☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Я заўсёды любіла Беларусь, яе людзей, яе мову й песьню…
🥳 20 верасьня 1903 году нарадзілася Натальля Арсеньнева – беларуская паэтка, перакладніца, драматург, аўтарка словаў беларускага гімна-малітвы “Магутны Божа”.
Радзімай паэткі быў Баку, але ужо ва ўзросьце 2 гадоў яна апынулася ў Вільні. Цікава, што радавод яе бацькі ўзыходзіць да роду маці Міхала Лермантава. У дзяцінстве Натальля захаплялася маляваньнем 🎨.
У 10 гадоў будучая паэтка з адзнакаю здала ўступныя экзамены адразу ў другую клясу Віленскай Марыінскай гімназіі. Тут яна правучылася толькі два гады праз пачатак Першай сусьветнай вайны. У 1914 сям’я Арсеньневых эвакуявалася ў Яраслаўль. Натальля працягвала вучыцца й адначасова ўдзельнічала ў літаратурным гуртку. Улетку 1918 сям’я Арсеньневых пакрысе адпраўляецца ў Вільню.
Тут будучая паэтка паступіла ў Віленскую беларускую гімназію, дзе настаўнічалі Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага ўздыму. На яе паэтычныя здольнасьці зьвярнуў увагу асабіста Максім Гарэцкі. Першае беспасярэдняе знаёмства Натальлі Арсеньневай зь «беларускаю вёскаю й найчысьцейшаю беларускаю моваю» адбылося ў часе пражываньня ў Дрысе, калі сям’і Арсеньневых недзе каля 1919 кватаравала ў невялікай сялянскай хаце разам з гаспадарамі.
⏸Глядзіце Haroshak — Наталля Арсеннева
Пазьней яна пра гэта напісала: “Тут я пачула ўпершыню й беларускія песьні, і беларускія казкі. Я вельмі ўсім гэтым зацікавілася, і вёска, і людзі, і песьні, і мова падабаліся мне незвычайна”.
У шэрагу з ваеннай тэматыкай, у творах Натальлі Арсеньневай моцна гучала нацыянальна-патрыятычная тэма Бацькаўшчыны (вершы «Песьня каліноўцаў», «Жыве Беларусь», «Прысяга», «Краіне», «Зьняважаным сьцягом», «У гушчарах»). У творчасьці эміграцыйнага пэрыяду нацыянальныя й гісторыка-патрыятычныя матывы паглыбіліся, набылі настальгічную афарбоўку: (цыклі вершаў «Не астыць нам», «Брамы», «На ростанях»). Асобныя творы прысьвечаныя Францішку Скарыне («У гасподзе Падуанскай»), дню абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі («25 сакавік», «Ён граць ня сьціхне»), Слуцкаму збройнаму чыну («На Слуцкія ўгодкі», «Косы», «Сыны й маці»).
📚 Творчасьць на knihi.com — Натальля Арсеньнева
У СССР творы Натальлі Арсеньневай былі забароненыя. Дагэтуль творы паэткі ня ўключаныя ў школьную праграму па беларускай літаратуры ў сярэдніх школах. Зь сярэдзіны 1980 гадоў творы Натальлі Арсеньневай становяцца вядомымі й папулярнымі, асабліва верш «Малітва», які будучы пакладзеным на музыку кампазытарам Міколам Равенскім, стаў гімнам «Магутны Божа» 🙏.
⏸Глядзіце ХАДАНОВІЧ — Магутны Божа і Жыве Беларусь у 1942-м, Багдановіч, Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя | Наталля Арсеннева
@supermova #мова #гонар #годнасьць #паэзія
Рэспубліка Беларусь — яе назва цяпер.
Прыняты сьцяг, зацьверджаны герб.
Сьпяваюцца песьні, чытаюцца вершы…
Год 1991-ы...
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет (тагачасны парлямэнт) прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьвердзіў нацыянальныя й гістарычныя сымбалі ў якасьці дзяржаўнай сымболікі — старажытны герб «Пагоня» й бела-чырвона-белы сьцяг.
Са сьвятам, сябры!
🎬Будзьма беларусамі! — Гісторыя за 5 хвілін
Ваша @supermova
#герб #сьцяг
Ігар Цішын:
«Філёзаф»
З сэрыі «Скечбук Лінія Суціна»
З сэрыі «Скечбук Лінія Суціна»
З сэрыі «1932»
«48»
«Філязофскі шум»
«Родчанка. Ліля»
«Формула Родчанкі»
«Паноптыкум» \ фрагмэнт
З сэрыі «Чырвоны капялюш»
📝 З артыкула — Ігар Цішын: гульня ў сапраўднасьць
#мастацтва #мастак #цішын
@supermova
«Даўно я перастаў баяцца
Непаслухмяных рыфм і слоў
І розных там заканадаўцаў
З вушамі, з норавам аслоў»
🥳 17 верасьня 1912 — нарадзіўся Максім Танк (в. Пількаўшчына, Мядзельскі р-н), беларускі паэт і перакладчык.
Чытаць шмат каго зь беларускіх савецкіх паэтаў можна і з заплюшчанымі вачыма.
Можна прагарнуць з заплюшчанымі вачыма старонкі, дзе, быццам зь незакручанага крана, вечна будзе капаць замілаваная сьляза па вялікай расейскай мове, безь якой, як вядома, мы ўсе адразу ж памрэм у страшных пакутах, сутаргава хапаючы паветра высахлымі жабрамі.
На шчасьце, кнігі Максіма Танка можна разгортваць, не змушаючы сябе да гэткіх карысных практыкаваньняў, і сьмела ўчытвацца ў кожны радок.
Танк — апраўданьне беларускай савецкай паэзіі, яе права так называцца.
Напэўна, у наш час яго абурала б подлая, безаглядная русыфікацыя, роўнай якой ня ведаў нават нават Савецкі Саюз эпохі росквіту Танка-паэта.
Незадоўга да сьмерці ён пісаў у адным зь вершаў, што баіцца зазіраць у геаграфічны атляс, каб не пабачыць там тэрыторыю з надпісам «Тут калісьці была Беларусь». Прадчуваў нешта. Цяпер нашая чарга баяцца геаграфіі ня менш, чым геапалітыкі.
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Права на арытмію
❗️ Ужо ў 1990-я паэт ухваліў абвяшчэньне незалежнасьці ды новую дзяржаўную сімболіку.
Пагаворым пра жыцьцёвы і творчы лёс Максіма Танка, узгадаем, як і чаму Максім Танк абраў сабе такі псэўданім і зачытаем некаторыя радкі ягоных выдатных твораў.
