі, беларускія выданьні.

📝 Чытайце артыкул — Чыжыку беларускаму – 135 гадоў

⚡️ Меў багатыя, найперш беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме. Зьбіраў і апрацоўваў фальклёр, узоры народнай керамікі. Добра граў на гітары, акарыне, маляваў. На свае тэксты пісаў музыку (зьберагліся ноты яго песьні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, К. Тэтмаера, А. Лянге і інш. Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося.

📝 Чытайце таксама — Маркотны лёс рупліўца са Слоніма

Мой край крыжоў, дзе сьлёзы льюцца,
Дзе віхар зьдзеку ня сьціхае,
Скуль жаль і боль у сьвет нясуцца,—
Мой край, што крыж на сэрцы мае…

✍️ Гальяш Леўчык — Беларусь — мой край.

📝 ЧытайцеЛёс сяброў гуртка беларускай моладзі

#мова @supermova #літаратура #этнаграфія

Читать полностью…

Супер Мова

Аптэка vs Зельня

Надоечы мне на вочы патрапіў пераклад слова “аптэка”. Насельніцтва прызвычалася да гэтай назвы, але ніхто ня ведае, што яно з старажытнагрэцкай мовы перакладаецца як склад ці сьвіран. Навошта нам замежнае слова й гэты “склад / сьвіран”?

Зельня — беларускае слова ад слова “зёлка” (лекавая трава). У інвэнтарах кляштараў за 17-19 ст. гэтае слова заўсёды бытуе, бо манахі займаліся і лекаваньнем мясцовага народу. Ну, латышы ж ня пішуць шыльды на крамах тыпу “Produktas”, а “Pārtika”. Дык чым горшыя беларусы? А пытаньне ў тым, што даўней беларусы неяк жа абыходзіліся і без маскалізмаў і інтэрнацыяналізмаў. Свае словы мелі!
———————————————————————
Аптэка VS Зельня

Аптека — аптэка, зельня, зялейня (Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік. Менск: Тэхналогія, 1995.
Укладальнікі: С.Прыхожы, А.Стасевіч, А.Юркін, А.Сітнік, І.Каваленка)

А як у іх?
Па-чэску аптэка будзе lékárna.
А беларускае слова лекарня (шпіталь) па-чэску будзе nemocnice.

📷 Pan Litoŭski — Аптэка vs Зельня

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

😱 Беларускае, нашае, сёньня нечаканая страва "Агуркі зь мёдам на лустачках хлеба".

📜 Рэцэпт "Агуркі зь мёдам на лустачках хлеба".

⏰ Час гатаваньня: 10 хвілінаў.

📝 Складнікі:
• 1 баханка вельмі свежага чорнага хлеба.
• 500 г хрумсткіх салёных агуркоў.
• мёд.

🔥 Працэс гатаваньня:

🍞 Крок 1-ы: Рыхтуйма наш хлеб.
Нарэжце хлеб лустамі сярэдняй таўшчыні, разрэжце кожны кавалак на чвэртачкі. Падсмажце іх у тостары або ў духоўцы, астудзіце.

🥒🍯 Крок 2-і: Выкладвайма агуркі і мёд.
Салёныя агуркі нарэжце вельмі тонкімі лустачкамі.
Абкладзеце па некалькі лустачак агурка на кожны кавалак хлеба і паліце зьверху невялікай колькасьцю мёду.

Смачна есьці! 😋🧡

@supermova #рэцэпты #закускі #стравы #кухня

Читать полностью…

Супер Мова

Пачынаем рубрыку «Няправільны слоўнік»!

У ёй будзем дзяліцца (ня)існуючымі словамі з нетрывіяльным сэнсам. Усе яны — плод хворай творчай фантазіі адмінаў. На інтэлект не ставім, будзе проста весела!

#мова @supermova #наватворы

Читать полностью…

Супер Мова

Музэй гісторыі Магілёва

⚡️ 16 ліпеня 1990 - заснаваны Музэй гісторыі Магілёва.

Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 годзе. У 2006 г. створаны філіял музэю — мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Герб Магілёва — самы антымаскальскі сярод беларускіх гарадоў?.. Чаму магілёўцы “здалі” горад маскавітам у 1654 годзе? Як паводзілі сябе акупанты? Чаму праваслаўны “русінскі” горад урэшце — паўстаў? Тры вэрсыі падзеяў — якая найбольш праўдзівая? Як у часы Маскальскай імпэрыі “перапісвалі” міт пра паўстаньне?

🙃✌️ Глядзіце —Як выбіць акупантаў? 🥊 Магілёўскае антырасейскае ПАЎСТАНЬНЕ

Задралі вы ныць, я разумею балюча але
Задралі вы ныць, бо гэтая тэма ўсім нам баліць
Не проста так існуе настальгія, бо недзе там усе дарагія
Дома яны ці над надмагільлем і з гэтым трэба нешта рабіць


🎧 Слухайце Angst x лайтовы — Люстэрка

Ці вы наведвалі Музэй гісторыі Магілёва? Калі так, якія засталіся ўражаньніні?

#мова @supermova #музэй #магілёў

Читать полностью…

Супер Мова

Захаваў свой стрыжань і застаўся Чалавекам

🌟 Уладзімер Дубоўка зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё лексычнага строю беларускай літаратурнай мовы, папаўненьне яе слоўнікавага складу абстрактнай і навуковай лексыкай.

Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал», «агораць», «апантаны», «ашчаперыць», «водар», «дойлід», «збочыць», «зьнічка», «імклівасьць», «наканаваны», «нелюдзь», «непрыдатны», «талака», «удубальт» і інш

Прасачыў і гісторыю выкарыстаньня розных графічных сыстэмаў у беларускім кнігапісаньні — глаголіцы, кірыліцы, грамадзянкі — ён прыйшоў да высновы, што «Сучасная наша кірыліца непапраўна лепш прыстасавана да нашае фонэтыкі, чымся польска-чэскі альфабэт».

Таксама У. Дубоўка прапаноўваў замяніць створанае М. Карамзіным «ё» на «ö» (öн, лöн, Лöндан); увесьці на ўзор украінскае графікі «ї» для перадачы спалучэньня «йі» (їкаўка, їм, паїла)

Ён сапраўды быў чалавекам эпохі! Выбітнейшым Беларусам! Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — сябар літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк», «Узвышша».

І калі б не прыход да ўлады Сталіна і рэпрэсіі, яго імя грымела бы не хужэй за К-1, К-2, Б-1 і Б-2.

📝 Чытайце артыкул -- 10 фактаў пра вязьня сумленьня Ўладзімера Дубоўку, які ненавідзеў Сталіна і стукачоў

Але негледзячы на яго цяжкі лёс, 28 гадоў у ссылцы, катаргу, голад, страту сына, ён захаваў свой стрыжань, у любым месцы заставаўся Чалавекам, рабіў наваколле лепш, дапамагаў людзям і пісаў напрыканцы жыцця вершы для дзяцей.

🎧 Слухайце падкаст Белліт Цыкл «Асобы». Уладзімер Дубоўка. Частка 1 і Частка 2.

Творчы шлях мой нязменна адзін,
я шукаю для сіл сваіх выйсці.
Ты, Адаме, мне кажаш:
— Ідзі,
з пераломнага часу каб выйсці!


▶️ Глядзіце Wir.by — Уладзімір Дубоўка: Гулаг і санеты Шэкспіра

#мова @supermova #героі #гонар #белліт

Читать полностью…

Супер Мова

Наша перамога!

🏆 15 ліпеня 1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам

Тое, што большасьць удзельнікаў той перамогі паходзіла з этнічных беларускіх земляў, на суседзяў дзейнічае слаба: перамога была літоўска-польская, кажуць яны — і кропка. Якія яшчэ беларусы. Вас там не стаяла. Ці, дакладней, стаяла — але пад чужымі сьцягамі, бо да ўласных не дарасьлі яшчэ. Як той казаў, дзякуй за супрацоўніцтва.

▶️Глядзіце плэйліст — БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА

Томас Венцлава — адзін зь нешматлікіх замежных інтэлектуалаў, якія ніколі не адмаўлялі беларусам у іхных заслугах і, што яшчэ важней, у іхным існаваньні. Цяжка дзяліць перамогу, асабліва вялікую, асабліва калі іх, вялікіх перамог, у гісторыі твайго народу было ня так ужо й шмат.

