☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
5 ТРАЎНЯ:
1️⃣ Адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Сярод яго выпускнікоў, напрыклад, Васіль Быкаў.
/channel/supermova/1660
▶️ Глядзіце "Загадкі беларускай гісторыі" - Гісторыя Беларусі, пакладзеная на музыку
2️⃣ Нарадзіўся Станіслаў Манюшка, клясык беларускай і польскай вакальнай лірыкі.
/channel/supermova/1661
▶️ Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Станіслаў Манюшка
3️⃣ Нарадзіўся Васіль Якавенка, беларускі пісьменьнік. Дзякуючы яго неабыякавасці да пытаньняў экалогіі, у 1988 годзе быў скасаваны праект асушэньня поймы Прыпяці, які пагражаў Беларусі пустыняй і сапраўднай катастрофай.
/channel/supermova/1663
📝 Чытайце артыкул — «Гэта нахабная хлусьня, лухта, паклёп!»
#мова #дзень
@supermova
Доктар зямлі Браслаўскай.
🩺 4 траўня 1853 году – дзень, калі нарадзіўся вядомы беларускі лекар, грамадзкі дзяяч і мэцэнат Станіслаў Нарбут.
У 1872 годзе сын шляхціча Тэадора Нарбута паступіў на лекарскі факультэт Баварскага ўнівэрсытэту ў Мюнхене. Але ж хутка яго выключылі за ўдзел у студэнцкіх забурэньнях. Заплаціўшы буйны штраф, Станіслаў здолеў аднавіцца й працягнуць навучаньне. У выніку ён абараніў дысэртацыю на ступень доктара мэдыцыны й практыкаваў па спэцыяльнасьці.
Некалькі гадоў Станіслаў Нарбут працаваў вольнапрактыкуючым лекарам у Браславе. У 1906 годзе дзякуючы яму ў горадзе пабудавалі земскую лячэбніцу. Ён кіраваў добраахвотным таварыствам пажарнай аховы, народным тэатрам і таварыствам народнай цьвярозасьці.
Падчас Першай сусьветнай вайны Станіслаў Нарбут узначальваў лязарэт на Паўночна-Заходнім фронце. У 1917 годзе ён быў цяжка паранены – яму часткова ампутавалі нагу.
Праз два гады Станіслаў вярнуўся на пасаду павятовага лекара ў Браслаў і адначасова пачаў выдаваць сатырычную газэту «Duch Brasławca».
У 1925 годзе доктар Нарбут сышоў зь дзяржаўнай службы, але працягваў займацца прыватнай практыкай. У пачатку сакавіка 1926 году ён засьцюдзіўся падчас візыту да хворага й сканаў ад запаленьня лёгкіх. Яго пахавалі на Замкавай гары ў Браславе.
☝️Яшчэ пры жыцьці Станіслава адной з вуліц Браслава была дадзеная назва Нарбутаўская. Як часта гэтае бывае ў такіх сытуацыях, калі прыйшлі бальшавікі ў 1939 годзе, назву перайменавалі ў Кірава.
У 1927 годзе памяць доктара ўшанавалі самі браслаўцы: на ягонай магіле паставілі помнік. У савецкія часы ён быў разбураны. Яго аднавілі толькі ў пачатку 90-х.
📝 Чытайце артыкул — Якім чалавекам быў Станіслаў Нарбут?
#мова @supermova #героі
У мяне ёсць мара
Каб культура запанавала
4 траўня 1975 — заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю
Годныя выпускнікі:
Павел Каралёў — экскурсавод, менеджар гістарычных праектаў і Куфар старажытнасцяў
Іван Кірчук — музыка, спявак, лідар этна-трыа «Троіца»
Сяргей Міхалок — музыка, спявак, лідар групы «Ляпис Трубецкой»
Алег Хаменка — беларускі музыкант, радыёвядучы, прадзюсар, лідар гурта «Палац»
Беларуская народная песня больш шануецца за мяжою, чым у Беларусі. А яна б магла дапамагчы згуртаваць нацыю. Багацце і адметнасць народных спеваў раскрывае фалькларыстка і этнаспявачка Наталля Матыліцкая.
▶️ Выкладчыца кафедры БДУКіМ Наталля Матыліцкая - Ці трэба вярнуць у школу ўрокі народных спеваў?
@supermova #мова #БДУКіМ
Падтрымайце беларускую культуру і нашу мару:
☕️ пачастуйце нас Кубачкам кавы
❤️ ці станьце нашым Патронам
Найбольшы гістарычны фэйк, у які мы паверылі
📜 3 траўня 1791 году на паседжаньні Вялікага Сойму ў Варшаве прынялі Канстытуцыю Рэчы Паспалітай. Гэта быў другі ў сьвеце канстытуцыйны закон такога выгляду пасьля Канстытуцыі ЗША 1787 году і першы у Эўропе.
Канстытуцыя складалася з 11 пунктаў, дзе апісваліся кардынальныя правы шляхты, сацыяльныя пытаньні, дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, пытаньні рэгентства і войска.
Пануючай рэлігіяй абвяшчалася каталіцтва. Пры гэтым для іншых веравызнаньняў дэкляраваліся ўсе вольнасьці і свабоды. Аднак пераход у іншую рэлігію каталіка забараняўся.
🛡 Шляхце Рэчы Паспалітай гарантаваліся ўсе свабоды і прывілеі, атрыманыя імі ад часоў Казіміра Вялікага і Вітаўта. Рыцырства прызнавалася найвышэшым саслоўем Рэчы Паспалітай і галоўным абаронцам Канстытуцыі. Гарады і мяшчанства атрымлівалі пашыраныя правы.
▶️ Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Канстытуцыя 3 траўня.
Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, нягледзячы на яе абмежаваны характар, было ўсё ж прагрэсіўнай зьявай у жыцьці Рэчы Паспалітай, бо яна садзейнічала ліквідацыі фэадальнай анархіі, некалькі абмяжоўвала самаўпраўнасьць і магутнасьць магнатаў, прызнавала ў якасьці грамадзка-сацыяльнай сілы толькі ўзьнікаючую буржуазію.
📰 Чытайце — Канстытуцыя 3 траўня 1791 году і Беларусь
❔ Узьнікае цікавае пытаньне: у тэксьце Канстытуцыі ніводнага разу ня згадваецца Вялікае Княства Літоўскае і толькі два разы Рэч Паспалітая. У астатніх выпадках ужываецца назва краіны Польшча. Значыць лі гэта, што Канстытуцыя 3 траўня па сутнасьці ліквідоўвала ВКЛ як асобную дзяржаву?
Сучасныя гісторыкі мяркуюць, што адсутнасьць згадак пра ВКЛ хутчэй гаворыць пра тое, што паміж польскімі й літоўскімі амбасадарамі існавала моцная супярэчнасьць, і ліквідацыя Вялікага Княства Літоўскага – гэта фэйк. Каб пытаньне уніфікацыі не пазбавіла Канстытуцыю падтрымкі амбасадараў ВКЛ, распрацоўшчыкі проста абмінулі яго ў сваім праекце.