▶️Глядзіце Хадановіча — Максім Танк
@supermova #мова #пількаўшчына #гонар #годнасьць #белліт
Дзе маскаль кіруе, там людзкая кроў таньнейшая за ваду
17 верасьня 1939 - пачалося «вызваленьне» Заходняй Беларусі
©️ Бывае, што аб’ектыўнасьць — вораг этычнасьці і кат маралі. Аб’ектыўнасьці напляваць на асобна ўзятыя лёсы — яна істота бяз прынцыпаў, кілер на замову бесстароньніх гісторыкаў будучага. Тое, што чалавек мае адну непапраўную загану — жыве цяпер, аб’ектыўна зусім ня важна.
©️ І што там адбывалася ў самім працэсе — нікому не цікава. Як не цікава было ўсім «вызваленым»: кінутым у турмы, дэпартаваным, пастраляным і забраным у савецкае рабства, што праз паўстагодзьдзя беларусы, бач ты, будуць жыць у адной дзяржаве. Той плякат з абдымкамі і пацалункам ля памежнага слупа можа выклікаць толькі жах — жах і спачуваньне: яны абдымаюцца, як апошні раз — так сьціскаюць адзін аднаго ў абдымках асуджаныя на сьмерць. Аднаму толькі што «зь неба на голаў упала ўся гэтая БССР», як пісала Геніюш, а ў другога чэрап пад каскай ужо праламаны...
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Пацалунак ля слупа
А таксама глядзіце відэа:
⏸HISTORY — 1939–1941. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі
🎬 Intermarium — 17 верасня 1939 года: вызваленьне ці акупацыя Беларусі?
“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – твор напісаны ў Ангельшчыны ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменьнік прадстаўляе сьвет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму сьмешны (часам да сьлёз), часам гэты сьмех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэньня голай рэчаіснасьці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалёгіі.
📖 Чытайце Сяргея Пясецкага — “Запіскі афіцэра чырвонай арміі”
@supermova #мова #каляндар #гісторыя #беларусь
І мы жылі… І мы любілі…
І несьлі прагу і любоў...
🥳 15 верасьня 1911 — нарадзіўся Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык.
⚡️ Юлі Таўбін застаўся ва ўспамінах сяброў і знаёмых як сардэчны чалавек з прыветлівым лагодным тварам і «чалавек надзвычай таленавіты» з «выдатнай здольнасьцю да хуткага асваеньня моваў», «цудоўны майстар беларускага верша».
📰 Чытайце артыкул — «Юлі Таўбін — гіпстэр эпохі беларусізацыі»
”Творчасьць Таўбіна, яго актыўнае ігнараваньне нашай рэчаіснасьці, захапленьне буржуазнай прадажніцкай гнілой культурай, замкненьне ў кола сваіх псыхалягічна хворых успрыманьняў, рамантрычнае эстэцтва - усё гэта вынікае зь нянавісьці яго, Таўбіна, да дыктатуры пралетырыяту, да нашага сацыялістычнага будаўніцтва” - нарыс, які быў падставай, каб растраляць паэта.
📝 Вершы паэта, як заўсёды, на knihi.com
⏸ Гісторыю паэта распавядае Людміла Рублеўская — Юлі Таўбін (1911 – 1937)
▶️ Больш падрабязна пра паэта глядзіце ў Адкрытай лекцыі Андрэя Хадановіча ў межах праекту "(Не)расстраляная паэзія/ 1937-2017".
Ты помніш, помніш, безумоўна,
І тую ноч, і той настрой,
Што панаваў над намі роўна —
І над табой, і нада мной…
🎧 Слухайце Lavon Volski — Ты помніш (на словы Юлія Таўбіна)
#мова @supermova #гонар #годнасьць #белліт
Першы маляваў рыцарска-шляхетную Беларусь.
🎨 15 верасьня 1929 году нарадзіўся Арлен Кашкурэвіч – беларускі мастак-графік. Ягоныя вострыя, поўныя экспрэсіі і болю творы ў аднолькавай ступені карысталіся посьпехам як на радзіме, так і на Захадзе.
✨ Ён быў першым мастаком, хто ў савецкія часы пачаў маляваць рыцарска-шляхетную Беларусь, яе гістарычных дзяячоў.
У 1953 годзе Арлен Кашкурэвіч скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а праз некалькі гадоў - аддзяленьне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Ад 1959 да 1969 г. ён выкладаў у гэтым інстытуце. Арлен Кашкурэвіч быў шмат разоў узнагароджаны за кніжнае афармленьне 📚.
☝️Цікава, што ў дзіцячых ілюстрацыях да казак Андэрсэна Арлен Кашкурэвіч дазваляў сабе эратычныя малюнкі – напрыклад, да твораў «Куфар-самалёт» і «Новае адзеньне караля».
«Мяне часта папікаюць у жорсткасьці твораў, нават у жорсткасьці праўды. Магчыма, гэта прагучыць перабольшаньнем, але сьвет жорсткі, і гаворка пра яго павінна быць адпаведнай. Мастацтва, даруйце, не бісквіт, а хлеб надзённы. Шмат хто з гледачоў яшчэ не навучыўся суперажываць і праз суперажываньне спазнаваць сапраўдныя дабро і зло. Калі зьвяртаць увагу выключна на прыгажосьць, мастацтва ператворыцца ў мармэляд».
📝 Чытайце артыкул — Арлен Кашкурэвіч — першы, хто ў часы сацрэалізму маляваў рыцарска-шляхетную Беларусь
🎧 Слухайце "Лінія лёсу" — Народны мастак Беларусі | Арлен Кашкурэвіч
#мова @supermova #мастацтва #кашкурэвіч
Вынаходнік ксыляфона.
🥳 14 верасьня 1806 — нарадзіўся Міхал Гузікаў (Шклоў) — беларускі музыка-клезьмер, вынаходнік ксыляфону.
⚡️ Міхал Гузікаў нарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмэнт брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксыляфон, і гастраляваў зь ім у Аўстрыі, Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вэбэра і Гумэля, а таксама беларускія народныя мэлёдыі. У 1836 годзе, за год да ягонае сьмерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыколяга Шлёзынгэра «Міхал Гузікаў і ягоны інструмэнт з дрэва й саломы».
Пра выканальніцкае мастацтва Гузікава станоўча адклікаліся вядучыя музыканты таго часу, такія як Фелікс Мендэльсон і Фердынанд Хілер. Музыказнаўца Франсуа Феці напісаў пра яго артыкул у сваёй працы «Біяграфіі музыкантаў».