Глядзіце Intermarium — Ці быў Наваградак сталіцай ВКЛ?

Значна цяжэй, чым сабраць пад свае сьцягі народы з фактычна ўсёй Усходняй Эўропы — і пераканаць іх, што яна — іх агульны дом. І рэлігія тут не працуе. Трэба нешта іншае. Можа, адчуваньне свайго жыцьця на мяжы. Якое ня зьнікла ў гэтым Краі дагэтуль — нягледзячы на ўсе зьвязы, шэнгены і вуніі.

▶️Глядзіце відэа — Як летувісы змагаюцца за сябе, чыя Вільня і «Пагоня», як падзяліць ВКЛ, Скарыну і Радзівілаў

Гэта была бітва не за веру, а за Эўропу — за тое, дзе ёй канчацца. Захад прайграў — і парадаксальным чынам пасунуў свае межы далёка на ўсход. Пасьля Грунвальду нас прызналі сілай, якую немагчыма ігнараваць. І хто ведае, дзе і на чым завяршалася б сёньня ідэя Эўропы і колькі квадратных мэтраў займаў бы музэйчык Беларусі, калі б ня тая перамога — дзяліць якую ня мела сэнсу тады, ня мае і цяпер.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — «Жальгірыс» — чэмпіён

Гэта была адна з найвядомейшых бітваў сярэднявечча, якая паўплывала на лёсы шмат якіх еўрапейскіх народаў. Гэта яшчэ адна слаўная частка нашай гісторыі.

⚔️ Віталь Чырвінскі - Грунвальдская бітва

І не стане больш пакуса
Першых-лепшых збоку браць,
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.

Дык наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы!
Гэй, да сонца! гэй, да зор!

🎧
Лявон Вольскі - Гэй, наперад! (Словы Янкі Купалы)

🇧🇾 Глядзіце Гісторыя пад знакам "Пагоні" - Грунвальд

#мова @supermova #грунвальд #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

«Гэта зубр, волат нашай гісторыі»

🥳 14 ліпеня 1927 — нарадзіўся Георгі Штыхаў (вёска Старая Беліца, Гомельскі раён),беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычны навук (1983), прафэсар (1989). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1991).

⚡️ Георгі Штыхаў быў адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкаю беларускай археалёгіі.

© "Па ягоных падручніках пачынала вучыцца сучасная Беларусь. Гэта зубры, гэта волаты нашай гісторыі, безь якіх сёньня нашую гісторыю ўявіць сабе немагчыма."

© "Гэта быў чалавек, які ўзначальваў першыя рухі за аднаўленьне памяці загінулых рэпрэсаваных. «Мартыралёг Беларусі» — гэта ён, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — гэта таксама ён."

Сяргей Тарасаў, гісторык, археоляг

© "Ён заўсёды вельмі добра адчуваў пульс часу. Адчуваў, чым жыве грамадзтва, актыўна падключаўся ва ўсё, у тым ліку і справы, зьвязаныя з Курапатамі. Гэта адна зь ягоных непасрэдных ініцыятыў."

© "І самае важнае — ён быў вялікі археоляг. Цудоўна ведаў беларускае Сярэднявечча. Працаваў вельмі шмат. Быў аўтарам многіх падручнікаў гісторыі Беларусі, якія выходзілі ўжо ў 90-я гады. Ён па-новаму асэнсоўваў гісторыю Беларусі, ужо з пазыцыяў нашага, беларускага бачаньня, з пазыцыяў айчыннай гісторыі."

Мікола Крывальцэвіч, гісторык, археоляг

❗️ Георгі Штыхаў займаўся вывучэньнем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі ў раньнім Сярэднявеччы, кіраваў археалягічнымі экспэдыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі.
Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

🗽 Вянок памяці - Георгі Штыхаў

Нарадзіліся мы спрадвеку тут,
Нагадаем вам моцны наш Статут.
Гаспадарым мы ў коўды месяца,
Мужнай моваю мары здзейсьняцца!

Пазглядзіце, паглядзіце
Зубры з вамі булзы з вамі!

