☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Рэальна круты беларус!
🌟 9 ліпеня 1986 — нарадзіўся Глеб Лабадзенка, беларускі журналіст, паэт і грамадзка-культурны дзяяч.
🔥 Запусьціў курсы «Мова нанова» у 2014 годзе й аднайменную перадачу на youtube.
✨ Ініцыяваў збор сродкаў помніку Касьцюшку ў Марачоўшчыне й помнікам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну ва Ўшачах.
📷 Расказвае, што Мова не пакрыўдзіцца, варта толькі паспрабаваць! І з гэтым дапаможа яго франшыза Мова Нанова ў горадах Летувы і Польшчы:
- ў Вільні https://www.instagram.com/movananovavilnia/
- ў Варшаве https://www.instagram.com/movananovavava/
- ў Беластоку https://www.instagram.com/movananovabelastok/
- ва Ўроцлаве https://www.instagram.com/movananovauro/
- у Трохградзьдзе https://www.instagram.com/mova.nanova3graddzie/
🦸♂️ Сапраўдны герой, які рухае беларускую мову, культуру й гісторыю ў масы, каб беларусы адчулі гонар за сваю спадчыну й трымаліся годна ў любых абставінах!
Заснаваў сядзібу-музэй "Стары Менск", у якім распавядае, што беларусы рэальна крутыя. Ці пілі вы некалі каву з філіжанкі ХІ стагоддзя? у музеі Стары Менск і не такое магчыма!
@supermova #мова #героі #гонар
5 мясьцін, дзе можна ўшанаваць памяць Янкі Купалы
✨ Дзе ўшанаваць памяць Янкі Купалы, згадаць самыя-самыя шчымлівыя творы, а мо, і прачытаць іх уголас? Раім зьдзейсьніць цікавае падарожжа па месцах сілы народнага паэта – наперадзе выходныя! 👇
1️⃣ Вязынка, Маладзечанскі раён, Менская вобласць: гэта малая радзіма Купалы, зараз тут – мемарыяльны запаведнік, жывы адбітак вобразаў ягонай паэзіі. Тут захаваліся рэшткі былога маёнтка, стары сад, хатка дваровых, сьвіран. Пасьля таго, як наведаеце музэй (для атмасфэры вам уключаць “Малітву” Мулявіна на верш Янкі Купалы) насьпешна прайдзіцеся па ўзгорыстых ваколіцах, адпачніце на беразе прахалоднай ракі.
📍https://maps.app.goo.gl/QqDT4ufo6vxBMpFi8
2️⃣ Яхімоўшчына, п/а Палачаны, Маладзечанскі раён, Менская вобласць: у аутэнтычным будынку XVIII ст. знаходзіцца філія музэя Янкі Купалы – менавіта тут жыў малады паэт. Захаваўся пакойчык, куды Купала любіў запрашаць гасьцей і чытаць ім вершы. А яшчэ ў Яхімоўшчыне ёсьць бровар, на якім ён працаваў у той час.
📍https://maps.app.goo.gl/z4753hFeupqcTQb87
3️⃣ Акопы, в. Харужанцы, п/а Янушкавічы, Лагойскі раён, Менская вобласць: у гэты маёнтак у госьці да маці і сясьцёр паэт прыязжаў штогод з 1911 па 1926. Зараз тут засталося толькі поле з адноўленымі фундамэнтамі колішніх будынкаў. Затое захаваўся вялізны валун: кажуць, што прымасьціўшыся да яго, Купала і пісаў свае творы, у тым ліку паэмы “Бандароўна”, “Яна і я”, “Магіла льва”. Тут, у былой сядзібе Міхалішкі, якая згадваецца ў “Паўлінцы”, знаходзіцца літаратурна-мемарыяльная экспазыцыя. Немагчыма застацца абыякавымі да маляўнічых краявідаў, летняга амфітэатру і маленькай крынічкі, што бруіцца ля будынка.
📍https://maps.app.goo.gl/aYKMHcbLNeFvLjKV7
4️⃣ Ляўкі, п/а Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць: якім паветрам дыхаў і чым жыў народны пясьняр – пра гэта можна даведацца на маляўнічым беразе Дняпра. Купала трапіў у Ляўкі выпадкова – па працоўных справах. І так палюбіў гэты край, што пабудаваў тут дачу – беларускую хатку над Дняпром.
📍https://maps.app.goo.gl/F4XnypVZG754sQzr5
5️⃣ Менск, Літаратурны музей Янкі Купалы: стацыянарная экспазіцыя створана ў 2012 годзе да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Музей мае 8 экспазіцыйных залаў.
📍https://maps.app.goo.gl/tVXADw1hbgMqLUvi6
❤️ У гонар народзінаў Янкі Купалы давайце згадаем вашыя любімыя творы – пакідайце назву й самыя значныя для вас радкі ў камэнтарыях!
#мова @supermova #літаратура #купала #вандроўкі
Самая энэргічная журналістка
🥳 8 ліпеня 1972 - нарадзілася Вольга Караткевіч - беларуская журналістка.
⚡️ Вольга працавала на Радыё Свабода з 1996 па 2009 год. Казала, што ўсьвядоміла сябе беларускай, дзякуючы Зянону Пазьняку.
⚡️ Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і ангельскай. У журналістыцы з 1994 году, працавала ў тэлекампаніі «ФІТ», на Радыё 101.2, беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва».
⚡️ Пераклала апавяданьне Рэя Брэдбэры «Нічога новага, альбо што забіла сабаку?»
😄 Рыгор Барадулін пра Вольгу Караткевіч (з кнігі "Дуліна ад Барадуліна")
У Вольгі энэргіі й клёку
Хапае, каб быць прэзыдэнтшаю,
Каб браць гарады не з наскоку,
Пярэчыць праменіста змроку,
А змрок, як знарок, ані меншае.
Абмытай пяшчотнай залеваю,
У сэксе ёй быць каралеваю!
⚪️ Памерла 29 чэрвеня 2016 года па прычыне цяжкага анкалягічнага захворваньня. Больш ўспамінаў калег і сяброў пра Вольгу.
#мова @supermova #журналістка #радыё
❕Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст❗️❕
🌟 7ліпеня 1882 — нарадзіўся Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня.
✨ Дакастрычніцкі пэрыяд Янкі Купалы даў белліту аднаго з самых буйных і супярэчлівых паэтаў і скончыўся не ў кастрычніку 1917, а значна пазьней, у 1930, жахлівым кафкіянскім Verwandlung паэта ў драўлянага жаўнера, Каяна Лупаку. Але ён быў, гэты “дакастрычнік” – і паэт быў таксама.
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзьве валасы.
✨ Худыя плечы, рукі ў крыві, ногі ў лапцях, сьляпы, глухі. Пагарджаны век. Далей, пра сілу, чытаць ужо няма моцы. Ёсьць за што ўзьненавідзець сябе, і Купалу ў прыдачу. Як сталася, што вершы, прызначаныя быць заклікам да абуджэньня, праграмуюць, наадварот, пажыцьцёвае аўтсайдэрства? Але гэта папрок не паэту, пра гэта трэба спытаць аўтараў школьнай праграмы.
✨ Але асабіста для мяне той, сапраўдны паэт Купала пачынаецца тады, калі ў ягонай творчасьці зьяўляецца цудоўная недагаворанасьць. Уласна кажучы, недагаворанасьцю жыве любая добрая паэзія, і Купала тут не выключэньне. Мае ўлюбёныя вершы Купалы сканчаюцца… нічым.
✨ Яшчэ да перамогі калектывізацыі ў вершах Купалы словы “мы” і “народ” пасьпяхова канкуравалі зь “я”. Найлепшае сьведчаньне таго, што ён рана ўсьвядоміў сябе мэсіям. Тым, каму дазволена трымаць люстэрка, хто мае права і ноччу, і днём “рабіць агледзіны”. Ня толькі падлеткам – усім нам Купала расказаў і паказаў, хто мы. Тое, што Багушэвіч прамовіў калісьці напаўголасу, Купала выкрыкнуў – і яму спадабалася.
✨ Высьветлілася, што мы – беларусы, і нас не адзін мільён. Што мы люнатыкі – бо ўсё робім у сьне: “прачніся”, яшчэ адно папулярнае слова з Купалавага лексыкону, на нас ня дзейнічае. Што ўсім пакінулі спадчыну як спадчыну: каму млын, каму асла, каму ката ў ботах – а нам родную старонку, мову і – увага – вялікую, тоўстую, тлустую, пякучую, як мэдуза, крыўду.
✨ Крыўда – галоўная тэма Купалы. У творах Купалы крыўдзяцца ўсе: беларусы на маскалёў і ляхаў, чалавек на бога, прырода на людзей і людзі на прыроду, бацькі на дзяцей – за тое, што хочуць пазбавіцца крыўды, і дзеці на бацькоў – за тое, што ня хочуць раструшчыць гадзіну. Крыўдзіцца аўтар – бо ня чуюць, не прачынаюцца суайчыньнікі.