📰 Чытайце — Фэйк пра нашую «Канстытуцыю 3 траўня», у які мы паверылі
▶️ Глядзіце Вусы Скарыны — «Першая Канстытуцыя ў Еўропе».
На тэрыторыі Беларусі захаваліся цікавыя помнікі, прысьвечаныя Канстытуцыі – гэта калёны ў Глыбокім, у Антопалі і Безьдзежы Драгічынскага раёну, у Скоках Берасьцейскага, у Жырмунах Воранаўскага раёну. Узводзілі гэтыя помнікі прадстаўнікі родаў Нямцэвічаў, Радзівілаў, Сапегаў, Ягмінаў. Цяпер большасьць гэтых помнікаў, якія зьберагліся, не знаходзяцца пад аховай беларускай дзяржавы.
🗺 У Беларусі захавалася 20 калёнаў у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
#мова @supermova #гісторыя #вкл
Павіншуйце нас:
☕️ Пачастуйце нас Кубачкам кавы
❤️ ці станьце нашым Патронам
А ці быў герой?
Ад змаганьня за свабоду
да подпісу расстрэльных прысудаў...
Пра Гевару напісана і зьнята досыць, а яшчэ больш выдумана і пакрыта тоўстым слоем бліскучага лаку, як для здымкаў у рэкляме якіх-небудзь бургераў, каб зьзяла і выклікала танны апэтыт пры любой перамене трэндаў і брэндаў...
2 траўня 1930-га ў сям’і аргентынскага архітэктара Гевары Лінча, якая на той час жыла ў Буэнас-Айрэсе, вялікая бяда — у малога сына, якога завуць Эрнэста, гэтаксама, як бацьку, пачынаецца моцны кашаль, які ніяк не спыняецца — і неўзабаве дзіця пачынае задыхацца.
Сыну яшчэ ня споўнілася двух гадоў, і ён пакуль ня можа ўсьвядоміць, што значыць імгненна пастаўлены яму флегматычным доктарам дыягназ — алергічная бранхіяльная астма. Празь яе сям’я неўзабаве пераедзе ў больш сухія і здаровыя мясьціны. Празь яе насамрэч шмат што адбудзецца...
Астма зробіцца ягоным спадарожнікам да самага канца, больш верная за сяброў і жанчын, неадступная, як біёграф, задушлівая, як турма. Ёй будзе ўсё адно, каго мучыць — салдата Батысты або гераічнага камандантэ. Усё адно, каго, і ўсё адно, дзе. Месцы, дзе яна будзе нагадваць пра сябе, будуць самыя розныя.
А месцы зьмяняюцца, як у калейдаскопе:
⚡️ Залітая ванітамі «Гранма», якая, раз-пораз зьбіваючыся з шляху, набліжаецца да Кубы — доктар пакутуе ад няспыннага кашлю і ўсё адно дапамагае паплечнікам.
⚡️ Сьера-Маэстра, дзе ён навучыцца курыць цыгары. Узятая паўстанцамі Гавана. Падарожжы, дзе, аточаны дыпляматычным пакашліваньнем, Гевара будзе вымушаны граць такую нялюбую яму ролю чыноўніка.
⚡️ Жудасная пасада кіраўніка трыбуналу, які адхіляе апэляцыі «ворагаў народу» і падпісвае расстрэльныя прысуды.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Астма ля віста
Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.
🎵 Слухайце Крамбамбуля - 7 лістапада
▶️ Глядзіце Куба - гэта востраў несвабоды, злодзеяў, няшчасьця і экспарту тэрарызму
@supermova #мова #каляндар #гевара #куба
«У нас прыніжаецца нацыянальная інтэлігенцыя, а яна ж — мозг нацыі»
✨ 1 траўня 1931 году нарадзіўся Алег Лойка – беларускі паэт, пісьменьнік, крытык, навуковец і пэдагог. Ён напісаў амаль 100 кніг: звыш 30 зборнікаў паэзіі, 2 раманы, некалькі дзясяткаў літаратурных дасьледваньняў, перакладаў, эсэ.
📚 Ягоныя творы адгукаюцца шчырасьцю й непасрэднасьцю пачуцьцяў, прастатой думкі. Выкарыстаньне народных формаў і вобразаў – адментая рыса кніг Алега Лойкі. Амаль ва ўсіх зборніках паэзіі адметнае месца займае жанр баляды. У сваіх лепшых творах («Баляда пра беленькія чаравічкі», «Баляда аб матчыным сэрцы», «Баляда аб першым дні», «Баляда пра свойскі хлеб») аўтар падымаецца да шчымліва-ўзьнёслага апяваньня подзьвігу герояў, знаходзіць канкрэтныя характэрныя дэталі, якія садзейнічаюць нараджэньню мастацкага вобраза.
Спадар Лойка перакладаў на беларускую мову кнігі францускага паэта П. Вэрлена, Гётэ, Шылера. Ён шмат цікавіўся гістарычным разьвіцьцём беларускай літаратуры, пытаньнем народнасьці, рэалізму й рамантызму.
☝️ Адзін з грунтоўных твораў Алега Лойкі – дакумэнтальна-мастацкі раман-эсэ “Янка Купала”. У ім ён раскрыў ідэйна-мастацкую эвалюцыю лірыкі Купалы, прааналізаваў ягоныя паэмы з пункту гледжаньня стаўленьня беларускага нацыянальнага эпасу. Купале Алег Лойка прысьвяціў некалькі вершаў: «Сьлёзы Купалы», «Сосны Купалы», «Песьня пра Янку Купалу», «На вуліцы Янкі Купалы ў Слоніме».
📰 Інтэрв’ю з Алегам Лойкам 2 — "УЛАДА КУЛЬТЫВУЕ БЕЗДУХОЎНАСЬЦЬ"
📚 Чытайце на Кніжнай палічцы - Алега Лойку
Прыемнага чытаньня! ☺️
#мова @supermova #літаратура
Захоўваем спакой і варым рамонкавую гарбату
Вясной, калі яшчэ даволі халодна й надвор’е неўстойлівае, шанц схапіць звычайную прастуду даволі вялікі 🤔 Каб палепшыць стан, пазбавіцца болю ў горле й вярнуць страчаны голас, раім піць рамонкавую гарбату. Як яе прыгатаваць?
Вазьміце:
рамонак аптэчны – 1 ч. л.
мята перцавая (сухое лісьце) – 1 ч. л.
мёд
🌼 Дадайце рамонак і мяту ў імбрык, заліце кіпенем і настойвайце 10 хвілінаў. Дадайце мёд і піце гарачай.
Добрага здароўя й прыемнага вечара!
🎧 Слухайце Lyapis —“Рамонкі”
@supermova #мова #напоі
❤️🔥 Падтрымайце нас: Buymeacoffee | Patreon
29 КРАСАВІКА:
⛵️ Падарожжа-пратэст на чоўнах супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС.
/channel/supermova/1637
🇧🇾 Нарадзіўся Мікола Ермаловіч – беларускі гісторык. Вярнуў нам гонар за ВКЛ, вярнуў нам НАШУ ГІСТОРЫЮ.