Гузікаў мае вялікае значэньне як стваральнік мадэлі ксыляфона, якая выкарыстоўвалася на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў практычна бязь зьмен. Дзякуючы яму ксыляфон змог стаць паўнавартасным інструмэнтам клясычнай музыкі.
Арыгінальныя творы Гузікава не захаваліся.
🚀 Чытайце артыкул — Беларуска-габрэйскі Арфэй
#мова @supermova #музыка #ксыляфон
Як, маючы амаль безліміт грошаў, пабудаваць супер-нязручны горад, які капіруе ўсе найхужэйшыя практыкі будаўніцтва заходніх гарадоў? У Дубаі ведаюць адказ.
Новае відэа на канале: https://youtu.be/5k4U9OaFuP0?si=Pizjaoyc0PU_QugP
Не пакідайце ж мовы нашай лацінскай!
🥳 12 верасьня 1954 — нарадзіўся Алесь Жлутка (Клічаўскі раён, Магілёўская в-ць) — беларускі мовазнаўца і гісторык.
⚡️ Алесь Жлутка вярнуў нам цэлы моўны кантынэнт: лацінскую мову сярэднявечнай Беларусі, якою валодалі ўсе адукаваныя людзі таго часу і якая складае важную частку нашае культурна-цывілізацыйнае спадчыны. Ён уклаў першы ў гісторыі "Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII стст." Пераклаў на беларускую мову Гарацыюса і байкі Эзопа. (цытата Вінцука Вячоркі)
⚡️ Алесь Жлутка грунтоўна вывучаў гісторыю хрысьціянства ў Беларусі, дзейнасьць беларускіх хрысьціянскіх асьветнікаў, у тым Францішка Скарыны (артыкул новыя зьвесткі пра Скарыну: ён удзельнічаў у паяднаньні цэркваў).
⚡️ Пра адметнасьць беларускай нацыянальнай адукацыі Алесь Жлутка пісаў так:
Злучэньне дзвюх традыцыяў - усходняй i заходняй - у культуры Вялікага Княства спарадзіла характэрную адметнасьць нацыянальнай адукацыі. Ад самага пачатку i да сярэдзіны XIX ст. i ў каталіцкіх, i ў праваслаўных школах стала вывучаліся як грэцкая, так i лацінская мовы. У суседняй Масковіі лацінская мова пачала ўводзіцца ў навучаньне толькi з XVII ст., а ў Польшчы ў XVII - пачатку XVIII ст. амаль не вывучалася грэцкая. Кола прадметаў у першых беларускіх школах адпавядала праграмам навучальных установаў Заходняй Еўропы i Візантыі: пачаткі граматы i веравучэньня, чытаньне клясычных i хрысціянскіх аўтараў, рыторыка, некаторыя прадметы з цыклаў «trivium» i «quadrivium». (Лацінская літаратура як феномен беларускай культуры)
Алесь Жлутка пра пошукі Скарынавай магілы і лацінізацыю Беларусі:
📝 Чытайце артыкул — Не пакідайце ж мовы нашай лацінскай!
#мова @supermova #жлутка #мовазнаўца
“Працуй пільне – будзе й у хаце Вільня”
🥳 12 верасьня 1945 — нарадзіўся Рыгор Семашкевіч (в. Дамашы, Маладзечанскі р-н), беларускі паэт, празаік, літаратуразнавец і крытык.
1968 год. У выдавецтве «Беларусь» рыхтуецца да друку паэтычны зборнік Рыгора Семашкевіча «Лесьнічоўка». І раптам перад здачай рукапісу ў набор Галоўліт выяўляе ідэалягічную дывэрсію — адзін зь вершаў прысьвечаны студэнту філфаку БДУ (Семашкевіч там выкладаў), паэту-пачаткоўцу Алесю Разанаву, які незадоўга перад гэтым разам зь Віктарам Ярцам і Лявонам Барташам разварушылі ўвесь філфак, сабраўшы подпісы за выкладаньне ўсіх дысцыплінаў па-беларуску.
📝 Зь вершам Апошняя ноч Каліноўскага, як і зборнікам вершаў аўтара Лічыла дні зязюля можаце азнаёміцца на knihi.com
“Працуй пільне – будзе й у хаце Вільня”
Вільня, што паўстагодзьдзя таму з волі Сталіна стала літоўскай, для беларусаў стала бясконца чужой і бясконца прывабнай. Быццам гэта сябе яны бачылі, але ў нейкім іншым, казачным сьвеце.
❗️ Пра Вільню, рэчаіснасьць 70-х гадоў, а таксама загадкаваю сьмерць Рыгора Семашкевіча й знікненьне працягу Караткевічавага раману “Каласы пад сярпом тваім” раім пачытаць у артыкуле Сяргея Дубаўца па спасылцы
#мова @supermova #белліт #вільня #каласы
Шчасьце — працаваць для Беларусі
🥳 11 верасьня 1928 — нарадзіўся Алесь Белакоз (в. Гудзевічы Мастоўскага раёну) — беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.
⚡️ Алесь Белакоз дваццацігадовым настаўнікам Гудзевіцкай школы ён вырабіў улёткі з заклікам «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» і раскідаў іх зь цягніка па шляху ў Менск. Цягам 1948-49 гадоў распаўсюджваў улёткі ў Менску і Гародні. Цудам пазьбег арышту.
⚡️Пазьней неаднаразова публічна выступаў супраць русыфікацыі, за што патрапіў пад сталы нагляд спэцворганаў.
⚡️ У 1968 стварыў у сваёй школе ўнікальны Гудзевіцкі літратурна-краязнаўчы музэй, які за часы незалежнасьці стаў дзяржаўным.
Што для вас свабода?
Для мяне свабода — гэта магчымасьць рабіць усё, што патрэбна для Беларусі.
Што для вас шчасьце?
Для мяне шчасьце — гэта працаваць для Беларусі, рабіць людзям дабро.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Найбольш люблю апісваць жыцьцё патрыётаў свайго рэгіёну, невядомых людзей-патрыётаў…
▶️ Пра ўласную мэтодыку лячэньня анкалягічных хваробаў у відыё "Аптымізм. Алесь Белакоз."
#мова @supermova #настаўнік #белакоз
Дзеясловы на зваротны постфікс -ся.