✨ Але крыўда – усё ж ня надта творчае пачуцьцё. Творчыя пачуцьці – любоў і нянавісьць. І калі зь любоўю ў Купалы ўсё як мае быць: “Яна і я” (а ня “Мы і яны”!) уражвае сваёй інтымнасьцю, то нянавісьць, сапраўдную гаючую нянавісьць замяняе якраз-такі крыўда. Купала шчыра спрабаваў ненавідзець. Але зноў спрацавала люстэрка, ён сам у ім адбіўся.
✨ Там, дзе крыўды няма – Купала, хутчэй, мяккі рамантык. Абсалютна закансэрваваны ў беларушчыне. Запозьнены беларускі нацыяналізм ня мог існаваць без такога ж запозьненага беларускага рамантызму.
✨ Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст. “Калісь амэрыканцы напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: “Амэрыка для амэрыканцаў”. І гэта памагло – сёньня Амэрыка вольная. Павінны і мы пайсьці па яе сьлядах і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: “Беларусь…”
© …Мне вось асабліва падабаецца, калі ў адсутнасьці патрыятызму мяне папракаюць людзі, якія баяцца гаварыць у Беларусі па-беларуску і гадуюць па-расейску дзяцей. Наўрад ці яны калісьці зразумеюць, што гэта насамрэч значыць:
“Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні…
Я ад вас далёка… Скажуць гэтак людзі…
Але хто заглянуў у чужыя грудзі?”
© Верш, які адгукаецца, ня можа не адгукацца. Часам сярод “чужакоў” яна, радзіма, ёсьць большай “ласкай”, чым сярод сваіх, спадары патрыёты.
✨ …Што й казаць, позьні Купала пакінуў неабмежаваныя магчымасьці для інтэрпрэтацыі яго твораў. Прыкмета вялікага паэта – ці гэта ад таго, што паэт сам ня ведаў, чаго хацеў? Спадзяюся, усё ж першае. “Тутэйшыя” на патрэбу паддаюцца якой заўгодна інтэрпрэтацыі.
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Крыўда, праўда і брыда
Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам.
🎧 Слухайма Ляпіс Трубецкой — Не быць скотам
@supermova #мова #гонар #купала #белліт
Першы і адзіны баўгарскі беларускамоўны паэт-клясык🇧🇬
🥳 6 ліпеня 1851 — нарадзіўся Янка Лучына, беларускі паэт.
😁 У самым пачатку дваццатага стагодзьдзя сябры паэта скінуліся й выдалі ў Пецярбургу зборнік Лучыны “Вязанка”, а каб неяк абысьці забарону царскага ўраду на беларускамоўнае кнігадрукаваньне, пераканалі ўлады ў тым, што кніжка напісаная па-баўгарску. Тады зрабіць гэта было нескладана, няцяжка і цяпер.
🙈 На пачатку ХХІ стагодзьдзя ўжо ня ў нейкім там Пецярбургу, а ў менскай кавярні “Грунвальд” (здаецца, назва сама па сабе ўжо мусіць да чагосьці абавязваць) афіцыянт запытаўся ў нас зь Сяргеем Шупам, чаму мы гаворым па-польску – за што быў без ваганьняў пазбаўлены чаявых. Магчыма, ідыёт-афіцыянт быў прамым нашчадкам таго недавучкі-цэнзара, які, уздыхнуўшы, дазволіў сто гадоў таму выхад псэўдабаўгарскай “Вязанкі”. (Ня выключана, што наш афіцыянт таксама зробіць у Беларусі добрую кар’еру і стане ўрэшце якім-небудзь міністрам інфармацыі, будзе стужачкі рэзаць на Лучынавым юбілеі і абдымацца з баўгарскім паслом.)
🧐 Кім Янка Лучына намагаўся стаць пры жыцьці, відавочна: беларускім Някрасавым. Усё выкрывае ў ім руплівага някрасаўскага эпігона: тэмы, рымы, ямы і тамтамы, ды яшчэ ўсе гэтыя былінныя завываньні, ды тая самая маштабнасьць задумаў пры мінімуме навыкаў, ды нездаровае пачуцьцё віны, якое перарастае ў звыклы панскі мазахізм. Нават аўдыторыя, якую ўяўляў сабе паэт, магла б гэтаксама спакойна лушчыць семкі перад Някрасавым.
📱 У часы Лучыны ўсё яшчэ модна было лічыцца народнікам і дэмакратам, раз-пораз “зьлівацца з добрай волі” з мужыкамі і “мець на сэрцы путы” – як цяпер айфон. Гэтую моду стварылі не палітыкі, не папы і не пакутнікі – яе стварыла расейская літаратура, запусьціўшы мэханізм бясконцага кланаваньня самой сябе.
✍️ Што ж, любая творчасьць пачынаецца з эпігонства. Там, дзе Лучына наважваецца адступіць ад свайго ідэалу, зьяўляецца, хай сабе і нехаця, паэзія.
“Паверма, шчасьце заквітнее на зямлі,
Шумець там жыту, дзе балоты век былі”,
“Паверма шчыра! Шапэнгаўэру назло!”
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Шапэнгаўэру назло
▶️Глядзіце Роднае слова — Янка Лучына
#мова @supermova #каляндар
Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!
5 ліпеня 1969 году на месцы спаленай фашыстамі вёскі Хатынь у Лагойскім раёне быў адкрыты мемарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі усяго былога СССР.
☝️ Журналіст Сяргей Дубавец:
“Чаму менавіта Хатынь абралі спачатку фашысты, а пасьля - савецкая прапаганда?
Па-першае, перад тым, як вёску спаліў карны ўкраінскі батальён, недалёка адсюль партызаны забілі нейкага фашыстоўскага чына. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам. Цяпер мы ведаем, што такі правакацыйны характар насіў увесь праславуты партызанскі рух, кіраваны з Крамля. Нідзе ў іншых краінах не было такой шырокай партызанкі, як у нас.
Па-другое, справа ў сугучнасьці, у гульні словаў: Хатынь - Катынь. Катынь - месца на Смаленшчыне, дзе напярэдадні вайны чэкісты расстрэльвалі палонных афіцэраў польскага войска. Сугучнасьць дазваляла савецкай прапагандзе затуліць факт сталінскага генацыду фактам генацыду фашыстоўскага».
▶️Глядзіце "Трызуб і Пагоня" — Хто спаліў ХАТЫНЬ? Да чаго тут КАТЫНЬ?
🙏 З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Ёсіф Ёсіфавіч Камінскі (1887—1973). Зь ягоных словаў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі аддзелы нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Ёсіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніку ў мэмарыяльным комплексе.
Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавіка 1943 году было 12 гадоў. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.
☝️Сяргей Дубавец:
«У часе перастройкі Хатынь паступова перабралася ў шэраг новых сымбаляў беларускай трагедыі ХХ стагодзьдзя і заняла сваё месца паміж Курапатамі й Чарнобылем. Што да паспалітага народу, дык ён застаўся да гэтых сымбаляў абыякавым.
Памятаю, у Менску дваццацігадовае даўніны такую сцэну. Жанчына, магчыма, прыежджая, разам зь дзіцём доўга разглядала значкі ў кіёску саюздруку. Нарэшце яна сказала: «Мне, пожалуйста, два значка - колокольчик и машинку». «Які калакольчык?» - пытаецца кіяскёр. «Да вон тот, где Хатынь напісано».
@supermova #мова #гісторыя #хатынь
Найстарэйшая жыхарка Беларусі
🥳 4 ліпеня 1889 - нарадзілася Ганна Рагель (в. Белыя, ц. Маладэчанскі р-н) - найстарэйшая жыхарка Беларусі.
Ганна Рагель пемерла 5 кастрычніка 2010 года і пражыла 121 год.
Ганна магла б лічыцца найстарэйшай жыхаркай плянэты, але дакумэнтальных пацьверджаньняў ейнага веку, якія б прызнаваліся на міжнародным узроўні, няма.
📷 Фотаздымкі пашпарта доўгажыхаркі
#мова @supermova #даўгажыхарка
💣 Беларусаў вызвалялі ад іх саміх. Частка І 💣
3 ліпеня 1944 — вызвалены Менск.
🧨 Нас сапраўды вызвалілі — ад нашай спадчыны, ад нашай культуры, ад нашай сталіцы... Але праўду пра разбурэньні ніхто раней ва шаму народу не сказаў.
© Менску і менчукам няма розьніцы саветы ці немцы: і тыя і тыя іх не шанавалі, а толькі палагоджвалі на іх зямлі свае справы цынічна і брутальна.