/channel/supermova/1638
🇧🇾 Нарадзізўся Сяргей Вераціла, беларускі паэт й перакладнік. Самая знакамітая яго кніга — «Разьбітае сэрца Вітаўта».
/channel/supermova/1639
📚 Нарадзіўся Андрэй Янушкевіч, беларускі гісторык, заснавальнкі выдавецтва «Янушкевіч» і "Кнігаўка".
/channel/supermova/1640
🎁 Лепшая віншаваньне і падзяка Андрэю Янушкевічу за яго дзейнасьць — купля кнігаў наўпрост у краме https://knihauka.com/.
🚀 Падпісвайцеся на канал Кнігаўка і сачыце на апошнімі навінамі выдавецтва.
#мова #дзень
@supermova
Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы!
✨ 28 красавіка можна адзначаць як Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы. Чаму? У гэты дзень у 1918 годзе Народны сакрытарыят Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай і абавязковай ў Беларусі.
💪 У той час разумелі важнасьць выкарыстоўваньня сваёй ўласнай мовы дзеля набыцьця незалежнасьці.
На пасяджэньнях Рады БНР прынялі пастанову, што ўсе органы ўлады паслугуюцца паміж сабой на беларускай мове. Спачатку былі патрэбны перакладнікі з расейскай і польскай, але да кастрычніка беларуская мова заняла важкае месца.
▶️Глядзіце Мова нанова - Статус розных моваў у БНР
#мова @supermova #бнр #гісторыя
Нарэшце надыходзіць сапраўдная вясна – час вандраваць! Чаму б не наведаць самыя-самыя замкі й палацы Беларусі? Раім тэст, каб узгадаць незвычайныя цікавосткі! 👇
#мова @supermova #замкі #тэст
Атамны генацыд беларусаў.
Чарнобыльскі шлях — штогадовае шэсьце беларускай апазыцыі 26 красавіка, прымеркаванае да ўгодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС) у 1986 годзе.
Упершыню прайшоў 30 верасьня 1989 году і меў вынікам «Чарнобыльскі трыбунал» 25 лістапада 1989 году, рашэньні якога сталі апорай дзейнасьці Апазыцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня ў 1990—1995 гадах.
📝 Чытайце артыкул — Што трэба ведаць пра Чарнобыльскі шлях
❗️️ А ці ведаеце вы што?
©️ 1 траўня 1986 адбыўся першамайскі парад, які нельга было праводзіць на той час
©️ Савецкая авіацыя прызямляла радыёактыўныя аблокі на Беларусь, каб яны не дайшлі да Масквы! Пры гэтым не папярэджваючы насельніцтва Беларусі.
©️ Адкуль радыяцыя ў Мікашэвічах, які знаходзяцца далёка ад катастрофы
▶️Глядзіце ў гэтым відэа - Атамны генацыд беларусаў. Чарнобыль і Палесьсе
@supermova #мова #чарнобыль #аэс #генацыд
Сапега, якая дапамагала аднавіць Ружанскі касьцёл.
26 красавіка 1910 году нарадзілася Марыя Крысьціна Сапега – польская грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца й прэзыдэнт фундацыі Ex Anіmo. Спадарыня Сапега была дачкой міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай і жонкай Яна Андрэя Сапегі.
Пані Марыя — прадстаўніца «кенійскай» галіны роду. Яе дзед быў польскім дыпляматам, а бацька Яўстах Сапега ваяваў супраць нацыстаў у Другую сусьветную. Яны выехалі ў Найробі пасьля вайны.
📰 Чытайце — У Беларусь прыехалі нашчадкі Сапегаў
У 1937 годзе Марыя Сапега разам з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу – у Ружанах яна заснавала дзіцячы садок і школу для дзяўчат зь бедных сем’яў. Пасьля бальшавіцкага ўварваньня Марыя вымушана была эміграваць у Летуву, адтуль у Францыю.
✨ Спадарыня Сапега займалася дабрачыннай дзейнасьцю ў Польшчы, у 2003 годзе прыязжджала ў Беларусь, дзе дапамагала аднавіць ружанскі Траецкі касьцёл – помнік архітэктуры XVІІ стагодзьдзя.
Першы драўляны касьцёл у Ружанах збудавалі ў 1596 годзе з фундацыі Льва Сапегі й яго жонкі Аляксандры з Тышкевічаў. У 1615—1617 гадох замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл пры кляштары дамініканаў. Сёньня касьцёл дзейнічае.
📍 Вандруйце ў Ружаны - Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
#мова @supermova #сапега #архітэктура
Самы недаацэнены кіраўнік Беларусі.
🌟 25 красавіка 1868 - нарадзіўся Раман Скірмунт (в. Парэчча, Пінскі р-н), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, прэм’ер-міністр БНР, буйны землеўладальнік. Паходзіў зь беларускага шляхецкага роду Скірмунтаў.
У 1918-м ён падтрымаў абвяшчэньне БНР, на пэўны час стаў яе прэм’ер-міністрам з імкненьнем далучыць да незалежніцкай дзейнасьці айчынную арыстакратыю. У лістападзе таго ж году ў складзе надзвычайнай дэлегацыі дамагаўся прызнаньня незалежнасьці Беларусі ў Нямеччыне й Швайцарыі.
▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Самы недаацэнены кіраўнік Беларусі
❗️Раман Скірмунт – паспяховага прадпрымальніка-інаватара і землеўласніка, прэм’ер-міністра БНР, які — ці не адзіны — выступаў за тое, каб нованароджаная рэспубліка развівалася ў капіталістычным рэчышчы, бо разумеў, што моцную заможную дзяржаву можна пабудаваць толькі на капіталістычнай аснове, а сацыялістычны папулізм – тупіковы шлях, разбуральны для грамадства і эканомікі. У сваім маёнтку ён арганізаваў высокатэхналагічную вытворчасць, прадукцыя якой ішла на экспарт па ўсёй Еўропе, а дзякуючы годнай аплаце працы і прэстыжу патрапіць да яго на працу імкнуліся не толькі мясцовыя жыхары, але і лепшыя спецыялісты з Заходняй Еўропы. Сваім прыкладам Раман Скірмунт прадэманстраваў, што пры пісьменнай эканамічнай палітыцы і падтрымцы бізнесу Беларусь можа быць не менш паспяховай за Швейцарыю, або Нямеччыну.
💸 Далучайцеся да Нацыянальнага бізнэс-клуба імя Рамана Скірмунта
Раман Скірмунт выхоўваўся ў польскай сям’і, але прызнаваўся, што да XVІІ стагодзьдзя ягоныя продкі размаўлялі па-беларуску. Ужо потым Скірмунты былі палянізаваныя. Ён сваёй радзімай заўсёды лічыў гістарычную Літву і Палесьсе як яе частку.
🔝 10 фактаў з новай кнігі Алеся Смаленчука - «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю»
#мова @supermova #гонар #бнр
Беларусь стала незалежнай!
🇧🇾 24 красавіка 1944 — нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, адзін з заснавальнікаў БНФ і Мартыралёгу Беларусі.