У кніжнай мове, асабліва ў вершах, у нас здараюцца такія формы: спалохалась, сьмяялісь, пахвалілісь, дзе зваротны постфікс -ся скарачаецца ў -сь. Трэба заўважыць, што форма -сь зусім чужая для беларускіх дзеясловаў і несумненна пазычана з расійскай мовы. Скарочаны зваротны постфікс -сь і -сьці ў беларускай мове ўжываецца толькі пры неазначальных займеньніках хтось, штось, чымсь і чымся, хтосьці, штосьці, чымсьці.
У дзеясловах ня толькі ўжываецца нескарочаным, а наадварот, у некаторых дыялектах пераходзіць у -са: мыўса, трапіўса. Такім парадкам ужываньне дзеясловаў з скарочаным зваротным постфіксам -сь не адпавядае ні духу беларускай мовы, якая больш любіць паўнагалосныя формы, ні ўжываньню гэтых форм у жывой народнай мове, з прычыны чаго павінны быць бясспрэчна адкінута.
——————————————————————
Дзеясловы на зваротны постфікс -ся.
Ня блытайма!
Чымсь і чымсьць = чым-колечы, чым-небудзь.
Чымся = разм. чым, ніж.
——————————————————————
Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі.
Няпэўныя займеньнікі ўтвараюцца ад адносных пры дапамозе прыстаўкі абы– (пішацца заўсёды праз злучок), суфіксаў –колечы (пішацца заўсёды праз злучок) і –сьці або –сь (пішуцца заўсёды разам). Напрыклад: нешта, некалькі, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто–колечы, што–колечы, які–колечы, абы–хто, абы–што, абы–чый, абы–які і інш. Калі абы– аддзелена ад займеньніка прыназоўнікам, то пішацца асобна: абы пра што, абы з кім.
📷 Pan Litoŭski — Дзеясловы на зваротны постфікс -ся.
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
🎓 Гонар беларускай навукі XVІІ стагодзьдзя
У гадавіну Аршанскай бітвы ўзгадваем Казіміра Семяновіча як слыннага ваяра й абаронцу Айчыны, аднаго з тых людзей, якія праславілі нашу краіну далёка за яе межамі.
Імя Казіміра Семяновіча знаходзіцца ў шэрагу найвыбітнейшых вучоных XVІІ стагодзьдзя – і нездарма.
☝️Науковец зь Вялікага Княства Літоўскага, інжынер і тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст, Семяновіч удзельнічаў у Смаленскай вайне, дзе войскі ВКЛ вызывалілі абложаны маскоўскімі войскамі Смаленск.
Пасьля вайны Казімір зьехаў у Галандыю, дзе змагаўся на яе баку ў гішпана-галандзкай вайне. Потым Семяновіч вярнуўся ў ВКЛ і пачаў служыць намесьнікам начальніка артылерыі.
📚 У 1649 годзе Казімір надрукаваў твор “Вялікае мастацтва артылерыі”, якім на працягу 200 гадоў карысталіся па ўсёй Эўропе. У гэтай кнізе сярод іншага Семяновіч першым апісаў будову шматступенчатай ракеты й разгледзеў ідэю выкарыстаньня рэактыўнага руху ў артылерыі.
⏸Глядзіце Вусы Скарыны — Казімір Семяновіч. Таямніца знікнення заснавальніка ракетабудаўніцтва
Семяновіч на партрэтах – звычайна у пурытанскім капелюшы. Хрысьціянскі сьветапогляд Казіміра бачны й праз яго кнігу: малюнкі фаервэркаў у ёй зьяўляюцца ілюстрацыяй “марнасьці людзкой славы”.
🎬Глядзіце РАЗМОВЫ ПРА ВАЕННУЮ ГІСТОРЫЮ — Войска ВКЛ. Частка 20. Казімір Семяновіч
#мова @supermova #гонар #годнасьць #гісторыя
Яна ня ведала беларускай мовы.
І мэтанакіравана вывучыла.
🥳 7 верасьня 1885 — нарадзілася Палута Бадунова (Навабеліца) беларуская палітык, сябра Рады й Народнага сакратарыята БНР, стаяла на пазыцыях незалежнасьці Беларусі.
Палута Бадунова - адзіная жанчына сярод тых, хто падпісваў Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.
Яна ня ведала беларускай мовы, але лічыла яе ролю вызначальнай у самастойнай беларускай краіне. І мэтанакавана вывучыла.
⏸ Сьцісла пра яе жыцьцё глядзіце ў 5хв відэа ад праекта Haroshak
Што нам цяпер гаворыць гэтае імя? Энцыклапедыя кажа, што яна была актывісткаю Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіла ў Раду БНР, змагалася за незалежнасьць Беларусі, была прыхільніцаю сацыялістычнай ідэалёгіі, а ў 1937 годзе яе арыштавалі энкавэдысты й неўзабаве расстралялі. Ужо з гэтага кароткага апісаньня жыцьця паўстае незвычайны чалавек, які для шмат каго ёсьць узорам неўтаймоўнага патрыёта – змагара за незалежнасьць Беларусі, увасабленьнем непераможнага беларускага духу.
▶️ Глядзіце пра яе складаны, але й неверагодны лёс у фільме — Палута Бадунова: успомніць і не забыць
@supermova #мова #гонар #годнасьць #бнр #навабеліца
«Жыццё кароткае. Радзіма вечная!»
🥳 20 верасьня 1943 - нарадзілася Ніна Мацяш (в. Нівы, Бярозаўскі раён) — беларуская паэтка й перакладніца.
Аўтарка шматлікіх зборнікаў вершаў — «Паміж усьмешкай і сьлязой», «Палёт над жытам», «Я вас люблю», «Душою з небам гаварыць» і інш.
📚 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка — чытайце Мацяш Ніна
Ніна Мацяш зрабілася прызнанай перакладчыцай, пераўвасобіўшы па-беларуску паэзію нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай, "Маленькага прынца" Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, паэтаў францускай "Плеяды", творы сучасных нямецкіх, бэльгійскіх, украінскіх пісьменьнікаў. За пераклады нашых паўднёвых суседзяў Ніна была ўганараваная міжнароднай прэміяй імя Рыгора Скаварады.
Яе адметнае сьветаўспрыманьня, веданьне сусьветнай культуры, нацыянальнага багацьця й народных вытокаў узбагаціла беларускае прыгожае пісьменства новым зьместам і формай. Нягледзячы на магутны ўплыў замежных аўтараў, яе творчасьць захавала нацыянальны дух дзякуючы звароту да традыцыйных народных каштоўнасьцяў, фальклёрным вобразам і матывам.