🔥 Ачомаўшыся ад шоку першых дзён вайны, правадыр і бацька народаў заклікаў не пакідаць во рагу нічога вартага і каштоўнага. У выніку пры адступленьні зь Менску спэцыяльная каманда НКВД з агнямётамі і камсамольскія атрады з бутэлькамі з бэнзінам падпалілі кожны (!) дом на вуліцы Савецкай (цяпер праспэкт Незалежнасьці) ад БДУ да сёньняшніх ростаняў на пляцы Якуба Коласа і ўсю вуліцу Леніна.
🔥 У іншых беларускіх гарадах тых, хто пратэставаў супраць падпалу іх дамоў, расстрэльвалі на месцы. «Свае». Адыходзячы, саветы цалкам спалілі Менск, Гомель, Воршу, Полацак ды іншыя беларускія гарады. І ніхто сёньня пра гэта не гаворыць — і праз 60 гадоў усе як вады ў рот набралі. Можа таму, што калі падпальшчыкі вярнуліся, дык першай будынінай на зьнішчанай імі цэнтральнай вуліцы гораду ўжо ў 1946 годзе стаў новы гмах МГБ?
💣 Ваша бабця ня раз гаварыла вам пра жудасныя савецкія бамбёжкі Менску падчас нямецкай акупацыі. Як казала бабця, бамбавалі «нашы». Яна расказвала, як хадзіла паглядзець у раён Дому Ўраду на рэшткі вуліцы Талстога і чалавечыя кiшкi на электрычных і тэлефонных дратах. Савецкія бомбы вызвалялі савецкіх жа грамадзянаў-беларусаў ад жыцьця, а менчукоў тагачасных і будучых ад Менску.
🇷🇺 Такім самым чынам расейцы ў 1990-я гады вызвалілі чачэнцаў ад Грознага, троху раней аўганцаў ад іх шматлікіх гарадоў і вёсак. Нядаўна расейцы вызвалілі ад дзяцей школу ў Беслане і Беслан ад школы, а перад гэтым Тэатральны цэнтар на Дуброўцы ў Маскве ад часткі гледачоў м'юзиклу.
💣 Адамовіч-Юстапчык піша: «“Каханы горад” напісаны ў 1943г. Найпершым повадам да напісаньня яго былі ўражаньні ад дэманстрацыйнага, "сьвяточнага”, але барбарска бязьлітаснага бамбардаваньня безбароннага і пазбаўленага ўсялякіх ваенных аб'ектаў Менску саветамі ў ноч на 1 траўня 1943г. Туга па “каханым горадзе" на прымусовым выгнаньні ў Нямеччыне дала апошні повад, штуршок...»
❗️ Божа, якая прорва паміж намі! Ім тады ішлося і цяпер ідзецца пра здраднікаў радзімы і дома, і за мяжой. А нам усяго толькі пра родны кут.
📕 Чытайце Сяргея Абламейку — "Настальгія"
@supermova #мова #каляндар
НАША МОВА
Тыя хто фарміраваў, распаўсюджваў Іўрыт і веды, будавалі краіну жылі ў вельмі цяжкіх матэрыяльных умовах (напэўна без лядовень, аўтамабіляў, тэлявізараў, раскошных дамоў). Тыя з беларусаў, якія зараз сьцьвярджаюць, што напачатку нешта (дабрабыт і дэмакратыя) а потым мова, жывуць у сотні разоў лепей за габрэяў, будаваўшых сваю дзяржаву і мову. Што ж такога перашкаджае карыстацца мовай зараз, якія матэрыяльныя і палітычныя бар’еры.
Беларусы сёньня маюць:
1. Збудаваную дзяржаву з неабходнымі інстытутамі і структурамі;
2. Збудаваную і развітую мову, падручніі слоўнікі, літэратуру, паэзію - чытай зачытвайся;
3. Нават за мяжой ёсьць вялічэзны інстытуцыйны патэнцыял, беларускія СМІ, некія цэнтры, падтрымка - пра што габрэі маглі толькі марыць; Канешне ў іх быў барон Ротшыльд, які выдаў на набыцьце земляў ды іншыя праекты каля 50 млн. даляраў. Чаму? Бо было пачуцьцё місіі;
4. Сеньня ў эміграцыі знагодзіцца дзесяткі тысяч беларусаў, навукоўцы, творцы, сьпецыялісты, а пабудаваць эфэктыўнай нацыянальнай структуры для ўласнай карысьці і на ўласныя рэсурсы не ўстане. Адна з прычын, накіраванасьць перш за ўсе на грошы, якія становяцца мэтай, а не сродкам, што і прыводзіць да разбуральных крызісаў;
5. Урэшце рэшт, мы маем 9,5 міл’ёны народ, сканцэнтраваны на вялікай тэрыторыі, які жыве значна лепей, чым габрэйскія перасяленцы ў Палестыне ў 19 ст., якім прыходзілася сапраўды выжываць, карміць і вучыць дзяцей, працаваць, а яшчэ будаваць дзяржаву.
Досьвед габрэйскага народу паказвае, што для адбудаваньня мовы, дзяржавы, дэмакратыі патрэбна ўнутраная воля і дух, памкненьне да гістарычнага.
📝 Арыгінал допіса — Нацыянальны інтарэс
@supermova #мова #іўрыт
Ці ведаеце вы, што такое «берка»?
🌱 Гэта квас зь бярозавага соку, які брадзіў натуральна ў адкрытых вялікіх бочках. Напой атрымліваўся саладкаватым і нават крыху ап'яняў. У заходняй частцы Беларусі берку ведалі пад назвай «сула».
🍺 Як гатавалі берку? Сок спускалі зь бярозы ўвесну, потым залівалі ў бочку і ставілі ў цёмнае, халаднаватае месца, давалі крыху закіснуць. Потым дадавалі падсмажанае на блясе ячменнае зерне або сухары з жытнёвага хлеба. Праз содні квас працэжвалі і ён лічыўся гатовым.
🤔 Лічылася, што берка атрымаецца смачнейшай, калі закапаць бочку з сокам у пясок на шэсьць дзён.
#мова @supermova #напоі
1 ЛІПЕНЯ:
🇧🇾 Нарадзілася Зора Кіпель —беларуская грамадзкая дзяячка дыяспары, літаратуразнаўца, публіцыстка, рэдактарка.
/channel/supermova/1889
Асаблівай увагі заслугоўваюць успаміны і дзёньнік дзяячкі, у якіх адлюстроўваецца жыцьцё беларусаў дыяспары. Твор "Дні аднаго жыцьця.." — гэта своесаблівы летапіс беларусаў, якія апынуліся спачатку ў Эўропе, потым у ЗША.
📕 Чытайце Зора Кіпель — Дні аднаго жыцця...
___________________________________
🪃 У Таліне адчынены Музэй акупацыяў.
/channel/supermova/1890
Узгадаем, што падобныя музэі ёсць наступных пост-савецкіх краінах:
- Музэй акупацыі Латвыі
- Музэй савецкай акупацыі (Вільня)
- Музэй савецкай акупацыі (Кіеў)
- Музэй савецкай акупацыі (Тбілісі)
📄 Дакумент - Аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі
#мова #дзень
@supermova
Якія літары альфабэту мы страцілі?
🥳 30 чэрвеня 1881 - нарадзіўся Павал Растаргуеў (Старадуб, Бранская в-ць) - беларускі й расейскі мовазнаўца й пэдагог. Сябра Інбелкульту, доктар філялягічных навук.
⚡️ Склаў праект «Праграмы па вывучэньні беларускіх гаворак і зьбіраньні зьвестак для складаньня Дыялекталягічнага атлясу беларускае мовы». Вывучаў беларускія гаворкі ў іхным гістарычным і сучасным стане, гаворкі расейска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іхным узаемадзеяньні: «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскае губэрні ў іх сучасным стане», «Северска беларуская гаворка. Дасьледаваньне ў галіне дыялекталёгіі і гісторыі беларускіх гаворак», «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны», «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны». Дасьледаваў праблемы беларускае літаратурнае мовы: артыкулы «Беларуская мова ў сьвятле яе навуковага пазнаньня», «Да пытаньня аб ляскіх рысах у беларускай фанэтыцы», «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» (1930).
⚡️ На Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сэрбскага альфабэту — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесьці літару j і спалучэньне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэньня адпаведнага галоснага гуку й мяккасьці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса).
📝 Чытайце артыкул — Ён запісаў беларускія гаворкі Севершчыны
✨ Адметна, што ў палескім дыялекце беларускай мовы на Падляшшы і цяпер ужываюць літару j замест й на пісьме.
🎙 Слухайце болш пра рэфармаваньне беларускага альфабэту ў падкасьце Як у 1926 годзе мянялі беларускую азбуку і што з гэтага выйшла
#мова @supermova #правапіс #азбука
Усе ж дарослыя былі спачатку дзецьмі.
Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта...
🥳 29 чэрвеня 1900 - нарадзіўся Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык.
Найбольш вядомы сваёй казкай-прыпавесьцю «Маленькі прынц» і кнігамі пра авіяцыйныя прыгоды, уключна з раманам «Начны палёт»
Асноўныя творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы перакладзеныя на беларускую мову Нінай Мацяш і Эдзі Агняцвет.