⬜️ Дзякуючы яму захаваліся Траецкае і Ракаўскае Прадмесце, Верхні горад у Менску
🟥 Адзін з тых, дзякуючы каму Беларусь стала незалежнай,
⬜️ а беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай
❗️Як ён выратаваў тэатр Янкі Купалы:
🌟 "Зянон Пазьняк усё жыцьцё змагаўся за праўду і свабоду. З маладосьці біўся за нашу архітэктуру, за Стары Менск. Арганізоўваў і лісты, і людзей, і прэсу. У 1969 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў, зьмясьціў артыкул у ''Правде'', ды які - пра зьнішчэньне Нямігі. Супраць дзікунскага разбурэньня. Пасьля артыкула весь ЦК бегаў, як ашпараны. Бо крытычнае выступленьне ''Правды'' на месцах успрымалася нібы рашэньне Палітбюро. Усе дрыжэлі, панаваў вэрхал і шок. Артыкул выратаваў тэатр Янкі Купалы - яго ўжо планавалі зьнесьці. І сквер, што побач, лёг бы пад сякеру. Аднак ''Правда'' мела страшную моц, і герастраты адмовіліся ад сваіх намераў. Што да лёсу Нямігі, то яе разбурэньне аддалілі на некалькі год. Казалі, Машэраў пакляўся: усё роўна зруйную! І зруйнаваў (але не ўсё)... І вось тэатр не ўдалося.
🌟Бо ў артыкуле Зянон Пазьняк зрабіў наступны акцэнт: акрамя Усебеларускага кангрэса, тут адбываліся таксама і буйныя бальшавіцкія мерапрыемствы. Разумееце: ''Правда'' піша - разбураюцца помнікі Савецкай улады! Ну як супраць гэтага? Вось і адступілі.
❗️З гэтай гісторыі вынікае выснова: нельга здавацца нават у безнадзейнай сітуацыі. І адзін у полі воін, калі гэта Асоба!..
💥Таксама глядзіце яго інтэрв'ю ў перадачы Ідэя Х, якое актуальна і зараз. І ніякай апантанасці і радыкалізма які яму прыпісваюць у ім няма
#мова @supermova #гонар #бнф
Родная мова — святло для людзей.
🥳 Уладзімер Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934 году ў вёсцы Вераскава Наваградзкага раёну ў сялянскай сям'і. У 1952 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу. У 1959 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, з 1962 году працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі. Доктар філязофскіх навук па спэцыяльнасці эстэтыка, прафэсар.
З 1991 году ўзначаліў аддзел гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Уладзімер Конан: «Мае ўлюбёныя часы — гэта эпоха Сярэднявечча і эпоха беларускага нацыянальнага Адраджэньня другой паловы ХІХ стагодзьдзя і першых дзесяцігодзьдзяў стагодзьдзя ХХ-га. Гэта часы фармаваньня беларускай клясычнай літаратуры і станаўленьня беларускай нацыі. Але карані яе не ў ХХ стагодзьдзі, як часта думаюць і пішуць нават вядомыя дасьледчыкі, а ў эпосе Сярэднявечча. Там пачыналася беларуская літаратура, якая перавяла існаваньне беларускай нацыі, гаворачы словамі Канта, з „рэчы ў сабе“ ў рэч для нас і для сьвету. Літаратура пачала сьведчыць пра Беларусь на ўвесь сьвет».
📝 Чытайце цікавае інтэрв'ю — Уладзімер Конан у «Доме літаратара»
Перабудова і адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры — так можна вызначыць галоўную думку кнігі доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана «Святло для людзей». У ёй расказваецца пра багатую духоўную спадчыну нашага народа, незаслужана прыніжаную і напаўзабытую. Зараз існуюць спрыяльныя ўмовы для яе вяртання і ўзбагачэння.
📕Конан Уладзімір - Святло для людзей
▶️Глядзіце паслядоўніка Konan Ў! - Чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску?
@supermova #мова #вераскава #наваградак
Хлопча, дзе ты бачыў у Беларусі тыя "куличи"?
©️ Украінцы кошык, у якім нясуць у царкву на Вялікдзень асьвячаць яйкі ды ішншыю страву, называюць "пасха". У беларусаў "пасха" - і велікодная булка, і велікодная страва з тварагу, і ўвесь набор прысмакаў у кошыку.
©️ І вы раптам падумаеце, што крамлёўскія ўладары могуць спаць спакойна — ня трэба ніякіх інкарпарацыяў, захопаў, аб'яднаньняў і «саюзных дзяржаваў», усё зробіць адна РПЦ — сваімі поглядамі і сьветаадчуваньнем, сваен архітэктурай і... «куличами». Гэтыя «куличи» азначаюць ня толькі і ня столькі прысутнасьць Расеі ды яе царквы ў Беларусі, колькі прысутнасьць Расеі ў беларускай душы, у самай дарагой, схаванай і апошняй адрознай ад усіх суседзяў беларускай субстанцыі. Там, у гэтай субстанцыі, «куличи» лашчацца, труцца, выпярэджваюць адзін аднаго і шэпчуць, шэпчуць, шэпчуць пра братэрства, адзінства, пра прыгажосьць блакітных цыбулінаў з залатымі зорачкамі, пра вялікую і моцную краіну, пра «інародцаў», ворагаў славянства і вераадступнікаў, а таксама пра тое, што граць нагамі на арганах — вельмі добра і зручна, і што ў некаторыя храмы можна заяжджаць на кані, і табе за гэта нічога ня будзе...
Амін. Ці ўжо «амінь»?..
©️ І калі вы запішаце гэтыя невясёлыя думкі ў нататнік, раптам прыйдзе надзея. Прычым адтуль, адкуль вы яе не чакалі. У Цэнтральным унівэрсаме прадавачкі перагукваліся між сабой і гаварылі нешта пра «куличи», але калі вы падышлі Да аддзелу, дзе прадаецца тая экспансіўная суседзкая булачка, акажацца, што афіцыйна яна яшчэ называецца «Пасхальный пирог»... Гэта азначае, што калі ў будучыні цэтлік будзе напісаны на адзнадзяржаўнай мове, "пасхальный пірог" вельмі проста ператворыцца ў "велікодную булку" або і ў "пасху".
Алілуя!!
📖 Чытайце Сяргея Абламейку — Настальгія
🙏 Хрыстос Уваскрос! І смачна есці велікодную булку ці просто пасху, сябры😊
#мова @supermova #вялікдзень #пасха
Да пасхі:
☕️ пачастуйце нас Кубачкам кавы
❤️ ці станьце нашым Патронам
Моцарт з-пад Меншчыны – Фларыян Міладоўскі
🎼 4 траўня 1819 году нарадзіўся таленавіты беларускі кампазытар, піяніст, пэдагог, дырыжор і музычны крытык Фларыян Міладоўскі. Ён быў блізкім сябрам Станіславам Манюшкі, належаў да мастацкай інтэлігенцыі, якая закладвала асновы беларускай музычнай культуры, спрыяла узьнікненьню й распаўсюджваньню ў Беларусі музычнага прафесіяналізму.