🎧
The Superbullz - Zubry

#мова @supermova #гонар #археалогія

Читать полностью…

Супер Мова

БЕЛАРУСІЗМЫ Ў УКРАІНСКАЙ МОВЕ

Узбагачэньне ўкраінскай пісьмовай практыкі беларусізмамі найбольш актыўна адбывалася ў 14-16 ст. Асобныя словы й выразы, якія ў беларускіх выданьнях часам адлюстроўваліся непасьлядоўна, ува ўкраінскай пісьменнасьці сталі літаратурнай нормай. Гэтыя словы пададзены ў традыцыйнай царкоўнаславянскай артаграфіі:

присегнути > присягнути; седечи > сидячи; ездечи > їздячи; понеделокъ > понеділок; досыть > досить; жолтѧныца > жолтяница.
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Беларусізмамі ў сучаснай украінскай літаратурнай мове ўважаюцца словы: гарячий, кажан, калач, качан, бадьорий, дьоготь, жлукто.

Нашыя мовы вельмі блізкія, разьвіваліся ў вадной прасторы, цяжка адрозьніць узаемныя пазычаньні ад словаў, узьніклых на ўласнай глебе. Прыкладам, назаўжды, прыкмета, вышыванка маглі ўзьнікнуць на глебе абедзьвюх моваў.
————————————————————
Беларусізмы ў украінскай мове.

Жлукто — да ўкраінцаў дайшло гэтае значэньне "пасудзіна для запарваньня бялізны". Але ў беларусаў ёсьць другое значэньне "пра таго, хто многа п’е".

📷 Pan Litoŭski — Беларусізмы ў украінскай мове

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Сябры, запрашаем на квэст «Жанчыны Вільні» 14 ліпеня!

Вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак, мецэнатак, грамадскіх дзяячак, якія пакінулі свой след у гісторыі Вільні. Даследуйце гарадскую спадчыну разам з намі і прыводзьце сяброў!

❗️Удзел у квэсце бясплатны, у камандах ад 1 да 6 чалавек. Усіх удзельнікаў чакае пачастунак ў «Карчме 1863», а пераможцаў – каштоўныя прызы🎁

📱Для праходжаньня квэсту вам спатрэбяцца тэлефон з мабільным інтэрнэтам і на ўсялякі выпадак паўэр-банк для падзарадкі. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна!

🕘 Вільня, 14 ліпеня ў 17:00📝
📍Месца старту дашлем 13 ліпеня пасля рэгістрацыі.
✅ Рэгістрацыя па спасылцы.

Чакаем вас! 🤗


Instagram | ulegendapp">Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект

Читать полностью…

Супер Мова

“Беларускае слова для мяне пачалося зь Някляева”: віншуем з Народзінамі Мікіту Найдзёнава.

🥳 Сёньня Дзень народзінаў сьвяткуе Мікіта Найдзёнаў – беларускі паэт і музыка, стваральнік і вядоўца музычнага квіза “Сам Шазам”.

✨ Мікіта нарадзіўся 12 ліпеня 1990 году ў Пінску. У 17-гадовым узросьце ён перамог на “Днях беларускай і швэдзкай паэзіі” у Пінску і ў якасьці ўзнагароды падарожнічаў у Швэцыю. У 2013 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ.

📚 Пісаць па-беларуску і слухаць беларускія песьні Мікіта пачаў у 19 гадоў. Ён адзначаў: “Зь Някляева практычна для мяне пачыналася беларуская паэзія, ды й беларускае слова наогул”. Пазьней ён надрукаваў свае вершы ў газэце “Літаратура і мастацтва”, а праз год атрымаў прэмію “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” за вершы ў часопісе “Дзеяслоў”.

🎼 У траўні 2020 году Ганна Шаркунова і Зьміцер Вайцюшкевіч засьпявалі кавэр на песьню Лэдзі Гагі і Брэдлі Купэра “Плыткі” (“Shallow”), тэкст да якога напісаў Мікіта Найдзёнаў. У кастрычніку 2021 у Менску адбылася імпрэза прысьвечаная The Beatles: два дзясяткі легендарных кампазыцый лівэрпульскай чацьвёркі пераклаў на беларускую мову Мікіта.