📚 Пераклады можна знайсьці на Беларускай палічцы
Папяровы варыянт Маленькага прынца ячшэ можна набыць ў Беларусі
🎧 Музычны радыёспектакль - Маленькі прынц
🎦 Мультфільм у беларускай агучцы на Кінакіпе - Маленькі прынц (2015)
#мова @supermova #кантэнт
Вялікія айчынныя ня церпяць канкурэнтаў.
29 чэрвеня 1940 — Рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек
© ...Нямецкі пісьменьнік і крытык Марсэль Райх-Раніцкі, паводле ягонага прызнаньня — «напалову немец, напалову паляк і на ўсе сто адсоткаў яўрэй», прыгадвае ў сваёй знакамітай кнізе «Маё жыцьцё» польскіх уцекачоў, якія ўвосень 1939 імкнуліся трапіць у Савецкі Саюз, ратуючыся ад вернай сьмерці. Чуткі пра тое, як абыходзяцца зь яўрэямі немцы, дайшлі да іх задоўга да пачатку вайны — і цяпер яўрэі ўсяляк імкнуліся апынуцца на савецкім баку, хаця ніякага сантымэнту да Саветаў ня мелі.
© 29 чэрвеня 1940 году ў БССР адбылася масавая дэпартацыя спэцперасяленцаў-уцекачоў з акупаванай немцамі Польшчы. Дваццаць тры тысячы чалавек, пераважна — яўрэі, былі мусова вывезеныя ў аддаленыя раёны імпэрыі. Людзей, якія, дарма што ўцекачы, лічыліся небясьпечнымі для савецкага ладу, запіхвалі ў цягнікі, выкідвалі ў голым полі, прымушалі самім будаваць сабе жытло або сялілі ў непрыстасаваных для жыцьця будынках, выракалі на непасільную працу
© Але факт: краіна рабочых і сялян, якая так голасна і гістэрычна супрацьпастаўляла сябе нацысцкай сыстэме, пасьпяхова спаборнічала з апошняй у бесчалавечнасьці.
© Сярод дэпартаваных тымі чэрвеньскімі днямі былі і беларусы, каля 1700 чалавек — але для заходніх беларусаў і палякаў у Саветаў існавалі свае пляны. Той 1940 год наогул стаўся для Беларусі годам дэпартацый. У лютым былі выселеныя з Заходняй Беларусі ў Сібір і Казахстан так званыя «асаднікі», у красавіку надышла чарга «адміністратыўна высланых»
© 25 тысяч высланых былі беларусы паводле нацыянальнасьці, згодна з дакладам Бэрыі Сталіну: 27 з паловай тысяч — хаця разабрацца, хто там беларус, а хто паляк, не лягчэй, чым разьвязаць гэтае пытаньне цяпер.
© Свайго музэю генацыду ў Беларусі няма, дый ніколі ня будзе — вялікія айчынныя ня церпяць канкурэнтаў, дый тэма ўжо даўно неактуальная. А мусіў бы існаваць — хаця б як філіял музэю Беларускай чыгункі, той самай, па якой дзясяткі тысяч ехалі некалі на Ўсход, у невядомасьць, асуджаныя на сьмерць — праходзіць свой страшны тэст на жывучасьць.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — З мэтаю ачышчэньня
#мова @supermova #каляндар
За што пасадзілі Якуба Коласа.
⚡️ 9 ліпеня 1906 году каля вёскі Мікалаеўшчына ва ўрочышчы Прыстанька (Стаўбцоўскі раён) пачаўся той самы нелегальны настаўніцкі зьезд.
Не ў Палацы Культуры, вядома — затое ніхто не заснуў падчас паседжаньня. На зялёнай траўцы качаліся ў той дзень сямнаццаць народных настаўнікаў: зь Меншчыны, Бабруйшчыны, з-пад Ігумену, Ашмянаў, Барысава, і сярод іх — самы вядомы ў Беларусі пэдагог з крымінальным мінулым: ён, Якуб Колас.
Качаліся, адганялі камароў, гаварылі пра настаўніцкае бяспраўе, пра рэформы асьветы, пісалі пратакол і адозву. «Свабода, дэмакратыя, дэцэнтралізацыя, Усерасійскі настаўніцкі саюз» — паўтараючы, як мантру, гэтыя важкія словы, засядзеліся да ночы. Ніхто не заўважыў, як да паляны з шашы пад’ехаў уазік з выключанымі фарамі.
Расьпіваем? — бадзёра спытаўся паліцыянт з шашкаю на баку і спрытна злавіў паперку, якая ўжо ляцела ў вогнішча. — Эге, ды тут змова супраць цара і ацечаства... Выхухалеў, афармляй! Пэдагогі, вашу маць!
Судовая справа супраць Коласа цягнулася доўга — у сучаснай Беларусі так не цырымоняцца. Толькі 15 верасьня 1908 году выязная сэсія Віленскай судовай палаты, выканаўшы ўсе фармальнасьці, асудзіла настаўніка Канстанціна Міцкевіча да трох гадоў зьняволеньня ў астрозе.
Апынуўшыся ў астрозе, Канстанцін Міцкевіч дастаў чарніліцу, узяў пяро і вывеў уверсе:
«Мой родны кут!...»
А мог бы і далей пэдагогікай займацца ды камароў ганяць.
Гісторыя паўтараецца. Час кінуць утульныя ДК, купляць рэпэленты і ехаць у Мікалаеўшчыну, на Прыстаньку. Па адзінства, перамогу і водар тайгі.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Насустрач зьезду
#мова @supermova #гісторыя #настаўнік
Адвечная песьня
📓 8 чэрвеня 1910 — асобнай кнігай у Санкт-Пецярбургу выходзіць паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня»
Паэма напісаная пад уплывам народна-песеннай сымболікі і кніжных крыніцаў. Паэма складаецца з 12 часткаў-праяваў, кожная зь якіх распачынаецца і заканчваецца аўтарскай рэмаркай.
Ўсясільнай рукою тварэння
Даю яму права існення,
На ўласнасць ваду і зямлю,
Душу яму такжа даю.
Пад ўладай сваёй будзе меці
Як ёсць усё чыста на свеце;
Ён будзе ўсіх чыста дужэй,
Ён будзе ўсіх чыста мудрэй.
Гэй, спраўма над ім тут хрысціны
Слязы і крыві церушынай!
Хай будзе ні мал, ні вялік,
Няхай носіць імя: Мужык.
📓 Янка Купала - Адвечная песня
▶️ Глядайма дакументальны фільм — Янка Купала
@supermova #мова #гонар #купала #белліт
«І засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас...
І ўсё паліча, пераліча...»
⚡️ ...У пачатку сьнежня 1930 года з брамы аднаго зь менскіх шпіталёў выйшаў бледны чалавек з вачыма пустымі, як пасьля ночы ў казіно. Звалі чалавека Каян Лупака. Яшчэ зусім нядаўна ягонае імя гучала крышачку інакш і абавязвала да... Той, ранейшы, зь іншым імем, хацеў памерці; Каян Лупака хацеў жыць.
⚡️ Захар Прылепін апісвае атмасфэру, у якой жыла савецкая літаратура 30-х гадоў. «Які выбар быў тады? Не даваць веры вачам? Замружыцца, накрыць галаву рукамі і бегчы? Куды? Ад каго? Ніхто ня ўцёк, ніводзін. Усе засталіся жыць, бо гэта зноў было — жыцьцё. І ніякага іншага не прадугледжвалася». Усе, хто меў волю эміграваць, зьехалі; іншыя перасталі пісаць; нязгодных расстралялі.
⚡️ Янка Купала мог уцячы — ды хаця б падчас сваіх падарожжаў у Чэхаславаччыну. Але ня ўцёк і тым падпісаў сабе прысуд. Каян Лупака прыняў правілы гульні без агаворак ці хаця б унутранага супраціву — бо ня мог інакш, для таго ён і быў створаны замест таго, ранейшага, іншага.
⚡️ Нават на дзіва неназіральны Якуб Колас заўважае ў сваім калегу зьмены і пачынае яго стараніцца. Калісьці той, ранейшы, пісаў пра Коласа з пачуцьцём уласнай перавагі: «Колас гнецца ка мне, як я полем іду» — але да Каяна Лупакі, які піша пра камунараў, ніхто ўжо ня гнецца, за ім гоняцца, і ён сьпяшаецца.
⚡️ Той, ранейшы, клікаў для Беларусі Прарока, Песьняра, Ваяка, Уладара. Каян Лупака наклікаў радзіме юрлівага ідыёта таварыша Модзіна, які і прарок, і пясьняр, і ваяк, чалавек з ружжом, у адной асобе, і — уладар. Гэта таварыш Модзін падганяе Каяна Лупаку вечарамі і начамі: пішы хутчэй, пішы, пішы давай. І Каян піша. А пад раніцу яму сьніцца лесьвічны пралёт — глыбокі, цёмны, нічога не відаць, зь цемры чуюцца гукі валтузьні, нібы нехта кагосьці душыць, і ўздымаецца адтуль злавесная пара... Да чаго б гэта? — думае Каян Лупака. Спытаць бы таго, ранейшага...