Дзячу долі за ўсе пуцявіны,
Дзе жаўронкавы час, і савіны
Мяне моцніў вяртаньнем маім
У ціхмяны мой край, да жытла
Каля шэрага поля й балота,
Каб адчуць – зноў і зноў! – я магла
Наўзвышальную дзею тайноты
Ўласнай зьлітнасьці з гэтай зямлёй,
З песьні ейнае ладам смутлівым,
З той адвечнай гаворкай, якой
Сьвет шматстайняць і родныя Нівы
(мая вёска, мае карані).
Гадаванка палескае глебы,
Я папросту не мела патрэбы
З Музай мовай чужой гаварыць.
📝 Ніна Мацяш, са зборніка Душою з небам гаварыць.
У памяць аб слыннай зямлячцы на доме, дзе яна жыла, устаноўлена мэмарыяльная дошка. З 2010 году Белаазёрская гарадзкая бібліятэка носіць яе імя й ладзіць штогод 20 верасьня, у дзень нараджэньня Ніны Язэпаўны, літаратурныя чытаньні памяці паэткі “Бабіна лета ў Белаазёрску”.
▶️ Глядзіце Фільм брэсцкага тэлебачаньня — Ніна Мацяш
@supermova #мова #паэзія
Лёгкі партызанскі рух з Бельгіі.
🥳 19 верасня 1958 - нарадзіўся Ігар Цішын (в. Васільпольле Буда-Кашалёўскага раёна) — беларускі мастак, жыве ў Бельгіі.
Ігар Цішын — прадстаўнік новай хвалі беларускага мастацтва, адзначанай актыўнымі пошукамі сваёй ідэнтычнасьці. Будучы выпускніком Беларускай акадэміі мастацтваў, Цішын прайшоў школу манумэнтальнага сацрэалізму, і іншую (неафіцыйную) — школу ўплыву беларускіх мадэрністаў Марка Шагала і Хаіма Суціна. У 1997 годзе ён атрымаў стыпэндыю ў Швайцарыі, дзе меў магчымасьць пазнаёміцца з творамі актуальнага мастацтва ў арыгіналах. У 2000 годзе мастак пераехаў жыць у Бэльгію, вядомую як «краіна коміксаў». У выніку спалучэньня некалькіх традыцый паступова склаўся рэпертуар меланхалічна-бурлескных вобразаў мастака.
"Сёньня галоўнае — не скарыцца калгаснаму салёну, а заўтра… ня ведаю, што там будзе… У любым выпадку — не скарыцца чарговай акупацыі."
📝 Чытайце артыкул — Ігар Цішын: гульня ў сапраўднасьць
#мастацтва #мастак #цішын
@supermova
Праект Ігара Цішына «Лёгкі партызанскі рух» лічыцца праграмным для гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі. І ня толькі таму, што на доўгія гады пасьля прыхода да ўлады ў 1994 годзе AЛ ён стаў сымбалем беларускай незалежнай (альбо партызанскай) культуры. У гэтым праекце была зьдзейсьнена адна зь першых спробаў пераасэнсаваць сканструяваную савецкай ідэалёгіяй фігуру гэроя і змагара — беларускага партызана — і выявіць патэнцыял яе шматлікіх сэнсаў, ад палітычна-гістарычных да мэтафізычных.
📁 МАЗАХІЗМ І ГУЛЬНЯ ПА-НАД ПРАВІЛАМІ.
#мастацтва #мастак #цішын
@supermova
Новае можа быць толькі зь іншага боку барыкады
🥳 17 верасьня 1959 — нарадзіўся Сяргей Дубавец (Мазыр) — беларускі журналіст і літаратар.
Сяргей Дубавец працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987–1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991–2000) і «Свабода» (2004–2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000–2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997).
Аўтар кніг “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019).
📚Кнігі ў адкрытым доступе на kamunikat.org
Узнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтру. Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (2005) і «Залаты апостраф» (2015).
©️ Сёньня ўлады, як і ў часы генэрал-губэрнатара Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі графа Мураўёва, стаяць на тых самых прынцыпах: расейскай мове і школе, расейскай царкве і бюракратыі, турмах і вайсковай сіле. Нічога не зьмянілася і ня зьменіцца ў іх паводзінах за ўсе часы. Забойствы, катаваньні і хлусьня. Нічога новага яны ня здольныя прапанаваць і не прапануюць.
Бо новае можа быць толькі зь іншага боку барыкады. Бо калі згуртаваная нацыя, вызваліцца ад дыктатуры, яна ўрэшце адбудзецца. Бо наша найлепшая ў сьвеце краіна, паклаўшы за ўвесь час мільёны ахвяраў і стварыўшы сваю непаўторную культуру, гэтага заслужыла.
Стагодзьдзе НН - кніга, якую складаюць эсэ, у якіх аўтар разьвітваецца са сваім ХХ стагодзьдзем і робіць падсумаваньне: што гэты век зьмяніў у сьвядомасьці беларускага чалавека, якім застаўся ў памяці і з чым перайшоў мяжу наступнага часу.
📕 Чытайце Сяргея Дубаўца — Стагодзьдзе НН
#мова @supermova #літаратура
Загляне сонца і ў наша аконца!
🎉 16 верасьня 1859 — нарадзіўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла (в. Будзькаўшчына, Полацкага р-ну), беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фальклярыст і выдавец, якога называюць патрыярхам беларускага Адраджэньня
Паводле ксяндза Адама Станкевіча: «Быў выдатным моваведам, знаў больш 20 моваў, між якімі прадусім старагрэцкую, лацінскую, індускі санскрыт і цэлы рад моваў розных народаў сучасных».
🔟 фактаў пра аднаго з пачынальнікаў адраджэньня - Браніслава Эпімах-Шыпілу
Дзейнасьць выдавецкай суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» — адзін з важных этапаў у беларускім нацыянальным адраджэньні. Першым стаў «Беларускі лемантар» для навучэньня пісьменнасьці беларускіх дзетак на роднай мове.
У гэтыя гады Б. Эпімах-Шыпіла вельмі шмат часу прысьвячае моладзі. Ён заахвочваў маладых людзей да вывучэньня гісторыі свайго краю, мовы народу, этнаграфіі Беларусі.
▶️ Пра беларускае Адраджэньне і ўнёсак Браніслава Эпімах-Шыпілы глядзіце ў відэа з Андрэем Унучакам — Нашаніўскае адраджэньне і вяртаньне Беларусі на мапу Эўропы
❗️ Ён разумеў неабходнасьць выхаваньня ў маладых адукаваных беларусаў пачуцьця нацыянальнае годнасьці й іх ролі ў асьветніцтве шырокіх колаў народных мас.