Першыя ўрокі музыкі Фларыяну даваў бацька – дзесяцігадовы хлопчык з каласальным посьпехам выканаў сёмы канцэрт Штайбельта падчас сваёй першай публічнай імпрэзы.
🎹 «Падскокваючы, Флорак падбег да фартэпіяна, агледзеў слухачоў з упэўненасьцю, што сярод іх няма здольных да спаборніцтва; падаў аркестру знак да ўступу й пайшоў у скокі па клявіятуры. О дзіва! Адразу постаць Флорака згубіла дзіцячую паставу, і праз некалькі хвілін на сцэне можна было ўбачыць артыста, які замілоўваў, здзіўляў і чараваў моцай сьпелага таленту», - напісаў карэспандэнт “Літоўскага кур’ера”.
У Менску Фларыян працягнуў навучаньне пад кіраўніцтвам Дамініка Стафановіча, сярод вучняў якога былі Станіслаў Манюшка, Каміла Марцынкевіч. У 1836 годзе яго запрасілі выкладаць музыку дачкам Бэнэдыкта Эмануіла Тышкевіча.
У маёнтку Чырвоны Двор Фларыян Міладоўскі сабраў аркестар зь мясцовых і нямецкіх музыкаў, які выконваў сымфоніі Бэтховэна, Моцарта, Шубэрта, тагачасныя сымфанічныя ды інструмэнтальныя творы. Праз некалькі гадоў Фларыян ажаніўся з францужанкай Аўгустынай Паро, якая была настаўніцай дачок Тышкевічаў.
У 1841 року дзеля працягу навучаньня Міладоўскі выправіўся ў Бэрлін, дзе пазнаёміўся з Фэліксам Мэндэльсонам-Бартольдзі. У 1851 Міладоўскі зьехаў у Вільню, але ў сярэдзіне 50-х гадоў вярнуўся на радзіму, у вёску Мацкі ля Менску.
У 1862 году Фларыян эміграваў у Францыю, быў прафэсарам фартэпіяннай гры ў Мэцы. У 1870 году здарылася страшнае: музыкант асьлеп на абодва вокі – напісаную музыку запісвалі ягоныя дзеці. Пасьля заваёвы Мэцу прусамі Фларыяну Міладоўскаму зрабілі апэрацыю, пасьля якой змог бачыць на левае вока, у 1871 пераехаў у Нансі, працягваў пісаць музыку. На радзіму не вярнуўся з прычыны стану здароўя. Памёр у Бардо.
📜 Ненадрукаваныя сачыненні Фларыяна Міладоўскага так і заставаліся ў рукапісах, расцярушаных па архівах і сховішчах замежных бібліятэк і фондаў і пакуль не выяўленых дасьледчыкамі.
🎵 Слухайце — Florian Miładowski, "Pieśń bez słów"
#мова @supermova #музыка #міладоўскі
Палітык і вядомы каханак: 10 фактаў пра Багуслава Радзівіла
3 траўня 1620 году нарадзіўся вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Багуслаў Радзівіл. З гэтай нагоды – 10 цікавых фактаў зь ягонага жыцьця й працы 👇
1️⃣ Багуслаў Радзівіл валодаў вялікай лятыфундыяй: па сьмерці бацькі атрымаў Слуцкае й Капыльскае княствы, шматлікія маёнткі. А ў выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменьніцай – Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданаў, Беліцу.
2️⃣ Да 1648 году Багуслаў жыў у Галяндыі й Францыі. Сам кароль Людовік XIV прызначыў яго генэральным палкоўнікам польскай пяхоты і кавалерыі францускага войска.
3️⃣ Вяртаньне Багуслава Радзівіла на радзіму супала з пачаткам паўстаньня казакоў ва Ўкраіне пад камандай Багдана Хмяльніцкага. Ён атрымаў пасаду генэрала каралеўскай гвардыі, камандаваў палкамі ў войсках Кароны і Вялікага Княства.
4️⃣ У 1652 годзе дамогся ў караля і вялікага князя Магдэбурскага права для Слуцку (паўторна) і Капылю.
5️⃣ У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у баявых дзеяньнях, у тым ліку аблозе Магілёва ў лютым — траўні 1655 году.
6️⃣ Сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зьберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс. Зьбіраў творы мастацтва, стаў аўтарам замалёвак з панарамамі беларускіх местаў, эскізаў і праектных малюнкаў збудаваньняў (зьберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі).
7️⃣ Багуслаў Радзівіл падтрымліваў кальвінісцкія зборы й школы, складаў рэлігійныя гімны. На службе ў яго былі многія навукоўцы, дзеячы культуры.
8️⃣ Багуслаў Радзівіл мае дачыненьне да распрацоўкі гербу Слуцку. Апроч таго, сярод ягоных малюнкаў ёсьць праект мескай ратушы.
9️⃣ Заснаваньне Багуславам Радзівілам у 1643 годзе паселішча Багуслаў Поле (пазьней Жодзіна Слабада, Жодзін) у наш час на афіцыйным узроўні лічыцца пачаткам гісторыі места Жодзіна.
🔟 Багуслава Радзівіла параўноўвалі з Д’Артаньянам – лічылася, што пра яго можна напісаць авантурны раман. І такі твор зьявіўся! У 2018 годзе з друку выйшаў першы том, а ў 2020 годзе – другі том кнігі пра Багуслава Радзівіла украінскай пісьменьніцы Ірыны Данеўскай. Раман ёсьць у продажы – у перакладзе на беларускую мову.
▶️ Глядзіце «Нашы авантурнікі» — Багуслаў Радзівіл.
#мова @supermova #гісторыя #радзівіл
Адкуль пайшло і куды прыйшло слова "Русь"
Слова "Русь" – адно з найважнейшых у гісторыі нашага рэгіёну. Яно ёсьць у назову Беларусі, яно схаванае ў найменьні "Расея". Пры гэтым зямля, што мае на гэтую назоў найболей правоў, называецца Ўкраінай. Як так сталася?
Сярод украінцаў ёсьць прыхільнікі іншае назова Украіны: Русь Украіна або Ўкраіна-Русь. Сярод беларусаў трываюць спрэчкі, як мае называцца нашая краіна: Літва – ці Беларусь. Назоў "Расея" – гэта ўвогуле Русь, толькі па-грэцку.
▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Адкуль пайшло і куды прыйшло слова «Русь».
#мова @supermova #вусыскарыны
❤️ Падзякуйце нас на нашу працу:
☕️ Пачастуйце нас Кубачкам кавы
❤️ ці станьце нашым Патронам
Сьвятая Соф’я Слуцкая: праваслаўная ці каталічка?
✨ 1 траўня 1585 году нарадзілася беларуская праваслаўная (афіцыйна) сьвятая Соф’я Слуцкая. Верагодна, у дзяцінства яе выхоўвалі ў праваслаўі, але ёсьць меркаваньні, што на працягу свайго сьвядомага жыцьця яна была каталічкай.