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Цёмнае мінулае Каяна Лупакі
❗️ Чаму не варта крыўдаваць на меркаваньне А. Бахарэвіча глядзеце ў новым відэа А. Хадановіча пра Янку Купалу - Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну
@supermova #мова #хадановіч #белліт
Ці стаў бы Шагал Шагалам, каб не нарадзіўся ў Віцебску?
🥳 6 ліпеня 1887 году ў Віцебску нарадзіўся Марк Шагал, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX стагодзьдзя.
Пачатковыя заняткі па маляваньні ён меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна. У 1907 годзе будучы мастак паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907-1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909-1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910).
Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны Шагал прыехаў ў Віцебск. У 1918 быў прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу.
Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.
▶️Глядзіце Урокі гісторыі #21 — Марк Шагал
☝️ Цікавы факт: Марк Шагал пісаў вершы на ідыш, а на беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.
🤔 За мяжой той просты факт, што Марк Шагал нарадзіўся ў Беларусі, чамусьці прызнаюць досыць неахвотна... Ідучы на выставу Шагалавых малюнкаў, можна быць пэўным, што слова «Беларусь» не прагучыць ані разу, яго не пабачыш і на тых папяровых пратэзах, якія так шчодра разьвешаныя на сьценах у дапамогу выпадковаму інтэрпрэтатару, ня будзе яго і ў кароткай біяграфіі. Яны Там таксама лічаць, што Мы Тут пачаліся пазьней — прынамсі, значна пазьней за Шагала.
Geboren in Russland — і ніякіх табе дужачак, у якіх зьмясьцілася б неабавязковая, але здольная пацешыць нацыянальнае самалюбства праўда. Хаця, здаецца, усё відавочна і неаспрэчна: 6 ліпеня 1887 году, Віцебск. Места, дзе палова насельніцтва былі яўрэі. З аднаго боку, сапраўды — якая розьніца, дзе ён нарадзіўся, галоўнае, што мастак харошы, а з другога — ці зрабіўся б.
Шагал Шагалам, калі б ня гэтыя правінцыя, правінцыйнасьць і правіна, уяўная, недарэчная, але зь якой трэба было жыць, калі б ня гэтая іншасьць, яўрэйская, даўно страчаная Беларусь, казку пра якую Шагал распавёў усяму сьвету, ня надта пераймаючыся назвамі, топасам, нацыямі — як і належыць сапраўднаму казачніку. Як мастак Шагал пачаў з таго, што выключыў гравітацыю — высьветлілася, што яна сапраўды замінала бачыць галоўнае, і ня толькі яму. Лунаць над горадам у эпоху першых рэдкіх аэраплянаў — зусім ня тое, што выправіць сваіх герояў угару цяпер: у наш час гэта заўжды азначае падарожжа, у часы маладога Шагала гэта быў сон.
Сон хлопчыка, які расьце. Горад у Шагала заўжды меншы за чалавека — зьяўляецца адчуваньне, што ён зьнікае, гэты задушаны сумётамі і ачмураны акацыяй горад, і зараз выплыве за межы рамы. Аўтару патрэбны толькі яго абрыс, толькі разьвітаньне. Затое людзі займаюць асноўную частку прасторы — і пустаты не застаецца, толькі свабода. Насычаная каханьнем, як паветра кіслародам. Прыйсьці да Шагала, успрыняць, прачытаць яго — падобна да прачынаньня на досьвітку: колеры, гукі, цені, твары, неба ўжо сьвятлее і ўсё гэта неўзабаве скончыцца. І вось тут, у гэтае ціхае імгненьне, у месцы паміж космасам і Віцебскам, можна пабачыць нешта, што бачаць Іншыя.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Паміж космасам і Віцебскам
#мова @supermova #мастацтва #гісторыя #віцебск
“Ноч. Халодная зямлянка. Перастрэлка. Цішыня”.
🥳 6 ліпеня 1905 — нарадзіўся Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, вучоны, грамадзкі дзяяч
⚡️ Пятра Глебку паэтам зрабіла вайна. Звычайны сьмяротны, камуніст-атэіст, былы маладняковец і сьціплы ясенініскі эпігон, які бязь ценю сумневу рымаваў “ціха” і “ліпа”, Нонік, як яго называлі сябры і крэўныя, раптам апынуўся сам-насам перад богам Арэсам і застыў, зачараваны ягонымі жахам і веліччу.
⚡️ У акупаваным Менску засталася жонка, якая ўладкавалася на нямецкае радыё – сэрца разрывалася, страх еў поедам, і за яе, і за сябе; потым высьветлілася, што ўсё гэта было бліскучым падпольніцкім спэктаклем, Станіслаўскі на службе паўстанцаў. Якая нечуваная ў мірны час інтрыга, якія неймаверныя перапляценьні лёсаў…
⚡️ Глебка напісаў свой партрэт Вайны – і няхай фарбы ён браў толькі ліцэнзаваныя, афіцыйна дазволеныя, на гэтым палатне знайшлося месца і трагедыі вайны, і яе простай, як стрэл, філязофіі: “забіць ці быць забітым”.
⚡️ У Глебкі ёсьць верш пра аднаго (не пра войска, не пра батальён, не пра партызанскі атрад, не пра дзяржаўную нарыхтоўку гарматнага мяса) – а пра аднаго, аднаго ва ўсім сьвеце салдата. Наўрад ці Глебка калісьці напісаў бы такое, калі б не вайна, якая раптам усіх зрабіла голымі і роўнымі:
“Мы ўсе памалу прыйдзем к небыцьцю.
Судзі мне, доля, мужнаму памерці.
І прасьпяваць перад вачыма сьмерці
Апошняй песьняю хвалу жыцьцю”.
▶️Глядзіце ЦНБ НАН Беларуси — Пятро Глебка. Гаючыя ўласцівасці кнігі
⚡️ Здаецца, неблагая кампэнсацыя за пляскатасьць лірыкі і павярхоўнасьць партызанскіх прыпевак. Невядома, куды б завялі Глебку тыя сіманаўска-брукаўскія дарогі, але ён сьвядома вырашыў пайсьці шляхам нармальнага савецкага паэта. Застацца для моцных гэтага сьвету чыстым, як шклянка. Трапіць у вялізарны дом, дзе вокны гараць так прывабна і сьвецяць не згасаючы ні ўдзень, ні ўначы.
⚡️ Блок даў расейцам “Ноч. Вуліцу. Ліхтар. Аптэку”. Глебка беларусам – “Ноч. Халодную зямлянку. Перастрэлку. Цішыню”. Нам зямлянка замест вуліцы, ліхтар патушаны трапным стрэлам, навокал ціха. Як у аптэцы. І толькі ноч – адна на ўсіх.
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Чысты, як шклянка
©️ Верны партыі камуністаў быў акадэмік Глебка. Калі ў выдавецтве рыхтавалі да друку ягоны дзёньнік, там было шчырае абурэньне, што моладзь заражана нацыяналізмам. Адно ўсё-такі мне падабалася ў Глебкі, гэта бездакорнае вымаўленьне. І такія мае радкі акадэміку:
Партыя брала пад уцепленае крыло
Таго,
Хто ейнае ўзносіў найменьне.
Хоць з адкрыцьцямі навуковымі
Пусьцела кубло,
Затое ў акадэміка Глебкі было
Правільнае прамаўленьне.
🫵 Дуліна ад Барадуліна — Пятро Глебка
#мова @supermova #каляндар
Займаюся стварэньнем нацыянальнага міту
🥳 5 ліпеня 1965 - нарадзілася Людміла Рублеўская (Менск) - беларуская пісьменьніца, паэтка, літаратарка, творы якой перакладзены на расейскую, нямецкую, анґельскую, французкую, балгарскую і іншыя мовы.
Член Саюза пісьменьнікаў Беларусі з 1991 году. Рублеўская аўтар больш трох дзесяткаў кніг паэзіі, прозы, гістарычных эсэ, твораў для дзяцей (“Крокі па старых лесьвіцах”, “Замак месячнага сяйва”, “Старасьвецкія міты горада Б”, “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Пярсьцёнак апошняга імпэратара” і інш).
📚Творы Людмілы Рублеўскай можна пачытаць на камунікаце.
Людміла Рублеўская адзначае, што ў сваёй творчасьці яна робіць акцэнт на беларускую гісторыю: – Па-ранейшаму займаюся стварэньнем прымальнага нацыянальнага міту. Гэта значыць вобраза Беларусі, беларускай гісторыі, беларускага нацыянальнага. У гэтым нацыянальным міце я стараюся прыўнесьці тры асноўныя складнікі: Беларусь рыцарскай эпохі, ВКЛ, Беларусь інсургенцкая – 19-ае стагодзьдзе паўстаньне, пакаленьне беларускіх пісьменьнікаў, зьнішчанае 30-ых гадоў, пра якое дасюль, мала вядома.