Задецца, што так было заўжды, але ў Польшчы быў вельмі складаны шлях да свабоды. Распавядаем пра «Салідарнасьць», Леха Валэнсу, ролю працоўнай клясы і які жорсткі супраціў быў ад уладаў (рэпрэсіі, расстрэлы і вось гэта ўсё). Усё гэта зацягнулася на 10 год, але ў выніку здарыўся хэпі-энд. Лёгка дакладна палякам не было. Вывучаем досьвед суседзяў.
⏸ Глядзіце "Загляне сонца" — «Салідарнасьць», 10 год жорсткага змаганьня, расстрэлы, рэпрэсіі, Валэнса і роля працоўнай клясы
@supermova #мова #гонар #годнасьць #адраджэньне #гісторыя
Беларус ад мора да мора.
🥳 14 верасьня 1965 — нарадзіўся Лявон Вольскі (Менск) беларускі музыка, літаратар, мастак.Заснавальнік «Мроі», N.R.M., «Крамбамбулі». Зараз выступае сольна у гурце Volski.
Як музыку, Лявона Артуравіча ведаюць усе, таму распавядзем пра яго іншыя таленты:
⚡️ Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000)
⚡️ У 2011 пабачыў сьвет зборнік аповедаў «Мiларусь» з сэрыі «Кнігарня пiсьменьнiка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
⚡️ Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.
⚡️ Веў перадачу НАЗАД У БУДУЧЫНЮ. Беларусь ад мора да мора. Партызаны ці амфібіі? Касьцюшка ці Сувораў? Лядовая дыктатура ці доўгачаканая адліга?
⚡️ Удзельнічаў у стварэньні перадачы «Саўка ды Грышка», працуе дыктарам
⚡️Аўтар перадачы "Шыльды". Праграма пра вуліцы, пра тых, у гонар каго яны названыя.
⚡️ У сваёй аўтарскай праграме «Слова тыдня» разважае пра мову і многае іншае
©️ Так і з мовай, лянота вучыць. Хаця базавы хоць нейкі ўзровень атрымалі жа ў школе.
"У меня вся семья русскоязычная,мне этот язык в жизни не пригодится. Не заставляйте мяне! Я буду говорить на том языке на котором хочу! Не хочу говорить на беларуском с ошибками, уж лучше на русском".
А потым раптам бадзера і жвавенька за кароткі тэрмін вывучаецца польская, нямецкая, ангельская, мова краіны рэлякацыі. А беларуская так і застаецца за бортам.
Даколі будзе ў Беларусі дзьвухмоўе, а рэальна татальны перакос у бок расейскай, дакуль сарамліва мы будзем блякаваць беларускую мову, прыкрываючыся рознымі сьмешнымі нагодамі, датуль будзем целяпацца ў шэрай імжы, ня там і ня там, недзе пасярэдзіне паміж розных берагоў, як адна агідная субстанцыя ў палонцы.
⚡️ "Беларускі сьлед" — галавакружны, фантастычны, багаты на нечаканыя павароты сэрыял пра пакручастыя лёсы нашых з вамі землякоў.
⚡️ "Лісты палітвязьням" — музычны праект, прысьвечаны падтрымцы палітвязьняў.
Сьпявайце, людзі, песьні Volski,
Бо песьні Volski - гэта моцна.
Мацнейце ў кожным кілаваце
Сьпявайце!
🎸 Слухайце апошнія альбомы Emihranty і Listy palitviaźniam
#мова @supermova #гонар #годнасьць #музыка #менск
Гісторыя з Алесем Краўцэвічам.
🥳 Сёньня Дзень нарадзінаў адзначае Алесь Краўцэвіч, адзін з найвыбітнейшых беларускіх гісторыкаў, археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар, лаурэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча за кнігу Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі.
📚 Алесь Краўцэвіч дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 года рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Вёў цыкл перадач "Загадкі беларускай гісторыі", Гісторыя за 5 хвілін і з'яўляўся экспертам праграмаў "Гісторыя пад знакам Пагоні".
У сваіх дасьледваньнях ВКЛ Краўцэвіч прыйшоў да цікавых высноваў:
📌 ВКЛ узьнікла ў сярэдзіне XII ст. у балцка-славянскай кантактавай зоне;
штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэньня стала вонкавая пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна;
📌 пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 году саюз усходнеславянскага Наваградку з балцкім нобілем Міндоўгам;
📌 ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваньнем усходнеславянскага элемэнту.
Падрабязьней пра погляды Алеся Краўцэвіча можна прачытаць у нашым допісе тут.
🎉 Віншуем Алеся з Днём нарадзінаў! 😊Жадаем вялікіх посьпехаў, новых ідэяў цікавых адкрыцьцяў!
YouTube-канал доктара гістарычных навук, прафэсара Алеся Краўцэвіча. Пакручастыя шляхі беларускай гісторыі. Уздымы і крызісы. Бітвыі перамогі. Лёсаносныя падзеі і людзі, якія стваралі Беларусь.
▶️ Падпісвайце і глядзіце — History_by_Kravtsevich">Гісторыя з Алесем Краўцэвічам
#мова @supermova #гонар #гісторыя #вкл #годнасьць
Сіткам пра чыноўнікаў.
🥳 13 верасьня 1893 — нарадзіўся Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч) — беларускі празаік, журналіст.
У сваёй прозе Андрэй Мрый паказваў гратэскавую савецкую рэчаіснасьць, дзе над маральлю і высокім духам пануе пачварная фізіялёгія. Ягоны раман «Запіскі Самсона Самасуя» (1929–30), у якім пісьменьнік найбольш ярка паказаў новаўтвораныя камуністамі антычалавечыя парадкі, зрабіў сэнсацыю, а на аўтара пачалося сапраўднае паляваньне.
🎧 Слухайце Белліт пад піва — Сіткам пра чыноўнікаў, лібіда і 1920-е
Сваім раманам Мрый дэсакралізаваў і дэканструяваў галоўныя бальшавіцкія міты ўжо празь дзесяць гадоў пасьля іхнай афіцыйнай кананізацыі. У прыватнасьці, галоўны міт — ідэю справядлівага ўладкаваньня сьвету. Міт пра ідэалістаў-рэвалюцыянэраў, якія вырашылі праліць кроў тысяч дзеля шчасьця мільёнаў. Усё гэта лухта і падман. Сьвет, дзе круціцца Самасуй, і на дзясятым годзе сацыялізму насяляюць на 99 адсоткаў людзі, зь якімі камунізму не пабудуеш. Апанаваныя дробнымі жарсьцямі балбатуны, алькаголікі, лайдакі і прафаны. Пажадныя інтрыганы і ціхія вар’яты, што вымушаны жыць між абсурдных лёзунгаў і разнарадак.