Па сьмерці сваякоў да Соф’і адышло ўсё Слуцкае княства. 20 ліпеня 1600 году Януш Радзівіл, жаніх Соф’і Слуцкай, зьвярнуўся да папы рымскага, запрасіўшы дазвол на шлюб. Там згадвалася наступнае: «мною было дакладна прадпісана, каб сама дзяўчына магла жыць з мною, каталіком, безь перашкоды адносна ейнае рэлігіі». Праз некалькі месяцаў у праваслаўным саборы Берасьця адбылося вянчаньне паводле праваслаўнага абраду. Праз некаторы час Януш Радзівіл перайшоў у кальвінізм.
Соф’я Слуцкая рабіла шмат дабрачынных справаў для манастыра ў Слуцкім княстве. Яна ахвяравала сродкі для пабудовы лякарань для бедных, учыняла паломніцтвы ў сьвятыя мясьціны.
Яна дамаглася ў вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы граматы, паводле якой у Слуцкім княстве забаранялася прымушаць праваслаўных хрысьціянаў да пераходу ў склад Уніяцкай царквы й адбіраць царкоўную маёмасьць у праваслаўных прыходаў і манастыроў.
▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Хочаш жаніцца – рыхтуйся да вайны. Вяселле Сафіі Слуцкай
Пасьля сьмерці княгіню пахавалі ў Слуцкім Трайчансім манастыры. Сярод месьцічаў хутка пайшлі чуткі пра дзівосы, што адбываліся ля труны. Пасьля гэтага Соф’ю пачалі ўшаноўваць як сьвятую, але кананізавалі яе толькі ў 1984 годзе.
Сёньня сьвятыя мошчы Соф’і Слуцкай захоўваюцца ў Катэдральным саборы Сашэсьця Сьвятога Духу ў Менску.
У 2000 годзе да 2000-годзьдзя хрысьціянства быў усталяваны помнік Соф’і Слуцкай, а ў 2009 ў Менску асьвяцілі новую царкву ў яе гонар.
У 2008 годзе беларуская архівістка Вольга Бабкова выявіла ў зборах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі непадпісаны дакумэнт ад 6 лютага 1600 году, дзе ад імя Соф’і Слуцкай пры заключэньні шлюбнай дамовы зь Янушам Радзівілам сьцьвярджалася, што яна зьяўлялася каталічкай. Пагатоў на 6 лютага 1600 годзе Соф’я Алелькавіч ужо была паўналетняй, то бок правамоцнай.
Ты захавалася ў сузор’і Слуцкім адзіна,
Паміж літоўскімі, славай найяскравейшая першая дачка!
Хіба ты ня меней рыцар, чым горды муж твой вялікі?
Моц якая, наляцеўшы, нечакана цябе забрала.
©️Салямон Рысінскі, Эпітафія Соф'і Слуцкай
#мова @supermova #гісторыя #вкл
Прафсаюзнае свята
Мала хто наогул ведае, што вытокі гісторыі ўзнікнення свята 1 Мая сыходзяць у часы Чыкага 1889 года.
Згодна з гісторыі свята 1 траўня, яе пачатак прыпадае менавіта на ліпень 1889 года, бо менавіта тады на Кангрэсе II Інтэрнацыяналу аднагалосна было прынята рашэнне аб абавязковым адзначэнне перамогі чыкагскіх працоўных супраць капіталізму і эксплуатацыі чалавечай працы. Ужо ў 1890 годзе гэты дзень сталі адзначаць спачатку ў Варшаве , а крыху пазней свята працы 1 траўня паступова абгрунтаваўся і Савецкім Саюзе.
Пазней свята страціў сваё палітычнае значэнне. Цяпер свята 1 траўня называецца па адным, ён вядомы як вядомы нам Дзень міру і працы. Яшчэ свята вясны 1 мая мае і больш старажытнае трактаванне. У Старажытнай Італіі жыхары пакланяліся багіні па імі Майа, якая была заступалася земляробству і ўрадлівасці. Цалкам заканамерна, што ў гонар багіні вырашылі ладзіць сапраўдныя гулянні ў першы дзень мая.
🔗 Гісторыя свята 1 траўня ў іншых краінах
З першым мая!
Ты мая Даная,
Мая лэдзі, лэдзі першая мая!
Сярод лэдзі
І другіх, і трэціх
Ты найперш мне ў свеце свеціш, як маяк!
🎧 Крамбамбуля" - Вясна ў тваіх вачах
@supermova #мова #першамай
☕️ Пачастуйце нас Кубачкам кавы
❤️ ці станьце нашым Патронам
"Не адзіным хлебам сыты я"
🐎 30 красавіка 1994 - набыла сілу Канстытуцыя Беларусі, прынятая 15 сакавіка
⚡️ Замацавала прынцып вяршэнства права.
⚡️ Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства.
⚡️ Паводле Канстытуцыі 1994 году, забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы.
⚡️ Канстытуцыя ўсталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для свабоднага і годнага разьвіцьця асобы, а таксама адказнасьць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананьне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.
⚡️ Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных установах аховы здароўя.
⚡️ Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны правоў і свабодаў.
❗️ Першая Канстытуцыя Беларусі абвясціла беларускую мову адзінай дзяржаўнай мовай нашай краіны.
⚔️ Пасьля рэфэрэндуму 1995 году (які адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў) дзяржаўнымі мовамі ў РБ зьяўляюцца беларуская і расейская мовы
Я маю дзве мовы і амальшто шчаслівы
Я да ворагаў мілы і зрэшты цярплівы
Каб спатоліць свой голад, я гатовы крычаць
На любой з двух моваў, голад...
⏸Глядзіце кліп-антыўтопію ад МУТНАЕВОКА — "Голад"
📝 А спатоліць свой голад да беларускае мовы, заўсёды зможаце на нашым канале і ў нашым лямпавым чаце, спасылка на які знаходзіцца ў апісаньні канала.
@supermova #мова #канстрытуцыя
❤️🔥 Падтрымайце нас: Buymeacoffee | Patreon
Выбраў свой уласны беларускі народ!
28 красавіка 1859 - нарадзіўся Кіпрыян Кандратовіч (в.Зіневічы Лідзкі р-н), беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.
Аляксандар Салжаніцын назваў Кіпрыяна Кандратовіча генэрал-дэзэртырам. Значна раней — у 1910 годзе — іншы расейскі аўтар тытуляваў яго львом у мундзіры. Якраз у 1910 г. пабочнаму сыну павятовага судзьдзі графа Юрыя Трубяцкога, усыноўленаму шляхціцам Антонам Кандратовічам, быў нададзены ранг генэрала ад інфантэрыі.
📝 Чытайце артыкул — Яны былі першыя. Кіпрыян Кандратовіч
У 1917 г. Кіпрыян Кандратовіч далучаецца да беларускага нацыянальнага руху. На зьезьдзе воінаў-беларусаў Заходняга фронту ён абіраецца ў Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду (ЦБВР). У траўні-ліпені 1918 году ў Народным сакратарыяце БНР быў народным сакратаром унутраных справаў. У сьнежні 1918 году ў Вільні стварыў 1-ы беларуск полк, які да красавіка 1918 году ў складзе 5 ротаў і аднаго эскадрона разьмяшчаўся ў Аляксандраўскіх казармах. У 1919 годзе працаваў у складзе дэлегацыі ўраду БНР на Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У 1920—1921 гадах быў намесьнікам міністра аховы краю Летувы. Пасьля выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў сваім маёнтку Гародна ў Лідзкім павеце разам з жонкай Адай і дачкой Верай.