Людміла Рублеўская праз мастацкія сродкі ўздымае сацыяльныя і нацыянальныя тэмы, сярод якіх праблема ўжываньня беларускай мовы, нацыянальнай годнасьці, палітычных рэпрэсій у савецкія часы, вінішчэньня інтэлегенцыі ды так далей.
Паводле раману Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча» «Беларусьфільм» зьняў стужку, але ў 2021 годзе паказ фільму адмяніўся.
📕 Чытайма «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», прыгоды беларускіх гэрояў ня менш захапляльныя, чым францускіх мушкетэраў.
Зноў Багемская Камора
Шле свой допіс Фердынанду:
«Пан Францыск, садоўнік новы,
Завіхаецца не надта.
Трэба гнаць яго без жалю
Ці рабіць як сьлед прымусіць.
Лайдака сюды прыслалі
Нам зь якойсьці Белай Русі!»...
📝 Людміла Рублеўская — Скарына ў Празе
#мова @supermova #літаратура
Жадаць VS Зычыць
Мы прывыклі ўжываць слова жадаць у віншаваньнях у значэньні “хацець для некага” — нейкага дабра. Але гэтае слова перш абазначала “моцна хацець для самога сябе”.
Вы ў мяне жаданыя госьцікі, — сымпатычны прыклад з Івана Насовіча, так казалі і беларусы ХІХ стагодзьдзя. Жадаць — слова агульнаславянскага паходжаньня, з пачатным значэньнем “мець смагу, моцна хацець” (параўнайма расійскі царкоўнаславянізм жаждать).
Але здаўна асноўнае беларускае слова ўласна для віншавальна-натхняльнай формулы: зычу, зычэньні.
Шырэй кажучы, зычыць — гэта дзяліцца:
Чаго сабе ня хочаш, таго і другому ня зыч (прыказка).
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Зычыць (некаму) — wish
Хацець, жадаць (сабе) — desire
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Не зыч ліха другому, каб ні давялося самому — прыказваюць таму, хто цешыцца з чужой бяды.
Прыказкі Лагойшчыны.
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Не гняві Бога, не жадай чужога —
На чужой каравай рот не разевай.
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Слоўнік І. Насовіча. 1870г.
Пазычыць — 1. пожелать 2. посоветовать
Віншаваць ‘вітаць, славіць каго-небудзь з выпадку знамянальнай даты ці радаснай падзеі’ (БРС, КТС, Шпіл., Мал., Гарэц., Касп., Нас.), ст.-бел. виншовати ‘зычыць’ (з XVI ст.).
Укр. віншувати, вінчувати, польск. winszować ’віншаваць, выказваць зычэньні’, уст. ‘зычыць каму-небудзь’.
📷 Pan Litoŭski — Жадаць VS Зычыць
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
🤯 Беларусаў вызвалялі ад іх саміх. Частка ІІ 🤯
⚔️ Зрэшты, беларусаў ад спадчыны пачалі вызваляць даўно. Вызвалялі ад гарадоў і мястэчак, ад замкаў і палацаў, ад кніг і карцін у гэтых замках, ад начыньня цэркваў і касьцёлаў, а таксама ад саміх беларускіх Царквы і Касьцёлу. Беларусаў вызвалялі ад іх саміх.
🤼♂️ Што праўда, пасьля вайны амаль вызваленыя ад «кепскіх» успамінаў беларусы самі дарабілі нямецкую і суседзкую справу вызваленьня ад сваёй спадчыны і культуры. Тысячы людзей, натхнёных чуткамі пра схаванае ў мурах старых камянiчак габрэйскае золата, з хцівым імпэтам бралі ўдзел у зносе абгарэлых «каробак» у цэнтры Менску.
👽 Калі прымаліся ўсе рашэньні ў канцы 1940-х і пачатку 1950-х, урад БССР складаўся з 9 беларусаў, 22 расейцаў, 1 габрэя і 1 грузіна. Хто рашаў і чыімі рукамі разьбіраліся руіны і пра кладаліся новыя магістралі - чытач хай скажа сам.
🏗 Стары Горад быў толькі парушынкай уваччу беларускіх будаўнікоў камунізму. Урэшце наступствы вызваленьня мінулых стагодзьдзяў і лёгіка паводзінаў «вызва леных» прывялі да страты эўрапейскага аблічча вашага гораду.
❗️ Тэрыторыю пад назвай Беларусь і большасьць яе насельнікаў вызвалілі ад культуры, часткаю якой ёсьць пашана да гісторыі і патрэба выконваць закон.
🏰 Найзамен беларусы атрымалі «недысцыплінаванасьць», і ўрэшце ў 2001 годзе «вызваленьне» дасягнула свайго лягічнага завяршэньня — які эўрапейскі горад бяз замку і вуліцы Замкавай?..
ℹ️ Для таго, каб Менску вярнуць паўтара дзясятка старых вуліц і сотні (!) старых дамоў, трэба раза браць усяго 6-7 навачасных пабудоваў у старым цэнтры — якая несувымернасьць высілкаў і плёну!
🎢 Цяпер беларусы ня маюць належнае сталіцы, менчукі ня маюць Старога Гораду і водзяць сваіх дзяцей у «лунапаркі» з састарэлымі савецкімі назвамі і такімі ж састарэлымі атракцыёнамі.
🇪🇺 Але вы верыце, што відавочная для вас ісьціна стане ўрэшце відавочнаю для ўсіх беларусаў – без татальнага аднаўленьня старога Менску ім будзе сорамна вяртацца ў эўрапейскую сям'ю, якая ў ся бе ўсё захавала, усё аднавіла і мае непараўнальна багацейшую за Беларусь архітэктурную спадчыну.
🔥 Адноўлены стары Менск толькі дапаможа Эўропе прызнаць беларусаў за сваіх, а «вызваленым» насельнікам вашай краіны ён дапаможа ўспомніць, хто яны, і паверыць у гэта.
😜 Глядзіце Гісторыю на Свабодзе — Невядомы Менск
@supermova #мова #каляндар
Невядомая Алаіза Пашкевіч
🥳 3 ліпеня 1876 году нарадзілася Алаіза Пашкевіч, беларуская паэтка, пісьменьніца, грамадзкая дзяячка.
⁉️ Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі — нават тут, між сваімі?
© Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое — дзеля карысці.
© У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народа і роднай мовы. Дачэсная карысць, жаданне пашаны ў чужых, смешны гонар — усё гэта заняла мейсца ў апусцеўшай іх душы.
© Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.
🔥 Яркім полымем гарыць такая любоў у душы, сагравае яе, асвятляе дарогу ў жыцці. Хто любіць свой народ, хто ў кожным бачыць брата-чалавека, той не сагнецца перад крыўдай і перад здзекам: ён бачыць навакол сябе мільёны падобных сабе, і яго думкі, яго жаданні зліваюцца з думкамі і жаданнямі вялікай людской грамады. Такі чалавек ніколі не будзе адзін — самотны і пакінуты.
❗️ Але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ — гэта родная мова. Яна, быццам цэмент, звязывае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.
‼️ На вас — моладзі — ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родну мову, узбагачываць свой народ знаннем і культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народа тады вы ўмёрлі!
💪 Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. I, гледзячы на вас, асмеляцца і іншыя, павераць у ўласныя сілы свае і пойдуць цвёрдай ступой да лепшай будучыны, да ясных зор шчасця народнага.
Алаіза Пашкевіч — Шануйце роднае слова!
😜 Супраціў імперыі, гісторыя псеўданіма і літаратурныя адкрыцці беларускі:
Глядзіце ХАДАНОВІЧ — Невядомая Алаіза Пашкевіч
@supermova #мова #гонар #годна #белліт
Гісторыя габрэйскай мовы
Сучасная мова, Іўрыт, якая фактычна ўтваралася і распаўсюджвалася ў Асманскай Палестыне на прыканцы ХІХ ст, была адным з галоўных ядраў адраджэньня.
БЭН-ЕГУДА
"Бацькам" адраджэньня Іўрыту, як мовы штодзёнасьці і габрэйскай дзяржавы быў Эліэзэр Бэн-Егуда, які нарадзіўся на беларускай зямлі.
Ён пісаў: «Калі можна аднавіць мову, на якой перасталі размаўляць, і зрабіць яе размоўнай, якая выказвае ўсё, што хоча сказаць хаця б адзін чалавек, то несумненна такую мову можна зрабіць размоўнай мовай і для ўсяго грамадства».
Аднаўленьне Іўрыту, як і дзяржавы, ставілася таксама як адна з асноўных з мэтаў сыянізму. Цікавым ёсьць пытаньне, ў якім жа стане знаходзілася габрэйская дзяржава, калі аднаўлялася мова? А яе, дзяржавы і не было.