🏦 Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Заўтра нас апраўдаюць
Андрэй Мрый Высьмейваў мужчын, якія перад сэксам з новай жанчынай не хацелі праходзіць абсьледаваньне ў доктара
— А такая, што ты ўжо два гады жывеш бяз жонкі, дык /.../ баюся я, што ў цябе якая-небудзь трасца... «Ах, правал цябе вазьмі! — думаю я. — Ашалела баба!» Пачаў я даводзіць ёй. А ў мяне, як на зло, на губе нейкі бурдулёк прыкінуўся. /.../
— Чым ты давядзеш? Дабудзь пасьведчаньне ад доктара, тады паверу табе!
Андрэй Мрый быў двойчы асуджаны "тройкай" на 5 гадоў лягероў. Падчас другога арышту яму выбілі ўсе зубы. Загінуў Андрэй Мрый пры загадкавых абставінах пасьля вызваленьня з лягера. Паводле некаторых зьвестак забіты рэцыдывістамі ў цягніку.
📝 Чытайце артыкул — 20 нечаканых фактаў пра Андрэя Мрыя
Гэта было б вельмі сьмешна, калі б не было праўдай. А праўды тут багата – яе вы знойдзеце і ў цытатах, і ў пэрсанажах, і нават у некаторых падзеях, што здарыліся ў вёсцы Качанава Грузьдзеўскага раёна. Там пачалі паміраць сьвіньні. Масава і фатальна. Стабільнасьць рэгіёну раптам пахіснулася і цэлая армія чыноўнікаў выйшла са сваіх кабінэтаў, каб вярнуць тую стабільнасьць на яе законнае месца. Магчыма, вы пазнаеце ў гэтай гісторыі свой родны горад, сваю вуліцу і знаёмых да болю пэрсанажаў – усё, што тут адбываецца, магло здарыцца і, магчыма, нават здарылася на самой справе, проста мы пра гэты ня ведалі.
⏸ Слухайце сучасны сіткам пра чынавенства — «Свіньні» Аляксандр Чарнуха
#мова @supermova #белліт
Першы беларускі паэт-мадэрніст.
🥳 12 верасьня 1929 году нарадзіўся Яша Бурш, беларускі паэт і мастак у Польшчы, які лічыцца першым беларускім паэтам-мадэрністам.
Пасьля вайны ў 1950 годзе Яша пераехаў з бацькамі ў Варшаву і праз некалькі год скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў і доўгі час працаваў настаўнікам у варшаўскіх школах жывапісу.
📚 Яша Бурш дэбютаваў у 1957 годзе ў газэце «Ніва» пад крыптанімам Я. С., дзе даводзіў неабходнасьць аб’яднаньня беларускіх творцаў у Польшчы. Таксама ў «Ніве» ў 1958 годзе пад псэўданімам Ян Станіслаў дэбютаваў як паэт двума адназвароткавымі катрэнамі: «Прыляж ля мяне, вецярок» і «Сонейка сьвеціць, сьмяецца і грэе».
🎨 Хутка ён стаў вядомым мастаком у Польшчы, ляўрэатам многіх польскіх ды міжнародных прэмій, меў больш за 50 ўласных і больш за 100 калектыўных выставаў жывапісу (польскіх і міжнародных).
📍Ягоныя карціны знаходзяцца ў фондах многіх музэяў, у тым ліку ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.
📝 Чытайце штотыднёвік беларусаў у Польшчы — Чаму замоўк Яша Бурш?
#мова @supermova #літаратура #мастацтва #бурш
Лаўрэат літаратурнай прэміі за гістарычную праўду.
🥳 11 верасьня 1972 году нарадзіўся Алесь Пашкевіч – беларускі пісьменьнік, мовазнаўца, публіцыст, паэт і празаік, сябра Суполкі беларускіх пісьменьнікаў.
📚 Ён скончыў філфак БДУ, працаваў там выкладчыкам. Алесь Пашквіч дасьледуе паэзію 1920-х гадоў – літаратура беларускага замежжа была тэмай ягонай доктарскай дысэртацыі. Адна з замых выбітных кніг – дакумэнтальны раман “Пляц Волі”, за які аўтар стаў лаўрэатам прэміі Валянціна Пікуля за гістарычную праўду. Таксама напісаў раман-біяграфію “Круг”, прысьвечаны Ўладзімеру Дубоўку.
📚 Знаёмьцеся на Беларускай палічцы з творчасьцю Алеся Пашкевіча
Віншуем зь Днём народзінаў, жадаем творчых посьпехаў і новых цудоўных твораў! ☺️
▶️ Глядзіце Кантэкст - Алесь Пашкевіч
#мова @supermova #літаратура
Колькі на сьвеце беларусаў?
🥳 10 верасьня 1809 — нарадзіўся Аляксандар Рыпінскі (в. Кукавячына), беларускі этнограф, фальклярыст, паэт, пэдагог, гісторык, мастак-графік, друкар і выдавец; удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
"Аднойчы, працуючы ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане, я пачуў ад знакамітага беларусіста, брытанскага падданага Гая дэ Пікарды гісторыю пра тое, як ён сядзеў зь беларускім калегам доктарам філялёгіі Адамам Мальдзісам у адным зь мясцовых пабаў. За вокнамі ішоў абложны дождж, таму цёмнаскураму бармэну даводзілася наліваць наведнікам не па адным разе, што той рабіў чамусьці безь вялікага стараньня.
Пры чарговым паходзе да стойкі доктар Мальдзіс уголас зазначыў, што некалі ў гэтым доме жыў і друкаваў свае кніжкі беларускі паэт Аляксандар Рыпінскі і, калі б павесіць на будынку мэмарыяльную табліцу, кожны беларус, трапіўшы ў Лёндан, ушаноўваў бы славутасьць прыстойнай колькасьцю кухляў “Гінэсу” ці кілішкаў чаго мацнейшага. Бармэн прыкметна пажвавеў і неўзабаве вярнуўся з гаспадаром пабу. Першым ягоным пытаньнем было: колькі на сьвеце беларусаў?"😂
🗽Чытайце Імёны Свабоды — Аляксандар Рыпінскі
А. Рыпінскі быў адным зь першых, хто спрычыніўся дзеля разьвіцьця беларускай пісьмовай сыстэмы і замацаваў фанэтычны прынцып у беларускім пісьменстве
Рыпінскі быў першым аўтарам і выдаўцом, хто ўвёў ва ўжытак літару Ŭ — «у нескладовае» у лацінскім альфабэце — у беларускіх тэкстах у 1853-54 гг.