🎧 Таксама слухайцеIntelligency x СамШазам - August (па-беларуску)

🔥 14 студзеня 2021 году Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў кліп на песьню «Неверагоднасьць», верш якой напісаў Найдзёнаў.
Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім: Мікіта Найдзёнаў прыдумаў квіз “Сам Шазам” з жывым бэндам. Як у яго гуляць, можна паглядзець тут – распавядае сам аўтар.

📝 А вось той самы нумар “Дзеяслова” зь вершамі Мікіты.

💋 І гэта яшчэ ня ўсё: Мікіта Найдзёнаў – адзін са стваральнікаў і вядоўцаў трэвел-блога “Бусь Беларусь” пра краіну, людзей і мясьціны, якім хочацца даць буську. Выпускі пра вандроўкі па несталічнай Беларусі можна паглядзець на гэтым канале.

📷Сачыце за дзейнасьцю і творчасьцю Мікіты Найдзёнава ў яго Instagram.

😎 Зычым Мікіце творчага разьвіцьця, яшчэ больш файных праектаў і натхняльных прыгод!

#мова @supermova #літаратура #музыка #паэзія #пашыраймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Стрэл у галаву за тое, што любіў Беларусь і верыў у Бога. Ксёндз, які забіў сябе сам.

Ці можа сьвятар скончыць жыцьцё самагубствам, ведаючы, што ягоная душа ніколі не пазбавіцца страшэннага граха? Можа. Калі любоў да радзімы і матчынай мовы, прага да справядлівасьці і праўды пераважвае думкі пра верагоднае пекла па-за сьмерцю. А яшчэ калі жыцьцё ў пекле на зямлі становіцца немагчымым.

✨ 11 ліпеня 1885 году
ў Мядзельскім раёне нарадзіўся Францішак Рамейка, каталіцкі сьвятар-адраджэнец, беларускі грамадзкі дзяяч.

Ксёндз Рамейка спачатку служыў у Вільні і Іўі, а потым яго перавялі ў беларускую вёску Шарашова, што ў 20 км ад Пружанаў. У 1863 годзе мястэчка без бою здалося паўстанцам Каліноўскага. Помста царскіх карнікаў была імгненнай і жудаснай: усю дарогу ад Шарашова да бліжэйшых Купічаў абсталявалі шыбеніцамі з закатаванымі, а потым павешанымі паўстанцамі. І забаранілі іх здымаць. Ксёндз Рамейка, нашчадак тых самых паўстанцаў, у бліжэйшым Вялікім Сяле пачаў размаўляць па-беларуску, адчыняць беларускія школы й прытулкі, зьбіраць беларускі хор.

Ён выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў набажэнствах. У 1925 годзе сярод іншых беларускіх сьвятароў падпісаў мэмарандум да Канфэрэнцыі польскіх біскупаў, які патрабаваў увядзеньня выкладаньня беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў духоўных сэмінарыях.

Падчас служэньня Францішак займаўся будаўніцтвам мясцовага мураванага касьцёлу сьв. Аляксея, якое было скончана ў 1912 годзе.

📰 У “Нашай Ніве” выйшла паведамленьне: “У самым мястэчку Сяльцы есьць дзьве царквы (адна новая і адна старая, уніяцкая) і будуецца цяпер пекны касьцёл у стылю готыка-раманскім. Будуе гэты касьцёл малады ксёндз, Р., шчыры беларус”. Ксёндз падтрымліваў грашыма выданьне беларускіх каталіцкіх часопісаў і газэтаў, займаўся распаўсюдам беларускіх друкаваных выданьняў.

Уявіце, колькі зьдзекаў давялося перажыць “шчыраму беларусу”. Расейскія чарнасоценцы, польская касьцёльная іерархія, нямецкія акупанты Першай сусьветнай, забіты, застрашаны беларускі народ...

Быў такі выпадак. Аднойчы маланка ўдарыла ў касьцёл, прабіла сьцяну ды апаліла арган. Аглядаючы апаленую расколіну, людзі шапталіся, маўляў, нябесная кара, бо на хорах сьпяваюць па-беларуску.

Францішака Рамейку пазбавілі права займацца душпастырскай дзейнасьцю – гэта не магло не адбіцца на ягоным псыхічным стане, бо нават самай моцнай цярплівасьці нарэшце прыходзіць канец. Да якой ступені зьнемажэньня можа дайсьці сьвятар, каб забіць сябе?