У 1881 годзе Бэн-Егуда з сям’ей перабіраецца ў Палестыну (так званая першая АЛІЯ пасьля пагромаў у Расейскай Імперыі). У той час у Палестыну перабралося 25 тыс., чалавек. Да пачатку ХХ стагодзя габрэйскае насельніцтва Палестыны пасьля першых перасяленьняў складае каля 50 тыс., чалавек!!!
Тэрыторыя Палестыны з’яўлялася часткай Асманскай Імперыі. Ніякіх аўтаноміяў, ніякіх тэрытарыяльных адзінак. І вось ў гэтых умовах Бэн-Егуда разам з паплечнікамі распачынае дзейнасьць па распаўсюджваньню мовы сярод невялічкай супольнасьці. Можна сказаць, што мова становіцца SACRUM.
ВАЙНА МОВАЎ
На пачатку ХХ стагоддзя ў асяроддзі габрэяў перасяленцаў распачынаецца "вайна моваў". Праблема ў тым, што моўнай уніфікацыі не было, кожны размаўляў на мовах свайго паходжаньня: ідыш, расейскі, нямецкі. Ды і быць гэтай уніфікацыі не магло, бо не было дзяржавы. Аднак, паступова актывістамі ствараюцца падручнікі на Іўрыце, ( у тым ліку па матэматыцы), па якіх выкладаюць у школах.
"Вайна" была зьвязанае з працамі па заснаваньню першага габрэйскага тэхнічнага ўніверсітэту "Тэхніоне" у 1912 годзе. (габрэйскай дзяржавы ЯШЧЭ не існуе, яна ўзьнікне толькі ў 1948).
Яшчэ раней, ў 1903 годзе ў Іерусаліме Барысам Шатцам была заснаваная Акадэмія Мастацтваў Бэцалель, дзе студэнтаў адмыслова вучылі Іўрыту.
Што тычыцца Тэхніёна, то значная колькасьць выкладчыкаў выхадцы з Нямеччыны, як і Рада выступаюць за тое, каб выкладаньне вялося на нямецкай мове, бо:
1. Нямецкая мова - мова сучаснай навукі;
2. Іўрыт - навукова бедны і тэрміналагічна абсалютна не разпрацаваны;
Такі падыход выклікаў моцны супраціў супольнасьці.
На што Бэн-Егуда сказаў: "заяўляю: выкладаньне навуковых прадметаў на іўрыце магчыма! Калі тэрміналогія на іўрыце недастаткова яшчэ распрацавана, то гэта толькі пытанне часу, максімум год".
Пасьля заканьчэньня Першай Сусветнай вайны выкладаньне ў Тэхніоне, які быў адчынены ў 1925 годзе было цалкам на Іўрыце (дзяржавы Ізраіль не існавала).
У 30-я годы, калі склалася цяжкая сітуацыя з фінансаваньнем і падтрымкай універсітэту выкладчыкі працавалі без заробкаў, каб забясьпечыць безперапынную дзейнасьць установы. Да аднаўленьня незалежнасьці Ізраілю (40-я).
Тэхніён заставвўся цэнтрам габрэйскай падпольнай дзейнасці і крыніцай распрацоўкі ваеннай тэхнікі і зброі, якія пасля дапамагла ў барацьбе за незалежнасць. Мовай выкладаньня і навукі быў Іўрыт! На той момант там вучылася 680 студэнтаў.
Калі Ізраіль абвесьціў незалежнасьць Іўрыт быў стаў дзяржаўнай мовай, другой была арабскі; Мова была першай.
Што паказвае прыклад дзяржавагэнэзу:
1. Дзяржава ў галаве, а мова ў сэрцы - была моцным аб’яднаўчым рухавіком для супольнасьці якая была духоўна зінтэгравана. Гэта не ад’емныя часткі.
2. Мова структурызавала, фарміравала палітычную супольнасьць і дзяржаву;
3. Мова і інстытуты могуць развівацца ва ўмовах адсутнасьці дзяржавы, калі ёсьць палітычная воля і разуменьне гістарычнай місіі;
4. Мова надае асабісты сэнс дзейнасьці і палітычным мэтам.
📝 Увесь допіс — Вайна моваў і пытаньне прыярытэтаў на прыкладзе габрэйскай дзяржавы
@supermova #мова #іўрыт
Працяг ⤵️⤵️⤵️
Маці Божая Вастрабрамская.
⚡️ 2 ліпеня 1927 - у Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі абразу Маці Божай Вастрабрамскай.
Урачысты акт каранацыі паводле дэкрэту Папы Рымскага Піюса XI адбыўся перад катэдральным саборам у Вільні ў прысутнасьці герархаў каталіцкай царквы і дзяржаўных кіраўнікоў Польшчы, у склад якой у той час уваходзіў Віленскі край.
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысьціянскіх сьвятыняў Беларусі Летувы й Польшчы. Цудатворны абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. Хто намаляваў абраз, невядома. Адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы безь дзіцятка на руках. Шануецца хрысьціянамі ўсіх канфэсіяў.
📍 Вандруйма да Вострай Брамы
Дэталёвае дасьледаваньне й кансэрвацыю абраза правёў Ян Руткоўскі ў 1927 годзе перад яго каранацыяй. Паводле тэхнікі, грунтоўкі й складу фарбаў вызначана, што абраз створаны ў другой палове XVI стагодзьдзя, верагодна італьянскім мастаком.
🦶 Шпацыруйма па Вільні разам з Тэлеграм-ботам @ULegendAppBot
Святая дзева, што бароніш Чанстахову
І ў Вострай браме свеціш, што ўзяла ў ахову
Наш слаўны Навагрудак з добрым верным людам,
Як мне жыццё ў дзяцінстве ты вярнула цудам,
(Калі ў адчаі маці пад тваю апеку
Мяне здала, і мёртвае я ўзняў павека
І зразу змог пайсці к тваіх святынь парогу
За вернутыя сілы даць падзяку Богу),
Так цудам зноў нас вернеш на Айчыны ўлонне.
📖 Адам Міцкевіч - "Пан Тадэвуш"
@urbanlegendapp @supermova #вільня #мова #пашыраймасваё
Слоўка ўзычыць — ім трапна карысталіся ў свой час Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Фёдар Янкоўскі: «Пяю, бывае, тады вазьму й трошкі перайначу. То за мае песьні й аднаго разочку ніхто мне слова кепскага не ўзычыў» (Ф. Янкоўскі); «…Я люблю ўзычыць бліжнім двухногім, / Кол з асіны ад сэрца падараваць» (У. Караткевіч); «Іван Сарока сядзеў каля падаконьніка і шавецкім нажом – нож узычыў яму шавец Лазар Мардуховіч, – рэзаў скарынкі хлеба» (Я. Колас).
Утворана слова пры дапамозе прыстаўкі у- ад дзеяслова зычыць (жадаць, выказваць, выражаць каму-колечы, чаму-колечы пажаданьні), вядомага старабеларускай мове з ХV ст.: Зычу вам шчасьця і моцнага здароўя! Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы прэзэнтуе ўзычыць толькі як размоўны адпаведнік да літаратурнага ўдружыць (зрабіць сяброўскую паслугу). Акрамя гэтага адзначае, што яно можа гаварыцца іранічна ў значэньні «зрабіць шкоду, непрыемнасьць»: Вось узычыў дык узычыў ты мне сваёй парадай!
У мінулым жа слоўка ўзычыць было полісэмантычным (шматзначным). Паводле слоўніка Янкі Станкевіча, у якім змешчаны спасылкі на лексікаграфічныя працы ХІХ – пачатку ХХ ст., ім перадавалі аж чатыры расійскамоўныя паняцьці: 1) предоставить, уделить (внимание, время) – Гадзіны аднае не ўзычыў ты нам; 2) одолжить (оказать какую-либо услугу, вызвать у кого-либо чувство признательности, благодарности); 3) удружить – Вось я табе ўзычу! 4) ниспослать, милостиво предоставить.
Думаецца, прыведзены пералік значэньняў можа служыць падставай для таго, каб пашырыць сэмантычны аб’ём сучаснага мілагучнага слоўка ўзычыць. Напрыклад, яго з посьпехам можна выкарыстоўваць у якасці нацыянальнага адпаведніка да аднаго са значэньняў шматзначнага расійскага слова предоставить (існаваныя беларускія – даць, падаваць): предоставить слово следующему докладчику – узычыць слова наступнаму выкладніку (выступоўцу); фирма предоставляет следующие услуги – фірма ўзычвае наступныя паслугі. Такая форма, прынамсі, лепшая, чым нерэкамендаванае беларускімі слоўнікамі (на гэта ўказваў Юрась Пацюпа), але часта ўжыванае ў беларускамоўным друку і афіцыйных паведамленьнях гукаспалучэньне «прадаставіць».