▶️Глядзіце Загадкі беларускай гісторыі - Беларускі генерал Цыпрыян Кандратовіч
@supermova #мова #бнр #зіневічы
t.me/QuizBot?start=uLLeVHmO
#мова @supermova #замкі #тэст
Гісторыя пазбаўленьня ад імпэрскіх страхаў.
«Калі мой дзед быў у Бэрліне, у яго ніхто не пытаўся пра візу». Як высьветлілася, у сьвеце ўсё яшчэ хапае індывідуўмаў, у якіх гэтая пошлая фразачка зь семкавым шалупіньнем на верхняй губе і вялікай, як кулак пітэкантрапа, прэтэнзіяй на дасьціпнасьць здольная выклікаць гэткую самую пошлую і ганарыстую ўсьмешачку.
Пра гэтага агульнага бязьвізавага дзеда лепш іншым разам. Ён быў салдатам імпэрыі, і Бэрлін, пад якім ён гінуў, страляючы ў салдата іншай імпэрыі, тут, уласна кажучы, абсалютна ні пры чым. Дзеду было наканавана трапіць у жорны гісторыі, і наўрад ці ён быў гэтаму так ужо рады — што зусім не выключае ягонага гераізму. Але дзед ужо даўно там, куды таксама трапляюць бязь візы — і назаўжды.
Падзеі таго красавіка дакладна ўвойдуць у гісторыю. А пачалося ўсё з таго, што на досьвітку 27 красавіка 2007 году з цэнтру Таліна, з узгорку Тынісмягі, быў нарэшце прыбраны бронзавы помнік савецкім жаўнерам. Не расьпілаваны і пераплаўлены ў статую Лембіта Ульфсака, і не прададзены Кітаю на патрэбы хімпрамысловасьці, а перанесены ў іншае, больш дарэчнае месца.
З цэнтру Таліна зьнік узьведзены ў 1947-м манумэнт, які мусіў штодня нагадваць эстонцам, што некалі іх вярнулі «ва ўлоньне» новай «радзімы», а заадно і засьведчыць, хто тут цяпер гаспадар, чыя мова мілагучнейшая, цяльняшкі паласацейшыя, песьні душэўнейшыя і чые ўнукі будуць дзяліць дзедаву здабычу. А ў перакладзе на савецкую гэта гучала так: «памяці чырвонаармейцаў, загінулых у Вялікай Айчыннай вайне падчас вызваленьня Эстоніі». Так і бачыш Гітлера, які абвяшчае вайну ўраду Канстанціна Пятса, і вэрмахт, які скідвае памежныя слупы з эстонскім гербам... І расейскіх хлапцоў-добраахвотнікаў, што прыйшлі на дапамогу суседзям.
Двукосьсі тут раскрываюцца лёгка, варта толькі сарваць з гісторыі праславутыя ванітныя стужачкі калярадзкіх колераў. Савецкі салдат прыйшоў у Эстонію значна раней за нямецкага і зусім не турыстам, а такім самым захопнікам і ворагам. Першыя савецкія вайсковыя часьці акапаліся тут яшчэ ў 1939-м, калі ніякім вэрмахтам у Эстоніі і ня пахла.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Цяжар бронзы
©️ "Мяркую, што і манумэнту Перамогі, ў Менску, больш пасуюць Вайсковыя могілкі, чым прасьпект Францішка Скарыны, дзе павінны быць помнікі Вялікім беларусам.
А што да эстонцаў, дык ім "пашчасьціла" апынуцца "вызваленымі" больш пазьней чым беларусам.
Праўда эстонскай крыві пралілі "вызваліцелі" таксама не слаба, як і беларускай, і польскай, і ўкраінскай, і чачэнскай, і грузінскай, і малдаўскай... Дзіва, што яшчэ не захлынуліся ў гэтай крыві, безвізавыя ..."
Найбольш буйныя бамбаваньня Таліну адбыліся 9 і 10 сакавіка 1944 г. у сувязі зь бітвай за Нарву і вядомыя як сакавіцкая бамбаваньне (эст. martsipommitamine ). У выніку, паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 757 чалавек (мірных жыхароў, 50 вайскоўцаў і 121 ваеннапалонны), 213 чалавек атрымалі цяжкія раненьні, 446 — лёгка паранены. Таксама былі разбураны 1549 і 3350 будынкаў, якія разам складалі амаль 30% жылой плошчы горада. Тэрыторыя вакол вуліцы Харʼю і тэатра «Эстонія» моцна пацярпела; згарэў сам будынак тэатра, які быў важным сымбалем нацыянальнай самасьвядомасьці эстонцаў. Былі таксама спалены Нігулісты касьцёл , званіца на Ратушнай плошчы і шэраг іншых помнікаў архітэктуры.
Неспадзява на вялікую колькасьць за кошт іншага цывільнага насельніцтва і меншай колькасьці ўронаных і стратэгічных абʼектаў, крыніцы спрачаюцца, ці былі савецкія рэйды ўпершыню зьдзейсьнены зь вяртаньня зьнішчэньня баявога духу мясцовага грамадзянскага насельніцтва, поўнага рашучага супрацьстаяць вяртаньню савецкіх акупацыйных сіл. У верасні СССР другі раз акупаваў Эстонію.
📰 Чытайце — Бамбардзіроўка Таліна ў гады Другой сусветнай вайны
@supermova #мова #каляндар
Чарнобыль і ўлада, якую мы не выбіралі.
26 красавіка 1986 году а 1.23 ночы на савецкай Чарнобыльскай АЭС прыкладна за адзінаццаць кілямэтраў ад мяжы Ўкраіны і Беларусі адбыўся ён — выбух.
Улада на тое і ўлада, каб жыць сёньняшнім днём — учора цікавіць яе пераважна толькі ў сувязі з чарговым парадам, а заўтра... Заўтра, пасьля нас, хоць патоп. Лягічна: жывем адзін раз, дык чаго пераймацца, пасьпець бы «асвоіць» тое, што дасталася так лёгка, як зь неба ўпала: зямля там, рэчкі розныя, лясы, паветра, жывёлкі і яшчэ гэтыя, як іх... а, ну так: лю-ю-юдзі.
Уладзе не да календара. Вось жа, 9 жніўня 1945 году амэрыканскі самалёт скінуў на японскі горад Нагасакі атамную бомбу, ужо другую з прызначаных для Японіі, бо адной Хірасімы амэрыканскім генэралам падалося мала — больш за семдзесят тысяч чалавек было забіта, зруйнавана больш за пяцьдзясят тысяч будынкаў. А 9 жніўня 2012 году, як наўмысна, а можа, і наўмысна, у гадавіну той катастрофы, у Астраўцы на Гарадзеншчыне адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі Капсулы з Пасланьнем Нашчадкам — на месцы будаўніцтва першай беларускай АЭС. Ня надта цікава, што там напісана. Па вялікім рахунку, словы ў тым Пасланьні мусілі б стаяць наступныя: "Здароў, мутанты..."