У архіве Рыпінскага захаваўся раньні рукапіс паэмы «Тарас на Парнасе» з указаньнем аўтарства Канстанціна Вераніцына
📝Пра чалавека які за сваё жыццё пабываў у Прусіі, Францыі, Англіі (вандравалі жа раней людзі), але вырашыў вярнуцца на радзіму чытайце па спасылцы ў wikipedia.
▶️Глядзіце ПРОСТА ГІСТОРЫЯ — паўстанец Рыпінскі выдае кніжку "Беларусь"
@supermova #мова #гонар #годнасьць #паўстаньне #Кукавячына
Балады Шапэна з-пад пальцаў беларуса.
🥳 9 верасьня 1980 году нарадзіўся Віталь Стахіевіч, выбітны беларускі піяніст.
🎹 Ён навучаўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ад 1993 да 1999 году, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1999—2004) і ў Амстэрдамскай Кансэрваторыі (Conservatorium van Amsterdam, Amsterdamse Hogeschool voor de Kunsten) ад 2004 да 2007. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвэскага піяніста Хокана Аўстбё.
📝 Чытайце допіс — Піяніст Стахіевіч. Наш чалавек у Амстэрдаме
Віталь Стахіевіч – лаўрэат і дыплямант міжнародных конкурсаў у Вільні, Антвэрпэне, Таранта. Ён двойчы браў удзел у Менскім Міжнародным конкурсе піяністаўю У 2000 годзе іграў на першым і другім турах, атрымаў дыплём за найлепшае выкананьне абавязковага твору беларускага кампазытара (Ганна Кароткіна. Легенда пра караля Стаха). Ад 2004 году Віталь стала жыве ў Нідэрляндах.
🎼 Слухайце творы Віталя Стахіевіча — Vital Stahievitch pianist Media
Шчыра віншуем, жадаем творчых посьпехаў і незагаснага натхненьня! ☺️
▶️ Глядзіце — Піяніст Стахіевіч. Там і тут
#мова @supermova #музыка #піяніст
⚔️ Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі
8 верасьня 1514 году адбылася найбуйнейшая бітва пад Воршай паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавы.
🛡 Літоўскія і маскоўскія войскі сутыкнуліся на рацэ Крапіўне за 5 км ад Воршы. ВКЛ выйшла з Аршанскай бітвы з яскравай перамогай, вярнуўшы захопленыя супраціўнікамі Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў.
Увосень 1512 года Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за землі, якія лічыла спрадвеку сваімі - сучасныя Беларусь і Ўкраіну, хоць яны ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага й пад уладаю Масквы ніколі не былі 🤔.
🔗 Вытрымка з артыкула Альгерда Бахарэвіча:
“Гадавіна аршанскай бітвы — адно з самых каштоўных і, відаць, самае нязручнае сьвята ў беларускай калекцыі. Бо брацік пакрыўдзіцца. Бо стратэгічных запасаў перцу і імберцу больш няма. Ну і наагул нешта не сыходзіцца: што ж гэта, нам жа некалі ясна сказалі чалавечаскім языком, каб мы ў цішыні запыталіся, хацят лі рускія вайны — а мы іх так груба ў 1514-м. Як фашысты нейкія проста. І дзе, пад Воршай... Сорамна робіцца за продкаў. Маглі б, перад тым, як біць усходніх турыстаў, падумаць пра Чэхава, пра Пушкіна, пра розныя там газы і іншыя, як іх там — нэграрэсурсы, пра дзень яднаньня, пра агульную мову, пра славянскае братэрства, нарэшце.
А яны, продкі, так жорстка, нібы гэта ня брат-расеец завітаў, а немец прыйшоў па яйка-млека.
Нельга ж так. Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі”.
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Перац з імберцам
Разабрацца ў тым, што адбывалася на Крапіўне ў 1514 годзе, глядзіце:
▶️ Гісторыю пад знакам Пагоні — Аршанская бітва. Падвойная перамога
⏸Вусы Скарыны — Праўда пра Аршанскую бітву 8 верасня 1514 года
🎬Глядзіце РАЗМОВЫ ПРА ВАЕННУЮ ГІСТОРЫЮ — Войска ВКЛ. Частка 7.11. Аршанская бітва
🎧 Слухайце Стыры Ольса — Бітва пад Воршай 1514
#мова @supermova #гісторыя #гонар #годнасьць #аршанская_бітва #вкл
Садоўнік, які прайшоў дзьве вайны і савецкія астрогі
🥳 7 верасьня 1885 — нарадзіўся Іван Сікора (Шаркоўшчынскі раён, Віцебская в-ць) — беларускі аграном, які вывеў каля 500 гатункаў яблыні, каля 100 — ігруш, а таксама гатункі сьліваў, бэзу, ружаў і іншыя.
⚡️ Іван Сікора працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Выкладаў па-беларуску, за што быў звольнены. Пайшоў на працу садоўнікам да графа Пшазьдзецкага ў маёнтак Варапаева, дзе і пачаў займацца садоўніцтвам і кветкаводзтвам. Высаджваў розныя гатункі вінаграду, парэчак, агрэсту, женьшэню. Ягоная калекцыя ружаў у 30-я гады лічылася адной зь лепшых у Эўропе. Іван Сікора сабраў 54 віды бэзу і вывеў некалькі ўласных гатункаў махровага бэзу, які атрымаў найвышэйшыя адзнакі на эўрапейскіх выставах.
⚡️ Іван Сікора адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысячаў саджанцаў. Шмат гадоў прысьвяціў вывядзеньню гібрыднага гатунку яблыкаў павышанай зімастойкасьці. Выведзены гібрыд пасьля ягонай сьмерці быў названы «Памяць Сікоры».
⚡️ Мастак Аляксей Марачкін, якому пашчасьлівілася быць на плянэры ў садах Івана Сікоры і асбіста пазнаёміцца зь ім, захапляльна кажа пра І. Сікору:
“Чалавек прайшоў праз савецкія бальшавіцкія астрогі, чалавек — шчыры беларус, які ў часе вайны быў сябром Саюзу беларускае моладзі. Пакутаваў за Беларусь і па сёньня (ён ужо пэнсіянэр) ён ад гэтае ўлады ласкі ня мае. Піша вершы, шмат чаго расказвае. Пра яго жыцьцё трэба пісаць цэлыя раманы…”
📝 Чытайце артыкул — “ЯБЛЫКІ СІКОРЫ”
#мова @supermova #аграном