16 чэрвеня 1931 году ён прыехаў у Вільню – у госьці да Адама Станкевіча. Яго папрасілі пачакаць у пакоі. Ксёндз Рамейка чакаў доўга. Потым дастаў пісталет, сеў, напісаў запіску, дзе папарасіў прабачэньня за свой учынак, і застрэліўся.

Ксяндза Гадлеўскага расстралялі гестапаўцы. Адама Станкевіча згнаілі ў ГУЛАГу. Францішак Рамейка вырашыў свой лёс сам.

🙏 Мы ня ведаем, дзе зараз ксёндз Францішак – на небе, у пекле ці ў чыстцы. Хочацца верыць, што шчырая, сардэчная падзяка ягоных прыхільнікаў за любоў да Беларушчыны, роднай мовы, за дзейнасьць насуперак страху перад бязглуздымі катамі, дапаможа аблягчыць тое, што яму наканавана.

📝 Чытайма Яна Рамэйку — Мне дарога у Вільню цяпер адкрытая

#мова @supermova #рэлігія

📍 Брама Бернардынскіх могілак у Вільні, дзе пахаваны Францішак Рамэйка.

Читать полностью…

Супер Мова

АНГЛІЦЫЗМЫ (АМЭРЫКАНІЗМЫ)

Вéдама, афіцыйна беларускія дзяржаўныя інстытуцыі ніяк не займаюцца фільтраваньнем і ахоўваньнем мовы ад вонкавых уплываў і засьмечваньняў, рэдкія рупліўцы‐альтруісты як унутры інстытуцыяў, так і вонкі канстатуюць, што небясьпека для беларускай мовы цяпер ідзе ня з боку Расіі, а якраз з боку англамоўнага сьвету, які вядзе тэхналягічны, эканамічны, а таму і сымбалічны, моўны рэй на сьвеце. Калі за апошнія гады ў цэлым сучасная беларуская мова адаптавала, інтэгравала і зрэдагавала незьлічоныя русыцызмы, то дасюль яна амаль цалкам ігнаруе праблему лішніх, бясконцых і істотна зьмянялых эстэтыку мовы англіцызмаў ці амэрыканізмаў.

Акаўнт (account) ☞ рэгістрацыйны запіс
Булінг (bullying) ☞ цкаваньне; глум; кпіны
Мобінг (mobbing) ☞ гуртавы глум
Гаджэт (gadget) ☞ прылада, прыстасаваньне
Дэвайс (device) ☞ прылада, прыстасаваньне
Дызайн (design) ☞ узорніцтва; аздоба
Дысконт (discount) ☞ зьніжка; скідка
Дэдлайн (deadline) ☞ канцавая дата; канцавы час
Івэнт (event) ☞ падзея; фэст; імпрэза
Інтэрнэт (Internet) ☞ сеціва
Інтэрфэйс (interface) ☞ 1. абалонка; 2. мова
Інфлюэнсэр (influencer) ☞ уплывовая асоба
Кантэнт (content) ☞ зьмест
Квэст (quest) ☞ пошукавая гульня
Кастынг (casting) ☞ адбор, падбор; проба
Кікнуць (to kick) ☞ выключыць (з каналу ў чаце)
Клінінг (cleaning) ☞ пратаньне; парадак
Клік (click) ☞ пстрык
Коўч (coach) ☞ трэнэр; настаўнік


Крындж (cringe) ☞ сорам, бянтэж
Кэш (cash) ☞ гатоўка, гатовыя грошы
Кэшбэк (cashback) ☞ зварот гатоўкі
Лайк (like) ☞ упадабаньне
Лайфхак (lifehack) ☞ (карысная) парада, хітрыкі
Лакшэры (luxury) ☞ раскоша
Лэвэл (level) ☞ ровень
Лук (look) ☞ вобраз; вонкавы выгляд
Мэйкап (make-up) ☞ макіяж
Мэсэдж (message) ☞ вестка; паведамленьне; зварот
Окей (okay) ☞ добра
Офтоп (off topic) ☞ міма тэмы, па-за тэмай
Паркінг (amer.: parking lot; brit.: car park) ☞ стаянка
Пост (post) ☞ допіс
Пранк (prank) ☞ разыгранка; выбрык; жарт
Рандом (random) ☞ выпадак
Рэсэпшэн (reception) ☞ рэцэпцыя
Скіл (skill) ☞ умельства; навычка; талент
Скрыншот ☞ здымак экрану