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Мірны Атам
Адзіны шлях, каб адшукаць адказ
Усё нібыта супраць нас
Вось пачатак эры
Новай эры...
Радыёактыўны я
🎵 Слухайце Naviband - "Радыяктыўны" (Imagine Dragons in Belarusian)
▶️Глядзіце праўду пра чарнобыльскую трагедыю ў серыяле — Чарнобыль
@supermova #мова #каляндар
⭐️ Легенда беларускай тэлевізыі
🥳 Сёньня шчыра віншуем з Днём народзінаў Зінаіду Бандарэнку – народную артыстку Беларусі, самы пазнавальны твар беларускай тэлевізыі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў.
Спадарыня Бандарэнка пайшла з тэлевізыі ў сярэдзіне 1990-х. Да 2018 году яна вучыла аратарскаму й дыктарскаму майстэрству журналістаў, студэнтаў, школьнікаў і бізнэс-лэдзі.
📰 Чытайце — 10 фактаў пра легенду Беларускай тэлевізіі
Менавіта Зінаіда Бандарэнка яшчэ ў 1960-х увяла моду на вышыванкі. З “Днямі культуры Беларусі” яна падарожнічала па сібірскіх гарадах ажно 40 дзён запар! На тэлевізыі спадарыня Бандарэнка заўсёды гаварыла па-беларуску – адстойвала матчыну мову нават тады, калі праз гэта зьявілася пагроза звальненьня. Перад кім бы яна не выступала, заўсёды імкнулася чытаць беларускія вершы.
✨ Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, творчых посьпехаў і яшчэ многа гадоў цікавага, разнастайнага жыцьця!
▶️ Глядзіце выступ Зінаіды Бандарэнкі — Заўсёды імкнулася чытаць вершы па-беларуску
#мова @supermova #гонар
Будзе беларуская мова — будзе жыць нацыя!spadarzpawilia/video/7157608028706032901">
Ва ўмовах пагрозы страты суверэнітэту і незалежнасьці нашай краіны, беларускі народ павінен захаваць сваю ідэнтычнасьць. "Русскомирцы" прэтэндуюць у першую чаргу на тыя землі, дзе размаўляюць па-расейску. Яны лічаць гэтыя землі сваімі, а свае ваенныя дзеяньні называюць "освобождением".
Першы крок для абароны Беларусі — пачаць размаўляць па-беларуску!
📰 Чытайце — Будзе беларуская мова, будзем на ёй гаварыць — будзе жыць нацыя
▶️Глядзіце лекцыю Зянона Пазняка - "Беларуская мова - найважнейшы чыннік нацыянальнага адраджэння"
«Змагацца з русіфікацыяй проста, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне (тым больш за мяжой паміж сабой) размаўляць, пісаць і гаварыць — па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова — адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сьцьвердзілася вялікая духоўная культура беларускага народу»
⏸Глядзіце Мова нанова - "Няма чаго вешаць нос – у нас вялікая будучыня!"
Зянон Пазьняк падрабязна разабраў сьпекуляцыі вакол тэмы беларусізацыі, а дакладней – дэрусіфікацыі Беларусі. Ён распавёў, як беларусы могуць пабудаваць нацыянальную дзяржаву, абапіраючыся на ўласны досьвед і досьвед іншых народаў Эўропы.
Мая мова беларуская
Таму што мы беларусы
Наша дзяржава - Беларусь
І мы вялікі культурны народspadarzpawilia/video/7157608028706032901">
@supermova #мова #пазьняк #прамову
Падмяніць чалавеку мову.
🌟 23 красавіка 1886 - нарадзіўся Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік, публіцыст, літаратурны крытык. Клясык беларускае літаратуры
⚡️ Добра ведаў некалькі моваў. Пісаў спачатку на ідышы, пасьля на расейскай, але асноўную літаратурную спадчыну пакінуў на беларускай мове. Рабіў пераклады.
©️ Маё любімае Бядулева апавяданьне — «Тры крыжыкі». Бядуля апісвае чалавека, якому хочуць падмяніць мову
©️ У той адмыты з хлёркай ад крыві і ванітаў рай, дзе прарэджаныя савецкія пісьменьнікі мірна пасьвяцца, раз-пораз асьцярожліва пазіраючы на браму: пастух грукае ці ўжо рэзаць прыйшлі? І пачынаюць удвая хутчэй жаваць сацрэалістычную траўку... Бядуля, які і раней пісаў для дзяцей, знайшоў нейкае выратаваньне ў дзіцячай літаратуры і пасьпеў зрабіць перад сьмерцю тое, за што ня сорамна — у 1940-м выйшла ягоная казка «Сярэбраная табакерка».
❗️ «Бог даў чалавеку дабро і праўду, а чорт — зло і фальш, і вось у гэтым вечным змаганьні дабра і зла, праўды і фальшу праходзіць чалавечае жыцьцё, нібы праносіцца ў акіяне вечнасьці дробны чаўнок...»
💰Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Крыжыкі-ножыкі
🗒 А яшчэ чытайце артыкул Кірыла Стаселькі - Змітрок Бядуля: 135 гадоў з дня нараджэння
Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.
✍️ Зьмітрок Бядуля - Дазволь...
▶️ Глядзіце "Запіскі на палях" — Змітрок Бядуля: лісты выдатнай Мірыям
#supermova #мова #літаратура #вершы
Антырасейскае паўстаньне 1794!
🛡 22 красавіка 1794 году лічыцца датай пачатку паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паўстаньне стала ўзброеным выступам супраць расейскай акупацыі й прускай інтэрвэнцыі, за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году.
⚔️ З 22 на 23 красавіка паўстанцы вызвалілі Вільню, а ўжо праз содні ўтварылі Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага на чале зь ліцьвінам Якубам Ясінскім. Хутка ўсё ВКЛ было ахоплена полымем паўстаньня. Паўстанцы ўзялі ўладу ў Горадні, Берасьці, Наваградку, Слоніме, Пінску, Ваўкавыску, Кобрыні, Ашмяне, Лідзе, Браславе.
▶️ Глядзіце Гісторыю пад знаку Пагоні - Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі
На тэрыторыі Княства былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісыі (органы самакіраваньня касьцюшкаўскіх паўстанцаў), зь іх 19 дзейнічалі ўласна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Паўстаньне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства й гарадзкога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленьні ад “ярма дэспатызму” народаў суседніх краінаў.
📍 Першы поўнафігурны помнік Касьцюшку ў Беларусі можна пабачыць у горадзе Косава – ён знаходзіцца на тэрыторыі музэя-сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца.
▶️Глядзіце — Помнік Касцюшку, або На што прыдаўся Ленін?
#мова @supermova #гісторыя #касьцюшка #паўстаньне1794