Фирма предоставляет следующие услуги
Фірма прадастаўляе наступныя паслугі ❌
Фірма ўзычвае наступныя паслугі ✅
☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆
Будзем спадзявацца, што час і людзі дапамогуць прыжыцца свайму слоўку ў сваёй мове ў якасьці літаратурнага й з большай колькасьцю значэньняў.
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #пашыраймасваё
Горад без мэтранома.
🚜 У 1972 годзе ў Менску нарадзіўся мільённы жыхар, а на МТЗ быў выпушчаны мільённы трактар. Трактар, вядома, рэч значна карысьнейшая і прыгажэйшая за чалавека, прынамсі, у сучаснай мадыфікацыі апошняга... Але часам у гэтым завочным двубоі магчымыя свае неспадзяванкі. Падзея на менскім трактарным не прынесла нічога, апрача законнай гордасьці і заслужаных прэміяльных. А вось тое, што адбылося ў 1972 у менскай радзільні нумар шэсьць, мела сваім наступствам амаль неверагоднае: Менск як горад-мільёньнік пачаў прэтэндаваць на ўласны мэтрапалітэн.
У канцы сьнежня 1976 году ў Маскве далі дазвол на будаўніцтва, а ўжо 16 чэрвеня 1977 у раёне парку Чалюскінцаў была забітая першая свая. Першую лінію менскага мэтро плянавалі зрабіць за восем гадоў — але нягледзячы на тое, што горад адчайна супраціўляўся ўсімі сваімі сутарэньнямі, нябачнымі рэчкамі і культурнымі слаямі, справа ішла досыць гладка: Менск атрымаў падземку на год раней. І вось 26 чэрвеня 1984 пакатацца на «мятро» пад зямлю першымі, як водзіцца, спусьціліся інфэрнальныя ўладары БССР. Хто там кіраваў у той час сіламі пекла? Мікалай Мікітавіч Сьлюнькоў? Ды Іван Яўцеевіч Палякоў? Ды яшчэ, мусіць, паўсотні кіраўнікоў меншага калібру — і кожны, як стрэлка компаса на магнітны полюс, чуйна азіраецца на ўсход. Аднак заданьне выкананае на выдатна. Кампанія трапіла ў царства Аіда на плошчы Перамогі і праехала па ўсіх васьмі станцыях. Падземны Менск стомлена назіраў за ўзбуджанымі чалавечымі тварамі — як замучаны ўколамі паддосьледны асілак. «Ты цяпер ня проста горад...» Менск быў прынесены ў ахвяру мэтро — у яго сьцякла ўся памяць.
Празь некалькі дзён, 30 чэрвеня ўсё стала на свае месцы — уладары вярнуліся ў свае чорныя волгі, а падземку адчынілі для паспалітага люду. Наверсе адразу зрабілася вальней — да пары; да пары вольна было і ўнізе... Цяпер менскае мэтро ў гадзіны пік ёсьць оргіяй цела і духу, звальным грахом пасажырапатоку, і ў ім сваю прыналежнасьць да чалавечага роду адчуваеш так востра-пякуча, як, мусіць, нідзе больш — нават на пляжы і ў лазьні. Я ня памятаю дакладна, калі ўпершыню праехаўся на мэтро — але засталіся два яркія ўспаміны: на ім каталіся, як на атракцыёне, тудэма-сюдэма і назад, і так раз за разам, гадзіну ці нават дзьве. А яшчэ гэтыя нейкія яркія, навюткія медзякі, па пяць капеек, ці што: іх чамусьці запомнілі і далоні, і вочы.
🚃 З будаўніцтвам мэтро кожны горад пачынае жыць у двух вымярэньнях — і тое, падземнае, робіць яго жыхароў няўлоўнымі ценямі, якія рухаюцца так павольна, як могуць дазволіць сабе толькі тыя, хто нырнуў у вечнасьць. Мэтро зрабілася патрэбай: патрэбай пакінуць сваю прызначаную для верхняга сьвету абалонку, скінуць скуру, зрабіцца земнаводным. А яшчэ мэтро ёсьць патрэбаю ў нары — або ў мэтамарфозе. Кожны раз, спускаючыся на нейкую з падземных станцый, жыхар гораду нібы на нейкі час памірае — каб уваскрэснуць на іншай лініі, каб выйсьці там, дзе «Няма ўваходу». Жэтон, які падае ў рот тэрміналу — нашая плата Харону. Кожны раз, калі едзеш у мэтро, не пакідае адчуваньне ўласнага раздваеньня — нібы там, наверсе, застаўся твой двайнік, які цяпер брыдзе, бяжыць, крочыць, рухаецца, едзе — у таксі, маршрутцы, концы, катафалку аўтобуса, у тралейбуснай гойданцы, у трамвайным трымценьні.
Стоячы з табой на плятформе канцавой станцыі, пад небам у зорках, Miensk in the sky with diamonds, у чаканьні апошняга цягніка — люблю гэты горад.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Горад без мэтранома
#мова @supermova #мэтро #гісторыя
Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы.
🥳 29 чэрвеня 1956 — нарадзілася Ніна Баршчэўская – беларуская мовазнаўца, грамадзкая і культурная дзяячка, аўтарка больш за 50 навуковых публікацый, доктарка філялягічных навук і прафэсарка.
📚 У 1975 годзе скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, працягвала навучаньне на Катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту (1975—1980). Тэма дыплёмнай працы — беларускія гаворкі Беласточчыны.
📻 У 1992—2018 гадох кіравала Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, якая ў гэты час выкарыстоўвала клясычны правапіс беларускай мовы.
Ніна Баршчэўская вывучае беларускае мовазнаўства, пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове, а таксама гісторыю беларускай мовы й мову беларускай эміграцыі.
✨ “Мы павінны памятаць пра тое, што мова – не толькі сродак зносінаў, але мова – гэта нацыянальная каштоўнасць, гэта тое, што нам засталося ў спадчыну ад продкаў, дык знішчаць родную мову – гэта значыць падрэзваць карані пад нацыяй цэлай”.
✨ «Беларуская мова не дазваляе ўніфікаваць беларусаў і расейцаў. Зьнішчаць мову – гэта значыць спрыяць асіміляцыі. Усьлед за пераходам на расейскую мову можа зьявіцца адмоўнае стаўленьне да беларускай нацыі».
📕 Чытайце Ніна Баршчэўская — Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы
#мова @supermova #мовазнаўства
Вайсковец-асьветнік.
🥳 29 чэрвеня 1896 - нарадзіўся Уладзіслаў Казлоўскі (псэўд.Казлоўшчык) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.
Уладзіслаў Казлоўскі нарадзіўся ў вёсцы Залесьсе Саколкаўскага павету на Беласточчыне ў беларускай каталіцкай сям’і.
🔴 У 1916 годзе паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1919 годзе, калі заснавалася ў Вільні Беларуская вайсковая арганізацыя, пакінуў вучобу ў духоўнай сэмінарыі, бо марыў зьвязаць жыцьцё зь беларускім войскам. У гэты ж час скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Арганізоўваў беларускія школы на Сакольшчыне і Ігуменшчыне.
🔴 Служыў у польскім войску, але ў 1930 годзе ў рангу парудчыка звольніўся са службы. Жыў у Вільні, там арганізаваў гімнастычнае таварыства “Гайсак”, прымаў удзел у Беларускім Нацыянальным камітэце.
🔴 Выдаваў і рэдагаваў у 1930-х гадах газэту “Новы шлях”, а падчас Другой сусветнай вайны быў рэдактарам “Беларускай газэты” у Менску. Савецкія партызаны застрэлілі Уладзіслава Казлоўскага ў рэдакцыі газэты. Пахаваны ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Магіла застаецца невядомай.
🔴 Уладзіслаў Казлоўскі быў таленавітым літаратарам і публіцыстам. Ён пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы, прозу, гістарычныя і спартыўныя артыкулы. Выдаў кнігі “Фізічнае выхаванне грамадзянства” (Вільня, 1927), “Беларускія народныя песні з Сакольскага павету” (Вільня, 1930), “Путы кахання” (Вільня, 1932), “Шляхам змагання” (Вільня, 1935) і іншыя.
📝 Чытайце артыкул — Час вяртання Уладзіслава Казлоўскага
Хто сяньня бяз болі Цябе спамінае,
І сяньняшня, любіць Тваё палажэньне —
Хай ласкі ніколі Тваей не зазнае,
Хаця-бы прасіў ён калі прабачэньня.
Бо гэткі аб заўтра ніколі ня дбае,
І сяньня на‘т здраду мо‘ гатуе.
Ён жаласьці ў сэрцы ніякай ня мае.
Ня чуе як злыдзень Цябе ўсьцяж катуе.
✍️ Уладзіслаў Казлоўскі — БЕЛАРУСЬ!
#мова @supermova #пісьменьнік #асьвета #вайсковец