Спам (spam) ☞ надакучлівая ведамка
Сторыстэлінг (storytelling) ☞ апавяданьне, пераказ
Таймер (timer) ☞ часьнік
Трэнд (trend) ☞ кірунак; тэндэнцыя
Зафрэндзіць (to friend) ☞ прысябрыць
Фолаўап (follow up) ☞ працяг
Факап (fuck up) ☞ ганебная праруха; пудла
Фэйл (fail) ☞ абмылка
Фэйк (fake) ☞ 1. хлусьня; 2. падробка
Флешмоб (flashmob) ☞ бліскавічнае скупішча
Хайп (hype) ☞ шум, галас
Хэйтэр (hater) ☞ ненавісьнік
Хобі (hobby) ☞ захапленьне, занятак; захапляльны занятак
Хэндмэйд (handmade) ☞ ручныя вырабы
Чэлендж (challenge) ☞ заклік; спроба
Уікэнд (weekend) ☞ вольныя дні
Шопінг (shopping) ☞ закупы, купля
Юзэр (user) ☞ карыстач (карыстальнік)

——————————————————————
Англіцызмы ў беларускай мове.

Іншамоўныя словы захоўваюць у беларускай мове цьвёрды гук [т]:

YouTube
Юцюб ❌
Ютуб ✅

Tiktok
Цікток ❌
Тыкток ✅

Stiker
Сцікер ❌
Стыкер ✅

Teaser
Цізер ❌
Тызэр ✅

Беларускі краепалятальны [ц’] вельмі далёкі ад англійскага t, дзе нават на звычайную паляталізацыю няма намёку. Цеканьне ў пазычаньнях зьяўляецца таму, што яны ўспрымаюцца праз расійскую мову, праз -ти-, якое этымалягічна звычайна адпавядае беларускаму -ці-. У беларускамоўных беларусаў пасьляваеннай дыяспары, якія жывуць у англамоўнай прасторы, цеканьня ў натуральна пазычаных англіцызмах няма.

📷 Pan Litoŭski — Англіцызмы (ці амэрыканізмы) ў беларускай мове.

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

#мова @supermova #культура #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

⚔️ Мова народу — ягоная зброя. ⚔️
🇷🇺 А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. 🇷🇺

🌟 9 ліпеня 1946 — нарадзіўся Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч.

❕ Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго. Словы, мова — пытанне быцця. Менавіта пра гэта, як пра найважны складнік таго, з чаго пачынаецца чалавек, народ, нацыя, я казаў заўсёды — і хачу сказаць на сваё 75-годдзе.

❗️ Някляеў працытаваў героя свайго раману, кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхыёнга: яго спыталі, чаму ён піша на мове, якую ніхто ў свеце не разумее, апроч ягонага племені. Той адказаў, што піша на той мове, якая змагаецца за свабоду ягонага народу:

❕ «Мова народу — ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. І народ, які прымае чужую мову, прымае чужое валадаранне. Куля — сродак фізічнага падпарадкавання, а мова — сродак падпарадкавання духоўнага».

Раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» на маю сціплую думку — найлепшая проза, напісаная ў 2012 годзе. - Віктар Марціновіч

📕 Чытайце на kamunikat — «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» пра таямнічае жыццё і загадкавую смерць нацыянальнага генія Янкі Купалы.
Цяпер яго можна набыць у Беластоку або з дастаўкай па ўсім свеце.
А таксама можна ўзяць пачытаць з Палічкі з беларускімі кнігамі ў Варшаве.

▶️ Глядзіце інтэрвью пра яго жыцьцё, вартае экранізацыі.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі с паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф. М. Дастаеўскім.

Сталёва
Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў
Кроў Украіны!

🇺🇦 Уладзімір Някляеў - Перад апошняй сусветнай вайною

#мова @supermova #гонар #белліт

Читать полностью…
Subscribe to a channel